Акцыя "Чытаем беларускую кнігу", Літаратурныя юбілеі |
Здравствуйте, гость ( Вход | Регистрация )
Акцыя "Чытаем беларускую кнігу", Літаратурныя юбілеі |
1.8.2023, 8:16
Сообщение
#15
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3873 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Смеласць думкі — маладосць душы 29 жніўня – 100 гадоўз дня нараджэння (1923-2016гг.) Уладзіміра Казберука, літаратуразнаўцы, крытыка, перакладчыка, кандыдата філалагічных навук. Уладзімір Міхайлавіч Казбярук, выдатны літаратуразнавец, шырока вядомы крытык і перакладчык, займае адметнае месца ў беларускай літаратуры. Яго работы вызначаюцца глыбінёй думкі і арыгінальнасцю погляду на літаратурныя з’явы. Нарадзіўся У.Казбярук у в.Бандары Беластоцкага ваяводства (цяпер Польшча) у сялянскай сям’і. У снежні 1941 года паступіў на філалагічны факультэт БДУ (г.Мінск). У 1955 годзе скончыў аспірантуру пры Мінскім педагагічным інстытуце імя М.Горкага. Навуковай і даследчай дзейнасцю У.Казбярук пачаў займацца ў Інстытуце літаратуры імя Я.Купалы Акадэміі навук БССР, дзе працаваў вучоным сакратаром (1954-1964), затым старшым навуковым супрацоўнікам (1964-1993). Першыя крытычныя артыкулы навукоўца пра беларускіх пісьменнікаў і паэтаў і іх творчасць з’явіліся ў друку ў 1954 годзе. Уладзімір Казбярук зарэкамендаваў сябе як цікавы, руплівы крытык і літаратуразнавец. З цягам часу акрэслілася кола яго навукова-даследчых пошукаў: новае, удумлівае прачытанне нацыянальнай класікі, даследванне праблем беларускага рамантызму, вывучэнне ўзаемасувязей славянскіх літаратур. Вялікая заслуга У.Казбярука ў тым, што ён вярнуў з забыцця імя выдатнага беларускага паэта пачатку ХХ ст. Алеся Гаруна. Даследчык падрыхтаваў да друку кнігі пісьменніка “Сэрцам пачуты звон” (1990), “Выбраныя творы” (2003), “І я з народам…” (2007). У іх змешчаны не толькі паэтычныя творы, але і проза, драматургія, публіцыстыка. Выдаў нарыс “Светлай волі зычны звон” (1991). Гэта работа дазволіла канчаткова пераканацца ў тым, што беларуская літаратура выглядала б няпоўнай без творчасці А. Гаруна. Наватарскім лічыцца нарыс У.Казбярука “Францішак Скарына” (2003), адрасаваны дзецям сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту. На працягу навуковай дзейнасці крытык напісаў, апублікаваў дзясяткі, сотні цікавых артыкулаў па гісторыі беларускай літаратуры і культуры. Талент У.Казбярука не абмяжоўваецца даследчай працай, ён вядомы і як перакладчык. Для зборніка “Малыя героі вялікай вайны” (1986 г.) пераклаў успаміны маладых польскіх удзельнікаў Другой сусветнай вайны, пераклаў на рускую мову “Клад” З. Бядулі і іншыя асобныя казкі і апавяданні пісьменнікаў народаў СССР. Бібліяграфія Казбярук Уладзімір Міхайлавіч //Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Т. 7 / гал. рэд. Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мінск, 1996. – С. 425. Кiсялёў, Г. Унiверсалiзм, смеласць думкi, маладосць душы : да 80-годдзя Уладзіміра Казбярука/ Генадзь Кiсялёў ; фота // Роднае слова. — 2003. — №8. — C.12—14. Карлюкевіч, А. Навагрудскія літаратурныя ўзгоркі / Алесь Карлюкевіч // Полымя. — 2023. — № 1. — С. 120—134. Лешчанка, В. Ад версii да праўды : "Францiшак Скарына" Уладзіміра Казбярука / Вольга Лешчанка // Лiтаратура і мастацтва. — 2003. — 19 верас. — C.7. Казбярук Уладзімір Міхайлавіч // Старонкі лёсу : біябiблiяграфiчны слоўнік / склад.: Г.Л.Міранцова ; Навагрудская цэнтралізаваная бiблiятэчная сістэма, Шчорсаўская сельская бібліятэка. — Навагрудак, 2005. – 18с. |
