IPB

Здравствуйте, гость ( Вход | Регистрация )

Акцыя "Чытаем беларускую кнігу" 2013, Літаратурныя юбілеі
Admin
сообщение 15.10.2013, 16:10
Сообщение #1


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3637
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



“Люд беларускі”


1 верасня спаўняецца 160 гадоў з дня нараджэння Міхаіла Адольфавіча Федароўскага,
беларускага і польскага фалькларыста, этнографа, археолага, даследчыка археалагічных помнікаў на Лідчыне


Міхал Адольфавіч Федароўскі (1 верасня 1853, Варшава — 10 чэрвеня 1923, Варшава) — беларускі і польскі фалькларыст, этнограф, археолаг.
Нарадзіўся ў сям'і варшаўскага мешчаніна, кашуба па паходжанні, які ажаніўся з полькай Элеанорай Гансовіч. У 1877—1904 гг. жыў на Беларусі. У 1877 г. пасля выхаду ў адстаўку з ваеннай службы пераехаў у свой маёнтак у Пружанскім павеце, дзе пражыў 27 гадоў.
Збіраў кнігі, творы жывапісу і графікі, гістарычныя, фальклорна-этнаграфічныя матэрыялы, вёў археалагічныя раскопкі ў Пружанскім, Ваўкавыскім і іншых паветах Гродзенскай губерні. Сабраў каля 1,5 тыс. беларускіх песенных і танцавальных мелодый, 5 тыс. беларускіх народных песень, каля 10 тыс. прыказак, сотні казак, загадак і іншых твораў, якія выданыя у 8-томнай працы «Люд беларускі» (1887—1981). Значную частку сваіх збораў запісаў на Сакольшчыне, Янаўшчыне, Дуброўшчыне, у ваколіцах Беластоку, Нараўкі. Таксама аўтар этнаграфічнай працы «Пружана і яе ваколіцы».

Літаратура:
1.Календарыюм // «Czasopis» № 9, 2003.
2.Беларусь: Энцыклапедычны даведнік / Рэдкал.: Б. І. Сачанка і інш — Мінск: БелЭн, 1995. — 800 с. — 5000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 2.8.2013, 9:37
Сообщение #2


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3637
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Шукальнік шчасця

да 115-годдзя з дня нараджэння Рыгора Кобеца (1898-1990),
беларускага пісьменніка

Кобец Рыгор (сапр. Мусіевіч-Сандыга Міхаіл), нарадзіўся 24.07.1898 г. у вёсцы Малыя Рагачыкі Кіраваградскай вобласці (Украіна) у сям'і рабочага.Вучыўся ў царкоўнапрыходскай школе, у народнай рамеснай, у рэальнай навучальнях.
У першую сусветную вайну служыў у царскай арміі, удзельнічаў у баях у Галіцыі (1914-1916). Быў паранены. Працаваў токарам у Елісаветградзе, рабочым на Херсонскім заводзе сельгасмашын кампаніі «Эльворці» (завод «Чырвоная звязда»), маркіроўшчыкам на станцыі Елісаветград - Таварная (1916-1918).
У час Лютаўскай рэвалюцыі ўвайшоў у федэрацыю анархістаў групы «Набат». У грамадзянскую вайну служыў у Чырвонаармейскім Брацкім палку (Елісаветград). Затым уступіў у рады Чырвонай гвардыі (1-шы інтэрнацыянальны батальён рэвваенсавета Паўднёвага фронту), перайшоў у армію Дзянікіна, працаваў у міліцыі. У 1919 г. ваяваў у асобным кавалерыйскім дывізіёне 1-й Коннай арміі С.М.Будзённага. Пад Варшавай быў цяжка паранены. Зноў трапіў пад уплыў анархістаў. Удзельнічаў у контррэвалюцыйным мяцяжы ў арміі С.М.Будзённага. Пасля хаваўся ад органаў ЧК (пад рознымі прозвішчамі, апошняе - Р.Кобец).
Працаваў качагарам у бальніцы, на Менскім дражджавым заводзе «Пралетарый» (1922-1928), на піўзаводзе «Беларусы» (1928-1929). Скончыў тры курсы Менскага вячэрняга рабочага тэхнікума (1928). Уваходзіў у літаратурнае аб'яднанне «Звенья» «Маладняка», у 1929-1930 гг. - загадваў сельгасаддзелам рэдакцыі газеты «Рабочий». Потым кансультант, загадчык сцэнарнага аддзела кінастудыі «Савецкая Беларусь» у Ленінградзе (1931-1937). У 1935 г. прызнаўся старшыні Саўнаркома БССР М.Галадзеду ў сваіх ранейшых сувязях з анархістамі, тады ж пастановай НКУС СССР быў амнісціраваны. У 1933, 1935, 1937 гг. ездзіў у творчыя камандзіроўкі ў Бірабіджан. Супрацоўнічаў у газетах «Биробиджанская правда», «Тихоокеанская звезда» (Бірабіджан).
У 1938 г. рэпрэсіраваны ў Бірабіджане. У 1939 г. апраўданы. Пераехаў у Хабараўск, дзе працаваў рэдактарам студыі кінахронікі (1939-1941). У 1941 г. быў зноў арыштаваны, у 1942 г. рашэннем Асобай нарады прыгавораны да 10 год зняволення ў лагерах.
Адбываў пакаранне на будоўлях чыгункі ў Тайшэце, Манголіі, у Забайкаллі. З 1951 г. - на пажыццёвым пасяленні ў Кіргізіі. Працаваў у саўгасе «Чалдавар» Фрунзенскай вобласці вартаўніком на вінаградніках, памочнікам пчаляра (у гарах Цянь-Шаня), загадчыкам хаты-чытальні, клуба, гаспадаркі ў школе. У 1958 г. вярнуўся ў Менск. Справа перагледжана 19.10.1960 г. Хабараўскім краявым судом, і Пастанова Асобай нарады СССР ад 04.10.1942 г. адменена. У 1963 г. быў пазбаўлены персанальнай пенсіі рэспубліканскага значэння за прыналежнасць да анархістаў. Сябра СП СССР з 1935 г.
Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1935). Памёр 09.09.1990 г.

