IPB

Здравствуйте, гость ( Вход | Регистрация )

388 страниц V  « < 141 142 143 144 145 > »   
Ответить в данную темуНачать новую тему
Обзор мероприятий., Обзор мероприятий, проведенных Лидской районной библиотекой и филиалам
Admin
сообщение 21.4.2023, 12:56
Сообщение #995


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 4193
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



“Гэта Зямля – твая і мая”

21 красавіка філіял “Лідская гарадская бібліятэка №1” наведалі хлопчыкі і дзяўчынкі з ДУА “Яслі-дзіцячы сад № 7 г.Ліда”, каб прыняць удзел у экалагічнай гульні-віктарыне “Гэта Зямля – твая і мая”, прысвечанай Міжнароднаму Дню Зямлі. У пачатку мерапрыемства бібліятэкар паведала дзецям аб гісторыі свята, аб традыцыях Дня Зямлі, аб сімвалах свята. Затым рабяты падарожнічалі па станцыях “Лясная”, “Грыбная”, “Птушыныя сябры”, “Браты нашы меньшыя”, “Экалагічная сітуацыя”, дзе паказалі сябе сапраўднымі знатакамі прыроды. У заканчэнні мерапрыемства бібліятэкар напомніла дзецям аб тым, што берагчы нашу Зямлю неабходна ўсім разам і кожнаму па-асобку.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 21.4.2023, 12:55
Сообщение #996


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 4193
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



“Падарожжа па замкавай Беларусі”

20 красавіка ў Лідскай раённай бібліятэцы імя Янкі Купалы ладзілася віртуальная экскурсія “Падарожжа па замкавай Беларусі”, мэта якой – папулярызацыя помнікаў архітэктуры і гістарычных мясцін Беларусі. Экскурсія пачалася з роднага горада, які сёлета адзначае сваё 700-годдзе, і галоўнай яго славутасці – Лідскага замка. Госці пабывалі ўнутры замка, пазнаёміліся з яго гісторыяй і прызначэннем на беларускай зямлі. Наведалі Мірскі і Нясвіжскі замкі, палацы Пуслоўскіх, Сапегаў, Румянцавых і Паскевічаў. Навучэнцы змаглі пераканацца, што наша краіна мае найбагатую гісторыю, якая пакінула нам унікальную гістарычную і культурную спадчыну.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 21.4.2023, 12:55
Сообщение #997


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 4193
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



«Таинственный замок гостей приглашает»

К Международному дню памятников и исторических мест, в филиале «Лидская городская детская библиотека» на мультимедийном экскурсе «Таинственный замок гостей приглашает» побывали участники клуба «Родничок».
Ребят познакомили со старинными замками, дети обсуждали, для чего их строили, какие материалы использовали для строительства, кто в них жил. Ребята вспоминали сказки, в которых можно встретить волшебный дворец или замок. Но в центре внимания, конечно же, был Лидский замок, дети познакомились с его историей. А чтобы в него попасть, нужно было пройти ряд испытаний: отправиться на охоту за приведениями, сразиться с драконом, перебраться через реку. Ребята всё выполнили и попали на виртуальную экскурсию в Лидский замок. В конце мероприятия каждый ребёнок построил свой маленький Лидский замок.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 21.4.2023, 12:54
Сообщение #998


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 4193
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



У Лідскай раённай бібліятэцы імя Янкі Купалы адбылося чарговае пасяджэнне ўдзельнікаў літаратурнага аб’яднання “Суквецце”. Гасцямі сустрэчы сталі пісьменнікі слонімскай зямлі. Перад прысутнымі выступіла паэтэса Ірына Войтка, кіраўнік Слонімскага раённага літаб’яднання, член Саюза пісьменнікаў Беларусі. У сустрэчы таксама прынялі ўдзел паэтэса, аўтар і выканаўца песень Надзея Салейка, паэтэса Тамара Пяцеліна. Перад гасцямі і ўдзельнікамі сустрэчы выступілі і лідскія паэты: Людміла Русь, Таццяна Сямёнава, Канстанцін Якубчык і інш.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 21.4.2023, 12:53
Сообщение #999


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 4193
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



«Пасхальное чудо»

