IPB

Здравствуйте, гость ( Вход | Регистрация )

319 страниц V  « < 127 128 129 130 131 > »   
Ответить в данную темуНачать новую тему
Обзор мероприятий., Обзор мероприятий, проведенных Лидской районной библиотекой и филиалам
Admin
сообщение 15.9.2022, 11:45
Сообщение #897


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3637
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Падарожжа па Чырвонай кнізе Беларусі
“Любі і знай свой край”

Удзельнікі аматарскага аб’яднання “Юны натураліст” пры філіяле “Бярозаўская гарадская бібліятэка” завіталі ў філіял “Бярозаўская гарадская бібліятэка” разам з сябрамі, дзе здзейснілі падарожжа па Чырвонай кнізе Беларусі “Любі і знай свой край”. У бібліятэцы была аформлена кніжная паліца “Яны не павінны знікнуць!”. Дзеці пазнаёміліся з жывёламі і раслінамі Беларусі, якія знаходзяцца на мяжы знікнення. Бібліятэкар паказаў і Чорную кнігу Беларусі, у якой сабраны апісанні чужародных відаў раслін і жывёл, якія негатыўна ўплываюць на навакольнае асяроддзе.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 15.9.2022, 11:42
Сообщение #898


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3637
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



ГІСТАРЫЧНЫ ЭКСКУРС
“АД “ПСАЛТЫРА” ДА СУЧАСНАЙ КНІГІ”

Дзень беларускага пісьменства – адметная з’ява культурнага жыцця краіны і сімвал шанавання яе духоўных каштоўнасцей. 6 верасня ў Лідскай раённай бібліятэцы імя Янкі Купалы ладзілі гістарычны экскурс “Ад “Псалтыра” да сучаснай кнігі”. На сустрэчу былі запрошаны навучэнцы Лідскага каледжа, якія разам з бібліятэкарам зазірнулі ў далёкае мінулае, даведаліся пра першых беларускіх асветнікаў, якія самааддана працавалі на ніве беларускага пісьменства. Ганаровы госць мерыпрыемства – сакратар Лідскай епархіі пратаіерэй Максім Цыгель, які паведаміў прысутным пра гісторыю беларускага кнігадрукавання, пачынаючы ад “Псалтыра” і “Бібліі”.
Затым гасцей запрасілі на інтэрактыўную пляцоўку “Каля вытокаў слова і кнігі”. Прысутныя пазнаёміліся з матэрыяламі кніжнай выставы “Беларуская кніга: дарогамі стагоддзяў”.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 15.9.2022, 11:40
Сообщение #899


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3637
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



ГУЛЬНЯВЫ ТРЭНІНГ
“НАДЗВЫЧАЙНЫЯ СІТУАЦЫІ ВАКОЛ НАС”

Праблема абароны насельніцтва ў выпадку ўзнікнення надзвычайнай сітуацыі заслугоўвае асаблівай увагі. 6 верасня ў філіяле “Лідская гарадская бібліятэка № 2” прайшоў гульнявы трэнінг пад назвай “Надзвычайныя сітуацыі вакол нас”. Удзельнікам нагадалі аб правілах карыстання бытавымі прыборамі, мерах пажарнай бяспекі ў хатніх умовах, аб бяспецы ў паўсядзенным жыцці. Дзеці прынялі ўдзел у гульнях і конкурсах, у якіх трэба было хутка і, галоўнае, правільна рэагаваць на ўзнікненне надзвычайнай сітуацыі, а таксама яны атрымалі памяткі “Парады дзецям ад бывалага вогнетушыцеля”.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 15.9.2022, 11:39
Сообщение #900


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3637
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



У рамках рэспубліканскай акцыі “Адзіны дзень бяспекі” рабятам на гадзіне інфармацыі “Памятайце, дзеці, на вуліцы пра гэта!” нагадалі аб правілах бяспекі на вуліцы і правялі гульню “Пешаходны пераход”.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 15.9.2022, 11:37
Сообщение #901