|
|
30.6.2023, 9:24
Сообщение
#16
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3873 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Лёгкі подых важкага радка 3 ліпеня – 75 год з дня нараджэння (1948 г.) Анатоля Аўруціна, беларускага пісьменніка, перакладчыка, публіцыста, літаратурнага крытыка, празаіка, рэдактара.Сябра саюза пісьменнікаў Беларусі (1993г.) Амаль 50 год прыносіць радасць сапраўдным аматарам паэзіі творчасць аднаго з самых яркіх сучасных паэтаў Беларусі Анатоля Аўруціна. Нарадзіўся Анатоль Юр’евіч у Мінску ў сям’і інжынера-чыгуначніка. Скончыў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У.І. Леніна. Вучобу сумяшчаў з працай у вагонным дэпо станцыі “Мінск” Беларускай чыгункі. Быў літаратурным кансультантам газеты “Железнодорожник Белоруссии”. У літаратуру Анатоль Аўруцін прыйшоў у пачатку 70-х гадоў ХХ ст. Першая падборка яго вершаў была апублікавана ў 1973г. у газеце “Железнодорожник Белоруссии”. Першы зборнік вершаў “Снегопад в июле” выйшаў у 1979 г. у серыі “Першая кніга паэта”. Чытачам А. Аўруцін вядомы сваімі кнігамі вершаў “Поворотный круг” (1983), “… От мира сего” (1991), “По другую сторону дыхания” (1998), “Суд богов” (2001), “Поверуй... Вспомни... Усомнись..." (2003), “Визитная карточка” (2004). "Наедине с молчанием" (2007), "Август в декабре" (2009), “Просветление” (2016). Паэзія Анатоля Аўруціна трапляе пад азначэнне класічнай. Ёсць у яго вершы пра Мінск, які ён памятае з маленства, пра мінулую вайну і жанчыну з лічбамі на руцэ з-пад змятага рукава, пра светлыя назвы беларускага краю; вершы пра дваццатае стагоддзе з яго тэрактамі, гарачымі кропкамі, пра знявечаную радыяцыяй брагінскую зямлю. Мінуламу стагоддзю прысвечана і паэма А.Аўруціна “Осколки разбитого сердца" — вынік амаль дваццаціпяцігадовай працы паэта. Пачаты ў 1975г. твор быў завершаны ў 2000 годзе.. На адыходзячы век аўтар глядзіць праз прызму ўласнага лёсу і асабістага жыццёвага вопыту. З поспехам вытрымлівае паэзія А. Аўруціна і выпрабаванне каханнем. Лірычны герой яго вершаў не клянецца ў пачуццях, а надзвычай шчыра выказвае тое, што ў яго на душы і ў сэрцы. Актыўна працуе паэт у галіне перакладу. Кола яго інтарэсаў шырока: ад антычнай паэзіі да сучасных беларускіх аўтараў. Пераклады лепшых узораў сусветнай лірыкі ўвайшлі ў яго цыкл “Аллегории любви”. У 2003 годзе А.Аўруцін склаў цікавую анталогію “Современная русская поэзия Беларуси”. Паэт выдатна, па-майстэрску валодае словам. Паэзія яго музыкальная. Творчая манера каранямі ўваходзіць ў паэтычную стыхію “сярэбранага веку”, якая расшыфроўвае загадкі сусвету мовай метафар. Аўтарытэт і творчасць Анатоля Аўруціна высока ацэнены як на Беларусі, так і ў бліжнім замежжы. Ён — сябра Саюза пісьменнікаў Расіі. Ганаровы сябра Саюза рускамоўных пісьменнікаў Балгарыі. Лаўрэат Нацыянальнай літаратурнай прэміі Беларусі і Вялікай літаратурнай прэміі Расіі, прэміі імя Марыны Цвятаевай ад міністэрства культуры Татарстана. Уладальнік "Залатога Віцязя — 2022" у жанры паэзіі. Узнагароджаны ордэнам і медалём Францыска Скарыны, а таксама найвысокай узнагародай Саюза пісьменнікаў Расіі — знакам "За заслугі ў літаратуры" і ўзнагародай Патрыярха Маскоўскага і Усяе Русі —знакам "За ўнёсак у развіццё рускай літаратуры".