IPB

Здравствуйте, гость ( Вход | Регистрация )

12 страниц V  « < 8 9 10 11 12 >  
Ответить в данную темуНачать новую тему
Агляд беларускіх кніг
Admin
сообщение 2.8.2013, 9:32
Сообщение #64


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 1250
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Сердюков,Н.Н. На семи ветрах: повести/ Николай Сердюков.- Минск: Изд. дом «Звязда», 2013.- 272с.

Исторические повествования и миниатюры Николая Сердюкова – о любовных отношениях. Показана Российская империя XIX века, в состав которой входила и территория Беларуси. Используются исторические свидетельства и догадки, почерпнутые из мемуарных источников. Героями книги стали члены императорской фамилии, блистательные мужчины и женщины из тогдашней элиты, литераторы, художники и музыканты. Для широкого круга читателей.

Бутэвіч,А. Таямніцы Нясвіжскага замка: падарожжа ўглыб стагоддзяў з Уладзіславам Сыракомлем/ Анатоль Бутэвіч.- Мінск: Выд. дом “Звязда”, 2013.- 191с.

Кніга расказвае пра найбольш значныя і займальныя старонкі гісторыі Нясвіжскага замка, горада Нясвіжа і роду князёў Радзівілаў, якія лічыліся некаранаванымі каралямі. Сёння архітэктурна-культурны комплекс рэзідэнцыі Радзівілаў у Нясвіжы ўключаны ў Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Гужалоўскі,А.А. Чырвоны аловак: нарысы па гісторыі цэнзуры ў БССР: у 2 кн./ А.А.Гужалоўскі.- Кн.1 1919-1941гг..- Мінск: Рэдакцыя газеты”Звязда”, 2012.- 304с.

На падмурку вялікага аб’ёму архіўных дакументаў, перыёдыкі, сучасных даследаванняў у кнізе ўпершыню паказана гісторыя стварэння і функцыянавання сістэмы партыйна-дзяржаўнага інфармацыйнага кантролю ў БССР у 1919–1941 гг. Чытачы зазірнуць у «святая святых» савецкай ідэалогіі – Галоўлітбел і Галоўрэперткам, якія доўгія гады ажыццяўлялі інфармацыйную і культурную палітыку Камуністычнай партыі, даведаюцца пра цэнзурныя лёсы літаратурных і мастацкіх твораў, сродкаў масавай інфармацыі і культурнай спадчыны Беларусі. Кніга адрасавана гісторыкам, філолагам, журналістам, культуролагам, студэнтам гуманітарных спецыяльнасцей, а таксама шырокаму колу чытачоў, якія імкнуцца глыбей зразумець гісторыю Беларусі.

Сапожков,Ю.М. Меж духом и словом: критические статьи, диалоги, эссе/ Юрий Сапожков.- Минск: Літаратура і мастацтва, 2012.- 272с.

Книга Юрия Сапожкова «Меж духом и словом» в продолжение вышедшей четыре года назад книги «На просторе слова» рассматривает тенденции белорусской литературы нашего времени, профессиональные и психологические аспекты творчества известных писателей и поэтов. Глубокий анализ рассматриваемых произведений в стиле мастер-класса полезен как литераторам, студентам филфаков и учащимся средних школ.

Мушынскі,М. Падзвіжнік з Малой Багацькаўкі: жыццёвы і творчы шлях Максіма Гарэцкага/ М.Мушынскі.- Мінск: Беларус. навука, 2013.- 543с.

У кнізе разглядаецца драматычны жыццёвы і творчы шлях класіка беларускай літаратуры Максіма Гарэцкага (1893-1938), выдатнага майстра слова, дзеяча-адраджэнца, асветніка, аднаго з заснавальнікаў нацыянальнай мастацкай прозы, айчыннага літаратуразнаўства і крытыкі, выдаўца, публіцыста, ацэньваецца яго роля ў станаўленні нацыянальнай свядомасці, развіцці беларускай думкі і культуры.