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3637
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



ТВОРЦЫ КНІЖНАГА СЛОВА

Штогод у першую нядзелю верасня ў Беларусі ладзіцца Дзень беларускага пісьменства – урачыстасць у гонар знакамітых асветнікаў, дзяржаўных і рэлігійных дзеячаў, якія заклалі падмурак беларускай адукацыі і пісьменства. Супрацоўнікі філіяла “Лідская гарадская дзіцячая бібліятэка” ладзяць разнастайныя мерапрыемствы, прысвечаныя развіццю беларускага пісьменства і друку, знаёмяць з творамі класікаў і сучасных беларускіх аўтараў, творамі пісьменнікаў-землякоў, з навуковымі, энцыклапедычнымі, даведкавымі і мастацкімі выданнямі па гісторыі і культуры Беларусі.
Так, да ўвагі чытачоў быў арганізаваны адкрыты прагляд літаратуры “Словы пісьменнікаў – скарб народа”, прысвечаны песнярам беларускай зямлі – Янке Купале і Якубу Коласу.
Бібліятэчны ўрок “Беларускае пісьменства: ад Скарыны да сучаснасці” быў падрыхтаваны для вучняў 4-х классаў ДУА “СШ № 1 г. Ліды”. Дзеці даведаліся пра багатую гістарычную спадчыну нашай краіны. Іх пазнаёмілі з імёнамі людзей, якія ўнеслі вялікі ўклад у развіццё беларускага слова, друку і пісьменства. Францыск Скарына і Мікола Гусоўскі, Еўфрасіння Полацкая і Кірыла Тураўскі, Сімяон Полацкі і Сымон Будны, Янка Купала і Якуб Колас і многія іншыя выдатныя асобы… У канцы мерапрыемства рабятам пажадалі імкнуцца жыць так, каб імі таксама ганарылася краіна.
Незвычайны літаратурны рэбус “Творцы кніжнага слова” наведалі навучэнцы 6-га класа ДУА “Першамайская сярэдняя школа”, з дапамогай якога ўспомнілі родную мову, імёны і творы пісьменнікаў, якія пакінулі пасля сябе літаратурную спадчыну, даведаліся аб першых асветніках Беларусі і праглядзелі відэа-ролік пра развіццё беларускага пісьменства і друку.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 15.9.2022, 11:36
Сообщение #902


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3637
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Філіял “Бярозаўская гарадская бібліятэка” запрасіў вучняў 4 класаў на паэтычную гадзіну “Максім Танк – паэт магутнага паэтычнага таленту”, прымеркаваную да 110-годдзя з дня нараджэння беларускага пісьменніка. Вучні пазнаёміліся з жыццёвым і творчым шляхам паэта, чыталі вершы, паглядзелі прэзентацыю “Рэкі смутку і радасці Я пераходзіў не раз”.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 15.9.2022, 11:34
Сообщение #903


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3637
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



УРОК ДУХОЎНАСЦІ “ШЛЯХ ДРУКАВАНАГА СЛОВА”

У філіяле “Лідская гарадская бібліятэка № 6 імя В. Таўлая” быў праведены ўрок духоўнасці “Шлях друкаванага слова”. Ішла гаворка аб складаным шляху, які прайшла кніга ад вытокаў да нашых дзён, ад папіруса да электроннай кнігі. Запрошаныя дзеці папоўнілі свае веды аб выдатных беларускіх асветніках, першадрукарах і вучоных, дзеячах беларускай, славянскай і сусветнай культуры.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение

319 страниц V  « < 127 128 129 130 131 > » 
Ответить в данную темуНачать новую тему
5 чел. читают эту тему (гостей: 5, скрытых пользователей: 0)
Пользователей: 0

 



Текстовая версия Сейчас: 26.4.2024, 21:33