IPB

Здравствуйте, гость ( Вход | Регистрация )

2 страниц V  < 1 2  
Ответить в данную темуНачать новую тему
Акцыя "Чытаем беларускую кнігу" 2013, Літаратурныя юбілеі
Admin
сообщение 29.3.2013, 10:13
Сообщение #8


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3601
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Не быў на раздарожжы


18 красавіка спаўняецца 110 год з дня нараджэння Платона Галавача,
беларускага пісьменніка


Галавач Платон, нарадзіўся 18.04.1903 г. у вёсцы Пабокавічы Бабруйскага раёна Магілеўскай вобласці ў сялянскай сям'і.
Застаўшыся без маці, з сямі год наймаўся за пастуха. У 1922-1923 гг. - інструктар Барысаўскага павятовага камітэта камсамола. У 1926 г. скончыў Камуністычны ўніверсітэт Беларусі ў Менску і стаў працаваць загадчыкам аддзела ЦК ЛКСМБ, з 1928 г. быў першым сакратаром ЦК ЛКСМБ і рэдактарам газеты «Чырвоная змена». З лістапада 1929 да сакавіка 1930 г. - намеснік наркома асветы БССР. Адзін з кіраўнікоў літаратурных арганізацый «Маладняк», БелАПП. У розны час рэдагаваў часопісы «Маладняк», «Полымя». Абіраўся сябрам ЦК КПБ (1927-1930) і сябрам ЦВК БССР (1927-1935). У 1937 г. рэпрэсіраваны. Рэабілітаваны 25.07.1956 г. Сябра СП СССР з 1934 г.
Расстраляны 29.10.1937 г.
Пачаў друкавацца з 1921 г. Аўтар зборнікаў апавяданняў «Дробязі жыцця» (1927), «Хочацца жыць» (1930), «Апавяданні» (1934), аповесцей «Вінаваты» (1930), «Спалох на загонах» (1930), «Даляры» (1931), «Носьбіты нянавісці» (1936, часопіс «Полымя рэвалюцыі»), «Яны не пройдуць!» (1937, часопіс «Полымя рэвалюцыі»), рамана «Праз гады» (1935, перавыданы ў 1936, 1984), нарыса пра будаўніцтва Беламорска-Балтыйскага канала «Ад Мядзведжай гары да Белага мора» (1934). У 1958 г. выйшаў Збор твораў у 3 тамах. У 1963 г. часопіс «Полымя» надрукаваў «Пісьмы Платона Галавача».

Як успамінаў паэт Павел Пруднікаў (таксама рэпрэсаваны), «Платон Галавач быў рослы, стройны, прыгожы малады чалавек з бялявай чупрынай, якой не стараўся закрываць свой шырокі і высокі лоб, з блакітнымі вачамі, белымі, як цукар, зубамі, з пра¬вільнымі рысамі твару, на якім заўсёды ззяла ўсмешка, акуратна апрануты і абуты. Пераважна любіў хадзіць у светла-шэрым касцюме і белай кашулі-касаваротцы, вышытай беларускім народным арнаментам і падпяразанай тонкім поясам з кутасамі. Ён заўсёды з кожным быў прыветлівы і стараўся трымацца роўным. У час гутаркі ніколі не перабіваў свайго субяседніка. Спачатку даваў магчымасць выказацца яму, а потым ужо гаварыў сам, ніколі ні на каго не павышаў голасу. Скажу шчыра — не любіць яго была нельга».
А вось што прыгадваў пра пісьменніка Я. Скрыган (таксама рэ¬прэсаваны) у сваёй кнізе «Некалькі хвілін чужога жыцця» (Мн., 1990. С. 52): «Любіў глядзець трошачкі спадылба, гаварыў вельмі спакойна і ціха, голас у яго быў мяккі, з малюсенькім насавым гучаннем. І здалося зусім нечаканым, што няма ў яго ні рэзкага жэсту, які звычайна выпрацоўвае прафесія, ні строгага позірку, ні павышанай камандзірскай ноты — усё па-чалавечы проста і душэўна».
Спіс літаратуры: 1
1. Літаратурная спадчына Беларусі, ХІ - сярэдзіна ХХ стст. (з фондаў
Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі) =Литературное наследие Беларуси, ХІ
- середина ХХ вв.= The Literary of Belarus, ХІ - middle ХХ century
Мн.: Нац. б-ка Беларусі, 2004. - 1 электрон. апт. дыск (CD-ROM)
2. Ці быў вінаваты пісьменнік?// Карніловіч Э.А. Імёны з небыцця. -
Мн.: Беларусь, 2003. - C.232-245
3. Марцiновiч, А. Не быў на раздарожжы/ Алесь Марціновіч// Полымя. - 2012. –
№12. - C.91-104.
4. Камейша, К. Платон Галавач (1903-1937)/ К.Камейша// Полымя. - 2007. - №4. -
C.146-149
5. Дасаева, Т. З верай у светлыя ідэалы: Асэнсаванне рэчаіснасці ў
творчасці Платона Галавача/ Т.Дасаева// Роднае слова. - 2003. - №4. -
с.5-7
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 22.3.2013, 14:52
Сообщение #9


