IPB

Здравствуйте, гость ( Вход | Регистрация )

314 страниц V  « < 123 124 125 126 127 > »   
Ответить в данную темуНачать новую тему
Обзор мероприятий., Обзор мероприятий, проведенных Лидской районной библиотекой и филиалам
Admin
сообщение 15.9.2022, 11:37
Сообщение #869


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3601
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



ТВОРЦЫ КНІЖНАГА СЛОВА

Штогод у першую нядзелю верасня ў Беларусі ладзіцца Дзень беларускага пісьменства – урачыстасць у гонар знакамітых асветнікаў, дзяржаўных і рэлігійных дзеячаў, якія заклалі падмурак беларускай адукацыі і пісьменства. Супрацоўнікі філіяла “Лідская гарадская дзіцячая бібліятэка” ладзяць разнастайныя мерапрыемствы, прысвечаныя развіццю беларускага пісьменства і друку, знаёмяць з творамі класікаў і сучасных беларускіх аўтараў, творамі пісьменнікаў-землякоў, з навуковымі, энцыклапедычнымі, даведкавымі і мастацкімі выданнямі па гісторыі і культуры Беларусі.
Так, да ўвагі чытачоў быў арганізаваны адкрыты прагляд літаратуры “Словы пісьменнікаў – скарб народа”, прысвечаны песнярам беларускай зямлі – Янке Купале і Якубу Коласу.
Бібліятэчны ўрок “Беларускае пісьменства: ад Скарыны да сучаснасці” быў падрыхтаваны для вучняў 4-х классаў ДУА “СШ № 1 г. Ліды”. Дзеці даведаліся пра багатую гістарычную спадчыну нашай краіны. Іх пазнаёмілі з імёнамі людзей, якія ўнеслі вялікі ўклад у развіццё беларускага слова, друку і пісьменства. Францыск Скарына і Мікола Гусоўскі, Еўфрасіння Полацкая і Кірыла Тураўскі, Сімяон Полацкі і Сымон Будны, Янка Купала і Якуб Колас і многія іншыя выдатныя асобы… У канцы мерапрыемства рабятам пажадалі імкнуцца жыць так, каб імі таксама ганарылася краіна.
Незвычайны літаратурны рэбус “Творцы кніжнага слова” наведалі навучэнцы 6-га класа ДУА “Першамайская сярэдняя школа”, з дапамогай якога ўспомнілі родную мову, імёны і творы пісьменнікаў, якія пакінулі пасля сябе літаратурную спадчыну, даведаліся аб першых асветніках Беларусі і праглядзелі відэа-ролік пра развіццё беларускага пісьменства і друку.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 15.9.2022, 11:36
Сообщение #870


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3601
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Філіял “Бярозаўская гарадская бібліятэка” запрасіў вучняў 4 класаў на паэтычную гадзіну “Максім Танк – паэт магутнага паэтычнага таленту”, прымеркаваную да 110-годдзя з дня нараджэння беларускага пісьменніка. Вучні пазнаёміліся з жыццёвым і творчым шляхам паэта, чыталі вершы, паглядзелі прэзентацыю “Рэкі смутку і радасці Я пераходзіў не раз”.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 15.9.2022, 11:34
Сообщение #871


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3601
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



УРОК ДУХОЎНАСЦІ “ШЛЯХ ДРУКАВАНАГА СЛОВА”

У філіяле “Лідская гарадская бібліятэка № 6 імя В. Таўлая” быў праведены ўрок духоўнасці “Шлях друкаванага слова”. Ішла гаворка аб складаным шляху, які прайшла кніга ад вытокаў да нашых дзён, ад папіруса да электроннай кнігі. Запрошаныя дзеці папоўнілі свае веды аб выдатных беларускіх асветніках, першадрукарах і вучоных, дзеячах беларускай, славянскай і сусветнай культуры.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 15.9.2022, 11:33
Сообщение #872