Назва "Паэт Анатоль Аўруцін" у 2011 годзе прысвоена зорцы ў сузор'і Раку. Бібліяграфія Аўруцін Анатоль Юр’евіч// Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / гал. рэд. Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мінск, 1996. – С. 88. Аврутин Анатолий Юрьевич // Кто есть кто в Республике Беларусь, 2004 / [под ред. И. В. Чекалова]. – Минск, 2004. – С. 10. Анатолий Аврутин: судьба и творчество / [сост.: Анатолий Андреев]. – Минск: Четыре четверти, 2008. – 192 с., [8] л. Фот. – (Личность и время). Карлюкевич, А."Мои корни – в серебряном веке…" : Анатолий Аврутин // Мы — вместе! / Алесь Карлюкевич. – Минск, 2006. – С.76-79. |
|
|
8.6.2023, 7:15
Сообщение
#17
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3873 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Нябесная заступніца Айчыны 5 чэрвеня – Дзень памяці прападобнай Еўфрасінні, ігуменні Полацкай Ефрасіння Полацкая — першая жанчына, прылічэння да ліку святых. На шчасце, багатая зямля Беларусі святымі, дзеі якіх не перастаюць здзіўляць і па гэты дзень. Вось і Ефрасіння Полацкая лічыцца адной з самых шанаваных святых, асветніца, памяць пра якую будзе жывая заўсёды . Нездарма яе называюць » Полацкай», так як менавіта Полацк стаў месцам, дзе яна ўзвяла манастыр і прыняла манаскі пострыг. І хоць нарадзілася яна амаль праз тысячу гадоў ад нараджэння Хрыстова, калі ў хрысціянстве ўжо аформіліся свае плыні (галоўныя, гэта праваслаўе і каталіцызм), Ефрасіння Полацкая аднолькава ўшанаваная ва ўсіх з іх. Шматлікія помнікі Полацка маюць дачыненне да яе. Не толькі кляштар, заснаваны ёю, але і Храм Збаўцы, што захаваўся і да нашых дзён, а таксама велічная каменная царква ў імя Найсвяцейшай Багародзіцы, вакол якой пазней вырас мужчынскі манастыр. Ефрасіння Полацкая нездарма лічыцца і асветніцай. Яна разумела, што веды аб навакольным свеце не могуць служыць пагрозай для духоўнага станаўлення чалавека (як спрабавалі прадставіць многія рэлігійныя невукі, якія адпраўляюць навукоўцаў на вогнішча і турбавалі асвечаных людзей у сутарэннях інквізіцыі ). Менавіта таму яна так любімая ў народзе. 5 чэрвеня не толькі Полацк, але і ўвесь свет адзначае дзень светлай памяці прападобнай Еўфрасінні. Бібліяграфія 1. Арлоў, У. А. Таямніцы полацкай гісторыі / Уладзімір Арлоў ; [рэдактар Э. Н. Гнеўка ; мастак Г. І. Мацур ; здымкі і фотарэпрадукцыі: Э. Цецярэўскі і інш]. - Мінск : Беларусь, 1994. - 462, [1] с. 2. Дубянецкі, Э. С. Асветнікі Беларусі : Ефрасіння Полацкая, Кірыла Тураўскі, Францыск Скарына / Эдуард Дубянецкі. - Мінск : Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2016. - 71, [1] с. - (Ганаруся табой, Беларусь!) 3. Дук, Д. В. Парадная пячатка Еўфрасінні Полацкай / Дзяніс Дук і інш. // Беларускі гістарычны часопіс. - 2017. — № 9— С. 4—8. 4. Еўфрасіння Полацкая : жыццяпіс і даследаванне спадчыны Асветніцы / укладальнік У. А. Арлоў ; мастак У. А. Фандулёў]. - Мінск : Полымя, 2000. - 271 с. - (Нашы славутыя землякі). 5. Марціновіч, А. Еўфрасіння Полацкая / Алесь Марціновіч // Гісторыя праз лёсы / А. Марціновіч. - Минск : Беларуская навука, 2016. — Т. 1.— С. 103—125. |
|
|
2.5.2023, 8:10
