IPB

Здравствуйте, гость ( Вход | Регистрация )

394 страниц V  « < 242 243 244 245 246 > »   
Ответить в данную темуНачать новую тему
Обзор мероприятий., Обзор мероприятий, проведенных Лидской районной библиотекой и филиалам
Admin
сообщение 23.2.2022, 7:27
Сообщение #1702


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 4246
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Літаратурная гасцёўня “Шануйце роднае слова!”

Да Міжнароднага дня роднай мовы ў філіяле “Лідская гарадская бібліятэка №6 імя В. Таўлая” была праведзеналітаратурная гасцёўня “Шануйце роднае слова!”. На свята роднай мовызавіталі людзі розных прафесій і ўзросту.У гэтым годзе была прапанавана дыктоўка: урывакзрамана Якуба Коласа “На ростанях”.Усевельмі добра яе напісалі. Кожны з удзельнікаў мерапрыемства прачытаў верш роднай мове. Для прысутныхбыўарганізаваны стол з гарбатай з беларускіхтраўі салодкімі пачастункамі.




Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 23.2.2022, 7:26
Сообщение #1703


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 4246
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Краязнаўчая гадзіна
“Крыніцай звіняць твае словы, мая беларуская мова”

Да Міжнароднага дня роднай мовы філіял “Лідская гарадская бібліятэка№1” ладзіў краязнаўчую гадзіну “Крыніцай звіняць твае словы, мая беларускаямова”.Удзел у мерапрыемстве прынялі хлопчыкі і дзяўчынкі ДУА “Яслі – дзіцячы сад №7 г.Ліда”. Вядучая пазнаёміла дзяцей з гісторыяй узнікнення гэтага свята, запрасіла прысутных узгадаць некаторыя гістарычныя падзеі. Выхаванцы дзіцячага сада з задавальненнем слухалі пястушкі, забаўлянкі, калыханкі, з ахвотай адгадвалі беларускія загадкі. Таксама рабятам была прапанавана размінка “Прывітанне на беларускай мове”, гульня “Друкавальная машынка”(хтобольш ведае слоў на беларускай мове), а таксама літаратурны цэнтр “АбэВэГэДэйка” – знаёмства з творчасцю беларускага паэта Янкі Купалы. Вядучая распявала пра дзіцячыя гады будучага паэта, яго першыя вершы, пазнаёміла хлочыкаў і дзяўчынак з любімай казкай паэта “Бегаў Бай пасцяне”.

Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 23.2.2022, 7:25
Сообщение #1704


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 4246
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Блiц-турнiр “Слова роднае – вечнасці след”

Сонечным па вясноваму, але ўсё яшчэ зімовым днём 19 лютага філіял “Інтэграваная бібліятэка в.Мінойты” запрасіла гасцей разам святкаваць Міжнародны дзень роднай мовы. Удзельнiкамі блiц-турнiра “Слова роднае – вечнасці след” сталі члены аматарскага аб’яднання “Сяброўка”, якое існуе пры бібліятэцы, i супрацоўнікі культурна-дасугавага цэнтра. Спачатку бiблiятэкар правяла конкурсы на веданне роднай мовы i моўную эрудыцыю. Прысутным неабходна было падлiчыць лiчэбнiкi, назваць беларускія стравы, аднавiць рассыпаныя прыказкi, назваць твор i аўтара, адгадаць загадкi. Мерапрыемства ўпрыгожылі музычныя нумары і выступ беларускага пісьменніка і паэта, перакладчыка, журналіста, краязнаўца Станіслава Вацлававіча Судніка. Пасля ўсе прынялi ўдзел у напiсаннi 15-й агульнанацыянальнай дыктоўкi. Да напісання быў прапанаваны тэкст Анатоля Iверса “Ён адкрыў мне Беларусь”, дзе аўтар распавёў аб сустрэчы з волатам беларускага слова Янкам Купалай. Напісанне дыктоўкі далося ўсім прысутным без цяжкасцей і яны справіліся выдатна.



Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 23.2.2022, 7:24
Сообщение #1705


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 4246
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Гульня “Размаўляй са мной па-беларуску”

У чытальнай зале філіяла “Лідская гарадская бібліятэка №4”ладзілася гульня “Размаўляй са мной па-беларуску”. Дзеці знаёміліся са слоўнікамі беларускай мовы, нормамі маўленчага этыкету, выпраўлялі граматычныя памылкі, адказвалі на пытанні віктарыны, падрыхтаваныя загадзя на лістках, спрабавалі скончыць вядомыя прыказкі і афарызмы пра кнігу, тлумачылі значэнне фразеалагічных зваротаў.
З аповеду бібліятэкара дзеці даведаліся аб разнастайнасці моў на планеце, аб тым, што родная мова – гэта характар народа, яго памяць, гісторыя, духоўная магутнасць. Мова–гэта не толькі інструмент для зносін паміж рознымі людзьмі. Значэнне роднай мовы ў жыцці чалавека куды больш глыбокае і важнае. Аб гэтым і многім іншым ішла гаворка на мерапрыемстве.Напрыканцы мерапрыемства дзеці напісалі дыктоўку “Спадчына Скарыны”.

Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 23.2.2022, 7:23
Сообщение #1706


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 4246
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Гадзіна роднай мовы “З вытокаў роднай мовы”

У філіяле “Лідская гарадская бібліятэка №3”адбылася гадзіна роднай мовы “З вытокаў роднай мовы” для вучняў 2-4 класаў ДУА “Сярэдняя школа №13 г.Ліда”. Мерапрыемства змяшчала рознага тыпу заданні, гульні, конкурсы, дзе асвятляліся многія раздзелы мовы.Удзельнікі з задавальненнем разгадвалі рэбусы, знаходзілі і складалі словы, перакладалі з рускай мовы на беларускую, вызначалі падобныя па значэнні прыказкі і адгадвалі загадкі. Усе выпрабаванні мерапрыемства садзейнічалі паглыбленню ведаў вучняў па беларускай мове і літаратуры, развіццю пазнавальнай цікавасці, крэатыўнага мыслення.

Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 23.2.2022, 7:22
Сообщение #1707


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 4246
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Гульня-віктарына “Чароўная скарбонка роднага слоўка”

Да Міжнароднага дня роднай мовы філіял “Лідская гарадская дзіцячая бібліятэка” ладзіўгульню-віктарыну “Чароўная скарбонка роднага слоўка”. Удзельнікамі гульні сталі навучэнцы 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 1 г. Ліда”.Падчас мерапрыемства дзеці паслухалі верш Максіма Танка “Родная мова” і адказалі на пытанне: “А што для іх значыць родная мова?”. Паглядзеўшы відэаролікі, яны даведалі, што наша мова адна з самых багатых на зямлі, прызнана самай мілагучнай пасля італьянскай мовы і інш. Хлопчыкаў і дзяўчат чакала чароўная скарбонка з заданнямі “Ласкавыя словы”, “Беларуская загадка”, “Скарагаворцы” і рухомая гульня “Лапці”. Рабяты выдатна справіліся з усімі заданнямі і праявілі сябе добрымі знаўцамі беларускай мовы.

Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 22.2.2022, 15:36
Сообщение #1708


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 4246
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Гульня “Родных слоў пералівы”

Сёння актуальнай з’яўляецца праблема выхавання ў дзяцей нацыянальнай самасвядомасці, годнасці, патрыятызму.Неабходна ведаць і шанаваць гісторыю сваіх продкаў, народыя традыцыі, родную прыроду, важна з павагай адносіцца да мовы.Дашкольны ўзрост з’яўляецца найбольш спрыяльным перыядам для далучэння да нацыянальнай культуры. У філіяле “Лідская гарадская бібліятэка №2” прайшла чарговая сустрэча клуба “Буслік”, прымеркаваная да Міжнароднага дня роднай мовы. Падчас гульні “Родных слоў пералівы” знаёмілі маленькіх выхаванцаў з вытокамі народнай мудрасці: калыханкамі, прыказкамі, лічылкамі.Знаёмілі з беларускім песняром Я.Купалам, яго казкай“Ехаў Бай па сцяне”,замацоўвалі вымаўленне беларускіх слоў і выразаў. Для таго,каб дашкольнікі захавалі цікавасць на працягу сустрэчы, чаргавалі мастацкае слова з гульнёй, чыстагаворкамі, загадкамі. Спадабаліся дзецям народныя гульні “Адгадай, чый галасок”, “Прэла-гарэла”.


Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение

394 страниц V  « < 242 243 244 245 246 > » 
Ответить в данную темуНачать новую тему
1 чел. читают эту тему (гостей: 1, скрытых пользователей: 0)
Пользователей: 0

 



Текстовая версия Сейчас: 26.8.2025, 23:17