Обзор мероприятий., Обзор мероприятий, проведенных Лидской районной библиотекой и филиалам |
Здравствуйте, гость ( Вход | Регистрация )
![]() ![]() |
Обзор мероприятий., Обзор мероприятий, проведенных Лидской районной библиотекой и филиалам |
![]()
Сообщение
#1457
|
|
Активный участник ![]() ![]() ![]() Группа: Главные администраторы Сообщений: 4193 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 ![]() |
ЛІТАРАТУРНАЯ ГАДЗІНА “СУЧАСНІК НАЗАЎЖДЫ – КУПАЛА” Ушанаваць памяць беларускага песняра запрасіў філіял “Інтэграваная бібліятэка аграгарадка Тарнова” падчас літаратурнай гадзіны “Сучаснік назаўжды – Купала”. Бібліятэкар вяла аповед пра жыццёвы шлях паэта, падрабязна расказала пра яго творчасць. Прысутныя пазнаёміліся з творамі аб жыцці паэта, успамінамі і матэрыяламі з перыядычных выданняў. Падчас аповяда гучалі вершы пісьменніка ў выкананні навучэнцаў. |
|
|
![]()
Сообщение
#1458
|
|
Активный участник ![]() ![]() ![]() Группа: Главные администраторы Сообщений: 4193 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 ![]() |
ФОЛЬКЛОРНАЯ ИГРА «ЗНАЙДЗI ПАПАРАЦЬ-КВЕТКУ» В ночь на 7 июля отмечается фольклорный праздник Купалье. Самым главным чудом этого праздника является папоротник. По легендам, он цветёт всего одну ночь в году – в ночь на Ивана Купала. И кто найдёт этот папоротник-цветок, того ждёт счастье и богатство. Так, в филиале «Лидская городская детская библиотеке» ребят ждала фольклорная игра «Знайдзi папараць-кветку». Ребята смогли познакомиться с обычаями празднования Купалья и найти цветок счастья. |
|
|
![]()
Сообщение
#1459
|
|
Активный участник ![]() ![]() ![]() Группа: Главные администраторы Сообщений: 4193 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 ![]() |
ЛІТАРАТУРНА-МУЗЫЧНАЯ КАМПАЗІЦЫЯ “БЕЗ КАХАННЯ – ШЧАСЦЯ, ДОЛІ НЯМА НА ЗЯМЛІ” Да 140-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы ў філіяле “Лідская гарадская бібліятэка імя В. Таўлая” быў праведзены літаратурна-музычная кампазіцыя “Без кахання – шчасця, долі няма на зямлі”. Удзельнікі ўспомнілі змест найбольш знакамітых драматычных твораў Купалы (“Паўлінка”, “Раскіданае гняздо”, “Тутэйшыя”), якія былі пастаўлены на сцэне тэатра і з’яўляюцца выдатным адлюстраваннем жыцця беларускага народа і яго нацыянальнага каларыту. Таксама прысутныя з цікавасцю пазнаёміліся з кнігамі, прадстаўленнымі на выставе “І не змоўкнуць ніколі ў свеце Купалавы словы”. |
|
|
![]()
Сообщение
#1460
|
|
Активный участник ![]() ![]() ![]() Группа: Главные администраторы Сообщений: 4193 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 ![]() |
ЛІТАРАТУРНАЯ ГАСЦЁЎНЯ “СУЧАСНІК НАЗАЎЖДЫ – КУПАЛА” З мэтай прывіцця глыбокай павагі да нацыянальнай спадчыны, традыцый, звычаяў, культуры беларускага народа філіял “Лідская гарадская бібліятэка № 4” 7 ліпеня гасцінна расчыніў свае дзверы для правядзення літаратурнай гасцёўні “Сучаснік назаўжды – Купала”, прымеркаванай да 140-годдзя з дня нараджэння Я. Купалы. У гэты дзень у бібліятэцы гучалі фрагменты з песень на словы Я.Купалы ў выкананні ансамбля “Песняры”, дэманстраваўся відэафільм “Запрашаем да Купалы”. Кніжная выстава “Песняры роднай зямлі” пазнаёміла з творчасцю знакамітых беларускіх паэтаў Янкі Купалы і Якуба Коласа. Гучала цудоўная беларуская мова, прысутныя з захапленнем чыталі вершы Янкі Купалы, удзельнічалі ў інсцэніроўках. А напрыканцы ўдзельнікі паэтычнай гасцёўні паглядзелі сюжэты і паслухалі песні, пакладзеныя на вершы славутага песняра, у выкананні беларускіх спевакоў. |
