Обзор мероприятий., Обзор мероприятий, проведенных Лидской районной библиотекой и филиалам |
Здравствуйте, гость ( Вход | Регистрация )
![]() ![]() |
Обзор мероприятий., Обзор мероприятий, проведенных Лидской районной библиотекой и филиалам |
![]()
Сообщение
#1142
|
|
Активный участник ![]() ![]() ![]() Группа: Главные администраторы Сообщений: 4193 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 ![]() |
Гадзіна мовазнаўства “Каб мова беларуская гучала” Філіял “Інтэграваная бібліятэка в.Мінойты” запрасіў гасцей на гадзіну мовазнаўства “Каб мова беларуская гучала”. У час мерапрыемства прысутныя звярнуліся да гісторыі і культуры роднай мовы, прыгадалі, што родная мова – генетычны код любой нацыі, які патрэбна любіць, шанаваць і берагчы. Адчуць прыгажосць і хараство роднай мовы прысутным дапамагло напісанне 16-й Агульнанацыянальнай дыктоўкі, для якой быў абраны тэкст “І гэты дзень настаў”, прысвечаны ваеннай тэме. На прыканцы сустрэчы ўдзельнікам гадзіны мовазнаўства былі дадзены парады, як пачаць размаўляць па-беларуску ў паўсядзенным жыцці, бо трэба размаўляць на роднай мове, каб яна не адыйшла ў нябыт і ў забыццё. На прадстаўленай у чытальнай зале кніжнай выставе была прадстаўлена літаратура, прысвечаная беларускай мове: лепшыя творы беларускіх класікаў і сучасных пісьменнікаў і паэтаў, розныя віды слоўнікаў і даведнікаў і iнш. |
|
|
![]()
Сообщение
#1143
|
|
Активный участник ![]() ![]() ![]() Группа: Главные администраторы Сообщений: 4193 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 ![]() |
Адкрыты прагляд літаратуры “Ад зерне колас, ад слова – мова” З мэтай папулярызацыі беларускай мовы і культуры ў філіяле “Інтэграваная бібліятэка агр.Крупава” быў арганізаваны Адкрыты прагляд літаратуры пад назвай “Ад зерне колас, ад слова – мова”. Наведваючы бібліятэку, чытачы атрымалі магчымасць звярнуцца да беларускага слова, пачытаць уголас літаратурныя творы на роднай мове і атрымаць асалоду ад гучання сакавітага беларускага слова. |
|
|
![]()
Сообщение
#1144
|
|
Активный участник ![]() ![]() ![]() Группа: Главные администраторы Сообщений: 4193 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 ![]() |
Паэтычная хваля “З родным словам круглы год” Паэтычная хваля “З родным словам круглы год” у агргарадку Дворышча закранула шматлікіх жыхароў мястэчка. У дзень роднай мовы наведвальнікі філіяла “Інтэграваная бібліятэка агр. Дворышча” атрымалі кнігі беларускіх пісьменнікаў на роднай мове на сваіх працоўных месцах, каб затым, сваім прыкладам, заахвочваць сваіх дзяцей і родных да чытання на беларускай мове. |
|
|
![]()
Сообщение
#1145
|
|
Активный участник ![]() ![]() ![]() Группа: Главные администраторы Сообщений: 4193 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 ![]() |
Гадзіна роднай мовы “Вы слухайце родную мову, як пявуча льецца і гучыць” У філіяле “Інтэграваная бібліятэка агр. Бердаўка” прайшла гадзіна роднай мовы “Вы слухайце родную мову, як пявуча льецца і гучыць”. На працягу мерапрыемства бібліятэкар імкнулася паказаць усю прыгажосць і непаўторнасць роднай мовы, распавяла аб тым, які шлях прыйшлося прайсці беларускай мове, каб стаць адной з самых прыгажэйшых моў свету. Дзеці з цікавасцю прынялі ўдзел у гульне “Прачытай верш”, імпрэзе “Размаўляй са мной па-беларуску”, успомнілі беларускія прыказкі і прымаўкі. |
|
|
![]()
Сообщение
#1146
|
|
Активный участник ![]() ![]() ![]() Группа: Главные администраторы Сообщений: 4193 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 ![]() |
Літаратурны дыялог “Я – беларус і я шчаслівы, што мову маці мне дала” Да Міжнароднага дня роднай мовы ў філіяле “Лідская гарадская дзіцячая бібліятэка” прайшоў літаратурны дыялог “Я – беларус і я шчаслівы, што мову маці мне дала”, удзельнікамі якого сталі выхаванцы прышкольнага лагера ДУА “Сярэдняя школа №4 г.Ліды”. “Мова – душа народа, векавая памяць многіх пакаленняў, наш галоўны нацыянальны скарб. Жыве мова –жыве народ… І мы абавязаны – валодаць роднай мовай, шанаваць яе, не цурацца роднага слова” – з такімі словамі звярнуліся да рабят бібліятэкары. Дзеці, у сваю чаргу, ласкавымі словамі называлі нашу мову, паслухалі вершы пра Радзіму, беларусаў, мову, пазнаёміліся з беларускімі народнымі казкамі, паказалі сябе знаўцамі беларускіх загадак і паспрабавалі стаць перакладчыкамі. |
|
|
![]()
Сообщение
#1147
|
|
Активный участник ![]() ![]() ![]() Группа: Главные администраторы Сообщений: 4193 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 ![]() |
Літаратурная гадзіна “Табою сагрэты-роднае слова” 21 лютага ў філіяле “Бярозаўская гарадская бібліятэка” адбылася літаратурная гадзіна “Табою сагрэты – роднае слова”. Бібліятэкар зачытала цудоўныя словы беларускіх пісьменнікаў пра мову і яе паходжанне. Дзеці размаўлялі толькі па-беларуску, чыталі вершы, прыказкі, рабілі пераклады слоў на беларускую мову. |
|
|
![]()
Сообщение
#1148
|
|
Активный участник ![]() ![]() ![]() Группа: Главные администраторы Сообщений: 4193 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 ![]() |
Гульня “Родная мова – ты матчына мова!” У Міжнародны дзень роднай мовы ў філіяле “Лідская гарадская бібліятэка №2” прайшло мерапрыемства “Родная мова – ты матчына мова!” у выглядзе гульні “Поле цудаў”. Галоўная мэта гульні – далучэнне дзяцей да багацця беларускай мовы, выхаванне з маленства думкі, што ў чалавека есць толькі адна мова і назва ей – беларуская. Рознабаковыя заданні дапамаглі прайсціся па старонках мінулага, зазірнуць у беларускую хатку, дзе даведаліся пра адзенне і побыт беларусаў, адчулі смак беларускай мовы разам са знаёмствам са стравамі беларускай кухні. А яшчэ мелі магчымасць паслухаць, як гучаць музычныя інструменты – дуда і гармонік. Дзеці прызнаваліся ў любові да матчынага слова падчас чытання невялічкіх вершаў, загадак. |
|
|
![]() ![]() |
Текстовая версия | Сейчас: 7.7.2025, 11:43 |