Обзор мероприятий., Обзор мероприятий, проведенных Лидской районной библиотекой и филиалам |
Здравствуйте, гость ( Вход | Регистрация )
![]() ![]() |
Обзор мероприятий., Обзор мероприятий, проведенных Лидской районной библиотекой и филиалам |
![]()
Сообщение
#1702
|
|
Активный участник ![]() ![]() ![]() Группа: Главные администраторы Сообщений: 4246 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 ![]() |
Літаратурная гасцёўня “Шануйце роднае слова!” Да Міжнароднага дня роднай мовы ў філіяле “Лідская гарадская бібліятэка №6 імя В. Таўлая” была праведзеналітаратурная гасцёўня “Шануйце роднае слова!”. На свята роднай мовызавіталі людзі розных прафесій і ўзросту.У гэтым годзе была прапанавана дыктоўка: урывакзрамана Якуба Коласа “На ростанях”.Усевельмі добра яе напісалі. Кожны з удзельнікаў мерапрыемства прачытаў верш роднай мове. Для прысутныхбыўарганізаваны стол з гарбатай з беларускіхтраўі салодкімі пачастункамі. |
|
|
![]()
Сообщение
#1703
|
|
Активный участник ![]() ![]() ![]() Группа: Главные администраторы Сообщений: 4246 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 ![]() |
Краязнаўчая гадзіна “Крыніцай звіняць твае словы, мая беларуская мова” Да Міжнароднага дня роднай мовы філіял “Лідская гарадская бібліятэка№1” ладзіў краязнаўчую гадзіну “Крыніцай звіняць твае словы, мая беларускаямова”.Удзел у мерапрыемстве прынялі хлопчыкі і дзяўчынкі ДУА “Яслі – дзіцячы сад №7 г.Ліда”. Вядучая пазнаёміла дзяцей з гісторыяй узнікнення гэтага свята, запрасіла прысутных узгадаць некаторыя гістарычныя падзеі. Выхаванцы дзіцячага сада з задавальненнем слухалі пястушкі, забаўлянкі, калыханкі, з ахвотай адгадвалі беларускія загадкі. Таксама рабятам была прапанавана размінка “Прывітанне на беларускай мове”, гульня “Друкавальная машынка”(хтобольш ведае слоў на беларускай мове), а таксама літаратурны цэнтр “АбэВэГэДэйка” – знаёмства з творчасцю беларускага паэта Янкі Купалы. Вядучая распявала пра дзіцячыя гады будучага паэта, яго першыя вершы, пазнаёміла хлочыкаў і дзяўчынак з любімай казкай паэта “Бегаў Бай пасцяне”. |
|
|
![]()
Сообщение
#1704
|
|
Активный участник ![]() ![]() ![]() Группа: Главные администраторы Сообщений: 4246 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 ![]() |
Блiц-турнiр “Слова роднае – вечнасці след” Сонечным па вясноваму, але ўсё яшчэ зімовым днём 19 лютага філіял “Інтэграваная бібліятэка в.Мінойты” запрасіла гасцей разам святкаваць Міжнародны дзень роднай мовы. Удзельнiкамі блiц-турнiра “Слова роднае – вечнасці след” сталі члены аматарскага аб’яднання “Сяброўка”, якое існуе пры бібліятэцы, i супрацоўнікі культурна-дасугавага цэнтра. Спачатку бiблiятэкар правяла конкурсы на веданне роднай мовы i моўную эрудыцыю. Прысутным неабходна было падлiчыць лiчэбнiкi, назваць беларускія стравы, аднавiць рассыпаныя прыказкi, назваць твор i аўтара, адгадаць загадкi. Мерапрыемства ўпрыгожылі музычныя нумары і выступ беларускага пісьменніка і паэта, перакладчыка, журналіста, краязнаўца Станіслава Вацлававіча Судніка. Пасля ўсе прынялi ўдзел у напiсаннi 15-й агульнанацыянальнай дыктоўкi. Да напісання быў прапанаваны тэкст Анатоля Iверса “Ён адкрыў мне Беларусь”, дзе аўтар распавёў аб сустрэчы з волатам беларускага слова Янкам Купалай. Напісанне дыктоўкі далося ўсім прысутным без цяжкасцей і яны справіліся выдатна. |
|
|
![]()
Сообщение
#1705
|
|
Активный участник ![]() ![]() ![]() Группа: Главные администраторы Сообщений: 4246 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 ![]() |
