IPB

Здравствуйте, гость ( Вход | Регистрация )

384 страниц V  « < 20 21 22 23 24 > »   
Ответить в данную темуНачать новую тему
Обзор мероприятий., Обзор мероприятий, проведенных Лидской районной библиотекой и филиалам
Admin
сообщение 21.2.2025, 12:35
Сообщение #148


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 4159
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



21 лютага ўвесь свет адзначае Міжнародны дзень роднай мовы. Родная мова – гэта частка нашага культурнага і духоўнага багацця, яна фарміруе нашу самасвядомасць і адрознівае нас ад іншых народаў. Філіял “Інтэграваная бібліятэка аг.Гуды” арганізаваў дыктоўку по беларускай мове да гэтага святочнага дня. Тэкстам для напісання быў абраны ўрывак з твора А.Асіпенка “Першае заданне”.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 21.2.2025, 12:33
Сообщение #149


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 4159
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Вечарына “Старонкi з моўнай скарбонкi”

21 лютага ў філіяле “Інтэграваная бібліятэка аг.Бердаўка” адбылася вечарына да Мiжнароднага дня роднай мовы “Старонкi з моўнай скарбонкi”. На пачатку бібліятэкар расказала пра гісторыю ўзнікнення свята мовы. Падчас вечарыны прагучала шмат вершаў пра беларускую мову, дзецi пазнаёміліся з кнігамі беларускіх пісьменнікаў, якiя былi прадстаўлены на кніжнай выставе “Шчырая, лагодная, мова наша родная...”. У завяршэнні мерапрыемства прагучалі заключныя і важныя словы, што беларуская мова заслугоўвае таго, каб яе любілі, ганарыліся ёю і размаўлялі.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 21.2.2025, 12:32
Сообщение #150


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 4159
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



У Лідскай раённай бібліятэцы імя Янкі Купалы была праведзена 18-я агульнанацыянальная дыктоўка. Урачыстасць мерапрыемства падкрэсліла гучанне Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь. 2025 год для г.Ліды адметны знакавай падзеей – 7 верасня Лідчына сустракае гасцей на ХХХІІ Дне беларускага пісьменства. З гэтай нагоды абраны для напісання тэкст – “Францыск Скарына, альбо як да нас прыйшла кніга” А.Клышка – адлюстроўваў тэматыку з’яўлення першай кнігі на Беларусі. Паспрабаваць свае сілы ў валоданні нормамі беларускага правапісу, адчуць смак роднай мовы вырашылі больш за 20 чалавек, якія амаль што на выдатна справіліся з пастаўленнай задачай. Да ўвагі прысутных была падрыхтавана кніжная выстава “Слова да слова – будзе мова”.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 21.2.2025, 12:30
Сообщение #151


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 4159
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Конкурс чытачоў твораў на беларускай мове “Роднай мовы пералівы”

Для людзей пажылога ўзросту супрацоўнікі Лідскай раённай бібліятэкі імя Я.Купалы ладзілі конкурс чытачоў твораў на беларускай мове “Роднай мовы пералівы”, прысвечаны Міжнароднаму дню роднай мовы. Спачатку прысутныя пачулі гісторыю ўзнікнення беларускай мовы, як людзі гаварылі ў 30-я гады ХХ стагоддзя, калі Заходняя Беларусь была пад Польшай і як гэта сказалася на маўленні на беларускай мове ў далейшы час. Затым госці атрымалі лісты з надрукаваным тэкстам на беларускай мове з баек пісьменнікаў Кандрата Крапівы і Янкі Купалы, бо жанр байкі найбольш блізка адлюстроўвае нашу мову.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 21.2.2025, 12:19
Сообщение #152


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 4159
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



У Лідскай раённай бібліятэцы імя Янкі Купалы прайшла 18-я агульнанацыянальная дыктоўка. Музычны сімвал суверэннай Беларусі – Дзяржаўны гімн – сёння ўспрымаецца як нешта велічнае і непарушнае. Менавіта ён стаў пачаткам мерапрыемства. Удзел у ёй прынялі студэнты Лідскага каледжа УА ГрДзУ імя Янкі Купалы. Агульнанацыянальная дыктоўка “Гучы, роднае слова!”, якую правяла намеснік дырэктара раённай бібліятэкі Алена Быстрыцкая, была прысвечана знакавай падзеі 2025 года для г.Ліды – ХХХІІ Дню беларускага пісьментва. Тэкстам да напісання стаў урывак з твора Анатоля Клышкі “Як да нас прыйшла кніга”. Прыемна адзначыць, што ўсе удзельнікі мерапрыемства паказалі моцныя веды.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 21.2.2025, 11:58
Сообщение #153


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 4159
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Інтэлектуальная гульня “Слова роднае, жывое, гаворкае!”

Да Дня роднай мовы ў філіяле “Дзітвянская сельская бібліятэка” была наладжана інтэлектуальная гульня “Слова роднае, жывое, гаворкае!”. Дзеці, удзельнікі гульні, адгадвалі па прыкметах і называлі прадметы, з’явы, жывых істот на беларускай мове. Далей гульня працягнулася цікавымі конкурсамі – “Перакладчык”, “Тлумачым”, “Беларускія прыказкі” і інш. Гульнявое мерапрыемства прайшло з карысцю – дапамагло замацаваць веды дзяцей аб мове, пашырыла слоўнікавы запас і паказала разнастайнасць і багацце роднай мовы.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 21.2.2025, 11:53
Сообщение #154


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 4159
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Літаратурны куфэрак “Краіна беларускага слова”

Да Міжнароднага дня роднай мовы ў філіяле “Лідская гарадская дзіцячая бібліятэка” вучні ДУА “СШ №16 г.Ліды” пабывалі на літаратурным куфэрку “Краіна беларускага слова”. Дзеці пазнаёміліся со словам “казка”, даведаліся, якія жанры казак бываюць. Хлопчыкі і дзяўчынкі называлі беларускія творы, якія ўжо чыталі і актыўна праявілі сябя ў гульнях “Беларускія скараговоркі”, “Перакладчыкі” і “Жыхары леса Беларусі”. Дзеці з задавальненнем паслухалі беларускую народную казку “Як курачка пеўніка ратавала” і выканалі па ёй цікавыя заданні.

Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение

384 страниц V  « < 20 21 22 23 24 > » 
Ответить в данную темуНачать новую тему
2 чел. читают эту тему (гостей: 2, скрытых пользователей: 0)
Пользователей: 0

 



Текстовая версия Сейчас: 18.6.2025, 11:35