Акцыя "Чытаем беларускую кнігу", Літаратурныя юбілеі |
Здравствуйте, гость ( Вход | Регистрация )
Акцыя "Чытаем беларускую кнігу", Літаратурныя юбілеі |
Сегодня, 10:51
Сообщение
#1
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3873 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Згадкі ў чаўне зары 30 лістапада – 125 гадоў з дня нараджэння Міхася Лынькова (1899-1975), народнага пісьменніка Беларусі, літаратуразнаўца, акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук. Міхась Ціханавіч Лынькоў нарадзіўся 30 лістапада 1899 года на Віцебшчыне (в.Зазыбы Лёзненскага раёна) у сям'і чыгуначніка. У 1913 г. вучыўся ў Рагачоўскай настаўніцкай семінарыі. З пачаткам першай сусветнай вайны М.Лынькоў быў накіраваны ў в. Ліпінічы на працу настаўнікам. Ў 1918 г., калі Гомельшчына была акупіравана нямецкімі войскамі, М.Лынькоў з'явіўся адным з арганізатараў i ўдзельнікаў партызанскага руху. Пасля выгнання кайзераўскіх акупантаў зноў настаўнічаў у Ліпнічах, a ў жніўні 1919 г. па прафсаюзнай мабілізацыі быў накіраваны ў Чырвоную Армію. Удзельнічаў у паходзе на Варшаву, у разгроме банд пад Старадубскам i Ноўгарад-Северскам, служыў у спецыяльным атрадзе па барацьбе з голадам у Паваложы, на Урале i ў Заходняй Сібіры. У жніўні 1922 г. М. Лынькоў вярнуўся да абавязкаў вясковага настаўніка ў Свержанскую сямігодку (Рагачоўскі раён). З 1925г. М.Лынькоў пачаў працаваць у галіне журналістыкі, пісьменніцтва i навукі. Летам таго года М. Лынькоў быў накіраваны на працу ў газету «Камуніст», дзе яго прызначылі спачатку сакратаром рэдакцыі, a неўзабаве i адказным рэдактарам. Міхась Лынькоў пачаў актыўна выступаць на ніве роднай літаратуры, i як рэдактар газеты клапатліва i настойліва выяўляў, згуртоўваў i расціў маладыя паэтычныя таленты. Пры «Камунісце» штомесячна выпускаўся літаратурны дадатак «Вясна». Яны папоўнілі беларускую літаратуру такімі здольнымі паэтамі i празаікамі, як Барыс Мікуліч, Алесь Жаўрук, Рыгор Суніца, Сяргей Грахоўскі, Васіль Вітка, Мікола Лобан, Аляксей Зарыцкі i інш. Як пісьменнік Міхась Лынькоў стаў вядомы з 1926 г. Яго першыя апавяданні «Над Бугам», «Чыгунныя песні», «Манчжур», «Гой», «Крот», «Журавель мой, журавель», «Андрэй Лятун», «Квартырмайстар Будай» i іншыя адразу выклікалі зацікаўленасць літаратурнай грамадскасці i шырокіх колаў чытачоў. Імя Лынькова як мастака слова набыло ўсеагульную вядомасць. У 1930 г. Міхась Лынькоў пераехаў у Мінск i апынуўся ў самай гушчы літаратурнага, навуковага i грамадскага жыцця рэспублікі. Першапачаткова ён быў прызначаны галоўным рэдактарам адзінага ў ты час Дзяржаўнага выдавецтва БССР. Адначасова ўвайшоў у кіруючы склад БелАПП (Беларускай асацыяцыі пралетарскіх пісьменнікаў), стаў адным з яе кіраўнікоў. Пасля роспуску ў 1932 г. усіх літаратурных аб'яднанняў i груп быў зноў абраны ў кіруючы склад новай пісьменніцкай арганізацыі. Значны час (1933—1941 гг.) ён быў рэдактарам «Полымя рэвалюцыі» (так называўся ў той час літаратурна-мастацкі часопіс «Полымя») i адначасова (з 1938 па 1948 г.) узначальваў Саюз пісьменнікаў БССР. У 30-я гады яшчэ больш актывізавалася дзейнасць Міхася Лынькова як мастака слова. Паказваючы нараджэнне чалавека новай савецкай явы, пісьменнік імкнуўся выявіць тыя асноўныя ўнутраныя