19 апреля в филиале «Берёзовская городская библиотека» собрались участники любительского объединения «Собеседница» на пасхальные посиделки «Пасхальное чудо». Библиотекарь рассказала историю праздника, про его истоки. Присутствующие обменялись крашеными яйцами, катали яйца, «мацавались». Коротина В.В. прочитала свое стихотворение, посвященное светлому празднику Пасха. Участники интересно и с пользой провели время.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 20.4.2023, 14:39
Сообщение #1000


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 4193
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



“Х ЛІДСКІЯ ЧЫТАННІ”


19 красавіка 2023 года Лідская раённая бібліятэка імя Янкі Купалы ў дзясяты раз запрасіла да сябе навукоўцаў, краязнаўцаў і ўсіх зацікаўленых гісторыяй людзей на навукова-практычную канферэнцыю “Лідчына праз сем стагоддзяў” у рамках “Х Лідскіх чытанняў”.

Распачатыя яшчэ ў 2013 годзе “Лідскія чытанні” сталі штуршком ва ўдасканаленні ведаў пра свой родны край, у назапашванні краязнаўчай інфармацыі і фарміраванні краязнаўчых рэсурсаў, ушанаванні імёнаў вядомых землякоў; вывучэнні і папулярызацыі гісторыка-культурнай спадчыны Лідскага края.
Шырокі спектр тэм – “Ліда ў гады Першай Сусветнай вайны”, “Папулярнасць творчасці Францішка Багушэвіча ў Лідзе”, “100 год афіцыйнай беларускай школе на Лідчыне”, “500-годдзе беларускага кнігадрукавання”, “Лідчына: учора, сёння і заўтра”, “Гродзеншчына: летапіс працягваецца”, “Вайна і памяць старонкі гісторыі Лідскага краю”, “Лідчына ў мастацкай літаратуры” – падымаўся падчас штогадовых канферэнцый.
У 2023 годзе навукова-практычная канферэнцыя “Лідчына праз сем стагоддзяў” з’яўляецца адной з важнейшых падзей сярод бібліятэчных мерапрыемстваў года, прымеркаваных да 700-годдзя з часу заснавання г. Ліды.
У канферэнц-зале разганулася кніжная выстава “Горад мой, ты песня і легенда”, якая прадставіла гістарычныя матэрыялы аб г. Лідзе, знаёміла з яго сучасным станам, дасягненнямі і перспектывамі развіцця. На выставе былі прадстаўлены кнігі пра знакамітых людзей Лідчыны, якія ўнеслі пэўны ўклад у развіццё роднага краю. Тут жа можна было пазнаёміцца з гісторыяй правядзення “Лідскіх чытанняў”.
Пачаліся чытанні тэатралізаваным пралогам, які падрыхтавала Ангеліна Іванаўна Тучкоўская, студэнтка 3 курса гуманітарнага аддзялення Лідскага каледжа УА “Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы”. У вобразе прыгожай князёўны яна распавяла легенду аб паходжанні назвы горада.
Першы даклад “Старажытная Ліда на Каменцы” падрыхтаваў Леанід Лявонцьевіч Лаўрэш, які сваімі краязнаўчымі даследаваннямі робіць значны ўклад у пашырэнні ведаў пра гісторыю Лідчыны. Прадставіў дадзены даклад лідскі краязнаўца Станіслаў Вацлававіч Суднік, па ініцыятыве якога некалі і сталі праводзіцца “Лідскія чытанні”.

