IPB

Здравствуйте, гость ( Вход | Регистрация )

388 страниц V  « < 208 209 210 211 212 > »   
Ответить в данную темуНачать новую тему
Обзор мероприятий., Обзор мероприятий, проведенных Лидской районной библиотекой и филиалам
Admin
сообщение 11.7.2022, 10:25
Сообщение #1464


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 4193
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



ЛІТАРАТУРНАЯ ІМПРЭЗА “СПАДЧЫНЕ ЖЫЦЬ І КВІТНЕЦЬ”

7 ліпеня філіял “Інтэграваная бібліятэка аграгарадка Дворышча” ладзіў літаратурную імпрэзу “Спадчыне жыць і квітнець”. Прысутныя “прайшліся” сцежкамі песняра, пазнаёміліся з яго дзяцінствам, адказалі на пытанні віктарыны “Ці ведаеце вы творы Янкі Купалы?” і пазнаёміліся з выставай “Твой пясняр, Беларусь!”. Напрацягу імпрэзы вершы чыталі Любоў Ліхарад, Дар’я Кароль і аматар беларускай літаратуры Людміла Канстанцінаўна Белан.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 11.7.2022, 10:22
Сообщение #1465


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 4193
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Виртуальное путешествие «Приглашаем посетить Купаловские места»

7 июля в филиале «Берёзовская городская библиотека» было организовано виртуальное путешествие «Приглашаем посетить Купаловские места». Участники маршрута прикоснулись к частичке истории, прошлись тропинками, связанными с жизнью и творчеством выдающегося белорусского поэта – Янки Купалы. Вниманию присутствующих был предоставлен буктрейлер «Раскіданае гняздо» к одноименной пьесе автора, проведена викторина по творческому пути Янки Купалы.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 11.7.2022, 10:21
Сообщение #1466


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 4193
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



У ходзе юбілейнага вечара “Гучыць, ляціць Купалаў голас, над гэтай вечнаю зямлёй” прысутныя пазнаёміліся з біяграфіяй народнага паэта Беларусі Янкі Купалы. Пачуццёва і пранікнёна прагучалі з вуснаў вучняў яго выдатныя вершы. Да мерапрыемства была аформлена выстава “…Жыве неўміручы Купала”.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 11.7.2022, 10:19
Сообщение #1467


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 4193
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



МУЗЫЧНА-ПАЭТЫЧНАЯ ГАСЦЁЎНЯ
“НЕПАЎТОРНЫ ТАЛЕНТ БЕЛАРУСКАЙ ЗЯМЛІ”

5 чэрвеня Лідская раённая бібліятэка імя Янкі Купалы шырока адзначала 140-годдзе з дня нараджэння славутага сына беларускай зямлі – Янкі Купалы, чыё імя яна носіць.
Да свята была падрыхтавана музычна-паэтычная гасцёўня “Непаўторны талент беларускай зямлі”, на якую былі запрошаны выхаванцы аздараўленчых лагераў ДУА “СШ № 8, 13, 14 г. Ліды”.
Госці здзейснілі віртуальную вандроўку па родных мясцінах паэта, успомнілі купальскія традыцыі нашых продкаў, пазнаёміліся з казачнай легендай нараджэння Янкі Купалы, даведаліся аб яго нялёгкім жыццёвым шляху і багатай літаратурнай творчасці. Госці пазнаёміліся з кніжна-ілюстратыўнай экспазіцыяй “У храме слова Купалы і Коласа” на абанеменце, пабывалі ў чытальнай зале і пазнаёміліся з абноўленай кніжнай выставай “Волат слова народнага”. На працягу дня гучалі вершы паэта, госці слухалі песні на яго словы, аповед пра сустрэчу Купалы з лідчанамі, прымалі удзел у літаратурнай віктарыне “Па кніжных старонках”. Усе змаглі пераканацца, што Янка Купала пакінуў нам вялікую спадчыну.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 11.7.2022, 10:18
Сообщение #1468


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 4193
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



У філіяле “Лідская гарадская бібліятэка № 6 імя В. Таўлая” ладзілася гульня “Мы будем сказки узнавать, шутить, отгадывать, играть”. Падчас мерапрыемства дзеці ўдзельнічалі ў конкурсе “Кому из сказочных героев принадлежат эти слова” і віктарыне “Отгадай сказку”. Таксама дзеці пазнаёміліся з выставай кніг “Сусветная казка – малодшым школьнікам”.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 11.7.2022, 10:16
Сообщение #1469


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 4193
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



ПАСЯДЖЭННЕ “КВЕТКІ СКАЖУЦЬ ВАМ ДЗЯКУЙ!”

