IPB

Здравствуйте, гость ( Вход | Регистрация )

Проект "История Лиды в датах"
Admin
сообщение 8.1.2016, 13:57
Сообщение #1


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3627
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Гісторыя горада Ліды і Лідчыны

Студзень


1 – 105 год з дня нараджэння Сцяпана Дзмітрыевіча Пруткова (1911 - 1978). Ганаровы грамадзянін г. Ліды (1967), генерал-маёр авіяцыі, Герой Савецкага Саюза (1942).
Нарадзіўся ў Апочне Радамаскай губерніі (цяпер Клецкае ваяводства, Польшча). Вучыўся ў лётнай школе (1934 – 1936) Лётчык-інструктар, камандзір звяна. Удзельнічаў у абароне Ленінграда, Сталінрадскай бітве, вызваленні Украіны, Крыма, Беларусі, разгроме немцаў ва Усходней Прусіі.
Першая гвардзейская Сталінградская ордэна Леніна двойчы Чырвонасцяжная, ордэнаў Суворава і Кутузава штурмавая авіяцыйная дывізія ў 1952 -1993 гг. базавалася ў Лідзе ў Паўднёвым гарадку.
12 – 65 год з дня нараджэння Юрыя Апанасавіча Зайца (1951, г. Ліда). Беларускі археолаг, гісторык.
Фонд гістарычна-культурнага музея-запаведніка “Заслаўе”налічвае 12282 адзінкі асноўнага і 4711 адзінак навукова-дапаможнага фонду. Самай вялікай у фондах запаведніка з’яўляецца калекцыя археалогіі. Яна налічвае больш за 3700 адзінак асноўнага фонду. У гэтую калекцыю ўвайшлі галоўным чынам рэчы, якія перадаў музею Юрый Апанасавіч Заяц.
21 – 65 год з дня нараджэння Ганны Станіславаўны Радзько (Халшчанковай) (1951 г. в.Банцавічы Лідскі р-н). Беларуская спявачка (альт), заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь (1982).
З 1971 салістка Беларускага тэлебачання і радыё. Валодае прыгожым своеасаблівага тэмбру голасам народнага плана. Выканаўчая манера вызначаецца мяккасцю, шчырасцю выказвання, жаноцкасцю. Выступала пераважна з Камерна-інструментальным ансамблем і Сімфанічным аркестрам Беларускага тэлебачання і радыё. У рэпертуары беларускія народныя песні, патрыятычныя і лірычныя песні беларускіх кампазітараў Ю.Семянякі, Э.Зарыцкага, У.Будніка, А.Чыркуна і інш.

Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
 
Начать новую тему
Ответов
Admin
сообщение 1.6.2018, 7:00
Сообщение #2


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3627
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Чэрвень

