Обзор мероприятий., Обзор мероприятий, проведенных Лидской районной библиотекой и филиалам |
Здравствуйте, гость ( Вход | Регистрация )
![]() ![]() |
Обзор мероприятий., Обзор мероприятий, проведенных Лидской районной библиотекой и филиалам |
![]()
Сообщение
#848
|
|
Активный участник ![]() ![]() ![]() Группа: Главные администраторы Сообщений: 4181 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 ![]() |
“МНОГОЕ ЗАБУДЕТСЯ, ТАКОЕ НИКОГДА” 22 чэрвеня ў філіяле “Лідская гарадская бібліятэка № 1” адбылася гісторыка-літаратурная гадзіна “Многое забудется, такое никогда”, прымеркаваная да Дня Усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыда беларускага народа. Рабятам было прапанавана ўспомніць вершы аб вайне і прыгадаць гісторыі аб ваенных падзеях, пра якія яны даведаліся ад сваіх бабуляў і дзядуляў. Пад час правядзення гісторыка-літаратурнай гадзіны была прадстаўлена прэзентацыя аб генацыдзе беларускага народа, а таксама знаёмства з новай кнігай Пісарэнка І.П. “Украденное детство”, у якой аўтар звяртаецца да падрастаючага пакалення з прызывам захоўваць добрую памяць аб героях Вялікай Айчыннай вайны і не забываць аб тым, колькі бяды і няўзгодаў прышлося вынесці ваеннаму пакаленню. |
|
|
![]()
Сообщение
#849
|
|
Активный участник ![]() ![]() ![]() Группа: Главные администраторы Сообщений: 4181 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 ![]() |
“НЕ ЗАБЫЦЬ, КАБ ЖЫЦЬ” 22 чэрвеня да Дня ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народу ў Лідскай раённай бібліятэцы імя Янкі Купалы прайшоў урок гістарычнай памяці “Не забыць, каб жыць”. На мерапрыемства былі запрошаны вучні 3-4 класаў ДУА “СШ № 10 г. Ліды”. Дзеці даведаліся пра здзекі над беларускім народам у гады вайны: знішчэнне вёсак, масавыя растрэлы і здзекі над непавіннымі людзьмі. У канцы мерапрыемства прысутныя хвілінай маўчання памянулі людзей, загінуўшых у тыя страшныя годы. |
|
|
![]()
Сообщение
#850
|
|
Активный участник ![]() ![]() ![]() Группа: Главные администраторы Сообщений: 4181 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 ![]() |
«Пусть память в нас живет…» 22 июня ко Дню всенародной памяти жертв Великой Отечественной войны и геноцида белорусского народа в филиале «Лидская городская библиотека №4» прошел информационный час «Пусть память в нас живет…», на который были приглашены пришкольный лагерь ГУО «СШ № 11 г. Лиды», отделение социальной реабилитации, абилитации инвалидов ГУ «ЛРТЦСОН» и члены ОО «БелТИЗ». Библиотекарь рассказал о геноциде белорусского народа в годы Великой Отечественной войны, о лагерях заключенных военнопленных и принудительном содержании населения. После этого был показан документальный фильм «Без срока давности». Под звуки метронома присутствующие почтили память павших минутой молчания. |
|
|
![]()
Сообщение
#851
|
|
Активный участник ![]() ![]() ![]() Группа: Главные администраторы Сообщений: 4181 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 ![]() |
Дзень ваеннай кнігі ладзіўся ў філіяле “Інтэграваная бібліятэка агр. Дворышча”. Бібліятэкар распавяла аб пачатку Вялікай Айчыннай вайны, аб земляках-героях, пра жудасныя здзекі ў канцлагерах. Дзецям патлумачылі, наколькі важна захоўваць гераічную спадчыну і праўду аб усіх перыядах жыцця беларускага народа.
