IPB

Здравствуйте, гость ( Вход | Регистрация )

12 страниц V  < 1 2 3 4 > »   
Ответить в данную темуНачать новую тему
Акцыя "Чытаем беларускую кнігу", Літаратурныя юбілеі
Admin
сообщение 1.2.2021, 8:08
Сообщение #8


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 2203
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Сын зямлі палесскай


8 лютага – 100 гадоў з дня нараджэння Івана Мележа, народнага пісьменніка Беларусі, дзяржаўнага і грамадскага дзеяча.
Асноўнае месца ў творчасці Івана Паўлавіча Мележа, аднаго з самых прызнаных беларускіх пісьменнікаў, займае проза. Яго раманы, аповесці і апавяданні вызначаюцца вострай праблематычнасцю, глыбінёй пачуццяў, багаццем зместу, веданнем роднага слова.
Нарадзіўся І. Мележ у в.Глінішча Хойніцкага раёна Гомельскай вобласці.
Літаратурную дзейнасць ён пачынаў з вершаў, якія друкаваліся ў 1930-я гады ў рэспубліканскіх і раённых газетах. Першым празаічным творам лічыў свой франтавы дзённік, дзе апісваў жорсткія баі на Збручы, пад Уманню, на Дняпры. Першае апавяданне на беларускай мове “Сустрэча ў шпіталі” апублікавана ў 1944 годзе у газеце “Звязда”. Раннія творы І.Мележа вызначаліся жыццёвай праўдай, глыбокім абгрунтаваннем чалавечых учынкаў, вастрынёй сацыяльнага і духоўнага бачання рэчаіснасці. Аўтар тонка адчуваў і перадаваў прыгажосць прыроды Палесся, услаўляў чалавека-працаўніка, яго любоў да роднай зямлі. У 1946 годзе быў надрукаваны першы зборнік апавяданняў пісьменніка “У завіруху”, потым “Гарачы жнівень” (1948). Паступова жанравыя рамкі творчасці І.Мележа пашыраліся. У канцы 1940-х –пачатку 1950-х гг. ён працаваў над буйным творам – раманам “Мінскі напрамак”, які стаў адным з першых у беларускай літаратуры панарамным палатном, прысвечаным вызваленню Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў летам 1944 г. у ходзе аперацыі “Баграціён”.
Самым значным творам І.Мележа стала трылогія “Палесская хроніка”, якая складаецца з раманаў “Людзі на балоце” (1961), “Подых навальніцы” (1964-1965) і “Завеі,снежань” (1976). У чарнавым варыянце засталіся ненапісанымі раманы “За асакою бераг” і “Свята вясны”. У “Палесскай хроніцы” празаік апісвае падзеі, якія адбываліся ў вёсках на Палесі ў гады калектывізацыі. Па значнасці і мастацкай вартасці гэту трылогію параўноўваюць з “Новай зямлёй” Я.Коласа, раманамі К.Чорнага, “Ціхім Донам” М.Шолахава. На працягу ўсёй літаратурнай дзейнасці ў І.Мележа была глыбока прадуманая, вывяраная эстэтычная пазіцыя, якая выкладзена ў кнізе “Жыццёвыя клопаты” (1975), дзе змешчаны артыкулы, эсэ і інтэрв’ю пісьменніка.
Творы І.Мележа пераведзены на многія мовы свету. У 1972 годзе празаіку было прысвоена ганаровае званне народнага пісьменніка БССР. Ён з’яўляецца лаўрэатам Літаратурнай прэміі імя Я.Коласа (1962), Ленінскай прэміі (1972), Дзяржаўнай прміі БССР імя Я.Коласа (1976), узнагароджаны некалькамі ордэнамі і медалямі. Жыццю і творчасці пісьменніка прысвечаны два дакументальныя фільмы “Іван Мележ” (1978, 1990). У 1980 годзе Саюзам пісьменнікаў БССР была ўстаноўлена літаратурная прэмія імя І.Мележа.

