IPB

Здравствуйте, гость ( Вход | Регистрация )

317 страниц V  « < 258 259 260 261 262 > »   
Ответить в данную темуНачать новую тему
Обзор мероприятий., Обзор мероприятий, проведенных Лидской районной библиотекой и филиалам
Admin
сообщение 3.3.2020, 10:46
Сообщение #1814


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3627
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Урок патриотизма «Мужество, доблесть и честь»


Филиал «Лидская городская детская библиотека» провёл для учащихся 5 класса ГУО «Средняя школа №17 г.Лиды» урок патриотизма «Мужество, доблесть и честь», посвящённый Дню защитника Отечества и Вооружённых Сил Республики Беларусь. Познакомили ребят с историей праздника. Поучаствовали в конкурсах «Сбор по тревоге», «Перестрелка», «Собери слово», «Донесение», «Солдатский борщ», «Гранаты», «Комплимент», где мужская половина класса, проявив смекалку, сноровку и отличные знания, отвечали на вопросы, касающиеся армейской тематики, отгадывали загадки, готовили солдатские обеды, а также, проявив воспитанность и уважение к девочкам, соревновались в комплиментах прекрасному полу.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 3.3.2020, 10:45
Сообщение #1815


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3627
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



13-я Агульнанацыянальная дыктоўка ў філіялах ДУК “Лідская раённая бібліятэка імя Я.Купалы”


Шэраг мерапрыемстваў прайшлі ў філіялах ДУК “Лідская раённая бібліятэка імя Янкі Купалы”, прымеркаваныя да Міжнароднага дня роднай мовы. Акрамя такіх звыклых форм, як літаратурныя вечары, гадзіны роднай мовы, гасцёўні, віктарыны, урокі беларусазнаўства традыцыйным стала правядзенне Агульнанацыянальнай дыктоўкі, якая сёлета прысвечана 75-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Дадзенае мерапрыемства праводзіцца з мэтай папулярызацыі беларускай мовы, шырокага святкавання Міжнароднага дня роднай мовы.
15 лютага 13-ю Агульнанацыянальную дыктоўку пісалі ў філіяле “Мінойтаўская сельская бібліятэка”. У дыктоўцы прымалі ўдзел жыхары вёскі Мінойты, а таксама старшыня і намеснік старшыні Лідскай гарадской арганізацыі ТБМ Станіслаў Суднік і Сяргей Чарняк. Тэкст чытала настаўніца беларускай мовы і літаратуры ДУА “Мінойтаўская сярэдняя школа” Алена Іосіфаўна Скерсь. Для дыктоўкі быў выбраны тэкст з аповесці А. Карпюка “Данута”. Большасць з тых, хто прыйшоў, хоць i запэўнiлi, што вырашылi далучыцца да дыктоўкi выключна са спартыўнага iнтарэсу, але падчас мерапрыемства адчувалась, што хваляванняў i напружання ў зале было нямала. Справіліся з дыктоўкай усе прысутныя – вынікі былі добрымі і выдатнымі. Пакуль ішла дасканалая праверка дыктовак перад прысутнымі з невялікім канцэртам выступіў бард Сяргей Чарняк.
19 лютага падчас гадзіны беларускай мовы “Далучыся да роднай мовы” у філіяле “Дітвянская сельская бібліятэка” прайшла дыктоўка, у якой прымалі ўдзел вучні мясцовай школы розных узростаў. Школьнікам звычна пісаць дыктоўкі, таму ўсе выдатна справіліся з пастаўленай задачай.
Здаць своеасаблівы “экзамен” на веданне роднай мовы ў Лідскую раённую бібліятэку імя Янкі Купалы 21 лютага прыйшлі самыя актыўныя і адданыя чытачы. Да ўвагі ўдзельнікаў дыктоўкі быў прадстаўлены ўрывак з рамана “Векапомныя дні” М.Ц.Лынькова “Будзем жывы, будзе і дэпо”. Адразу пасля дыктоўкі ўсе ўдзельнікі мелі магчымасць самастойна праверыць свой тэкст і зрабіць асабістыя высновы, наколькі добра яны валодаюць беларускай мовай. Трэба разумець, што гэта сімвалічная дыктоўка, нешта кшталту флэшмоба. Яго галоўная мэта – паказаць, што табе падабаецца беларусская мова. Такім чынам, дэвіз мерапрыемства – “Я ўдзельнічаю, таму што мне падабаецца”. І людзі сапраўды атрымалі задавальненне.
Міжнародны дзень роднай мовы быў адзначаны і ў філіяле “Бярозаўская гарадская бібліятэка”. 21 лютага члены аматарскага аб’яднання “Суразмоўніца” прынялі ўдзел у 13-й Агульнанацыянальнай дыктоўцы, напісаўшы тэкст Васіля Быкава “На Чорных лядах”.
Тым жа днём у філіяле “Лідская гарадская бібліятэка № 6 імя В.Таўлая” ладзілася літаратурная гасцёўня “Родная мова – матчына мова, ззяе вясёлкай кожнае слова”. Прысутным быў прапанаваны для дыктоўкі тэкст А.Карпюка “Данута”, усе з ахвотай і выдатна яе напісалі. Падчас мерапрыемства гучалі вершы і песні на роднай мове. Дадаткам бібліятэкар правяла агляд кніг “Адкрываю… нанова беларускае слова”.
21 лютага філіял “Дварышчанская сельская бібліятэка” запрасіў вучняў 5-га класа ДУА “Дварышчанскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа” адзначыць Міжнародны дзень роднай мовы паэтычнай сустрэчай “І прыгожа льюцца на прасторы словы беларускай мовы”. Свае веды вучні прадэманстравалі адгадваючы загадкі, збіраючы прыказкі і напісаўшы дыктоўку, якую прапанавала настаўніца беларускай мовы І.Л.Шостак.
Апошнімі ўдзел у дыктоўцы прынялі чытачы філіяла “Лідская гарадская бібліятэка № 3”, дзе ў рамках гадзіны роднай мовы “І прыгожа льецца па прасторы слова беларускай мовы” 22 лютага прайшла дыктоўка.
Міжнародны дзень роднай мовы – нагода для носьбітаў любой мовы яшчэ раз задумацца аб лёсе той адзінай, якую мы завем роднай, якую чуем упершыню з матчыных вуснаў, на якой размаўлялі нашыя продкі. А дыктоўка дае магчымасць праверыць уласную пісьменнасць, садзейнічае развіццю патрыятызму, павагі да роднай культуры.


Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 3.3.2020, 10:44
Сообщение #1816


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3627
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Гучныя чытанні “Слава кніжцы беларускай”

Гучнымі чытаннямі “Слава кніжцы беларускай” сустрэў філіял “Лідская гарадская бібліятэка №5” 22 лютага сваіх юных чытачоў. Дзеці з задавальненнем успаміналі беларускія прыказкі і прымаўкі, чыталі вершы і ўрыўкі з твораў сучасных беларускіх пісьменнікаў і паэтаў. На прыканцы гулялі ў рухомую гульню “Грушка”.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 3.3.2020, 10:44
Сообщение #1817


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3627
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Гульнёвая праграма “Верно служить – не о чём не тужить”

21 лютага філіял “Лідская гарадская бібліятэка №3” запрасіў вучняў ДУА “Сярэдняя школа № 13 г. Ліды” на гульнёвую праграму “Верно служить – не о чём не тужить”, прысвечаную Дню абаронцаў Айчыны і Узброенных сіл Рэспублікі Беларусь. Падчас мерапрыемства ўдзельнікі пазнаёміліся з гісторыяй ваенных фарміраванняў на тэрыторыі Гродзеншчыны, даведаліся пра воінаў-інтэрнацыяналістаў, прынялі ўдзел у сітуацыйных гульнях, выконвалі конкурсныя заданні, адказвалі на пытанні віктарыны. Хлапчукі атрымалі віншаванні. Да мерапрыемства была падрыхтавана выстава-прагляд.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 3.3.2020, 10:43
Сообщение #1818


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3627
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Концертно-музыкальный вечер «Аты-баты, шли солдаты»

21 февраля на концертно-музыкальный вечер «Аты-баты, шли солдаты» пригласил гостей филиал «Далекская сельская библиотека-клуб». Поздравления с Днём Защитника Отечества прозвучали в адрес всех мужчин: пап, дедушек и мальчиков! Администрация Тарновского сельсовета, представители МЧС и РОВД также поздравили сельских жителей агр. Далекие с этим праздником. С концертной программой выступили солисты любительского объединения «Альтанка».
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 3.3.2020, 10:42
Сообщение #1819


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3627
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Міжнародны дзень роднай мовы ў філіяле “Бярозаўская гарадская бібліятэка”

21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Не стаў выключэннем і філіял “Бярозаўская гарадская бібліятэка”, які сустрэў свята разам з чытачамі. Першае мерапрыемства было зладжана сумесна з ДУ “Бярозаўскі гарадскі дом культуры” для вучняў старэйшых класаў ДУА “Бярозаўская сярэдняя школа №3” – квэст-гульня “Размаўляем па-беларуску”, з прыпынкам “Ужываем” у бібліятэцы. Затым, на паседжанні аматарскага аб’яднання “Суразмоўніца”, прадоўжылі мерапрыемства, падчас якога расказалі пра складаны шлях станаўлення і развіцця беларускай мовы, часы росквіту і заняпаду, пра беларускіх асветнікаў, якія ўнеслі вялікі ўклад у яе адраджэнне, пісьменнікаў і паэтаў, якія папулярызуюць нашу мову. Напрыканцы, прынялі ўдзел у 13-й Агульнанацыянальнай дыктоўцы, для напісання быў выбраны ўрывак з апавядання В.Быкава “На Чорных лядах”.

Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 3.3.2020, 10:41
Сообщение #1820


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3627
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Вечарына “Родная мова – крынiца празрыстая”

З 19 па 22 лютага ў актавай зале ДУА “Вучэбна-педагагічны комплекс Бердаўскi дзiцячы сад-сярэдняя школа” супрацоўнікам філіяла “Інтэграваная бібліятэка аграгарадка Бердаўка” быў арганiзаваны адкрыты прагляд лiтаратуры “Шчырая, лагодная, мова наша родная...”. 22 лютага сумесна з настаўнiкамi Альшэўскай Г.А. i Кеўра А.М. прайшла вечарына “Родная мова – крынiца празрыстая”. Дзецi з цiкавасцю слухалi вершы аб роднай мове, пicалi дыктоўку, спаборнiчалi хто хутчэй перакладзе словы з рускай i англiйскай моваў на беларускую i iнш. Усе разглядаемыя мерапрыемствы былі падрыхтаваны ў рамках тыдня беларускай мовы да Мiжнароднага дня роднай мовы.




Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение

317 страниц V  « < 258 259 260 261 262 > » 
Ответить в данную темуНачать новую тему
5 чел. читают эту тему (гостей: 5, скрытых пользователей: 0)
Пользователей: 0

 



Текстовая версия Сейчас: 25.4.2024, 9:11