Акцыя "Чытаем беларускую кнігу", Літаратурныя юбілеі |
Здравствуйте, гость ( Вход | Регистрация )
Акцыя "Чытаем беларускую кнігу", Літаратурныя юбілеі |
7.3.2024, 7:22
Сообщение
#8
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3873 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Бяссонне Млечнага Шляху 24сакавіка – 75 гадоў з дня нараджэнняУ.П. Саламахі (1949г.), пісьменніка, сцэнарыста. Нарадзіўся Уладзімір Пятровіч Саламаха ў вёсцы Бераснёўка Кіраўскага раёна Магілёўскай вобласці. У 1975 годзе скончыў факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. З 1982 Член Саюза пісьменнікаў Беларусі. Уладзімір Саламаха — лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (2002 г.), Нацыянальнай літаратурнай прэміі (2015 г.). Першыя апавяданні У. Саламахі “Блізкі далёкі бераг”, “Яўменава хата” надрукаваны ў 1977 годзе у часопісе “Маладосць”. Першы зборнік “На ўзмежку радасці” выйшаў з друку ў 1980 годзе. Ён аўтар зборнікаў “Заўтра ў дарогу” (1985), “Кавалёк — лесавая былінка” (1988), “Цяпло чужога сэрдца” (1990), “Напрадвесні” (2001), “І няма шляху чужога” (2014) і іншых. Апавяданні і аповесці У.Саламахі прасякнуты глыбокім псіхалагізмам. Героі — сучаснікі аўтара, якія шукаюць свае месца ў жыцці. Творчым дасягненнем У. Саламахі стала апавяданне “Жыць тры дні”, напісанае пісьменнікам у пачатку літаратурнай дзейнасці. Вобраз галоўнай гераіні Вольгі атрымаўся надзвычай праўдзівым і пераканаўчым. На думку некаторых даследчыкаў літаратуры, гэта “адзін з лепшых твораў “малога жанру” аб Вялікай Айчыннай вайне”. Уладзімір Саламаха — аўтар нарысаў “У кожнага свая рака”, “Лесарубы”, “Зямныя сімвалы”, “На зялёных промнях Бярозы” і іншых’. Многія з іх — сапраўдны гімн Радзіме. У 2020 годзе выйшаў яго новы раман у аповесцях “Калі ўпадзе адзін” прысвечаны праблеме выбару чалавека ў ваенны і пасляваенны час. У аснове рамана — маральная трагедыя жыхароў спаленай карнікамі вёскі Гуда. Галоўныя дзеючыя асобы — бацька здрадніка, які ўдзельнічаў у знішчэнні аднавяскоўцаў, і гуднянцы, якія цудам выжылі. “Калі ўпадзе адін” — гэта гісторыя пра здраду і каханне, пра жыццё і смерць, якія заўсёды побач. Сцвярджэнне аўтара аб святой неабходнасцi чалавеку ў любых, нават самых страшных сiтуацыях, жыць у згодзе з усiм астатнiм светам заклiкае чытача да фiласофскiх разважанняў аб жыццi, аб нашым мiнулым, сучасным i будучым. Уладзімір Саламаха напісаў сцэнарыі, па якіх былі зняты дакументальныя і мульціплікацыйныя фільмы. Вядомы ён таксама і як таленавіты публіцыст. Напісаў шмат артыкулаў аб літаратуры, стварыў літаратурныя партрэты многіх беларускіх і рускіх пісьменнікаў. У выніку плённай працы У.Саламахі ў галіне крытыкі і літаратуразнаўства былі выдадзены кніга літаратурнай публіцыстыкі і рэцэнзій “Званыя і выбраныя” (1999), зборнікі “Сусвет дабрыні” (2005) і “Літаратура: застаецца сапраўднае” (2014), куды ўвайшлі эсэ, артыкулы і дыялогі. Бібліяграфія 1. Саламаха, У.П. Як быць заўсёды добрым і мужным?.. // З росных сцяжын : аўтабіягр. Пісьменнікаў Беларусі / [уклад. М. Н. Мінзер]. – Мінск, 2009. – С. 359-368. 2. Лагвіненка, М. Сумленне — паняццеаб’ёмнае / Міхась Лагвіненка // Полымя. – 2014. - № 3. – С. 171-182. 3. Гардзей, В. Зямное і зорнае ў творчасці Уладзіміра Саламахі / Віктар Гардзей // Беларуская думка. – 2000 № 1. – С. 138-143. 4. Камейша, К. Сонца яшчэ высока / Казімір Камейша // Літаратура і мастацтва. – 2009. – 27 сак. – С. 13. |
