IPB

Здравствуйте, гость ( Вход | Регистрация )

14 страниц V  < 1 2 3 4 > »   
Ответить в данную темуНачать новую тему
Проект "История Лиды в датах"
Admin
сообщение 1.8.2023, 8:10
Сообщение #8


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3601
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Жнівень

17 – 100 гадоў з дня нараджэння Наказных Матроны Канстанцінаўны (1923—1943гг.), актыўнай удзельніцы Лідскага падполля, пасмяротна ўзнагароджана ордэнам Айчыннай вайны 1-й ступені.
Многа слаўных баявых спраў на асабістым рахунку падпольшчыцы. У вёсцы Лаздуны яна ўстанаўлівае сувязь с партызанамі, а праз некаторы час становіцца іх агентурнай разведчыцай. Моця выконвае заданні партызанскага камандавання па збору звестак разведвальнага характару, дастаўляе ў атрыды медыкаменты, боепрыпасы і іншыя матэрыялы, у якіх мелі патрэбу партызаны. У горадзе яна распаўсюджвае лістоўкі, зводкі Саўінфармбюро, падпольную газету “Уперад”.
10 мая ў хату Наказных уварваліся эсэсаўцы. Адзін з іх адразу ўпэўнена накіраваўся да тайніка з падпольнай газетай, лістоўкамі…
Плячом да пляча прыціснуліся пад стваламі фашысцкіх аўтаматаў Саша Клімко, Маша Кастраміна, Анатоль Качан, Моця Наказных і іх сябры — камсамольцы-падпольшчыкі. У той світанак 3 ліпеня 1944 года сталі яны бессмяротнымі.
Рашэннем гарвыканкама ад 26 красавіка№ 71 1973 года 3-ці завулак Чарнышэўскага перайменаваны ў завулак імя Матроны Наказных.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 30.6.2023, 9:21
Сообщение #9


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3601
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Ліпень

27 – 60гадоў з дня нараджэння Грушы Рычарда Баляслававіча (1963 г., в. Сцеркава Лідскага раёна), мастака, скульптара, паэта. Камяні-знакі Рычарда Грушы ўстаноўлены ў Полацку і Брэсце, Нясвіжы і Навагрудку, Лідзе і Смаргоні, Міры і Шчучыне…
Асобыя даты ў творчасці мастака – 60-годдзе вызвалення Беларусі і юбілей Вялікай Перамогі. Яго мемарыяльная кампазіцыя воінам Чырвонай Арміі, загінуўшым у 1941 годзе ў “навагрудскім катле”, уключана ў спіс гістарычных помнікаў і ахоўваецца дзяржавай.
Шматлікія скульптурныя формы з дрэва Рычарда Грушы ўпрыгожваюць інтэр’еры дзіцячых садкоў, ствараюць асаблівую атмасферу народнай казкі ва ўтульных дворыках. Асабліва кранае кампазіцыя “Сымон-музыка”. Для кагосьці гэта першая сустрэча з коласаўскімі героямі.
Большасць сваіх работ Рычард Груша проста… прыносіць у дар — гораду, людзям, зрэшты гісторыі. Наогул, лідскі скульптар з кагорты тых людзей, хто вельмі горача любіць сваю старонку і імкнецца глыбока і сур’ёзна вывучаць духоўную спадчыну, пакінутую нам продкамі.
60 гадоў таму назад (1963 г.) вуліца Лідская была перайменавана ў вуліцу імя Валянціна Таўлая.
Рашэннем гарвыканкама ад 11 красавіка 1963 года вуліца Лідская перайменавана ў вуліцу імя Валянціна Таўлая.
Яшчэ ў 50-х гадах мінулага стагоддзя гэта была ціхая вуліца, хоць і пачыналася яна ў самым цэнтры, ступіш некалькі крокаў, пяройдзеш масток праз Лідзейку і ўжо на ўскраіне. За ланцугом невялікіх хат — поле і ўзлесак. Толькі і бачылі на вуліцы пешаходаў — яе жыхароў, ды аматараў прыроды, якія ішлі на яе ўлонне бліжэйшым шляхам.
Змяняцца сялянскае аблічча вуліцы пачало ў 60-х гадах. Побач з ёй, на ўзгорку, вырас Курган Бессмяроцця. З пачаткам 80-х вуліца актыўна прырастае новымі дамамі. Сучасны выгляд вуліца атрымала пасля таго, як у горадзе прайшло рэспубліканскае свята “Дажынкі”.Зараз там, дзе раней была раўніна,узвышаюцца высоткі, добраўпарадкаваны двары, дзіцячыя пляцоўкі, пабудаваны новыя магазіны, адміністрацыйныя будынкі, дзіцячыя сады і іншыя неабходныя для камфортнага жыцця лідзян аб’екты інфраструктуры.
Лёс адвёў Валянціну Таўлаю толькі 33 годы жыцця. Яго літаратурны талент, сціпласць і інтэлігентнасць спалучаліся з нязломным характарам, цвёрдасцю перакананняў і жаданнем аддаць сябе самога без рэшткі дзеля сваёй беларускай зямлі, дзеля свайго народа. Падпольшчык і партызанскі сувязны, паэт і журналіст... За трэць стагоддзя ён зрабіў столькі, на што шмат каму не хапіла б і некалькіх жыццяў. Таленавітыя людзі часцяком хутка згараюць, але менавіта яны надоўга застаюцца ў нашай памяці. У гонар паэта-барацьбіта названа вуліца нашага горада. Імя Валянціна Таўлая прысвоена філіялу № 6 гарадской бібліятэкі. У 2010 годзе адрэстаўраваны і адкрытыдом-музей паэта, дзе з 1939 па 1941 гады разам са сваёй жонкай жыў Валянцін Таўлай.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 8.6.2023, 7:13
Сообщение #10


