IPB

Здравствуйте, гость ( Вход | Регистрация )

Акцыя "Чытаем беларускую кнігу" 2012, Літаратурныя юбілеі
Admin
сообщение 16.1.2012, 11:06
Сообщение #1


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3651
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



”Лоцман фантастыкі”
3 студзеня спаўняецца 65 год з дня нараджэння Васіля Гігевіча, пісьменніка.


Празаік Васіль Сямёнавіч Гігевіч нарадзіўся 03.01.1947 г. у вёсцы Жыцькава Барысаўскага раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям'і.
У 1969 г. скончыў фізічны факультэт Харкаўскага дзяржаўнага універсітэта і паралельна факультэт грамадскіх прафесій па спецыяльнасці журналістыка. Працаваў выкладчыкам фізікі ў Новааляксандраўскай сярэдняй школе Сахноўшчынскага раёна Харкаўскай вобласці. З 1970 г. - карэспандэнт-радыёарганізатар ашмянскай раённай газеты «Красное знамя». У 1970-1977 гг. - інжынер Барысаўскага шклозавода. Скончыў Вышэйшыя літаратурныя курсы ў Маскве (1979). З 1979 па 1981 г. быў намеснікам галоўнага рэдактара аб’яднання ”Летапіс” кінастудыі ”Беларусьфільм”, з 1981 г. -літаратурным супрацоўнікам і загадчыкам аддзела прозы часопіса ”Маладосць”, загадчыкам аддзела публіцыстыкі часопіса ”Полымя”. Сябра СП СССР з 1977 г.
Першае апавяданне надрукаваў у 1972 г. у часопісе «Полымя». Аўтар зборнікаў прозы «Спелыя яблыкі» (апавяданні, 1976), «Калі ласка, скажы» (аповесць і апавяданні, 1978), «Жыціва» (аповесці, 1980), «Астравы на далёкіх азёрах» (аповесці, апавяданні, 1984), «Доказ ад процілеглага» (раман, 1985), «Мелодыі забытых песень» (аповесці, раман, апавяданні, 1988), «Карабель» (аповесці, раман, 1989), «Марсіянскае падарожжа» (аповесць, раман, 1990). Разам з А.Чарновым напісаў навукова-дакументальную кнігу пра Чарнобыль ”Сталі воды горкімі” (1991).
Лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1982) за аповесць «Жыціва».
Літаратура:
1.Андраюк, С. Клопаты і здабыткі маладой прозы: [В.Гігевіч ”Гісторыя адной душы”] / Серафім Андраюк // А жыццё вышэй за ўсё /Серафім Андраюк.- Мн., 1992.-С.166-169.
2.Гніламёдаў, У. Пісьменнік і навізна жыцця / Уладзімір Гніламёдаў // Як само жыццё / Уладзімір Гніламёдаў.-Мн., 1980.- С.43-68.
3.Локун, В. На шляху да сінтэзу: [пра раман В.Гігевіча ”Доказ ад процілеглага”] / Валянціна Локун // На шляху да сінтэзу.-Мн., 1991.- С.218-223.
4.Верціхоўская, М. Сучасная фантастычнай проза: (на матэрыяле твораў В.Гігевіча і Я.Сіпакова) / М.І. Верцяхоўская // Беларуская мова і літаратура.- 2011.-№6.-С.21-30.
5.Тычко, Г.Ліха павінна быць пераможана ў нас саміх...: аповесць ”Пабакі” Васіля Гігевіча / Галіна Тычко // Роднае слова.-2007.-№1.-С.12-13.
6.Свечнікава, А. Вяртанне да чалавека: антыутопія ”Карабель” Васіля Гігевіча / Алена Свечнікава // Роднае слова.-2005.- №3.- С.22-24.
7.Тычко, Г. У ценю крыжа адзіноты: штрыхі творчасці В.Гігевіча / Галіна Тычко // Роднае слова.-1997.- №1.-С.28-34.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
 
Начать новую тему
Ответов
Admin
сообщение 3.4.2012, 8:33
Сообщение #2


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3651
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



1 красавіка спаўняецца 65 гадоў з дня нараджэння Алеся Жука, беларускага пісьменніка, перакладчыка