Бібліяграфія:
1. Кобец Рыгор. Выбраныя творы/ уклад., прадм., камент. А. Кобец-Філімонавай. – Мінск: Кнігазбор, 2009. – 592 с. : [8] с. іл. – ("Беларускі кнігазбор": Серыя 1. Мастацкая літаратура).
2. Кобец,Р. Гута. На заставе/ Рыгор Кобец// Хрэстаматыя па гісторыі беларускага тэатра і драматургіі.- Мінск, 1998.- С.232-251.
Аб ім:
1. Валахановіч,А. Ці была ажыццёўлена мара?: [беларускі драматург Рыгор Кобец]/ А. Валахановіч// Літаратура і мастацтва.- 2010.- №34.- С.15.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 3.6.2013, 8:16
Сообщение #3


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3637
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Спасціжэнне Радзімы

15 чэрвеня – 65 год з дня нараджэння (1948) А.І.Бутэвіча, пісьменніка, перакладчыка, публіцыста, крытыка, дзяржаўнага дзеяча Беларусі


Каштоўным набыткам беларускай літаратуры канца ХХ – пачатку ХХІ ст. стала творчасць пісьменніка Анатоля Іванавіча Бутэвіча.
Анатоль Іванавіч Бутэвіч (нар. 15 чэрвеня 1948, хут. Язавец Нясвіжскага р-на Мінскай вобл.; псеўданім: Максім Валошка) нарадзіўся ў сялянскай сям'і. У 1956 годзе разам з бацькамі перасяліўся ў в. Баяры таго ж раёна. Вучыўся ў Вяліка-Ліпскай васьмігадовай школе. Скончыў Сноўскую сярэднюю школу Нясвіжскага раёна (1966).
Скончыў аддзяленне беларускай мовы і літаратуры філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта (1971). Працаваў рэдактарам Беларускага тэлеграфнага агенцтва (1971—1973), намеснікам рэдактара газеты «Чырвоная змена» (1975—1979), дырэктарам рэспубліканскага выдавецтва «Мастацкая літаратура» (1986—1987), у ЦК ЛКСМБ (1973—1975, 1979—1980) і ЦК КПБ (1980—1986, 1987—1990). Старшыня Дзяржаўнага камітэта па друку (1990—1992), міністр інфармацыі (1992—1994), міністр культуры і друку Рэспублікі Беларусь (1994—1996). У 1996—1998 — Генеральны консул Рэспублікі Беларусь у Гданьску. У 1998—2000 Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Румыніі. У 2001—2009 — саветнік старшыні Банка міжнароднага гандлю і інвестыцый. У студзені-маі 2009 — галоўны спецыяліст упраўлення мастацтваў Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. Мае дыпламатычны ранг Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь. Кандыдат навук у галіне інфармацыйных тэхналогій.
Галоўнай тэмай твораў пісьменніка з’яўляеца гістарычнае мінулае роднага краю. Сам празаік, выдатны майстар слова, перакананы ў тым, што “літаральна кожная мясціна нашай Беларусі багатая на непаўторныя і значныя асобы, захапляльныя падзеі і незвычайныя здарэнні”. Вынікам шматгадовага даследвання беларускай гісторыі стала серыя “Сем цудаў Беларусі”, заснаванная ў 1999 г. Гэта серыя прызначана дзецям, але і дарослыя праяўляюць зацікаўленасць, бо кнігі багата насычаны малавядомымі раней гістарычнымі звесткамі. А Бутэвіч апісвае падзеі і факты на аснове гістарычных крыніц і дакументаў. Распавядае так, нібы сам жыў ў тыя часы, і ўсе дзеянні адбываліся на ўласныя вочы. Гістарычная тэма гучыць і ў рыцарскай аповесці “Каралева не здраджала каралю...”. Аўтар апавядае пра каханне беларускай князёўны Соф’і Гальшанскай і польскага караля Ягайлы. Бутэвіч паказаў свет таямнічых інтрыг і парадкаў каралеўскага двара, палітычную барацьбу, якая кіпела вакол трона.
У 2007 г. выйшла ў свет кніга пісьменніка “Пад небам беларускага слова”, на старонках якой аўтар выказвае свае думкі пра ролю і значнасць беларускага слова, пра яго захавальнікаў і творцаў, разважае над некаторымі літаратурнымі з’явамі і падзеямі, дзеліцца ўспамінамі пра вядомых пісьменнікаў.
Друкавацца пачаў у 1969 годзе. Перакладае з польскай, рускай, украінскай моў на беларускую, з беларускай на рускую. Яго творы перакаладаліся на польскую, румынскую, балгарскую мовы.
Пісьменнік ўзнагароджаны медалём “За асваенне цалінных зямель”, Граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларусі, Ганаровай граматай Савета Міністраў Беларусі, лаўрэат прэміі Беларускага саюза журналістаў “Залатое пяро-2001”.

