Акцыя "Чытаем беларускую кнігу" 2013, Літаратурныя юбілеі |
Здравствуйте, гость ( Вход | Регистрация )
Акцыя "Чытаем беларускую кнігу" 2013, Літаратурныя юбілеі |
26.12.2013, 14:55
Сообщение
#1
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3860 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Верасовы ўзятак 27 снежня спаўняецца 90 год з дня нарадження Анатоля Вялюгіна, беларускага паэта, кінадраматурга, перакладчыка. Анатоль Вялюгін нарадзіўся 27 снежня 1923 года ў вёсцы Машканы Сенненскага раёна Віцебскай вобласці. Заслужаны дзеяч культуры Беларусі (1969). Скончыў Мінскі педагагічны інстытут (1948). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, быў паранены. Працаваў у прэсе, у 1946-1984г.г. у часопісе “Полымя”. Друкаваўся з 1934 года. Першы зборнік вершаў “Салют у Мінску”(1947). Лірыка Вялюгіна – дасягненне беларускай паэзіі. Яго творчасці ўласцівы яркая метафарычнасць, асацыятыўная вобразнасць, філігранная апрацоўка слова. У паэзіі Вялюгіна шчырае апяванне роднай зямлі, пранікнёная споведзь паэта-франтавіка, які прайшоў суровыя выпрабаванні ваеннага ліхалецця. Творы А.Вялюгіна перакладзены і выдадзены асобнымі кнігамі на балгарскай, рускай, украінскай мовах. Яму ў сваю чаргу належыць пераклад і выданне на беларускай мове 30 асобных кніг паэзіі. Ён укладальнік і рэдактар “Анталогіі ўкраінскай савецкай паэзіі”. Вершы А.Вялюгіна, пакладзеныя на музыку І.Лучанком, сталі шырока вядомымі песнямі ( “Бярозка”, “Закасі мае вёсны”, “Сын зямлі на віхурнай арбіце”). Па сцэнарыях А.Вялюгіна пастаўлены мастацкія кінафільмы: двухсерыйны “Рэха ў пушчы”(1977), “Глядзіце на траву” (1983) – паводле ваенных навел Я.Брыля. На кінастудыіі “Беларусьфільм” і “Тэлефільме” зняты дакументальныя фільмы “Дзядзька Якуб”, “Янка Купала”, “Я – крэпасць, вяду бой”, “Віцебскія ўзоры”, “Савецкая Беларусь” і інш. Бібліяграфія: 1. Літаратурная спадчына Беларусі, ХІ - сярэдзіна ХХ стст. (з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі) =Литературное наследие Беларуси, ХІ - середина ХХ вв.= The Literary of Belarus, ХІ - middle ХХ century Мн.: Нац. б-ка Беларусі, 2004. - 1 электрон. апт. дыск (CD-ROM) 2. Насустрач юбілейным датам: Беларускія пісьменнікі-юбіляры 2003 года Ліда, [Ксеракс ЦРБ імя В.Таўлая], 2003. - 11с. 3. 2012 -- Год кнігі// Бiблiятэка прапануе. - 2012. - №5 (дадатак) 4. Макарэвiч, В. Верасовы ўзятак/ В.Макарэвіч // Полымя. - 2013. - №11. - C.155-164. |
|
|
26.12.2013, 14:54
Сообщение
#2
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3860 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Сваёй хадой. 1 лістапада спаўняецца 80 гадоў з дня нараджэння Вячаслава Адамчыка, беларускага празаіка, драматурга, кінасцэнарыста. Вячаслаў Адамчык нарадзіўся 1 лістапада 1933г.у вёсцы Варакомшчына Дзятлаўскага раёна ў сялянскай сям’і. У 1952 – 1957 г.