Бібліяграфія:
1. Мележ Іван Паўлавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / гал. рэд. Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск, 2000. – Т.10. – С. 271-272.
2. Гнiламёдаў, У. В. Iван Мележ : нарыс жыцця i творчасцi / Уладзiмiр Васiльевiч Гнiламёдаў. - Мн. : Народная асвета, 1984. - 128с..
3. Баршчэўскі, Л. П. Іван Мележ // Словы ў часе і прасторы: літаратура апшняга стагодззя / Л. П. Баршчэўскі, П. В. Васючэнка, М. А. Тычына. – Мінск, 2015. – С. 156-161.
4. 8 лютага - 100 гадоў з дня нараджэння І. П. Мележа(1921-1976), народнага пісьменніка Беларусі : [бібліяграфічны спіс] / склад.: В. Я. Асаёнак, Г. В. Брага; рэд. К. Д. Варанько, Н. А. Шашэнька // Новыя кнігі: па старонках беларускага друку. . - 2020. — № 10. — С. 28—30. — (дадатак: Даты беларускага календара).
5. Аўласенка, I. Запаветы Івана Мележа / І.Аўласенка // Полымя. - 2014. - №2. - C.134-145.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 4.1.2021, 10:20
Сообщение #9


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 2203
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Голас нескаронага народа

30 студзеня – 100 гадоў з дня нараджэння Івана Шамякіна, народнага пісьменніка Беларусі, дзяржаўнага і грамадскага дзеяча.
Іван Пятровіч Шамякін – прызнаны майстар слова, класік беларускай літаратуры – нарадзіўся ў в. Карма Гомельскага павета Магілёўскай губерніі (цяпер Добрушскі раён) у сям’і лесніка.
Мастацкія творы І.Шамякін пачаў пісаць у тэхнікуме. Першае апавяданне “У снежнай пустыні” (1944), якім адзначаны пачатак творчай дзейнасці празаіка, прысвечана падзеям Вялікай Айчыннай вайны. Наступны твор – аповесць “Помста” (1945) – адлюстроўвае ўсенародную барацьбу супраць фашысцкіх захопнікаў. Гуманістычнае асэнсаванне вайны як усенароднай трагедыі знайшло ўвасабленне ў першым рамане “Глыбокая плынь” (1947-1948). Самым маштабным у беларускай літаратуры творам аб вайне стала пеналогія “Трываожнае шчасце”, дзе лёс герояў асацыіруецца з лёсам усяго пакалення, якое прайшло праз цяжкія выпрабаванні вайны, змагаючыся з ворагам на франтах і ў партызанскіх атрадах, у цяжкіх пасляваенных умовах аднаўлення народнай гаспадаркі. Тэма вайны працягваецца таксама ў аповесцях “Шлюбная ноч” (1975), “Гандлярка і паэт” (1976), рамане “Зеніт” (1987). У гэтых творах пісьменнік паказвае, чым стала вайна для жанчын, якія выпрабаванні выпалі на іх долю. Іван Шамякін з самага пачатку Вялікай Айчыннай вайны знаходзіўся ў дзеючай арміі, Удзельнічаў у баях пад Мурманскам, Кандалакшай, Петразаводскам, у вызваленні Польшчы. У афіцэрскім званні закончыў вайну на Одэры.
Раманы пісьменніка “Сэрца на далоні” (1963), “Атланты і карыятыды” (1974), “Вазьму твой боль” (1978) і іншыя ўвайшлі ў залаты фонд беларускай літаратуры. Падзеі 1990-х гг. выклікалі ў празаіка трывожныя пачуцці, што знайшло адлютраванне ў аповесцях “Ахвяры” (1990), “Падзенне” і “Сатанінскі тур” (1995), “Палесская мадонна” (1998), рамане “Злая зорка” (1991) і інш. У шэраг твораў, напісаных на актуальныя тэмы, уваходзіць і гістарычны раман “Вялікая княгіня” (1996), дзе ўзнімаецца праблема вяртання да Бога, выказваюцца ідэі праваслаўя і славянафільства. У 1999 г. выйшла з друку аповесць “Слаўся, Марыя!”, прысвечаная жонцы пісьменніка.
Іван Шамякін – народны пісьменнік Беларусі (1972), Герой Сацыялістычнай Працы (1981), акадэмік НАН Беларусі (1994). Ён узнагароджаны шматлікімі ордэнамі і медалямі. З’яўляецца лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі СССР (1951), Літаратурнай прэміі імя Я.Коласа (1959) і інш. Імем пісьменніка названа адна з вуліц Мінска і Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт.
Бібліяграфія:
Шамякін Іван Пятровіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / гал. рэд. Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск, 2003 . – Т. 17. – С. 367–368.
Іван Шамякін: вядомы і невядомы : успаміны, інтэвью, эсэ, аповесць / [уклад. Т. Шамякіна]. – Мінск : Літаратура і Мастацтва, 2011. – 269, [2] c. : іл.
Мяснікоў, А. Ф. Іван Шамякін (1921-2004) : пісьменніцкае сэрца на далоні… / Анатоль Мяснікоў // Сто асоб беларускай гісторыі: гістарычныя партрэты / Анатоль Мяснікоў. – 2-е выд., дапрац. – Мінск, 2009. – С. 297–301.
Галоўка, С. Жыццёвая плынь Івана Шамякіна / Сяргей Галоўка // Беларуская думка. – 2016. – № 2. – С. 12–19.

Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 2.12.2020, 8:00
Сообщение #10


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 2203
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



“Выток і свет мой…”

10 снежня – 90 гадоў з дня нараджэння Міколы Арочкі, пісьменніка, літаратуразнаўцы, крытыка, перакладчыка.
Мікола Арочка ўвайшоў у гісторыю беларускай літаратуры, як паэт, літаратуразнавец, крытык, празаік і перакладчык.
Нарадзіўся пісьменнік у вёсцы Вецявічы Слонімскага раёна Гродзенскай вобласці ў сялянскай сям'і. Першапачатковую адукацыю атрымаў у Азярніцкай сярэдняй школе. Пасля закончыў філалагічны факультэт БДУ імя У.І. Леніна. Працаваў у часопісе "Сельская гаспадарка Беларусі" (1956-1960 гг.), а з 1962 г. - у газеце "Літаратура і мастацтва". З 1966 г. быў навуковым супрацоўнікам Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР. Так склаўся лёс, што другую палову свайго жыцця Мікола Арочка вымушаны пражываць з сям'ёй у роднай вёсцы Вецявічы.
У друку з вершамі М. Арочка пачаў выступаць з 1949 г. Першы зборнік "Не ўсе лугі пакошаны…" выйшаў у свет у 1958 г., затым кнігі паэзіі "Ветраломная паласа" (1962), "Крылатае семя" (1967), "Кветкі бяссмертніка" (1972) і інш. Ужо ў ранніх вершах Арочкі абазначаліся матывы, вобразы, якія сталі па сутнасці, галоўнымі ў яго паэзіі, - гэта бацькаўшчына, зямля, зерне, жыта, жыццё, родная мова… Паэтызацыя бацькоўскай зямлі і свету родных людзей пачалася з першых творчых крокаў і доўжыцца паўстагоддзя. Мянялася жыццё, а разам з ім мяняўся ракурс яго спасціжэння, паглыбляліся каардынаты вымярэння. Арочка з'яўляецца аўтарам больш за 14 кніг паэзіі, з іх сталасцю светавыяўлення вызначаюцца "Матчына жыта" (1978), "Курганне. Крэва" (1982), "Падземныя замкі" (1986) і інш. Мастацкае слова Мікалая Арочкі прасякнута турботай пра высокую еднасць духоўнасці і хлеба надзённага - гэта клопат пра гістарычную жыццяздольнасць свайго народа і яго невычэрпныя патэнцыяльныя магчымасці. Лепшыя вершы аўтара з'яўляюцца аўтабіяграфічнымі ("Далучэнне да зямлі", "Дарогай світання", "Пах саломы"). Балючая памяць вайны нарадзіла вялікую колькасць твораў пра перажытае (вершы "Перакалочаныя ночы", "А салдаты ішлі", "Партызанскі пароль", "Начная балада салдаткі" і інш.). М. Арочка належыць да пакалення, дзяцінства якога апалена вайной. Але памяць пра ўласна зведанае ажыве на старонках кніг не адразу, а ў 60-я, калі дастатковы жыццёвы і творчы вопыт надаў эмоцыям асэнсаваны характар. Павышаная ўвага да лёсу народа, яго вялікіх выпрабаванняў і драм усё больш схіляла аўтара да пазнання мінулага.
Творы М. Арочкі перакладзены на славянскія і іншыя мовы. Яго творчыя інтарэсы, як літаратуразнаўца і крытыка звязаны з даследаваннем паэтычных жанраў, іх гістарычным рухам. Значнае месца ў творчасці Міколы Арочкі займае перакладчыцкая дзейнасць. Ён і сёння плённа працуе, разважае, піша аб радзіме, з'яўляючыся сапраўдным патрыётам сваёй зямлі.

