IPB

Здравствуйте, гость ( Вход | Регистрация )

393 страниц V  « < 19 20 21 22 23 > »   
Ответить в данную темуНачать новую тему
Обзор мероприятий., Обзор мероприятий, проведенных Лидской районной библиотекой и филиалам
Admin
сообщение 17.4.2025, 9:42
Сообщение #141


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 4243
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Прэзентацыя кніг Людмілы Краснадубскай “Заранкавы край” і “Яшчэ адзін дзень”

Кніга – адно з самых геніяльных дасягненняў чалавецтва. Яна дапамагае пісьменніку праліваць свае пачуцці, захоўваць сваё светаадчуванне, марыць аб будучыні і ўспамінаць мінулае, вывучаць сучаснасць.
16 красавіка ў Лідскай раённай бібліятэцы імя Янкі Купалы адбылася прэзентацыя кніг Людмілы Краснадубскай “Заранкавы край” і “Яшчэ адзін дзень”. Адразу дзве кнігі прадставіла на суд чытачоў лідская паэтка Людміла Краснадубская ў год, калі горад Ліда стаў сталіцай беларускага пісьменства.
Сябры і прыхільнікі таленту Людмілы Мікалаеўны змаглі пагрузіцца ў дзіўны свет паэзіі. Даведаліся з першых вуснаў не толькі пра тое, якой была яе дарога ў свет паэзіі, але і дзе яна чэрпае натхненне і якія яе творчыя планы. Шмат цёплых слоў гучала на адрас паэткі. Гасцям прадставілася магчымасць атрымаць асалоду ад шчырага і выразнага аўтарскага выканання. Некалькі кніг з аўтографамі аўтара папоўнілі фонд Лідскай раённай бібліятэкі імя Янкі Купалы.
Людміла Мікалаеўна – чалавек з актыўнай пазіцыяй. Яна заўжды з радасцю бярэ ўдзел у розных мерапрыемствах. Яе талент ацэнены мноствам узнагарод розных паэтычных конкурсаў.
Творчы вечар прайшоў у цёплай і душэўнай атмасферы. Адназначна, такія сустрэчы выхоўваюць пачуццё гонару да роднага краю, прыгажосці малой радзімы і дапамагаюць акунуцца ў яркі і захапляльны свет літаратуры. Вершы Людмілы Мікалаеўны пакінулі ў душы кожнага цёплыя і глыбокія пачуцці.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 16.4.2025, 15:36
Сообщение #142


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 4243
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Навукова-практычная канферэнцыя “ХIІ Лідскія чытанні”

16 красавіка 2025 года ў Лідскай раённай бібліятэцы імя Янкі Купалы прайшла навукова-практычная канферэнцыя “ХIІ Лідскія чытанні” на тэму “Літаратура і друк на Лідчыне”.
Штогод сталіцай Дня беларускага пісьменства вызначаецца горад, які пакінуў адметны след у гісторыі беларускай зямлі як цэнтр кнігадрукавання і літаратуры, цэнтр асветы і культуры. Трыццаць другое свята Дня беларускага пісьменства сёлета ладзіцца ў Лідзе. Менавіта гэтай тэме была прысвечана навукова-практычная канферэнцыя “ХIІ Лідскія чытанні”. На мерапрыемства былі запрошаны мовазнаўцы, настаўнікі, студэнты, крязнаўцы і іншыя. Падчас работы навуковай канферэнцыі ў чытальнай зале дзейнічалі кніжныя выставы “Узрасло буйным коласам зерне Скарыны”, прысвечаная гісторыі кнігадрукавання на Беларусі і “Лідчына літаратурная”, прысвечаная пісьменнікам, якія нарадзіліся на Лідчыне, або ўнеслі яркі след у гісторыю старажытнага горада. У літаратурным жыцці горада значнае месца займае літаратурнае аб’яднанне “Суквецце” пры рэдакцыі “Лідскай газеты”. Яго ўдзельнікі спрабуць свае сілы ў паэзіі, прозе, драматургіі. Яны рэгулярна друкуюцца на старонках раённай газеты і друкуюць кнігі, якія дораць бібліятэке. Менавіта кнігі-падарункі з уласнымі аўтографамі аўтараў былі прадстаўлены на гэтай выставе.
З прывітальным словам выступіла Быстрыцкая Алена Адамаўна, намеснік дырэктара Лідскай раённай бібліятэкі імя Янкі Купалы. Потым з дакладамі выступілі удзельнікі канферэнцыі. Беларускі мовазнавец, паэт, празаік, крытык, супрацоўнік Цэнтра даследванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Юрый Пацюпа выступіў з дакладам “Вільгельм Пратасевіч як асоба і аўтар паэмы “Суседчык Гавейскі””.
Анашкевіч Наталля, настаўнік рускай мовы і літаратуры ДУА “СШ №11 г.Ліды” прадставіла краязнаўча-пошукавую работу “Феномен поэта и поэзии в литературе Лидчины”.
Мы ганарымся, што у нашым прынёманскім краі ўпершыню прагучаў мужны голас Петруся Граніта і Васіля Струменя. Горад Ліда стаў важным этапам у жыцці беларускіх паэтаў Валянціна Таўлая і Ніны Тарас. Менавіта гэтай тэме быў прысвечаны даклад Алеся Хітруна “Лідская заходне-беларуская літаратура: Ніна Тарас, Пятрусь Граніт, Васіль Струмень… у фондах ДУ “Лідскі гісторыка-мастацкі музей”.
Метадыст аддзела метадычнай і культурна-масавай работы ДУ “Лідскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці” Ірына Струмкіс раскрыла тэму “Выданне фальклорна-этнаграфічных зборнікаў на Лідчыне”.
Студэнты Лідскага каледжа Сабадаха Дар’я і Юхно Марыя выступілі з дакладамі, у якіх асвятлілі тэмы літаратурна-асветніцкай дзейнасці Цёткі і Каруся Каганца, творчасць якіх займае значнае месца ў беларускай літаратуры.
Пісьменнік і краязнавец Станілаў Суднік выступіў з дакладам “Лідская літаратура 1919-1939 гг”, у якім раскрыў тэму Лідчыны шматмоўнай.
Валерый Мацулевіч рассказаў пра выдатнага журналіста і паэта, які ўславіў Лідчыну ў трох зборніках “Леў і ключы”, “Горад-карабель”, “Бронзавы Гедымін”, у дакладзе “Творчасць лідскага паэта, журналіста Алеся Мацулевіча”.
Завяршыла мерапрыемства Галіна Курбыка, бібліёграф Лідскай раённай бібліятэкі імя Янкі Купалы дакладам “Кніга беларускі народны арнамент” – рэліквія Лідчыны. Яна пазнаёміла з кнігай-рарытэтам, падарункам жонкі Янкі Купалы Уладзіславы Францаўны Луцэвіч “Беларускі народны арнамент” 1953 года выдання з дарчым надпісам ад 29 чэрвеня 1956 года, якая захоўваецца ў чытальнай зале бібліятэкі.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 15.4.2025, 14:01
Сообщение #143


