Обзор мероприятий., Обзор мероприятий, проведенных Лидской районной библиотекой и филиалам |
Здравствуйте, гость ( Вход | Регистрация )
Обзор мероприятий., Обзор мероприятий, проведенных Лидской районной библиотекой и филиалам |
1.11.2024, 9:21
Сообщение
#15
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3889 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Літаратурна-музычная кампазіцыя “Выдатны свет любові мацярынскай” У Лідскай раённай бібліятэцы імя Янкі Купалы прайшло чарговае пасяджэнне клуба аматараў-кветкаводаў “Цветовод”. Старшыня клуба падрыхтавала літаратурна-музычную кампазіцыю “Выдатны свет любові мацярынскай”, паколькі напярэдадні святкавалі Дзень маці. Прысутныя за кубкам гарбаты ўспаміналі сваю маладосць: як гадавалі дзяцей, як іх вучылі, дзяліліся пражытым жыццём, расказвалі пра свае цяжкасці. Чыталі вершы, спявалі песні, расказвалі анекдоты пра жыццё. Вядучая падрыхтавала відэафільм пра адносіны сучаснай моладзі да бацькоў. |
|
|
1.11.2024, 9:18
Сообщение
#16
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3889 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Гульнёвая праграма “Мой горад родны, сэрцу дарагі” Падчас восеньскіх канікулаў для малодшых школьнікаў, якія наведваюць прышкольны лагер ДУА “Сярэдняя школа №16 г.Ліда”, да Сусветнага дня гарадоў у філіяле “Лідская гарадская бібліятэка №6 імя В.Таўлая” была праведзена гульнёвая праграма “Мой горад родны, сэрцу дарагі”. Бібліятэкары пазнаёмілі дзяцей з сімваламі Беларусі, гісторыяй роднага горада, знакамітымі мясцінамі Ліды і краіны. Дзеці з цікавасцю разглядалі кнігі аб родным краі, малявалі. |
|
|
1.11.2024, 9:15
Сообщение
#17
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3889 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Час памяти «И дети победили в той войне» 30 октября в филиале «Лидская городская библиотека №4» для пришкольного лагеря ГУО «Средняя школа №11 г.Лида» прошёл час памяти «И дети победили в той войне», посвящённый страницам истории Великой Отечественной войны и героизму детей, вставших на защиту Родины рядом со взрослыми. Кадры из военной хроники заставили школьников по-новому взглянуть на события военных лет. Ребятам рассказали о жизни детей в годы войны, об их самоотверженности, героизме, подвиге сверстников, которые со школьной скамьи ушли на фронт. |
|
|
1.11.2024, 9:14
Сообщение
#18
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3889 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Гістарычнае падарожжа “Хроніка жыцця горада” У рамках праекта “Мой горад у сэрцы маім” да Сусветнага дня гарадоў у гістарычнае падарожжа “Хроніка жыцця горада” адправіліся выхаванцы прышкольнага лагера ДУА “СШ №8 г.Ліды імя В.Ф.Казакова”. Супрацоўнікі філіяла “Лідская гарадская дзіцячая бібліятэка” рабятам распавялі легенды пра горад Ліду, нагадалі аб значных гістарычных датах у жыцці города, пазнаёмілі з гістарычнымі помнікамі, расказалі пра Лідскі замак. Дзеці завочна пабывалі на старых вуліцах Ліды, паглядеўшы мультымедыйную прэзентацыю “Ліда старажытная”. |
|
|
30.10.2024, 13:07
Сообщение
#19
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3889 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Публіцыстычны вернісаж “Алеся” – мудрая і маладая” Да 100-годдзя з дня заснавання часопіса “Алеся” у філіяле “Лідская гарадская бібліятэка №6 імя В.Таўлая” быў праведзены публіцыстычны вернісаж “Алеся” –мудрая і маладая”. Бібліятэкар расказала аб адным са старэйшых часопісаў Беларусі, асноўных тэмах, якія закранаюцца на яго старонках. Часопіс “Алеся” вельмі папулярны сярод наведвальнікаў нашай бібліятэкі. Многія жанчыны чытаюць кожны новы нумар і любяць перачытваць часопіс мінулых гадоў. |
|
|
30.10.2024, 11:02
Сообщение
#20
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3889 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Дзень адкрытых дзвярэй “Заву ў сваю прафесію” У Лідскай раённай бібліятэцы імя Янкі Купалы прайшоў дзень адкрытых дзвярэй у рамках прафарыентацыі “Заву ў сваю прафесію” для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Сярэдняя школа №12 г.Ліды”. Дзеці пазнаёміліся з прафесіяй бібліятэкара. Яны даведаліся, што бібліятэкар не толькі добра арыентуецца ў кніжным свеце, але і стварае праекты, вядзе гурты ў сацыяльных сетках, піша сцэнарыі і рэкламныя тэксты, праводзіць інтэрактыўныя мерапрыемствы, рыхтуе навіны для сайта, здымае і манціруе відэаролікі і буктрэйлеры. Усе ўдзельнікі прафарыентацыйнага занятку адказвалі на пытанні віктарыны “Дом, дзе жывуць кнігі”, адгадвалі загадкі пра бібліятэку, кнігі, прафесіі. Вялікую цікавасць у прысутных выклікала гульня-трэнінг “Я – бібліятэкар”, у якой кожны мог паспрабаваць сябе ў ролі бібліятэкара. Усе атрымалі розныя заданні: дапамагчы чытачам знайсці ў слоўніках значэнне слоў, прарэкламаваць новыя часопісы, запоўніць чытацкі фармуляр і іншыя. Падчас трэнінгу юнакі і дзяўчаты ацанілі, што добра ведаць мастацкія творы – недастаткова, трэба разбірацца і ў тэхнічнай, і ў даведачнай, і ў гістарычнай літаратуры, умець карыстацца як традыцыйнымі картачнымі каталогамі і картатэкамі, так і электронным каталогам і паўнатэкставымі базамі даных розных напрамкаў. Таксама бібліятэкар для чытачоў праводзіць тэматычныя мерапрыемствы, прысвечаныя памятным датам, арганізоўвае інтэрактыўныя праграмы, творчыя сустрэчы з цікавымі людзьмі. Усе дзеці пераканаліся ў тым, што бібліятэкар – гэта ўнікальная прафесія, запатрабаваная ў сучасным міры, якая патрабуе ад чалавека рознабаковых навыкаў і творчых здольнасцяў. |
|
|
30.10.2024, 11:00
Сообщение
#21
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3889 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Экалагічная вандроўка “Свет птушак і жывёл чакае падтрымкі ад сяброў” У філіяле “Інтэграваная бібліятэка агр.Дворышча” прайшла экалагічная вандроўка “Свет птушак і жывёл чакае падтрымкі ад сяброў”, прымеркаваная Сусветнаму дню аховы жывёл. Хто і як гатуецца да зімы цікава было даведацца ў час мерапрыемства, у гэтым дапамагла не толькі кніжная выстава, але і прэзентацыя з загадкамі пра птушак. Свае новыя веды дзеці паказалі ў конкурсе “Самы кемлівы”, як вынік згадзіліся, што каб шмат ведаць, трэба чытаць кнігі. |
|
|
Текстовая версия | Сейчас: 18.11.2024, 18:58 |