імпульсы, якія вызначаюць яго паводзіны, маральныя i этычныя ўяўленні. Вызваленчы паход 1939 г., у якім Міхась Ціханавіч прымаў дзейсны ўдзел у якасці рэдактара газеты «Беларуская звязда», узбагаціў яго багатымі ўражаннямі. Пад уражаннем усяго пачутага i ўбачанага быў напісаны рад апавяданняў, якія ўвайшлі ў зборнік «Сустрэчы» (1940). Высока ацэньваючы творчасць Міхася Лынькова 20—30-х гадоў, трэба сказаць, што росквіт яе прыпадае на ваенныя i пасляваенныя гады, i лебядзінай песняй пісьменніка з'явіўся яго раман «Векапомныя дні». 3 першага дня Вялікай Айчыннай вайны М. Лынькоў знаходзіўся ў дзеючай арміі, рэдагаваў газету «За Савецкую Беларусь». Апавяданні таго часу склалі зборнік «Астап» (1944). 3 1942 г. Міхась Лынькоў пачынае збіраць матэрыялы для задуманага ім рамана. Спатрэбіліся доўгія гады напружанай працы, каб здзейсніць свае творчыя задумы. У завершаным выглядзе раман «Векапомныя дні» выйшаў у свет у 1958 г. Пасля вайны Міхась Лынькоў працаваў галоўным чынам у Інстытуце літаратуры Акадэміі навук БССР. Навукова-літаратуразнаўчая дзейнасць Міхася Лынькова абмяжоўвалася пераважна артыкуламі аб дзейнасці асобных пісьменнікаў.Міхась Ціханавіч з бацькоўскім клопатам адносіўся да кожнага новага пісьменніка, шчыра радаваўся прыходу ў літаратуру I. Мележа, Я. Брыля, А. Кулакоўскага, У. Караткевіча, I. Шамякіна, А. Макаёнка, В. Быкава, А. Васілевіч i іншых беларускіх паэтаў, празаікаў, драматургаў i крытыкаў. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР у 1940—1975 гг. Узнагароджаны трыма ордэнамі Леніна (1949, 1955, 1969), трыма ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга (1939, 1959, 1967), ордэнам Кастрычніцкай Рэвалюцыі (1974), ордэнам Чырвонай Зоркі (1943), медалямі. Памер 21 верасня 1975 г Бібліяграфія 1. Бачыла, А. М. Крыло неспакою = Крыло тревоги : пошук, роздум, палемiка, успамiны / А.М.Бачыла. - Мн. : Мастацкая лiтаратура, 1985. - 268с. 2. Куляшоў, Ф. I. Лiтаратурныя партрэты : лiт.-крытыч. нарысы / Фёдар Iванавiч Куляшоў. - Мн. : Мастацкая лiтаратура, 1983. - 253с. 3. Колб, Ю. "Незабыўныя дні" : да 125-годдзя народнага пісьменніка Беларусі Міхася Лынькова / Ю. Колб // Бібліятэка прапануе. - 2024. — № 2. — С. 2—3. 4. Марціновіч, А. Згадкі ў чаўне зары / Алесь Марціновіч // Літаратура і мастацтва. - 2019. — 6 снеж. (№ 47) — С. 5. |
|
|
Сегодня, 10:10
Сообщение
#2
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3873 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
“Слова шукай свайго…” 20 кастрычніка (2 лістапада) – 115 гадоў з дня нараджэння Максіма Лужаніна (сапр. Каратай Аляксандр Амвросьевіч, 1909 – 2001), пісьменніка, кінадраматурга, перакладчыка. Нapaдзiўcя будучы пісьменнік ў cялянcкaй cям’i ў вёcцы Пpycы Miнcкaй вобласці. Рaнa нaвyчыўcя чытaць. Cвeт poднaй мoвы aдкpылa бyдyчaмy пaэтy кнiгa Я. Kyпaлы “Шляxaм жыцця”. Зaкoнчыў cямiгoдкy ў Чыpвoнaй Cлaбaдзe i пacтyпiў y Miнcкi бeлпeдтэxнiкyм (1924). Ha гэты чac мeў yжo цэлы cшытaк вepшaў. Bяcнoй 1925 года быў пpыняты кaндыдaтaм y лiтaб’яднaннe “Maлaдняк”. Вyчыўcя нa лiтapaтypнa-лiнгвicтычным aддзялeннi ў БДУ (1928- 1930). Пpaцaвaў caкpaтapoм y pэдaкцыi чacoпica “Узвышшa” (1931), pэдaктapaм нa Бeлapycкiм paдыё (1931-1933). 