г. займаўся на аддзяленні журналістыкі філалагічнага факультэта БДУ. Працаваў у газетах “Знамя юности” (1957 -1958), “За вяртанне на Радзіму”(1958 -1960), у Дзяржаўным выдавецтве БССР (1960 -1962), часопісах “Полымя”( 1962 – 1963; 1967 – 1969), “Неман”(1965 -1967), “Маладость”(1969 – 1977). Скончыў Вышэйшыя літаратурныя курсы пры Саюзе пісьменнікаў СССР у Маскве (1965). Быў галоўным рэдактарам сцэнарнай майстэрні пры кінастудыі “Беларусьфільм” (1977-1980), намеснікам галоўнага рэдактара выдавецтва “Мастацкая літаратура” (1980-1982), галоўным рэдактарам часопіса “Бярозка”. Удзельнічаў у працы XXXVIII сессіі Генеральнай асмблеі ААН (1983). Член Саюза пісьменнікаў СССР (з 1960 г.). Дэбютаваў з вершамі ў 1952 г. Першае апавяданне апублікавана ў 1957 г. Аўтар зборнікаў прозы “Свой чалавек”(1958), “Млечны шлях” (1960), “Міг бліскавіцы”(1965), “Дзікі голуб”(1972), “Дзень ранняй восені”(1974), “Раяль з адламаным вечкам” (1990) і раманаў “Чужая бацькаўшчына” ( 1978, паводле рамана ў 1982 г. зняты мастацкі фільм і ў 1983 г. тэлеспектакль), “Год нулявы”(1983), “І скажа той, хто народзіцца...”(1987), “ Голас крыві брата твайго” (1990); сцэнарыяў дакументальных фільмаў “Іван Мележ”(зняты ў 1977г.), “Валянцін Таўлай”(зняты ў 1978г.), “Дзядзька Якуб”(зняты ў 1981 г.), п’есы “Раіса Грамычына”(1989). Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя І.Мележа (1980) за раман “Чужая бацькаўшчына”, Дзяржаўнай прэміі БССР імя Я.Коласа (1988) за раманы “Чужая бацькаўшчына”, “Год нулявы”, “І скажа той, хто народзіцца...”. Бібліяграфія: 1. 70 год з дня нараджэння В.У.Адамчыка (1933-2001), пісьменніка// Новыя кнiгi. - 2003. - №8. - с.12-14. 2. Нячай, В. Вячаслаў Адамчык і беларускі экран / В. Нечай // Роднае слова. - 2003. - №11. - с.78-80. 3. Тычино, М. Современная белорусская проза о Великой Отечественной войне/ М. Тычино // Литература в школе. - 2005. - №6. - С.9-13. Адамчик В., Адамович А., Быков В., Чигринов И. 4. Тычына, М. Развітанне з сялянскай атлантыдай/ М.Тычына // Роднае слова. - 2003. - №8. - с.4-8ББК 83.34Беі 5. Насустрач юбілейным датам: Беларускія пісьменнікі-юбіляры 2003 года Ліда, [Ксеракс ЦРБ імя В.Таўлая], 2003. - 11с. 6. Ляшук, В. Сваёй хадой / В.Ляшук // Роднае слова. - 2008. - №11. - C.24-26. 7. Кузьмiч, Н. Матывы дарогі і памяці ў апавяданнях Вячаслава Адамчыка/ Н.Кузьміч // Роднае слова. - 2009. - №9. - C.14-17. 8. Дамброўская, Н. Раман "Чужая баьікаўшчына" Вячаслава Адамчыка/ Н.Дамброўская //Роднае слова. - 2011. - №3. - C.78-87. 9. Шчука, Ю. "Вочы поўныя жыцця..."/ Ю.Шчука // Полымя. - 2005. - №4. - С.199-205. 10. Лецка, Я. Зрухі жыцця і літаратуры/ Я.Лецка // Дзеяслоў. - 2011. - №2,3. 11. Iванькова, С. Чалавек і вайна ў апавяданні В.Адамчыка "Салодкія яблыкі"/ С. Іванькова // Беларуская мова i лiтаратура. - 2012. - №2. - C.37-39. 12. Аммон, М. Матыў фантастычнага падарожжа ў творчасці Вячаслва Адамчыка/ М.Аммон // Роднае слова. - 2013. - №11. - C.3-5. |
|
|
15.10.2013, 16:11
Сообщение
#3
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3860 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