|
|
5.2.2024, 8:57
Сообщение
#9
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3873 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
І вечнасць радка як вечнасць жыцця 6 лютага – 110 гадоў з дня нараджэнняАркадзя Куляшова (1914— 1978), паэта, перакладчыка, сцэнарыста, грмадскага дзеяча. Сярод паэтычных узвышшаў айчыннай літаратуры ХХ ст. адно з найбольш пачэсных месцаў займае вершаванае слова Аркадзя Куляшова, які ўзбагаціў не толькі беларускую, але і ўсю тагачасную шматнацыянальную савецкую паэзію выдатнымі паэмамі пра сучаснасць і мінуўшчыну. Паэтычны талент А. Куляшова абудзіўся рана. Першыя вершы А. Куляшоў пісаў на рускай мове з шасцігадовага ўзросту. У 1926 г. у Клімавіцкай акруговай газеце "Наш працаўнік" з'явіўся ў друку яго верш на беларускай мове "Ты мой брат" (будучы паэт вучыўся тады ў шостым класе Саматэвіцкай сямігодкі). У наступныя гады яго творы змяшчаліся ў часопісах "Чырвоны сейбіт", "Маладняк", "Полымя", газеце "Чырвоная змена", а ў 1930 г. Белдзяржвыдавецтва выпусціла першы зборнік яго вершаў "Росквіт зямлі". Усім вядома песня І. Лучанка "Алеся", у аснову якой пакладзены верш А. Куляшова "Бывай...''. Ён напісаны ў 1928 г. чатырнаццацігадовым юнаком. А. Куляшоў востра перажываў трагедыю першых дзен Вялікай Айчыннай вайны. 24 чэрвеня ён пакінуў разбураны Мінск, пяшком прайшоў "горкі шлях" да Оршы, а ў Калініне добраахвотна ўступіў у рады Чырвонай Арміі. Ва ўмовах франтавога жыцця А. Куляшоў здолеў напісаць выдатныя мастацкія творы за незвычайна кароткі час. У жніўні 1942 г. ен напісаў паэму "Сцяг брыгады" - кнігу пра байца, які зведаў горыч разгрому брыгады, страту баявых сяброў, але выйшаў з варожага акружэння разам з параніным камісарам. У паэме "Дом №24", напісанай таксама ў гады вайны, А. Куляшоў расказаў пра абуджэнне жыцця на папялішчах вайны, пра вяртанне да жыцця чалавечых душ, спапяленых вайной. Назаўжды ў народнай памяці застануцца героі напісаных А. Куляшовым у гады вайны балад — дзеці і сястра камандзіра партызанскай брыгады Міная Шмырова, расстраляныя фашыстамі, мужныя беларускія дзяўчаты, якіх фашысты вывезлі ў Германію, але не змаглі зламаць духоўна. Пра гэта Аркадзь Куляшоў расказаў у такіх творах, як "Балада аб чатырох заложніках", "Камсамольскі білет", "Ліст з палону", "Над брацкай магілай". Гэтыя творы ў гады вайны не толькі гаварылі суровую праўду пра пакуты і мужнасць нашага народа — яны былі і застаюцца крыніцай духоўнай сілы чалавека. Бібліяграфія Арцем'еў, В. Слова пра Куляшова / В. Арцемьеў // Лiтаратура i мастацтва. - 2014. -7 лют. - C.7. Бярозкiн, Р. С. Аркадзь Куляшоў : крытыка-бiягр. нарыс / Р.С.Бярозкiн. - Мн. : Народная асвета, 1978. – 192с. - (Народныя паэты БССР). Галоўка, С. Салдат свайго часу / С.Галоўка // Беларуская думка. - 2014. - №3. - C.17-25. Гарадніцкі, Я. Адказнасць перад жыццём, часам і "строгім вершам" / Я.Гарадніцкі // Полымя. - 2014. - №2. - C.123-133. Голуб, Т. С. Летапіс жыцця і творчасці Аркадзя Куляшова : манаграфія / 2-е выданне, выпр. і дап / Тэрэза Голуб. - Мінск : Беларуская навука, 2014. – 347с. |