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3601
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



“Слязой не спачувайце вы...”

18 сакавіка спаўняецца 95 гадоў з дня нараджэння
Паўлюка Пранузы, беларускага паэта


Нарадзіўся 18 сакавіка 1918 г. у вёсцы Вылева Добрушскага раёна Гомельскай вобласці ў сям'і рабочага.
У 1941 г. скончыў філалагічны факультэт Гомельскага педагагічнага інстытута. Прайшоў усю Вялікую Айчынную вайну і перамогу сустрэў у Берліне. У час вайны служыў у зенітнай артылерыі, прымаў удзел у баях на Бранскім, Цэнтральным і 1-м Беларускіх франтах. У 1945 г. дэмабілізаваўся, выкладаў беларускую мову і літаратуру ў Нясвіжскай педагагічнай навучальні, у сярэдняй школе № 3 Нясвіжа.
Свой першы верш “Дзіця” апублікаваў у газеце “Бранскі фронт”у 1936 г. У час Вялікай Айчыннай вайны вершы друкаваліся ў газетах «Савецкая Беларусь» (Масква), «За свабодную Беларусь» (Калінінскі фронт), у газеце-плакаце «Раздавім фашысцкую гадзіну», у франтавых і армейскіх газетах. Аўтар зборнікаў вершаў «Разгневаная зямля» (1946), «Добрай раніцы» (1951), «У дальнім раёне» (1954). «Мае землякі» (1957), «Калі верыш» (1963), «Родныя мясціны» (выбранае, 1968), «Непаўторнасць» (1974), «Трываласць» (выбранае, 1978), «Сустрэчы» (1983), «Мой аўтограф» (1988), «Рукі салдата» (1990). Напісаў зборнікі вершаў для дзяцей «Добры дожджык» (1960), «Я вясну малюю» (1962), «Дзе вясны пачатак» (1965), «Ручаёк» (1969), «Вясновыя тэлеграмы» (1976), «Фарбы восені» (1982), «Звініць ручаёк» (1988).
Склаў зборнік вершаў і ўспамінаў пра М. Сурначова «Акопны спеў» (1986).
Перакладаў з расейскай, украінскай і польскай моў. Выдаў больш за 20 паэтычных зборнікаў. Многія яго паэтычныя творы прысвечаны гораду Нясвіжу, яго шматвяковай гісторыі і самабытнай культуры, услаўленню ратнай і працоўнай славы ветэранаў выйны і працы.
Узнагароджаны ордэнамі Славы IIIступені, Айчыннай вайны IIступені, медалямі.
У 2006 годзе ўдастоены звання Ганаровы грамадзянін горада Нясвіжа.
Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1947 года.
Памер у 2007 годзе.

