IPB

Здравствуйте, гость ( Вход | Регистрация )

14 страниц V  « < 2 3 4 5 6 > »   
Ответить в данную темуНачать новую тему
Проект "История Лиды в датах"
Admin
сообщение 11.7.2022, 11:07
Сообщение #22


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3601
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Ліпень

24 – 110 гадоў з дня нараджэння Булата Барыса Адамавіча (1912, г.Тула – 1984) аднаго з арганізатараў і кіраўнікоў партызанскага руху на Беларусі, Героя Савецкага Саюза (1944), ганаровага грамадзяніна г.Ліды, яго імем названа адна з гарадскіх вуліц.

Пад канец ліпеня 1941 г. трапіў у палон.
12 верасня 1941 г. збег з палону і неўзабаве арганізаваў партызанскі атрад з 27 чалавек у Ліпічанскай пушчы. У снежні 1942 года была створана партызанская брыгада пад камандаваннем Ф.І. Сінічкіна, а Булат быў прызначаны начальнікам штаба. У лістападзе 1943 г. ён узначаліў партызанскую брыгаду «Наперад», а ў сакавіку 1944 г. – брыгаду ім. Аляксандра Неўскага. Выявіў вылучныя здольнасці арганізатара і кіраўніка партызанскага змагання ў тыле ворага.


31 – 220 гадоў з дня нараджэння Дамейкі Ігната (1802, в.Мядзведка Карэлічскага р-на – 1889), беларускага геолага, мінеролага, даследчыка Чылі, удзельніка вызваленчага руху на Беларусі. Нацыянальнага Героя Чылі.

Ігнат Іпалітавіч Дамейка – адважны падарожнік, дапытлівы вучоны-даследчык, таленавіты выкладчык, чыё жыццё і дзейнасць справядліва ўшанаваны тытуламі Грамадзяніна свету, Апостала навукі і адукацыі.
Вучоны не забыты ў Беларусі, Полышчы і Літве. Імя І.І. Дамейкі ўвекавечана памятнай дошкай на будынку Віленскага ўніверсітэта і экспазіцыямі школьных музеяў у вёсках Мядзведцы Карэліцкага раёна і Крупава Лідскага раёна. 3 нагоды 200-годдзя з дня яго нараджэння былі выпушчаны памятныя манеты, паштовы канверт, буклет “Малая Радзіма I. Дамейкі”. У Мядзведцы ўстаноўлены бронзавы бюст вучонага. Рашэннем ЮНЕСКА 2002 г. быў аб’яўлены годам І.І. Дамейкі – гэта заслужаная даніна памяці нашаму земляку, спадчына якога адначасова належыць тром розным народам – беларускаму, польскаму і чылійскаму.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 1.6.2022, 10:50
Сообщение #23


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3601
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Чэрвень

19 – 110 гадоў з дня нараджэння Пятра Бітэля (1912, Радунь Лід. павета — 1991), беларускага пісьменніка, перакладчыка, краязнаўца, педагога, праваслаўнага святара.
Друкавацца пачаў з 1929 годзе пад псеўданімам Леанід з-пад Вішнева ў часопісе «Шлях моладзі», дзе публікаваўся і пазней. Аўтар паэм «Замкі і людзі» (1968), «Сказанне пра Апанаса Берасцейскага» (1984).
Пераклаў на беларускую мову творы А. Міцкевіча («Пан Тадэвуш», «Конрад Валенрод», «Гражына», «Дзяды», «Крымскія санеты»), польскамоўныя паэмы і п'есы В.Дуніна-Марцінкевіча, аповесць Ю.Крашэўскага «Хата за вёскай», (1989), паасобныя творы М.Канапніцкай, Б.Пруса, Ю.Славацкага, Г.Сянкевіча, М.Лермантава, А.Пушкіна, І.Франко, Т.Шаўчэнкі, Б.Брэхта, Ё.В.Гётэ, Ф.Шылера і інш.
Рукапіс перакладу паэмы «Пан Тадэвуш» зроблены ў лагеры на паперы з мяшкоў з-пад цэменту, захоўваецца ў Музеі гісторыі беларускай літаратуры.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 4.5.2022, 7:01
Сообщение #24


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3601
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Май