Бібліяграфія
Арочка, М. Шляхі пройдзеныя і няпройдзеныя // Пра час і пра сябе : аўтабіяграфіі беларускіх пісьменнікаў. – Мінск, 1966. – С. 22.
Аксёнчык, Н. Памяць спелых зярнятаў: штрыхі да творчага партрэта Міколы Арочкі // Літаратура і мастацтва. – 1993. – 21 мая. – С. 4.
Грамадчанка, Т. Дотык роднасці: Мікола Арочка / Т. Грамадчанка // Літаратура і мастацтва. – 1987. – 20 лютага. – С.4.
Гурская, А. “Выток і свет мой…” : творчасць Міколы Арочкі / А. Гурская // Роднае слова. – 2001. - № 7. – С. 5-11.

Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 2.11.2020, 8:32
Сообщение #11


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 2203
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Быў! Ёсць! Буду!

26 лістапада – 90 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча (1930 – 1984), пісьменніка, перакладчыка, крытыка.
Адной з найбольш яркіх і самабытных постацей беларускай літаратуры ХХ ст. з’яўляецца Уладзімір Сямёнавіч Караткевіч. Лёс даў яму кароткае жыццё ўсяго няпоўныя 54 гады, але і пры такіх акалічнасцях здолеў сцвердзіць сябе ў паэзіі і мастацкай прозе, публіцыстыцы і крытыцы, дзіцячай літаратуры і перакладчыцкай спрве, драматургіі для тэатра, оперы і кіно.
Шырокае прызнанне як у Беларусі, так і далёка за яе межамі прынесла У.Караткевічу яго проза. Як сталы пісьменнік з адметным лірыка-рамантычным талентам раскрыўся ён у першым празаічным зборніку “Блакіт і золата дня” (1961). Гістарычныя аповесці гэтай кнігі “Цыганскі кароль” і “Сівая легенда”, паводле якой ён стварыў лібрэта да оперы Д.Смольскага, засведчылі, што аўтар не проста выдатна ведае мінулае свайго народа, але і ўмее яго ўзнаўляць у яркіх мастацкіх вобразах. Яшчэ ў Маскве быў задуманы першы раман “Нельга забыць” (“Леаніды не вярнуцца да Зямлі”, надрукаваны ў 1962г. у часопісе “Полымя”; Літаратурная прэмія імя І.Мележа,1983), які мае выразныя прыметы сацыяльна-філасофскай, інтэлектуальнай і сацыяльна-псіхалагічнай прозы. Значнай з’явай беларускай літаратуры ХХ ст. стаў раман “Каласы пад сярпом тваім” (1965) – шырокая панарама жыцця беларускага народа ХІХ ст. Твор шматпланавы і маштабны. Сімвалічна назва яго. Праз вобраз каласоў і сярпа аўтар імкнуўся зразумець усеагульныя праблемы быцця, задумацца над сутнасцю жыцця і смерці, часовасцю і вечнасцю, наканаванасцю і неабходнасцю абнаўлення. Паўстанне 1863 г. У.Караткевіч паказаў у драме “Кастусь Каліноўскі” (1963). Сярод гістарычных твораў вылучаецца раман “Хрыстос прызямліўся ў Гародні” (1966) – шырокае палатно, “народная драма” з жыцця сярэдневяковай Беларусі, твор глыбока філасофскі. Да яго тыпалагічна блізкая п’еса паводле легенды “Ладдзя Роспачы” (1964). Уладзімір Караткевіч вывучаў гісторыю беларускага народа, знаёміўся з яго сучасным жыццём, імкнуўся пабачыць усё новыя і новыя мясціны. Так, пасля паездкі на Далёкі Ўсход з’явілася аповесць “Чазенія” (1967); палескія ўражанні сталі асновай для шэрага апавяданняў. З асаблівай прыхільнасцю пісьменнік адносіўся да жанру гістарычнага дэтэктыва. Сведчаннем творчых пошукаў з’яўляюцца такія гісторыка-прыгодніцкія творы, як аповесць “Дзікае паляванне караля Стаха” (1964) і раман “Чорны замак Альшанскі” (1979-1980). Створаныя ў адпаведнасці з правіламі рамантычна-прыгодніцкай літаратуры яны сталі адкрыццём у сучаснай беларускай літаратуры, яе дэтэктыўна-прыгодніцкім кірунку.
Творы пісьменніка перакладзены на многія мовы свету. У 1980 г. У.Караткевіч быў узнагароджаны ордэнам Дружбы народаў. Яго імем названы фонд дапамогі маладым пісьменнікам, прэмія выдавецтва “Мастацкая літаратура”. У Оршы і Віцебску У.Караткевічу пастаўлены скульптурныя помнікі.

