IPB

Здравствуйте, гость ( Вход | Регистрация )

317 страниц V  « < 103 104 105 106 107 > »   
Ответить в данную темуНачать новую тему
Обзор мероприятий., Обзор мероприятий, проведенных Лидской районной библиотекой и филиалам
Admin
сообщение 16.12.2022, 13:25
Сообщение #729


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3624
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



15 снежня 2022 года ў Лідскай раённай бібліятэцы імя Янкі Купалы адбылося літаратурнае свята – урачыстае падвядзенне вынікаў і ўзнагароджванне пераможцаў юбілейнага V адкрытага рэгіянальнага літаратурнага конкурсу імя Веры Навіцкай “Дарослыя – дзецям”.


Конкурс носіць імя найбуйнейшай лідскай дзіцячай пісьменніцы Веры Навіцкай, якая ўзначальвала “Лідскую прыватную жаночую гімназію Ф.Л. і В.С. Навіцкіх” напачатку ХХ-га стагоддзя і напісала шэраг кніг для дзяцей, у тым ліку тэтралогію пра Мусю Старабельскую.
Дадзены конкурс ладзіцца ў пяты раз, упершыню ён прайшоў у 2014 годзе і па-ранейшаму прыцягвае ўвагу аматараў літаратурнай творчасці, садзейнічае раскрыццю новых талентаў, падтрымлівае і заахвочвае паэтаў і празаікаў да напісання твораў для дзяцей.
У гэтым годзе на конкурс, які складаўся з намінацый “Паэзія” і “Проза”, прынята на разгляд больш за 120 работ. Пры падвядзенні вынікаў конкурсу ўлічваліся паўната раскрыцця тэмы, стыль выкладання, адлюстраванне асабістых адносін да тэмы і пісьменнасць.
Пераможцамі V адкрытага рэгіянальнага літаратурнага конкурсу імя Веры Навіцкай “Дарослыя – дзецям” сталі:
• I месца – Канстанцін Якубчык (намінацыя “Паэзія”);
• II месца – Тэрэза Смольская (намінацыя “Проза”);
• III месца – Сяргей Чыгрын (намінацыя “Паэзія”).
Падзячнымі лістамі ўзнагароджаны Ала Юшко, Валянціна Троцкая, Ларыса Лайкевіч, Станіслава Белагаловая, Людміла Шот, Таццяна Сямёнава, Людміла Грышко.
Падчас узнагароджвання сапраўдным падарункам для прысутных сталі музычныя выступленні навучэнцаў Лідскай дзіцячай школы мастацтваў.
Па добрай традыцыі пасля падвядзення вынікаў пісьменнік, журналіст, рэдактар часопіса “Лідскі летапісец” Станіслаў Вацлававіч Суднік прэзентаваў перад прысутнымі рэдкую кнігу. У 2016 годзе гэта была першая кніга тэтралогіі Веры Навіцкай на беларускай мове “Добра жыць на свеце”, у 2018 годзе – дзіцячая кніга Марыі Канапніцкай “Ад вясны да зімы”, у 2020 годзе – “Я сумавала па вучобе. Дзіцячыя і школьныя гады Альжбеты Табенскай з-пад Васілішак. Успаміны”. У гэтым годзе свет пабачыла кніга “Вясёлыя будні”.
Дасланыя на конкурс творы ўвайшлі ў выдадзены бібліятэкай зборнік “Дарослыя – дзецям”.
Дзяржаўная ўстанова культуры “Лідская раённая бібліятэка імя Янкі Купалы” выказвае Станіславу Вацлававічу Судніку глыбокую падзяку за падтрымку ў арганізацыі і правядзенні адкрытага рэгіянальнага літаратурнага конкурсу імя Веры Навіцкай “Дарослыя – дзецям”.

Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 16.12.2022, 13:18
Сообщение #730


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3624
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



“Яго вялікасць куфар: аповяд-экскурс”

У філіяле “Лідская гарадская бібліятэка № 3” для ўдзельнікаў аматарскага аб’яднання “Вытокі” адбыўся турнір знаўцаў “Яго вялікасць куфар: аповяд-экскурс”. Падчас мерапрыемства ўдзельнікі пазнаеміліся з традыцыйнай культурай і побытам беларусаў, дзе звярталіся да літаратурных крыніц. Таксама прынялі ўдзел у конкурсах “Заданні з куфра” і “Кола часу”, дзяліліся сваімі назіраннямі, з вялікім задавальненнем збіралі пасаг і іншыя каштоўнасці: кашулі, спадніцы, сукенкі, ручнікі і абрусы у “свой” куфар, Такім чынам, дзеці паглыбілі свае веды, дакрануліся да гістарычнага мінулага свайго народа.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 16.12.2022, 13:16
Сообщение #731


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3624
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Удзельнікі клуба “Пазнайка”, што працуе пры філіяле “Дзітвянская сельская бібліятэка”, адправіліся ў вандроўку па кніжных старонках “Будешь книги читать – будешь много знать!”. Дзеці мелі магчымасць самастойна выбраць і пачытаць рознакаляровыя і цікавыя кнігі на свой густ, папоўніць свае веды і пашырыць кругагляд.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 13.12.2022, 10:17
Сообщение #732


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3624
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



“Звяры, птушкі, лес і я – разам дружная сям’я”

Філіял “Лідская гарадская бібліятэка № 2” ладзіў гадзіну экалогіі “Звяры, птушкі, лес і я – разам дружная сям’я”. Для таго, каб сфарміраваць у дзяцей уяўленні аб планеце, як агульным доме для ўсяго чалавецтва, бібліятэкары прапанавалі гульню“Цікава ведаць”. Для павышэння экалагічнай культуры прапанавалі азнаёміцца з артыкуламі з часопіса “Родная прырода”. Не абышлося без абмеркавання праблемы забруджвання навакольнага асяроддзя, актуальнай для сённяшняга дня. З гэтай мэтай дзеці прынялі ўдзел у гульні “Мусорбол”, дзе пачулі адказы на пытанні ўтылізацыі адходаў.
Час экалогіі спалучаў у сабе праблемныя, творчыя заданні для таго, каб дзеціі прыйшлі да высновы, што кожны чалавек адказны за стан прыроды.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 13.12.2022, 10:15
Сообщение #733


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3624
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



«Права человека в современном мире»

В филиале «Лидская городская библиотека № 3» прошел час правовых знаний «Права человека в современном мире», в ходе которого библиотекарь в доступной форме объяснила детям, что такое Конвенция о правах ребёнка, на что имеет право каждый ребёнок. Участники выполняли ситуационные задания: «Закон в сказках», «Назови одним словом», «Где права, а где обязанности», «Учусь быть гражданином». Также ребята соревновались в знании терминов и понятий по праву, примеряли на себя те или иные правовые ситуации и находили решения.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 13.12.2022, 10:14
Сообщение #734


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3624
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



“Законы, па якіх мы вучымся, працуем, жывем”

Да Міжнароднага дня правоў чалавека з мэтай прававой адукацыі вучняў, павелічэння іх цікавасці да заканадаўства і прапаганды прававой культуры, паглыблення ведаў, якія датычаць правоў і абавязкаў, у філіяле “Лідская гарадская бібліятэка № 2” прайшла прававая гульня “Законы, па якіх мы вучымся, працуем, жывем”. Удзельнікі пазнаёміліся з кнігамі, якія стаяць на чале абароны правоў – Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь і кодэксы: грамадзянскі, працоўны, крымінальны. Бібліятэкары прапанавалі дзецям размежаваць свае правы, абавязкі, адрозніць учынак, правапарушэнне ад злачынства. Гэтыя паняцці ўдзельнікі гульні разглядалі праз разгляд сітуацый.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 13.12.2022, 10:13
Сообщение #735


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3624
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



9 декабря в г. Минске состоялось заседание Координационного совета по библиотечной деятельности при Синодальном отделе религиозного образования и катехизации БПЦ, во время которого были рассмотрены следующие вопросы: итоги анкетирования церковных библиотек; новая редакция Инструкции «О порядке организации Республиканского конкурса «Библиотека – центр духовного просвещения и воспитания»; итоги работы за 2022 год; планирование работы на 2023 год.
От Лидской епархии в дистанционном режиме приняли участие в заседании секретарь Лидской епархии протоиерей Максим Цигель и заведующая отделом библиотечного маркетинга Лидской районной библиотеки имени Янки Купалы Мартинкевич Дарья Антоновна.

Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение

317 страниц V  « < 103 104 105 106 107 > » 
Ответить в данную темуНачать новую тему
3 чел. читают эту тему (гостей: 3, скрытых пользователей: 0)
Пользователей: 0

 



Текстовая версия Сейчас: 18.4.2024, 23:33