Библиография
1. Сустрэчы : вершы. — Мн. : Мастац.літ., 1983. — (Бібліятэка беларускай паэзіі).
2. Першыя крокі : вершы: для дашк.і малод.шк.ўзросту / Паўлюк Прануза; маст. М. Д. Рыжы. — Мн. : Юнацтва, 1993. — 47 с.
3. Непаўторнасць : вершы / Паўлюк Прануза. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1974. — 109 с.
4. Родныя мясціны : вершы / Паўлюк Прануза. — Мінск : Беларусь, 1968. — 199 с.
5. Мае землякі / маст. Г.Клікушын. — Мн. : Дзяржвыд. Рэд.мастац.літ., 1957.
6. Мой аўтограф: выбранае. — Мн. : Мастац.літ., 1988.
7. Памяць, памяць… : вершы / Паўлюк Прануза; уступ.арт. А.Марціновіча. — Мн. : Маст.літ., 1994. — 223 с.
8. Добры дожджык : для малод.узросту / мал. У.Лося. — Мн. : Дзяржвыд БССР. Рэд.дзіцячай і юн.літ., 1960.
9. Дзе вясны пачатак : вершы: для малодшага ўзросту / Паўлюк Прануза; [мастак І. Карпіновіч]. — Мінск : Беларусь, 1965. — 18 с.
10. Разгневаная зямля: вершы / Паўлюк Прануза. — Мн. : Дзярж. выд-ва БССР, 1946.
11. Месяц-калабок: вершы: для мал. шк. узросту / Паўлюк Прануза; маст. А. Ю. Кажаноўскі. — Мн.: Юнацтва, 1999. — 79 с.
12. Маленькі Чжуцза : апавяданні сучас. кіт. пісьменнікаў: для сярэд. і ст. узросту / пер. з рус. мовы П.Прануза. — Мн. : Дзярж. выд-ва БССР, 1954.
13. У дальнім раёне: вершы. — Мн. : Дзяржвыд БССР.Рэд.мастац.літ., 1954.
14. Я вясну малюю / маст. Э.Зайцаў. — Мн. : Дзяржвыд БССР. Рэд.дзіцячай і юн.літ., 1962.
15. Ручеёк : стихи: для мл.школ.возраста / пер.с белорус. И.Бурсова; худож. Г. Скрипниченко. — Мн. : Мастац.літ., 1973.
16. Трываласць: вершы. — Мн. : Мастац.літ., 1978.
17. Вясновыя тэлеграмы: для дзяцей малод. шк.узросту / мал. С.Нартавай. — Мн. : Мастац.літ., 1976.
18. Калі верыш : вершы. — Мн. : Дзяржвыд. Рэд.мастац.літ., 1963.
19. Ручаёк: выбр. вершы: для малод. узросту. — Мн. : Беларусь, 1969.
20. Добрай раніцы: вершы. — Мн. : Дзяржвыд БССР. Рэд.дзіцячай літ., 1951.
21. Звініць ручаёк: вершы: для малод.шк.узросту / Маст. Я.Жылін. — Мн. : Юнацтва, 1988.
22. Акуніся ты ў крыніцу / Паўлюк Прануза. — Мн. : Беларус. кнігазбор, 2003. — 50 с.
23. Рукі салдата: вершы. — Мн. : Мастац.літ., 1990.
24. Фарбы восені: вершы: для малод. шк. узросту / мал. Я.Жыліна. — Мн. : Юнацтва, 1982.
25. “Не люблю пакручастае сцежкі...”: вершы/ Паўлюк Прануза// Роднае слова.- 1998.- №3.- С.186-189.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 22.3.2013, 14:51
Сообщение #10


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3601
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



«Шляхам служэння Беларусі»


18 лютага спаўняецца 120 гадоў з дня нараджэння Максіма Гарэцкага,
беларускага пісьменніка, літаратуразнаўцы, публіцыста