|
|
3.1.2024, 7:31
Сообщение
#10
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3873 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Толькі мужны дасягае мэты 8 студзеня – 100 гадоў з дня нараджэння Алеся Савіцкага (1924—2015), беларускага пісьменніка. Выдатнаму пісьменніку Алесю (Аляксандру Ануфрыевічу) Савіцкаму, творчая дзейнасць якога займае асобнае месца ў сучаснай беларускай літаратуры, выпала на долю няпростае, але цікавае на падзеі жыццё. Нарадзіўся будучы пісьменнік у Полацку ў сям’і рабочага. У 1939 г. сям’я пераехала ў Гродна, таму што бацька ў той час быў ваеннаслужачым. Да Вялікай Айчыннай вайны А.Савіцкі вучыўся ў сярэдняй школе. У 1942-1944 гг. Быў партызанам на Віцібшчыне. Пасля вызвалення Беларусі знаходзіўся ў дзеючай арміі, удзельнічаў у вызваленні Літвы, Польшчы, баях за ўзяцце Берліна. Быў тройчы паранены. У 1958 г. А. Савіцкі скончыў Літаратурны інстытут імя М.Грокага ў Маскве, у 1961 г. аспірантуру гэтай навучальнай установы. Літаратурную дзейнасць А.Савіцкі пачаў яшчэ ў партызанскім атрадзе. У 1943 г. напісаў свій першы верш “На смерць сябра”. Пазней аматары беларускай прозы пазнаеміліся з аповесцямі “Кедры глядзяць на мора” (1960), “Пасля паводкі” (1962), “Самы высокі паверх” (1967; прэмія Ленінскага камсамола Беларусі, 1972) і раманам “Жанчына” (1963), якія аб’яднаны адной агульнай праблемай — імкненнем герояў знайсці свае сапраўднае шчасце. Тэма выпраўлення чалавека, яго маральнага і духоўнага станаўлення як асобы ў складанасцях паўсядзённага быцця, узнятая ў гэтых творах, стане вызначальнавй для ўсёй творчасці А.Савіцкага. Асэнсаванне асабіста перажытага ў гады вайны, тых выпрабаванняў, што выпалі на долю чалавека, з пазіцыі сённяшняга дня дазволілі пісьменніку стварыць шэраг твораў аб вайне, у тым ліку трылогію “Верай і праўдай” (1976), “Літасці не чакай” (1982), “Памерці заўсёды паспееш” (1983). Гэта шырокае мастацкае палатно, дзе глыбока і пераканаўча ўзнаўляецца гістарычная панарама партызанскай барацьбы ў Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Адметнай рысай трылогіі з’яўляецца тое, што пісьменнікам удала падкрэсліваецца важная асаблівасць: якія б беды ні сустракаліся на шляху людзей, большасць з іх імкнулася захаваць у сябе лепшыя маральныя якасці — чалавечнасць, дабрату, душэўную цеплыню і шчодрасць. Па тэматычнай накіраванасці да трылогіі А. Савіцкага блізка стаяць раманы “Зямля не раскажа” (1980), “Верасы” (1987), “Обаль” (1989) і інш. У сваіх творах пісьменнік уздымае праблемы пасляваеннай вёскі (раман “Палын —зелле горкае” (1967), апавяданні “Вёска была за лесам”, “Мітуліца”), піша пра духоўны свет сучасніка (аповесць “І нічога ўзамен” (1973), даследуе ўзаемаадносіны паміж людзьмі, іх адказнасць за свае дзеянні, учынкі (раман “Толькі аднойчы” (1979), апавяданні “Сезоннік”, “Волька прыехала” і інш.) Не пакідае пісьменнік без увагі і юных чытачоў. З друку выйшлі зборнікі апавяданняў для дзяцей “Белы гарлачык” (1965), “Шкляная нітка” (1970), аповесці-казкі “Радасці і нягоды залацістага карасіка Бубліка”(1993), “Прыгоды Муркі” (1997), “Дзівосы Лысай гары” (1999; Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь, 2002) і інш. Раманы, апвесці, публіцыстыка, кнігі для дзяцей папоўнілі творчы набытак пісьменніка, знайшлі ўдзячнага чытача. Бібліяграфія 1. Алесь Савіцкі: "Сонца на ўсіх адно" : проза, публіцыстыка / укладальнікі: Н. Гальпяровіч, Н. Ваніна. - Мінск : Чатыры чвэрцi, 2011. - 223 с. - (Асоба і час). 