“Госць з далёкай зямлі” 11 кастрычніка спаўняецца 100 гадоў з дня нараджэння Эдзі Агняцвет, беларускай паэтэсы Эдзі АГНЯЦВЕТ сапр.: Эдзі Сямёнаўна КАГАН (11 кастрычніка 1913 (або 1916), Мінск — 17 ліпеня 2000) — беларуская паэтэса. Нарадзілася ў сям'і служачых. Скончыла 7-годку, працавала на мінскім заводзе «Камунар» (1930), год вучылася ў мінскай будаўнічай прафтэхшколе. Скончыла крытыка-творчае аддзяленне літаратурнага факультэта Мінскага вышэйшага педагагічнага інстытута (1934). Завочна вучылася на педагагічным аддзяленні літфака педінстытута (1934—1936), працавала рэдактарам Беларускага радыё (1934—1938), кансультантам у кабінеце маладога аўтара СП БССР (1939), у аддзеле паэзіі часопіса «Полымя рэвалюцыі» (1940—1941). Падчас Вялікай Айчыннай вайны жыла ва Узбекістане. У 1945—1946 працавала ў Дзяржаўным выдавецтве БССР. Член Саюза пісьменнікаў СССР (з 1937). Дэбютавала вершамі ў 1929. Пісала пераважна для дзяцей. Выдала зборнікі паэзіі «Маё пакаленне» (1935), «Вершы» (1938), «Вясновай раніцай» (1941), «Край мой родны» (1945), «Дарога ў будучыню» (1949), «Беларуская рабіна» (1959), «Лірыка» (1965), «Круглы год: Выбранае» (1966), «Жаданне» (1971), «Спадзяванне калыханак» (1983), «Закаханым» (1986), паэму «На беразе Волгі» (1940). Выйшлі кнігі паэзіі для дзяцей «Васількі» (1947), «Ля піянерскага кастра» (1952), «Твае таварышы» (1957), «Госць з далёкай зямлі» (1958), «Незвычайныя канікулы» (1962), «Першы ліст» (1966), «Падарожнік» (1969), «Піянерская гама» (1970), «Краіна маленства» (1975), «Мы сур'ёзныя, мы вясёлыя» (1976), «Доктар Смех» (1977), «Ад зярнятка да вясёлкі» (1981), «Хто пачынае дзень?» (1982), «На двары алімпіяда» (1984), «Буду настаўнікам» (1990), паэмы «Песня пра піянерскі сцяг» (1949), «Мы будзем сябраваць» (1955, дапрацаванае выданне ў 1979), кніга для чытання ў 4 класе «Роднае слова» (з Я. Івашуціч, 1989). У 1976 выйшлі Выбраныя творы ў 2 тамах. Аўтар лібрэта опер для дзяцей «Джанат» (1962, ставілася ў 1944, 1947, 1974), «Марынка» (урыўкі ў 1958, пастаўлена ў 1956). Пераклала на беларускую мову паасобныя творы А. Пушкіна, М. Някрасава, У. Маякоўскага, М. Ушакова(руск.) бел., Г. Ахматавай, В. Шэфнера(руск.) бел., А. Барто(руск.) бел., Л. Украінкі, М. Бажана, Я. Судрабкална(руск.) бел., С. Карыма і інш., кнігу Зульфіі «Такое сэрца ў мяне» (з А. Грачанікавым, 1985), зборнікі паэзіі для дзяцей Я. Османіса «Сабака з рагаткай» (1976), Г. Сулейманавай «Сорак косак» (1982), М. Джаліля «Я гляджу на зоры» (1985). З французскай мовы пераклала кнігі П. Ж. Беранжэ(руск.) бел. «Выбраныя песні» (1960), «Краіна Паэмія» (анталогія французскай паэзіі для дзяцей, 1962), А. Экзюперы «Маленькі прынц» (1969), Г. Апалінэра «Зямны акіян» (1973), П. Элюара «З табою» (1980). Узнагароджана ордэнам «Знак Пашаны», медалямі. Узнагароджана міжнародным Ганаровым дыпломам імя Х.-К. Андэрсена (1986) за кнігу вершаў і перакладаў для дзяцей «На двары алімпіяда». Літаратура: 1.Агняцвет, Э // Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік; Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — 653 с.: іл. ISBN 5-340-00709-X 2.Агняцвет, Э // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. Мн.: БелЭн, 1992—1995. |
