IPB

Здравствуйте, гость ( Вход | Регистрация )

Агляд беларускіх кніг
Admin
сообщение 2.9.2011, 8:21
Сообщение #101


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3651
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Барадулін, Р. Ксты.- 3-е выд., дап. / Рыгор Барадулін.- Мн.: Рым-Катал.парафія св.Сымона і св.Алены, 2009.-528с.:іл.

Кожны чалавек звяртаецца да Бога. Адзін у думках, другі словамі малітвы просіць здароўя для дзіцяці альбо па-свойму вядзе размову з Усявышнім. Вельмі вялікая колькасць людзей просіць ласкі Божай у цяжкія хвіліны жыццёвых выпрабаванняў - моляцца хто як умее.
«Ксты» - кніга вялікага беларускага паэта, народнага паэта РЫГОРА БАРАДУЛША. Гэта ўзор духоўнай паэзіі. Паэт імкнецца наблізіцца да Усявышняга, паразважаць над пытаннямі вечнага і зямнога. Кожны чалавек рана ці позна задумваецца над імі. Але адказу няма. Бо гэта Таямніца.
Кніга вучыць любіць бліжняга, спагадаць яму. «Каб на зямлі жыццю цяплей было» - не рабі другому зла, бо яно вернецца табе тым жа.
«Не перажывеш нікога злосцю,
Перамога чыніцца мілосцю».
Рабі дабро - і Госпад за гэта аддзячыць табе.
“Хай жа зло цябе не пераможа,
Ты дабром яго перамажы”
У наш жорсткі час, калі людзі развучыліся любіць, шкадаваць, дараваць, спагадаць, быць міласэрнымі; калі пануе бездухоўнасць, уседазволенасць; калі пусцеюць храмы, а пасля і сэрцы чарсцвеюць; калі пакланяюцца не Усявышняму, а мамоне; калі забываюцца асноўныя хрысціянскія запаведзі, -кніга «Ксты» вельмі важная, патрэбная, каб задумацца, зазірнуць у душу. Кожны, хто яе прачытае, адродзіцца духам, бо яна - чыстая крыніца духоўнасці. Толькі дух, вера могуць узняць над прадоннем чалавека, нацыю.

У Храме кахання: аповеці, апавяданні / уклад. Алесь Лесавік.- Мн.:Маст.літ, 2009.- 271с.- (Вера.Надзея.Любоў)

Зборнік склалі аповесці і апавяданні Раісы Баравіковай, Уладзіміра Дамашэвіча, Алеся Наварыча, Андрэя Федарэнкі і іншых сучасных празаікаў. Ва ўсіх творах даміуюць тэмы кахання, пошуку героямі сапраўдных маральна-этычных асноў і вартасцей жыцця, імкнення да чалавечага шчасця.

Праўдзін, В. Нелюбімыя гінуць: проза / Віктар Праўдзін; прадм. В.Гардзея.-Мн.: Маст.літ., 2010.-375с.- (Залатое пяро)

Віктар Праўдзін нарадзіўся ў 1955 годзе ў Лідзе. Тры гады адслужыў у ВМФ, больш 20 год аддаў службе у праваахоўчых органах. Пасля заняўся літаратурнай дзейнасцю і атрымаў шырокую папулярнасць як майстар дэтэктыва. У кнігу увайшлі надзвычай сучасны, глыбока псіхалагічны і, ў значнай меры, сентыментальны раман “Нелюбімыя гінуць”, дэтэктыўна-прыгодніцкая аповесць “Эксгумацыя” і апавяданне “Па-чалавечы...”

Федарэнка, А. Нічые: аповесці, раман / Андрэй Федарэнка.-Мн.: Маст.літ., 2009.-430с.- (Беларуская проза ХХІ стагоддзя).

У кнігу лаўрэата Літаратурнай прэміі імя І.Мележа ўвайшлі аповесці “Нічые, “Вёска” і раман “Рэвізія”. Усе творы насычаны дэтэктыўна-прыгодніцкімі элементамі, разам з тым аўтар прытрымліваецца строгай дакладнасці гістарычных фактаў.


Караткевіч, У. С. Дзікае паляванне караля Стаха = Дикая охота короля Стаха = Дике полювання короля Стаха = Кіng Stakh`s wild Hunt : аповесць / Уладзімір Караткевіч; агул. рэд. У. Гілепа; уклад. У. Гілепа, С. Расолькі; прадм. і слова да чытача П. Латушкі, А. Бутэвіча; маст. Ю. Якавенка. - Мінск : Беларускі фонд культуры, 2010. - 757 с. : іл. - На беларус, рус.. укр., англ. мовах.

Уладзімір Караткевіч – гэта сімвал духоўнай культуры Беларусі. Яго творы раскрываюць душу беларускага народа, яго нацыянальую адметнасць. Раскрываюць праўду аб гісторыі краіны.
У. Караткевіч прыйшоў да нас пад шэпт «Сівой легенды», абудзіў «Званамі Віцебска», пазнаёміў з «Маці ўрагану», «Кастусём Каліноўскім» і «Цыганскім каралём», хітравата запытаў: ці ведаем мы, чаму «Хрыстос прызямліўся ў Гародні», расказаў, як «У снягах драмае вясна», пагушкаў у «Калысцы чатырох чараўніц», а пасля павадзіў па «Чорным замку Альшанскім», навучыў, абмінаючы «Ладдзю роспачы», уцякаць ад «Дзікага палявання караля Стаха», нагадаў, што «Нельга забыць» ні «Матчыну душу», ні «Маю Іліяду», ні «Вячэрнія ветразі», захапляльна распавёў пра «Зямлю пад белымі крыламі» і цвёрда заявіў - «Быў. Ёсць. Буду».
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение

