IPB

Здравствуйте, гость ( Вход | Регистрация )

388 страниц V   1 2 3 > »   
Ответить в данную темуНачать новую тему
Обзор мероприятий., Обзор мероприятий, проведенных Лидской районной библиотекой и филиалам
Admin
сообщение Вчера, 15:14
Сообщение #1


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 4193
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Краязнаўчая вандроўка “Між лясамі ды азёрамі – васільковыя палі, я не ведаю, не ведаю – прыгажэйшае зямлі”

2 ліпеня ў філіяле “Лідская гарадская бібліятэка №2” прайшла краязнаўчая вандроўка “Між лясамі ды азёрамі – васільковыя палі, я не ведаю, не ведаю –прыгажэйшае зямлі”, прымеркаваная да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Бібліятэкар расказала дзецям пра гісторыю свята, пазнаёміла з кнігамі аб гістарычным мінулым і сучасным жыцці Беларусі. На кніжнай выставе “Беларусь у маім сэрцы” прысутныя пазнаёміліся з маляўнічымі, багата ілюстраванымі выданнямі аб шматвяковай гісторыі, аб традыцыях і звычаях беларускага народа, аб яго духоўным багацці. У заключэнне бібліятэкар пажадала дзецям, каб яны заўсёды заставаліся патрыётамі сваёй краіны і ў будучыні праславілі яе сваімі дасягненнямі.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение Вчера, 15:07
Сообщение #2


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 4193
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Патрыятычны нон-стоп “Беларусь мая Незалежная”

Да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь у філіяле “Лідская гарадская дзіцячая бібліятэка” прайшоў патрыятычны нон-стоп “Беларусь мая Незалежная”. Выхаванцы аздараўленчага лагера ДУА “СШ № 8 г.Ліды імя В.Ф.Казакова” даведаліся пра гісторыю ўзнікнення свята Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Дзецям нагадалі пра сімвалы нашай дзяржавы і расказалі пра іх асаблівасці, пазнаёмілі з картай Беларусі, паўтарылі сталіцу і абласныя гарады. Рабяты завочна адправіліся ў падарожжа па мясцінам нашай роднай краіны, пазнаёміліся з архітэктурнымі помнікамі і пабачылі хараство беларускай прыроды.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение Вчера, 14:16
Сообщение #3


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 4193
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Святочная краязнаўчая старонка “Віншуем цябе, Беларусь Незалежная”

Да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь у філіяле “Лідская гарадская бібліятэка №6 імя В. Таўлая” была праведзена святочная краязнаўчая старонка “Віншуем цябе, Беларусь Незалежная”. Прадстаўнікі старэйшага пакалення ўспаміналі сваё пасляваеннае дзяцінства і юнацтва. Моладзь дзялілася сваімі марамі. Бібліятэкары правялі агляд кніг “Пад мірным небам Беларусі”, на старонках якіх размешчаны цудоўныя краявіды роднай Беларусі.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение Вчера, 14:00
Сообщение #4


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 4193
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Урок памяці “Мінулых гадоў светлая памяць”

Да 81-годдзя з часу вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў адбыўся урок памяці “Мінулых гадоў светлая памяць”. Вядучы пазнаёміў прысутных з падзеямі ліпеня 1944 года на тэрыторыі Беларусі, падрабязна расказаў пра аперацыю “Багратыён”. Удзельнікі з задавальненнем слухалі і задавалі пытанні.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение Вчера, 13:45
Сообщение #5


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 4193
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Краязнаўчая гадзіна “І завецца Беларуссю непаўторны родны край”

2 ліпеня ў філіяле “Лідская гарадская бібліятэка №1” ладзілася краязнаўчая гадзіна “І завецца Беларуссю непаўторны родны край”, прысвечаная Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Дзеці разгадвалі загадкі і рэбусы, выконваючы розныя заданні, пазнаёміліся з такімі паняццямі, як “патрыёт” і “патрыятызм”, з галоўнымі сімваламі нашай дзяржавы – гербам, сцягам і гімнам, іх функцыянальным прызначэннем і сімвалічным значэннем фарбаў і вобразаў. Успомнілі прыказкі і прымаўкі пра Радзіму, важныя даты і падзеі, а таксама народныя сімвалы краіны. У заканчэнні мерапрыемства здзейснілі віртуальнае падарожжа па гарадах Беларусі, пазнаёміліся з іх візітнымі картамі, а падрыхтаваная кніжная выстава дала магчымасць рабятам даведацца з кніг шмат цікавага і пазнавальнага аб сваёй Радзіме.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение Вчера, 13:42
Сообщение #6


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 4193
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Фольклорный калейдоскоп «Живут традиции, расцветает земля»

2 июля в филиале «Лидская городская библиотека №4» ко Дню Независимости Республики Беларусь состоялся фольклорный калейдоскоп «Живут традиции, расцветает земля». Присутствующим на мероприятии ребятам рассказали о самых важных государственных символах страны и её героической истории, о богатстве и красоте природы, о главных городах и достижениях белорусов.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 1.7.2025, 13:58
Сообщение #7


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 4193
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Подарок библиотеке

1 июля 2025 года состоялось значимое событие в Лидской районной библиотеке имени Янки Купалы. В преддверии Дня Независимости Республики Беларусь председатель Лидского районного исполнительного комитета Версоцкий Александр Людвигович в торжественной обстановке вручил ключи от стильного, современного, компактного автомобиля для библиотечного обслуживания отдаленных деревень директору ГУК «Лидская районная библиотека имени Янки Купалы» Быстрицкой Елене Адамовне. Библиобус – это не просто микроавтобус, а целый библиотечный передвижной комплекс, имеющий отсек обслуживания – современный информационный центр с книжными стеллажами.
Специально оборудованный под передвижную библиотеку автомобиль будет развозить литературу и периодические издания по 15 разработанным маршрутам в малонаселённые пункты Лидчины. Это 34 деревни.
Теперь это не просто микроавтобус, а целый библиотечный передвижной комплекс, имеющий два внутренних отсека обслуживания – современный информационный центр с доступом в интернет и библиотеку с книжными стеллажами.
Среди гостей мероприятия присутствовал председатель ОО «Союз писателей Беларуси» Карлюкевич Александр Николаевич, который в этот праздничный день передал в фонд Лидской районной библиотеки имени Янки Купалы 300 экземпляров книг. Уверены, что подаренные книги не только займут свое место на книжных полках, но и найдут своего читателя.

Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение

388 страниц V   1 2 3 > » 
Ответить в данную темуНачать новую тему
3 чел. читают эту тему (гостей: 3, скрытых пользователей: 0)
Пользователей: 0

 



Текстовая версия Сейчас: 3.7.2025, 11:01