IPB

Здравствуйте, гость ( Вход | Регистрация )

142 страниц V   1 2 3 > » 

Admin
Отправлено: Сегодня, 11:02


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3651
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3


Гучныя чытанні “Тот самый страшный день войны и первый шаг к Победе”

Напярэдадні 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў 7 мая ў філіяле “Лідская гарадская бібліятэка №1” для дашкольнікаў ДУА “Дзіцячы сад №7 г.Ліды” прайшлі гучныя чытанні “Тот самый страшный день войны и первый шаг к Победе”. Дзеці даведаліся аб той страшэннай вайне, што забрала мільёны жыццяў, разбурыўшай многія вялікія цэннасці, створаныя чалавецтвам. За мірнае неба, за перамогу ў гэтай вайне Беларусь заплаціла вялікую цану. Вядучая пазнаёміла хлопчыкаў і дзяўчынак з гісторыяй вызвалення горада Ліда. З вялікай увагай рабяты слухалі вершы і апавяданні аб вайне, глядзелі ўрыўкі ваеннай хронікі.
  Форум: Новости · Просмотр сообщения: #165962 · Ответов: 2239 · Просмотров: 7059594

Admin
Отправлено: Сегодня, 11:02


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3651
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3


Час патриотической песни «Они добывали Победу жизни высокой ценой»

Сотрудники филиала «Далекская сельская библиотека-клуб» провели час патриотической песни «Они добывали Победу жизни высокой ценой». Детям рассказали о том, какой ценой досталась белорусскому народу победа в Великой Отечественной Войне, вспомнили об истории возникновения военных песен и рассказали присутствующим о том, как военная песня помогала выжить и победить врага. Встреча проходила с живым музыкальным сопровождением. Обратили внимание ребят на то, что нужно уважительно относиться к старшему поколению, к памятникам войны.
  Форум: Новости · Просмотр сообщения: #165961 · Ответов: 2239 · Просмотров: 7059594

Admin
Отправлено: Сегодня, 7:57


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3651
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3


В преддверии 80-летия освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков филиалы ГУК «Лидская районная библиотека имени Я.Купалы» приняли участие в областной акции «Окна Победы», отдав дань памяти и уважения тем, кто, одержав победу в Великой Отечественной войне, продемонстрировал пример мужества и героизма для всех людей мира, которые выступают против фашизма, терроризма и насилия. Главная цель акции – создать атмосферу одного из самых важных праздников в Республике Беларусь, передать молодому поколению его традиции и создать новые, а также выразить свою благодарность героям Великой Отечественной войны и почтить память об ушедших ветеранах. Наша мирная жизнь, жизнь наших детей и внуков без войны – прямая заслуга этих людей.
  Форум: Новости · Просмотр сообщения: #165960 · Ответов: 2239 · Просмотров: 7059594

Admin
Отправлено: Сегодня, 7:56


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3651
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3


Экскурс у гісторыю “Вялікдзень у нашай хаце”

Вялікдзень – самае галоўнае свята ўсіх хрысціян. Гэта момант, да якога многія вернікі рыхтуюцца фізічна і духоўна, выконваючы Вялікі пост. У філіяле “Лідская гарадская бібліятэка №2” прайшоў экскурс у гісторыю “Вялікдзень у нашай хаце”. Падчас мерапрыемства бібліятэкар прапанавала ўдзельнікам дакрануцца да традыцый і размаляваць макет велікоднага яйка, паўдзельнічаць у конкурсах.
  Форум: Новости · Просмотр сообщения: #165959 · Ответов: 2239 · Просмотров: 7059594

Admin
Отправлено: Сегодня, 7:55


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3651
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3


Арт-час «Наше творчество родному городу»