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3601
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Чэрвень

8 – 80 гадоў з дня нараджэння Юльяна Міхайлавіча Грыневіча (1945 г., в.Цішкі Лідскага раёна), выкладчык, дырэктар Лідскага індустрыяльнага тэхнікума (1968-2010гг.).
Вялікая заслуга Юльяна Міхайлавіча ў арганізацыі эфектыўнай вучэбна-метадычнай, выхаваўчай і спартыўна-масавай работы, тэхнічнай творчасці навучэнцаў. Лідскі індустыяльны тэхнікум неаднаразова станавіўся пераможцам абласных і рэспубліканскіх конкурсаў, выстаў, спартакіяд і спаборніцтваў, злётаў вынаходцаў і рацыяналізатараў, аглядаў мастацкай самадзейнасці. Паспяхова праходзіў атэстацыі і акрэдытацыі спецыяльнасцей і навучальнай установы.
9 – 155 гадоў з дня нараджэння Уладзіслава Вярыгі (1868-1916 гг.), запісваў у Лідскім павеце беларускія песні і паданні. Этнограф і філосаф.
Выдаў асобны томік казак “Беларускія паданні” (1889 г., Львоў). У прадмове да яго, напісанай Янам Карловічам, сказана, што мова беларусаў – не дыялект, а самастойная мова, на якой гавораць 5 мільёнаў чалавек. Усе казкі, сабраныя ў Лідскім павеце былі надрукаваны па-беларуску. 23 творы, што ўвайшлі ў зборнік, поўнасцю захавалі асаблівасці мясцовай гаворкі.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 2.5.2023, 8:07
Сообщение #11


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3601
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Май