605 год таму назад стала пісьмова вядома паселішча Ваверка (1413 г.), калі Міхаіл Галігінавіч заснаваў касцёл Святога Францішка.
Верагодна, што горад Вевярэск, які згадваецца ў “Спісе рускіх гарадоў далёкіх і блізкіх” у “Першым Наўгародскім летапісе”, - папярэднік Ваверкі. Дакладнае месцазнаходжанне Вевярэска невядомае, але лічыцца, што ён знаходзіўся на беразе рэчкі Ваверкі. Ёсць меркаванне, што горад і яго жыхары загінулі ў 1257-1259 гадах пры першым наездзе хана Бурундая. Уцалелыя гараджане заснавалі новае паселішча ( магчыма, якраз на месцы Вевярэска) і назвалі яго Ваверка.
Пісьмова Ваверка вядома з 1413 года, калі Міхаіл Галігінавіч заснаваў касцёл Святога Францішка. Праз 50 гадоў удава Сафія Галігінавіч і сын Жыгімонт Галігінавіч пацвердзілі правы касцёла Святой Тройцы. Але невядома: ці так перайменавалі існаваўшы касцёл, ці пабудавалі новы. У 1496 годзе Старая Ваверка, або Вялікая (паблізу з’явілася Новая Ваверка, пазней Дылева), перайшла ў спадчыну да Мікалая Жыгімонтавіча Галігінавіча.
Паміж 1501 і 1506 гадамі Ваверка нейкім чынам аказалася ў Мікалая Юндзілавіча – земскага харужага, аб чым сведчыць адпаведны запіс у каралеўскім прывілеі ад 10 красавіка 1511 года. У 1522 годзе вёска належыць Янушу Станіслававічу Касцевічу – ваяводзе віцебскаму. У першай палове XVI стагоддзя пры касцёле існавала навучальная ўстанова: у спісах студэнтаў Кракаўскага універсітэта за 1513 – 1550 гады ўзгадваюцца хлопцы з Ваверкі.
У 1559 годзе ў вёсцы – 54 дамы (каля 500 жыхароў), а ў 1570-ым яна атрымала статус мястэчка, а гэта - кірмашы, карчмы, дадатковыя даходы. Мястэчка Ваверка абазначана на карце Т. Макоўскага 1613 года. У 1617-ым яна належала А. Галеўскаму. Ніколі пазней у Ваверцы не жыло так шмат людзей, і яна не мела местачковага статусу, як у гэтыя гады.
Падчас расійска-літоўска-польскай вайны 1654 – 1667 гг. Ваверка была знішчана. У 1659 годзе яна аказалася на шляху расійскага войска Івана Хаванскага. У канцы XVIII стагоддзя Ваверка належыла Каралю Ласковічу, затым – дынастыі Кастравіцкіх. Адзін з іх - Ігнацій Кастравіцкі – быў генералам артылерыі, удзельнікам напалеонаўскіх паходаў. Яго сын Самуэль (1788-1859) пакінуў прыкметны след на Лідчыне. У Ваверцы ў 1840 годзе на яго сродкі быў пабудаваны адзін з лепшых каменных касцёлаў з гіпсавымі скульптурамі на столі, дзве з якіх захаваліся дагэтуль.
Сын Самуэля – Люцыян Кастравіцкі – вучыўся ў Парыжскай вайсковай акадэміі, але не прыйшоўся да спадобы імператару Мікалаю І і быў вымушаны жыць ў Паперні. З-за сямейных фінансавых цяжкасцей прадаў Паперню, Ваверку і іншыя вёскі. Аднак шкадаваць прададзеную зямлю доўга не давялося, бо ў 1861 годзе было адменена прыгоннае права.
У 1881 годзе ў Ваверцы былі касцёл і карчма, дарэчы, мясцовы прыход ва ўсе часы лічыўся багатай парафіяй. У 30-х гадах мінулага стагоддзя пры касцёле лічылася да 12 тысяч прыхаджан. Сёння касцёл Перамення Божага – галоўная славутасць Ваверкі. Сучасны выгляд касцёл набыў ў 1934-1936 гадах. Ён быў пашыран. У гэтым прымалі ўдзел і самі жыхары Ваверкі. У гады Вялікай Айчыннай вайны касцёл быў часткова пашкоджаны. На яго сценах можна ўбачыць умяціны ад варожых снарадаў.
Старыя могілкі – таксама адно з гістарычных мясцін аграгарадка.
Там пахаваны князь Казімір Гедройц, ёсць таксама магілы 1882 і 1890 гадоў.
У аграгарадку да 65-годдзя са Дня Вялікай Пабеды мясцовымі вучнямі была высаджана алея. Сёння Ваверку ўпрыгожваюць 65 маладых дубкоў, якія напамінаюць людзям аб знамянальнай даце.
Назва паселішча – ад назвы рэчкі, а назва рэчкі ад слова вавёрка, якое гучыць падобна і на беларускай, і на літоўскай мовах (vavere, vaveraite, veveryte). Ці то вавёрак у ваколіцах было шмат, ці то рэчка, як вавёрачка, хуценька збягала да свайго вусця?!

