Обзор мероприятий., Обзор мероприятий, проведенных Лидской районной библиотекой и филиалам |
Здравствуйте, гость ( Вход | Регистрация )
![]() ![]() |
Обзор мероприятий., Обзор мероприятий, проведенных Лидской районной библиотекой и филиалам |
![]()
Сообщение
#953
|
|
Активный участник ![]() ![]() ![]() Группа: Главные администраторы Сообщений: 4193 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 ![]() |
12 мая бібліятэкар філіяла “Інтэграваная бібліятэка агр. Дворышча” прыняла ўдзел ва ўрачыстым мерапрыемстве, прымеркаваным да Дня Дзяржаўнага герба, Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь. Да ўвагі навучэнцаў школы была прадстаўлена інфармацыя пра галоўныя дзяржаўныя сімвалы. На працягу мерапрыемства гучалі вершы беларускіх паэтаў. Выстава “Нам засталася спадчына” знаёміла з кнігамі, у якіх вядзецца гаворка пра палітычную самастойнасць, незалежнасць, гісторыю стаўлення і развіцця Беларусі. Вучні актыўна адказвалі на пытанні віктарыны “Сімвалы нацыі”.
|
|
|
![]()
Сообщение
#954
|
|
Активный участник ![]() ![]() ![]() Группа: Главные администраторы Сообщений: 4193 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 ![]() |
“Янка Маўр. Чараўнік з краіны дзяцінства..” 10 мая споўнілася 140 гадоў з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Янкі Маўра. Уся яго творчасць з’яўляецца яркім узорам самаадданага служэння свайму народу, вялікай справе выхавання юных грамадзян нашай краіны. 11 маяЛідская раённая бібліятэка імяЯнкі Купалы сумесна з Лідскім каледжамУА “Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Я. Купалы” арганізавалілітаратурную гасцёўню“Янка Маўр. Чараўнік з краіны дзяцінства” у рамках абласногопраекта “Аб чым не паведаміў падручнік”. Вядучыя прадставілі найбольш цікавыя факты з біяграфіі Дзядзькі Маўра.Прэзентацыя, якая была падрыхтаванаў гонар пісьменніка,больш дэтальна пазнаёміла студэнтаў з творчым здабыткам заснавальніка прыгодніцкага жанру ў беларускай літаратуры. У канцы мерапрыемства ладзіўсярэкамендацыйны агляд твораў аўтара, якія ёсць у фондзе раённай бібліятэцы. Кнігі Янкі Маўра, створаныя амаль сто гадоў таму, і дагэтуль уражваюць неверагоднымі прыгодамі і яркімі апісаннямі. |
|
|
![]()
Сообщение
#955
|
|
Активный участник ![]() ![]() ![]() Группа: Главные администраторы Сообщений: 4193 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 ![]() |
“Капітан дзіцячых падарожжаў” У філіяле “Лідская гарадская дзіцячая бібліятэка” на літаратурнай сустрэчы “Капітан дзіцячых падарожжаў”, прымеркаванай да 140-годдзя з дня нараджэння Я.Маўра, вучні 5 “Г” класа ДУА “СШ № 6 г. Ліды імя М.Б. Куканенкі” пазнаёміліся з біяграфіяй Янкі Маўра і творчым шляхам пісьменніка. Даведаліся, што Янка Маўр быў настаўнікам гісторыі і геаграфіі і ніколі не выязджаў за мяжу СССР. Але між тым, яго творы пра далёкія краіны – Інданезію, Кітай, Новую Гвінею – так вабілі і вабяць чытачоў. Маўр апісваў прыроду, жывёльны і раслінны свет, знешні выгляд, звычкі, лад жыцця мясцовых жыхароў тых далекіх краін, і дзеці любяць яго за гэтыя цудоўныя творы, якія адкрываюць цэлы свет нязнанага, невядомага. |
|
|
![]()
Сообщение
#956
|
|
Активный участник ![]() ![]() ![]() Группа: Главные администраторы Сообщений: 4193 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 ![]() |
11 мая ў філіяле “Лідская гарадская бібліятэка №4” для навучэнцаў ГУА “Лідская дзіцячая музычная школа мастацтваў. Аддзяленне “Гітара”адбылася вандроўка па творах “Чараўнік з краіны дзяцінства”, прымеркаваная да 140-годдзя з дня нараджэння беларускага пісьменніка Янкі Маўра. У ходзе гутаркі прысутныя пазнаёміліся з цікавымі звесткамі жыцця аўтара, пагаварылі пра найбольш вядомыя яго творы, з цікавасцю праслухалі агляд кніг для дзяцей. На прыканцы мерапрыемства былі прадэманстраваны ўрыўкі з кінафільма “Полесские робинзоны”.
