IPB

Здравствуйте, гость ( Вход | Регистрация )

57 страниц V   1 2 3 > »   
Ответить в данную темуНачать новую тему
Обзор мероприятий., Обзор мероприятий, проведенных Лидской районной библиотекой и филиалам
Admin
сообщение 21.2.2020, 15:53
Сообщение #1


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 1644
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Літаратурная палітра “Беларускае роднае слова, ты на крылах бусліных ляціш”

21 лютага філіял “Лідская гарадская дзіцячая бібліятэка” запрасіў навучэнцаў 3А класа ДУА “Сярэдняя школа №8 г.Ліды” на літаратурную палітру “Беларускае роднае слова, ты на крылах бусліных ляціш”, прысвечаную Міжнароднаму дню роднай мовы. Вядучыя мерапрыемства распавялі пра паходжанне свята. Прысцтныя паўдзельнічалі ў акцыі “Мае любімыя беларускія словы”, з дапамогай якіх дзеці ахарактарызавалі нашу Радзіму – Беларусь. У ходзе мерапрыемства знаўцы беларускай мовы разгадвалі загадкі, удзельнічалі ў конкурсах “Перакладчыкі”, “Будаўнікі беларускіх слоў”, “Выправі памылку”, “Знаўцы беларускага фальклор”, “Наадварот”, дзе прадэманстравалі свае веды беларускай мовы і літаратуры.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 21.2.2020, 15:52
Сообщение #2


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 1644
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Паэтычная сустрэча “І прыгожа льюцца на прасторы словы беларускай мовы”

21 лютага філіял “Дварышчанская сельская бібліятэка” запрасіў вучняў 5-га класа дзяржаўнай установы адукацыі “Дварышчанскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа” адзначыць Міжнародны дзень роднай мовы паэтычнай сустрэчай “І прыгожа льюцца на прасторы словы беларускай мовы”. Спачатку ўдзельнікі дамовіліся размаўляць толькі па-беларуску, такім чынам зрабіць падарунак усім, хто сваё жыццё прысвяціў росквіту нашай культуры. Прысутныя не толькі слухалі і чыталі вершы беларускіх паэтаў, а паказалі моўнае майстэрства падбіраючы адпаведныя асацыяцыі словам “гордыя”, “даўнія”, “светлыя”, “мудрыя”, “смачныя”, “чулыя”. Свае веды вучні прадэманстравалі адгадваючы загадкі, збіраючы прыказкі і напісаўшы дыктоўку, якую прапанавала настаўніца беларускай мовы І.Л.Шостак

Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 21.2.2020, 15:51
Сообщение #3


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 1644
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Паэтычны вянок па творах беларускіх паэтаў
“У мовы роднай – роднае карэнне”

21 лютага да Міжнароднага дня роднай мовы ў філіяле “Лідская гарадская бібліятэка №1” адбыўся паэтычны вянок па творах беларускіх паэтаў “У мовы роднай – роднае карэнне”. Падчас мерапрыемства інваліды з сацыяльнага цэнтра даведаліся пра гісторыю беларускай мовы, чыталі вершы беларускіх класікаў, прысвечаныя нашай мілагучнай, непаўторнай матчынай мове. Ля кніжнай выставы “Добры дзень, кніжка беларуская” прысутныя змаглі пазнаёміцца з лепшымі творамі беларускай літаратуры – класікаў і сучасных аўтараў.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 21.2.2020, 15:50
Сообщение #4


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 1644
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Літаратурная вечарына “Роднаму слову прызнанне ў любові”

Да Міжнароднага дня роднай мовы 20 лютага прайшла літаратурная вечарына “Роднаму слову прызнанне ў любові” у філіале “Тарноўская сельская бібліятэка”. Мерапрыемства наведалі вучні мясцовай школы і дзеці старэйшай групы дзіцячага сада. Прысутныя прыйшлі да высновы, што неабходна шанаваць сваю мову, песні, казкі, звычаі, таму што ўсё гэта з’яўляецца спадчынай дзядоў і вялікім нацыянальным скарбам. Да мерапрыемства была падрыхтавана кніжная выстава, дзе супрацоўнік філіяла прадставіў літаратуру пра беларускую мову і на беларускай мове.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 21.2.2020, 15:50
Сообщение #5


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 1644
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Пазнавальная сцяжынка “Чаму знікаюць словы?”

