IPB

Здравствуйте, гость ( Вход | Регистрация )

14 страниц V  « < 3 4 5 6 7 > »   
Ответить в данную темуНачать новую тему
Проект "История Лиды в датах"
Admin
сообщение 2.12.2021, 7:18
Сообщение #29


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3601
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Снежань

5 – 90 год з дня нараджэння Мурахвера Уладзіміра Сямёнавіча (1931г., г. Ананьеў Адэская вобл. – 2016 г.), беларускага мастака дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва (мастацкае шкло), заслужанага дзеяча мастацтваў БССР. Сябар беларускага Саюза мастакоў (1964 г). У 1966 – 1973 гг. – галоўны мастак на шклозаводзе “Нёман” у г. Бярозаўка Лідскага раёна.

Стаяў у вытокаў фармавання школы беларускага мастацкага шкла. Стварыў больш за тысячу вырабаў са шкла. Па-майстэрску валодаў рознымі тэхнікамі яго апрацоўкі. У аб'ектах са шкла нярэдка сумяшчаў чыстыя геаметрычныя і насычаныя фактурамі прыродныя формы. Умела спалучаў фактуру шкла, форму і колер выраба, за кошт чаго яго творы набывалі характэрную толькі для гэтага аўтара мастацкую выяву.

16 – 90 год з дня нараджэння Сліўко Смарагда (1931 г., Яраслаўль – 2006, Ліда), педагога, вядомага на Лідчыне паэта, рэжысёра народнага тэатра гарадскога Палаца культуры.

Смарагд Фёдаравіч Сліўко (16.12.1931 - 5.08.2006) нарадзіўся ў Яраслаўлі. У 1961годзе скончыў Гарадзенскі педагагічны інстытут. З 1966 года жыў і працаваў у Лідзе. Выкладаў рускі мову і літаратуру ў школах горада. Ён быў артыстам і адным з заснавальнікаў Лідскага Народнага тэатра, неаднаразовым лаўрэатам Усесаюзных і Рэспубліканскіх конкурсаў. Гэтак жа з'яўляўся рэжысёрам Драматычных і Лялечных тэатраў школ горада. Пісаў музыку на свае вершы. Аўтар зборнікаў “Прощай, двадцатый век”, “От сердца к сердцу”, “Продлись мгновенье”, “Радужное сияние”.



Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 5.11.2021, 7:23
Сообщение #30


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3601
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Лістапад

11– 70 год з дня нараджэння Судара Аляксандра (1951 г., в Мяніца Віцебскай вобл.), беларускага жывапісца, члена Саюза мастакоў Беларусі (1990). Жыве ў Лідзе.
“Аляксандр Судар у творчасці не здраджвае галоўнаму прынцыпу – піша і малюе тое, ў што верыць. Найперш – гэта зямля Беларусі. Шчымлівыя, настраёвыя краявіды… Яго мяккія, празрастыя, стрыманыя па колеру акварэлі вабяць нас лірычным настроем і прафесійным выкананнем” – так напісаў пра яго вядомы беларускі жывапісец і педагог Аляксей Марачкін.

14 – 100 год з дня нараджэння Малахава Мікалая Міхайлавіча (1921г, с. Шалабаніха, Алтайскі край – 1993 г.), удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, падпалкоўніка авіацыі. З 1959 г. жыў і працаваў у Лідзе. Ганаровы грамадзянін г. Ліды. Яго імем названа адна з вуліц нашага горада.

Ваенны лётчык, Герой Савецкага Саюза.
Яго штурмавік падчас Вялікай Айчыннай вайны ворагі назвалі «чорнай смерцю». За гераізм, адвагу і мужнасць, праяўленыя пры выкананні 122 паспяховых баявых вылетаў, Мікалай Малахаў узнагароджаны шматлікімі дзяржаўнымі ўзнагародамі. Сярод іх тры ордэны Чырвонага Сцяга, ордэн Аляксандра Неўскага, два ордэны Айчыннай вайны 1-й ступені, ордэн Чырвонай Зоркі і шэраг медалёў.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 1.10.2021, 7:15
Сообщение #31


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3601
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Кастрычнік

7– 120 год таму (1901 г.) адбылося адкрыццё прыватнай жаночай гімназіі Марыі Навіцкай. Зараз ліцэй № 1 г. Ліды.
7 кастрычніка 1901 г. у Лідзе было адчынена прыватнае жаночае трохкласнае вучылішча з падрытоўчым класам. Арганізавала і утрымлівала вучылішча Марыя Канстанцінаўна Навіцкая.
14 – 105 год з дня нараджэння Сасноўскага Роберта Юр’евіча (1916 г., п. Янкоўка Кіеўскай вобл. – 2003, г. Ліда), удзельніка падпольнага і партызанскага руху на Лідчыне (1941-1944 гг.) дзяржаўнага і гаспадарчага дзеяча.
Вызваленне Ліды ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў заваёўвалася агульнымі высілкамі лідзянаў і вычынам кожнага з іх у асобнасці. Адным з такіх людзей быў Роберт Сасноўскі. Гэта просты і, магчыма, малавядомы сучаснаму пакаленню жыхароў Ліды чалавек, які здзейсніў у акупаванай Лідзе рызыкоўныя дыверсіі. Сёння ў горадзе жывуць яго нашчадкі.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 1.9.2021, 8:28
Сообщение #32


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3601
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Верасень

7– 95 год з дня нараджэння Слукі Вацлава Дамінікавіча (1926 г., в. Паддубна Лідскага раёна – 2004 г.), Героя Сацыялістычнай Працы (1966 г).