Максім Гарэцкі нарадзіўся 18 лютага 1893 г. у вёсцы Малая Багацькаўка на Магілёўшчыне ў сялянскай сям'і.
Скончыў Горацкую каморніцка-агранамічную навучальню (1913). Працаваў каморнікам у Летуве. Улетку 1914 г. прызваны ў армію. У час першай імперыялістычнай вайны быў на фронце, ва Ўсходняй Прусіі. Пад Сталупененам паранены. У 1916 г. скончыў Паўлаўскую ваенную навучальню. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі жыў у Смаленску.
Займаўся выдавецкай і навуковай дзейнасцю, працаваў настаўнікам Віленскай беларускай гімназіі. Быў рэдактарам і выдаўцом газет «Наша думка» (1920-1921) і «Беларускія ведамасці» (1921-1922). За сувязь з віленскімі камуністамі трапіў у 1922 г. у Лукішскую турму.
У 1923 г. вярнуўся ў БССР. Чытаў лекцыі на рабфаку Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, загадваў кафедрай беларускай мовы і літаратуры ў Горацкай сельскагаспадарчай акадэміі, займаўся літаратурнымі даследаваннямі ў Інстытуце беларускай культуры, а потым у АН БССР.
У 1931-1935 гг. жыў у Кіраве (былая Вятка), куды быў высланы. Працаваў чарцёжнікам, тэхнікам. З верасня 1935 г. жыў у пасёлку Пясочня (цяпер г. Кіраў) Калужскай вобласці, дзе працаваў выкладчыкам расейскай мовы і літаратуры ў сярэдняй школе, у 1938 г. быў арыштаваны і адпраўлены ў лагер у Комі АССР.
Расстраляны 10.02.1938 г. у Вязьме.
Справа па абвінавачаню М.Гарэцкага адменена і спынена ў 1957 г. Вярхоўным судом БССР.
07.02.1959 г. Калужскім абласным судом поўнасцю рэабілітаваны.
Друкаваўся з 1912 г. (допісы, карэспандэнцыі).
Першае апавяданне надрукаваў у 1913 г. у газеце «Наша ніва».
У 1914 г. выдаў у Вільні зборнік апавяданняў «Рунь»,
у 1919 г. - драматызаваную аповесць «Антон».
Выйшлі кнігі прозы:
зборнік апавяданняў «Досвіткі» (1926),
аповесці «Дзве душы» (Вільня, 1919),
«Ціхія песні» (1926, другое, дапрацаванае і пашыранае выданне пад назвай «Ціхая плынь» у 1930),
дакументальна-мастацкія запіскі «На імперыялістычнай вайне» (1926, перавыдадзены ў 1987),
раман «Віленскія камунары» (1965),
«Камароўская хроніка» (часопіс «Полымя», 1966).
Выпушчаны ў 1960 г. - «Выбранае»,
у 1973 г. - Выбраныя творы ў 2 тамах,
у 1984-1986 гг. - Збор твораў у 4 тамах,
у 1990 г. - «Творы».
Працаваў і ў галіне крытыкі і літаратуразнаўства, а таксама мовазнаўства. Напісаў першую «Гісторыю беларускае літаратуры» (Вільня, 1920, 4-е выданне, Менск, 1926). Аўтар літаратурна-крытычнай працы «Маладняк» за пяць гадоў. 1923-1928» (1928), «Хрэстаматыі беларускае літаратуры. XI век - 1905 г.» (Вільня, 1922), «Руска-беларускага слоўніка» (з Г.Гарэцкім, Смаленск, 1918, 2-е выданне, Вільня, 1920), «Беларуска-расійскага слоўнічка» (3-е выданне, 1925), «Практычнага маскоўска-беларускага слоўніка» (з М.Байковым, 1924, 2-е выданне, 1926). Выдаў зборнік «Народныя песні з мелодыямі» (запісаныя ад маці, мелодыі запісалі А.Ягораў і М.Аладаў, 1928).
Напісаў драматычныя абразкі, якія ставіліся самадзейнасцю, «Атрута» (1913), «Мутэрка» («Вучыцель Мутэрка», 1920), «Чырвоныя ружы» (1923), «Жартаўлівы Пісарэвіч» (1925), «Не адной веры» (1928), «Гапон і Любачка» (1929) і інш.
Пераклаў на беларускую мову паасобныя працы Ў.І.Леніна (пад псеўданімам А.Мсціслаўскі), творы Ю.Лібядзінскага «Камісары» і «Тыдзень», А.Фадзеева «Разгром», апавяданні М.Горкага «Зброднік», «Канавалаў» і «Чалкаш», «Слова аб палку Ігаравым».
Яго ўласныя творы таксама перакладаліся на рускую, украінскую, літоўскую, латышскую, польскую і нямецкую мовы.