8 – 80 гадоў таму (1942) былі растраляны 6 тыс. мірных жыхароў Ліды яўрэйскай нацыянальнасці. У 1992 годзе на гэтым месцы адкрыты мемарыял.
8 мая 1942 года адбыўся масавы расстрэл яўрэйскага насельніцтва. Загінула 5680 чалавек. Па дарозе ў лес, на месцы пакарання людзі збіваліся прыкладамі, у астатніх стралялі. Сотні старых, хворых, якія не ў стане выйсці з дому былі расстраляны ў памяшканні і на вуліцах гета. Людзей, прызначаных да расстрэлу, фашысты распраналі, пасля чаго заганялі па 100 чалавек у яму да таго часу, пакуль яна не запаўнялася.
5 – 95 гадоў з дня нараджэння (1927, в.Збляны Лід. р-на - 2014) Куляша Анатоля Фёдаравіча, гісторыка, краязнаўцы.
Аўтар кнігі “Горад Ліда: гісторыя, легенда, факты” – папулярнага гістарычна-геаграфічнага нарыса. Гэта кніга паклала пачатак актыўнаму развіццю краязнаўства ў горадзе. Працаваў у складзе рабочай групы па напісанні кнігі “Памяць. Ліда і Лідскі раён”.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 19.4.2022, 9:36
Сообщение #25


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3601
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Красавік

630 гадоў таму (1392 год) у маёнтку Востраў пад Лідай заключана пагадненне паміж польскім каралём Уладзіславам Ягайлам і князем Вітаўтам аб перадачы апошняму ўлады ў Вялікім княстве Літоўскім.
Пагадненне мела велізарныя гістарычныя наступствы: яно паклала канец братазабойчай вайне, прывяло да разгрому крыжакаў на палях Грунвальда і дазволіла Вялікаму княству Літоўскаму дасягнуць неўзабаве сваёй найвялікшай магутнасці.
1 – 150 гадоў з дня нараджэння Котвіча Уладзіміра (1872, в. Восава Лід. р-на – 1944), рускага і польскага філолага-усходазнаўцы, акадэміка Польскай АН.
У 1903 годзе атрымаў пасаду загадчыка кафедры мангольскай філалогіі Пецярбургскага ўніверсітэта і быў уключаны ў склад Рускага камітэта для вывучэння Сярэдняй і Ўсходняй Азіі ў гістарычных, археалагічных, лінгвіністычных і этнаграфічных адносінах. У 1907 годзе абраны сябрам Рускага Геаграфічнага таварыства, у 1909 – сябрам Рускага археалагічнага таварыства. За сваё жыццё апублікаваў каля 150 прац.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 1.3.2022, 8:59
Сообщение #26


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3601
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Сакавік

10 – 70 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Бурака (1952 г. Ліда), беларускага паэта.
Уладзімір Георгіевіч Бурак нарадзіўся 10 сакавіка 1957 года ў сям'і лідскіх настаўнікаў. Скончыў мясцовы індустрыяльны тэхнікум, дзе і працуе майстрам па тэхнічным навучанні. Аўтар кнігі твораў "Дарогі розныя бываюць".
10 – 110 гадоў з дня наражэння Вераб’ёва Віктара Андрэевіча (1912-1991 гг., в.Восава Лід. р-на), хірурга, заслужанага ўрача БССР, ганаровага грамадзяніна г.Ліды.
Нарадзіўся в.Забалаць Любанскага раёна Мінскай вобласці. У 1937 годзе скончыў Мінскі медінстытут. У 1937 годзе быў закліканы ў шэрагі Чырвонай Арміі і па 1944 год праходзіў службу на пасадах: лекар палка, начальнік санслужбы батальёна, лекар хірургічнага аддзялення медсанбата, начальнік рухомай санлаборатории.
У г.Ліда з 1944 года. Спачатку лекар-ардынатар, а з 1945 па 1961 год - загадчык хірургічнага аддзялення Лідскага ЦРБ. Хірург найвышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі.
Урадавыя ўзнагароды: медаль «За баявыя заслугі» (1942), ордэн Чырвонай Зоркі (1943), ордэн Леніна (1966), медаль «За перамогу над Германіяй» і інш.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 1.2.2022, 7:27
Сообщение #27


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3601
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Люты

