Обзор мероприятий., Обзор мероприятий, проведенных Лидской районной библиотекой и филиалам |
Здравствуйте, гость ( Вход | Регистрация )
![]() ![]() |
Обзор мероприятий., Обзор мероприятий, проведенных Лидской районной библиотекой и филиалам |
![]()
Сообщение
#1135
|
|
Активный участник ![]() ![]() ![]() Группа: Главные администраторы Сообщений: 4193 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 ![]() |
Экскурсія па бібліятэцы Выхаванцы ДУА “Дзіцячы сад №17 г.Ліды” наведалі філіял “Лідская гарадская дзіцячая бібліятэка” каб пазнаёміцца з бібліятэкай і адправіцца ў падарожжа па краіне беларускіх казак. Казка суправаджае нас з самага маленства, вучыць верыць у цуд. Хлопчыкі і дзяўчынкі пазнаёміліся з казкамі “Курачка-рабушка” і дапамаглі бабуле і дзядуле сабраць раскіданыя яйкі. А паслухаўшы казку “Як курачка пеўніка ратавала”, дзеці ўспомнілі ветлівыя словы, паўдзельнічалі ў гульнях “Хвост каровы”, “Сена”, “Жыхары леса”. |
|
|
![]()
Сообщение
#1136
|
|
Активный участник ![]() ![]() ![]() Группа: Главные администраторы Сообщений: 4193 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 ![]() |
Краеведческий час «Страницы истории нашего города» 21 февраля в филиале «Лидская городская библиотека №4» к 700-летию города Лида состоялся краеведческий час «Страницы истории нашего города» для получателей услуг отделения дневного пребывания для инвалидов города Лиды и членов ОО «БелТИЗ» Лидского района. На мероприятие была приглашена жительница нашего города – Ольга Степановна Шполянская. Для присутствующих она провела увлекательный экскурс в прошлое Лидчины. Рассказала об истории становления и развития города. А представленные фотографии помогли ещё больше узнать о городе много нового, интересного и познавательного. |
|
|
![]()
Сообщение
#1137
|
|
Активный участник ![]() ![]() ![]() Группа: Главные администраторы Сообщений: 4193 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 ![]() |
Гадзіна роднай мовы “Русскай мове дай разгрузку – размаўляй па-беларуску” У філіяле “ Лідская гарадская бібліятэка №3” прйшла гадзіна роднай мовы “Русскай мове дай разгрузку – размаўляй па-беларуску”, прысвечаная Міжнароднаму дню роднай мовы. Удзельнікам мерапрыемства былі прапанаваны конкурсы: “Мова родная – народная”, “Перакладзі”, “Прыказкі і прымаўкі”, загадкі “Загадкі-рыфмаванкі” і гульня “Размаўляем па-беларуску”. Напрыканцы сустрэчы дзеці прынялі ўдзел у дыктоўцы. |
|
|
![]()
Сообщение
#1138
|
|
Активный участник ![]() ![]() ![]() Группа: Главные администраторы Сообщений: 4193 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 ![]() |
Дыктоўка “Каб ведаць роднае слова” 21 лютага ў чытальнай зале Лідскай раённай бібліятэкі імя Янкі Купалы сабраліся супрацоўнікі бібліятэкі і чытачы для напісання 16-й Агульнанацыянальнай дыктоўкі да Міжнароднага дня роднай мовы. Тэкст дыктоўкі меў назву “Да 700-годдзя заснавання Ліды” і прысвячаўся знамянальнай даце (юбілею г.Ліда) і падрабязнаму знаёмству з біяграфіяй заснавальніка горада – князя Гедыміна. |
|
|
![]()
Сообщение
#1139
|
|
Активный участник ![]() ![]() ![]() Группа: Главные администраторы Сообщений: 4193 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 ![]() |
Літаратурная гасцёўня “Сэрцам роднага слова краніся” Да Міжнароднага дня роднай мовы ў філіяле “Лідская гарадская бібліятэка №6 імя В.Таўлая” была праведзена літаратурная гасцёўня “Сэрцам роднага слова краніся”. На свята роднай мовы завіталі людзі розных прафесій і ўзросту, шмат было людзей, якія скончылі школу сорак і больш гадоў таму. Для прысутных у гэтым годзе была прапанавана дыктоўка “Лідскі замак”, з напісаннея якой усе справіліся выдатна. Кожны з удзельнікаў мерапрыемства прачытаў верш на роднай мове. |
|
|
![]()
Сообщение
#1140
|
|
Активный участник ![]() ![]() ![]() Группа: Главные администраторы Сообщений: 4193 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 ![]() |
Куфар ведаў “Роднай мовы гук чароўны” 21 лютага ў філіяле “Лідская гарадская бібліятэка №4” адбыўся куфар ведаў “Роднай мовы гук чароўны”, прысвечаны Міжнароднаму дню роднай мовы. Выхаванцы прымалі актыўны ўдзел у шматлікіх конкурсах, віктарынах, гульнях: “Адкажы на бліц-апытанне”, “Перакладзі словы на рускую мову”, “Адгадай загадкі-жарты”. З мэтай папулярызацыі беларускай мовы прысутныя прынялі ўдзел у 16-й Агульнанацыянальнай дыктоўцы. Кожны з удзельнікаў быў уважлівы, імкнуўся як мага лепш напісаць, разам з тым адчуў, што “слова беларускае – жывое, гаваркое, музычнае, напеўнае, непаўторнае”. |
|
|
![]()
Сообщение
#1141
|
|
Активный участник ![]() ![]() ![]() Группа: Главные администраторы Сообщений: 4193 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 ![]() |
Урок беларусазнаўства “Як даўні скарб, як спадчына, нам даравана мова матчына” З нагоды Міжнароднага дня роднай мовы ў філіяле “Лідская гарадская бібліятэка №1” 21 лютага прайшоў урок беларусазнаўства “Як даўні скарб, як спадчына, нам даравана мова матчына”. Удзельнікамі свята сталі хлопчыкі і дзяўчынкі ДУА “Дзіцячы сад №7 г.Ліды”. Накіравана мерапрыемства было на папулярызацыю беларускай мовы, выхаванне ў дашкольнікаў павагі і любові да роднага слова, цікавасці да твораў беларускіх пісьменнікаў. Пачалося свята з размовы пра гісторыю ўзнікнення Дня роднай мовы. А таксама пра неабходнасць захоўваць яе. На мерапрыемстве ў выкананні вядучых прагучалі вершы пра родную мову. Падчас свята дзеці пашырылі свой слоўнікавы запас і праявілі творчыя здольнасці. Яны прынялі ўдзел у гульні, дзе паказалі добрыя веды ў перакладзе слоў на беларускую мову, разгадвалі загадкі і рэбусы. Дзеці паспаборнічалі ў конкурсе скорагаворак, падбіралі розным прадметам беларускія назвы. Свята запомнілася ўсім. Кожны ўдзельнік мерапрыемства зразумеў, што трэба любіць і шанаваць родную мову, бо менавіта ў ёй – гісторыя народа. |
|
|
![]() ![]() |
Текстовая версия | Сейчас: 7.7.2025, 17:54 |