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 4243
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Экологический турнир «Туристу об охране природы»

В филиале «Лидская городская библиотека №2» для учащихся провели экологический турнир «Туристу об охране природы». В начале мероприятия библиотекарь провела беседу и поговорила с детьми о природе и о том, как нужно любить и охранять её богатства. Участники мероприятия отвечали на вопросы викторины о животных и растениях, о полезных и вредных насекомых, о лекарственных растениях, о том, что может сделать каждый человек для охраны окружающей среды.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 15.4.2025, 13:49
Сообщение #144


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 4243
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Экалагічная сцяжынка “Мы з прыродаю сябруем, птушак і звяроў шануем”

Экалагічная сцяжынка “Мы з прыродаю сябруем, птушак і звяроў шануем” прайшла ў філіяле “Інтэграваная бібліятэка аг.Крупава”. Бібліятэкар расказала дзецям пра птушак і жывёл, якія насяляюць Беларусь. Асаблівую ўвагу ўдзяліла тым, якія адзначаны ў Чырвонай кнізе. Дзеці з задавальненнем пазнаёміліся з кнігамі, у якіх апісваецца дзівосны і разнастайны свет птушак і жывёл.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 15.4.2025, 13:35
Сообщение #145


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 4243
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Калейдаскоп цікавых фактаў “У краіне Балючкі, альбо сакрэты твайго здароўя”

“У краіне Балючкі, альбо сакрэты твайго здароўя” – пад такой назвай 15 красавіка ў філіяле “Лідская гарадская бібліятэка №1” прайшоў калейдаскоп цікавых фактаў для хлопчыкаў і дзяўчынак ДУА “Дзіцячы сад №7 г. Ліды”. Падчас мерапрыемства дзеці даведаліся, як патрэбна клапаціцца аб сваім здароўі, захоўваць распарадак дня і якімі відамі спорта займацца. Здзейсніўшы падарожжа па краіне здароўя, пабывалі на прыпынках: “Распарадак дня”, “Здаровае харчаванне”, “Фізкультура і спорт”, “Шкодныя звычкі”, у якіх адгадвалі загадкі аб прадметах асабістай гігіены, выбіралі для сябе карысныя прадукты. З вялікім задавальненнем удзельнічалі ў фізкультурнай размінцы, а таксама паглядзелі відэаролік аб здароўі.

Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 15.4.2025, 13:12
Сообщение #146


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 4243
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Гульнёвая праграма “Касмічнае падарожжа”

У філіяле “Лідская гарадская бібліятэка №3” адбылася гульнёвая праграма “Касмічнае падарожжа”, прысвечаная Дню касманаўтыкі. Дзеці акунуліся ў загадкавы свет зорак і планет, пазнаёміліся з гісторыяй развіцця касманаўтыкі. Увазе юных удзельнікаў была прадстаўлена кніжная выстава, затым дзеці прайшлі выпрабаванні на гатоўнасць да палету ў космас: адгадвалі касмічныя загадкі, адказвалі на пытанні віктарыны, праявілі веды і кемлівасць у разгадванні рэбусаў, складанні пазлаў. Завяршылася мерапрыемства канструяваннем “КосмаШлема”.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 14.4.2025, 11:03
Сообщение #147


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 4243
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Сотрудники филиалов "Интегрированная библиотека аг.Бердовка" и "Интегрированная библиотека аг.Дворище" присоединились к традиционной акции по благоустройству территории. Благодаря стараниям коллективов библиотек территории, прилегающие к их учреждениям культуры, стали ещё чище и уютнее. Принимая участие в субботнике, каждый из нас может внести свой вклад в создание чистоты и уюта, что особенно актуально в 2025 году, объявленном в Беларуси Годом Благоустройства.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение

393 страниц V  « < 19 20 21 22 23 > » 
Ответить в данную темуНачать новую тему
1 чел. читают эту тему (гостей: 1, скрытых пользователей: 0)
Пользователей: 0

 



Текстовая версия Сейчас: 22.8.2025, 13:11