Трахимёнок,С.А. Феномен Бубна: повесть, рассказы/ Сергей Трахимёнок.- Минск: Изд. дом «Звязда», 2013.- 224с.

В новую книгу Сергея Трахимёнка вошла повесть «Феномен Бубна», главный герой выписывается из больницы, частично потеряв память. И хотя его самого это состояние вполне устраивает, окружение упорно пытается помочь герою узнать его прошлое. В конце концов, его втягивают в эксперимент, который должен ответить на вопрос, кто он и откуда у него такие феноменальные способности. Ответ повергает окружающих в шок.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 1.7.2013, 15:32
Сообщение #65


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 1250
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Іх было чацвёра : аповесць, апавядан¬ні / Галіна Ва¬сілеўская.— Мінск : Маст. літ., 2013.— 174 с.

У кнігу Галіны Васілеўскай уваходзіць аповесць «Сем Я». Гэта 150 гадоў радавода аўтара. Аповед¬успамін «Іх было чац¬вёра» — пра чатырох салдат Вялікай Айчыннай вайны, пісьменнікаў Івана Шамякіна, Андрэя Макаёнка, Аляксея Кулакоўскага і Пятра Васілеўскага, якія сябравалі ўсё жыц¬цё. Іншыя творы таксама зацікавяць не толькі старэйшае пакаленне чытачоў, а і маладых, якія толькі на парозе сталага жыцця...

Цвёрды арэшак : апавяданні, абразкі, прыпавесці, фантазіі, навелы / укладанне Алены Масла.— Мінск : Маст. літ., 2013.— 286 с.— (Маладзік).

Аповеды пра юнацкія мары і летуценні, першае каханне, сустрэчы з незямнымі цывілізацыямі, гістарычнае мінулае складаюць гэтую кнігу з серыі «Маладзік».

Кава для дамавіка : апавяданні, аповесць / Раіса Бараві¬кова. — Мінск : Маст. літ., 2013. — 302 с. — (Беларуская проза ХХІ стагоддзя).

Творы гэтай кнігі напісаны ў плыні псіхалагічнай фан¬тастыкі. Калі чалавеку пачынае надакучаць будзённая адна¬стайнасць зямнога свету, ён шукае ў сваіх думках свет пара-лельны. Менавіта гэты, паралельны свет пісьменніца Раіса Баравікова вельмі арганічна ўпісвае ў свет творчай фантазіі. У выніку атрымліваюцца займальныя і вельмі праўдзівыя сюжэты на тэмы жыцця і смерці, кахання і расчараванняў.

На сёмым небе : аповесці, апавяданні / Міледзій Кукуць.— Мінск : Маст. літ., 2013.— 221 с.

У кнігу Міледзія Кукуця ўвайшлі творы, напоўненыя верай, надзеяй, каханнем і любоўю. Аўтар шчыры ў сваіх пачуццях, і таму створаныя ім вобразы ўспрымаюцца як рэальныя. У апавяданнях узнімаюцца вострыя праблемы сучаснасці.

Камейша,К.В. Ад Кромані да Свяцязі: лірічныя запісы, мініяцюры, эсэ/ Казімір камейша.- Мінск: Маст. літ., 2013.- 414с.

Новая кніга Казіміра Камейшы “Ад Кромані да свяцязі” – своеасаблівы працяг яго папярэдняй кнігі “Паміж кубкам і вуснамі”, якую склалі мініяцюры і лірычныя запісы. Гэта – новыя назіранні, роздум над перажытым, філасофскае асэнсаванне шматлікіх з’яў жыцця і прыроды.
Асобны раздзел кнігі склалі эсэ, дзе аўтар займальна, з нечаканага боку, распавядае нам пра творчасць вядомых пісьменнікаў, а таксама івянецкіх ганчароў, сваіх землякоў.

Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 3.6.2013, 8:14
Сообщение #66


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 1250
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Федарэнка,А. Вёска: аповесці, апавяданні/ А.Федарэнка.- Мінск: Беларусь, 2013.- 352с.

У кнігу прозы Андрэя Федарэнкі ўвайшлі выбраныя лепшыя творы.