Чарговая сустрэча ўдзельнікаў клуба “Кветкавод” прысвячалася тэме “Кветкі скажуць вам дзякуй!”. Госці распавяли аб правільным доглядзе за кветкамі, каб яны выглядалі заўсёды здаровымі, свежымі і прыгожымі. Другой тэмай для размовы стала хобі і захапленні ўдзельнікаў клуба акрамя кветкаводства.
Аказалася, што Малахава Зінаіда Васільеўна захапляецца вязаннем на спіцах, а таксама пляценнем з папяровых трубачак, і прадэманстравала ўсім прыгожыя вязаныя рэчы, газетніцу ў выглядзе вялікага чаравіка і саву для розных дробязяў.
Тышкевіч Людміла Мікалаеўна выдатна вяжа кручком, яна прынесла пляжную сумку, шалікі і накідкі, а таксама ажурныя сурвэткі на стол для чаявання, якія падарыла бібліятэцы.
У Голубевай Антаніны Іванаўны аказалась незвычайнае хобі: яна, як былы медык, любіць даваць карысныя парады па здароўі і заварваць лячэбныя чаі. Замест звычайнай гарбаты ў гэты раз госці паспрабавалі травяной чай “Цянь-Шы”, які заварыла Антаніна Іванаўна.
Сустрэча прайшла ў цёплай і сяброўскай атмасферы.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 11.7.2022, 10:14
Сообщение #1470


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 4193
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



ІНТЭРАКТЫЎНАЯ ПЛЯЦОЎКА
“МІР ТАБЕ, КРАЙ ПАД НЕБАМ БУСЛІНЫМ”

3 ліпеня ў Лідзе адбыліся святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя галоўнаму дзяржаўнаму святу, Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.
Лідская раённая бібліятэка імя Янкі Купалы ў гэты дзень ладзіла інтэрактыўную пляцоўку “Мір табе, край пад небам бусліным”. Зазірнуўшы сюды, можна было “прадэгуставаць” навінкі беларускай літаратуры, дзякуючы кніжнай выставе “Мая Беларусь: сучасныя пісьменнікі”.
З велізарным задавальненнем госці прымалі ўдзел у краязнаўчых віктарынах “Ведай нашых!”, “Адгадай беларускую загадку”, “Народныя святы і абрады” і “Героі міфаў і паданняў Беларусі”, дзе неабходна было праявіць усю сваю эрудыцыю і знаходлівасць.
Для гасцей мерапрыемства была разгорнута маляўнічая фотазона ў выглядзе кнігі вышынёй звыш аднаго метра. Яна мела назву “Кніга – Вялікая каштоўнасць”. На працягу дня ў Лідскай раённай бібліятэцы імя Янкі Купалы працаваў камунікатыўны стэнд “Пазнай Беларусь” і майстар-класы “Мастацтва пісьма” і “От глиняной таблички к печатной страничке”.
Наша пляцоўка не дала засумаваць нікому: ні дарослым, ні дзецям. Тут, ля Лідскай раённай бібліятэкі імя Янкі Купалы, людзі атрымалі масу станоўчых эмоцый, размаўлялі, дзяліліся ўражаннямі ад свята.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение

388 страниц V  « < 208 209 210 211 212 > » 
Ответить в данную темуНачать новую тему
1 чел. читают эту тему (гостей: 1, скрытых пользователей: 0)
Пользователей: 0

 



Текстовая версия Сейчас: 7.7.2025, 17:33