20 лютага ў рамках дзіцячага клуба “Буслік” філіяла “Лідская гарадская бібліятэка № 2” прайшла пазнавальная сцяжынка “Чаму знікаюць словы?”, прымеркаваная да Міжнароднага дня роднай мовы. Дзеці не толькі дазналіся, якая багатая, прыгожая, мілагучная і самабытная беларуская мова праз творы беларускіх пісьменнікаў, але і ў гульнёвай форме здолелі паказаць свае веды і моўную эрудыцыю, паспяхова выканаўшы заданні-конкурсы “Слова трапнае і дасціпнае”, “Папацей грамацей”, “Прырода роднага краю” і іншыя.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 21.2.2020, 15:49
Сообщение #6


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 1644
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



“ДАРОСЛЫЯ – ДЗЕЦЯМ”

19 лютага ў Лідскай раённай бібліятэцы імя Янкі Купалы адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця IV адкрытага рэгіянальнага літаратурнага конкурсу імя Веры Навіцкай “Дарослыя – дзецям”.
Дадзены конкурс стаў яшчэ адной лідскай культурнай традыцыяй – ладзіцца ён раз у два гады. Арганізатарам конкурсу выступае дзяржаўная ўстанова культуры “Лідская раённая бібліятэка імя Янкі Купалы”.
Вера Сяргееўна Навіцкая – аўтар некалькіх дзіцячых кніг прозы пра дзяўчынак-гімназістак, якая ўзначальвала з 1910 года “Лідскую прыватную жаночую гімназію Ф.Л. і В.С. Навіцкіх”. Творчая спадчына Навіцкай – яскравы прыклад плённай працы на ніве выхавання і адукацыі юнага пакалення.
Конкурс арганізаваны з мэтай выяўлення, падтрымкі і заахвочвання лідскіх паэтаў і празаікаў да напісання твораў для дзяцей. У 2020 годзе конкурс праходзіць з 3 лютага па 5 снежня ў дзвюх намінацыях: “Паэзія” і “Проза”.
Якасна арганізаваная праграма мерапрыемства не пакінула абыякавымі нікога з прысутных. Удзельнікамі мерапрыемства сталі члены літаратурнага аб’яднання “Суквецце” пры рэдакцыі “Лідская газета”. З уступным словам выступіў лідскі краязнаўца Станіслаў Вацлававіч Суднік, пазнавальным аказаўся і яго кароткі агляд жыццёвага і творчага шляху лідскай пісьменніцы.
Перад прысутнымі літаратарамі выступіла Велесевіч Таццяна Пятроўна, загадчык бібліятэкі ДУА “Сярэдняя школа № 16 г. Ліды”, кіраўнік абласнога рэсурснага цэнтра. Сумеснымі намаганнямі бібліятэкі і школы былі надрукаваны сем кніг Веры Навіцкай: тэтралогія пра жыццё Марусі Старабельскай “Добра жыць на свеце” – “Вясёлыя будні”, “Ціхамірныя гады”, “Першыя мроі”; аповесці для юнацтва. Таксама была створана віртуальная кніжная выстава-дасье “Ліда, падзеленая на гады”, у якой змешчаны біяграфія аўтара, вокладкі кніг, бібліяграфічнае апісанне прыжыццёвых выданняў, а таксама Qr-коды, зпампаваўшы якія, можна прачытаць усе кнігі аўтара.
Удзельнікі мерапрыемства з дапамогай вядучых Курбыка Галіны і Мацулевіча Аляксандра ўспомнілі гісторыю конкурсу, якая пачынаецца з 2014 года, і пазнаёміліся з асноўнымі патрабаваннямі, якія прад’яўляюцца да літаратурных работ намінантаў. Таксама вядучыя далі магчымасць кожнаму з удзельнікаў выказацца, прачытаць некалькі асабістых твораў. Кульмінацыяй мерапрыемства стала выступленне навучэнцаў ДУА “Лідская дзіцячая школа мастацтваў”.



Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 20.2.2020, 10:10
Сообщение #7


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 1644
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Чытанне ўслых “Паэтычны свет Р.Барадуліна”

З нагоды 85-годдзя з дня нараджэння Рыгора Барадуліна ў філіял “Лідская гарадская біблятэка №4” 19 лютага былі запрошаны вучні 3-х класаў ДУА “Сярэдняя школа №1 г.Ліда” на мерапрыемства “Паэтычны свет Р.Барадуліна” – чытанне ўслых. Рыгор Барадулін пісаў выдатную літаратуру для дзяцей. Дзякуючы народнаму гумару ён набывае сваю адметную індывідуальнасць у дзіцячай паэзіі. Разумна спалучаў свой жыццёвы вопыт з дзіцячай непасрэднасцю, нестандартным вобразным мысленнем. Пад час мерапрыемства прысутныя пазнаёміліся з вершамі пісьменніка і самі прачыталі невялікія яго творы, разгадалі “Загадкі з градкі”.

Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение

57 страниц V   1 2 3 > » 
Ответить в данную темуНачать новую тему
5 чел. читают эту тему (гостей: 5, скрытых пользователей: 0)
Пользователей: 0

 



Текстовая версия Сейчас: 27.2.2020, 21:43