IPB

Здравствуйте, гость ( Вход | Регистрация )

Акцыя "Чытаем беларускую кнігу" 2012, Літаратурныя юбілеі
Admin
сообщение 16.1.2012, 11:06
Сообщение #1


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3651
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



”Лоцман фантастыкі”
3 студзеня спаўняецца 65 год з дня нараджэння Васіля Гігевіча, пісьменніка.


Празаік Васіль Сямёнавіч Гігевіч нарадзіўся 03.01.1947 г. у вёсцы Жыцькава Барысаўскага раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям'і.
У 1969 г. скончыў фізічны факультэт Харкаўскага дзяржаўнага універсітэта і паралельна факультэт грамадскіх прафесій па спецыяльнасці журналістыка. Працаваў выкладчыкам фізікі ў Новааляксандраўскай сярэдняй школе Сахноўшчынскага раёна Харкаўскай вобласці. З 1970 г. - карэспандэнт-радыёарганізатар ашмянскай раённай газеты «Красное знамя». У 1970-1977 гг. - інжынер Барысаўскага шклозавода. Скончыў Вышэйшыя літаратурныя курсы ў Маскве (1979). З 1979 па 1981 г. быў намеснікам галоўнага рэдактара аб’яднання ”Летапіс” кінастудыі ”Беларусьфільм”, з 1981 г. -літаратурным супрацоўнікам і загадчыкам аддзела прозы часопіса ”Маладосць”, загадчыкам аддзела публіцыстыкі часопіса ”Полымя”. Сябра СП СССР з 1977 г.
Першае апавяданне надрукаваў у 1972 г. у часопісе «Полымя». Аўтар зборнікаў прозы «Спелыя яблыкі» (апавяданні, 1976), «Калі ласка, скажы» (аповесць і апавяданні, 1978), «Жыціва» (аповесці, 1980), «Астравы на далёкіх азёрах» (аповесці, апавяданні, 1984), «Доказ ад процілеглага» (раман, 1985), «Мелодыі забытых песень» (аповесці, раман, апавяданні, 1988), «Карабель» (аповесці, раман, 1989), «Марсіянскае падарожжа» (аповесць, раман, 1990). Разам з А.Чарновым напісаў навукова-дакументальную кнігу пра Чарнобыль ”Сталі воды горкімі” (1991).
Лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1982) за аповесць «Жыціва».
Літаратура:
1.Андраюк, С. Клопаты і здабыткі маладой прозы: [В.Гігевіч ”Гісторыя адной душы”] / Серафім Андраюк // А жыццё вышэй за ўсё /Серафім Андраюк.- Мн., 1992.-С.166-169.
2.Гніламёдаў, У. Пісьменнік і навізна жыцця / Уладзімір Гніламёдаў // Як само жыццё / Уладзімір Гніламёдаў.-Мн., 1980.- С.43-68.
3.Локун, В. На шляху да сінтэзу: [пра раман В.Гігевіча ”Доказ ад процілеглага”] / Валянціна Локун // На шляху да сінтэзу.-Мн., 1991.- С.218-223.
4.Верціхоўская, М. Сучасная фантастычнай проза: (на матэрыяле твораў В.Гігевіча і Я.Сіпакова) / М.І. Верцяхоўская // Беларуская мова і літаратура.- 2011.-№6.-С.21-30.
5.Тычко, Г.Ліха павінна быць пераможана ў нас саміх...: аповесць ”Пабакі” Васіля Гігевіча / Галіна Тычко // Роднае слова.-2007.-№1.-С.12-13.
6.Свечнікава, А. Вяртанне да чалавека: антыутопія ”Карабель” Васіля Гігевіча / Алена Свечнікава // Роднае слова.-2005.- №3.- С.22-24.
7.Тычко, Г. У ценю крыжа адзіноты: штрыхі творчасці В.Гігевіча / Галіна Тычко // Роднае слова.-1997.- №1.-С.28-34.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
 
Начать новую тему
Ответов
Admin
сообщение 7.5.2012, 11:28
Сообщение #2


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3651
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



“І ўсе мае дні – Беларусі”
10 мая спаўняецца 70 год з дня нараджэння паэта Сяргея Панізьніка