Иванов-Смоленский,В. Последнее искушение дьявола, или Маргарита и Мастер: реминисценция /В.Иванов-Смоленский.- Минск, 2012.- 384с.

Что же касается привычных спутников кота Бегемота, то они вообще не особо выделялись на фоне различных экзотичных фигур. В толпе шныряли люди и с более зверскими рожами, чем у Азазелло. А халат Фагота, хоть и необычен был расцветкой, зато покрой в глаза не бросался. Иные были и в более диковинных одеждах. Город поражал обилием рас и народностей. Мавры, парфяне, греки, сирийцы, паннонцы, фракийцы, аравийцы, германцы, галлы, каппадокийцы обильно разбавляли более многочисленных разноликих римлян и …

Елфимов,В. Серьезные люди так не делают/ Вадим Елфимов.- Минск, 2012.- 512с.

И бронированный «мерседес» от смерти не спасет, если она по пятам ходит. Олигарх Марков по прозвищу Старик железной рукой правил прессой, безжалостно уничтожая и поглощая конкурентов. А когда пришел его час, отправился Старик на небеса. Известный журналист Андрей Соболин заподозрил, что его патрон умер не своей смертью, и начал собственное расследование. Вскоре подозрения подтвердились — его самого попытались убить, да не вышло. Теперь, кто кого опередит, неизвестно — либо Соболин найдет заказчика, либо киллер найдет журналиста…

Афяроўскі, А.Р. Любачка : раман. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2013. — 494 с.

“Любачка” — новы раман добра вядомага чытачу пісьменніка, які найбольш запомніўся па дакументальна-мастацкай аповесці “Святло паўночнага ззяння”, дэтэктыўна-прыгодніцкіх раманах “Двое на тонкім лёдзе”, “Феафанія”, “ Анэлін хутар”.
Галоўная гераіня рамана — дзіця Вялікай Айчыннай вайны, бо маці, вясковая настаўніца нямецкай мовы, нарадзіла яе ад фашысцкага афіцэра, каб выратаваць трох маленькіх сыночкаў. Гэтая акалічнаць паўплывала на ўсё жыццё Любачкі…

Гальпяровіч, Н.Я. Сюжэт для вечнасці : вершы, проза. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2013. — 255 с.

Для паэзіі і прозы Навума Гальпяровіча характэрныя шчырасць, высокі напал думкі, паважлівае стаўленне да роднага слова. Глыбокі лірызм прасякнуты грамадзянскай страснасцю, бо амаль у кожным радку — сыноўняя любоў да роднага Полацка, Беларусі. Гэта робіць творчасць аўтара адметнай і запамінальнай. Яна адзначана дипломам рэспубліканскага творчага конкурсу «Лепшы твор 2008 года ў галіне паэзіі», лаўрэатствам у шматлікіх іншых творчых конкурсах.
У кнізе прадстаўлены лепшыя творы розных гадоў, якія ярка сведчаць пра творчы здабытак вядомага паэта, празаіка, эсэіста.

Песня пра хлеб: зборнік паэзіі для ст. шк. узросту/ уклад. Віктара Шніпа.- Мінск: Маст. літ., 2012.- 230с.- (Школьная бібліятэка).

У кнігу ўвайшлі лепшыя творы лўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі Анатоля Вярцінскага з кніг “Песня пра хлеб”, “Тры цішыні”, “Чалавечы знак”, “Ветрана” і лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі Васіля Зуёнка з кніг “Сяліба”, “Маўчанне травы” і “Гронка цішыні”.



Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 19.4.2013, 8:05
Сообщение #67


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 1250
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Николай Чергинец. Иного не дано : повести жизни, воспоминания, интервью.— Минск : Маст. літ., 2012.— 439 с. ил.— (Наш современник).

В наше сложное время трудно стать яркой личностью, чья судьба неразрывно связана с национальным самоутверждением и заботами родной Беларуси. Именно таков Николай Иванович Чергинец — известный писатель, воин¬интернационалист, политик, общественный деятель и просто прекрасный человек. Книга, которую вы держите в руках, посвящена мирным и ратным делам нашего современника и приурочена к 75¬летию со дня его рождения.