Сообщение
#18
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3873 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Свет зіхаціць прывабнаю красой 25мая – 85 гадоў з дня нараджэння (1938г.) У.І. Карызны, паэта. Хто ў нашай краіне не ведае песень, напісаных майстрам паэтычнага слова Уладзімірам Карызнам: “Люблю цябе, Белая Русь”, “Беларусь мая сінявокая!”, “Песня аб роднай зямлі”, “Журавінка”, “На азёрах сініх”. У паэта вялікая аўдыторыя паклоннікаў. Яго песні часта гучаць па радыё і тэлебачанні, іх можна пачуць і на студэнцкіх вечарынах, і на грамадскіх святах, сямейных урачыстасцях. Уладзімір Іванавіч нарадзіўся ў вёсцы Закружка Мінскага раёна ў сялянскай сям’і. Прыгажосць музыкі адчуў яшчэ з маленства. У беларускай хаце і ў святы, і ў будні гучалі народныя песні. Любоў да музыкі перадалася ад бацькі і маці, якія ведалі многа песень і прыгожа спявалі. Яшчэ юнаком спрабаваў пісаць вершы. Пасля заканчэння школы паступіў на філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта. Скончыўшы вучобу ў 1961г. выкладаў беларускую і рускую мовы і літаратуры ў Опсаўскай сярэдняй школе на Браслаўшчыне, адначасова ўзначальваў літаратурнае аб’яднанне пры раённай газеце “Браслаўская звязда”. З 1967 па 1980 г. быў рэдактарам, старшым рэдактарам, загадчыкамаддзела беларускай музыкі Рэспубліканскага радыё. Пасля працаваў у часопісе “Полымя”, выдавецтве “Юнацтва”, часопісе “Крыніца”. Першы зборнік лірыкі “Край мой сінявокі” выйшаў з друку ў 1963г. Потым пабачылі свет кнігі паэзіі “Жураўліны досвітак” (1969), “Святло ліўня” (1972), “Шумяць вербы” (1982), “Азёры дабрыні” (1995) “Хвіліна святла” (2000) і інш. Тэмы яго твораў – памяць мінулай вайны, любоў да роднага краю, жыццё і праца, шчасце, радасць і паўсядзённы клопат сучасніка. Вершы У.Каразны вылучаюцца непаўторнасцю стылю, меладычнай прыгажосцю і яркасцю, даступнасцю музычнага гучання. Творчая дзейнацсь яго бярэ свае вытокі з беларускага фальклору, які ён умее падпарадкаваць сённняшняму дню, аздобіць яго новымі формамі і вобразамі. Напеўнасць і лірызм паэзіі У.Карызны такія яскравыя, што да яе звярталіся і звяртаюцца кампазітары ўсіх пакаленняў: А.Багатыроў, Ю.Семяняка, І.Лучанок, Я.Глебаў, Л.Захлеўны, Э.Ханок і інш. У.Карызна яшчэ і цудоўны дзіцячы паэт. Першую сваю кніжку для дзяцей “На сяле ў бабулі” паэт выдаў у 1975г., пазней былі і іншыя – “Кыонг і яго сябры” (1982), “Мір і сонейка для ўсіх” (1990), “Хітры і мудры” (1994) і інш. За ўдзел у стварэнні “Бібліятэкі дзіцячай літаратуры народаў СССР” у 15 тамах паэт быў удастоены звання лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь (1996). У.Карызна стаў і стваральнікам новага Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь, перапрацаваўшы тэкст М.Клімковіча. За гэту працу ў 2002 г. паэт быў узнагароджаны ордэнам Францыска Скарыны. Бібліяграфія Захлеўны, Л. “Я знаю, хто любіць душою…”: слова пра У.Карызну / Леанід Захлеўны // Роднае слова. – 1998. - № 5. – С. 184-197. Макаревич, В. А в поле верба…: штрихи к портрету В.Каризно / Василь Макаревич // Нёман. – 2003. - № 9. – С. 164-178. Карызна, У. “Як чалавек і паэт я пачаўся з музыкі…” / Уладзімір Карызна, гутарыла Наталля Кірпічэнкава // Культура. – 2005. – 10-16 снеж. – С. 6. |
|
|
31.3.2023, 14:22
Сообщение
#19