|
|
![]()
Сообщение
#1461
|
|
Активный участник ![]() ![]() ![]() Группа: Главные администраторы Сообщений: 4193 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 ![]() |
ЛІТАРАТУРНАЯ СТАРОНКА “НАМ ЗАСТАЛАСЯ СПАДЧЫНА” З нагоды 140-гадовага юбілею народнага паэта Беларусі Янкі Купалы філіял “Лідская гарадская бібліятэка № 3” запрасіў чытачоў на літаратурную старонку “Нам засталася Спадчына”. Падчас мерапрыемства ўдзельнікі даведаліся цікавыя звесткі з жыцця і творчасці паэта, успомнілі яго знакамітыя творы, здейснілі віртуальнае падарожжа па Купалаўскім мясцінам, паўдзельнічалі ў віктарыне. Чытанне ўрыўкаў з твораў, размова аб літаратурных героях – узмацнілі інтарэс дзяцей да творчасці беларускага класіка. |
|
|
![]()
Сообщение
#1462
|
|
Активный участник ![]() ![]() ![]() Группа: Главные администраторы Сообщений: 4193 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 ![]() |
ЛІТАРАТУРНАЯ ГАДЗІНА «З РОДНЫМ СЛОВАМ ДЫ І З БЕЛАРУСКАЙ ДУШОЮ» На літаратурную гадзіну «З родным словам ды і з беларускай душою» завіталі наведвальнікі прышкольнага лагера ДУА “СШ № 8 г. Ліды”. Бібліятэкары філіяла “Лідская гарадская бібліятэка № 2” нагадалі пра галоўныя факты з жыццёвага і творчага шляху Песняра, які стаў прыкладам бескарыснага служэння Айчыне. Падарожжа пачалося з Вязынкі – “калыскі” паэта. Гучалі вершы ў выкананні дзяцей, гучалі музычныя творы Купалы, пакладзеныя на музыку: «Песня пра долю», «Явар і каліна», «Спадчына». Засяродзілі ўвагу на паэтычных, драматычных, публіцыстычных творах народнага мысляра. А таксама расказалі аб помніках, якія стаяць у Маскве, Амерыцы, Кітаі, зазірнулі ў музей у Акопах. |
|
|
![]()
Сообщение
#1463
|
|
Активный участник ![]() ![]() ![]() Группа: Главные администраторы Сообщений: 4193 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 ![]() |
ГУЧНЫЯ ЧЫТАННІ “ЛЯЦІЦЬ, ГУЧЫЦЬ КУПАЛАЎ ГОЛАС” 7 ліпеня споўнілася 140 гадоў з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Янкі Купалы. Таму невыпадкова ў гэты дзень у філіяле “Лідская гарадская бібліятэка № 1” ладзіліся гучныя чытанні “Ляціць, гучыць Купалаў голас”, удзельнікамі якіх сталі вучні 8-х-9-х класаў ДУА “СШ № 6 г. Ліды”. Пад час правядзення мерапрыемства вядучая распявала аб тым, што на золаку ХХ стагоддзя на Беларусі заззяў вясёлкай цудоўны самародак, славуты сын нашай Айчыны, класік нацыянальнай літаратуры – Янка Купала. Рабяты зачытвалі ўрыўкі з п’есаў “Паўлінка”, “Магіла льва”, прынялі актыўны ўдзел ў віктарыне “Жыццё і творчасць паэта”, наведалі памятныя мясціны, звязаныя з жыццём і творчасцю Янкі Купалы, падчас віртуальнага літаратурнага падарожжа, праслухалі песні на вершы паэта ў выкананні ВІА “Песняры”. У заканчэнні вучням было прапанавана выказаць сваю думку наконт творчасці народнага паэта Беларусі Янкі Купалы. |
|
|
![]() ![]() |
Текстовая версия | Сейчас: 7.7.2025, 18:58 |