IPB

Здравствуйте, гость ( Вход | Регистрация )

21 страниц V  « < 17 18 19 20 21 >  
Ответить в данную темуНачать новую тему
Агляд беларускіх кніг
Admin
сообщение 6.2.2014, 11:31
Сообщение #127


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3641
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Рублеўская, Л.І. Ночы на Плябанскіх млынах : раман, аповесць, апавяданні / Людміла Рублеўская.- Мінск : Маст. літ., 2013.- 526с.
У кнігу вядомай пісьменніцы Людмілы Рублеўскай увайшлі гатычны раман
“Скокі смерці”, у якім журалістка Ганна Барэцкая і рэстаўратар Юрась Дамагурскі разгадваюць таямніцу сярэдневечных гадзіннікаў, аповесць “Ночы на Плябанскіх млынах”, дзе міфы і легенды Мінска пераплятаюцца ў
запамінальную містычна-рамантычную карціну, цыкл “Старасвецкія міфы горада Б*”, што спалучае антычныя міфы і рэаліі старасвецкага беларускага мястэчка, а таксама апавяданнні, у якіх дзейнічаюць і паўстанцы Каліноўскага і Касцюшкі, і нашы сучаснікі. Героі Людмілы Рублеўскай вырашаюць адвечныя праблемы выбару паміж годнасцю і бяспекай, каханнем і здрадай, захаваннем гістарычнай памяці і абыякавасцю. У кнізе ёсць і прыгоды, і містыка, і гумар, і псіхалагізм, і развагі над лёсам Беларушчыны.

Кирпиченко,В.Я. Планета псов и ягнят. Одинцовы: роман / Виталий Кирпиченко.- Минск : Літаратура і Мастацства, 2011.- 376с.
В центре повествования – история двух братьев, чьи жизненные дороги развело смутное время… События происходят в годы развала огромной страны, в годы беспредела, безвластия и дележа построенного и созданного народом.
Подрастая, братья сталкиваются с несправедливостью по отношению к ним, и это воспринимается ими по разному, и пути их постепенно расходятся, чтобы однажды сойтись… Трагический исход этой встречи предопределён.
Чья в том вина? Как изменить жизнь поставленных на колени людей?...

Марчук, Г. Крык на хутары: раманы / Г.Марчук.- Мінск: Беларус. Энцыкл.імя П.Броўкі, 2013.- 496с.
Дылогія “Крык на хутары” і “Прызнанне ў забойстве” прысвечана трагічнаму лёсу сям’і палескага хутаранца Змітра Летуна напярэдадні і ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Сама назва дылогіі сімвалічная. Гэта крык душы чалавека, крык надзеі і веры.

Пад крыламі Дракона: Сто паэтаў Кітая / уклад. і пер. на беларус. мову Міколы Мятліцкага.- Мінск : Выдавецкі дом “Звязда”, 2012.- 280с.
Вось ужо на працягу дваццаці чатырох стагоддзяў існуе пісьмовая паэзія Кітая. У розныя эпохі яе тварылі самыя таленавітыя і адукаваныя людзі, пакідаючы для нашчадкаў своеасаблівы мастацкі летапіс жыцця многіх і многіх пакаленняў сваіх суайчыннікаў. У зборніку “ Пад крыламі Дракона”, укладальнікам і перакладчыкам якога з’яўляецца лаўрэат Дзяржаўнай прэміі РБ, паэт Мікола Мятліцкі, прадстаўлены творы ста самых адметных паэтаў кітайскай літаратурнай гісторыі, пачынаючы з далёкай старажытнасці – ІV стагоддзя да нашай эры – і заканчваючы творамі паэтаў нядаўна сышоўшага ў гісторыю ХХ стагоддзя.

Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 9.1.2014, 8:18
Сообщение #128


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3641
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Бутэвіч, А. Я адной табе належу...: аповесць і апавяданні / А.Бутэвіч.-
Мінск : Беларус. навука, 2013.- 273с.
Аповесць “Апошняе ігрышча” прысечана далёкім падзеям, што адбываліся некалі на нясвіжскім хутары Язавец. Працоўныя будні, народныя святы, гулянні, забавы, ігрышчы, каханне... Жыццё тут віравала ва ўсіх сваіх праявах. Аднак хапала і трывожнага: не надта далёка праходзіла дзяржаўная мяжа паміж Польшчай і Савецкай Беларуссю. Гэтая трывога асабліва адчуваецца ў другой, дакументальнай частцы аповесці. Памяці бацькоў і аднахутаран прысвечаны апавяданні, што ўключаны ў кнігу. Творы вызначаюцца незвычайнай пачуццёвасцю, самабытнымі характарамі, трапнымі назіраннямі.

Вераціла,С. Разбітае сэрца Вітаўта : аповесць- мінімум, апавяданні, казкі,
Мініяцюры / Сяргей Вярціла.- Мінск : Маст. літ., 2013.- 174с.- (Маладзік).
Сяргей Вераціла сваёй прозай працягвае традыцыі, закладзеныя Кузьмой Чорным, Міхасём Стральцовым, Алесем Жуком. Тонкі лірызм твораў спалучаецца з глыбокім псіхалагічным аналізам, а характар герояў раскрываецца на фоне будзёных сітуацый, якім пісьменнік надае рамантычную афарбоўку, а прырода падкрэслівае ўнутраны свет лірычнага героя. Творы Сяргея Верацілы лірычныя, таму тэма кахання займае ў іх галоўнае месца.

Андреев,А.Н. Вселенная не место для печали : /повести / Анатолий Андреев.- Мінск : Маст літ., 2013.- 366с.(Готика- Фэнтэзи – Хоррор)
Городские повести Анатолия Андреева, сюжетные и психологические, рассчитаны на читателей разных уровней подготовленности и запросов.
Сквозные темы повестей – любовь и творчество, спутниками которых выступают одиночество, поиски смысла жизни. Чувство, которое испытывают незаурядные герои, является космическим по своей природе. Вот почему мужчины и женщины живут в городе Минске, распложенном на планете Земля, которая представляет собой частичку Вселенной.

Закаханы ў Снягурку : апавяданні, казкі, мініяцюры / уклад. А.С. Масла.- Мінск : Маст. літ., 2012.- 254с.- (Маладзік).
Першае каханне, сяброўства, узаемадачыненні з акаляючым светам, асэнсаванне свайго “я” – усё гэта, безумоўна, цікава юнаму чытачу і хвалюе яго.
Творы, сабраныя ў зборніку “Закаханы ў Снягурку” – першай кнізе з серыі
“Маладзік” - дапамогуць разам з героямі перажыць незабыўныя хвіліны першага пачуцця; падораць цікавыя фантастычныя здарэнні і прымусяць задумацца над стасункамі чалавека з прыродай.

Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 23.12.2013, 8:19
Сообщение #129


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3641
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Деньги, кредит, банки: учеб./ Г.И. Кравцова [и др.];под ред. Г.И. Кравцовой.- Минск: БГЭУ, 2012.- 639с.
Для студентов и преподавателей экономических специальностей высших учебных заведений, работников банков, финансовых структур, других специалистов. Раскрывается широкий круг вопросов, связанных с теорией денег, кредита, банков. Рассмотрены сущность, роль, виды денег, организация денежного оборота, понятие и типы денежных систем. Дана характеристика кредита, его форм, сущности банков, небанковских кредитно-финансовых организаций, их операций, услуг, рынка ссудных капиталов. Освещены валютные, кредитные, расчетные взаимоотношения в сфере международных финансово-кредитных организаций.

