Обзор мероприятий., Обзор мероприятий, проведенных Лидской районной библиотекой и филиалам |
Здравствуйте, гость ( Вход | Регистрация )
![]() ![]() |
Обзор мероприятий., Обзор мероприятий, проведенных Лидской районной библиотекой и филиалам |
![]()
Сообщение
#1464
|
|
Активный участник ![]() ![]() ![]() Группа: Главные администраторы Сообщений: 4193 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 ![]() |
ЛІТАРАТУРНАЯ ІМПРЭЗА “СПАДЧЫНЕ ЖЫЦЬ І КВІТНЕЦЬ” 7 ліпеня філіял “Інтэграваная бібліятэка аграгарадка Дворышча” ладзіў літаратурную імпрэзу “Спадчыне жыць і квітнець”. Прысутныя “прайшліся” сцежкамі песняра, пазнаёміліся з яго дзяцінствам, адказалі на пытанні віктарыны “Ці ведаеце вы творы Янкі Купалы?” і пазнаёміліся з выставай “Твой пясняр, Беларусь!”. Напрацягу імпрэзы вершы чыталі Любоў Ліхарад, Дар’я Кароль і аматар беларускай літаратуры Людміла Канстанцінаўна Белан. |
|
|
![]()
Сообщение
#1465
|
|
Активный участник ![]() ![]() ![]() Группа: Главные администраторы Сообщений: 4193 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 ![]() |
Виртуальное путешествие «Приглашаем посетить Купаловские места» 7 июля в филиале «Берёзовская городская библиотека» было организовано виртуальное путешествие «Приглашаем посетить Купаловские места». Участники маршрута прикоснулись к частичке истории, прошлись тропинками, связанными с жизнью и творчеством выдающегося белорусского поэта – Янки Купалы. Вниманию присутствующих был предоставлен буктрейлер «Раскіданае гняздо» к одноименной пьесе автора, проведена викторина по творческому пути Янки Купалы. |
|
|
![]()
Сообщение
#1466
|
|
Активный участник ![]() ![]() ![]() Группа: Главные администраторы Сообщений: 4193 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 ![]() |
|
|
|
![]()
Сообщение
#1467
|
|
Активный участник ![]() ![]() ![]() Группа: Главные администраторы Сообщений: 4193 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 ![]() |
МУЗЫЧНА-ПАЭТЫЧНАЯ ГАСЦЁЎНЯ “НЕПАЎТОРНЫ ТАЛЕНТ БЕЛАРУСКАЙ ЗЯМЛІ” 5 чэрвеня Лідская раённая бібліятэка імя Янкі Купалы шырока адзначала 140-годдзе з дня нараджэння славутага сына беларускай зямлі – Янкі Купалы, чыё імя яна носіць. Да свята была падрыхтавана музычна-паэтычная гасцёўня “Непаўторны талент беларускай зямлі”, на якую былі запрошаны выхаванцы аздараўленчых лагераў ДУА “СШ № 8, 13, 14 г. Ліды”. Госці здзейснілі віртуальную вандроўку па родных мясцінах паэта, успомнілі купальскія традыцыі нашых продкаў, пазнаёміліся з казачнай легендай нараджэння Янкі Купалы, даведаліся аб яго нялёгкім жыццёвым шляху і багатай літаратурнай творчасці. Госці пазнаёміліся з кніжна-ілюстратыўнай экспазіцыяй “У храме слова Купалы і Коласа” на абанеменце, пабывалі ў чытальнай зале і пазнаёміліся з абноўленай кніжнай выставай “Волат слова народнага”. На працягу дня гучалі вершы паэта, госці слухалі песні на яго словы, аповед пра сустрэчу Купалы з лідчанамі, прымалі удзел у літаратурнай віктарыне “Па кніжных старонках”. Усе змаглі пераканацца, што Янка Купала пакінуў нам вялікую спадчыну. |
|
|
![]()
Сообщение
#1468
|
|
Активный участник ![]() ![]() ![]() Группа: Главные администраторы Сообщений: 4193 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 ![]() |
У філіяле “Лідская гарадская бібліятэка № 6 імя В. Таўлая” ладзілася гульня “Мы будем сказки узнавать, шутить, отгадывать, играть”. Падчас мерапрыемства дзеці ўдзельнічалі ў конкурсе “Кому из сказочных героев принадлежат эти слова” і віктарыне “Отгадай сказку”. Таксама дзеці пазнаёміліся з выставай кніг “Сусветная казка – малодшым школьнікам”.