10 жнiўня 1933 года нeзaкoннa acyджaны нa 2 гaды пaзбaўлeння вoлi (пaкapaннe aдбывaў y Mapыiнcкy Keмepaўcкaй вoблacцi, pэaбiлiтaвaны ў 1956). У 1935-1941 pэдaктap-apгaнiзaтap Гaлoўнaй pэдaкцыi лiтapaтypы пa мaшынaбyдaвaнню ў Macквe. Ha пaчaткy Bялiкaй Aйчыннaй вaйны (жнiвeнь 1941) пpызвaны ў Caвeцкyю Apмiю. Cкoнчыў Пaдoльcкae пяxoтнae вyчылiшчa (1942), yдзeльнiчaў y бaяx пaд Cтaлiнгpaдaм. Пacля дэмaбiлiзaцыi (1944) зaгaдвaў aддзeлaм кyльтypы ў pэдaкцыi гaзeты “3вяздa”, пpaцaвaў aдкaзным caкpaтapoм pэдaкцыi чacoпica “Boжык”, pэфepэнтaм y AH БCCP. Члeн cцэнapнaй кaлeгii (1959), гaлoўны pэдaктap кiнacтyдыi “Бeлapycьфiльм”( 1967-1972), удзельнік XXIII cecii Гeнepaльнaй Acaмблei AAH (1968), дэпyтaт Bяpxoўнaгa Caвeтa БCCP (1967-1985), члeн CП Бeлapyci з 1943г. Зacлyжaны дзeяч мacтaцтвaў Бeлapyci (1969). Лaўpэaт Лiтapaтypнaй пpэмii iмя Я. Koлaca (1965; зa кнiгy “Koлac pacкaзвae пpa cябe”). Узнaгapoджaны opдэнaмi Лeнiнa, Aйчыннaй вaйны 2-й cтyпeнi, Дpyжбы нapoдaў, Пpaцoўнaгa Чыpвoнaгa Cцягa, “Знaк Пaшaны”, мeдaлямi. Пepшы вepш “Звoнiць вoceнь” нaдpyкaвaны ў y чacoпice “Чыpвoны cцяг” (1925), пepшaя кнiгa вepшaў “Kpoкi” (1928). Аўтар пaэм “Гaлacы гapaдoў”, “Як нapaджaўcя нoвы cвeт”, “Лявoнixa”, кнiг вepшaў: “Pocы нa кoлace”, “Пpaгa кpылa”, “Пapaзмaўляй ca мнoй, зямля” i iнш., кніг “Двaнaццaць вячopныx вoгнiшчaў” i “Людзi, птyшкi, пpacтop” і інш. Пepaклaдaў з pycкaй, пoльcкaй, yкpaiнcкaй i iншыx мoў. Aўтap cцэнapыяў мacтaцкix фiльмaў “Пaўлiнкa” (пa aднaймeннaй п’ece Я. Kyпaлы), “Пepшыя выпpaбaвaннi” i “Зaпoмнiм гэты дзeнь” (paзaм з A. Kyляшoвым). M. Лyжaнiнy пpыcвeчaны дaкyмeнтaльны фiльм “Heзaвepшaнaя xaтa” (1992). Пaмёp y нoч нa 13 кacтpычнiкa 2001 г. y Miнcкy. Бібліяграфія: 1. Лужанін Максім // Бeлapycкiя пicьмeннiкi: Бiябiблiягpaфiчны cлoўнiк. У 6 т. T. 4. / пaд pэд. A.B. Maльдзica і інш. – Miнcк: Бeлapycкaя Энцыклaпeдыя, 1994. – 524 c. 2. Беларускія паэты ― лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі : Анатоль Вялюгін, Максім Лужанін, Мікола Аўрамчык, Пятрусь Макаль, Яўгенія Янішчыц / складальнік В. А. Рабкоў]. - Мінск : Беларуская Энцыклапедыя, 2002. - 380, [2] с. - (Школьная бiблiятэка). 3. Паэзія перыяду Вялікай Айчыннай вайны / навуковы рэдактар Я. А. Гарадніцкі ; [укладанне, прадмова, каментарыі А. І. Бельскі]. - Мінск : Мастацкая літаратура, 2020. - 829, [1] с. - (Залатая калекцыя беларускай літаратуры). 4. Шамякiна, М. Максім Лужанін / Марыя Шамякіна // Полымя. — 2006. — №11. — C.151—154. |
|
|
1.8.2024, 7:33
Сообщение
#3
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3873 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Яму верылася ў шчасце 10 жніўня – 95 гадоў з дня нараджэння Алеся Ставера(1929-1995), паэта, празаіка, драматурга. Ставер Алесь (Аляксандр Сяргеевіч Ставер, псеўданім Алесь Зарачанскі) нарадзіўся 10 жніўня 1929 года ў в. Маргавіца Докшыцкага раёна. Беларускі паэт, празаік, драматург. Бацька Сяргей Макаравіч і маці Хрысціна Пятроўна працавалі ў калгасе. Да Вялікай Айчыннай вайны А. Ставер скончыў 5 класаў Бягомльскай сярэдняй школы. У час вайны разам з бацькамі жыў у партызанскай зоне. Вясной 1944 года ў час блакады згубіў бацьку і братоў. Калі трапіў да немцаў, быў вывезены ў канцлагер у Германію. У верасні 1945 г. вярнуўся дадому і працягваў вучыцца ў