Спіс літаратуры:

1. Бутэвіч Анатоль Іванавіч// Беларуская энцыклапедыя : у 18 т.- Мінск, 1996.- Т. 3. - С. 361.
2. Бутэвіч Анатоль Іванавіч // Беларускія пісьменнікі: біябібліяграфічны слоўнік: у 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. Мн.: БелЭн, 1992—1995. - Т. 6.
3. Бутевич Анатолий Иванович // Республика Беларусь: энциклопедия: в 6 т. - Минск, 2006. - Т.2. C. 564.
4. Адвечны покліч Радзімы / Анатоль Бутэвіч.- Мн.: Мiн. ф-ка каляровага друку, 2004. - ( Сем цудаў Беларусi).
5. За наміткай гісторыі / А.І.Бутэвіч. - Мн.: Кавалер Паблишерс, 2003. - ( Сем цудаў Беларусi).
6. Каралева не здраджвала каралю, або Каралеўскае шлюбаванне ў Новагародку / А.Бутэвіч. - Мн.: Лiтаратура i мастацтва, 2010. - ( Святло мiнуўшчыны).
7. Таямніцы Мірскага замка: падарожжа па сівых мурах з Адамам Міцкевічам / Анатоль Бутэвіч. - Мн.: ЛiМ, 2011.
8. Як акіян з кропелькай барукаўся / А. І. Бутэвіч. - Мн.: Мастацкая лiтаратура, 2003.
9. Прыгоды віруса Шкодзі / А.І.Бутэвіч. - Мн.: Мастацкая лiтаратура, 2009. - ( Казкi ХХI стагоддзя).
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 2.5.2013, 11:22
Сообщение #4


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3637
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



“Сапраўдных паэтаў шмат не бывае...”

25 мая спаўняецца 75 гадоў з дня нараджэння
Уладзіміра КАРЫЗНЫ, паэта


Уладзімір Карызна — адзін з аўтараў Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь і прэміі прафсаюзаў Беларусі, узнагароджаны ордэнам Францыска Скарыны. Ім выпушчана каля трыццаці кніг, сярод якіх “Жураўліны досвітак”, “Святло ліўня”, “Цеплыня”, “Цішыня баразны”, “Музыка ў свеце” і іншыя.
Уладзімір Іванавіч Карызна нарадзіўся ў вёсцы Закружка Мінскага раёна ў сялянскай сям’і. Прыгажосць музыкі адчуў яшчэ з маленства. У бацькоўскай хаце і ў святы, і ў будні гучалі народныя песні і музыка. Любоў да музыкі перадавалася ад бацькі і маці, якія ведалі многа песень і прыгожа спявалі.
Уладзімір Іванавіч ўспамінаў: “Мой бацька быў шафёрам, вазіў Твардоўскага, ведаў на памяць усяго “Васіля Цёркіна”. Дзядуля па мамінай лініі — Канстанцін Захарэвіч — быў кавалём. Акрамя таго, сам рабіў музычныя інструменты і іграў на скрыпцы. Такі быў выдумшчык! У яго нават замок на дзвярах адкрываўся толькі тады, калі два з паловай разы прагучыць мелодыя. Другі мой дзед таксама іграў на скрыпцы. Паэзія падобная на музыку. Яна настолькі тонкая, глыбінная, што не пішацца, а іграецца!.. Яна, зразумела, з’яўляецца цяжка: гэта як ураджай сабраць... І ў той жа час — як на скрыпцы сыграць: не кожны зможа, гэта тонкая праца душы.”
Яшчэ юнаком спрабаваў пісаць вершы. Пасля заканчэння школы паступіў на філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта. Скончыўшы вучобу ў 1961 г. выкладаў беларускую і рускую мовы і літаратуру ў Опсаўскай сярэдняй школе на Браслаўшчыне, адначасова ўзначальваў літаратурнае аб’яднанне пры раённай газеце “Браслаўская звязда”. З 1967 па 1980 г быў рэдактарам, старшым рэдактарам, загадчыкам аддзела беларускай музыкі Рэспубліканскага радыё. Пасля працаваў ў часопісе “Полымя”, выдавецтве “Юнацтва”, часопісе “Крыніца”.
Першы верш У.Карызны быў надрукаваны ў 1956 г. у газеце “Чырвоная змена”, калі ён вучыўся ва ўніверсітэце. Друкаваўся ў “Настўніцкай газеце”, штотыднёвіку “Літаратура і мастацтва” і інш.
Напеўнасць і лірызм паэзіі У.Карызны такія яскравыя, што да яе звярталіся і звяртаюцца кампазітары ўсіх пакаленняў: А.Багатыроў, Ю.Семеняка, І.Лучанок, Я.Глебаў, Л.Захлеўны, Дз.Смольскі, Э.Ханок і інш. Многія з песень увайшлі ў залаты фонд беларускай культуры. Гэта “Маміна вішня”, “Люблю цябе, Белая Русь”, “Азёры дабрыні”, “Зорачка мая”, “Калі цябе сустрэў упершыню”.
Паэт і сам піша музыку, ён — аўтар больш чым пяцідзесяці песень. Некаторыя з іх упрыгожылі рэпертуар Нацыянальнага акадэмічнага народнага хору імя Г.І.Цітовіча.
Пра што б ні пісаў Уладзімір Іванавіч, усё прапушчана праз яго прамяністую душу, свеціць чыстым святлом, гучыць усхвалявана і натхнёна, моцна і па-карызнаўску палымяна. Ён выдатна чытае свае творы, даносячы мяккім тэмбрам голасу ўсе інтанацыі сваіх музычных вершаў. У гарачым сэрцы сваім захоўвае ён вастрыню ўспрымання жыцця і паэтычную ўражлівасць.
У.Карызна яшчэ і цудоўны дзіцячы паэт. Першую сваю кніжку для дзяцей “На сяле ў бабулі” паэт выдаў у 1975 г. , пазней былі і іншыя.
Уладзімір Карызна станавіўся некалькі разоў лаўрэатам рэспубліканскіх конкурсаў песень.