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3873 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Душой прамоўленае слова 5 красавіка – 80 гадоў з дня нараджэння (1943г.) Мар’яна Мікалаевіча Дуксы, паэта. Мар’ян Дукса – прадстаўнік паэтычнага пакалення, да якога адносяцца Я.Янішчыц, Н.Мацяш, М.Мятліцкі, В.Шніп, Л.Рублеўская і інш. Яно увайшло ў літаратуру ў 1970-80-х гг. і заявіла пра сябе сваёй яркай індывідуальнасцю. Нарадзіўся ён у в.Каракулічы Мядзельскага раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям’і. У 1958-1960 гг. займаўся ў Свірскім вучылішчы механізацыі сельскай гаспадаркі. Закончыўшы яго, працаваў у калгасе. У 1964 годзе М.Дукса паступіў на філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. На пятым курсе ён быў прыняты ў члены Саюза пісьменнікаў Беларусі. Пасля заканчэння вучобы ў 1969 г. настаўнічаў у сярэдняй школе в.Солы Смаргонскага раёна. З 1987 г. прысвяціў сябе творчай дзейнасці. У 2013г. паэт стаў ганаровым грамадзянінам Смаргоні. Першы верш М.Дуксы быў надрукаваны ў мядзельскай раённай газеце “Нарачанская зара” ў 1960 г. З 1963 г. яго творы рэгулярна з’яўляюцца ў рэспубліканскім друку. У 1967 г. выйшаў паэтычны зборнік “Спатканне”. Потым былі выдадзены кнігі “Крокі”(1972), “Станцыя” (1974), “Прыгаршчы суніц” (1976), “Валуны на пагорках” (1994), “Прыйсці да алтара” (2003) і інш. Лірычная апавядальнасць у іх спалучаецца з канкрэтнасцю назіранняў. Ад эмацыянальна ўзвышаннага ўспрыняцця рэчаіснасці паэт усё больш схіляецца да аналізу, раскрыцця маральна-духоўных каштоўнасцей. У 1990 годзе за кнігу паэзіі “Заснежаныя ягады” аўтар атрымаў Літаратурную прэмію імя А.Куляшова. У 2016 годзе за кнігу паэзіі “Птушка вечнасці – душа” М.Дукса атрымаў Нацыянальную літаратурную прэмію. Адной з асаблівасцей паэзіі М.Дуксы стала яе філасафічнасць, схіленне ад эмоцый да разважанняў пра вечныя праблемы чалавечага існавання: жыццё і смерць, дабро і зло, часовае і вечнае, чалавек і прырода. Вершы традыцыйныя па сваёй будове, рэалістычныя па змесце: у іх паэтызуецца родны куток, басаногае дзяцінства, традыцыі вясковага жыцця, асэнсоўваецца шматпакутны лёс беларускага сялянства на розных этапах гісторыі. Прызнаны майстар лірычнага верша М.Дукса запрашае чытача падумаць разам над самымі надзённымі пытаннямі жыцця. Бібліяграфія Бельскі, А. “Ахвярны агонь прымірэння” : (Мар’ян Дукса) / Алесь Бельскі // Краса і смутак: дапам. для настаўнікаў. – Мінск, 2000. – С. 145-150. Камейша, К. Душой прамоўленае слова: творчы парт. М. Дуксы / Казімір Камейша // Роднае слова. – 2003. - № 4. – С. 8-10. Мар’ян Дукса / падрыхт. І.Буторына, Г. Казловіч // Пачатковае навучанне: сям’я, дзіцячы сад, школа. – 2013. - № 5. – С. 80. Сільнова, Л. “А людскія высілкі зноў квітнеюць ружамі…” / Людміла Сільнова // Наша вера. – 2016. - № 2. – С. 64-66. Явіч, Я. Мар’ян Дукса: “Аўтар – галоўны герой і рэжысёр верша ці паэмы” / Яна Явіч // Літаратура і мастацтва. – 2016. – 23 верас. – С. 5. |
|
|
1.3.2023, 11:37
Сообщение
#20