школе. Маці Хрысціна Пятроўна да вайны была дэпутатам сельскага Савета, вельмі хацела, каб дзеці атрымалі адукацыю. Пасля заканчэння Бягомльскай сямігодкі А. Ставер вырашыў стаць шафёрам, але маці ўгаварыла яго вучыцца далей, і ён паступіў у Мінскае педвучылішча. Час быў нялёгкі. Транспарт да Бягомля не хадзіў, а з Барысава можна было з'ездзіць дадому па харчы на паштовай машыне, таму Ставер перавёўся ў Барысаўскае педвучылішча, якое скончыў у 1949 г. У 1949–1950 гг. быў старшым піянерважатым і адначасова выкладаў беларускую мову і літаратуру ў Бягомльскай сярэдняй школе. У 1950 г. паступіў на філалагічны факультэт Мінскага педінстытута. Да гэтага часу ён ужо пісаў вершы, таму быў перакананы ў неабходнасці далейшай вучобы. Пасля заканчэння інстытута працаваў інспектарам школ Лагойскага рана (1954–1955), быў літсупрацоўнікам газеты «Калгасная праўда», літаратурным рэдактарам Дзяржаўнага выдавецтва БССР (1955–1956), загадваў літаратурнай часткай Белдзяржфілармоніі (1956–1961). 3 1961 г. малодшы навуковы супрацоўнік Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР. У 1975–1984 гг. А. Ставер – карэспандэнт-арганізатар Бюро прапаганды Саюза беларускіх пісьменнікаў. 3 1984 г. знаходзіўся на творчай рабоце. Ён часта выступаў на прадпрыемствах і ў школах рэспублікі, а таксама за яе межамі, асабліва ў вайсковых часцях, меў шмат падзяк і грамат ад камандавання вайсковых часцей. Член Саюза беларускіх пісьменнікаў (1962). Алесь Ставер пачаў пісаць вершы, калі быў студэнтам Мінскага педвучылішча. Да першых яго спроб прыхільна аднесліся выкладчык літаратуры педвучылішча Я. Замерфельд, паэты А. Русецкі і П. Панчанка. Першы яго верш апублікаваны ў 1949 г. ў барысаўскай раённай газеце «Бальшавіцкая трыбуна», а ў 1959 г. выйшаў з друку першы зборнік яго вершаў «Золак над Бярозай». Алесь Ставер – аўтар паэтычных зборнікаў «Ластаўкі перад дажджом» (1967), «Жураўлі ляцяць...» (1972), «Лірнік» (1975), «Жнівеньскі вырай» (1979), «Зоры зямныя» (1989). Пісаў таксама для дзяцей: зборнікі «Касцёр не гасне» (1961), «Пад вясёлкавай дугой» (1984). Многія вершы паэта пакладзены на музыку і сталі вядомымі, папулярнымі песнямі: «Колас, ты мой колас» (музыка М. Чуркіна), «Вячэрні вальс» (музыка Г. Вагнера), «Дзе ты, маё шчасце?» (музыка Р. Бутвілоўскага), «Канікулы», «Яркі месяц», «Песня пра Якуба Коласа» (музыка І. Кузняцова), «Жураўлі на Палессе ляцяць», «Песня пра раку Бярозу», «Дзіянка» (музыка І. Лучанка), «Нікагусенькі няма», «Косіць хлопец канюшыну» (музыка М. Пятрэнкі), «А мне ў шчасце верыцца», «Юная бярозка» (музыка Ю. Семянякі), «Беларусачка» (музыка Ю. Семянякі і А. Хлімановіча) і шмат іншых. У 1983 годзе выдадзены зборнік песень «Мой край беларускі». Аб перажытым у гады вайны А .Ставер расказаў у рамане «Пад канвоем» (1969). Ён выдаў дзве кнігі аб партызанскай барацьбе «Да сваіх» (1974) і «Лясныя аповесці» (1986). Напісаў лірычную камедыю «Алімпіяда Салодкая» і п'есу «Слова не варабей» (абедзве пастаўлены ў 1977). Вершы А. Ставера перакладзены на многія мовы народаў былога СССР, а таксама на балгарскую і польскую. Алесь (Аляксандр Сяргеевіч) Ставер загінуў у аўтакатастрофе 23 ліпеня 1995 года. Пахаваны ў Мінску. ЛІТАРАТУРА 1. Алесь Ставер // В атмосфере художественного поиска и стилевого многообразия: творчество витебских литераторов во второй половине 1960-х – начале 1990-х годов : монография : в 2 ч. / А. В. Русецкий, Ю. А. Русецкий. – Витебск : ВГУ им. П. М. Машерова, 2012. – Ч. 2. – С. 243–251. 