Літаратура:
1. Ярмоленка, А. Міфалагічная і фальклорная традыцыі ў творчасці Максіма Гарэцкага/ А.Ярмоленка// Роднае слова. - 2012. - №11. - C.16-19.
2. Саверчанка, I. Мастацкія і эстэтычныя дамінанты твораў Максіма Гарэцкага/ І.Саверчанка// Роднае слова. - 2012. - №1. - C.4-8.
3. Губская, В. Феномен трыксцера ў рамане "Віленскія камунары" Максіма Гарэцкага/ В.Губская// Роднае слова. - 2011. - №11. - C.13-16.
4. Пасюта, А. Гуманізм М.Гарэцкага ў апавяданні "Літоўскі хутарок"/ А.Пасюта//
Беларуская мова i лiтаратура. - 2011. - №6. - C.4-6.
5. Мiшчанчук, М. На шляху да модульнага пісьма: [творчасць М.Гарэцкага]/ М.Мішчанчук// Лiтаратура i мастацтва. - 2011. - №15. - C.15.
6. Максiмовiч, В. Шляхам служэння Беларусі: [творчасць М.Гарэцкага]/ В.Максімовіч// Роднае слова. - 2011. - №3. - C.10-14.
7. Мушынскi, М. "Пачнём збіраць зярно к зярняці....": [творчасць М.Гарэцкага]// М.Мушынскі// Лiтаратура i мастацтва. - 2011. - №10. - C.7.
8. Гарэцкi, Р. Лёс пісьменніка - лёс пакалення/ Р.Гарэцкі// Краязнаўчая газета. - 2008. - №8. - C.6.
9. Шарапа, А. Беларуская навела пра вайну: [у т.л.“Рускі” М.Гарэцкага]/ А.Шарапа// Роднае слова. - 2008. - №12. - C.19-21.
10. Кныш, Л. Гутарковая камунікацыя ў прозе Максіма Гарэцкага/ Л.Кныш// Роднае слова. - 2006. - №2. - C.32-34.
11. Кныш, Л Спосабы стылізацыі гутарковага маўлення ў прозе Максіма Гарэцкага/ Л.Кныш// Роднае слова. - 2005. - №11. - C.22-24.
12. Уткевiч, В. Архетып дому, сялібы: выяўленне нацыянальнага светапогляду ў творчасці Кнута Гамнуса і Максіма Гарэцкага/ В.Уткевіч// Роднае слова. - 2005. - №10. - C.11-14.
13. Новiк, М. Слова і вобраз у "скарбах жыцця" Максіма Гарэцкага/ М.Новік// Роднае слова. - 2005. - №4. - С.12-14.
14. Явар, С. Праца – гарэнне: [Гаўрыла Іванавіч Гарэцкі і Максім Іванавіч Гарэцкі]/ С.Явар// Лiтаратура i мастацтва. - 2005. - 21 кастрычніка (№42). - C.14.
15. Мачульская, С. Прымач у "панстве" і пасынак вёскі: [эвалюцыя вобраза героя-інтэлігента ў ранняй творчасці Максіма Гарэцкага]/ С.Мачульская// Роднае слова. -
2005. - №9. - C.10-12.
16. Мачульская, С. "Роднае карэнне наша...": [традыцыі ранняй прозы пісьменніка Максіма Гарэцкага]/ С.Мачульская// Полымя. - 2004. - №11. - С.199-204.
17. Караткоў, М. Беларус у апавяданні "Роднае карэнне" Максіма Гарэцкага/ М.Караткоў// Роднае слова. - 2004. - №2. - С.20-23.
18. Стахоўская, С. Псіхалогія вайны: [у творы М. Гарэцкага "На імперыялістычнай вайне"]/ С.Стахоўская// Лiтаратура i мастацтва. - 2004. - 2 ліп. - С.6.
19. Падстаўленка, В. "Не забі ў сабе добрае карэнне!": [жанрава-стылёвы аспект гумарыстычна-сатырычных апавяданняў Максіма Гарэцкага 1920-х гг.]/ В.Падстаўленка // Роднае слова. - 2003. - №12. - С.15-17.
20. Шаладонаў, I. Тыпалогія праблемы свету і чалавека ў апавяданнях Максіма Гарэцкага і Кузьмы Чорнага/ І.Шаладонаў// Роднае слова. - 2003. - №10. - С.14-15.
21. Мяснiкоў, А. Максімава доля: [пра Максіма Гарэцкага]/ А.Мяснікоў// Звязда. - 2003. - 31 ліпеня.
22. Кажамякiн, Г "Шукайце брату свайму дарогу...": [Максім Гарэцкі і Біблія]/ Г.Кажамякін// Роднае слова. - 2003. - №6. - C.73-75.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение

2 страниц V  < 1 2
Ответить в данную темуНачать новую тему
1 чел. читают эту тему (гостей: 1, скрытых пользователей: 0)
Пользователей: 0

 



Текстовая версия Сейчас: 28.3.2024, 23:18