Шишигина-Потоцкая, К. Я. Несвиж и Радзивиллы/ К.Я. Шишигина-Потоцкая.- Минск: Беларусь, 2013.- 222с.: ил.
Рассматривается происхождение легендарного рода Радзивиллов, судьба его известных представителей, которая была тесно связана с историей города Несвижа, ставшего главной резиденцией Радзивиллов, центром культуры Великого Княжества Литовского, Русского, Жемойтского, вторым городом в государстве после Вильни.

Мой горад – гонар мой: зб. вершаў / уклад. Серафіновіч К. А.- Ліда: Лід. друк., 2013.-68с.
Да 690-годдзя горада Ліда мясцовыя паэты ў вершаванай форме занатавалі свае думкі, уражанні, звязаныя з родным горадам.
У сваіх творах аўтары імкнуцца асэнсаваць гістарычнае мінулае горада, перадаць уласнае захапленне прыгажосцю і ўтульнасцю родных мясцін, выказаць гонар за працоўныя і духоўныя дасягненні таленавітых лідзян.
Зборнік “ Мой горад – гонар мой” змяшчае на сваіх старонках эмацыянальна насычаныя лірычныя вершы, у якіх разам з тым прысутнічае глыбокі сэнс, прадуманасць у падачы вобразаў.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 15.10.2013, 8:21
Сообщение #130


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3641
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Тарасевич, О.И. Плачущий ангел Шагала: роман/ Ольга Тарасевич.- Мінск: Літаратура і Мастацтва, 2012.- 296с.

Белый ангел – любовь. Синий – грусть. Розовый – нежность. Зелёный – цвет зависти и ненависти. Художник Марк Шагал подарил нам свой мир со светлыми ангелами и влюблёнными, парящими над землёй. Но спустя десятилетия из-за одной его неизвестной работы стали совершаться преступления. Расследуя убийство московского антиквара Ивана Корендо, следователь Владимир Седов понимает: эта смерть – лишь одно из звеньев кровавой цепи. Ради картины Шагала преступник готов на всё. Писательница Лика Вронская начинает догадываться, кто идёт к своей цели по трупам, но уже слишком поздно изменить ситуацию. Зеленый ангел превратился в демона. Он не ведает жалости.

Брава, А.В. Дараванне = Прощение = Vergebung: аповесць/ Алена Брава; пер. на ням. мову Андрэ Бёма.- Мінск: Выдавецкі дом ” Звязда”, 2013.- 208с.

Старажытнагрэчаскае слова ” алетэйя” ( ”ісціна” ) літаральна азначае ”адсутнасць забыцця”. Страціўшы памяць, непазбежна губляеш ісціну,- да такой высновы прыходзіць гераіня аповесці Алены Брава ”Дараванне” беларуска Ларыса Вашкевіч, вымушаная даглядаць у Германіі Ганса Краўза – цяжкахворага бацьку свайго мужа. Аднойчы Ларыса, чыя сям’я пацярпела ад фашызму ў гады акупацыі Беларусі, даведваецца пра тое, што Ганс у гэты час служыў у верхмаце, і не дзе-небудзь, а ў яе родных мясцінах. Рашэнне жанчыны адназначнае: пакінуць дом былога акупанта. Аднак ні муж, ні суайчынніца-эмігрантка, ні нават дарослая дачка не разумеюць яе.
Дык што прымушае Ларысу Вашкевіч ноччу не спаць : выхадкі былога нямецкага салдата, які пакутуе на хваробу Альцегеймера і таму лічыць, што вайна яшчэ працягваецца? Ці ”замацаванне афекту” гістарычнай памяці? Адказ на гэтыя пытанні дае аповесць, прызначаная для шырокага кола чытачоў.

Супрунчук, В.П. Цвіў белы-белы бэз: аповесць, апавяданні/ Віктар Супрунчук.- Мінск: Маст. літ., 2013.-271с.