Белорусский путь / О. В. Пролесковский [и др.]; под ред. О. В. Пролесковского и Л. Е. Криштаповича. — Минск : Маст. літ., 2012. — 559с.

В книге раскрываются важнейшие особенности внутриполитического и международного развития Беларуси в постсоветский период. Анализируется диалектика провозглашения независимос¬ ти, выясняется характер и динамика развития промышленности и сельского хозяйства, осмысливается феномен национальной идеи и раскрывается роль средств массовой информации, показывается необходимость сохранения и развития национальной культуры белорусского народа. Издание рассчитано на научных работников, преподавателей, студентов, управленцев, а также всех, кто интересуется вопросами белорусского пути развития. Впервые издание вышло в 2010 году.

Літаратура першай паловы ХІХ стагоддзя / укладанне і каментарыі М. В. Хаўстовіча ; навук. рэд. С. Л. Гаранін.— Мінск : Маст. літ., 2012.— 1086 с.— (Залатая калекцыя бела¬рускай лі¬таратуры ; т. 3)

Трэці том «Залатой калекцыі беларускай літаратуры» склалі творы перыяду рамантызму, перыяду станаўлення сучаснай беларускай мовы. Хоць польская мова яшчэ пануе ў літаратуры, але менавіта пісьменнікі гэтай пары адкрываюць для сябе і свету новы культурны абсяг — Беларусь. У кнігу ўвайшлі найлепшыя ўзоры лірыкі пачатку ХІХ ст., а таксама балады, паэмы, раманы, мемуары, першыя этнаграфічныя і гістарычна-літаратурныя даследаванні. Шмат якія творы ўпершыню перакладзеныя на беларускую мову, а хрэстаматыйныя — падаюцца ў новых, больш дакладных рэдакцыях. Кніга адрасуецца шырокаму колу чытачоў, якія цікавяцца гісторыяй і культурай Беларусі.

Пад крыламі Дракона: Сто паэтаў Кітая/ уклад. і пер. на беларус. мову Міколы Мятліцкага.- Мінск: Выдавецкі дом “Звязда”, 2012.- 280с.

Вось ужо на працягу дваццаці чатырох стагоддзяў існуе пісьмовая паэзія Кітая. У розныя эпохі яе тварылі самыя таленавітыя і адукаваныя людзі, пакідаючы для нашчадкаў своеасаблівы мастацкі летапіс жыцця многіх і многіх пакаленняў сваіх суайчыннікаў. У зборніку «Пад крыламі Дракона», укладальнікам і перакладчыкам якога з’яўляецца лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, паэт Мікола Мятліцкі, прадстаўлены творы ста самых адметных паэтаў кітайскай літаратурнай гісторыі, пачынаючы з далёкай старажытнасці – ІV стагоддзя да нашай эры – і заканчваючы творамі паэтаў нядаўна сышоўшага ў гісторыю ХХ стагоддзя.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 29.3.2013, 10:11
Сообщение #68


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 1250
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Барадулін, Р. Сябрына: вершы : для дашк. узросту / Рыгор Барадулін ; маст. Мая Пракаповіч.— Мінск : Маст. літ., 2013.— 24 с. : іл.

Новая серыя кніг «Нашым дзеткам» адрасуецца самым маленькім і адкрываецца цудоўнымі вершамі для дзяцей народнага пісьменніка Беларусі Рыгора Барадуліна.

Антонович, С. В. Черный омут Немана: исторический роман / Славомир Антонович. — Минск : Маст. літ., 2012.— 351 с.

Долгое время в водах Немана находили тела молодых девушек. Следователи Гродненской областной прокуратуры сбились с ног, идя по запутанным следам неуловимого оборотня-маньяка в милицейских погонах Сергейчика. В книге известного писателя Славомира Антоновича, долгие годы проработавшего в высших органах государственной власти, в том числе в Верховном Суде и Генеральной прокуратуре, рассказывается о непростой службе прокурорских работников, о любви, бескорыстной дружбе и верности, о профессионалах и карьеристах. Захватывающие драматические сюжеты основаны на реальных фактах.