2. Алесь Ставер // От земли Поозерской... Творчество витебских литераторов в послевоенный период (1946–1965 гг.) : монография / А. В. Русецкий, Ю. А. Русецкий. – Витебск : ВГУ им. П. М. Машерова, 2010. – С. 77–78. 3. Пятрова, Т. Жураўлі ляцяць... у Маргавіцу / Т. Пятрова // Лепельскі край. – 2016. – 2 жн. – С. 6. 4. Смыкоўская, В. Вывучэнне лірычных твораў у школе. Патрыятычная лірыка : верш Алеся Ставера «Жураўлі на Палессе ляцяць» / В. Смыкоўская // Роднае слова. – 2008. – № 6. – С. 41. 5. Сукора, Л. Жыццё і творчасць Алеся Ставера: віктарына для старшых класаў / Л. Сукора // Роднае слова. – 2014. – № 9. – С. 61–62. |
|
|
1.7.2024, 8:29
Сообщение
#4
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3873 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
“Уцёкі з карцеру душы” 22 ліпеня – 30 гадоў з дня нараджэння Максіма Валер’евіча Бацкалевіча, беларускага пісьменніка. Малады і падаючы надзеі літаратар Максім Бацкалевіч нарадзіўся 22 ліпеня 1994 года ў горадзе Баранавічы. З дзяцінства хварэе цяжкай формай ДЦП, прыкаваны да інваліднай калясцы, і ўсё яго наваколле – гэта яго родныя і кватэра, якой ён абмежаваны. У 2003 годзе яго сям’я пераязджае ў Ліду. У гэтым жа годзе Максім ідзе ў першы клас. Вучыўся Максім па агульнаадукацыйнай праграме на хаце. У 2013 з залатым медалём скончыў школу, добра ведае англійскую мову і мае зносіны на ёй у Інтэрнэце са шматлікімі сябрамі. Прыкладна ў гэты час хлопец пачынае пісаць аповеды. За тры гады ў юнака назапасіліся гатовыя творы, і ён пачынае шукаць у інтэрнэце магчымасці для публікацыі. Але нічога прыдатнага не знаходзіць, пакуль не трапляе на сайт Аляксандра Логінава “Бізнес-лекар” і на інфармацыйным рэсурсе знаёміцца з прапановамі выдавецкага сэрвісу Ridero. Максім напісаў ліст Аляксандру Мікалаевічу Логінаву і не чакаў такога хуткага адказу. Было адразу бачна, што выдавец уважліва паставіўся да няпростага лёсу хлопца – прапанаваў дапамогу і стаў рэдактарам, настаўнікам і проста добрым сябрам Максіма Бацкалевіча. У 2018 годзе ў выдавецтве Ridero убачылі свет зборнікі аўтабіяграфічных аповедаў М.Бацкалевіча “Четки”, “Утро Максима”. Пазней два гэтых зборніка былі аб’яднаны ў адзін “Из родника моей памяти”. Менавіта гэту кнігу маладога пісьменніка выдавецтва Ridero адправіла на конкурс “Ліцэй”, які праводзіўся ў Маскве ў гонар Дня народзінаў вялікага рускага паэта Аляксандра Сяргеевіча Пушкіна. Як прызнаецца сам Максім, удзел у гэтым конкурсе дапамог яму паверыць у сябе. У 2019 годзе ў выдавецтве Ridero вышлі яшчэ дзве кнігі Максіма Бацкалевіча “30 размышлений по поводу” і “Карцер души”. Гэтыя выданні адрозніваюцца ад папярэдніх прац філасофскім поглядам на жыццё. У маі 2020 года ўбачыла свет шостая кніга пісьменніка пад назвай “Пятьдесят оттенков жизни”. Яго зацятая праца была высока адзначана ў пісьменніцкім асяроддзі. У 2020 годзе Максіма прынялі ў Саюз пісьменнікаў Беларусі. Бібліяграфія Василевская, Н. Что пишут лидские авторы и где их почитать / Наталья Василевская ; фото // Принеманские вести (Лида). — 2022. — 3 марта. — С. 4. Мацулевич, А. Высокая оценка упорного труда / Александр Мацулевич // Лідская газета. – 2020. – 2 снеж. – С. 8. Мацулевич, А. Знакомьтесь: Максим Бацкалевич / Александр Мацулевич // Лідская газета. – 2019. – 4 снеж. – С. 17. |