В рамках проекта «Мой город в сердце моём» в филиале «Лидская городская детская библиотека» прошёл арт-час «Наше творчество родному городу» для воспитанников ГУО «Детский сад №10 г.Лиды». Ребята совершили небольшую виртуальную экскурсию по Лиде, познакомились с символами нашего города, рассказали о своих любимых городских местах. Послушав стихи о нашем городе, о Лидском замке, парке, дети узнали о творческой профессии писателя и поэта. В творческой игре «Построй замок» ребята стали архитекторами, а взяв в руки цветные карандаши раскрасили город в яркие и красочные цвета.
  Форум: Новости · Просмотр сообщения: #165958 · Ответов: 2239 · Просмотров: 7059594

Admin
Отправлено: Сегодня, 7:53


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3651
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3


Кніжная выстава “Старонкі памяці”

Напярэдадні Дня Перамогі бібліёбус Лідскай раённай бібліятэкі імя Янкі Купалы выконваў абслугоўване чытачоў па маршруце “Мыто – Касілаўцы – Янаўляны”. Да Дня Перамогі была падрыхтавана кніжная выстава “Старонкі памяці”. Бібліятэкар расказвала чытачам пра кнігі, у якіх пісьменнікі расказваюць пра жудасныя гады Вялікай Айчыннай вайны, пра зверствы нямецка-фашысцкіх захопнікаў на тэрыторыі Гродзенскай вобласці і Лідскага раёна. Асаблівую ўвагу прысутныя пачулі пра пісьменнікаў і паэтаў-землякоў, якія як ніхто лепш не знае жыццё ваеннага часу з расказаў сваіх блізкіх. Таму іх творы найяскравей адлюстроўваюць падзеі тых часоў.
  Форум: Новости · Просмотр сообщения: #165957 · Ответов: 2239 · Просмотров: 7059594

Admin
Отправлено: Сегодня, 7:47


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3651
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3


Бібліяграфічны агляд “Увага! Бібліятэка прапануе часопісы і газеты”

Да Міжнароднага дня друку ў філіяле “Лідская гарадская бібліятэка №2” адбыўся бібліяграфічны агляд “Увага! Бібліятэка прапануе часопісы і газеты”, дзе адбылося знаёмства з разнастайнымі дзіцячымі перыядычнымі выданнямі. Удзельнікі разам з настаўніцай даведаліся шмат цікавага з гісторыі часопіса “Вясёлка”, “Родная прырода” і іншых, змаглі пазнаёміцца з матэрыялам, змешчаным на старонках газет і часопісаў, параўнаць перыядычныя выданні. Напрыканцы вучні пазнаёміліся з правіламі наведвання бібліятэкі і карыстання кнігамі.

  Форум: Новости · Просмотр сообщения: #165956 · Ответов: 2239 · Просмотров: 7059594

Admin
Отправлено: Сегодня, 7:45


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3651
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3


Литературный портрет «Правда о войне и человеке»

2 мая в филиале «Березовская городская библиотека» прошел литературный портрет«Правда о войне и человеке».Библиотекарь познакомила присутствующих с непростой биографией талантливого писателя В.П.Астафьева, с его первым литературным творчеством.Провели викторину «Сибирский писатель», где ребята читали отрывки из произведений.
  Форум: Новости · Просмотр сообщения: #165955 · Ответов: 2239 · Просмотров: 7059594

Admin
Отправлено: Сегодня, 7:44


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3651
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3


Дзень адкрытых дзвярэй “Заву ў сваю прафесію”

30 красавіка бібліятэкары Лідскай раённай бібліятэкі імя Янкі Купалы правялі дзень адкрытых дзвярэй “Заву ў сваю прафесію”. Бібліятэкары правялі прысутных па залах бібліятэкі: абанемент, чытальная зала, камп’ютарны клас, расказалі пра работу бібліятэкара ў кожнай зоне абслугоўвання. Затым вядучая прапанавала гасцям паспрабаваць свае сілы ў прафесіі бібліятэкара і абслужыць адзін аднаго. Падлеткі вельмі хваляваліся пры пошуку кніг, часопісаў, але ўсе выпрабаванні прайшлі выдатна.
  Форум: Новости · Просмотр сообщения: #165954 · Ответов: 2239 · Просмотров: 7059594