Літаратура:
1. Карызна Уладзімір Іванавіч// Беларуская энцыклапедыя: у 18т.- Мінск, 1999.- Т.8.- С.114-115.
2. Каризна Владимир Иванович// Республика Беларусь: энциклопедия: в 6 т.- Минск, 2006.- Т.6.- С.885-886.
3. Карызна Уладзімір Іванавіч// Беларускі фальклор: энцыклапедыя.- Мінск, 2005.- Т.1.- С.668-669.
4. Карызна Уладзімір// Беларускія пісьменнікі: біябібліягр. слоўн.: у 6 т.- пад рэд. А.В.Мальдзіса.- Мінск, 1994.- Т.3.- С.202-204.
5. Уладзімір Карызна// Полымя.- 2006.- №12.- С.109-111.
6. Карызна,У. “Як чалавек і паэт я пачаўся з музыкі...”/ гутарыла Наталля Кірпічэнкава// Культура.- 2005.- 10-16 снеж. – С.6.
7. Шамякіна,М. Уладзімір Карызна/ Марыя Шамякіна// Полымя.- 2006.- №12.- С.109-114.
8. Макаревич,В. А в поле верба…: штрихи к портрету В.Каризно/ Василь Макаревич// Неман.- 2003.- №9.- С.164-178.
9. Захлеўны,Л. “Я знаю, хто любіць душою...”: слова пра У.Карызну/ Леанід Захлеўны// Роднае слова.- 1998.- №5.- С.184-197.
10. Вечаславава,А. “Коласам табе не быць...” Ён стаў Карызнам/ Аня Вечаславава// Бярозка.- 2004.- №4.- С.4-5.
11. Улукскі,Я. Слова, якое акрыляе/ Янка Улукскі// Мастацтва.- 1998.- №5.- С.6-7.
12. Ляшчэня,Т. “Свет зіхаціць прывабнаю красой”: вакал. цыкл “Поры года” А.багатырова на вершы У.Карызны/ Таццяна Ляшчэня// Роднае слова.- 2003.- №10.- С.89-91.
13. Марціновіч,А. Цяпло ранішніх росаў/ А.Марціновіч// Літаратура і мастацтва.- 2008.- №22.- 30 мая.- С.12.
14. Дзітлава,В. Салавей спявае.../ В.Дзітлава// Бібліятэка прапануе.- 2013.- №3.- С.7-10.


Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 29.3.2013, 10:13
Сообщение #5


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3637
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Не быў на раздарожжы


18 красавіка спаўняецца 110 год з дня нараджэння Платона Галавача,
беларускага пісьменніка