|
|
15.10.2013, 16:10
Сообщение
#4
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3860 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
“Люд беларускі” 1 верасня спаўняецца 160 гадоў з дня нараджэння Міхаіла Адольфавіча Федароўскага, беларускага і польскага фалькларыста, этнографа, археолага, даследчыка археалагічных помнікаў на Лідчыне Міхал Адольфавіч Федароўскі (1 верасня 1853, Варшава — 10 чэрвеня 1923, Варшава) — беларускі і польскі фалькларыст, этнограф, археолаг. Нарадзіўся ў сям'і варшаўскага мешчаніна, кашуба па паходжанні, які ажаніўся з полькай Элеанорай Гансовіч. У 1877—1904 гг. жыў на Беларусі. У 1877 г. пасля выхаду ў адстаўку з ваеннай службы пераехаў у свой маёнтак у Пружанскім павеце, дзе пражыў 27 гадоў. Збіраў кнігі, творы жывапісу і графікі, гістарычныя, фальклорна-этнаграфічныя матэрыялы, вёў археалагічныя раскопкі ў Пружанскім, Ваўкавыскім і іншых паветах Гродзенскай губерні. Сабраў каля 1,5 тыс. беларускіх песенных і танцавальных мелодый, 5 тыс. беларускіх народных песень, каля 10 тыс. прыказак, сотні казак, загадак і іншых твораў, якія выданыя у 8-томнай працы «Люд беларускі» (1887—1981). Значную частку сваіх збораў запісаў на Сакольшчыне, Янаўшчыне, Дуброўшчыне, у ваколіцах Беластоку, Нараўкі. Таксама аўтар этнаграфічнай працы «Пружана і яе ваколіцы». Літаратура: 1.Календарыюм // «Czasopis» № 9, 2003. 2.Беларусь: Энцыклапедычны даведнік / Рэдкал.: Б. І. Сачанка і інш — Мінск: БелЭн, 1995. — 800 с. — 5000 экз. — ISBN 985-11-0026-9. |
|
|
2.8.2013, 9:37
Сообщение
#5
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3860 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Шукальнік шчасця да 115-годдзя з дня нараджэння Рыгора Кобеца (1898-1990), беларускага пісьменніка Кобец Рыгор (сапр. Мусіевіч-Сандыга Міхаіл), нарадзіўся 24.07.1898 г. у вёсцы Малыя Рагачыкі Кіраваградскай вобласці (Украіна) у сям'і рабочага.Вучыўся ў царкоўнапрыходскай школе, у народнай рамеснай, у рэальнай навучальнях. У першую сусветную вайну служыў у царскай арміі, удзельнічаў у баях у Галіцыі (1914-1916). Быў паранены. Працаваў токарам у Елісаветградзе, рабочым на Херсонскім заводзе сельгасмашын кампаніі «Эльворці» (завод «Чырвоная звязда»), маркіроўшчыкам на станцыі Елісаветград - Таварная (1916-1918). У час Лютаўскай рэвалюцыі ўвайшоў у федэрацыю анархістаў групы «Набат». У грамадзянскую вайну служыў у Чырвонаармейскім Брацкім палку (Елісаветград). Затым уступіў у рады Чырвонай гвардыі (1-шы інтэрнацыянальны батальён рэвваенсавета Паўднёвага фронту), перайшоў у армію Дзянікіна, працаваў у міліцыі. У 1919 г. ваяваў у асобным кавалерыйскім дывізіёне 1-й Коннай арміі С.