|
|
|
![]()
Сообщение
#852
|
|
Активный участник ![]() ![]() ![]() Группа: Главные администраторы Сообщений: 4181 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 ![]() |
Прэзентацыя кнігі Уладзіміра Васько «Неабдымнае» Уладзімір Васько, які нарадзіўся ў 1937 годзе на Шчучыншчыне, у вёсцы Ліпічанка, многія гады жыве і працуе на Лідчыне. Амаль тры дзесяцігоддзі жыцця аддаў працы ў «Лідскай газеце». Быў у газеце і намеснікам галоўнага рэдактара. Аўтар паэтычных кніг «Прасветленасць» (1981), «На схілах берагоў» (1997), «Кругазварот жыцця» (2011)… Піша Уладзімір Гаўрылавіч і прозу. 21 чэрвеня ў Лідскай раённай бібліятэцы імя Янкі Купалы адбылася прэзентацыя зборніка вершаў, баек, апавяданняў Уладзіміра Васько «Неабдымнае». У першым раздзеле кнігі «Вершы» пісьменнік шукае яднання роднага, блізкага, часам даволі прыземленага, з зорным небам, касмічнай прасторай, невядомымі даляглядамі, дадае ў трывалае, зразумелае жыццё фантазій і летуценняў. На старонках кнігі У. Васько шукае таямніцу ўласнага паэтычнага лёсавызначэння, што з’яўляецца выразнай адметнасцю кнігі «Неабдымнае». На старонках прозы пісьменнік занатоўвае тое, што сёння перад яго вачыма, зазірае ў далёкую памяць, узнаўляе эпізоды з жыцця пакалення папярэднікаў. Аўтар спрабуе паказаць чалавека, «імкнецца адлюстраваць асобу з паводзінамі, характарам, вылучае ў дачыненні да сваіх персанажаў, герояў маральныя ацэнкі. У раздзеле «Байкі» Уладзімір Васько выяўляе сябе вартым вучнем беларускіх байкапісцаў Кандрата Крапівы, Уладзіміра Корбана, Эдуарда Валасевіча. |
|
|
![]()
Сообщение
#853
|
|
Активный участник ![]() ![]() ![]() Группа: Главные администраторы Сообщений: 4181 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 ![]() |
Адкрытая бібліятэчная пляцоўка “Праз гады, праз стагоддзі – памятайце… боль зямлі сваёй” 20 чэрвеня бібліятэкары Лідскай раённай бібліятэкі імя Янкі Купалы запрасілі вучняў ДУА “Сярэдняя школа №14 г.Ліды” на адкрытую бібліятэчную пляцоўку “Праз гады, праз стагоддзі – памятайце… боль зямлі сваёй”, прымеркаваную да Дня ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа. Вядучыя расказалі пра пакуты, якія цярпеў беларускі народ у гады вайны: голад, холад, разруху, здзекі над людзьмі. Прысутныя пачулі, колькі беларускіх вёсак было спалена разам з людзьмі, колькі людзей загінула ў канцлагерах. Бібліятэкар прапанавала паглядзець відэафільм пра годы вайны і згодна тэме мерапрыемства, стужка не пакінула нікога з прысутных абыякавым. |
|
|
![]()
Сообщение
#854
|
|
Активный участник ![]() ![]() ![]() Группа: Главные администраторы Сообщений: 4181 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 ![]() |
Кніжная выстава “Не забыць, каб жыць” На выязным маршруце бібліобуса “Крыніцы – Эйтуны – Бенейкі – Пашунцы” Лідскай раённай бібліятэкі імя Янкі Купалы бібліятэкар арганізавала кніжную выставу “Не забыць, каб жыць”. Чытачы знаёміліся з літаратурай пра канцлагеры, пра генацыд беларускага народа, пра суровыя гады Вялікай Айчыннай вайны. На фоне кніг яны самі ўспаміналі расказы бацькоў пра жыццё ў ваенныя часы. |
|
|
![]() ![]() |
Текстовая версия | Сейчас: 30.6.2025, 21:14 |