Резанович, А.И. Полынь-¬вода: роман-хроника / Анатолий Резанович.— Минск: Маст. літ., 2012.— 398с.

Вторая книга остросюжетного романа¬-хроники Анатолия Резановича «Полынь¬-вода» посвящена сложнейшим вопросам истории нашей родины, непосредственно влияющим на судьбы героев повествования, которых коснулись все сложности перестроечного периода: от Чернобыля до ГКЧП. Само название романа направляет мысли читателя к чернобыльской трагедии. Лейтмотивом всей книги проходит мысль, что в жизни нет ничего, чтобы не смог пережить человек...

Рублеўская, Л. І. Ночы на Плябанскіх млынах: раман, аповесці, апавяданні / Людміла Рублеўская. - Мінск : Маст. літ., 2013. - 526 с.

У кнігу вядомай пісьменніцы Людмілы Рублеўскай увайшлі гатычны раман "Скокі смерці", у якім журналістка Ганна Барэцкая і рэстаўратар Юрась Дамагурскі разгадваюць таямніцу сярэдневечных гадзіннікаў, аповесць "Ночы на Плябанскіх млынах", дзе міфы і легенды Мінска пераплятаюцца ў запамінальную містычна-рамантычную карціну, цыкл "Старасвецкія міфы горада Б*", што спалучае антычныя міфы і рэаліі старасвецкага беларускага мястэчка, а таксама апавяданні, у якіх дзейнічаюць і паўстанцы Каліноўскага і Касцюшкі, і нашы сучаснікі. Героі Людмілы Рублеўскай вырашаюць адвечныя праблемы выбару паміж годнасцю і бяспекай, каханнем і здрадай, захаваннем гістарычнай памяці і абыякавасцю. У кнізе ёсть і прыгоды, і містыка, і гумар, і псіхалагізм, і развагі над лёсам Беларушчыны.

Правдин, В. А. Тайна минских перекрестков: кинороман / Виктор Правдин.- Минск: Маст. літ., 2013.- 318 с.

Минск, Раков, Плещеницы, Шарковщина, Браслов - те города и местечки, где главный герой Андрей Бусел проходит свои "семь кругов ада". Волею злого рока он участвует в собственных похоронах и с этого момента начинает тайно "раскручивать" не только мафиозный наркотрафик, но и собственное заказное убийство. И все же ключ к тайным хитросплетениям авантюристов и международного криминала, туго завязанным в Беларуси, будет найден и не где-нибудь, а в США.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 7.3.2013, 8:34
Сообщение #69


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 1250
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Рублеўская,Л. Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега: раман прыгодніцкі і фантасмагарычны/ Людміла Рублеўская.- Мн.: Рэдакцыя газеты “Звязда”, 2012.- 272с.

XVIII стагоддзе... Час авантурыстаў і алхімікаў, чароўных дам і адважных рыцараў, палацавых інтрыгаў і крывавых войнаў... У прыгодніцка-гістарычным рамане Людмілы Рублеўскай "Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега”, першага з трылогіі, вы сустрэнецеся са збеглым вучнем Менскага езуіцкага калегіюму Пранцішам Вырвічам і доктарам Баўтрамеем Лёднікам з Полацку, якім давядзецца пабываць у сутарэннях Слуцку, Менску і Полацку, выратаваць Сільфіду, паездзіць у жалезнай чарапасе, вынайдзенай Леанарда да Вінчы, здабыць дзіду Святога Маўрыкія і не аднойчы біцца за ўласны гонар і за Беларусь. Тлум прыдарожнай карчомкі, абед у князя Гераніма Радзівіла, змова менскага магістрату супраць Пане Каханку, таямніца полацкага аптэкара Лейбы... Яскравы партрэт эпохі, дзе ёсць месца і сляпому лірніку, і вялікаму гетману, найміту-забойцу і італьянскаму опернаму спеваку, сястры ўсемагутнага магната і прадажнаму суддзі... Вы пераканаецеся, што прыгоды беларускіх герояў не менш захапляльныя, чым французскіх мушкецёраў ці рускіх гардэмарынаў.