|
|
3.6.2024, 7:36
Сообщение
#5
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3873 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
“Даўняя загадка літаратуразнаўства” 13 чэрвеня – 190 гадоў з дня нараджэння К.В. Вераніцына (1834-1904), аднаго з удзельнікаў літаратурнага жыцця ў Беларусі сярэдзіны ХІХ ст., магчыма аўтара паэмы “Тарас на Парнасе”. Вершаваны помнік беларускай літаратуры ХІХ ст. паэма “Тарас на Парнасе” – твор унікальны, адзіны ў сваім родзе, дзе ўсё незвычайна: фабула і тэкст, дата стварэння і ананімнасць аўтара. Доўгі час яна распаўсюджвалася толькі ў рукапісах, перадавалася ў вуснай форме. Упершыню паэма была надрукавана ў газеце “Минский листок” у 1889 г. Многія літаратуразнаўцы, вывучаючы час яе напісання, аналізуючы змест і мову, прыйшлі да высновы, што паэма была створана ў 1850-я гг., а верагодны аўтар – стацкі саветнік з Санк-Пецярбурга Канстанцін Васільевіч Вераніцын. За яго подпісам вядома таксама беларуская сатырычная паэма “Два д’яблы”, сюжэтна звязаная з Віцебскам. Нарадзіўся К. Вераніцын у маёнтку Астраўляны Віцебскага павета Віцебскай губерні (цяпер Гарадоцкі раён Віцебскай вобласці) у сям’і прыгонных сялян і быў запісаны пад прозвішчам Васільеў, якое супадала з іменем бацькі. Вучыўся ў Гарадоцкім прыходскім вучылішчы (скончыў у 1844г.). У 1845 годзе атрымаў вольную ад памешчыка і паступіў у Віцебскую губернскую гімназію. У 1851 г. прыпісаўся да мяшчанскага саслоўя пад прозвішчам Вераніцын. Праз год скончыў вучобу і стаў студэнтам Санкт-Пецярбургскай медыка-хірургічнай акадэміі (па невядомых прычынах у 1854 адлічаны). У 1857 г. як стэпендыят Вольнага эканамічнага таварыства К.Вераніцын быў прыняты алразу на трэці курс Горы-Горацкага земляробчага інстытута, які скончыў у 1859 г. Працаваў на розных дзяржаўных пасадах. У 1880 годзе пераехаў у Санкт-Пецярбург, дзе ўладкаваўся на службу ў Міністэрства шляхоў зносін. Пасяліўся ў доме, вядомым сваімі літаратурнымі традыцыямі: там у розныя часы жылі М. Някрасаў, І.Тургенеў, М.Чарнышэўскі. У 1900 г. К Вераніцын выйшаў у адстаўку ў чыне стацкага саветніка. Ён захоўваў сувязі з Віцебшчынай і часта наведваў родныя мясціны. Памер К.Вераніцын у 1904 г. 1 снежня 2001 г. у Гарадку і Астраўлянах былі ўстаноўлены мемарыяльныя знакі ў гонар паэмы “Тарас на Парнасе” і яе верагоднага аўтара. У жніўні 2014 г. у скверы Гарадка ўсталяваны помнік – скульптура лясніка – Тараса. У 2009 г. у выдавецтве “Мастацкая літаратура” выйшла кніга з паэмамі “Тарас на Парнасе” і “Два д’яблы” з іменем К.Вераніцына на вокладцы. Бібліяграфія: 1. Тарас на Парнасе : [зборнік ; укладанне В. Шніпа ; мастак М. Пракаповіч ; пераклад з беларускай мовы на рускую М. Лазінскага]. - Мінск : Мастацкая літаратура, 2023. - 189, [1] с 2. Лебядзевіч, Д. М. Паэма Канстанціна Вераніцына "Тарас на Парнасе" ў кантэксце антычнай літаратуры : (сцэнарый урока ў ІХ класе, павышаны узровень) / Д. М. Лебядзевіч // Беларуская мова і літаратура. - 2019. — № 6. — С. 16—19. 3. Плёска, К. С. Канстанцін Вераніцын. Паэма "Тарас на Парнасе" : (урок у 9 класе) / К. С. Плёска // Беларуская мова і літаратура. Серыя "У дапамогу педагогу" . - 2023. — № 8. — С. 23—27. 4. Рублевская, Л Листок, который и сегодня интересно почитать / Людмила Рублевская // Советская Белоруссия. — 2016. 8 апр. — С. 8—9. |