Бібліяграфія:
1. 26 лістапада - 90 гадоў з дня нараджэння У. С. Караткевіча (1930-1984), пісьменніка, перакладчыка, крытыка : [бібліяграфічны спіс] / склад.: В. Я. Асаёнак, Н. А. Шашэнька ; рэд. К. Д. Варанько, Н. А. Шашэнька // Новыя кнігі: па старонках беларускага друку. — 2020. — № 6. — С. 13—16. — (дадатак: Даты беларускага календара).
2. Андраюк, С Пакліканы часам, гісторыяй / Серафім Андраюк // Полымя. — 2015. — № 11. — С. 128—142.
3. Бiчэль, Д. У Гародні ўвесну 1965 года з Валодзем Караткевічам [успаміны] ; Данута Бічэль // Наша вера. — 2005. — № 3. — C. 60—62.
4. Бабiч, Л. Рыцар слова : літаратурны марафон па творчасці У. Караткевіча ; Л. Бабіч // Бiблiятэка прапануе. — 2011. — № 5. — C. 37—39.
5. Верабей, А. Л. Жывая повязь часоў : нарыс творчасцi Ул.Караткевiча / А. Л. Верабей. — Мінск : Навука i тэхнiка, 1985. — 119 с.
6. Верабей, А. Л. Рыцар чалавечнасці / Анатоль Верабей // Роднае слова. — 2020. — № 10. — С. 3—10.
7. Мальдзiс, А. I. Жыццё і ўзнясенне Уладзіміра Караткевіча: Партрэт пісьменніка і чалавека : літаратуразнаўчае эсэ / Адам Мальдзіс. — Мінск : ЛiМ, 2010. — 208 с.

Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 1.10.2020, 13:42
Сообщение #12


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 2203
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Златавуст з Турава

Кірыла Тураўскі — адзін з самых славутых пісьменнікаў старажытнаславянскай літаратуры. На вялікі жаль, згубіліся імёны многіх аўтараў, што пісалі ў тыя далёкія часы, страчаны многія творы. Мы нават не ведаем хто аўтар “Слова аб паходзе Ігаравым”, якое лічыцца вяршыняй старажытнаславяснай літаратуры. Вучоныя спрачаюцца, хто напісаў першы летапіс “Аповесць мінулых гадоў” – манах Нестар ці нехта іншы. Вельмі мала звестак дайшло да нас і пра Кірылу Тураўскага.
Кірыла Тураўскі (у той час было прынята дадаваць да імя славутых людзей назву таго месца, дзе яны нарадзіліся або жылі) нарадзіўся і жыў на Палессі, у горадзе Тураве. Паходзіў з даволі заможнай сям’і. Калі стаў дарослым, захацеў вучыцца і таму пайшоў у манастыр. Так рабілі ўсе, хто цікавіўся кнігамі, бо кнігі ў той час былі ў асноўным царкоўныя. Да таго ж Кірылу падабалася жыццё манаха. Ён любіў быць адзін, любіў разважаць. За гады жыцця ў манастыры ён праславіўся і як вучоны кніжнік, і як чалавек незвычайнай маральнай чысціні – падзвіжнік. Падзвіжнік – гэта той, хто здольны на духоўны подзвіг, хто можа адмовіцца ад няпраўды, ад лёгкага жыцця, хто служыць вышэйшай узнёслай ідэі.
Кірыла вырашыў прысвяціць сваё жыццё служэнню Богу і людзям. Ён перасяліўся ў вежу, перанёс туды сваю бібліятэку і загадаў замураваць дзверы, каб не мець магчымасці выйсці. Некалькі гадоў ён правёў у малітвах, чытаў святыя кнігі і пісаў сам.
Слава пра Кірылу Тураўскага разнеслася далёка за межы Палесся. Жыхары Турава ўгаварылі яго заняць месца епіскапа. Кірылу давялося пакінуць сваю вежу. Стаўшы епіскапам, ён чытаў пропаведзі. Паслухаць яго словы-казані прыходзілі з усіх куткоў славянскіх зямель. Кірыла расказваў людзям прытчы, заклікаў любіць адзін аднога, рабіць толькі добрае і сцерагчыся зла.
Да нас дайшлі некаторыя творы Кірылы Тураўскага. Яны напісаны на ўзорах візантыйскай царкоўнай літаратуры. “Словы”, “Малітвы” і “Прытчы” Кірылы Тураўскага – сапраўдныя паэтычныя жамчужыны. Вядома, што ў народзе іх перапісвалі ад рукі аж да 19 стагоддзя. Яны былі патрэбны людзям тысячу гадоў, як патрэбна нам і імя самога Кірылы Тураўскага. Мы павінны памятаць пра яго, памятаць, што з самай далёкай даўніны нашыя продкі жылі высокімі пачуццямі і глыбокімі думкамі, стварылі каштоўныя багацці, якія пакінулі нам у спадчыну.