|
|
|
![]()
Сообщение
#1469
|
|
Активный участник ![]() ![]() ![]() Группа: Главные администраторы Сообщений: 4193 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 ![]() |
ПАСЯДЖЭННЕ “КВЕТКІ СКАЖУЦЬ ВАМ ДЗЯКУЙ!” Чарговая сустрэча ўдзельнікаў клуба “Кветкавод” прысвячалася тэме “Кветкі скажуць вам дзякуй!”. Госці распавяли аб правільным доглядзе за кветкамі, каб яны выглядалі заўсёды здаровымі, свежымі і прыгожымі. Другой тэмай для размовы стала хобі і захапленні ўдзельнікаў клуба акрамя кветкаводства. Аказалася, што Малахава Зінаіда Васільеўна захапляецца вязаннем на спіцах, а таксама пляценнем з папяровых трубачак, і прадэманстравала ўсім прыгожыя вязаныя рэчы, газетніцу ў выглядзе вялікага чаравіка і саву для розных дробязяў. Тышкевіч Людміла Мікалаеўна выдатна вяжа кручком, яна прынесла пляжную сумку, шалікі і накідкі, а таксама ажурныя сурвэткі на стол для чаявання, якія падарыла бібліятэцы. У Голубевай Антаніны Іванаўны аказалась незвычайнае хобі: яна, як былы медык, любіць даваць карысныя парады па здароўі і заварваць лячэбныя чаі. Замест звычайнай гарбаты ў гэты раз госці паспрабавалі травяной чай “Цянь-Шы”, які заварыла Антаніна Іванаўна. Сустрэча прайшла ў цёплай і сяброўскай атмасферы. |
|
|
![]()
Сообщение
#1470
|
|
Активный участник ![]() ![]() ![]() Группа: Главные администраторы Сообщений: 4193 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 ![]() |
ІНТЭРАКТЫЎНАЯ ПЛЯЦОЎКА “МІР ТАБЕ, КРАЙ ПАД НЕБАМ БУСЛІНЫМ” 3 ліпеня ў Лідзе адбыліся святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя галоўнаму дзяржаўнаму святу, Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Лідская раённая бібліятэка імя Янкі Купалы ў гэты дзень ладзіла інтэрактыўную пляцоўку “Мір табе, край пад небам бусліным”. Зазірнуўшы сюды, можна было “прадэгуставаць” навінкі беларускай літаратуры, дзякуючы кніжнай выставе “Мая Беларусь: сучасныя пісьменнікі”. З велізарным задавальненнем госці прымалі ўдзел у краязнаўчых віктарынах “Ведай нашых!”, “Адгадай беларускую загадку”, “Народныя святы і абрады” і “Героі міфаў і паданняў Беларусі”, дзе неабходна было праявіць усю сваю эрудыцыю і знаходлівасць. Для гасцей мерапрыемства была разгорнута маляўнічая фотазона ў выглядзе кнігі вышынёй звыш аднаго метра. Яна мела назву “Кніга – Вялікая каштоўнасць”. На працягу дня ў Лідскай раённай бібліятэцы імя Янкі Купалы працаваў камунікатыўны стэнд “Пазнай Беларусь” і майстар-класы “Мастацтва пісьма” і “От глиняной таблички к печатной страничке”. Наша пляцоўка не дала засумаваць нікому: ні дарослым, ні дзецям. Тут, ля Лідскай раённай бібліятэкі імя Янкі Купалы, людзі атрымалі масу станоўчых эмоцый, размаўлялі, дзяліліся ўражаннямі ад свята. |
|
|
![]() ![]() |
Текстовая версия | Сейчас: 7.7.2025, 16:42 |