|
|
2.5.2024, 7:40
Сообщение
#6
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3873 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
“Прыйшоў я з казкамі ў залатое ранне…” 6 мая – 110 гадоў з дня нараджэння П.Труса (1904-1929), паэта. Сярод прадстаўнікоў беларускай літаратуры пачатку ХХ стагоддзя вылучаўся непадобны да іншых, са сваім уласным голасам малады паэт Паўлюк ( Павел Адамавіч) Трус. Нарадзіўся ён у в. Нізок на Уздзеншчыне. Яшчэ з маленства пачаў дапамагаць бацькам па гаспадарцы. Яго вельмі цягнула да навукі, і пасля сканчэння пачатковай школы, дзе асабліва прыметна выявілася адоранасць хлопчыка, бацька адвёз сына ў мястэчка Узда і ўладкаваў у пачатковае вучылішча. У 1923 годзе Паўлюк Трус пераехаў у Мінск і стаў студэнтам Беларускага педагагічнага тэхнікума. Менавіта ў гэты перыяд паэзія стала сэнсам яго жыцця. Павел Адамавіч Трус пражыў усяго 25 год, але след, пакінуты ім у беларускай літаратуры, вельмі значны і прыкметны. Паўлюк Трус быў адным з пачынальнікаў беларускай савецкай паэзіі, любімым паэтам моладзі нашай рэспублкі 20-х гг. Першыя вершы маладога паэта былі змешчаны ў 1923 годзе ў насценнай газеце педтэхнікума, а хутка імя Паўлюка Труса становіцца добра вядома студэнцкай моладзі Мінска. З 1924 года паэтычныя творы дваццацігадовага юнака робяцца здабыткам шырокага кола чытачоў – яны друкуюцца ва ўсіх рэспубліканскіх газетах і часопісах. Аўтарскі стыльвыпрацоўваўся пад уплывам народна-песеннай паэзіі. Паўлюк Трус ведаў на памяць шмат народных песень, любіў беларускую музыку і танцы. Малюнкавыя краявіды, фарбы вясны, лета, восені і зімы, шматгалоссе гукаў лесу і поля, успаміны пра начлежныя кастры ў дзяцінстве, звыклая сялянская праца — ўсё гэта ў многім вызначала асноўны змест яго паэзіі (“Вясновая песня”, “Вясна”, “Сенажаць”, “На сенажаці”, “У жніво” і інш.). Адметнае месца ў творчасці П.Труса займала інтымная лірыка (“Навошта сэрца я параніў…”, “Хацелася не верыць”, “Нашто мне смех…”, “Скажы мне, мілая, скажы…” і інш.). У хуткім часе з’явіліся вершы плакатна-агітацыйнага плана. Паўлюк Трус быў дзіця свайго часу. Ён шчыра верыў у ідэалы Кастрычніка. Адным з першых у беларускай паэзіі спалучыў у лірыцы паэтыку з унутраным перажываннем. Яго захапіла рэвалюцыйная стыхія. Яго паэмы “Юны змаганец” і “Астрожнік” (1925), “Чырвоныя ружы” (1929) прасякнуты рэвалюцыйнай рамантыкай, вызначаюцца лірычным ладам, задушэўнай узрушанасцю. Пасля здачы экзаменацыйнай сесіі за першы курс летам 1929 года паехаў у вандроўку па Магілёўшчыне, дзе захварэў на брушны тыф. Выратаваць юнака ўрачам не ўдалося. Паэта не стала 30 жніўня 1929 г. Паўлюку Трусу было наканавана кароткае жыццё, на літаратурную дзейнасць адпушчана толькі сем гадоў. Аднак ён паспеў пакінуць адметны след у беларускай літаратуры. Дакументальная спадчына П.