IPB

Здравствуйте, гость ( Вход | Регистрация )

314 страниц V  « < 107 108 109 110 111 > »   
Ответить в данную темуНачать новую тему
Обзор мероприятий., Обзор мероприятий, проведенных Лидской районной библиотекой и филиалам
Admin
сообщение 9.11.2022, 12:56
Сообщение #757


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3601
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Экскурсія па бібліятэцы “Здравствуй, здравствуй, книжкин дом”

4 лістапада ў філіяле “Лідская гарадская бібліятэка №1” ладзілася экскурсія па бібліятэцы “Здравствуй, здравствуй, книжкин дом” для вучняў ДУА “Сярэдняя школа №6 г.Ліда”. Супрацоўнікі бібліятэкі гасцінна сустрэлі хлопчыкаў і дзяўчынак і прапанавалі ім здзейсніць займальнае падарожжа ў свет кнігі. Школьнікі з вялікай цікаўнасцю слухалі аповяд бібліятэкара. Яна пазнаёміла дзяцей з калекцыяй кнігаў, часопісаў, расказала аб правільным карыстанні кнігамі, як выбіраць кнігі і як паводзіць сябе ў бібліятэцы. Рабяты даведаліся, па якому прынцыпу расстаўлены кнігі на кніжных паліцах, што больш любяць чытаць дзеці. Супрацоўнікі бібліятэкі прапанавалі ўдзельнікам мерапрыемства паглядзець мультфільм “Вовка в тридесятом царстве” і правялі цікавую віктарыну па народных казках.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 9.11.2022, 12:54
Сообщение #758


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3601
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Літаратурны гід “Падарожжа ў краіну непрачытаных кніг”

Для навучэнцаў ДУА “СШ № 6 г. Ліда” у філіяле “Лідская гарадская бібліятэка № 1” адбыўся літаратурны гід “Падарожжа ў краіну непрачытаных кніг”. Дзеці здзейснілі падарожжа па дзіўнай краіне “непрачытаных кніг” і пазнаёміліся з новымі сучаснымі аўтарамі і кніжнымі серыямі, якія былі незаслужана забыты, а зараз перавыданы. У ходзе мерапрыемства рабяты прынялі ўдзел у літаратурных віктарынах і паказалі свае веды пісьменнікаў і кніжных герояў. Для юных чытачоў была аформлена кніжная выстава “Читайте сами, читайте с нами”.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 9.11.2022, 12:52
Сообщение #759


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3601
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Вольны час па хэштэгу #КАНИКУЛЫВБИБЛИОТЕКЕ

Філіял “Бярозаўская гарадская бібліятэка” з экскурсіяй наведалі навучэнцы ДУА “Сярэдняя школа № 2 г. Бярозаўка”, а менавіта аздараўляльны лагер “Дружба”. Бібліятэкар пазнаёміла дзяцей з новымі серыямі кніг, часопісаў, расказала пра правільнае абыходжанне з кнігамі, як выбіраць кнігі і як паводзіць сябе на абанеменце і ў чытальнай зале. Дзеці даведаліся, па якім прынцыпе кнігі размяшчаюцца ў бібліятэцы.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 4.11.2022, 14:52
Сообщение #760


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3601
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Літаратурна-музычныя зазімкі “Радкі пазнаныя з маленства...”

У канферэнц-зале Лідскай раённай бібліятэкі імя Янкі Купалы прайшлі літаратурна-музычныя зазімкі “Радкі пазнаныя з маленства...”, прысвечаныя 140-годдзю з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры, знакамітага песняра беларускага народа, народнага паэта Якуба Коласа.
Колас! Колькі ў гэтым слове чалавечага сэнсу і цяпла! Колас – гэта хлеб, гэта само жыццё. І не выпадкова наш пясняр, чыё сэрца было поўна да краёў гукамі самога жыцця, сваімі творамі ўзнёс беларускую літаратуру на сусветны ўзровень, выявіў незвычайную сілу і творчую моц беларускага слова.
Мерапрыемства было напоўнена чытаннем твораў народнага паэта Беларусі. Па-за ўвагай не засталася творчая біяграфія пісьменніка. Разам з вядучымі госці прайшліся па нялёгкіх шляхах паэта, пазнаёміліся з маляўнічымі куткамі, дзе прайшлі яго дзіцячыя і юнацкія гады, вучыліся разам з ім слухаць, “што гаворыць жытні колас і аб чым шуміць ячмень”.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 4.11.2022, 10:40
Сообщение #761