2. Высоцкая, Н. Ф. Успамін пра мастака-воіна, мастака-грамадзяніна : да 95-годдзя з дня нараджэння Міхаіла Савіцкага / Надзея Высоцкая // Роднае слова. - 2017. — № 2. — С. 86—88. 3. Марціновіч, А. Бяссонне Млечнага Шляху : выбраныя старонкі беларускай літаратуры / Алесь Марціновіч. - Мінск : Беларусь, 2016. - 525, [2] с. 4. Савіцкі, А. Алесь Савіцкі: "Толькі мужны дасягае мэты" / гутарку вёў Зіновій Прыгодзіч // Полымя. - 2013. — № 5. — С. 122—135. |
|
|
30.11.2023, 14:49
Сообщение
#11
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3873 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
На шырокіх шляхах жыцця 24 снежня – 110 гадоў з дня нараджэння А.М. Кулакоўскага (1913-1986), пісьменніка. Яркім прадстаўніком рэалістычнай літаратуры ХХ ст. з’яўляецца Аляксей Мікалаевіч Кулакоўскі. У яго творчасці арганічна спалучаюцца маральна-этычныя, грамадска-палітычныя і філасофскія праблемы. Нарадзіўся ён у в. Кулакі на Случчыне. У 1931 г. скончыў Рагачоўскую профтэхшколу бондараў, затым загадваў бандарнай арцеллю ў Касцюковіцкім раёне. З 1931 па 1934 гг. быў адказным сакратаром клімавіцкай газеты “Камуна”, публікаваў замалёўкі. У 1934 г. пераехаў у Мінск, працаваў у газеце “Чырвоная змена”. Скончыў Мінскі настаўніцкі інстытут, Вышэйшыя курсы мовы і літаратуры. У 1939 годзе быў прызваны ў армію. У час Вялікай Айчыннай вайны быў камандзірам узвода, камандзірам роты, удзельнічаў у баях на Сталінградскім і 1-ым Украінскім франтах, тройчы быў ранены. Пасля дэмабілізацыі працаваў у часопісе “Беларусь”, газеце “Літаратура і мастацтва”, быў галоўным рэдактарам часопіса “Маладосць”. Аляксей Кулакоўскі пачаў друкавацца ў 1932 г. Асноўныя тэмы творчасці пісьменніка – гераічны подзвіг народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, жыццё пасляваеннай вёскі, яе складаныя гаспадарчыя і духоўныя праблемы. Да творчай манеры А.Кулакоўскага характэрна ўзмацненне мастацкай нагрузкі на бытавыя дэталі, набліжнасць да жыццёвай праўды. Героі яго твораў – звычайныя, простыя людзі. Аляксей Кулакоўскі пісаў раманы, аповесці, апавяданні, эцюды, нарысы, гумарэскі. Першы зборнік апавяданняў “Сад” (1947) прысвечаны тэме вайны і цяжкаму пасляваеннаму жыццю. Паглыбленнай цікавасцю да быту людзей, іх паўсядзённых клопатаў вызначаюцца зборнікі “Хораша ўзыходзіць сонца” (1952), “Незабыўнае рэха” (1956), аповесць “Тры зоркі” (1963). Філасофскія і палітычныя праблемы асвятляюцца ў апавяданні “Нямко” (1946). Самым значным творам, галоўнай працай А.