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3873 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Мужнасць салдата не старэе 18 сакавіка – 105 гадоў з дня нараджэння П. Пранузы (1918-2007), паэта, перакладчыка, педагога. Паўлюк Прануза належыць да таго пакалення паэтаў, якія прайшлі нялёгкімі дарогамі вайны, здабывалі перамогу над ворагам цаной жыцця. Пражытае і перажытае ён адлюстроўваў у вершах, у якіх перадаў сваё бачанне свету, адметную вобразнасць і малодыю. Нарадзіўся П.Прануза ў в.Вылева Добрушскага раёна Гомельскай вобласці ў сям’і рабочага. У 1941 г. скончыў філалагічны факультэт Гомельскага педагагічнага інстытута (цяпер Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ф.Скарыны). У час Вялікай Айчыннай вайны служыў у зенітнай дывізіі, прымаў удзел у баях на Бранскім, Цэнтральным і Першым Беларускім франтах, дайшоў да Берліна і ў 1945 г. штурмаваў рэйхтаг, на якім адным з першых распісаўся ў знак перамогі над фашызмам. Дэмабілізаваўшыся, жыў і працаваў у Нясвіжы. Выкладаў беларускую мову і літаратуру ў Нясвіжскім педагагічным вучылішчы імя Я.Коласа, а потым у сярэдняй школе. У 1982 г. пераехаў у Мінск, дзе працягваў займацца творчай дзейнасцю. Друкавацца пачаў у 1936 г. у раённай газеце “Сталінец”, потым у “Гомедльскай праўдзе”, дзе ў 1936 г пад псеўданімам Паўдлюк Пранузаў быў змешчаны верш “Сонца ўпала за дахам”. У гады вайны вершы паэта публікаваліся ў франтавых і армейскіх перыядычных выданнях, у сатырычнай газеце-плакаце “Раздавім фашысцкую гадзіну”. У 1946 г выйшла яго першая кніга “Разгневанная зямля”. За гады творчай працы былі выдадзены зборнікі “Добрай раніцы” (1951), “У дальнім раёне” (1954), “Мае землякі” (1957), “Рукі салдата” (1990) і інш. Свайму сябру, земляку, паэту-франтавіку М.Сурначову, які загінуў у час вайны, прысвяціў зборнік вершаў і ўспамінаў “Акопны спеў” (1986). У гэтых творах адлюстравана біяграфія маладога франтавога пакалення, якому давялосяпрайсці па дарогах вайны. Яны пазначаны асабістай выверансцю, суаднесенасцю з уласным лёсам аўтара. Паэт узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны ІІ ступені, Славы ІІІ ступені, медалямі і ганаровымі граматамі. У 2006 г. ён стаў Ганаровым грамадзянінам Нясвіжа. У 2015 г. Нясвіжскай цэнтральнай раённай бібліятэцы прысвоена імя П.Пранузы. Бібліяграфія 1. Асаёнак, В. Я. 18 сакавіка — 100 гадоў з дня нараджэння П. Пранузы (1918 - 2007), паэта, перакладчыка, педагога : бібліяграфічны спіс / В. Я. Асаёнак // Новыя кнігі: па старонках беларускага друку. - 2018. — № 1. — С. 5—7 (дадатак). 2. Лiпскi, У. "Слязой не спачувайце вы..." : Паўлюк Прануза / У.Ліпскі // Лiтаратура i мастацтва. — 2007. — №19. —C.15. 3. Маляўка, М. У абозеніколі не быў : Паўлюк Прануза / МіколаМаляўка // Настаўніцкая газета. - 2018. — 5 мая. — С. 15. 4. ПаэзіяперыядуВялікайАйчыннайвайны / нав.рэд. Я. А. Гарадніцкі ; [укладанне, прадмова, каментарыі А. І. Бельскі]. - Мінск :Мастацкаялітаратура, 2020. - 829, [1] с.. - (Залатаякалекцыябеларускайлітаратуры). |
|
|
31.1.2023, 9:08
Сообщение
#21
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3873 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Пякельная рэчаіснасць 18 лютага – 130 гадоў з дня нараджэння (1893) Максіма Гарэцкага, пісьменніка. У духоўнай культуры беларускага народа выдатнае месца належыць самабытнай і рознабаковай творчасці Максіма Гарэцкага – непаўторнага творцы, палымянага публіцыста, руплівага даследчыка і навукоўца. Максім Іванавіч Гарэцкі нарадзіўся ў вёсцы малая Багацькаўка, што на Мсціслаўшчыне, у сялянскай сям’і. Першапачатковую адукацыю атрымаў