Галавач Платон, нарадзіўся 18.04.1903 г. у вёсцы Пабокавічы Бабруйскага раёна Магілеўскай вобласці ў сялянскай сям'і.
Застаўшыся без маці, з сямі год наймаўся за пастуха. У 1922-1923 гг. - інструктар Барысаўскага павятовага камітэта камсамола. У 1926 г. скончыў Камуністычны ўніверсітэт Беларусі ў Менску і стаў працаваць загадчыкам аддзела ЦК ЛКСМБ, з 1928 г. быў першым сакратаром ЦК ЛКСМБ і рэдактарам газеты «Чырвоная змена». З лістапада 1929 да сакавіка 1930 г. - намеснік наркома асветы БССР. Адзін з кіраўнікоў літаратурных арганізацый «Маладняк», БелАПП. У розны час рэдагаваў часопісы «Маладняк», «Полымя». Абіраўся сябрам ЦК КПБ (1927-1930) і сябрам ЦВК БССР (1927-1935). У 1937 г. рэпрэсіраваны. Рэабілітаваны 25.07.1956 г. Сябра СП СССР з 1934 г.
Расстраляны 29.10.1937 г.
Пачаў друкавацца з 1921 г. Аўтар зборнікаў апавяданняў «Дробязі жыцця» (1927), «Хочацца жыць» (1930), «Апавяданні» (1934), аповесцей «Вінаваты» (1930), «Спалох на загонах» (1930), «Даляры» (1931), «Носьбіты нянавісці» (1936, часопіс «Полымя рэвалюцыі»), «Яны не пройдуць!» (1937, часопіс «Полымя рэвалюцыі»), рамана «Праз гады» (1935, перавыданы ў 1936, 1984), нарыса пра будаўніцтва Беламорска-Балтыйскага канала «Ад Мядзведжай гары да Белага мора» (1934). У 1958 г. выйшаў Збор твораў у 3 тамах. У 1963 г. часопіс «Полымя» надрукаваў «Пісьмы Платона Галавача».

Як успамінаў паэт Павел Пруднікаў (таксама рэпрэсаваны), «Платон Галавач быў рослы, стройны, прыгожы малады чалавек з бялявай чупрынай, якой не стараўся закрываць свой шырокі і высокі лоб, з блакітнымі вачамі, белымі, як цукар, зубамі, з пра¬вільнымі рысамі твару, на якім заўсёды ззяла ўсмешка, акуратна апрануты і абуты. Пераважна любіў хадзіць у светла-шэрым касцюме і белай кашулі-касаваротцы, вышытай беларускім народным арнаментам і падпяразанай тонкім поясам з кутасамі. Ён заўсёды з кожным быў прыветлівы і стараўся трымацца роўным. У час гутаркі ніколі не перабіваў свайго субяседніка. Спачатку даваў магчымасць выказацца яму, а потым ужо гаварыў сам, ніколі ні на каго не павышаў голасу. Скажу шчыра — не любіць яго была нельга».
А вось што прыгадваў пра пісьменніка Я. Скрыган (таксама рэ¬прэсаваны) у сваёй кнізе «Некалькі хвілін чужога жыцця» (Мн., 1990. С. 52): «Любіў глядзець трошачкі спадылба, гаварыў вельмі спакойна і ціха, голас у яго быў мяккі, з малюсенькім насавым гучаннем. І здалося зусім нечаканым, што няма ў яго ні рэзкага жэсту, які звычайна выпрацоўвае прафесія, ні строгага позірку, ні павышанай камандзірскай ноты — усё па-чалавечы проста і душэўна».
Спіс літаратуры: 1
1. Літаратурная спадчына Беларусі, ХІ - сярэдзіна ХХ стст. (з фондаў
Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі) =Литературное наследие Беларуси, ХІ
- середина ХХ вв.= The Literary of Belarus, ХІ - middle ХХ century
Мн.: Нац. б-ка Беларусі, 2004. - 1 электрон. апт. дыск (CD-ROM)
2. Ці быў вінаваты пісьменнік?// Карніловіч Э.А. Імёны з небыцця. -
Мн.: Беларусь, 2003. - C.232-245
3. Марцiновiч, А. Не быў на раздарожжы/ Алесь Марціновіч// Полымя. - 2012. –
№12. - C.91-104.
4. Камейша, К. Платон Галавач (1903-1937)/ К.Камейша// Полымя. - 2007. - №4. -
C.146-149
5. Дасаева, Т. З верай у светлыя ідэалы: Асэнсаванне рэчаіснасці ў
творчасці Платона Галавача/ Т.Дасаева// Роднае слова. - 2003. - №4. -
с.5-7
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 22.3.2013, 14:52
Сообщение #6


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3637
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



“Слязой не спачувайце вы...”

18 сакавіка спаўняецца 95 гадоў з дня нараджэння
Паўлюка Пранузы, беларускага паэта