Кулакоўскага з’яўляецца яго дылогія – раманы “Растаёмся ненадоўга” (1955) і “Сустрэчы на ростанях” (1962), у якіх падрабязна адлюстравана жыццё ваенага пакалення, асэнсоўваецца роля інтэлігенцыі ў грамадстве. У рамане “Сцежкі зведаныя і нязведаныя” (1974) паказана беларуская вёска ў час калектывізацыі і першыя дні вайны. У шэрагу твораў выкарыстаны дакументальныя матэрыялы, раскрываецца мужнасць народа, разглядаецца сувязь гераізму і працоўнага ўкладу людзей. Сярод іх – “Да ўсходу сонца” (1957), “Твой шлях перад табою” (1964), “Хлебарэз” (1983) і іншыя. У рамане “Васількі” (1981) характарызуецца жыццё горада ў пасляваенны час, абагульнены шматлікія пытанні маральна-этычнай праблематыкі. Аляксей Мікалаевіч выдаў для дзяцей зборнік апавяданняў “На возеры” (1950), кнігу аповесцей “Белы сокал” (1985; Дзяржаўная прэмія БССР, 1986). Аляксей Кулакоўскі ўзнагарожданы ордэнамі Чырвонай Зоркі, Працоўнага Чырвонага Сцяга, двума ордэнамі “Знак Пашаны”, Дружбы народаў, медалямі. У 1974 г. атрымаў званне заслужанага работніка культуры БССР. Бібліяграфія: Гусак, С. А. Аляксей Кулакоўскі: крытыка-бібліяграфічны нарыс / Сяргей Гусак. – Мінск : Беларусь, 1967. – 261 с. Марціновіч, А. Правда, добро, человечность. Алексей Кулаковский // Бяссноое Млечнага Шляху : выбраныя старонкі беларускай літаратуры / Алесь Марціновіч. – Мінск, 2016. – С. 190-208. Андраюк, С. Талент шчыры, слова простае / Серафім Андраюк // Полымя. – 2013. – № 12. – С. 128-139. Воранава, Г. Сцвярджэнне чалавечнасці : да стагоддзя з дня нараджэння Аляксея Кулакоўскага / Галіна Воранава // Роднае слова. – 2013. – № 12. – С. 8-11. |
|
|
2.11.2023, 8:41
Сообщение
#12
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3873 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Крылатая песня Яўгеніі Янішчыц 20 лістапада – 75 гадоў з дня нараджэння Я.І. Янішчыц (1948-1988), паэтэсы Каштоўным набыткам беларускай літаратуры другой паловы ХХ ст. стала творчасць Яўгеніі Іосіфаўны Янішчыц. Яе светлая, шчырая, удумлівая паэзія вылучаецца высокай грамадзянскасцю, пранікнёнай любоўю да чалавека і жыцця, роднага краю. Нарадзілася Яўгенія Янішчыц у в.Рудка Пінскага раёна Брэсцкай вобласці. Пасля заканчэння Парэцкай сярэдняй школы паступіла ў 1966 г. на аддзяленне беларускай мовы і літаратуры філалагічнага факультэта БДУ імя І.У. Леніна. Друкавацца Я.Янішчыц пачала, калі вучылася ў Парэцкай сярэдняй школе. У 1963 г. у пінскай раёнай газеце “Полесская правда” з’явіліся яе першыя вершы на рускай і беларускай мовах – “Голубь”, “В школу”, “Жнівень”. Дасылала туды таксама нататкі, допісы, карэспандэнцыі, якія публікаваліся пад псеўданімамі Ж.Заметкіна і Е.Іосіфава. У 1965г. Я.Янішчыц стала пераможцай конкурсу юных паэтаў, арганізаваным радыёстанцыяй “Арляняты”. У гэтым жа годзе яе творы з’явіліся ў рэспубліканскіх газетах “Чырвоная змена” і “Літаратура і мастацтва”. Першы зборнік “Снежныя грамніцы” (1970) выйшаў, калі Я.Янішчыц вучылася на пятым курсе БДУ. Вершы, змешчаныя там, прывабліваюць шчырасцю, натуральнасцю паэтычных уражанняў, светлым настроем, захапленнем хараством жыцця, радасным усведамленнем уласнай прысутнасці ў вялікім неабсяжным свеце. Іх станоўча ацанілі ў артыкулах і рэцэнзіях вядомыя пісьменнікі і крытыкі. Наступны зборнік “Дзень вечаровы” (1974), у які акрамя вершаў укючаны і рубаі паэтэсы, быў адзначаны ў 1978 г. прэміяй Ленінскага камсамолу Беларусі. У ім, у параўнанні з першай паэтычнай кнігай, Я.