у мясцовай школе граматы. Затым вучобу працягваў у царкоўнапрыходскай школе сяла Вольшы. У 1909 годзе, вытрамаўшы вялікі конкурс, Максім паступіў ў Горы-Горацкае каморніцка-агранамічнае вучылішча. Яшчэ падчас вучобы ў вучылішчы Максім Гарэцкі стаў супрацоўнічаць з газетай “Наша ніва” і як празаік і драматург ён заявіў аб сабе ўжо ў 1913 г., калі надрукаваў тут сваё апавяданне “У лазні” і п’есу “Атрута”. Упэўнена распачатая літаратурная праца была, на жаль, перапынена. У ліпені 1914 года Максім Гарэцкі мусіў пайсці на абавязковую вайсковую службу. Неўзабаве разгарэлася першая сусветная вайна. Разведчык, сувязіст артылерыйскай батарэі, М.Гарэцкі спаўна зведаў усе жахі франтавых акопаў і цяжкасці тылавых шпіталёў. Але гэта была толькі запеўка перад наступнымі, усё больш і больш трагічнымі выпрабаваннямі. У студзені 1922г. М.Гарэцкага арыштавалі за “прыналежнасць да партыі камуністаў”, ён быў пасаджаны ў сумна вядомыя Лукішкі і праз два тыдні выкінуты ў нейтральную паласу. Потым, пачынае раскручвацца махавік сталінскіх рэпрэсій. Супраць беларускай інтэлігенцыі фабрыкуецца так званая справа “Саюза вызвалення Беларусі”. Па гэтай справе М.Гарэцкі ў ліку 108 выдатных дзеячаў беларускага дзяржаўнага адраджэння, навукі і культуры быў арыштаваны і асдуджаны на высылку ў горад Вятку. У 1937 г. Максіма Гарэцкага арыштавалі зноў. На гэты раз пазбегнуць трагедыі не ўдалося. Рашэннем “тройкі” адзін з найталенавіцейшых беларускіх пісьменнікаў быў расстраляны 10 лютага 1938 года. Калі б ў яго творчай спадчыне былі б толькі запіскі “На імперыялістычнай вайне”, ён ужо стаў бы нацыянальным класікам. Праўда аб чалавеку на вайне – перад выбарам жыцця і смерці, перад карцінай масавай пагібелі такіх жа, як ты, людзей, - самая жорсткая, нечаканая, неверагодна балючая праўда. Максім Гаржэцкі прапусціў гэту праўду праз сябе: бачыў, яе, чуў, адчуваў. Але ж была яшчэ ў Максіма Іванавіча “Камароўская хроніка” – сапраўдная эпапея беларускага сялянскага жыцця. Як і ўсе іншыя значныя творы Гарэцкага, “Камароўская хроніка” – клад, сапраўднае радовішча нашай роднай матчынай мовы, яе стылёвых асаблівасцяў. Максім Гарэцкі прыпыняўся ў нашым горадзе Лідзе ў 1920 годзе. Аб гэтым афіцыйна пазначана ў “Пракопавым дзённіку”. Дзякуючы гэтым запісам, мы лідчане, маем гонар за тое, што тут, на зямлі Лідскай застаецца памяць пра класіка беларускай літаратуры, жыццё якога ішло не па зайздросным шляху. Бібліяграфія Губская, В."Дайце нам нашу мясцінку пад небам": да 125-годдзя з дня нараджэння Максіма Гарэцкага : класік беларускай літаратуры, даследчык, патрыёт / В.Губская // Народная асвета. - 2018. — № 2. — С. 81—84. Дасаева, Т. Максім Гарэцкі - беларусазнаўца : да 120-годдзя з дня нараджэння / Таццяна Дасаева // Роднае слова. — 2013. — №2.— C.6—12. Іофе, Э.Максім Гарэцкі як класік літаратуры : (на аснове прац беларускіх крытыкаў і літаратуразнаўцаў) / Э.Іофе // Беларуская мова і літаратура. - 2018. — № 2. — С. 35—41. Каляда, К. Жыццёвы і творчы шлях Максіма Гарэцкага : (урок у 10 класе) / К. Каляда // Беларуская мова і літаратура. Серыя "У дапамогу педагогу". - 2018. — № 8. — С. 32—38. Хітрун, А. Шлях Максіма Гарэцкага ляжаў і праз Ліду / Алесь Хітрун // Лідская газета. - 2018. — 30 мая. — С. 8. |
|
|
Текстовая версия | Сейчас: 4.11.2024, 3:10 |