Нарадзіўся 18 сакавіка 1918 г. у вёсцы Вылева Добрушскага раёна Гомельскай вобласці ў сям'і рабочага.
У 1941 г. скончыў філалагічны факультэт Гомельскага педагагічнага інстытута. Прайшоў усю Вялікую Айчынную вайну і перамогу сустрэў у Берліне. У час вайны служыў у зенітнай артылерыі, прымаў удзел у баях на Бранскім, Цэнтральным і 1-м Беларускіх франтах. У 1945 г. дэмабілізаваўся, выкладаў беларускую мову і літаратуру ў Нясвіжскай педагагічнай навучальні, у сярэдняй школе № 3 Нясвіжа.
Свой першы верш “Дзіця” апублікаваў у газеце “Бранскі фронт”у 1936 г. У час Вялікай Айчыннай вайны вершы друкаваліся ў газетах «Савецкая Беларусь» (Масква), «За свабодную Беларусь» (Калінінскі фронт), у газеце-плакаце «Раздавім фашысцкую гадзіну», у франтавых і армейскіх газетах. Аўтар зборнікаў вершаў «Разгневаная зямля» (1946), «Добрай раніцы» (1951), «У дальнім раёне» (1954). «Мае землякі» (1957), «Калі верыш» (1963), «Родныя мясціны» (выбранае, 1968), «Непаўторнасць» (1974), «Трываласць» (выбранае, 1978), «Сустрэчы» (1983), «Мой аўтограф» (1988), «Рукі салдата» (1990). Напісаў зборнікі вершаў для дзяцей «Добры дожджык» (1960), «Я вясну малюю» (1962), «Дзе вясны пачатак» (1965), «Ручаёк» (1969), «Вясновыя тэлеграмы» (1976), «Фарбы восені» (1982), «Звініць ручаёк» (1988).
Склаў зборнік вершаў і ўспамінаў пра М. Сурначова «Акопны спеў» (1986).
Перакладаў з расейскай, украінскай і польскай моў. Выдаў больш за 20 паэтычных зборнікаў. Многія яго паэтычныя творы прысвечаны гораду Нясвіжу, яго шматвяковай гісторыі і самабытнай культуры, услаўленню ратнай і працоўнай славы ветэранаў выйны і працы.
Узнагароджаны ордэнамі Славы IIIступені, Айчыннай вайны IIступені, медалямі.
У 2006 годзе ўдастоены звання Ганаровы грамадзянін горада Нясвіжа.
Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1947 года.
Памер у 2007 годзе.

Библиография
1. Сустрэчы : вершы. — Мн. : Мастац.літ., 1983. — (Бібліятэка беларускай паэзіі).
2. Першыя крокі : вершы: для дашк.і малод.шк.ўзросту / Паўлюк Прануза; маст. М. Д. Рыжы. — Мн. : Юнацтва, 1993. — 47 с.
3. Непаўторнасць : вершы / Паўлюк Прануза. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1974. — 109 с.
4. Родныя мясціны : вершы / Паўлюк Прануза. — Мінск : Беларусь, 1968. — 199 с.
5. Мае землякі / маст. Г.Клікушын. — Мн. : Дзяржвыд. Рэд.мастац.літ., 1957.
6. Мой аўтограф: выбранае. — Мн. : Мастац.літ., 1988.
7. Памяць, памяць… : вершы / Паўлюк Прануза; уступ.арт. А.Марціновіча. — Мн. : Маст.літ., 1994. — 223 с.
8. Добры дожджык : для малод.узросту / мал. У.Лося. — Мн. : Дзяржвыд БССР. Рэд.дзіцячай і юн.літ., 1960.
9. Дзе вясны пачатак : вершы: для малодшага ўзросту / Паўлюк Прануза; [мастак І. Карпіновіч]. — Мінск : Беларусь, 1965. — 18 с.
10. Разгневаная зямля: вершы / Паўлюк Прануза. — Мн. : Дзярж. выд-ва БССР, 1946.
11. Месяц-калабок: вершы: для мал. шк. узросту / Паўлюк Прануза; маст. А. Ю. Кажаноўскі. — Мн.: Юнацтва, 1999. — 79 с.
12. Маленькі Чжуцза : апавяданні сучас. кіт. пісьменнікаў: для сярэд. і ст. узросту / пер. з рус. мовы П.Прануза. — Мн. : Дзярж. выд-ва БССР, 1954.
13. У дальнім раёне: вершы. — Мн. : Дзяржвыд БССР.Рэд.мастац.літ., 1954.
14. Я вясну малюю / маст. Э.Зайцаў. — Мн. : Дзяржвыд БССР. Рэд.дзіцячай і юн.літ., 1962.
15. Ручеёк : стихи: для мл.школ.возраста / пер.с белорус. И.Бурсова; худож. Г. Скрипниченко. — Мн. : Мастац.літ., 1973.
16. Трываласць: вершы. — Мн. : Мастац.літ., 1978.
17. Вясновыя тэлеграмы: для дзяцей малод. шк.узросту / мал. С.Нартавай. — Мн. : Мастац.літ., 1976.
18. Калі верыш : вершы. — Мн. : Дзяржвыд. Рэд.мастац.літ., 1963.
19. Ручаёк: выбр. вершы: для малод. узросту. — Мн. : Беларусь, 1969.
20. Добрай раніцы: вершы. — Мн. : Дзяржвыд БССР. Рэд.дзіцячай літ., 1951.
21. Звініць ручаёк: вершы: для малод.шк.узросту / Маст. Я.Жылін. — Мн. : Юнацтва, 1988.
22. Акуніся ты ў крыніцу / Паўлюк Прануза. — Мн. : Беларус. кнігазбор, 2003. — 50 с.
23. Рукі салдата: вершы. — Мн. : Мастац.літ., 1990.
24. Фарбы восені: вершы: для малод. шк. узросту / мал. Я.Жыліна. — Мн. : Юнацтва, 1982.
25. “Не люблю пакручастае сцежкі...”: вершы/ Паўлюк Прануза// Роднае слова.- 1998.- №3.- С.186-189.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 22.3.2013, 14:51
Сообщение #1