Янішчыц здолела пераступіць нейкую нябачную рысу, дзе побач з радасцю з’явіліся роспач, трывога, сум і адказнасць. Рыхтуючы кожную новую кнігу, паэтэса імкнулася зрабіць яе лепшай, чым папярэдняя. Этапным, паваротным лічыцца яе трэці зборнік “Ясельда” (1978), дзе больш прыкметна ўзмацняецца ўвага да складанасці жыцця, асабліва пранізліва гучаць вершы пра каханне. Сапраўднага паэтычнага майстэрства Я. Янішчыц дасягнула ў кнігах “На беразе плача” (1980), “Пара любові і жалю” (1983), за якую атрымала Дзяржаўную прэмію Беларусі імя Янкі Купалы, “Каліна зімы” (1987). Лірыка паэтэсы вызначаецца філасофскім роздумам над часам і прасторай, імгненнем і вечнасцю, жыццём і смерцю. Стан душы гераінь вершаў выяўляецца праз такія эмацыянальныя катэгорыі як любоў і боль, шчасце і адчай, радасць і журба, святло і цемра. У многіх творах робіцца акцэнт на няроўную і не надта ласкавую жаночую долю і шчасце. Шмат вершаў прысвечана бацькоўскаму дому, землякам, гераічнаму мінуламу краіныі сучаснасці. У апошняй прыжыццёвай кнізе “У шуме жытняга святла” (1988) сабраны лепшыя творы Я.Янішчыц. 25 лістапада гэтага ж года пісьменніца трагічна загінула. У 1988 г. Пінскай раённай бібліятэцы прысвоілі імя Я.Янішчыц, адну з вуліц горада назвалі ў яе гонар, у в. Велясніца залажылі парк памяці. На Піншчыне 2008год быў аб’яўлены годам Я.Янішчыц. Да 60-годдзя з дня нараджэння паэтэсы знялі дакументальны фільм “Небяспечны талент” і відэафільм “Свет далёкай зоркі Яўгеніі Янішчыц”. Бібліяграфія: Калядка, С. Непрыручаная птушка Палесся : творчая індывідуальнасць Яўгеніі Янішчыц / С. У. Калядка ;[нав. рэд. У. В. Гніламёдаў] ; НАН Беларусі ; Інстытут літаратуры імя Янкі Купалы. – Мінск : Беларуская навука, 2007. – 214, [2] с., [6] л. іл. : партр. Чарняўскі, М. “Палесся мілае дзіця” : з жыцця Яўгеніі Янішчыц / Мікола Чарняўскі // На парозе дабрыні і болю : літаратурныя партрэты / Мікола Чарняўскі. – Мінск, 2019. – С. 146-153. Поздняков, М. Помню ее трепетной, искренней и скромной / Михаил Поздняков // Правда жизни : литературоведение, критика / Михаил Поздняков. – Минск, 2017. – С. 29-36. Рублевская, Л. Последний полет ласточки Полесья / Людмила Рублевская // Рифма ценою в жизнь : эссе по истории белорусской литературы / Людмила Рублевская.- Минск, 2013. – С. 265-269. |
|
|
2.10.2023, 7:26
Сообщение
#13
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3873 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
У свеце дабрыні 11 кастрычніка – 110 гадоўз дня нараджэння Эддзі Агняцвет (1913 – 2000), паэтэсы, перакладчыцы. Эдзі Агняцвет (сапраўднае прозвішча Каган Эдзі Сямёнаўна) увайшла ў гісторыю беларускай літаратуры ХХ ст. як аўтар шматлікіх кніг паэзіі для дзяцей. Яе дзейнасць спрыяла развіццю важных духоўных каштоўнасцей у падрастаючага пакалення. Яркая індывідуальнасць паэтэсы праявілася і ў творах для дарослых. Нарадзілася яна ў Мінску. Скончыла Мінскі БДПУ імя М. Горкага. Была членам Саюза пісьменнікаў СССР. Друкавалася Э.Агняцвет з 1929 года. У пачатку творчай дзейнасці адлюстроўвала перамены, што адбываліся ў краіне, асвятляла праблемы моладзі. У 1935 г. выйшаў першы зборнік “Маё пакаленне”. Потым былі выдадзены кнігі “Вершы” (1938), “Вясновай раніцай” (1941). У творах, створаных у гады вайны, раскрываецца сум па родным краі, гераічная барацьба людзей. У час эвакуацыі ва Узбекістане Э.