Слука Вацлаў Дамінікавіч – жывёлавод саўхоза “Тарнова” Лідскага раёна Гродзенскай вобласці Беларускай ССР.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 22 сакавіка 1966 года за дасягнутыя поспехі, у развіцці жывёлагалоўлі, павелічэнні вытворчасці і нарыхтоўкі мяса, малака, шэрсці і іншай прадукцыі Слуку Вацлаву Дамінікавічу прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы з уручэннем ордэна Леніна і залатой медалі “Серп і Молат”.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 3.8.2021, 7:05
Сообщение #33


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3601
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Жнівень

5– 135 год з дня нараджэння Яманта Браніслава Казіміравіча (1886 г., в. Дакудава Лідскага раёна – 1957 г.), беларускага і польскага мастака, мастацкага педагога.

Быў адным з арганізатараў вышэйшай навучальнай установы ў Торуні (Польша), універсітэта Мікалая Каперніка. Дзякуючы яго старанням была створана секцыя прыгожых мастацтваў пры гуманітарным факультэце, прадэканам якой ён стаў. У 1946 годзе ён быў абраны дэканам факультэта прыгожых мастацтваў, які ўзнік на месцы секцыі. У 1953 годзе Цэнтральная кваліфікацыйная камісія для навуковых працаўнікоў надала яму званне доктара мастацтвазнаўства.
Прафесар Ямант быў мастаком выключна пладавітым, да канца 1946 года, як ён сам палічыў, выканаў звыш 1000 працаў. Ствараў іх звыкла на паперы або на тэкстуры, ужываў тамперную тэхніку, гуаш,акварэль, радзей ужываў алей. Тэмай яго працаў быў выключна пейзаж.
З 2013 года на базе Лідскай дзіцячай мастацкай школы праходзіць адкрыты конкурс дзіцячага малюнка “Пейзаж у маім сэрцы” прысвечаны творчасці Браніслава Яманта.

Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 2.7.2021, 7:27
Сообщение #34


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3601
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Ліпень

7– 70 год з дня нараджэння Гушчынскага Івана Сцяпанавіча (1951 г., в. Парэчча Лідскага раёна), вядомага на Лідчыне паэта.
Гушчынскі Іван Сцяпанавіч нарадзіўся 7 ліпеня 1951 года ў вёсцы Парэчча Лідскага раёна. У 1968 годзе скончыў сярэднюю школу, а ў 1972 годзе закончыў філалагічны факультэт Гродзенскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя Янкі Купалы. Працаваў настаўнікам беларускай мовы і літаратуры ў школах Лідчыны.
Друкуецца з 1974 года. З’яўляецца актыўным сябрам літаратурнага аб’яднання “Суквецце” пры рэдакцыі “Лідскай газеты”. Аўтар зборніка вершаў “Ідзі і вяртайся” (2010г.)

22 – 80 год з дня нараджэння Юфы Уладзіміра Якаўлевіча (1941 г., г. Куйбышаў), дырэктара ААТ “Лідскае піва” 1986-2008гг. Ганаровы грамадзянін Лідскага раёна (2013г.)

Пры ім завершана рэканструкцыя завода. На новым чэшскім абсталяванні згатавана піва класа прэміум па чэшскай тэхналогіі пад новай гандлёвай маркай «Тры Караля». «Лідскае піва», першым з піўзаводаў Рэспублікі Беларусь, атрымвае сертыфікат адпаведнасці сістэмы менеджменту якасці міжнароднага стандарта ІСО 9001-2000. За дасягненні ў вобласці якасці завод атрымвае Прэмію Ўрада Рэспублікі Беларусь.


Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 31.5.2021, 15:08
Сообщение #35


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3601
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Чэрвень

6 – 65 год з дня нараджэння Вінніка Леаніда Макаравіча (1956 г., Ліда -2006), вядомага на Лідчыне паэта і краязнаўца.

Аўтар зборнікаў вершаў “Под погасшими звёздами”(1996), “Мелодии печального дождя”(1997), “Ностальгия” (1999), “Откровение” (2000, у саюзніцтве з Л. Пырскім), беларускамоўнага даведніка культурнага жыцця Лідчыны напрыканцы ХХ стагоддзя “Зоркі лідскіх небасхілаў”(2001) і рускамоўнай краязнаўча-біяграфічнай кнігі “Время и судьбы”(2004, у саюзніцтве з М. Мельнікам).
Леанід Віннік пісаў у асноўным па-руску. Але яго беларускамоўныя творы вызначаюцца выдатным веданнем мовы, мілагучнасцю, пранікнённасцю, глыбокім лірызмам, тонкім бачаннем навакольнай рэчаіснасці. Вершам Л. Вінніка ўласціва і меладычнасць, таму многія з іх пакладзены на музыку. Песня “Горад мой” (словы Л. Вінніка, музыка В. Пыпеця) з’яўляецца як бы неафіцыйным гімнам горада Ліды. Яна гучала на “Славянскім базары” ў Віцебску. Доўгі час ёю пачыналіся перадачы Лідскага радыё.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение

14 страниц V  « < 3 4 5 6 7 > » 
Ответить в данную темуНачать новую тему
3 чел. читают эту тему (гостей: 3, скрытых пользователей: 0)
Пользователей: 0

 



Текстовая версия Сейчас: 28.3.2024, 10:45