150 гадоў з дня нараджэння Веры Навіцкай, начальніцы Лідскай жаночай гімназіі, дзіцячай пісьменніцы.
Пра жыццё Веры Навіцкай (187(3?) – 19??) вядома зусім няшмат, нават гады народзінаў і смерці згублены. Народжаная Шыльдар-Шульднер, Вера Навіцкая скончыла жаночую гімназію ў Санкт-Пецярбургу (1890). У 1908 годзе яна стала настаўніцай у горадзе Ліда Віленскай губерні. А калі ў тым жа году памерла заснавальніца і начальніца лідскай жаночай гімназіі Марыя Канстанцінаўна Навіцкая, Вера Сяргееўна атрымала і яе пасаду, і яе мужа Фядора Людвігавіча, гэтак жа прыняўшы яго прозвішча. Разам з мужам яна завяршае справу пачатую Марыяй Канстанцінаўнай: у Лідзе з'яўляеццасярэдняя навучальная ўстанова. У 1912-14 гг. Вера Сяргееўна пад прозвішчам Навіцкая выдала ў Санкт-Пецярбургу і Маскве5 кніг для дзяўчынак: «Заветные уголки» (1911), «Безмятежные годы» (1912), «Басурманка» (1914), «Наташа Славина» (1914) і «Галя» (1914). У гэтыя гады яна была начальніцай лідскай жаночай прыватнай гімназіі і ніхто не сумняецца, што гэтыя 5 твораў напісаны ў Лідзе.
Дзеля прапаганды творчай спадчыны В.С. Навіцкай, а таксама спрыянню развіццю творчага патэнцыялу таленавітых літаратараў Лідскага раёна ў 2014 годзе Лідскай раённай бібліятэкай імя Янкі Купалы быў арганізаваны літаратурны конкурс імя В.С. Навіцкай. Ён праводзіцца 1 раз у два гады.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 31.3.2023, 14:17
Сообщение #12


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3601
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Красавік

15 – 85 год з дня нараджэння Макарэвіча Пятра Рыгоравіча (1938–2014, г.Ліда), журналіста, беларускага пісьменніка. 25 гадоў працаваў у рэдакцыі “Лідскай газеты”.
Пётр Макарэвіч нарадзіўся ў вёсцы Шынкі Крупскага раёна Мінскай вобласці ў шматдзетнай сям’і. Дзіця вайны – яму ішоў чацвёрты гадок, калі пачалася Вялікая Айчынная вайна. Скончыў педагагічны інстытут імя М.Горкага (бібліятэчны факультэт). З 1964 года жыў у Лідзе. Працаваў у розных установах горада. Каля трыццаці гадоў аддаў працы карэспандэнта на Лідскім радыё і ў рэдакцыі мясцовай газеты “Уперад”.
Аўтар кніг паэзіі “Злітак”, “Расінкі беларускіх слоў”, “Птица свободы”.

24 – 85 гадоў з дня нараджэння (1938–2020, г.Ліда) Алеся Стадуба, журналіста,беларускага пісьменніка.
Алесь Стадуб нарадзіўся ў вёсцы Юшавічы Нясвіжскага раёна. Пасля службы ў войску скончыў Усесаюзны інстытут імя Крупскай (музыка, клас гармоніі). Выкладаў у школе, працаваў у мясцовых газетах. З 1972 г. жыў у Лідзе, Член Саюза журналістаў Беларусі.
Друкаваўся ў рэспубліканскіх і раённых газетах і часопісах.
Выдаў зборнікі паэзіі: “Твае вочы” (1997г.), “Вузел” (1998г.), “Споведзь натхненнем” (1999г.), “Букет настрою”, “Летапіс пачуццяў” (2000г.), “Калінавыя гроны” (2001г.), “Сюжэт на фоне адвячорку” (2004г.), “Водгук ісціны” (2007г.) і інш.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 1.3.2023, 10:34
Сообщение #13


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3601
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Сакавік