Макоўскі, А. П. Ціхае жыццё : апавяданні / Алесь Макоўскі.— Мінск : Маст. літ., 2012.— 335 с.

Аўтар кнігі прозы «Ціхае жыццё» Алесь Макоўскі — чалавек вясёлага, жыццелюбівага таленту, назіральны і чуйны да народнага слова. Амаль кожнае апавяданне прасякнута аўтарскай усмешкай, народным гумарам, а то і сатырай. Героі яго твораў у пастаянным пошуку ісціны, яны радуюцца і смуткуюць, перажываюць, змагаюцца, і жыццё ў іх зусім не «ціхае».

Літаратура першай паловы ХІХ стагоддзя / укладанне і каментарыі М. В. Хаўстовіча ; навук. рэд. С. Л. Гаранін.— Мінск : Маст. літ., 2012.- Т.3 — 1086 с.— (Залатая калекцыя бела¬рускай лі¬таратуры)

Трэці том «Залатой калекцыі беларускай літаратуры» склалі творы перыяду рамантызму, перыяду станаўлення сучаснай беларускай мовы. Хоць польская мова яшчэ пануе ў літаратуры, але менавіта пісьменнікі гэтай пары адкрываюць для сябе і свету новы культурны абсяг — Беларусь. У кнігу ўвайшлі найлепшыя ўзоры лірыкі пачатку ХІХ ст., а таксама балады, паэмы, раманы, мемуары, першыя этнаграфічныя і гістарычна-літаратурныя даследаванні. Шмат якія творы ўпершыню перакладзеныя на беларускую мову, а хрэстаматыйныя — падаюцца ў новых, больш дакладных рэдакцыях. Кніга адрасуецца шырокаму колу чытачоў, якія цікавяцца гісторыяй і культурай Беларусі.

Чаргінец,М.І. Сыны: раман/ Мікалай Чаргінец; пераклад з рускай Алеся Марціновіча.- Мінск: Літаратура і Мастацтва, 2012.- 392с.

Афганістан – гэта мужнасць і гераізм. Але Афганістан – таксама незагойны боль і памяць. А яшчэ непрадказальнасць падзей, учынкаў, сітуацый. Гэта, як ніхто іншы, ведае вядомы беларускі пісьменнік Мікалай Чаргінец, бо ён сам прайшоў праз Афганістан. Таму невыпадкова яго раман «Сыны» карыстаецца такой вялікай папулярнасцю, перакладзены на многія мовы. Цяпер гэты твор выходзіць па-беларуску.

Королев,А. Красное солнце: триллер/ Александр Королев.- Минск, Издательский дом «Звязда», 2013.- 272с.

В своём триллере Александр Королёв создал образы людей 80-90-х годов прошлого века. Сложные линии сюжета сплетаютсяв клубок захватывающих событий, герои не раз оказываются на грани жизни и смерти. Перед глазами читателя предстают как чистые сердцем люди, так и бандиты и убйцы, способные на мерзкие поступки. Непросто складывается судьба главных героев, борьба за счастье и любовь стоит им титанических усилий. Для широкого круга читателей.

Кожедуб,А.К. Эликсир жизни: рассказы/ Алесь Кожедуб.- Минск: Издательский дом «Звязда», 2013.- 312с.

В сборник известного писателя, лауреата Шолоховской и Бунинской литературных премий Алеся Кожедуба «Эликсир жизни» вошли рассказы, публиковавшиеся во многих российских и белорусских литературных журналах и газетах. Автор является признанным мастером жанра рассказа. Действие происходит во многих городах и весях нашей планеты, от юга Франции до Срединного Китая, однако во всех рассказах главной остается Беларусь. Изящный стиль, тонкий юмор, острота сюжета вызовут несомненный интерес современного читателя.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 6.2.2013, 7:56
Сообщение #70


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 1250
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Праўдзін, В.А. Вяртанне з апраметнай: дэтэктыўны раман/ В.А.Праўдзін. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2011. — 397 с.