М.Будзённага. Пад Варшавай быў цяжка паранены. Зноў трапіў пад уплыў анархістаў. Удзельнічаў у контррэвалюцыйным мяцяжы ў арміі С.М.Будзённага. Пасля хаваўся ад органаў ЧК (пад рознымі прозвішчамі, апошняе - Р.Кобец). Працаваў качагарам у бальніцы, на Менскім дражджавым заводзе «Пралетарый» (1922-1928), на піўзаводзе «Беларусы» (1928-1929). Скончыў тры курсы Менскага вячэрняга рабочага тэхнікума (1928). Уваходзіў у літаратурнае аб'яднанне «Звенья» «Маладняка», у 1929-1930 гг. - загадваў сельгасаддзелам рэдакцыі газеты «Рабочий». Потым кансультант, загадчык сцэнарнага аддзела кінастудыі «Савецкая Беларусь» у Ленінградзе (1931-1937). У 1935 г. прызнаўся старшыні Саўнаркома БССР М.Галадзеду ў сваіх ранейшых сувязях з анархістамі, тады ж пастановай НКУС СССР быў амнісціраваны. У 1933, 1935, 1937 гг. ездзіў у творчыя камандзіроўкі ў Бірабіджан. Супрацоўнічаў у газетах «Биробиджанская правда», «Тихоокеанская звезда» (Бірабіджан). У 1938 г. рэпрэсіраваны ў Бірабіджане. У 1939 г. апраўданы. Пераехаў у Хабараўск, дзе працаваў рэдактарам студыі кінахронікі (1939-1941). У 1941 г. быў зноў арыштаваны, у 1942 г. рашэннем Асобай нарады прыгавораны да 10 год зняволення ў лагерах. Адбываў пакаранне на будоўлях чыгункі ў Тайшэце, Манголіі, у Забайкаллі. З 1951 г. - на пажыццёвым пасяленні ў Кіргізіі. Працаваў у саўгасе «Чалдавар» Фрунзенскай вобласці вартаўніком на вінаградніках, памочнікам пчаляра (у гарах Цянь-Шаня), загадчыкам хаты-чытальні, клуба, гаспадаркі ў школе. У 1958 г. вярнуўся ў Менск. Справа перагледжана 19.10.1960 г. Хабараўскім краявым судом, і Пастанова Асобай нарады СССР ад 04.10.1942 г. адменена. У 1963 г. быў пазбаўлены персанальнай пенсіі рэспубліканскага значэння за прыналежнасць да анархістаў. Сябра СП СССР з 1935 г. Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1935). Памёр 09.09.1990 г. Бібліяграфія: 1. Кобец Рыгор. Выбраныя творы/ уклад., прадм., камент. А. Кобец-Філімонавай. – Мінск: Кнігазбор, 2009. – 592 с. : [8] с. іл. – ("Беларускі кнігазбор": Серыя 1. Мастацкая літаратура). 2. Кобец,Р. Гута. На заставе/ Рыгор Кобец// Хрэстаматыя па гісторыі беларускага тэатра і драматургіі.- Мінск, 1998.- С.232-251. Аб ім: 1. Валахановіч,А. Ці была ажыццёўлена мара?: [беларускі драматург Рыгор Кобец]/ А. Валахановіч// Літаратура і мастацтва.- 2010.- №34.- С.15. |
|
|
3.6.2013, 8:16
Сообщение
#6
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3860 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Спасціжэнне Радзімы 15 чэрвеня – 65 год з дня нараджэння (1948) А.І.