8 чэрвеня – 70 гадоў з дня нараджэння Грыневіча Юльяна Міхайлавіча (в. Цішкі Лідскага раёна), дырэктара, выкладчыка УА “Лідскі каледж” Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купала.
Высокая заслуга Юльяна Міхайлавіча ў арганізаціі эфектыўнай вучэбна-метадычнай, выхаваўчай і спартыўна-масавай, тэхнічнай творчасці навучэнцаў. Лідскі каледж неаднаразова станавіўся пераможцам абласных і рэспубліканскіх конкурсаў, выстаў, спартакіяд і спаборніцтваў, злётаў вынаходцаў і рацыяналізатараў, аглядаў мастацкай самадзейнасці і інтэрнатаў, паспяхова праходзіў атэстацыі і акрэдытацыі спецыяльнасцей і навучальнай установы.
Юльян Міхайлавіч прымаў актыўны ўдзел грамадскім жыцці горада Ліда і Лідскага раёна. На працягу шэрагу гадоў выбіраўся дэпутатам гарадскога Савета, быў старшынём гарадской камісіі па адукацыі, зараз – член Савета старэйшынаў пры райвыканкаме.
За заслугі ў галіне адукацыі, творчы ўклад, ініцыятыву Ю.М. Грыневіч быў узнагароджаны Ганаровымі граматамі Міністэрстваў вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі СССР і БССР, Вярхоўнага Савета БССР, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, Гродзенскага абласнога ўпраўлення адукацыі, Лідскага райвыканкаму, 1983 годзе – нагрудным знакам “За выдатныя поспехі ў сярэдняй спецыяльнай адукацыі” Міністэрства вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі СССР, у 1986 годзе – ордэнам “Знак пашаны”. У лютым 2010 года ён быў узнагароджаны нагрудным знакам “Выдатнік адукацыі” Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение

Сообщений в этой теме
- Admin   Проект "История Лиды в датах"   8.1.2016, 13:57
- - Admin   Люты 530 гадоў таму назад Беліца (Лідскі раён) а...   5.4.2016, 9:55
- - Admin   Сакавік 450 год часу ўтварэння (1566) Лідскага па...   5.4.2016, 9:55
- - Admin   Красавік 450 год таму (1566) уведзены ў дзеянне ...   5.4.2016, 9:56
- - Admin   Май 640 год таму (1376) тры манахі-францысканцы пр...   2.5.2016, 8:32
- - Admin   Чэрвень 6 - 60 год з дня нараджэння Вінніка Леанід...   31.5.2016, 16:29
- - Admin   Ліпень 50 год таму (1966, ліпень) адбылося адкрыц...   11.7.2016, 8:09
- - Admin   Жнівень 55 год (1961, красавік) - з часу адкрыц...   1.8.2016, 8:18
- - Admin   Верасень 70 год таму (1946, верасень) - у Лідз...   31.8.2016, 15:53
- - Admin   кастрычнік 7 - 115 год таму (1901 г.) - адбыл...   4.10.2016, 9:34
- - Admin   лістапад 11 – 65 год з дня нараджэння Судара Аляк...   3.11.2016, 7:44
- - Admin   снежань 80 год таму (1936 - 1939) з часу выдання ...   2.12.2016, 9:01
- - Admin   Студзень 595 гадоў таму (студзень – люты 1422)...   3.2.2017, 7:35
- - Admin   Люты 230 гадоў з дня нараджэння Антонія Гарэцкага...   3.2.2017, 7:35
- - Admin   Сакавік 3 - 80 гадоў з дня нараджэння Бобера Мірон...   1.3.2017, 8:23
- - Admin   Красавік 4 – 100 гадоў з дня нараджэння Зусмана А...   3.4.2017, 7:44
- - Admin   Май 75 гадоў таму 8 мая 1942 года былі расстралян...   2.5.2017, 7:47
- - Admin   Чэрвень 65 гадоў таму – (1952, чэрвень) завершана ...   1.6.2017, 9:24
- - Admin   Ліпень 31 – 215 гадоў з дня нараджэння Ігната Да...   6.7.2017, 9:00
- - Admin   Жнівень 625 гадоў таму (4 жніўня 1392 г.) – у маё...   31.7.2017, 13:35
- - Admin   Верасень 500-годдзе беларускага кнгадрукавання ...   1.9.2017, 8:25
- - Admin   Кастрычнік 150 гадоў таму (1867) завяршылася буд...   2.10.2017, 13:10
- - Admin   Лістапад 315 гадоў з дня нараджэння Кароля Карыц...   31.10.2017, 11:05
- - Admin   Снежань 165 гадоў з дня нараджэння Вандаліна Шу...   29.11.2017, 13:46
- - Admin   Студзень 3 - 280 гадоў з дня нараджэння Нарбута...   4.1.2018, 15:02
- - Admin   Люты 10 лютага – 150 гадоў з дня нараджэння Кару...   1.2.2018, 7:23
- - Admin   Сакавік 1 сакавіка – 85 гадоў з дня нараджэння А...   1.3.2018, 9:32
- - Admin   Красавік 15 - 80 гадоў з дня нараджэння Пятра М...   30.3.2018, 8:03
- - Admin   Май 155 гадоў з дня нараджэння Біруты (сапр. Да...   2.5.2018, 7:32
- - Admin   Чэрвень 605 год таму назад стала пісьмова вядом...   1.6.2018, 7:00
- - Admin   Ліпень 27 ліпеня – 55 гадоў з дня нараджэння Г...   4.7.2018, 7:26
- - Admin   Жнівень 17 жніўня – 95 гадоў з дня нараджэння Н...   31.7.2018, 8:05
- - Admin   Верасень 695 год таму назад па загаду князя Вялі...   3.9.2018, 8:19
- - Admin   Кастрычнік 605 год таму назад стала пісьмова вя...   1.10.2018, 6:27
- - Admin   Лістапад 30 год з часу стварэння народнага анса...   31.10.2018, 9:11
- - Admin   Снежань 10 – 105 год з дня нараджэння Гебельта...   3.12.2018, 7:07
- - Admin   Студзень 495 гадоў таму (1524) у вёсцы Малое Мажэ...   2.1.2019, 8:39
- - Admin   Люты 8 – 105 год з дня нараджэння Валянціна Таў...   31.1.2019, 6:58
- - Admin   Сакавiк 245 гадоў таму (1774) у вёсцы Ганчары ...   28.2.2019, 10:17
- - Admin   Красавік 60 гадоў (1959 г.) — з часу адкрыцця Лі...   22.3.2019, 14:14
- - Admin   Май 55 гадоў (1964 г.) — было ўстаноўлена званн...   30.4.2019, 14:00
- - Admin   Чэрвень 13 чэрвеня – 160 год з дня нараджэння Канс...   3.6.2019, 8:13
- - Admin   Ліпень 8 ліпеня – 75 гадоў з дня вызвалення горада...   1.7.2019, 8:05
- - Admin   Жнівень 25 жнівеня 1944 года (75 гадоў) заснавана ...   1.8.2019, 8:08
- - Admin   Верасень 8 верасня – Дзень горада Ліды. 30 верасн...   3.9.2019, 9:36
- - Admin   Кастрычнік У Свята-Георгіеўскім храме горада Ліды ...   1.10.2019, 10:01
- - Admin   Лістапад 7 – 70 год з дня нараджэння Міхася Івана...   31.10.2019, 12:59
- - Admin   Снежань Гісторыя Лідскага тэлебачання пачалася 3...   2.12.2019, 8:14
- - Admin   Студзень 745 гадоў з дня нараджэння Гедыміна (кал...   9.1.2020, 14:41
- - Admin   Люты 2 – 65 гадоў з дня нараджэння Ірыны Сямёнаўн...   31.1.2020, 14:52