“Вяртанне з апраметнай” — прыгодніцка-дэтэктыўны раман Віктара Праўдзіна, аўтара ўжо вядомых кніг “Візіцёр з Поўначы”, “ Эксгумацыя”, “Шлях на Галгофу”, “Танцавальны марафон”, “Нелюбімыя гінуць” і іншых.
Жыццё прымушае галоўнага героя рамана Андрэя Бусла прайсці “сем колаў пекла”: яму лёсіць трапіць на ўласнае пахаванне, даводзіцца разблытваць пакручастую інтрыгу, дзе спляліся каханне і палітыка, сяброўства і грошы, мінулае і будучыня; урэшце, разгадкі беларускіх таямніц ён знаходзіць… за акіянам.

Савіцкі,А.А. Пісьмо ў Рай: раман¬-споведзь / Алесь Савіцкі.— Мінск: Маст. літ., 2012.— 221 с.

Няпростае, але цікавае на падзеі жыццё выпала на долю выдатнага беларускага пісьменніка Алеся Савіцкага.Свой раман¬споведзь ён прысвяціў бацьку, ад якога атрымаў у спадчыну такі маральны запал, які дапамагаў яму ў самыя цяжкія хвіліны. Чытач адчуе і сапраўдную мацярынскую і сыноўнюю любоў, вышэй за якую няма нічога ў свеце. Споведзь аўтара — глыбока псіхалагічная, сатканая з роздуму і разваг героя, нашага сучасніка, які сіліцца спасцігнуць глыбінную сутнасць падзей грамадскіх, што знітаваны з лёсам асабістым і хвалююць сёння кожнага з нас.

Федарэнка, А.М. Ланцуг : аповесці / Андрэй Федарэнка.— Мінск : Маст. літ., 2012.— 240 c.— (Беларуская проза ХХІ ста¬годдзя).

Новую кнігу прозы Андрэя Федарэнкі складаюць шэсць аповесцей, напісаных у розныя гады. Як і заўсёды, проза А. Федарэнкі чытаецца лёгка. Але гэта зусім не лёгкае чытво. Аўтар імкнецца спасцігнуць духоўны свет сучасніка, зразумець яго клопаты і трывогі. Творы пісьменніка вызначаюцца лю¬боўю да чалавека, добрым веданнем жыцця, тонкім псіхалагізмам, шчы¬расцю.

Глушакоў,У. Зборнік прозы/ Уладзімір Глушакоў, Анатоль Крэйдзіч.- Мінск: Беларусь, 2012.- 360с.

У кнігу ўвайшлі празаічныя творы сучасных беларускіх пісьменнікаў Уладзіміра Глушакова і Анатоля Крэйдзіча.
Зборнік прозы разлічаны на шырокае кола чытачоў.

Карлюкевіч, А. І марам волю дам. — Мінск : Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2011. — 304 с.

Літаратурна-краязнаўчае даследаванне знаёміць з гісторыяй аднаго з рэгіёнаў Міншчыны. На старонках кнігі чытача чакаюць сустрэчы з А. Ельскім, М. Чаротам, Я. Коласам, А. Вольным, П. Глебкам, М. Паслядовічам, П. Рунцом, А. Бачылам, Г. Кляўко, Т. Бондар і іншымі беларускімі паэтамі, празаікамі, драматургамі. Шматхто з іх нарадзіўся на Пухавіччыне,іншыя былі тут частымі гасцямі, пісалі свае творы на беразе Свіслачы, у маляўнічых лясных вёсках Беразянка, Глушка, Падбярэжжа…
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение

12 страниц V  « < 8 9 10 11 12 >
Ответить в данную темуНачать новую тему
1 чел. читают эту тему (гостей: 1, скрытых пользователей: 0)
Пользователей: 0

 



Текстовая версия Сейчас: 20.3.2019, 19:59