Бутэвіча, пісьменніка, перакладчыка, публіцыста, крытыка, дзяржаўнага дзеяча Беларусі Каштоўным набыткам беларускай літаратуры канца ХХ – пачатку ХХІ ст. стала творчасць пісьменніка Анатоля Іванавіча Бутэвіча. Анатоль Іванавіч Бутэвіч (нар. 15 чэрвеня 1948, хут. Язавец Нясвіжскага р-на Мінскай вобл.; псеўданім: Максім Валошка) нарадзіўся ў сялянскай сям'і. У 1956 годзе разам з бацькамі перасяліўся ў в. Баяры таго ж раёна. Вучыўся ў Вяліка-Ліпскай васьмігадовай школе. Скончыў Сноўскую сярэднюю школу Нясвіжскага раёна (1966). Скончыў аддзяленне беларускай мовы і літаратуры філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта (1971). Працаваў рэдактарам Беларускага тэлеграфнага агенцтва (1971—1973), намеснікам рэдактара газеты «Чырвоная змена» (1975—1979), дырэктарам рэспубліканскага выдавецтва «Мастацкая літаратура» (1986—1987), у ЦК ЛКСМБ (1973—1975, 1979—1980) і ЦК КПБ (1980—1986, 1987—1990). Старшыня Дзяржаўнага камітэта па друку (1990—1992), міністр інфармацыі (1992—1994), міністр культуры і друку Рэспублікі Беларусь (1994—1996). У 1996—1998 — Генеральны консул Рэспублікі Беларусь у Гданьску. У 1998—2000 Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Румыніі. У 2001—2009 — саветнік старшыні Банка міжнароднага гандлю і інвестыцый. У студзені-маі 2009 — галоўны спецыяліст упраўлення мастацтваў Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. Мае дыпламатычны ранг Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь. Кандыдат навук у галіне інфармацыйных тэхналогій. Галоўнай тэмай твораў пісьменніка з’яўляеца гістарычнае мінулае роднага краю. Сам празаік, выдатны майстар слова, перакананы ў тым, што “літаральна кожная мясціна нашай Беларусі багатая на непаўторныя і значныя асобы, захапляльныя падзеі і незвычайныя здарэнні”. Вынікам шматгадовага даследвання беларускай гісторыі стала серыя “Сем цудаў Беларусі”, заснаванная ў 1999 г. Гэта серыя прызначана дзецям, але і дарослыя праяўляюць зацікаўленасць, бо кнігі багата насычаны малавядомымі раней гістарычнымі звесткамі. А Бутэвіч апісвае падзеі і факты на аснове гістарычных крыніц і дакументаў. Распавядае так, нібы сам жыў ў тыя часы, і ўсе дзеянні адбываліся на ўласныя вочы. Гістарычная тэма гучыць і ў рыцарскай аповесці “Каралева не здраджала каралю...”. Аўтар апавядае пра каханне беларускай князёўны Соф’і Гальшанскай і польскага караля Ягайлы. Бутэвіч паказаў свет таямнічых інтрыг і парадкаў каралеўскага двара, палітычную барацьбу, якая кіпела вакол трона. У 2007 г. выйшла ў свет кніга пісьменніка “Пад небам беларускага слова”, на старонках якой аўтар выказвае свае думкі пра ролю і значнасць беларускага слова, пра яго захавальнікаў і творцаў, разважае над некаторымі літаратурнымі з’явамі і падзеямі, дзеліцца ўспамінамі пра вядомых пісьменнікаў. Друкавацца пачаў у 1969 годзе. Перакладае з польскай, рускай, украінскай моў на беларускую, з беларускай на рускую. Яго творы перакаладаліся на польскую, румынскую, балгарскую мовы. Пісьменнік ўзнагароджаны медалём “За асваенне цалінных зямель”, Граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларусі, Ганаровай граматай Савета Міністраў Беларусі, лаўрэат прэміі Беларускага саюза журналістаў “Залатое пяро-2001”. Спіс літаратуры: 1. Бутэвіч Анатоль Іванавіч// Беларуская энцыклапедыя : у 18 т.- Мінск, 1996.