Гульня “Размаўляй са мной па-беларуску” У чытальнай зале філіяла “Лідская гарадская бібліятэка №4”ладзілася гульня “Размаўляй са мной па-беларуску”. Дзеці знаёміліся са слоўнікамі беларускай мовы, нормамі маўленчага этыкету, выпраўлялі граматычныя памылкі, адказвалі на пытанні віктарыны, падрыхтаваныя загадзя на лістках, спрабавалі скончыць вядомыя прыказкі і афарызмы пра кнігу, тлумачылі значэнне фразеалагічных зваротаў. З аповеду бібліятэкара дзеці даведаліся аб разнастайнасці моў на планеце, аб тым, што родная мова – гэта характар народа, яго памяць, гісторыя, духоўная магутнасць. Мова–гэта не толькі інструмент для зносін паміж рознымі людзьмі. Значэнне роднай мовы ў жыцці чалавека куды больш глыбокае і важнае. Аб гэтым і многім іншым ішла гаворка на мерапрыемстве.Напрыканцы мерапрыемства дзеці напісалі дыктоўку “Спадчына Скарыны”. |
|
|
![]()
Сообщение
#1706
|
|
Активный участник ![]() ![]() ![]() Группа: Главные администраторы Сообщений: 4246 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 ![]() |
Гадзіна роднай мовы “З вытокаў роднай мовы” У філіяле “Лідская гарадская бібліятэка №3”адбылася гадзіна роднай мовы “З вытокаў роднай мовы” для вучняў 2-4 класаў ДУА “Сярэдняя школа №13 г.Ліда”. Мерапрыемства змяшчала рознага тыпу заданні, гульні, конкурсы, дзе асвятляліся многія раздзелы мовы.Удзельнікі з задавальненнем разгадвалі рэбусы, знаходзілі і складалі словы, перакладалі з рускай мовы на беларускую, вызначалі падобныя па значэнні прыказкі і адгадвалі загадкі. Усе выпрабаванні мерапрыемства садзейнічалі паглыбленню ведаў вучняў па беларускай мове і літаратуры, развіццю пазнавальнай цікавасці, крэатыўнага мыслення. |
|
|
![]()
Сообщение
#1707
|
|
Активный участник ![]() ![]() ![]() Группа: Главные администраторы Сообщений: 4246 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 ![]() |
Гульня-віктарына “Чароўная скарбонка роднага слоўка” Да Міжнароднага дня роднай мовы філіял “Лідская гарадская дзіцячая бібліятэка” ладзіўгульню-віктарыну “Чароўная скарбонка роднага слоўка”. Удзельнікамі гульні сталі навучэнцы 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 1 г. Ліда”.Падчас мерапрыемства дзеці паслухалі верш Максіма Танка “Родная мова” і адказалі на пытанне: “А што для іх значыць родная мова?”. Паглядзеўшы відэаролікі, яны даведалі, што наша мова адна з самых багатых на зямлі, прызнана самай мілагучнай пасля італьянскай мовы і інш. Хлопчыкаў і дзяўчат чакала чароўная скарбонка з заданнямі “Ласкавыя словы”, “Беларуская загадка”, “Скарагаворцы” і рухомая гульня “Лапці”. Рабяты выдатна справіліся з усімі заданнямі і праявілі сябе добрымі знаўцамі беларускай мовы. |
|
|
![]()
Сообщение
#1708
|
|
Активный участник ![]() ![]() ![]() Группа: Главные администраторы Сообщений: 4246 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 ![]() |
Гульня “Родных слоў пералівы” Сёння актуальнай з’яўляецца праблема выхавання ў дзяцей нацыянальнай самасвядомасці, годнасці, патрыятызму.Неабходна ведаць і шанаваць гісторыю сваіх продкаў, народыя традыцыі, родную прыроду, важна з павагай адносіцца да мовы.Дашкольны ўзрост з’яўляецца найбольш спрыяльным перыядам для далучэння да нацыянальнай культуры. У філіяле “Лідская гарадская бібліятэка №2” прайшла чарговая сустрэча клуба “Буслік”, прымеркаваная да Міжнароднага дня роднай мовы. Падчас гульні “Родных слоў пералівы” знаёмілі маленькіх выхаванцаў з вытокамі народнай мудрасці: калыханкамі, прыказкамі, лічылкамі.Знаёмілі з беларускім песняром Я.Купалам, яго казкай“Ехаў Бай па сцяне”,замацоўвалі вымаўленне беларускіх слоў і выразаў. Для таго,каб дашкольнікі захавалі цікавасць на працягу сустрэчы, чаргавалі мастацкае слова з гульнёй, чыстагаворкамі, загадкамі. Спадабаліся дзецям народныя гульні “Адгадай, чый галасок”, “Прэла-гарэла”. |
|
|
![]() ![]() |
Текстовая версия | Сейчас: 26.8.2025, 23:19 |