IPB

Здравствуйте, гость ( Вход | Регистрация )

387 страниц V  « < 123 124 125 126 127 > »   
Ответить в данную темуНачать новую тему
Обзор мероприятий., Обзор мероприятий, проведенных Лидской районной библиотекой и филиалам
Admin
сообщение 16.6.2023, 14:50
Сообщение #869


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 4181
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Пазнавальная экалагічная гадзіна “Гаспадарства кветак – васілька і пралескі”

Філіял “Інтэграваная бібліятэка агр.Дворышча” запрасіў юных чытачоў на пазнавальную экалагічную гадзіну “Гаспадарства кветак – васілька і пралескі”. Удзельнікі адгадвалі загадкі, актыўна ўдзельнічалі ў розных конкурсах і гульнях. Да ўвагі прысутных былі прапанаваны конкурс на лепшага знаўца кветак, конкурс “Перакладчык”, дзе трэба было з рускай мовы перакласці на беларускую; конкурс “Мастак” дазволіў дзецям пафантазаваць і намаляваць кветку, якой не існуе; конкурс “Майстра” – сплесці вянкі. Паслухаўшы легенды пра кветакі, правялі конкурс “Натхненнне”, дзе трэба было спачатку прыбраць фею кветак і ляснога гаспадара Пана, а потым прыдумаць казку з гэтымі персанажамі.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 16.6.2023, 14:46
Сообщение #870


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 4181
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Бібліятэчны пікнік “Час, кніга, я”

15 чэрвеня Лідскую раённую бібліятэку імя Янкі Купалы наведалі два атрады аздараўленчага прышкольнага лагера ДУА “СШ №6 г.Ліды”. Бібліятэкары ладзілі для дзяцей бібліятэчны пікнік “Час, кніга, я” і літаратурны дыліжанс “Пісьменнікі-юбіляры”. Прысутныя пазнаёміліся з літаратурай, якую можна пачытаць у вольны час летам, а таксама параіць сваім сябрам. Вядучая прапанавала дзецям гульні на літаратурную тэматыку, віктарыны і конкурсы. Для вучняў 4-5 класаў бібліятэкары прапанавалі літаратурнае падарожжа, прысвечанае знамянальным датам беларускіх і зарубежных пісьменнікаў. Мерапрыемства было пазнавальным і цікавым: вучні ўдзельнічалі ў літаратурных конкурсах, гульнях і віктарынах.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 16.6.2023, 14:43
Сообщение #871


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 4181
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



14 чэрвеня ў Лідскай раённай бібліятэцы імя Янкі Купалы ладзіўся літаратурны дыліжанс “Пісьменнікі-юбіляры”, прысвечаны знамянальным датам беларускіх і замежных пісьменнікаў. Былі запрошаны вучні 4-5 класаў ДУА “СШ № 6 горада Ліды”. Літаратурны дыліжанс меў чатыры прыпынкі: “Юбілейны”, “Музей кнігі”, “Фестывальны”, “Казачны праект”. Дзеці знаёміліся з біяграфіяй юбіляраў, удзельнічалі ў віктарынах і конкурсах, складалі літаратурныя пазлы, адгадвалі герояў казак. Мерапрыемства прайшло весела і пазнавальна.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 16.6.2023, 14:41
Сообщение #872


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 4181
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



“ЛетАКніга”

14 чэрвеня ў Лідскую раённую бібліятэку імя Янкі Купалы наведаліся вучні аздараўленчага лагера ДУА “СШ № 6 г. Ліды”. Для іх бібліятэкары правялі мерапрыемства пад назвай “ЛетАКніга”. Дзеці ўспаміналі і адгадвалі загадкі, адказвалі на пытанні віктарыны, слухалі “бабуліны казкі”. Навучэнцы паказалі добрыя веды, дапытлівасць, згуртаванасць, праявілі камандны дух. Нават выхавацелі імкнуліся прыняць удзел у конкурсах і віктарынах. Дзеці засталіся вельмі задаволеныя ад сустрэчы!
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 16.6.2023, 14:39
Сообщение #873


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 4181
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



“РАСКАЖУ З ЛЮБОЎЮ Я ПРА ГОРАД”

Лідскую раённую бібліятэку імя Янкі Купалы наведалі выхаванцы аздараўленчага лагера “Сонейка” (ДУА “СШ № 6 г. Ліды”), якія далучыліся да краязнаўчага чэленджу “Раскажу з любоўю я пра горад”, які прымеркаваны да 700-годдзя горада Ліды. Дзеці з захапленнем слухалі цікавыя, чароўныя легенды і паданні пра падзеі мінулых часоў. Складвалі пазлы, малявалі нашы цудоўныя краявіды.
Набліжаецца Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа. Дзеці даведаліся пра жыццё жыхароў Лідчыны ў гады Вялікай Айчынный вайны. Затым вядучая прапанавала намаляваць рабятам малюнкі пра памятныя мясціны вайсковай славы горада Ліды.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 16.6.2023, 14:38
Сообщение #874


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 4181
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



ВОЙНА ЗА КОЛЮЧЕЙ ПРОВОЛОКОЙ

13 июня сотрудники библиобуса в очередной раз присоединились к областной акции «Фронтовой лекторий». Отправившись в деревню Винковцы, библиотекарь рассказала читателям о геноциде белорусского народа в годы Великой Отечественной войны. Читатели библиобуса имели возможность познакомиться с художественной и отраслевой литературой военной тематики. Библиотекарь представила обзор тематической выставки «Страницы памяти», на которой была представлена литература о памятниках геноцида евреев Беларуси, о лагерях смерти, Глубокском гетто, Озаричах, Тростянце.

Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 16.6.2023, 14:37
Сообщение #875


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 4181
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



“Мы не устанем Вам повторять: как это здорово книги читать”

12 чэрвеня ў філіяле “Лідская гарадская бібліятэка № 1” ладзіўся ўрок гучнага чытання “Мы не устанем Вам повторять: как это здорово книги читать” для навучэнцаў ДУА “СШ № 17 г. Ліды”. Чытанне ўслых – адно з лепшых практыкаванняў для развіцця мовы. Урок гучнага чытання складаўся з пяці блокаў: “В гостях у сказки”; “Путешествие по сказкам”; “Колобок”; “Узнай сказку”; “Лиса, заяц и петух”. Пасля чытання кожнага блока казак дзеці ахвотна дзяліліся думкамі аб творах, бо казкі і ствараюцца для таго, каб ацэньваць учынкі герояў і вучыцца на іх памылках. Хлопчыкі і дзяўчынкі атрымалі пазітыўны настрой і згадзіліся з думкай, што разам весела чытаць.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение

387 страниц V  « < 123 124 125 126 127 > » 
Ответить в данную темуНачать новую тему
1 чел. читают эту тему (гостей: 1, скрытых пользователей: 0)
Пользователей: 0

 



Текстовая версия Сейчас: 1.7.2025, 12:22