- Т. 3. - С. 361. 2. Бутэвіч Анатоль Іванавіч // Беларускія пісьменнікі: біябібліяграфічны слоўнік: у 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. Мн.: БелЭн, 1992—1995. - Т. 6. 3. Бутевич Анатолий Иванович // Республика Беларусь: энциклопедия: в 6 т. - Минск, 2006. - Т.2. C. 564. 4. Адвечны покліч Радзімы / Анатоль Бутэвіч.- Мн.: Мiн. ф-ка каляровага друку, 2004. - ( Сем цудаў Беларусi). 5. За наміткай гісторыі / А.І.Бутэвіч. - Мн.: Кавалер Паблишерс, 2003. - ( Сем цудаў Беларусi). 6. Каралева не здраджвала каралю, або Каралеўскае шлюбаванне ў Новагародку / А.Бутэвіч. - Мн.: Лiтаратура i мастацтва, 2010. - ( Святло мiнуўшчыны). 7. Таямніцы Мірскага замка: падарожжа па сівых мурах з Адамам Міцкевічам / Анатоль Бутэвіч. - Мн.: ЛiМ, 2011. 8. Як акіян з кропелькай барукаўся / А. І. Бутэвіч. - Мн.: Мастацкая лiтаратура, 2003. 9. Прыгоды віруса Шкодзі / А.І.Бутэвіч. - Мн.: Мастацкая лiтаратура, 2009. - ( Казкi ХХI стагоддзя). |
|
|
2.5.2013, 11:22
Сообщение
#7
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3860 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
“Сапраўдных паэтаў шмат не бывае...” 25 мая спаўняецца 75 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра КАРЫЗНЫ, паэта Уладзімір Карызна — адзін з аўтараў Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь і прэміі прафсаюзаў Беларусі, узнагароджаны ордэнам Францыска Скарыны. Ім выпушчана каля трыццаці кніг, сярод якіх “Жураўліны досвітак”, “Святло ліўня”, “Цеплыня”, “Цішыня баразны”, “Музыка ў свеце” і іншыя. Уладзімір Іванавіч Карызна нарадзіўся ў вёсцы Закружка Мінскага раёна ў сялянскай сям’і. Прыгажосць музыкі адчуў яшчэ з маленства. У бацькоўскай хаце і ў святы, і ў будні гучалі народныя песні і музыка. Любоў да музыкі перадавалася ад бацькі і маці, якія ведалі многа песень і прыгожа спявалі. Уладзімір Іванавіч ўспамінаў: “Мой бацька быў шафёрам, вазіў Твардоўскага, ведаў на памяць усяго “Васіля Цёркіна”. Дзядуля па мамінай лініі — Канстанцін Захарэвіч — быў кавалём. Акрамя таго, сам рабіў музычныя інструменты і іграў на скрыпцы. Такі быў выдумшчык! У яго нават замок на дзвярах адкрываўся толькі тады, калі два з паловай разы прагучыць мелодыя. Другі мой дзед таксама іграў на скрыпцы. Паэзія падобная на музыку. Яна настолькі тонкая, глыбінная, што не пішацца, а іграецца!.. Яна, зразумела, з’яўляецца цяжка: гэта як ураджай сабраць... І ў той жа час — як на скрыпцы сыграць: не кожны зможа, гэта тонкая праца душы.” Яшчэ юнаком спрабаваў пісаць вершы. Пасля заканчэння школы паступіў на філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта. Скончыўшы вучобу ў 1961 г. выкладаў беларускую і рускую мовы і літаратуру ў Опсаўскай сярэдняй школе на Браслаўшчыне, адначасова ўзначальваў літаратурнае аб’яднанне пры раённай газеце “Браслаўская звязда”. З 1967 па 1980 г быў рэдактарам, старшым рэдактарам, загадчыкам аддзела беларускай музыкі Рэспубліканскага радыё. Пасля працаваў ў часопісе “Полымя”, выдавецтве “Юнацтва”, часопісе “Крыніца”. Першы верш У.