Бібліяграфія:

Багдановіч, І. Малітвы Кірыла Тураўскага ў паэтычным перастварэнні а.Язэпа Германовіча / Ірына Багдановіч // Залатая горка / Ірына Багдановіч. - Мінск. - 2016. - С. 57-65.

Далiдовiч, Г. Кірыла Тураўскі - 875 гадоў / Г.Далідовіч // Краязнаўчая газета. - 2005. - № 5. - С. 4
Дзянiсава, Н. Валадар слова : Кірыла Тураўскі / Н. Дзянісава // Лiтаратура i мастацтва. - 2004. - 3 верасня. - С. 6.
Дриняева, Л. Небесный защитник Отечества. Святитель Кирилл Епископ Туровский / Л. Дриняева // Живой родник веры / ред.-сост. О.А. Томашева. - Минск : Красико-Принт, 2015. - С. 21-29.
Дубянецкі, Э. С. Асветнікі Беларусі : Ефрасіння Полацкая, Кірыла Тураўскі, Францыск Скарына / Эдуард Дубянецкі. - Мінск : Беларуская Энцыклапедыя ім. П. Броўкі, 2016. - 71, [1] с.. - (Ганаруся табой, Беларусь!).
Лютко, С Духовное наследие Кирилла Туровского / Сергей Лютко // Рэспубліка. - 2015.- 31 кастрычніка. - С. 9.
Кірыла Тураўскі // Бутрамееў, У. П. Вялікія і славутыя людзі беларускай зямлі : [для мал. і сяр. шк. узросту] / У. П. Бутрамееў ; [мастак М. Рыжы]. - Мінск : БелЭн, 1995. – С.47-53.
Кірыл Тураўскі / Алесь Марціновіч // Гісторыя праз лёсы. / А. Марціновіч. - Минск : Беларуская навука, 2016. — Т. 4.— С. 8—33.
Мельнікаў, А. А. Кірыл, епіскап Тураўскі: жыццё, спадчына, светапогляд / А. А. Мельнiкаў ; АН Беларусі, Інстытут літаратуры ім. Я. Купалы. - Мінск : Беларуская навука, 1997. - 462 с.
Чаропка В. Святы Кірыла Тураўскі (каля 1130-1182) / Вітаўт Чаропка // Звязда. - 2016. - 15 лістапада. - С. 9.
Шніп, В. Балада Кірылы Тураўскага (каля 1113-пасля 1190) / Віктар Шніп // Наша слова. - 2019. - № 32. - С. 6.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 1.7.2020, 8:35
Сообщение #13


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 2203
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Зорка – слова жаночага роду!