|
|
|
![]()
Сообщение
#957
|
|
Активный участник ![]() ![]() ![]() Группа: Главные администраторы Сообщений: 4193 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 ![]() |
«Волшебник из страны детства – Янка Мавр» Среди плеяды замечательных белорусских писателей имя Янки Мавра прочно ассоциируется со словом «детский». Именно Мавру как никому другому удалось донести до маленького читателя интересные истории, заинтересовать и заинтриговать, научить задуматься, подтолкнуть измениться к лучшему. К юбилею писателя в филиале «Лидская городская библиотека № 2» прошла презентация книг капитана детских странствий «Волшебник из страны детства – Янка Мавр». Среди произведений, рекомендованных для прочтения, были: «В стране райской птицы», «Амок», «ТВТ» и, конечно, классика – «Полесские робинзоны». Познакомились участники с биографией писателя, в которой развитие любознательности, умение мечтать, фантазировать, изобретать для человека – движение к миру новых свершений. |
|
|
![]()
Сообщение
#958
|
|
Активный участник ![]() ![]() ![]() Группа: Главные администраторы Сообщений: 4193 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 ![]() |
“У ХРАМЕ ДЗІЦЯЧЫХ МАРАЎ” Юбілей Янкі Маўра – гэта свята ўсіх, хто любіць падарожжы і цудоўныя прыгоды. У рамках абласнога праекта “Аб чым не паведаміў падручнік” бібліятэкар філіяла “Інтэграваная бібліятэка аграгарадка Дворышча” ладзіў літаратурную гульню “У храме дзіцячых мараў”, прысвечаную да 140-годдзя з дня нараджэння Янкі Маўра. Бібліятэкар падрабязна пазнаёміла вучняў малодшых класаў з жыццёвым і творчым шляхам пісьменніка. Дзеці даведаліся гісторыю сваеасаблівага псеўданіма “Маўр”, з якім увайшоў аўтар у беларускую літаратуру. Далей навуцэнцаў падзялілі на каманды, якім прапанавалі шэраг конкурсаў. Так, у конкурсе “Рэклама твора” дзеці з задавальненнем рэкамендавалі творы аўтара, якія яны ўжо прачыталі. Камандам таксама прапанавалі конкурс “Пазнай маўраўскіх герояў па апісанні”. У конкурсе “Юны натураліст” дзеці паспрабавалі растлумачыць незнаёмыя назвы раслін, пра якія гаворыцца ў аповесці “Палескія рабінзоны”. А “Юныя географы” на карце свету паказалі краіны, пра якія ішла гаворка ў творах Я. Маўра. Дзеці паспяхова справіліся з усімі заданнямі. |
|
|
![]()
Сообщение
#959
|
|
Активный участник ![]() ![]() ![]() Группа: Главные администраторы Сообщений: 4193 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 ![]() |
«Страницы этих книг – история войны» 9 мая в г. Березовке прошло празднование самого великого праздника – Дня Победы в Великой Отечественной войне. Сотрудники филиала «Березовская городская библиотека» подготовили книжную выставку «Страницы этих книг – история войны». На данной выставке разместились книги, рассказывающие о событиях тех лет, о тайнах Великой Отечественной войны, книги Памяти, художественная литература. |
|
|
![]() ![]() |
Текстовая версия | Сейчас: 4.7.2025, 9:41 |