Кніга прозы Віктара Супрунчука, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя Івана Мележа, - пра каханне, нянавісць, мітусню, у якой чалавек, спрабуючы знайсці штосці значнае, губляе сябе, без сэнсу страчваючы каштоўныя часіны жыцця. А ісціна і сэнс у самім чалавеку.

Масарэнка, А.Г. Удзячны калодзеж: кніга прозы/ Алесь Масарэнка.- Мінск: Маст. літ., 2013.- 320с.

У сваю кнігу вядомы празаік Алесь Масарэнка ўключыў творы, напісаныя пераважна ў кароткім жанры. Хутказменнасць падзей дыктуе надзвычай мабільную форму, як, да прыкладу, начыркі, з дапамогай якіх пісьменнік амаль імгненна адгукаецца на тыя ці іншыя жыццёвыя факты. Менавіта ў сціслым тэксце жывое, каларытнае слова апынаецца як бы навідавоку, прыцягвае ўвагу, зачароўвае і, несумненна, узвышае мастацкую вартасць твора.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 18.9.2013, 10:15
Сообщение #131


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3641
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Климкович,М.А. Теолог: кинороман/ Максим Климкович, Владимир Степан. - Минск: Издательский дом «Звязда», 2013.- 256с.

Господь дал людям скрижали, вырезанные в камне. Дьявол – отлитые из золота. Кто сумеет прочитать дьявольское послание, будет править миром. Последним в руках их держал Наполеон Бонапарт, но при отступлении награбленные французским императором сокровища провалились в болото.
И вот уже в наши дни золотые скрижали напоминают о себе. Чтобы поднять их из болотной топи, в небольшом белорусском Борислове появляется посланник Дьявола. Ему противостоит теолог – советник Святого престола Павел Кардонский. Только им двоим понятна истинная суть череды загадочных смертей и таинственных происшествий, потрясшей тихий городок.


Янкова,А. Тайны Августовского канала: романы/ Алла Янкова. - Минск: Кнігазбор, 2013. - 88с.

Историческая романтика, накал чувств, разногласия и страдания обычных людей, втянутых событиями в конфликты времён на территории Беларуси, представлены жизненным путём главного героя в романе.


Пільштынава,С. Авантуры майго жыцця: раман/ Саламея Пільштынава. - Мінск: Маст. літ., 2008. - 333с.

Успаміны наваградскай лекаркі Саламеі Пільштынавай (Русецкай) зместам нагадваюць прыгодніцкі раман. За сваё жыццё, поўнае нечаканасцей і авантуры, аўтарка наведала шматлікія краіны і гарады, мела доступ да двара турэцкага султана, расійскае імператрыцы Анны Іванаўны, аўстрыйскага імператара, князёў Радзівілаў, Патоцкіх, Сангушкаў. Прыродны розум, смеласць і знаходлівасць дазвалялі ёй з гонарам выходзіць з самых неверагодных і небяспечных сітуацый.


Марціновіч,А.А. Успамін пра будучыню: мастацка-гістарычныя апавяданні, эсэ/ Алесь Марціновіч. - Мінск: Маст. літ., 2012. - 526с.- (Гісторыя ў асобах)

За крыху нечаканай назвай новай кнігі лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Алеся Марціновіча - глыбокі сэнс. Героі мастацка-гістарычных апавяданняў, эсэ – свайго роду маякі, святло якіх даходзіць праз смугу часу. Як жывых успрымаеш князёў Расціслава Мсціслававіча і Даўмонта-Цімафея, беларуса па нацыянальнастці народнага артыста СССР В.Качалава і Ф. Сапегу, які па некаторых версіях з’яўляецца прататыпам аднаго з герояў рамана Э.Сю “Парыжскія тайны”; Міхаіла Янкоўскага, які першым пачаў вырошчваць жэньшэнь, і “мнагагрэшнага мніха” М. Сматрыцкага ды іншых, кім нельга не ганарыцца...
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 2.8.2013, 9:32
Сообщение #132


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3641
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Сердюков,Н.Н. На семи ветрах: повести/ Николай Сердюков.- Минск: Изд. дом «Звязда», 2013.- 272с.