600 гадоў таму (студзень-люты 1422) Лідскі замак быў выбраны месцам вясельных урачыстасцей польскага караля Уладыслава Ягайлы і князёўны Соф’і Гальшанскай.
У 1422 годзе ў закавых залах быў зладжаны банкет з нагоды шлюбу састарэлага 71-гадовага Ягайлы з 17-гадовай Сафіяй Гальшанскай, якая стала яго чацьвёртай па ліку жонкай. Сам шлюб адбыўся ў Навагрудку 24 сакавіка, яле адзначаць яго прыехалі менавіта сюды – у Лідскі замак. Банкет стаяў гарой!
Нягледзячы на тое што нявеста гадзілася мужу ва ўнучкі, яна змагла зрабіць тое, чаго не зрабіла ні адна з трох папярэдніх жонак: нарадзіла яму траіх сыноў – Уладзіслава, Казіміра (пражыў мала) і Казіміра Андрэя. Першынец Сафіі Уладзіслав Ягайлавіч пасля стаў каралём Польшчы, а праз пяць гадоў атрымаў венгерскі трон. Казімір Андрэй быў вялікім князем Літоўскім, а затым і польскім манархам. Унукі Сафіі Гальшанскай панавалі на чэшскім троне. Дарэчы, кроў гальшанскай князёўны цячэ ў жылах прадстаўнікоў многіх каралеўскіх сем’яў Еўропы.
Рэканструкцыю легендарнага вяселля Ягайлы і Соф’і і сёння можна ўбачыць у Лідскім замку, заказаўшы адпаведную тэматычную экскурсію.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 3.1.2022, 7:08
Сообщение #28


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3601
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Студзень

2 - 85 гадоў з дня нараджэння Васько Уладзіміра Гаўрылавіча (1937, в.Ліпічанка Шчучынскага р-на), беларускага паэта, журналіста. Працаваў у дзятлаўскай раённай газеце “Перамога”, у лідскай раённай газеце “Уперад”.
Скончыў Гродзенскі педінстытут імя Янкі Купалы. Настаўнічаў. Працаваў у Шчучынскай і Дзятлаўскай раённых газетах. У 1972 годзе пераехаў у Ліду і ўладкаваўся на работу ў рэдакцыю газеты “Уперад” (зараз “Лідская газета”). Друкаваўся ў абласных і рэспубліканскіх выданнях . Першы верш надрукаваў ў Жалудокскай газеце “За радзіму”. Узначальваў літаратурнае аб'яднанне "Суквецце" пры рэдакцыі “Лідскай газеты”; (між іншым, назву даў менавіта ён).
Аўтар зборнікаў паэзіі “Прасветленнасць” (1981), “На схілах берагоў” (1997), “Кругаварот жыцця” (2011) і прозы “Лясная рапсодыя” (2013), “Зігзагі лёсу” (2017), “Энергія душы” (2018) і інш.
З 2007 года член Саюза беларускіх пісьменнікаў. За апавяданне “Айн унд цванцыг, драй унд фірцыг” стаў лаўрэатам конкурса рэдакцыі газеты “Звязда” і Саюза пісьменнікаў Беларусі. У

9 – 95 гадоў з дня нараджэння Паповай Надзеі Іванаўны (1927), ганаровай грамадзянкі г.Ліды, былога першага сакратара Лідскага гаркама КПБ (1978-1985), дэпутата гарсавета.
Нарадзілася ў Чарнігаўскай вобласці. Скончыла Чаркаскі пединстут (1949), працавала настаўніцай на станцыі Ясінаватая Данецкай чыг. (1949 -1950). У 1952 годзе пераехала ў Ліду. Настаўнік геаграфіі, біялогіі, хіміі і завуч СШ № 10 (1952 – 1962). Дырэктар СШ № 11 (1962 – 1964), трэці (1964 -1978), потым першы сакратар (1978 – 1985) Лідскага гаркама КПБ, загадніца аддзела ЗАГСА (1985 – 1996). Дэпутат гаррады, чалец абкама КПБ, чалец ЦК КПБ. Дзякуючы яе ініцыятыве ў горадзе Лідзе быў насыпаны Курган Неўміручасці, пабудаваны Палац культуры. Узнагароджана медалём «За гераічную працу», двойчы – ордэнам «Знак пашаны» і Ганаровай граматай Вярхоўнай Рады БССР. Ганаровы грамадзянін горада Ліды (1980г)
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение

14 страниц V  « < 2 3 4 5 6 > » 
Ответить в данную темуНачать новую тему
3 чел. читают эту тему (гостей: 3, скрытых пользователей: 0)
Пользователей: 0

 



Текстовая версия Сейчас: 28.3.2024, 19:52