- - Admin   Сакавік 2 – 65 гадоў з дня нараджэння Анатоля Ле...   3.3.2020, 10:33
- - Admin   Красавік 9 – 160 гадоў з дня нараджэння Вільгельм...   31.3.2020, 15:06
- - Admin   Чэрвень 8 – 75 гадоў з дня нараджэння Валерыя Ва...   1.6.2020, 9:57
- - Admin   Ліпень 95 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Алякс...   1.7.2020, 8:32
- - Admin   Кастрычнік 10 кастрычніка - 95 гадоў з дня нарадж...   1.10.2020, 13:36
- - Admin   Лістапад 14 лістапада -110 гадоў з дня нараджэння ...   2.11.2020, 8:28
- - Admin   Снежань 17 снежня – 90 гадоў з дня нараджэння Ал...   2.12.2020, 7:54
- - Admin   Студзень 20 гадоў з часу стварэння Лідскага эстра...   4.1.2021, 10:19
- - Admin   Люты 3 – 70 год з дня нараджэння Гарачова Уладзім...   1.2.2021, 8:01
- - Admin   Сакавік 11– 110 год з дня нараджэння Мігдала Арка...   26.2.2021, 13:38
- - Admin   Красавік 24 - 90 год з дня нараджэння Стадуба Ал...   31.3.2021, 10:15
- - Admin   Май 110 год з дня нараджэння Труханава Аляксея Фё...   30.4.2021, 13:04
- - Admin   Чэрвень 6 – 65 год з дня нараджэння Вінніка Леан...   31.5.2021, 15:08
- - Admin   Ліпень 7– 70 год з дня нараджэння Гушчынскага ...   2.7.2021, 7:27
- - Admin   Жнівень 5– 135 год з дня нараджэння Яманта Бран...   3.8.2021, 7:05
- - Admin   Верасень 7– 95 год з дня нараджэння Слукі Вацла...   1.9.2021, 8:28
- - Admin   Кастрычнік 7– 120 год таму (1901 г.) адбылося ад...   1.10.2021, 7:15
- - Admin   Лістапад 11– 70 год з дня нараджэння Судара Аля...   5.11.2021, 7:23
- - Admin   Снежань 5 – 90 год з дня нараджэння Мурахвера ...   2.12.2021, 7:18
- - Admin   Студзень 2 - 85 гадоў з дня нараджэння Васько Ула...   3.1.2022, 7:08
- - Admin   Люты 600 гадоў таму (студзень-люты 1422) Лідскі з...   1.2.2022, 7:27
- - Admin   Сакавік 10 – 70 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра...   1.3.2022, 8:59
- - Admin   Красавік 630 гадоў таму (1392 год) у маёнтку Вос...   19.4.2022, 9:36
- - Admin   Май 8 – 80 гадоў таму (1942) былі растраляны 6 т...   4.5.2022, 7:01
- - Admin   Чэрвень 19 – 110 гадоў з дня нараджэння Пятра Біт...   1.6.2022, 10:50
- - Admin   Ліпень 24 – 110 гадоў з дня нараджэння Булата Бары...   11.7.2022, 11:07
- - Admin   Жнівень 9 – 55 гадоў з дня нараджэння Клімовіча ...   1.8.2022, 8:56
- - Admin   Верасень 16 – 65 гадоў з дня нараджэння Марыі Мас...   15.9.2022, 8:49
- - Admin   Кастрычнік 24 – 125 гадоў з дня нараджэння Галіц...   30.9.2022, 11:19
- - Admin   Лістапад 17 – 75 гадоў з дня нараджэння Жалезнага...   1.11.2022, 8:49
- - Admin   Лістапад 17 – 75 гадоў з дня нараджэння Жалезнага...   1.11.2022, 8:49
- - Admin   Снежань 3 – 85 гадоў з дня нараджэння Дануты Бічэ...   1.12.2022, 7:24
- - Admin   Студзень Сёлета спаўняецца 700-гадоў, калі па заг...   3.1.2023, 8:00
- - Admin   Люты 13- 55 гадоў з дня нараджэння Саука Антона Ул...   31.1.2023, 9:09
- - Admin   Сакавік 8 – 110 год з дня нараджэння Гапеева Яфім...   1.3.2023, 10:34
- - Admin   Красавік 15 – 85 год з дня нараджэння Макарэвіча П...   31.3.2023, 14:17
- - Admin   Май 150 гадоў з дня нараджэння Веры Навіцкай, нач...   2.5.2023, 8:07
- - Admin   Чэрвень 8 – 80 гадоў з дня нараджэння Юльяна Міха...   8.6.2023, 7:13
- - Admin   Ліпень 27 – 60гадоў з дня нараджэння Грушы Рычард...   30.6.2023, 9:21
- - Admin   Жнівень 17 – 100 гадоў з дня нараджэння Наказных ...   1.8.2023, 8:10
- - Admin   Верасень 50 год таму назад (1973г.) прынята паста...   1.9.2023, 7:21
- - Admin   Кастрычнік 9 – 85годоў з дня нараджэння Уладзіміра...   2.10.2023, 7:24
- - Admin   Лістапад 18 – 115годоў з дня нараджэнняБрыкеля Па...   2.11.2023, 8:35
- - Admin   Снежань 5 гадоў тамуў 2018 годзе статус гісторыка...   30.11.2023, 14:44
- - Admin   Студзень 500 гадоў назад у вёсцы Малое Мажэйкава ...   3.1.2024, 7:29
- - Admin   Люты 8 - 110 гадоў з дня нараджэнняВалянціна Таўла...   5.2.2024, 8:51
- - Admin   Сакавік 1774 год – 250 гадоў назад у Ганчарах паб...   7.3.2024, 7:17
- - Admin   Красавік 1919 год – 105 гадоў з дня нараджэння А...   29.3.2024, 10:11


Ответить в данную темуНачать новую тему
9 чел. читают эту тему (гостей: 9, скрытых пользователей: 0)
Пользователей: 0

 



Текстовая версия Сейчас: 19.4.2024, 17:49