Сообщений в этой теме
- Admin   Агляд беларускіх кніг   2.9.2011, 8:21
- - Admin   Александрова, Н. Н. Перчатка немецкого рыцаря : [р...   31.3.2021, 10:20
- - Admin   Воронова, М. В. Второй ошибки не будет : роман / М...   30.4.2021, 14:04
- - Admin   Вагнер, Я. Вонгозеро : роман / Яна Вагнер - Москв...   31.5.2021, 15:10
- - Admin   Абдуллаев, Ч. А. Линия аллигатора / Чингиз Абдулла...   2.7.2021, 7:29
- - Admin   Александрова, Н. Приманка для компьютерной мыши : ...   3.8.2021, 7:09
- - Admin   Алюшина, Т. А. Руки моей не отпускай : [роман] / Т...   1.9.2021, 8:32
- - Admin   Устинова, Т. В. Шок-школа : [роман] / Татьяна Усти...   1.10.2021, 7:17
- - Admin   Шатыренок, И. С. Командир : [документально-художес...   5.11.2021, 7:26
- - Admin   Предлагаем вам ознакомиться с ретроспекцией поступ...   17.11.2021, 14:53
- - Admin   Метлицкая, М. Мандариновый лес : [повести] / Мария...   2.12.2021, 7:20
- - Admin   Яхина, Г. Ш. Эшелон на Самарканд : роман / Гузель ...   3.1.2022, 7:10
- - Admin   Новые поступления 4 кв. 2021г   25.1.2022, 7:18
- - Admin   Яхина, Г. Ш. Эшелон на Самарканд : роман / Гузель ...   1.2.2022, 7:31
- - Admin   Тамоников, А. А. Разведка 41-го : [роман] / Алекса...   19.4.2022, 9:41
- - Admin   Новые поступления I кв. 2022г   27.4.2022, 9:04
- - Admin   Некрасов, А. А. Женщина по имени Земля / Анатолий ...   4.5.2022, 7:05
- - Admin   Алейникова, Ю. Кузнец человеческих судеб : [роман...   1.6.2022, 10:54
- - Admin   Аляшкевіч, А. Крыж княжны Прадславы : аповесці, а...   11.7.2022, 11:13
- - Admin   Аверина, М. А. Очень хотелось солнца : [повести и ...   1.8.2022, 9:04
- - Admin   Новые поступления II кв. 2022г   24.8.2022, 8:41
- - Admin   Аверина, М. А. Очень хотелось солнца : [повести и ...   15.9.2022, 8:53
- - Admin   Александрова, Н. Н. Дар царицы Савской : [роман] /...   30.9.2022, 11:29
- - Admin   Тоцка, Т. Он тебя не любит : [роман] / Тала Тоцка....   1.11.2022, 8:55
- - Admin   Новые поступления III кв. 2022г   2.11.2022, 10:30
- - Admin   Нарин, А. Поцелуй у ног богини : [роман] / Алексан...   1.12.2022, 7:28
- - Admin   Тамоников, А. А. Посылка для генерала : [роман] / ...   3.1.2023, 8:05
- - Admin   Новые поступления IIII кв. 2022г   19.1.2023, 9:20
- - Admin   Бочарова, Т. Генетическая ошибка : [роман] / Т. Бо...   31.1.2023, 9:07
- - Admin   Хилл, А. После тебя только пепел : [роман] / Алекс...   1.3.2023, 10:37
- - Admin   Новые поступления I кв. 2023г   23.3.2023, 11:34
- - Admin   Авласенко, Г. П. Золотые пески забвения : фантасти...   31.3.2023, 14:20
- - Admin   Черкашин, Н. А. Брестские врата : роман / Николай ...   2.5.2023, 8:12
- - Admin   Бальдаччи, Д. Нити тьмы : [роман] / Дэвид Болдаччи...   8.6.2023, 7:17
- - Admin   Зеленко, В. Под куполом карнавала : роман / Вера З...   30.6.2023, 9:25
- - Admin   Новые поступления II кв. 2023г   17.7.2023, 9:32
- - Admin   Абдуллаев, Ч. А. Избыточная мотивация : [роман] / ...   1.8.2023, 8:12
- - Admin   Кулаков, С. Ф. Две любви Саныча : роман / Сергей К...   1.9.2023, 7:23
- - Admin   Елецкая, Н. Салихат : [роман] / Наталья Елецкая. -...   2.10.2023, 7:27
- - Admin   Абдуллаев, Ч. А. Взгляд Горгоны / Абдуллаев Ч. - М...   2.11.2023, 8:39
- - Admin   Антонова, Н. Н. Разбитое сердце Лорелеи : повести ...   30.11.2023, 14:53
- - Admin   Новые поступления IV кв. 2023г   17.1.2024, 8:29
- - Admin   Антонова, Н. Н. Рождественская сказка для взрослых...   5.2.2024, 8:56
- - Admin   Липневич, В. И. В кресле под яблоней / Валерий Лип...   7.3.2024, 7:21
- - Admin   Новые поступления I кв. 2024г   7.3.2024, 8:49
- - Admin   Бахарева, К. В. Тень олигарха : документальный дет...   29.3.2024, 10:12
- - Admin   Новые поступления I кв. 2024г   2.4.2024, 10:08
- - Admin   Барышев, А. Н. Эмоциональный шторм: что делать, ко...   2.5.2024, 7:36
2 страниц V  < 1 2


Ответить в данную темуНачать новую тему
1 чел. читают эту тему (гостей: 1, скрытых пользователей: 0)
Пользователей: 0

 



Текстовая версия Сейчас: 18.5.2024, 7:08