Исторические повествования и миниатюры Николая Сердюкова – о любовных отношениях. Показана Российская империя XIX века, в состав которой входила и территория Беларуси. Используются исторические свидетельства и догадки, почерпнутые из мемуарных источников. Героями книги стали члены императорской фамилии, блистательные мужчины и женщины из тогдашней элиты, литераторы, художники и музыканты. Для широкого круга читателей.

Бутэвіч,А. Таямніцы Нясвіжскага замка: падарожжа ўглыб стагоддзяў з Уладзіславам Сыракомлем/ Анатоль Бутэвіч.- Мінск: Выд. дом “Звязда”, 2013.- 191с.

Кніга расказвае пра найбольш значныя і займальныя старонкі гісторыі Нясвіжскага замка, горада Нясвіжа і роду князёў Радзівілаў, якія лічыліся некаранаванымі каралямі. Сёння архітэктурна-культурны комплекс рэзідэнцыі Радзівілаў у Нясвіжы ўключаны ў Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Гужалоўскі,А.А. Чырвоны аловак: нарысы па гісторыі цэнзуры ў БССР: у 2 кн./ А.А.Гужалоўскі.- Кн.1 1919-1941гг..- Мінск: Рэдакцыя газеты”Звязда”, 2012.- 304с.

На падмурку вялікага аб’ёму архіўных дакументаў, перыёдыкі, сучасных даследаванняў у кнізе ўпершыню паказана гісторыя стварэння і функцыянавання сістэмы партыйна-дзяржаўнага інфармацыйнага кантролю ў БССР у 1919–1941 гг. Чытачы зазірнуць у «святая святых» савецкай ідэалогіі – Галоўлітбел і Галоўрэперткам, якія доўгія гады ажыццяўлялі інфармацыйную і культурную палітыку Камуністычнай партыі, даведаюцца пра цэнзурныя лёсы літаратурных і мастацкіх твораў, сродкаў масавай інфармацыі і культурнай спадчыны Беларусі. Кніга адрасавана гісторыкам, філолагам, журналістам, культуролагам, студэнтам гуманітарных спецыяльнасцей, а таксама шырокаму колу чытачоў, якія імкнуцца глыбей зразумець гісторыю Беларусі.

Сапожков,Ю.М. Меж духом и словом: критические статьи, диалоги, эссе/ Юрий Сапожков.- Минск: Літаратура і мастацтва, 2012.- 272с.

Книга Юрия Сапожкова «Меж духом и словом» в продолжение вышедшей четыре года назад книги «На просторе слова» рассматривает тенденции белорусской литературы нашего времени, профессиональные и психологические аспекты творчества известных писателей и поэтов. Глубокий анализ рассматриваемых произведений в стиле мастер-класса полезен как литераторам, студентам филфаков и учащимся средних школ.

Мушынскі,М. Падзвіжнік з Малой Багацькаўкі: жыццёвы і творчы шлях Максіма Гарэцкага/ М.Мушынскі.- Мінск: Беларус. навука, 2013.- 543с.

У кнізе разглядаецца драматычны жыццёвы і творчы шлях класіка беларускай літаратуры Максіма Гарэцкага (1893-1938), выдатнага майстра слова, дзеяча-адраджэнца, асветніка, аднаго з заснавальнікаў нацыянальнай мастацкай прозы, айчыннага літаратуразнаўства і крытыкі, выдаўца, публіцыста, ацэньваецца яго роля ў станаўленні нацыянальнай свядомасці, развіцці беларускай думкі і культуры.

Трахимёнок,С.А. Феномен Бубна: повесть, рассказы/ Сергей Трахимёнок.- Минск: Изд. дом «Звязда», 2013.- 224с.

