Обзор мероприятий., Обзор мероприятий, проведенных Лидской районной библиотекой и филиалам |
Здравствуйте, гость ( Вход | Регистрация )
![]() ![]() |
Обзор мероприятий., Обзор мероприятий, проведенных Лидской районной библиотекой и филиалам |
![]()
Сообщение
#1205
|
|
Активный участник ![]() ![]() ![]() Группа: Главные администраторы Сообщений: 4271 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 ![]() |
Літаратурны дыялог “Я – беларус і я шчаслівы, што мову маці мне дала” Да Міжнароднага дня роднай мовы ў філіяле “Лідская гарадская дзіцячая бібліятэка” прайшоў літаратурны дыялог “Я – беларус і я шчаслівы, што мову маці мне дала”, удзельнікамі якого сталі выхаванцы прышкольнага лагера ДУА “Сярэдняя школа №4 г.Ліды”. “Мова – душа народа, векавая памяць многіх пакаленняў, наш галоўны нацыянальны скарб. Жыве мова –жыве народ… І мы абавязаны – валодаць роднай мовай, шанаваць яе, не цурацца роднага слова” – з такімі словамі звярнуліся да рабят бібліятэкары. Дзеці, у сваю чаргу, ласкавымі словамі называлі нашу мову, паслухалі вершы пра Радзіму, беларусаў, мову, пазнаёміліся з беларускімі народнымі казкамі, паказалі сябе знаўцамі беларускіх загадак і паспрабавалі стаць перакладчыкамі. |
|
|
![]()
Сообщение
#1206
|
|
Активный участник ![]() ![]() ![]() Группа: Главные администраторы Сообщений: 4271 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 ![]() |
Літаратурная гадзіна “Табою сагрэты-роднае слова” 21 лютага ў філіяле “Бярозаўская гарадская бібліятэка” адбылася літаратурная гадзіна “Табою сагрэты – роднае слова”. Бібліятэкар зачытала цудоўныя словы беларускіх пісьменнікаў пра мову і яе паходжанне. Дзеці размаўлялі толькі па-беларуску, чыталі вершы, прыказкі, рабілі пераклады слоў на беларускую мову. |
|
|
![]()
Сообщение
#1207
|
|
Активный участник ![]() ![]() ![]() Группа: Главные администраторы Сообщений: 4271 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 ![]() |
Гульня “Родная мова – ты матчына мова!” У Міжнародны дзень роднай мовы ў філіяле “Лідская гарадская бібліятэка №2” прайшло мерапрыемства “Родная мова – ты матчына мова!” у выглядзе гульні “Поле цудаў”. Галоўная мэта гульні – далучэнне дзяцей да багацця беларускай мовы, выхаванне з маленства думкі, што ў чалавека есць толькі адна мова і назва ей – беларуская. Рознабаковыя заданні дапамаглі прайсціся па старонках мінулага, зазірнуць у беларускую хатку, дзе даведаліся пра адзенне і побыт беларусаў, адчулі смак беларускай мовы разам са знаёмствам са стравамі беларускай кухні. А яшчэ мелі магчымасць паслухаць, як гучаць музычныя інструменты – дуда і гармонік. Дзеці прызнаваліся ў любові да матчынага слова падчас чытання невялічкіх вершаў, загадак. |
|
|
![]()
Сообщение
#1208
|
|
Активный участник ![]() ![]() ![]() Группа: Главные администраторы Сообщений: 4271 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 ![]() |
Урок мужнасці “Афганістан – гэта памяць і вечнасць” 17 лютага ў філіяле “Інтэграваная бібліятэка агр.Тарнова” прайшоў урок мужнасці “Афганістан – гэта памяць і вечнасць”. Памяць аб гэтым дні – гэта памяць аб сынах, братах, бацьках і, нават, аб дзядах, якія з годнасцю выконвалі свой воінскі абавязак за межамі краіны. Яны з’яўляюцца прыкладам мужнасці і гераізму для падрастаючага пакалення. У ходзе урока мужнасці бібліятэкар расказала удзельнікам мерапрыемства аб афганскай вайне, паведаміла аб воінах-інтэрнацыяналістах, якія жывуць побач. Яна ўзгадала землякоў, якія пражываюць на тэрыторыі Тарноўскага сельскага Савета і якія праходзілі службу ў Афганістане. Нагадала імёны тых хлопцаў, якія не вярнуліся з той “невядомай” вайны. Да гэтай даты супрацоўнік бібліятэкі запрасіла на мерапрыемства прамога сведку і ўдзельніка гэтых жудасных падзей ветэрана вайны ў Афганістане Кузменка Анатоля Мікалаевіча. Да мерапрыемства была падрыхтавана выстава літаратуры “Подвиг и память Афганистана”. |