8 – 110 год з дня нараджэння Гапеева Яфіма Данілавіча (1908 – 1990 гг.), аднаго з кіраўнікоў партызанскага руху на Лідчыне 1943 – 1944 гг.
Яфім Данілавіч нарадзіўся ў сяле Левінкі Старадубскага раёна Бранскай вобласці ў сям’і селяніна. Працоўную дзейнасць пачаў у 1925 годзе рабочым вапнавага завода, затым на працягу трох гадоў працаваў забойшчыкам у адной з шахт Данбаса. У 1931 годзе быў прызваны ў Чырвоную Армію.
У першыя гады Вялікай Айчыннай вайны выконваў спецзаданні ЦК КПБ і штаба партызанскага руху. З красавіка 1943 года ўзначальваў партызанскае злучэнне Лідскай зоны. Яго заслугі перад Радзімай адзначаны ордэнамі Чырвонага Сцяга, Айчыннай вайны І ступені, Суворава ІІ ступені, многімі медалямі. Ганаровы грамадзянін горада Ліды (1967г.).
Яго дачка Нона Якаўлева падрыхтавала да друку кнігу “С верой в Победу”, матэрыялы да якой усё жыццё збіраў бацька. Гэта выданне складаюць уласныя успаміны 42-ух удзельнікаў ваенных падзей – былых партызан, падпольшчыкаў і 5-ці камандзіраў, войскі якіх удзельнічалі ў вызваленні г. Ліды.

25 – 100 гадоў з дня нараджэння Кастраміной Марыі Іванаўны (Моці)(1923 -1944) партызанкі-падпольшчыцы Лідскага партызанскага злучэння (1941-1944 гг.), пасмяротна ўзнагароджана ордэнам Айчыннай вайны 1-й ступені.
Нарадзілася Марыя ў г.п. Леў Таўсты Ліпецкай вобласці ў сям’і чыгуначніка. У 1940-ым годзе яе сям’я пераязджае ў Ліду. З самога пачатку вайны Маша ўключылася ў падпольную барацьбу супраць фашыстаў: распаўсюджвала лістоўкі, займалася зборам зброі, збірала звесткі аб варожых умацаваннях, дапамагала пераводзіць савецкіх ваеннапалонных у лес да партызан.
У чэрвені 1944 года ў жорсткім баі партызан з ворагамі каля в. Парэчча Маша загінула. Яна змагалася да апошняга патрона і аддала сваё маладое жыццё за свабоду і незалежнасць нашай Радзімы. А ёй быў усяго 21 год. Так маладая патрыётка назаўжды ўвайшла ў бессмяроцце.
У нашым горадзе адна з вуліц носіць яе імя, на былой школе № 1 (сучасная гімназія, дзе яна вучылася,ўсталявана мемарыяльная дошка.Пра подзвіг воінаў-чыгуначнікаў у нашым горадзе напамінае адрэстаўрыраваны паравоз выпуска 1945 года і стэла.Памяць пра лідскіх падпольшчыкаў таксама зберагаецца ў комнаце баявой і працоўнай славы лідскага лакаматыўнага дэпо, у Лідскім гісторыка-мастацкім музеі, у гісторыка-этнаграфічным музеі сучаснай гімназіі і ў памяці лідзян.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 31.1.2023, 9:09
Сообщение #14


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3601
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Люты

13- 55 гадоў з дня нараджэння Саука Антона Уладзіміравіча (творчы псеўданім Антось Савук; 1968–2004, г.Ліда), краязнаўцы. Асноўнай яго краязнаўча-даследчай працай стала “Гісторыя Лідскага аэрадрома”.
Антось Савук вёў актыўную і рознабаковую краязнаўчую і даследчую працу. Склаў дастаткова шырокі Лідскі біяграфічны даведнік, апублікаваў шэраг краязнаўчых даследванняў у перыядычных выданнях. Прыступіў да падрыхтоўкі вялікіга даследвання “Млыны Лідчыны”, апублікаваў некалькі замалёвак па гэтай тэме. Але асноўнай яго краязнаўча-даследчай працай стала “Гісторыя Лідскага аэрадрома”. Працуючы над гісторыяй Лідскага аэрадрома Антось Савук устанавіў цесныя сувязі са шматлікімі даследчыкамі гісторыі авіяцыі.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение

14 страниц V  < 1 2 3 4 > » 
Ответить в данную темуНачать новую тему
2 чел. читают эту тему (гостей: 2, скрытых пользователей: 0)
Пользователей: 0

 



Текстовая версия Сейчас: 28.3.2024, 13:49