5 ліпеня – 50 гадоў з дня нараджэння Л. І. Рублеўскай(1965), пісьменніцы
У сучаснай беларускай літаратуры жанчынамі-пісьменніцамі напісана нямала твораў, пазначаных вострай праблематычнасцю, глыбінёй пачуццяў, філасофскімі разважаннямі. Адна з іх – паэтэса, празаік, драматург, крытык Людміла Рублеўская. Яе раманы з’яўляюцца найбольш яркімі ўзорамі новай гістарычнай прозы беларускай літаратуры пачатку ХХІ ст.
Людміла Рублеўская заявіла пра сябе найперш як паэтэса. У 1990 годзе выйшлі паэтычныя зборнікі “Крокі па старых лесвіцах” і “Адукацыя”, якія яскрава раскрываюць выбраны ёй кірунак – шлях гістарычнага, нацыянальна-духоўнага светапазнання. Псіхалагізм, філасофскае асэнсаванне рэчаіснасці, прыхільнасць да гістарычнага рамантызму характэрны для творчасці Л.Рублеўскай. Зборнік “Замак месячнага сяйва” (1992) уражвае сваёй маштабнасцю і глыбінёй мастацкага выяўлення. Паэтэса стварыла цэлую галерэю гістарычных вобразаў славутых людзей Беларусі розных эпох ічасоў (пачынаючы ад ХІ і да ХХ ст.), раскрыўшы духоўны вопыт папярэднікаў, сэнс іх учынкаў і поглядаў. Партрэтна-псіхалагічныя балады “Ефрасіння”, “Балада пра Якуба Венжыка”, “Балада пра нясвіжскага дойліда”, “Балада пра Янку Коклю”, “Балада пра Напалеона Орду” і іншыя напісаны з мэтай знайсці адказ на пытанні сучаснасці.
У пазнейшых зборніках “Балаган”, “Рыцарскія хронікі”, “Над замкавай вежай” гісторыя як бы трансфамуецца, губляе првязку да канкрэтных асоб і набывае больш філасофскі сэнс. Некаторым творма уласцівы былінны стыль, своеасаблівая рытміка верша.
У сучаснай беларускай прозе Л.Рублеўская заняла трывалае месца як майстар гісторыка дэтэктыўных містычных сюжэтаў. У яе раманах “Золата забытых магіл”, “Скокі смерці”, “Забыць нягодніка, альбо Гульня ў Альбарутэнію”, “Сутарэнні Ромула”, “Авантуры мармуровага анёла” і іншых творах гістарычная тэма прасочваецца ад міфалагічнай старажытнасці да ХХст. Проза адметна тонкім псіхалагізмам, інтэлектуальнасцю, лірычнасцю і мяккім гумарам. Па творам “Апошняя з Алелькавічаў” і “Авантуры Пранціша Вырвіча, шкляра і шпега” зняты фільмы на беларускім тэлебачанні. Сваімі кнігамі пісьменніца сведчыць, што мінулае і сучаснасць здольныя адчуваць узаемны уплыў, а іншыя часавыя каардынаты не перашкаджаюць блізкім па духу людзям разумець адзін аднаго.

Бібліяграфія

Рублеўская Людміла // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / гал. рэд. Г.П.Пашкоў [і інш.]. – Мінск, 2001. – Т. 13. – С. 423.
Рублеўская, Л. І. Па абодва бакі ад Кальварыі / Рублеўская Людміла Іванаўна // З росных сцяжын: аўтабіягр. Пісьменнікаў Беларусі. – Мінск, 2009. – С. 348–358.
Бельскі, А. І. Слова пра Людмілу Рублеўскую / Алесь Бельскі // Галасы і вобразы : літ.-крыт. арт. / Алесь Бельскі. – Мінск, 2008. – С.187–191.
Кабржыцкая, Т. Зорка – слова жаночана роду! : назіранні над асаблівасцямі гіст. прозы Л. Рублеўскай) / Таццяна Кабржыцкая // Полымя. – 2013. – № 7. – С. 128–134.
Русілевіч, В. Кіно з'ехала, а ўспаміны засталіся / В. Русілевіч // Лідская газета. – 2019. – 10 красав. – С. 1; 12.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 1.6.2020, 10:02
Сообщение #14


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 2203
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Незабыўны Пятрусь Усцінавіч


25 чэрвеня – 115 гадоў з дня нараджэння П.У Броўкі (1905-1980), паэта, празаіка, грамадскага дзеяча, народнага паэта Беларусі.