Літаральна нядаўна, з’явілася цікавае даследаванне на тэму “Герб горада Ліды, як гісторыка-геральдычны помнік Беларусі”, якое здзейсніла Анашкевіч Наталля Мікалаеўна, выкладчык рускай мовы і літаратуры ДУА “СШ № 11 г. Ліды”, кіраўнік метадычнага аб’яднання па духоўна-маральнаму выхаванню. Прысутным вельмі цікава распавялі пра гісторыю і значэнне сімвалаў герба Ліды.
Краязнаўца Суднік Станіслаў Вацлававіч у сваім дакладзе звярнуў увагу прысутных да “Пытання існавання і месца знаходжання Дайнаўскага княства”.
Вельмі змястоўнымі атрымаліся выступленні студэнтаў Лідскага каледжа УА “Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы”. Адметна тое, што іх работы другі год займаюць дастойнае месца сярод прац сталых навукоўцаў у зборніках матэрыялаў, што рыхтуюцца раённай бібліятэкай.
Ус Анастасія Аляксандраўна, студэнтка 2 курса гуманітарнага аддзялення, пазнаёміла з адной са старэйшых вуліц нашага горада падчас даклада “Ад Віленскай да Савецкай: гісторыя вуліцы Савецкай”.
Жэбянёва Паліна Іванаўна, студэнтка 1 курса будаўнічага аддзялення, узгадала гісторыю выдатнага помніка абарончага мастацтва ХІV стагоддзя – Лідскага замка.
Пра “Гісторыю завода “Лідскае піва””, які з’яўляецца найстарэйшай з дзеючых піваварных вытворчасцей Беларусі, паведаміла Ярэц Анастасія Сяргееўна, студэнтка 1 курса будаўнічага аддзялення. Удзельнікі чытанняў з захапленнем слухалі гісторыю лідскага бровара, які зрабіў горад піўной сталіцай Беларусі.
Выступленне Дудзевіч Валерыі Станіславаўны, студэнткі 2 курса гуманітарнага аддзялення, дапамогло здзейсніць віртуальнае падарожжа па галоўных святынях горада Ліды.
Смаляк Іван Аляксандравіч, вучань 11 класа ДУА “Ліцэй № 1 г. Ліды”, прадставіў даклад “Цяпло школьных сцен: побыт выхаванцаў і настаўнікаў ліцэя ўчора і сёння”.
Галоўны бібліёграф раённай бібліятэкі Курбыка Галіна Раманаўна пазнаёміла прысутных з гістарычнымі творамі, якія паказваюць шырокую панараму жыцця лідчан з традыцыямі, укладам жыцця, гістарычнымі падзеямі.
Жыццё звязала з Лідскім краем імёны многіх вядомых у Беларусі майстроў слова, мастакоў, музыкантаў, артыстаў, спартсменаў, навукоўцаў з розных сфер. Даклад Хітруна Аляксандра Часлававіча, навуковага супрацоўніка ДУ “Лідскі гісторыка-мастацкі музей”, дазволіў пазнаёміцца са знакамітай ураджэнкай Лідчыны, заслужанай артысткай Беларусі – Ганнай Радзько.
Да месца было і пранікнёнае выступленне Кір’янавай Алесі Сяргееўны, афіцэра па арганізацыі вольнага часу і тэхнічных сродках выхавання, начальніка клуба 116-й Лідскай гвардзейскай штурмавой авіяцыйнай базы. Удзельнікі чытанняў з вялікай увагай слухалі пра мужнасць і гераізм, праяўленыя пры выкананні воінскага абавязку лётчыкамі Андрэем Нічыпорчыкам і Мікітай Куканенка, героямі нашага часу...
Важна адзначыць, што па выніках канферэнцыі супрацоўнікамі Лідскай раённай бібліятэкі імя Янкі Купалы будзе выдадзены друкаваны зборнік дакладаў “Х Лідскія чытанні”, а потым прапанаваны карыстальнікам і ў электронным варыянце на сайце галоўнага кнігасховішча Лідчыны. Папаўненне краязнаўчай скарбонкі стане здабыткам шырокай аўдыторыі аматараў мясцовай даўніны. Публікацыя матэрыялаў папярэдніх канферэнцый “Лідскія чытанні” выклікае цікавасць з боку спецыялістаў-гісторыкаў і шматлікіх чытачоў розных пакаленняў.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 20.4.2023, 14:37
Сообщение #1001


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 4193
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



“ЛІДСКІ КРАЙ: КУЛЬТУРА І ГІСТОРЫЯ”

18 красавіка, у Міжнародны дзень помнікаў і гістарычных мясцінаў, цікава і пазнавальна прайшла этнаграфічная гадзіна “Лідскі край: культура і гісторыя” ў філіяле “Інтэграваная бібліятэка аграгарадка Дворышча”.
Не выходзячы з бібліятэкі, усе прысутныя змаглі павандраваць па старонках багатай гісторыі Лідскага края. Яна – у велічных храмах і старых будынках, у назвах вуліц і прадмесцяў, у бронзе і камені помнікаў і манументаў. Дзецям прапанавалі праверыць, наколькі добра яны ведаюць асноўныя гісторыка-культурныя славутасці роднага края.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение

388 страниц V  « < 141 142 143 144 145 > » 
Ответить в данную темуНачать новую тему
2 чел. читают эту тему (гостей: 2, скрытых пользователей: 0)
Пользователей: 0

 



Текстовая версия Сейчас: 4.7.2025, 17:27