Агняцвет напісала і выдала глыбока патрыятычныя па сваім змесце зборнікі “Другу на фронт” (1942), “Край мой родны” (1945), “Простыя песні” (1946). Менавіта тады яна выступіла як дзіцячая пісьменніца. Вершы, якія расказваюць пра выпрабаванні ваеннага дзяцінства, увайшлі ў кнігу паэзіі “Міхасёк” (1944). За гады творчай дзейнасці былі падрыхтаваны зборнікі для дарослых “Дарога ў будучыню” (1949), “Беларуская рабіна” (1959), “Спадзяванне калыханак” (1983), “І смутак, і святло” (1996) і інш. Для дзяцей Э.Агняцвет выдала кнігі “Васількі” (1947), “Госць з далёкай зямлі” (1958), “Краіна маленства” (1975), “Ад зярнятка да вясёлкі” (1981), “Хай часцей смяюцца дзеці” (1997) і інш. Прыгажосць беларускай прыроды, праца людзей, сямейныя адносіны, патрыятызм, дружба народаў складаюць змест яе вершаў. Сярод іх – “Паклон прыродзе”, “Хлеб”, “Наша сям’я”, “Зямля з блакітнымі вачамі”, “Па бетховенскіх мясцінах” і інш. Асаблівасцю вершаў стала дэталёвае адлюстраванне фальклорна-народнай спадчыны, традыцый, мясцовых звычаяў, прыкмет, павер’яў,выкарыстоўванне лірычных, гуманістычных, пазнавальных вобразаў. Значнае месца займаюць прыродныя мастацкія сімвалы, апісанні непаўторнай беларускай флоры (“Сасонка”,“Клён”,“Зялёны дуб, разумны дуб”, “Антонаўка”, “Васількі” і інш.). Творы Эдзі Сямёнаўны перакладзены на мовынародаў свету. Песні на яе вершы пісалі многія беларускія кампазітары, сярод іх – М.Аладаў, У.Алоўнікаў, Я. Глебаў, І. Лучанок і інш. Пісьменніца ўзнагароджана ордэнам “Знак Пашаны”, медалямі. У 1986 годзе за кнігу вершаў і перакладаў для дзяцей “На двары алімпіяда” (1984) удастоена Ганаровага дыплома Міжнароднай літаратурнай прэміі імя Х.К.Андэрсана. Бібліяграфія: Баруздин, С. А. Об Эди Огнецвет / Сергей Баруздин // Писатель. Жизнь. Литература : литературные заметки :изд. 2-е, доп. / Сергей Баруздин. – Москва, 1990. – С. 331-339. Старавойтава, В. “Наш добры сябра – Эдзі Агняцвет” / В. Старавойтава // Гэты цуд завецца кніга / склад. Л. І. Макаранка, В. А. Тамашова. – Мінск, 2015. – С. 8-12. Мацюхтна, Т. Б. Выхаваўчы патэнцыял творчасці Эдзі Агняцвет / Т. Б. Мацюхіна // Народная асвета. – 2013. - № 10. – С. 82-85. Эдзі Агняцвет (1913-2000) / падрыхтавала І. А. Буторына // Пачатковае навучанне. – 2013. - № 2. – С. 60-61. Марцiновiч, А. Ружы ад Купалы / Алесь Марціновіч // Лiтаратура i мастацтва. - 2013. - 11 кастр. - C.4. |
|
|
1.9.2023, 7:27
Сообщение
#14
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3873 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Абраннік вечнасці 14 верасня – 85 год з дня нараджэння Леаніда Левановіча (1938-2021), беларускага пісьменніка. Леанід Кірэевіч Левановіч (сапраўднае прозвішча Лявонаў) нарадзіўся ў сялянскай сям'і, у вёсцы Клеявічы Касцюковіцкага раёна. Скончыў факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працаваў ва ўстановах культуры Дзяржынскага і Касцюковіцкага раёнаў, у газетах "Знамя юности", "Сельская газета", штотыднёвіку "Літаратура і мастацтва", часопісах "Нёман", "Полымя", на Беларускім тэлебачанні, у выдавецтве "Мастацкая літаратура". Упершыню ў друку Л. Левановіч выступіў з апавяданнем "Русакова дарога" ў 1963 г., аднак пэўнае літаратурнае прызнанне