Сярод беларускіх пісьменнікаў, якія пакінулі нашчадкам багатую творчую спадчыну і ўнеслі вялікі ўклад у развіццё нацыянальнай культуры, пачэснае месца займае Пятрусь Броўка. Ён доўгі час знаходзіўся ў эпіцэнтры літаратурнага жыцця краіны, актыўна ўплываў на яго не толькі як творца, але і як сапраўдны летапісец-мастак свайго часу.
Першыя вершы яго былі надрукаваны у 1926 г. пад псеўданімам Юрка Баравы ў газеце “Чырвоная Полаччына” і альманаху “Наддзвінне”. 1930-я гг. – час інтэнсіўнага станаўлення таленту пісьменніка. У гэты перыяд з’явіліся зборнікі паэзіі “Прамова фактамі”, “Гады як шторм”, “Цэхавыя будні”, “Прыход героя” і іншыя. Пятрусь Броўка пісаў пра сяброўства, каханне, радасць працы, узаемаадносіны людзей і іх пачуцці. Паэта цікавілі падзеі не толькі сучаснага яму жыцця, але і грамадзянскай і Першай сусветнай войнаў. Гэта знайшло адлюстраванне ў паэмах “Праз горы і стэп” (1932), “1914” (1935). У зборніках “Вясна Радзімы” (1937), “Шляхамі баравымі” (1940) побач з грамадзянскімі праблемамі значнае месца займае інтымная і пейзажная лірыка. У гады Вялікай Айчыннай вайны паглыбляецца эмацыянальны і рэалістычны змест паэзіі П.Броўкі, узмацняецца яе патрыятычнае гучанне. Балючыя, шчымлівыя вершы, балады, паэмы пра Надзю-Надзейку, закатаваную фашыстамі, пра спаленыя вёскі, першыя пасляваенныя барозны і жмені зярнят, што кінулі ў зямлю рукі сейбіта, пра слёзы герояў-франтавікоў, якія засталі папялішчы на месцы родных хат. Тэма вайны раскрыта ў лепшай паэме “Голас сэрца” (1960). Яна прысвечана маці паэта, якая загінула ў Асвенцыме. Многія творы пасляваеннага часу звязаны з франтавой лірыкай, але пафас творчасці П.Броўкі вызначае тэма мірнай працы, якая асабліва ярка раскрыта ў паэме “Хлеб” (1946; Дзяржаўная прэмія СССР, 1947). Працоўны подзвіг народа, барацьба за мір адлюстраваны ў зборніках “У роднай хаце” (1946), “Дарога жыцця” (1950; Дзяржаўная прэмія СССР, 1951) і іншыя. Плённым этапам у творчасці П.Броўкі сталі 1960-70-я гг. У гэты час выйшлі зборнікі “Пахне чабор” (1959), “Далёка ад дому” (1960), “А дні ідуць…” (1962; Ленінская прэмія, 1962) і іншыя.
У літаратурнай спадчыне П.Броўкі акрамя паэтычных ёсць і празаічныя творы. Першым буйным творам стала аповесць “Каландры” (1931). У 1956 г. П.Броўка апублікаваў раман “Калі зліваюцца рэкі” (Літаратурная прэмія імя Я.Коласа, 1959), у якім распавядаецца пра будаўніцтва электрастанцыі на возеры Дрысвяты ў Віцебскай вобласці. У апошнюю кнігу прозы “Разам з камісарам” (1974) увайшлі аўтабіяграфічныя апавяданні і аповесць “Донька-Даніэль”. Пятрусь Броўка пісаў таксама творы для дзяцей, займаўся мастацкім перакладам, публіцыстыкай.
Урад высока ацаніў творчую і грамадскую дзейнасць пісьменніка. У 1966г. П.Броўка быў абраны акадэмікам Акадэміі навук БССР. У 1972 г. атрымаў званне Героя Сацыялістычнай Працы, праз тры гады стаў заслужаным дзеячам навукі БССР, у 1976 г. лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі БССР за ўдзел у стварэнні дванаццацітомнай “Беларускай Савецкай Энцыклапедыі”. Пісьменнік узнагароджаны ардэнамі і медалямі. Імем паэта названы вуліцы ў Мінску, Віцебску, Полацку, Гомелі і іншых гарадах Беларусі.

Бібліяграфія

Броўка Пятрусь // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / гал. рэд. Г.П.Пашкоў [і інш.]. – Мінск, 1996. – Т. 3. – С. 262–263.
Голуб, Т. С. Творчасць Петруся Броўкі ў святле эдыцыйна-тэксталагічных праблем / Т. Голуб // Тэксталогія беларускай літаратуры ХХ стагоддзя : гісторыя тэксту як шлях да гісторыі літаратуры / Т. Голуб. – Мінск, 2013. – С. 122–128.
Рублевская, Л. И. Поэт и бронза : неизвестный Бровка / Л. Рублевская // Время и бремя архивов и имён : очерки, эссе, пьеса / Л. Рублевская, В. Скалабан. – Минск, 2009. – С.116–123.
25 чэрвеня – 110 гадоў з дня нараджэння П.У.Броўкі (1905 – 1980), паэта, празаіка, грамадскага дзеяча, народнага паэта Беларусі // Новыя кнігі (дадатак). – 2015. – № 2. – С. 14 – 16.
Баўтрэль, I. Паэзія Петруся Броўкі: дарога да майстэрства / І. Баўтрэль // Роднае слова. – 2010. – №6. – C. 8 – 11.
Пракаповіч, І. Патрыятычны, вызваленчы пафас твораў П.Броўкі ваеннага часу / І. В. Пракаповіч // Беларуская мова і літаратура. – 2015. – № 6. – С. 48–52.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение

12 страниц V  < 1 2 3 4 > » 
Ответить в данную темуНачать новую тему
1 чел. читают эту тему (гостей: 1, скрытых пользователей: 0)
Пользователей: 0

 



Текстовая версия Сейчас: 28.9.2021, 19:32