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3601
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Літаратурная замалёўка “Паэт зямлі беларускай Якуб Колас”

“Няма ў чалавека нічога прыгажэй і даражэй за радзіму. Чалавек без радзімы ‒ бедны чалавек”. Гэтыя словы Якуба Коласа сталі эпіграфам літаратурнай замалёўкі “Паэт зямлі беларускай Якуб Колас”, якая адбылася ў філіяле “Лідская гарадская дзіцячая бібліятэка” і была прымеркавана да 140-годдзя з здня нараджэння Якуба Коласа. Гасцямі мерапрыемства сталі рабяты прышкольнага лагера ДУА “СШ № 8 г. Ліды”. Дзецяй пазнаёмілі з біяграфіяй пісьменніка, расказалі аб тым, як з’явіўся псеўданім Якуб Колас, бо сапраўднае імя паэта – Канстанцін Міцкевіч. Паслухаўшы верш “Мой родны кут, як ты мне мілы”, госці адправіліся ў віртуальнае падарожжа “ Па родных мясцiнах Якуба Коласа”, пабывалі на відэаэкскурсіі ў музеі Якуба Коласа. Далей прайшло знаёмства з творчым шляхам пісьменніка. Рабяты слухалі вершы з кнігі “Другое чытанне для дзяцей беларусаў” і даведаліся, што гэта кніга стала першай коласаўскай кнігай для дзяцей. А пазнаёміўшыся з вершам “У школку”, рабяты паразважалі на тэму адносін да сям’і, працы і вучобы ў школе. Дзецям прыгадалі і пра Янку Купалу, пра якіх разам з Якубам Коласам, гавораць, што яны “два яблыкі на адной галінцы”.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 4.11.2022, 10:40
Сообщение #762


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3601
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



“СПЯШАЙЦЕСЯ З ПАЭТАМ СТРЭЦЦА…”

Да 140-годдзя з дня нараджэння Якуба Коласа ў філіяле “Лідская гарадская бібліятэка № 6 імя В. Таўлая” была праведзена літаратурная старонка “Спяшайцеся з паэтам стрэцца…”. Бібліятэкар расказала пра жыццёвы і творчы шлях народнага паэта Беларусі. Прыхільнікі творчасці народнага паэта Беларусі чыталі вершы і ўрыўкі з яго знакамітых твораў.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 4.11.2022, 10:38
Сообщение #763


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3601
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



“ДАВАЙЦЕ ЧЫТАЦЬ ЯКУБА КОЛАСА”

Шэдэўры літаратурнага свету “Давайце чытаць Якуба Коласа” – такое мерапрыемства прайшло 3 лістапада ў сценах філіяла “Лідская гарадская бібліятэка № 5”. Сустрэча была прысвечана 140-годдзю з дня нараджэння выдатнага пісьменніка, народнага паэта Беларусі. Літаратурная спадчына Коласа велізарна: дзеці знаёміліся з творчасцю паэта, чыталі вершы і ўрыўкі з апавяданняў і казак, якія пісьменнік пісаў на працягу ўсяго жыцця.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение

314 страниц V  « < 107 108 109 110 111 > » 
Ответить в данную темуНачать новую тему
4 чел. читают эту тему (гостей: 4, скрытых пользователей: 0)
Пользователей: 0

 



Текстовая версия Сейчас: 28.3.2024, 22:32