Труса захоўваецца ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва. Імем паэта названы бібліятэка на яго радзіме, вуліца ў Гомелі. Бібліяграфія: Чацвёртыя Узвышаўскія чытанні, прысвечаныя 100-годдзю з дня нараджэння Паўлюка Труса // Пра час “Узвышша” : матэрыялы Узвышаўскіх чытанняў (Мінск, 2003-2004) / Беларус. дзярж. архіў-музей літ і мастацтва ; [уклад. : Г.В. Запартыка, Т.В. Кекелева, Я.М. Кісялёва ; навук. рэд. М. І. Мушынскі]. – Мінск, 2005. – Вып. 2. – С. 97-157. Рублевская, Л.И. Бриллианты-росы десятого фундамента : Павлюк Трус (1904-1929) / Людмила Рублевская // Рифма ценою в жизнь : эссе по истории белорусской литературы. – Минск, 2013. – С. 206-212. 6 мая — 110 гадоў з дня нараджэння П.Труса (1904—1929), паэта // Новыя кнiгi (дадатак). — 2014. — №2. — C.8—9. Iофэ, Э. Яго назвалі беларускім Ясеніным : да 110-годдзя Паўлюка Труса/ Эмануіл Іофэ // Роднае слова. — 2014. — №4. — C. 3—7. |
|
|
29.3.2024, 10:15
Сообщение
#7
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3873 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
У страі паэзіі 6 красавіка – 120 гадоў з дня нараджэння Міколы Хведаровіча (1904-1981), паэта, празаіка, перакладчыка. Творчасць пісьменніка і перакладчыка Міколы Хведаровіча (Мікалая Фёдаравіча Чарнушэвіча) з’яўляецца адной з яркіх старонак у беларускай літаратуры ХХ ст. Выступаць у друку пісьменнік пачаў з 1924 года. Першы верш (“Уражайнае”) апублікаваў у 1925 годзе. Творчасці М. Хведаровіча характэрны публіцыстычнасць, эмацыянальная ўзнёсласць, жыццятворны пафас. У 1920-30-я гады аснову ягопаэзіі складала пейзажная і грамадзянска-публіцыстычная лірыка (“Цемната, хоць вочы выкалі…”, “Вечар. Вецер лісце кружыць…”, “Зіма”, “Песня маладосці” і інш.). У 1950-я-60-я гг. Працаваў у самых розных літаратурных жанрах. Яго вершы былі насычаны гуманізмам, драматызмам, шчырасцю (“Усё, аб чым нам марыцца…”, “Родны горад”, “То плачуць вятры, то раочуць” і інш.). Асаблівай эмацыянальнасцю вылучаецца паэзія, прысвечаная землякам, сяброўству, вернасці (“Студзеньскі малюнак”, “Любістак”, “Прадвесне”). Літаратурная спадчына прадстаўлена зборнікамі вершаў “Настроі” (1929), “Рытмы” і “Баявыя песні” (1930), “Тэмпы-кантрасты” (1931), “Залаты лістапад” (1957), “Пасля навальніцы” (1965), “Крынічка” (1978) і інш. Для дзяцей М. Хведаровіч выдаў кнігі “Сонечны зайчык” (1961), “Лясныя званочкі” (1968), “Светлы дзянёк” і інш. Пісьменнік вядомы таксама як аўтар кніг нарысаў-успамінаў “Памятныя сустрэчы” (1960), “Незабыўнае” (1976). У сваёй аўтабіяграфічнай аповесці адзін са старэйшых беларускіх пісьменнікаў Мікола Хведаровіч успамінае пра далёкія 20-я гады, пра нараджэнне беларускага камсамола, пра чэкістаў, якія змагаліся з бандытамі, пра тое, як над нашай зямлёю разгаралася зара новага жыцця. На Рэспубліканскім конкурсе літаратуры для дзяцей гэта аповесць была адзначана другой прэміяй (1979 г.) Бібліяграфія 1. Жыбуль, В."Чарот наадварот" і іншыя перакрэсленыя старонкі з успамінаў Міколы Хведаровіча / Віктар Жыбуль // Роднае слова. - 2021. — № 12. — С. 43—47. 2. Кенька, М. Мікола Хведаровіч і венгерская паэзія // Роднае слова. — 2004. —№ 3. — C.6—9. 3. Марціновіч, А. А. Дзе ж ты, храм праўды? : лiт.-крытыч. артыкулы, эсэ / Алесь Марціновіч. — Мінск : Мастацкая лiтаратура, 1996. — 398 с. |
|
|
Текстовая версия | Сейчас: 1.11.2024, 12:32 |