Карызны быў надрукаваны ў 1956 г. у газеце “Чырвоная змена”, калі ён вучыўся ва ўніверсітэце. Друкаваўся ў “Настўніцкай газеце”, штотыднёвіку “Літаратура і мастацтва” і інш. Напеўнасць і лірызм паэзіі У.Карызны такія яскравыя, што да яе звярталіся і звяртаюцца кампазітары ўсіх пакаленняў: А.Багатыроў, Ю.Семеняка, І.Лучанок, Я.Глебаў, Л.Захлеўны, Дз.Смольскі, Э.Ханок і інш. Многія з песень увайшлі ў залаты фонд беларускай культуры. Гэта “Маміна вішня”, “Люблю цябе, Белая Русь”, “Азёры дабрыні”, “Зорачка мая”, “Калі цябе сустрэў упершыню”. Паэт і сам піша музыку, ён — аўтар больш чым пяцідзесяці песень. Некаторыя з іх упрыгожылі рэпертуар Нацыянальнага акадэмічнага народнага хору імя Г.І.Цітовіча. Пра што б ні пісаў Уладзімір Іванавіч, усё прапушчана праз яго прамяністую душу, свеціць чыстым святлом, гучыць усхвалявана і натхнёна, моцна і па-карызнаўску палымяна. Ён выдатна чытае свае творы, даносячы мяккім тэмбрам голасу ўсе інтанацыі сваіх музычных вершаў. У гарачым сэрцы сваім захоўвае ён вастрыню ўспрымання жыцця і паэтычную ўражлівасць. У.Карызна яшчэ і цудоўны дзіцячы паэт. Першую сваю кніжку для дзяцей “На сяле ў бабулі” паэт выдаў у 1975 г. , пазней былі і іншыя. Уладзімір Карызна станавіўся некалькі разоў лаўрэатам рэспубліканскіх конкурсаў песень. Літаратура: 1. Карызна Уладзімір Іванавіч// Беларуская энцыклапедыя: у 18т.- Мінск, 1999.- Т.8.- С.114-115. 2. Каризна Владимир Иванович// Республика Беларусь: энциклопедия: в 6 т.- Минск, 2006.- Т.6.- С.885-886. 3. Карызна Уладзімір Іванавіч// Беларускі фальклор: энцыклапедыя.- Мінск, 2005.- Т.1.- С.668-669. 4. Карызна Уладзімір// Беларускія пісьменнікі: біябібліягр. слоўн.: у 6 т.- пад рэд. А.В.Мальдзіса.- Мінск, 1994.- Т.3.- С.202-204. 5. Уладзімір Карызна// Полымя.- 2006.- №12.- С.109-111. 6. Карызна,У. “Як чалавек і паэт я пачаўся з музыкі...”/ гутарыла Наталля Кірпічэнкава// Культура.- 2005.- 10-16 снеж. – С.6. 7. Шамякіна,М. Уладзімір Карызна/ Марыя Шамякіна// Полымя.- 2006.- №12.- С.109-114. 8. Макаревич,В. А в поле верба…: штрихи к портрету В.Каризно/ Василь Макаревич// Неман.- 2003.- №9.- С.164-178. 9. Захлеўны,Л. “Я знаю, хто любіць душою...”: слова пра У.Карызну/ Леанід Захлеўны// Роднае слова.- 1998.- №5.- С.184-197. 10. Вечаславава,А. “Коласам табе не быць...” Ён стаў Карызнам/ Аня Вечаславава// Бярозка.- 2004.- №4.- С.4-5. 11. Улукскі,Я. Слова, якое акрыляе/ Янка Улукскі// Мастацтва.- 1998.- №5.- С.6-7. 12. Ляшчэня,Т. “Свет зіхаціць прывабнаю красой”: вакал. цыкл “Поры года” А.багатырова на вершы У.Карызны/ Таццяна Ляшчэня// Роднае слова.- 2003.- №10.- С.89-91. 13. Марціновіч,А. Цяпло ранішніх росаў/ А.Марціновіч// Літаратура і мастацтва.- 2008.- №22.- 30 мая.- С.12. 14. Дзітлава,В. Салавей спявае.../ В.Дзітлава// Бібліятэка прапануе.- 2013.- №3.- С.7-10. |
|
|
Текстовая версия | Сейчас: 1.11.2024, 6:42 |