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3601
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Напярэдадні Свята беларускага пісьменства супрацоўнікі філіяла “Лідская гарадская бібліятэка № 1” запрасілі да сябе навучэнцаў ДУА “СШ № 1 г. Ліда”.
Спачатку вучні сталі ўдзельнікамі слайд-вандроўкі “Ад вузельчыка да алфавіта: гісторыя пісьменства на Беларусі”, падчас якой яны даведаліся, што дадзенае свята аб’ядноўвае тых, хто з вялікай павагай ставіцца да роднага слова, духоўных здабыткаў нашага народа, нацыянальнай культуры, асветы і літаратуры.
Другая частка мерапрыемства пад назвай “Галасы з даўніх вякоў…” дала магчымасць школьнікам атрымаць звесткі аб выдатных асветніках Беларусі: Францыску Скарыне, Сымоне Будным, Кірыле Тураўскім, Сімяоне Полацкім, даведацца аб жыцці і дзейнасці прападобнай Еўфрасінні Полацкай.
І, нарэшце, трэцяя частка – гэта сустрэча з паэтам Канстанцінам Іосіфавічам Якубчыкам, які нарадзіўся, жыве і працуе ў нашым родным горадзе Ліда. Канстацін Іосіфавіч з вялікім задавальненнем піша вершы для дзяцей, шмат якіх надрукавана ў дзіцячым часопісе “Вясёлка”. На сустрэчы паэт чытаў свае вершы, адказваў на пытанні прысутных, а таксама падзяліўся сваёй задумкай – некаторыя свае вершы пакласці на музыку. На заканчэнне прысутныя пажадалі Якубчыку Канстанціну Іосіфавічу творчых поспехаў.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 15.9.2022, 11:31
Сообщение #873


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3601
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



БІБЛІЯГРАФІЧНЫ АГЛЯД «СЛОВА КНІЖЦЫ БЕЛАРУСКАЙ»

2 верасня ў філіяле «Лідская гарадская бібліятэка № 4» бібліятэкары ладзілі бібліяграфічны агляд «Слова кніжцы беларускай». З кніг, прадстаўленых на выставе, дзеці даведаліся пра значэнне азбукі ў асвеце і праваслаўі. Цікавасць у навучэнцаў выклікаў экскурс у гісторыю ўзнікнення кнігі, кнігадрукавання і славянскага алфавіту. Вялікая ўвага была нададзена складальнікам першага алфавіту – братам Кірылу і Мяфодзію. У канцы бібліятэкары заклікалі маладое пакаленне да павагі і разуменню сваёй культуры і традыцый.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 15.9.2022, 11:25
Сообщение #874


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3601
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



ЭКСКУРСІЯ “ПЕРШАЕ ЗНАЁМСТВА З БІБЛІЯТЭКАЙ”

1 верасня ў Беларусі адзначаецца Дзень ведаў. Для тых, хто ідзе ў школу ўпершыню, гэты дзень асаблівы – гэта свята Першага званка. Для першакласнікаў усё першае: першы партфель, першы падручнік, першы букет першай настаўніцы. А таксама першае знаёмства з бібліятэкай. Так, у гэты дзень бібліятэкар філіяла “Інтэгараваная бібліятэка агр. Тарнова” запрасіў вучняў першага класа мясцовай шклолы на азнаямляльна-пазнавальную экскурсію “Першае знаёмства з бібліятэкай”. Маленькія наведвальнікі пазнаёміліся з правіламі карыстання бібліятэкай, зносінамі з кнігай. І атрымалі наказ сябраваць з бібліятэкай, бо наведванне бібліятэкі вучнямі пачатковых класаў значна ўплые на тое, як у далейшым дзеці будуць наведваць кніжны храм і, наогул, – чытаць.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 15.9.2022, 11:22
Сообщение #875


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3601
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



ДЕЛОВАЯ ИГРА
«ИСТОРИЧЕСКАЯ ПАМЯТЬ – ДОРОГА В БУДУЩЕЕ»

1 сентября для учащихся 7 «А» класса ГУО «Средняя школа №13 г. Лиды» в филиале «Лидская городская библиотека № 3» была проведена деловая игра «Историческая память – дорога в будущее», задачей которой стало приобщение школьников к историческому наследию Беларуси. Учащимся было предложено вспомнить памятные даты, рассказать об бессмертном подвиге народа-победителя и заочно «посетить» исторические памятники архитектуры. В ходе игры особое внимание уделялось следующим событиям: Дню белорусской письменности, Дню народного единства, 140-летию со дня рождения Янки Купалы и Якуба Колоса и 80-летию Хатынской трагедии. Тема деловой игры была интересна и познавательна для детей, так как сплочённость, взаимопонимание белорусов, объединенных историей, традициями и духом уважения – это качества, которые всегда были главными.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение

314 страниц V  « < 123 124 125 126 127 > » 
Ответить в данную темуНачать новую тему
7 чел. читают эту тему (гостей: 7, скрытых пользователей: 0)
Пользователей: 0

 



Текстовая версия Сейчас: 29.3.2024, 7:10