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3637
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



«Шляхам служэння Беларусі»


18 лютага спаўняецца 120 гадоў з дня нараджэння Максіма Гарэцкага,
беларускага пісьменніка, літаратуразнаўцы, публіцыста


Максім Гарэцкі нарадзіўся 18 лютага 1893 г. у вёсцы Малая Багацькаўка на Магілёўшчыне ў сялянскай сям'і.
Скончыў Горацкую каморніцка-агранамічную навучальню (1913). Працаваў каморнікам у Летуве. Улетку 1914 г. прызваны ў армію. У час першай імперыялістычнай вайны быў на фронце, ва Ўсходняй Прусіі. Пад Сталупененам паранены. У 1916 г. скончыў Паўлаўскую ваенную навучальню. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі жыў у Смаленску.
Займаўся выдавецкай і навуковай дзейнасцю, працаваў настаўнікам Віленскай беларускай гімназіі. Быў рэдактарам і выдаўцом газет «Наша думка» (1920-1921) і «Беларускія ведамасці» (1921-1922). За сувязь з віленскімі камуністамі трапіў у 1922 г. у Лукішскую турму.
У 1923 г. вярнуўся ў БССР. Чытаў лекцыі на рабфаку Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, загадваў кафедрай беларускай мовы і літаратуры ў Горацкай сельскагаспадарчай акадэміі, займаўся літаратурнымі даследаваннямі ў Інстытуце беларускай культуры, а потым у АН БССР.
У 1931-1935 гг. жыў у Кіраве (былая Вятка), куды быў высланы. Працаваў чарцёжнікам, тэхнікам. З верасня 1935 г. жыў у пасёлку Пясочня (цяпер г. Кіраў) Калужскай вобласці, дзе працаваў выкладчыкам расейскай мовы і літаратуры ў сярэдняй школе, у 1938 г. быў арыштаваны і адпраўлены ў лагер у Комі АССР.
Расстраляны 10.02.1938 г. у Вязьме.
Справа па абвінавачаню М.Гарэцкага адменена і спынена ў 1957 г. Вярхоўным судом БССР.
07.02.1959 г. Калужскім абласным судом поўнасцю рэабілітаваны.
Друкаваўся з 1912 г. (допісы, карэспандэнцыі).
Першае апавяданне надрукаваў у 1913 г. у газеце «Наша ніва».
У 1914 г. выдаў у Вільні зборнік апавяданняў «Рунь»,
у 1919 г. - драматызаваную аповесць «Антон».
Выйшлі кнігі прозы:
зборнік апавяданняў «Досвіткі» (1926),
аповесці «Дзве душы» (Вільня, 1919),
«Ціхія песні» (1926, другое, дапрацаванае і пашыранае выданне пад назвай «Ціхая плынь» у 1930),
дакументальна-мастацкія запіскі «На імперыялістычнай вайне» (1926, перавыдадзены ў 1987),
раман «Віленскія камунары» (1965),
«Камароўская хроніка» (часопіс «Полымя», 1966).
Выпушчаны ў 1960 г. - «Выбранае»,
у 1973 г. - Выбраныя творы ў 2 тамах,
у 1984-1986 гг. - Збор твораў у 4 тамах,
у 1990 г. - «Творы».
Працаваў і ў галіне крытыкі і літаратуразнаўства, а таксама мовазнаўства. Напісаў першую «Гісторыю беларускае літаратуры» (Вільня, 1920, 4-е выданне, Менск, 1926). Аўтар літаратурна-крытычнай працы «Маладняк» за пяць гадоў. 1923-1928» (1928), «Хрэстаматыі беларускае літаратуры. XI век - 1905 г.» (Вільня, 1922), «Руска-беларускага слоўніка» (з Г.Гарэцкім, Смаленск, 1918, 2-е выданне, Вільня, 1920), «Беларуска-расійскага слоўнічка» (3-е выданне, 1925), «Практычнага маскоўска-беларускага слоўніка» (з М.Байковым, 1924, 2-е выданне, 1926). Выдаў зборнік «Народныя песні з мелодыямі» (запісаныя ад маці, мелодыі запісалі А.Ягораў і М.Аладаў, 1928).
Напісаў драматычныя абразкі, якія ставіліся самадзейнасцю, «Атрута» (1913), «Мутэрка» («Вучыцель Мутэрка», 1920), «Чырвоныя ружы» (1923), «Жартаўлівы Пісарэвіч» (1925), «Не адной веры» (1928), «Гапон і Любачка» (1929) і інш.
Пераклаў на беларускую мову паасобныя працы Ў.І.Леніна (пад псеўданімам А.Мсціслаўскі), творы Ю.Лібядзінскага «Камісары» і «Тыдзень», А.Фадзеева «Разгром», апавяданні М.Горкага «Зброднік», «Канавалаў» і «Чалкаш», «Слова аб палку Ігаравым».
Яго ўласныя творы таксама перакладаліся на рускую, украінскую, літоўскую, латышскую, польскую і нямецкую мовы.