Алесь Жук (Аляксандр Аляксандравіч) нарадзіўся 1 красавіка 1947г. ў в. Клешаў Слуцкага раёна.
У 1965г. паступіў на філалагічны факультэт БДУ. Пасля яго заканчэння два гады служыў афіцэрам. Працаваў рэдактарам выдавецтва «Мастацкая літаратура», намеснікам галоўнага рэдактара часопіса «Маладосць», інструктарам ЦК КПБ, галоўным рэдактарам газеты «Літаратура і мастацтва» (1980—1986), сакратаром праўлення Саюза беларускіх пісьменнікаў (1986—1989), намеснікам галоўнага рэдактара часопіса «Полымя» (1989—2007), галоўным рэдактарам часопісаў «Нёман» (1997—2003) і «Беларусь» (2003-2005).
Пісаць пачаў у школьныя гады. Як празаік вызначыўся тым, што з пачатку публікацый апавяданняў у “Нёмане” (1965), “Чырвонай змене” (1966), “Маладосці” (1967) адразу ж здолеў дабіцца сярод сталых пісьменнікаў прызнання як апавядальнік.
Апавяданні «Сок манга», «Завулак», «Водсветы зорак», «Белы месяц», «Мужчыны», напісаныя ў студэнцкія гады, увайшлі ў яго першую кнігу «Асеннія халады» (1972). Гэта кніга вывела А. Жука ў перадавыя шэрагі беларускіх празаікаў, пра яго пачала пісаць усесаюзная крытыка. У 1970-1980-х з'явіліся арыгінальныя празаічныя зборнікі «Паляванне на старых азёрах» (1975), «Зоркі над палігонам» (1977, прэмія Ленінскага камсамола Беларусі 1978, зняты мастацкі фільм «Палігон» 1983), «Не забывай мяне» (1978), «Па саннай дарозе» (1979), «Паўстанак вяртання» (1981, Літаратурная прэмія імя І. Мележа 1982). У 1982 пабачыла свет кніга прозы «Паляванне на Апошняга Жураўля», па аднаіменнай аповесці ў тэатры імя Янкі Купалы быў пастаўлены спектакль, а ў 1986 знята мастацкая кінастужка. У аповесці «Чорны павой» (1986) упершыню ў сваёй творчасці Алесь Жук звярнуўся да прыгодніцка-дэтэктыўнага жанру. Да самых значных твораў пісьменніка належыць аповесць «Праклятая любоў», што ўвайшла ў аднайменны зборнік (1991, Дзяржаўная прэмія Беларусі імя Я. Коласа 1992). З новых твораў А. Жука, напісаных у апошнія гады, вылучаюцца апавяданні «Душа над чыстым полем» і «Партызан», а таксама «Сны пра маму».
Алесь Жук адзін з самых цікавых сучасных беларускіх празаікаў, творы якога вызначаюцца тэматычнай разнастайнасцю, грунтуюцца на філасофскай і эстэтычнай аснове і з'яўляюцца роздумамі над жыццём, пісьменніка цікавіць прырода чалавечага шчасця, жыццёвыя праблемы і іх пераадоленне, асэнсаванне чалавекам самога сябе, адносіны да працы, да прыроды.
Пераклаў на беларускю мову кнігу Г.Траяпольскага “Белы Бім Чорнае вуха”, зборнік апавяданняў Ю.Казакова “Арктур – гончы сабака”, аповесці М.Кацюбінскага “Fata morgana” і “Дарагою цаною”, У.Багамолава “Зося”, раманы Н.Сафарава “Дні праклёну і дні надзеі”, Т.Джумагельдыева “Прапашчы чалавек”, аповесці Ю.Трыфанава “Папярэднія вынікі”, М.Булгакава “Сабачае сэрца” інш.
Творы Алеся Жука
•Выбраныя творы: у 2 т. /Алесь Жук; прадм. З. Прыгодзіча. - Мн.: Мастацкая літаратура, 1993-1994.
•Вечаровае сонца: выбранае /Алесь Жук; прадм. У. Гніламёдава. - Мн.: Мастацкая літаратура, 2006. - 431 с.
•Над чыстым полем: аповесці, апавяданні /Алесь Жук. - Мн.: Мастацкая літаратура, 1999. - 479 с. - (Беларуская проза XX стагоддзя).
•Водсветы зорак: выбранае: аповесці, апавяданні: (для ст. шк. узросту) /Алесь Жук. - Мн.: Юнацтва, 1997. - 351 с. : іл.
•Женщина на пляже: повести, рассказы /Алесь Жук.-Мн.: Літаратура і мастацтва, 2011.-336с. – (Лімаўскі фальварак).
•Праклятая любоў: аповесць, апавяданні. - Мн.: Мастацкая літаратура, 1991. - 269 с.
•Праклятая любоў: аповесць /Алесь Жук. Апошнія і першыя: аповесць-рэквіем / Барыс Сачанка; / маст. Ю. А. Яўменаў. - Мн.: Юнацтва, 1996. −334 с. - (Школьная бібліятэка).
Літаратура
•Алесь Жук // Бел. энцыкл. : у 18 т. - Мн., 1998. - Т. 6. - С. 443.
•Алесь Жук // Беларускія пісьменнікі : біябібліягр. слоўн. : у 6 т. / пад рэд. А. В. Мальдзіса. - Мн., 1993. - Т. 2.- С. 444-447.
•Алесь Жук // Беларускія пісьменнікі (1917—1990) : даведнік / склад. А. К. Гардзіцкі.- Мн., 1994.- С. 204-205.
•Гніламёдаў, У. В. Алесь Жук / Гніламёдаў У. В. // Гісторыя беларускай літаратуры XX стагоддзя : у 4 т. / рэдкал.: У. В. Гніламёдаў і інш. ; навук. рэд.: У. В. Гніламёдаў, С. С. Лаўшук. – Мн., 2003. – Т. 4. Кн. 2.- С. 542-565.
•Андраюк, С. Чытаючы маладую прозу. Драматызм – у звычайным / Серафім Андраюк // А жыццё вышэй за ўсё / Серафім Андраюк.-Мн., 1992.-С.144-145, 193-198.
•Бугаёў, Дз. Нічога лішняга: (Алесь Жук) / Дзмітрый Бугаёў // Служэнне Беларусі: праблем. арт., літ. партр., эсэ, успаміны / Дзмітрый Бугаёў. - Мн, 2003.- С. 364-380.
•Бугаёў, Дз. Пра сучасную прозу / Дзмітрый Бугаёў // Чалавечнасць / Дзмітрый Бугаёў.- Мн., 1985.-С.88-118. Са зместу А.Жук С.115-117.
•Грамадчанка, Т. Пад ветрамі сучаснасці / Т.Грамадчанка // Перад праўдай высокай і вечнай /Т.К.Грамадчанка.- Мн., 1991.-С.97-99.
•Канэ, Ю. Самае важнае, што ведае ён...” / Юлія Канэ // Плынь / Юлія Канэ.- Мн., 1983. -С.89-104.
•Шупенька, Г. Абавязак перад талентам / Генадзь Шупенька // Прага мастацкасці.- Мн., 1996.-С.279-290.
•Бельскi, А. Сучасная беларуская проза: (у т.л. А.Жук) / А.Бельскі // Беларуская мова i лiтаратура. - 2009. - №4. - C.20-27
•Жардзецкая, А. Экалагічныя праблемы ў сучаснай беларускай прозе: (у т.л. А.Жук) / А.Жардзецкая //
Роднае слова. - 2008. - №12. - C.28-31
•Далiдовiч, Г. З маладосці сталы - Алесь Жук Г.Далідовіч // Роднае слова. - 2007. - №3. - C.79-81
•Шаўлякова-Барзенка, І. Л. Сучасная беларуская проза: маральна-філасофская праблематыка / І. Л. Шаўлякова-Барзенка // Беларуская мова і літаратура.- 2005. -№ 3. -С. 57-64. Са зместу: Алесь Жук С. 61-64.
•Алесь Жук: (матэрыялы аб жыцці і творчасці) / Г. Тычка і інш. // Крыніца.- 2001. -№ 1. -С. 3-51.
•Грамадчанка, Т. Каб вярнулася песня...: літаратурны партрэт Алеся Жука / Таіса Грамадчанка // Роднае слова.-1997.-№4.-С.4-19.

Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение

Сообщений в этой теме
- Admin   Акцыя "Чытаем беларускую кнігу" 2012   16.1.2012, 11:06
- - Admin   ”Вам пісьмы пісаць не буду...” 14 студзеня с...   16.1.2012, 11:11
- - Admin   ”Жыццё ў слове...” 14 лютага спаўняецца 7...   7.2.2012, 7:32
- - Admin   “Малюю мілую Радзіму...” 25 лютага спаўняецца 50 г...   7.2.2012, 7:34
- - Admin   “Летапісец сваёй эпохі” 26 лютага спаўняецца 100...   7.2.2012, 7:35
- - Admin   11 сакавіка спаўняецца 125 гадоў з дня нараджэнн...   13.3.2012, 9:10
- - Admin   1 красавіка спаўняецца 65 гадоў з дня нараджэння...   3.4.2012, 8:33
- - Admin   “І ўсе мае дні – Беларусі” 10 мая спаўняецца 70 го...   7.5.2012, 11:28
- - Admin   “Мая душа – скарбонка пачуцця...” 11 мая спаўняецц...   7.5.2012, 11:31
- - Admin   “Остался с нами навсегда” 7 июня исполняется 80 ле...   12.6.2012, 13:21
- - Admin   “Купала – гэта наша ўсё...” 7 ліпеня спаўняецца 13...   30.6.2012, 8:01
- - Admin   "...Вышэй за ўсё і перш за ўсё -- чалавечнасц...   3.8.2012, 13:20
- - Admin   “Паэзія – маё жыццё” 23 жніўня спаўняецца 95 год з...   6.8.2012, 11:47
- - Admin   ”Я сэрцам пісаў сваю кожную песню” 17 верасня спа...   4.9.2012, 13:41
- - Admin   ”З глыбінь мастацкага слова....” 7 кастрычні...   10.10.2012, 8:15
- - Admin   ”Я – акіяну жытняга Колас” 3 ліс...   6.11.2012, 14:38
- - Admin   "Слова кліча - сэнс адгукаецца..." 5 сне...   5.12.2012, 7:41


Ответить в данную темуНачать новую тему
1 чел. читают эту тему (гостей: 1, скрытых пользователей: 0)
Пользователей: 0

 



Текстовая версия Сейчас: 18.5.2024, 5:30