|
|
![]()
Сообщение
#1209
|
|
Активный участник ![]() ![]() ![]() Группа: Главные администраторы Сообщений: 4271 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 ![]() |
Экскурсія па бібліятэцы 17 лютага Лідскую раённую бібліятэку імя Янкі Купалы наведалі выхаванцы ДУА “Дзіцячы сад №9 г.Ліды”. Супрацоўнікі бібліятэкі падрыхтавалі для дзяцей пазнавальную прэзентацыю аб бібліятэцы, аб людзях, якія там працуюць і прапанавалі адправіцца ў захапляльнае падарожжа ў краіну кніг. Падчас падарожжа выхаванцы даведаліся, што бібліятэка гэта “кніжчын дом”, наведваючы які неабходна выконваць пэўныя правілы паводзін. Далей дзеці пазнаёміліся з гісторыяй з’яўлення кнігі, з правіламі абыходжання з ёй, з цяжкасцю людзей, якія ствараюць дзіцячыя кніжкі. Да прыходу дашкалят, супрацоўнікі бібліятэкі аформілі выставу яркіх, маляўнічых, добра аформленых кніг, даступных успрыманню дзяцей дашкольнага ўзросту. Кожнае дзіця мела магчымасць паглядзець любую кніжку. Дзеці былі не толькі слухачамі і гледачамі, але і актыўнымі ўдзельнікамі: адгадвалі загадкі, удзельнічалі ў віктарынах. Мерапрыемства прайшло вельмі цікава, дзеці атрымалі неапісальнае захапленне і змаглі адчуць сябе сапраўднымі наведвальнікамі бібліятэкі. |
|
|
![]()
Сообщение
#1210
|
|
Активный участник ![]() ![]() ![]() Группа: Главные администраторы Сообщений: 4271 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 ![]() |
Турнир «Рыцарский турнир» В преддверии праздника Дня защитника Отечества и Вооруженных Сил Республики Беларусь в филиале «Лидская городская библиотека №2» состоялся «Рыцарский турнир» для сильной половины участников клуба «Буслік», ведь каждый мужчина в любом возрасте (будь он офицером, ученым, студентом или школьник) – защитник своего Отечества, своей семьи. Ребятам было предложено поучаствовать в соревновательных конкурсах, разгадать загадки о названиях военного вооружения, также проверили свои способности на смекалку, ловкость, эрудицию и находчивость. Турнир завершился изготовлением поздравительных открыток, которые дети обязательно вручат папам и дедушкам. |
|
|
![]()
Сообщение
#1211
|
|
Активный участник ![]() ![]() ![]() Группа: Главные администраторы Сообщений: 4271 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 ![]() |
Игра-путешествие «Край родной, на века любимый» В филиале «Лидская городская детская библиотека» в рамках проекта «Мой город в сердце моём» прошла игра-путешествие «Край родной, на века любимый» для воспитанников ГУО «Детский сад № 22 г.Лиды». Сотрудники библиотеки продолжают знакомить маленьких жителей нашего города с историей родного края, прививают интерес, любовь и бережное отношение к своему городу. Отправившись в путешествие и побывав на станциях «Любимый город», «Загадочная», «Замковая», «Природная», ребята проявили свои чувства любви и гордости за то, что они рождены в городе Лида, показали своё желание узнавать свой край ещё больше. |
|
|
![]() ![]() |
Текстовая версия | Сейчас: 11.9.2025, 0:21 |