IPB

Здравствуйте, гость ( Вход | Регистрация )

385 страниц V  « < 25 26 27 28 29 > »   
Ответить в данную темуНачать новую тему
Обзор мероприятий., Обзор мероприятий, проведенных Лидской районной библиотекой и филиалам
Admin
сообщение 30.1.2025, 14:01
Сообщение #183


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 4164
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Літаратурная бяседа “Гартаючы кніг яго старонкі”

У філіял “Лідская гарадская бібліятэка №6 імя В.Таўлая” на літаратурную бяседу “Гартаючы кніг яго старонкі”, прысвечаную 165-годдзю з дня нараджэння А.П.Чэхава, завіталі прыхільнікі яго творчасці. Бібліятэкар расказала аб жыццёвым і творчым шляху выдатнага рускага пісьменніка, творы якога з цікавасцю чытаюць і ў наш час. Падчас мерапрыемства прысутныя чыталі ўрыўкі з твораў А.П.Чэхава. З цікавасцю пазнаёміліся з выставай кніг “Певец души человеческой”.


Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 30.1.2025, 11:48
Сообщение #184


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 4164
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Бібліятэчныя вячоркі “Коль няма кветак сярод зімы, так і сумаваць за іх не трэба”

29 студзеня ў Лідскай раённай бібліятэцы імя Янкі Купалы прайшло пасяджэнне клуба “Кветкавод” у форме бібліятэчных вячорак “Коль няма кветак сярод зімы, так і сумаваць за іх не трэба”. У пачатку мерапрыемства госці здзейснілі невялікі віртуальны экскурс у гісторыю, падчас якога ўспомнілі, чым займаліся нашы продкі зімой, як кветкавыя матывы ў вышыўках, разьбе, вязанні і пляценні дапамагалі перажыць доўгую халодную зіму, якія свяшчэнныя расліны былі іх абярэгам на працягу ўсяго жыцця. А затым адправіліся ў свет багіні Флоры, дзе іх чакаў сапраўдны кветкавы іспыт. Удзельнікі клуба адгадвалі мудрагелістыя загадкі, прымалі ўдзел у аўкцыёне кветак, адказвалі на пытанні музычнай віктарыны, тлумачылі сэнс народных прыказак і прымавак аб колерах. Прымаючы ўдзел у конкурсах і віктарынах, госці пераканаліся, што кожны час года цудоўны і нясе шмат станоўчых эмоцый. І хоць узімку вельмі бракуе выдатных кветак, не варта засмучацца, бо нават у самы халодны сезон духмяныя расліны ўсё гэтак жа цешаць нас і саграваюць сэрцы. Многія з іх працягваюць квітнець на працягу ўсяго года. Падарожнічаючы па свеце флоры ўдзельнікі папоўнілі свае веды інфармацыяй, якія кветкі квітнеюць зімой і калі менавіта. Мерапрыемства прайшло ў дружнай і вясёлай абстаноўцы. Удзельнікі клуба атрымалі шмат пазітыву, пашырылі свае веды ў раслінным свеце, атрымалі рэкамендацыі аб вырошчванні марозаўстойлівых кветак. На пасяджэнні абмеркавалі план працы на год, падзяліліся сваімі заўвагамі і прапановамі, а таксама пазнаёміліся з абноўленым складам клуба.


Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 29.1.2025, 11:12
Сообщение #185


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 4164
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Урок памяці “Не абышла і нас вайна”

28 студзеня Лідскую раённую бібліятэку імя Янкі Купалы наведалі студэнты Лідскага каледжа і ДУА “Ліцэй №1 г.Ліды”. У гэты дзень праходзіў урок памяці “Не абышла і нас вайна” з цыкла мерапрыемстваў “Памяць у спадчыну”. Бібліятэкары расказалі пра кароткі жыццёвы шлях падпольшчыцы Лідскага атрада імя Варашылава Марыі Кастраміной, пра яе мужнасць, адвагу. Белагрывая Вераніка, навучэнка 10 “Г” класа ДУА “Ліцэй №1 г.Ліды”, паведаміла гісторыю жыцця Пінчука Аляксандра Васільевіча, партызана атрада імя Кірава, а затым у новы партызанскі атрад “За Савецкую Беларусь” на Лідчыне. Ён з другімі партызанамі дастаўлялі звесткі пра чыгуначны рух супраціўніка, пра аэрадром, пра ваенны гітлераўскі гарадок, пра жандармерыю і паліцыю. Усе звесткі наносілі на карты і адпраўлялі ў пратызанскі атрад. Таксама выконваў заданні камандзіра атрада, удзельнічаў у дыверсіённай рабоце. Белундзі Марыя, студэнтка 93ДО групы 1-га курса Лідскага каледжа, зачытала ліст з фронту, які пісала дачка да сваёй матулі, якая жыла ў Іўеўскім раёне. Яна даўно памерла, але гэтае пісьмо перадала сваёй знаёмай, бабулі цяперашняй студэнткі. Гэта будзе першая частка зборніка “Памяць у спадчыну”.


Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 24.1.2025, 16:06
Сообщение #186


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 4164
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Урок вежливости «Волшебное слово «Спасибо»»
Акция «Скажи любимому автору (литературному герою) «Спасибо»»

24 января сотрудник отдела библиотечного маркетинга, социокультурной деятельности и методической работы провела урок вежливости «Волшебное слово «Спасибо»» для учащихся начальных классов ГУО «Средняя школа №4 г.Лиды», чтобы рассказать детям о самом «вежливом» дне в году – Международном дне «Спасибо». Ребята дополняли рифмы, вспоминали звучание вежливых слов на разных языках мира, с помощью своеобразного колеса фортуны подбирали вежливые слова под ситуации. Во время встречи также была проведена акция «Скажи любимому автору (литературному герою) «Спасибо»», по завершении которой был создан своеобразный «букет» из слов благодарности. Познавательным стал и обзор детских книг, которые учат дружбе, вежливости и доброте «Чтобы радость людям дарить, надо добрым и вежливым быть».
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 24.1.2025, 16:04
Сообщение #187


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 4164
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Информационный час «Выборы – шаг в будущее»

«Выборы – шаг в будущее» – под таким названием прошел информационный час для юных читателей в филиале «Березовская городская библиотека». Во время информационного часа участники мероприятия обсудили ключевые аспекты выборной кампании: этапы прохождения выборов Президента Республики Беларусь, основы избирательного процесса, значение выборов для общества, права и обязанности граждан на выборах, важность участия в голосовании и влияние каждого голоса на итоговый результат. Ребята поделились информацией, что они знают про выборы, вспомнили, что такое Конституция. Школьники узнали, как они смогут участвовать в голосовании в будущем и какую роль играет молодежь в формировании политической жизни страны.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 21.1.2025, 16:04
Сообщение #188


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 4164
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Гульня “Падарожжа ў свет кніг Анатоля Зэкава”

21 студзеня ў філіяле “Лідская гарадская бібліятэка №1” ладзілася гульня “Падарожжа ў свет кніг Анатоля Зэкава”, прысвечаная 70-годдзю з дня нараджэння пісьменніка. Дзеці пазнаёміліся з творамі дзіўнага, таленавітага беларускага пісьменніка. Кнігі Анатоля Зэкава – гэта захапляючае падарожжа ў таямнічы свет казак і вясёлых гісторый, якія здараюцца з хлопчыкамі і дзяўчынкамі, а таксама з іх сябрамі – братамі нашымі меншымі. Пазнаёміўшыся з кнігамі “Зязюля Гулюля”, “Кенгуру ці кенгура?”, “Чатыры зярняткі”, прысутныя пазналі шмат займальнага і павучальнага. Вандруючы, юныя чытачы праверылі сябе ў адгадванні загадак, вучыліся хутка вымаўляць скорагаворкі. Напрыканцы мерапрыемства ўвазе чытачоў была прадстаўлена кніжная выстава “Падарожжа ў свет кніг А.Зэкава”.

Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 17.1.2025, 14:45
Сообщение #189


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 4164
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



17 студзеня бібліобус Лідскай раённай бібліятэкі імя Янкі Купалы наведаў чытачоў вёсак Мыто, Касілаўцы, Янаўляны. Бібліятэкар падрыхтавала матэрыялы для азнаямлення чытачоў больш падрабязна з кандыдатамі ў прэзідэнты Рэспублікі Беларусь, расказала пра іх праграмы і запрасіла ўсіх прыбыць на выбарчы ўчастак каб аддаць свой голас за светлую будучыню нашай краіны.

Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение

385 страниц V  « < 25 26 27 28 29 > » 
Ответить в данную темуНачать новую тему
1 чел. читают эту тему (гостей: 1, скрытых пользователей: 0)
Пользователей: 0

 



Текстовая версия Сейчас: 19.6.2025, 13:19