Сяргей Панізьнік (псеўданім Сяргей Папар) нарадзіўся 10 мая 1942г. у вёсцы Бабышкі Міёрскага раёна Віцебскай вобласці. Скончыў Лявонпальскую сярэднюю школу і фельчарскае аддзяленне Магілёўскага медыцынскага вучылішча. Працаваў у Княжыцкай участковай бальніцы каля Магілёва. Пад час службы ў арміі быў фельчарам дывізіёна ў вайсковай часці Беларускай ваеннай акругі.
Пасля заканчэння ў 1967г. факультэта журналістыкі Львоўскага вышэйшага ваенна-палітычнага вучылішча Савецкай арміі і Ваенна-марскога флоту працаваў ваенным журналістам. Служыў у Чэхаславакіі і ў Беларусі.
З 1977г. зноў працаваў фельчарам траўмабрыгады хуткай дапамогі. Пазней стаў працаваць стыль-рэдактарам газеты “Вячэрні Мінск”, на Дзяржтэлерадыё БССР, у выдавецтве “Юнацтва”. Займаўся даследаваннем буларуска-латышскіх і беларуска-чэшскіх культурных сувязей у Нацыянальным навукова-асветным цэнтры імя Ф.Скарыны. Тры гады (1996-1999) з’яўляўся вучоным сакратаром літаратурнага музея Янкі Купалы.
Рвецца там, дзе вельмі тонка.
Ці ж мяне не любіць жонка.
Не плячысты на жывот.
I яна — не калаўрот.
Будзе жонка беражонкай,
для мяне — дзяўчынай гонкай.
Даражэнечкія братцы,
увесь век хачу кахацца,
бо улюбчывы народ
не старэе ад нягод.
Будзе жонка беражонкай,
для мяне — струною звонкай.
Пушкін жонкай ганарыўся,
лёсу горкаму скарыўся.
Мужыкі! Вас навылёт
жончын прабівае шрот.
Будзе жонка беражонкай,
для мяне — шчаслівай гронкай.
Рвецца там, дзе вельмі тонка.
Пажалей жа мяне, жонка:
не падносак я, не бот
і не з пекла чорны чорт.
Будзе жонка беражонкай,
залатой маёй скарбонкай!
Друкуецца з 1959 г. Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў з 1967г. Аўтар зборнікаў паэзіі «Кастры Купалля» (1967), «Палявая пошта» (1972), «Крона надзеі» (1975), «Чало і чалавек» (1979), «Слова на дабрыдзень» (1982) і інш. Апублікаваў кнігі дакументальнай прозы «Пасля вогненных вёсак...» (1980), «Браніслава» (1985), «Освейская трагедия: Книга народной памяти» (1992). Піша таксама для дзяцей. Узнагароджаны: медалём Ф. Скарыны ў 1991г.; у 2000г. - Літаратурнай прэміяй імя Уладзіміра Калесніка за публіцыстычную творчасць, ідэю стварэння і падрыхтоўкі выдавецкай серыі «Бацькаўшчына»; у 1998г. - . латышскім ордэнам «Трох зорак».
У апошнія гады шмат працуе на ніве роднай культуры. Сяргей Панізьнік – дарадчык і старэйшы сябра маладым літаратарам, актыўны памочнік віцебскім краязнаўцам, збіральнік матэрыяльнай культуры. Па яго словах, “усё ўзвышанае, зберажонае будзе ўзвышаць і нас. Калі будзем помніць пра продкаў, то нашчадкі будуць помніць пра нас”.
Ужо на пачатку творчага шляху галоўнай тэмай вершаў Сяргея Панізьніка стала тэма гісторыі Радзімы.
Разводзілі кастры Купалля продкі
і песні палымлівыя спявалі,
сваю зямлю вякамі ўслаўлялі
і не хадзілі ад яе упрочкі.
Збяру я неастылае вуголле-
і зоймецца наноў
касцёр струмлівы!
Я ведаю: кастру майму
ніколі
не згаснуць на зямлі шчаслівай.
На працягу сваёй творчасці Сяргей Панізьнік неаднаразова звяртаўся да падзей сівой мінуўшчыны і да нядаўняй гісторыі. Асобная старонка паэтычнай творчасці – падзеі Вялікай Айчыннай вайны. Не абыдзены ўвагай паэта і такія драмы і трагедыі, як рэпрэсіі ў гады культу, трывожныя вынікі Чарнобыля, пагроза атамнай вайны.
Людзі ветлыя.
Мы не бедныя:
рэкі — з русламі...
Беларусы мы!
Неба — божае,
Сэрца гожае,
з перагрузкамі...
Беларусы мы!
Між суседзямі
не мядзведзямі
заскарузлымі.
Беларусы мы!
Мы таланныя,
людзі знаныя,
свой Каруза быў...
Беларусы мы!
Слава — позняя.
Ніва — росная,
зерне грузнае.
Беларусы мы!
Літаратура:
1. Панізнік Сяргей Сцяпанавіч // Бел. энцыкл.: у 18 т. - Мінск, 2001. - Т. 12. - С. 46.
2. Панізнік Сяргей // Энцыкл. гісторыі Беларусі.- Мн., 1999.- Т.5.- С.398.
3. Панізнік Сяргей // Беларускія пісьменнікі: бібліягр. слоўн.: у 6 т. / [рэд. кал.: І.Э. Багдановіч і інш.].- Мінск, 1994. -Т. 4. - С. 449-453.
4. Сяргей Панізнік // Беларускія пісьменнікі (1917 - 1990): даведнік / [склад. А.К. Гардзіцкі].- Мінск, 1994. - С. 418.
5. Марціновіч, А. Полымнасць кастроў Купалля / Алесь Марціновіч // Марціновіч, А. Сувязь.-Мн., 1994.-С.231-237.
6. Бельскі, А. “І ўсе мае дні – Беларусі”: літар. партрэт Сяргея Панізніка / Алесь Бельскі // Роднае слова.-2002.-№5.-С.4-10
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение

Сообщений в этой теме
- Admin   Акцыя "Чытаем беларускую кнігу" 2012   16.1.2012, 11:06
- - Admin   ”Вам пісьмы пісаць не буду...” 14 студзеня с...   16.1.2012, 11:11
- - Admin   ”Жыццё ў слове...” 14 лютага спаўняецца 7...   7.2.2012, 7:32
- - Admin   “Малюю мілую Радзіму...” 25 лютага спаўняецца 50 г...   7.2.2012, 7:34
- - Admin   “Летапісец сваёй эпохі” 26 лютага спаўняецца 100...   7.2.2012, 7:35
- - Admin   11 сакавіка спаўняецца 125 гадоў з дня нараджэнн...   13.3.2012, 9:10
- - Admin   1 красавіка спаўняецца 65 гадоў з дня нараджэння...   3.4.2012, 8:33
- - Admin   “І ўсе мае дні – Беларусі” 10 мая спаўняецца 70 го...   7.5.2012, 11:28
- - Admin   “Мая душа – скарбонка пачуцця...” 11 мая спаўняецц...   7.5.2012, 11:31
- - Admin   “Остался с нами навсегда” 7 июня исполняется 80 ле...   12.6.2012, 13:21
- - Admin   “Купала – гэта наша ўсё...” 7 ліпеня спаўняецца 13...   30.6.2012, 8:01
- - Admin   "...Вышэй за ўсё і перш за ўсё -- чалавечнасц...   3.8.2012, 13:20
- - Admin   “Паэзія – маё жыццё” 23 жніўня спаўняецца 95 год з...   6.8.2012, 11:47
- - Admin   ”Я сэрцам пісаў сваю кожную песню” 17 верасня спа...   4.9.2012, 13:41
- - Admin   ”З глыбінь мастацкага слова....” 7 кастрычні...   10.10.2012, 8:15
- - Admin   ”Я – акіяну жытняга Колас” 3 ліс...   6.11.2012, 14:38
- - Admin   "Слова кліча - сэнс адгукаецца..." 5 сне...   5.12.2012, 7:41


Ответить в данную темуНачать новую тему
1 чел. читают эту тему (гостей: 1, скрытых пользователей: 0)
Пользователей: 0

 



Текстовая версия Сейчас: 19.5.2024, 7:31