В новую книгу Сергея Трахимёнка вошла повесть «Феномен Бубна», главный герой выписывается из больницы, частично потеряв память. И хотя его самого это состояние вполне устраивает, окружение упорно пытается помочь герою узнать его прошлое. В конце концов, его втягивают в эксперимент, который должен ответить на вопрос, кто он и откуда у него такие феноменальные способности. Ответ повергает окружающих в шок.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 1.7.2013, 15:32
Сообщение #133


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3641
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Іх было чацвёра : аповесць, апавядан¬ні / Галіна Ва¬сілеўская.— Мінск : Маст. літ., 2013.— 174 с.

У кнігу Галіны Васілеўскай уваходзіць аповесць «Сем Я». Гэта 150 гадоў радавода аўтара. Аповед¬успамін «Іх было чац¬вёра» — пра чатырох салдат Вялікай Айчыннай вайны, пісьменнікаў Івана Шамякіна, Андрэя Макаёнка, Аляксея Кулакоўскага і Пятра Васілеўскага, якія сябравалі ўсё жыц¬цё. Іншыя творы таксама зацікавяць не толькі старэйшае пакаленне чытачоў, а і маладых, якія толькі на парозе сталага жыцця...

Цвёрды арэшак : апавяданні, абразкі, прыпавесці, фантазіі, навелы / укладанне Алены Масла.— Мінск : Маст. літ., 2013.— 286 с.— (Маладзік).

Аповеды пра юнацкія мары і летуценні, першае каханне, сустрэчы з незямнымі цывілізацыямі, гістарычнае мінулае складаюць гэтую кнігу з серыі «Маладзік».

Кава для дамавіка : апавяданні, аповесць / Раіса Бараві¬кова. — Мінск : Маст. літ., 2013. — 302 с. — (Беларуская проза ХХІ стагоддзя).

Творы гэтай кнігі напісаны ў плыні псіхалагічнай фан¬тастыкі. Калі чалавеку пачынае надакучаць будзённая адна¬стайнасць зямнога свету, ён шукае ў сваіх думках свет пара-лельны. Менавіта гэты, паралельны свет пісьменніца Раіса Баравікова вельмі арганічна ўпісвае ў свет творчай фантазіі. У выніку атрымліваюцца займальныя і вельмі праўдзівыя сюжэты на тэмы жыцця і смерці, кахання і расчараванняў.

На сёмым небе : аповесці, апавяданні / Міледзій Кукуць.— Мінск : Маст. літ., 2013.— 221 с.

У кнігу Міледзія Кукуця ўвайшлі творы, напоўненыя верай, надзеяй, каханнем і любоўю. Аўтар шчыры ў сваіх пачуццях, і таму створаныя ім вобразы ўспрымаюцца як рэальныя. У апавяданнях узнімаюцца вострыя праблемы сучаснасці.

Камейша,К.В. Ад Кромані да Свяцязі: лірічныя запісы, мініяцюры, эсэ/ Казімір камейша.- Мінск: Маст. літ., 2013.- 414с.

Новая кніга Казіміра Камейшы “Ад Кромані да свяцязі” – своеасаблівы працяг яго папярэдняй кнігі “Паміж кубкам і вуснамі”, якую склалі мініяцюры і лірычныя запісы. Гэта – новыя назіранні, роздум над перажытым, філасофскае асэнсаванне шматлікіх з’яў жыцця і прыроды.
Асобны раздзел кнігі склалі эсэ, дзе аўтар займальна, з нечаканага боку, распавядае нам пра творчасць вядомых пісьменнікаў, а таксама івянецкіх ганчароў, сваіх землякоў.

Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение

21 страниц V  « < 17 18 19 20 21 >
Ответить в данную темуНачать новую тему
4 чел. читают эту тему (гостей: 4, скрытых пользователей: 0)
Пользователей: 0

 



Текстовая версия Сейчас: 6.5.2024, 16:14