Літаратура:
1. Ярмоленка, А. Міфалагічная і фальклорная традыцыі ў творчасці Максіма Гарэцкага/ А.Ярмоленка// Роднае слова. - 2012. - №11. - C.16-19.
2. Саверчанка, I. Мастацкія і эстэтычныя дамінанты твораў Максіма Гарэцкага/ І.Саверчанка// Роднае слова. - 2012. - №1. - C.4-8.
3. Губская, В. Феномен трыксцера ў рамане "Віленскія камунары" Максіма Гарэцкага/ В.Губская// Роднае слова. - 2011. - №11. - C.13-16.
4. Пасюта, А. Гуманізм М.Гарэцкага ў апавяданні "Літоўскі хутарок"/ А.Пасюта//
Беларуская мова i лiтаратура. - 2011. - №6. - C.4-6.
5. Мiшчанчук, М. На шляху да модульнага пісьма: [творчасць М.Гарэцкага]/ М.Мішчанчук// Лiтаратура i мастацтва. - 2011. - №15. - C.15.
6. Максiмовiч, В. Шляхам служэння Беларусі: [творчасць М.Гарэцкага]/ В.Максімовіч// Роднае слова. - 2011. - №3. - C.10-14.
7. Мушынскi, М. "Пачнём збіраць зярно к зярняці....": [творчасць М.Гарэцкага]// М.Мушынскі// Лiтаратура i мастацтва. - 2011. - №10. - C.7.
8. Гарэцкi, Р. Лёс пісьменніка - лёс пакалення/ Р.Гарэцкі// Краязнаўчая газета. - 2008. - №8. - C.6.
9. Шарапа, А. Беларуская навела пра вайну: [у т.л.“Рускі” М.Гарэцкага]/ А.Шарапа// Роднае слова. - 2008. - №12. - C.19-21.
10. Кныш, Л. Гутарковая камунікацыя ў прозе Максіма Гарэцкага/ Л.Кныш// Роднае слова. - 2006. - №2. - C.32-34.
11. Кныш, Л Спосабы стылізацыі гутарковага маўлення ў прозе Максіма Гарэцкага/ Л.Кныш// Роднае слова. - 2005. - №11. - C.22-24.
12. Уткевiч, В. Архетып дому, сялібы: выяўленне нацыянальнага светапогляду ў творчасці Кнута Гамнуса і Максіма Гарэцкага/ В.Уткевіч// Роднае слова. - 2005. - №10. - C.11-14.
13. Новiк, М. Слова і вобраз у "скарбах жыцця" Максіма Гарэцкага/ М.Новік// Роднае слова. - 2005. - №4. - С.12-14.
14. Явар, С. Праца – гарэнне: [Гаўрыла Іванавіч Гарэцкі і Максім Іванавіч Гарэцкі]/ С.Явар// Лiтаратура i мастацтва. - 2005. - 21 кастрычніка (№42). - C.14.
15. Мачульская, С. Прымач у "панстве" і пасынак вёскі: [эвалюцыя вобраза героя-інтэлігента ў ранняй творчасці Максіма Гарэцкага]/ С.Мачульская// Роднае слова. -
2005. - №9. - C.10-12.
16. Мачульская, С. "Роднае карэнне наша...": [традыцыі ранняй прозы пісьменніка Максіма Гарэцкага]/ С.Мачульская// Полымя. - 2004. - №11. - С.199-204.
17. Караткоў, М. Беларус у апавяданні "Роднае карэнне" Максіма Гарэцкага/ М.Караткоў// Роднае слова. - 2004. - №2. - С.20-23.
18. Стахоўская, С. Псіхалогія вайны: [у творы М. Гарэцкага "На імперыялістычнай вайне"]/ С.Стахоўская// Лiтаратура i мастацтва. - 2004. - 2 ліп. - С.6.
19. Падстаўленка, В. "Не забі ў сабе добрае карэнне!": [жанрава-стылёвы аспект гумарыстычна-сатырычных апавяданняў Максіма Гарэцкага 1920-х гг.]/ В.Падстаўленка // Роднае слова. - 2003. - №12. - С.15-17.
20. Шаладонаў, I. Тыпалогія праблемы свету і чалавека ў апавяданнях Максіма Гарэцкага і Кузьмы Чорнага/ І.Шаладонаў// Роднае слова. - 2003. - №10. - С.14-15.
21. Мяснiкоў, А. Максімава доля: [пра Максіма Гарэцкага]/ А.Мяснікоў// Звязда. - 2003. - 31 ліпеня.
22. Кажамякiн, Г "Шукайце брату свайму дарогу...": [Максім Гарэцкі і Біблія]/ Г.Кажамякін// Роднае слова. - 2003. - №6. - C.73-75.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
2 страниц V   1 2 >  
Начать новую тему
Ответов (1 - 6)

2 страниц V   1 2 >
Ответить в данную темуНачать новую тему
1 чел. читают эту тему (гостей: 1, скрытых пользователей: 0)
Пользователей: 0

 



Текстовая версия Сейчас: 27.4.2024, 16:09