IPB

Здравствуйте, гость ( Вход | Регистрация )

388 страниц V  « < 161 162 163 164 165 > »   
Ответить в данную темуНачать новую тему
Обзор мероприятий., Обзор мероприятий, проведенных Лидской районной библиотекой и филиалам
Admin
сообщение 22.2.2023, 13:52
Сообщение #1135


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 4193
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Экскурсія па бібліятэцы

Выхаванцы ДУА “Дзіцячы сад №17 г.Ліды” наведалі філіял “Лідская гарадская дзіцячая бібліятэка” каб пазнаёміцца з бібліятэкай і адправіцца ў падарожжа па краіне беларускіх казак. Казка суправаджае нас з самага маленства, вучыць верыць у цуд. Хлопчыкі і дзяўчынкі пазнаёміліся з казкамі “Курачка-рабушка” і дапамаглі бабуле і дзядуле сабраць раскіданыя яйкі. А паслухаўшы казку “Як курачка пеўніка ратавала”, дзеці ўспомнілі ветлівыя словы, паўдзельнічалі ў гульнях “Хвост каровы”, “Сена”, “Жыхары леса”.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 22.2.2023, 13:51
Сообщение #1136


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 4193
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Краеведческий час «Страницы истории нашего города»

21 февраля в филиале «Лидская городская библиотека №4» к 700-летию города Лида состоялся краеведческий час «Страницы истории нашего города» для получателей услуг отделения дневного пребывания для инвалидов города Лиды и членов ОО «БелТИЗ» Лидского района.
На мероприятие была приглашена жительница нашего города – Ольга Степановна Шполянская. Для присутствующих она провела увлекательный экскурс в прошлое Лидчины. Рассказала об истории становления и развития города. А представленные фотографии помогли ещё больше узнать о городе много нового, интересного и познавательного.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 22.2.2023, 13:50
Сообщение #1137


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 4193
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Гадзіна роднай мовы “Русскай мове дай разгрузку – размаўляй па-беларуску”

У філіяле “ Лідская гарадская бібліятэка №3” прйшла гадзіна роднай мовы “Русскай мове дай разгрузку – размаўляй па-беларуску”, прысвечаная Міжнароднаму дню роднай мовы. Удзельнікам мерапрыемства былі прапанаваны конкурсы: “Мова родная – народная”, “Перакладзі”, “Прыказкі і прымаўкі”, загадкі “Загадкі-рыфмаванкі” і гульня “Размаўляем па-беларуску”. Напрыканцы сустрэчы дзеці прынялі ўдзел у дыктоўцы.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 22.2.2023, 13:49
Сообщение #1138


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 4193
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Дыктоўка “Каб ведаць роднае слова”

21 лютага ў чытальнай зале Лідскай раённай бібліятэкі імя Янкі Купалы сабраліся супрацоўнікі бібліятэкі і чытачы для напісання 16-й Агульнанацыянальнай дыктоўкі да Міжнароднага дня роднай мовы. Тэкст дыктоўкі меў назву “Да 700-годдзя заснавання Ліды” і прысвячаўся знамянальнай даце (юбілею г.Ліда) і падрабязнаму знаёмству з біяграфіяй заснавальніка горада – князя Гедыміна.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 22.2.2023, 13:49
Сообщение #1139


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 4193
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Літаратурная гасцёўня “Сэрцам роднага слова краніся”

Да Міжнароднага дня роднай мовы ў філіяле “Лідская гарадская бібліятэка №6 імя В.Таўлая” была праведзена літаратурная гасцёўня “Сэрцам роднага слова краніся”. На свята роднай мовы завіталі людзі розных прафесій і ўзросту, шмат было людзей, якія скончылі школу сорак і больш гадоў таму. Для прысутных у гэтым годзе была прапанавана дыктоўка “Лідскі замак”, з напісаннея якой усе справіліся выдатна. Кожны з удзельнікаў мерапрыемства прачытаў верш на роднай мове.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 22.2.2023, 13:48
Сообщение #1140


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 4193
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Куфар ведаў “Роднай мовы гук чароўны”

21 лютага ў філіяле “Лідская гарадская бібліятэка №4” адбыўся куфар ведаў “Роднай мовы гук чароўны”, прысвечаны Міжнароднаму дню роднай мовы. Выхаванцы прымалі актыўны ўдзел у шматлікіх конкурсах, віктарынах, гульнях: “Адкажы на бліц-апытанне”, “Перакладзі словы на рускую мову”, “Адгадай загадкі-жарты”. З мэтай папулярызацыі беларускай мовы прысутныя прынялі ўдзел у 16-й Агульнанацыянальнай дыктоўцы. Кожны з удзельнікаў быў уважлівы, імкнуўся як мага лепш напісаць, разам з тым адчуў, што “слова беларускае – жывое, гаваркое, музычнае, напеўнае, непаўторнае”.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 22.2.2023, 13:47
Сообщение #1141


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 4193
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Урок беларусазнаўства “Як даўні скарб, як спадчына, нам даравана мова матчына”

З нагоды Міжнароднага дня роднай мовы ў філіяле “Лідская гарадская бібліятэка №1” 21 лютага прайшоў урок беларусазнаўства “Як даўні скарб, як спадчына, нам даравана мова матчына”. Удзельнікамі свята сталі хлопчыкі і дзяўчынкі ДУА “Дзіцячы сад №7 г.Ліды”. Накіравана мерапрыемства было на папулярызацыю беларускай мовы, выхаванне ў дашкольнікаў павагі і любові да роднага слова, цікавасці да твораў беларускіх пісьменнікаў. Пачалося свята з размовы пра гісторыю ўзнікнення Дня роднай мовы. А таксама пра неабходнасць захоўваць яе. На мерапрыемстве ў выкананні вядучых прагучалі вершы пра родную мову. Падчас свята дзеці пашырылі свой слоўнікавы запас і праявілі творчыя здольнасці. Яны прынялі ўдзел у гульні, дзе паказалі добрыя веды ў перакладзе слоў на беларускую мову, разгадвалі загадкі і рэбусы. Дзеці паспаборнічалі ў конкурсе скорагаворак, падбіралі розным прадметам беларускія назвы. Свята запомнілася ўсім. Кожны ўдзельнік мерапрыемства зразумеў, што трэба любіць і шанаваць родную мову, бо менавіта ў ёй – гісторыя народа.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение

388 страниц V  « < 161 162 163 164 165 > » 
Ответить в данную темуНачать новую тему
5 чел. читают эту тему (гостей: 5, скрытых пользователей: 0)
Пользователей: 0

 



Текстовая версия Сейчас: 7.7.2025, 19:30