спачатку атрымаў як нарысіст, аўтар зборніка "Зялёны трохкутнік" (1973), у якім былі змешчаны нарысы, напісаныя ім у 1968—1970 гг. У 1976 г. выйшла першая мастацкая кніга Л. Левановіча "Мадонна з кветкаю", якая ўключала каля двух дзясяткаў апавяданняў пра нашых сучаснікаў, людзей самых розных прафесій. У сваю другую кнігу "Якар надзеі" (1979) пісьменнік, апрача пяці розна-тэматычных апавяданняў, уключыў аповесць з флоцкага жыцця "Прызнанне", напісаную ў не вельмі частай у беларускай літаратуры эпісталярнай форме. У канцы 1990-х гадоў Л. Левановіч апублікаваў яшчэ два зборнікі "Вяртанне ў радыяцыю" і "Ларыса, альбо Прыгоды аўтамабіліста". У першым знайшла адлюстраванне тэма Чарнобыля, асабліва балючая для пісьменніка, бо ў зоне радыяцыі апынулася яго родная вёска. Другі зборнік "Ларыса, альбо Прыгоды аўтамабіліста", апрача аповесці, якая дала яму назву, змясціў некалькі п'ес на тэму калгаснай вёскі і гераічную хроніку "Павел і Хуаніта", адзначаную на конкурсе драматычных твораў "Чалавек і час" прэміяй Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. За гэты зборнік Л. Левановічу ў 1999 г. была прысуджана Літаратурнаяпрэмія імя I. Мележа. У творчасці Л. Левановіча асабліва вылучаецца эпічны цыкл, працу над якім ён распачаў яшчэ ў 1976 г. У выніку з'явіліся раманы "Шчыглы" (1986), "Паводка сярод зімы" (1989), "Дзікая ружа" (1993), "Сіняе лета" (1998), "Бесядзь цячэ ў акіян" (2003, адзначана прэміяй Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі ў 2005 г.), "Палыновы вецер" (2006). У цэнтры эпапеі лёс вялікай сям'і Сахутаў, знаёмае да дробязей жыццё роднага Прыбяседдзя ў розныя гістарычныя моманты: у час фашысцкай акупацыі ("Шчыглы"), у гады пасляваеннага аднаўлення ("Паводка сярод зімы"), у год смерці Сталіна ("Дзікая ружа"), гады хрушчоўскай адлігі, калі адбылася сапраўды эпахальная падзея — палёт чалавека ў космас ("Сіняе лета"); у 80-я гады, якія называюць застойнымі, але і ў якія людзі сябравалі, любілі, выхоўвалі дзяцей, хадзілі на працу, адным словам, проста жылі ("Бесядзь цячэ ў акіян"); і ў 90-я гады, калі многае змянілася не толькі ў палітычным жыцці краіны, але і ў людзях ("Палыновы вецер"). Падзеі твораў разгортваюцца як у глыбінных Хатынічах, так і ў раённым і абласным цэнтрах, у сталіцы. Сярод герояў твораў — вяскоўцы, партыйныя дзеячы, настаўнікі, лесаводы, тэлежурналісты. Пастаянным персанажам усіх раманаў з'яўляецца Андрэй Сахута. У сваіх творах Л. Левановіч не замахваецца на паказ вялікасных гістарычных падзей, але водгулле іх адчуваецца ў кожным творы эпапеі, вызначае лёсы яго герояў. Бібліяграфія: 1. З росных сцяжын : аўтабіяграфіі пісьменнікаў Беларусі / уклад. М.Мінзер ; фота К.Л.Дробава. - Мн. : Літаратура і Мастацтва, 2009. - 461с. 2. Рагуля, А. У. Плынь : карціна нацыянальнага быцця ў раманах Леаніда Левановіча / А. Рагуля // Полымя. - 2013. — № 2. — С. 148—164; № 3. — С. 154—164. 3. Навасельцава, Г. В. Філасофскі раман у сучаснай беларускай літаратуры (на прыкладзе твора "Палыновы вецер" Леаніда Левановіча) / Г. В. Навасельцава // Веснік Брэсцкага ўніверсітэта. Серыя 3, Філалогія. Педагогіка. Псіхалогія. - 2017. — № 1. — С. 66—71. |
|
|
Текстовая версия | Сейчас: 4.11.2024, 3:20 |