IPB

Здравствуйте, гость ( Вход | Регистрация )

396 страниц V  « < 190 191 192 193 194 > »   
Ответить в данную темуНачать новую тему
Обзор мероприятий., Обзор мероприятий, проведенных Лидской районной библиотекой и филиалам
Admin
сообщение 4.11.2022, 10:33
Сообщение #1338


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 4266
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



“І ЗАСТАЛОСЯ СЛОВА Ў СЭРЦЫ”

Якуб Колас – народны паэт Беларусі, класік нацыянальнай літаратуры, пясняр – гэтыя словы даўно і заслужана сталі неаддзельнымі ад яго імя. 3 лістапада 2022 года споўніцца 140 гадоў з дня яго нараджэння.
Для ўдзельнікаў клуба “Сябрына”, якое дзейнічае пры філіяле “Лідская гарадская бібліятэка № 1”, ладзілася пасяджэнне пад назвай “І засталося слова ў сэрцы”. Падчас правядзення мерапрыемства прысутныя змаглі даведацца пра жыццёвы і творчы шлях мастака слова, здзейсніць віртуальнае падарожжа па Коласавых мясцінах, наведаць Акіньчыцы і Ласток, Альбуць і Смольню, таксама дакрануцца да творчай спадчыны. Прыемным было пачуць вершы пра Радзіму, беларускую мову, а таксама ўрывак з паэмы “Новая зямля” у выкананні Таццяны Макарэвіч
Бібліятэкары ўпэўнены, што мерапрыемства дазволіла кожнаму адчуць глыбіню і багацце літаратурнай спадчыны народнага паэта Беларусі Якуба Коласа.

Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 4.11.2022, 10:31
Сообщение #1339


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 4266
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Вольны час па хэштэгу #КАНИКУЛЫВБИБЛИОТЕКЕ

Актыўны адпачынак, гульні і спаборніцтвы, экскурсіі і падарожжы – ўсё гэта дапамагае чытачам бібліятэчных філіялаў ДУК “Лідская раённая бібліятэка імя Янкі Купалы” ярка і незабыўна правесці восеньскія канікулы.
У дні восеньскіх школьных канікул у бібліятэках Лідчыны ладзяцца самыя разнастайныя і пазнавальныя мерапрыемствы, майстар-класы, віктарыны і конкурсы. Кожнае мерапрыемства накіравана не толькі на тое, каб пацешыць, але і на тое, каб даць магчымасць даведацца што-небудзь новае, нечаму навучыцца, здабыць новых знаёмых і сяброў.
Так, у філіяле “Лідская гарадская бібліятэка № 6 імя В. Таўлая” была праведзена экскурсія “З кнігай прызначана сустрэча”. Бібліятэкар пазнаёміла з правіламі карыстання бібліятэкай. Дзеці даведаліся пра сістэму растаноўкі кніжнага фонда і асаблівасцях вядзення фармуляра чытача, яны з цікавасцю разглядалі кніжныя выставы.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 4.11.2022, 10:31
Сообщение #1340


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 4266
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Літараратурная гадзіна
“Дум уладар – мудры, зямны, незабыўны”

У філіяле “Лідская гарадская бібліятэка № 3” ладзілася літараратурная гадзіна “Дум уладар – мудры, зямны, незабыўны” з нагоды 140-гадовага юбілею з дня нараджэння Якуба Коласа. На мерапрыемстве гучалі ўрыўкі з твораў аўтара, арганізоўваліся конкурсы “Казачны ланцужок” і “Мілагучны верш”, выконваліся разнастайныя заданні і гульні, дзе дзеці паказалі сваю зацікаўленнасць да творчасці пісьменніка. Галоўнай задачай правядзення мерапрыемства было: яшчэ раз дакрануцца да неўміручай спадчыны класіка літаратуры.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 4.11.2022, 10:30
Сообщение #1341


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 4266
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



“Святыя Дзяды. Повязь часоў”

2 лістапада ў філіял “Інтэграваная бібліятэка агр. Дворышча” завіталі дзеці на этнаграфічную гадзіну “Святыя Дзяды. Повязь часоў”. Слухачам распавялі пра народныя вытокі свята, пра абрады і павер’я. Бібліятэкар нагадаў рабятам, што на “Дзяды” трэба памінаць сваіх продкаў, успамінаючы іх лепшыя рысы, а таксама аддаць ім належную павагу. А каб адчуць святочны настрой удзельнікаў частавалі прысмакамі.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 4.11.2022, 10:29
Сообщение #1342


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 4266
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



ГУЛЬНЯ-УРОК “БЕЗОПАСНАЯ ЖИЗНЬ”

31 кастрычніка філіял “Лідская гарадская бібліятэка № 1” правёў конкурсна-пазнавальную гульню-урок “Безопасная жизнь” з хлопчыкамі і дзяўчынкамі з ДУА “Сярэдняя школа № 6 г. Ліда”.
Бібліятэкары расказалі рабятам аб прычынах узнікнення пажараў, аб правілах тэхнікі бяспекі пры карыстанні з электрапрыборамі, як паводзіць сябе пад час пажару. Пазнаёмілі з адной з самых цікавых і складаных прафесій у свеце – прафесіяй пажарнага, які ў кожны момант павінен быць гатовы рызыкаваць сваім жыццём, каб уратаваць чыёсьці другое. Мерапрыемства праходзіла ў выглядзе гульні: дзеці адгадвалі загадкі, гулялі ў гульні “Доскажи словечко”, “Да” і “Нет”. Прымалі удзел у конкурсах “Кто быстрее выедет на пожар”, затым успомнілі творы, у якіх успамінаецца пажар і на заканчэнне паглядзелі мультфільм “Правила безопасности: МЧС рекомендует”.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 4.11.2022, 10:28
Сообщение #1343


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 4266
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



«Губит алкоголь вовсю жизнь и печень, и семью»

В филиале «Интегрированная библиотека агр. Бердовка» был организован час здоровья «Губит алкоголь вовсю жизнь и печень, и семью». Главная цель мероприятия – заставить задуматься подрастающее поколение о вреде употребления спиртных напитков.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 4.11.2022, 10:26
Сообщение #1344


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 4266
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



“Государственная система правовой информации.
Гордость за Беларусь”

В ГУО “СШ № 15 города Лиды” состоялся информационный урок “Государственная система правовой информации. Гордость за Беларусь”. Перед учениками старших классов выступил библиотекарь Лидской районной библиотеки имени Янки Купалы Ивашевич Татьяна Александровна. Она рассказала о важной роли ПЦПИ, созданных при публичных библиотеках, в процессе правовой социализации граждан.
На базе городских и сельских библиотек ГУК «Лидская районная библиотека имени Янки купалы» работают 6 правовых центров. Татьяна Александровна рассказала о задачах ПЦПИ, подробно познакомила с эталонным банком данных правовой информации Республики Беларусь «Эталон».
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение

396 страниц V  « < 190 191 192 193 194 > » 
Ответить в данную темуНачать новую тему
4 чел. читают эту тему (гостей: 4, скрытых пользователей: 0)
Пользователей: 0

 



Текстовая версия Сейчас: 9.9.2025, 2:26