Admin
Отправлено: Сегодня, 7:43


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3651
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3


Анкетаванне чытачоў “Бібліятэка – вачыма чытачоў”

У Лідскай раённай бібліятэцы імя Янкі Купалы прайшло анкетаванне чытачоў “Бібліятэка – вачыма чытачоў”, прысвечаная Году якасці. У анкетаванні прынялі ўдзел 45 рэспандэнтаў: 1- узрост да 30 гадоў, 14- ад 30 да 50гадоў, 30 – ад 50 гадоў і старэйшыя. Амаль усе апрошаныя наведваюць бібліятэку 5 і больш гадоў, заўседы знаходзілі патрэбную ім кнігу. Наведваюць бібліятэку чытачы галоўным чынам адзін раз у месяц, у залежнасці ад вольнага часу. Чытацкія інтарэсы звязаны з рознымі вобласцямі ведаў: тэхніка, літаратура і мастацтва, радзей сацыяльныя і эканамічныя навукі, медыцына. Заўваг па арганізацыі абслугоўвання чытачоў ніхто не выказаў, усе былі ўдзячныя. Толькі адно пажаданне – абнавіць камп’ютарную базу.
  Форум: Новости · Просмотр сообщения: #165953 · Ответов: 2239 · Просмотров: 7059594

Admin
Отправлено: 2.5.2024, 7:40


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3651
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3


“Прыйшоў я з казкамі ў залатое ранне…”

6 мая – 110 гадоў з дня нараджэння П.Труса (1904-1929), паэта.
Сярод прадстаўнікоў беларускай літаратуры пачатку ХХ стагоддзя вылучаўся непадобны да іншых, са сваім уласным голасам малады паэт Паўлюк ( Павел Адамавіч) Трус.
Нарадзіўся ён у в. Нізок на Уздзеншчыне. Яшчэ з маленства пачаў дапамагаць бацькам па гаспадарцы. Яго вельмі цягнула да навукі, і пасля сканчэння пачатковай школы, дзе асабліва прыметна выявілася адоранасць хлопчыка, бацька адвёз сына ў мястэчка Узда і ўладкаваў у пачатковае вучылішча. У 1923 годзе Паўлюк Трус пераехаў у Мінск і стаў студэнтам Беларускага педагагічнага тэхнікума. Менавіта ў гэты перыяд паэзія стала сэнсам яго жыцця.
Павел Адамавіч Трус пражыў усяго 25 год, але след, пакінуты ім у беларускай літаратуры, вельмі значны і прыкметны. Паўлюк Трус быў адным з пачынальнікаў беларускай савецкай паэзіі, любімым паэтам моладзі нашай рэспублкі 20-х гг.
Першыя вершы маладога паэта былі змешчаны ў 1923 годзе ў насценнай газеце педтэхнікума, а хутка імя Паўлюка Труса становіцца добра вядома студэнцкай моладзі Мінска. З 1924 года паэтычныя творы дваццацігадовага юнака робяцца здабыткам шырокага кола чытачоў – яны друкуюцца ва ўсіх рэспубліканскіх газетах і часопісах.
Аўтарскі стыльвыпрацоўваўся пад уплывам народна-песеннай паэзіі. Паўлюк Трус ведаў на памяць шмат народных песень, любіў беларускую музыку і танцы. Малюнкавыя краявіды, фарбы вясны, лета, восені і зімы, шматгалоссе гукаў лесу і поля, успаміны пра начлежныя кастры ў дзяцінстве, звыклая сялянская праца — ўсё гэта ў многім вызначала асноўны змест яго паэзіі (“Вясновая песня”, “Вясна”, “Сенажаць”, “На сенажаці”, “У жніво” і інш.). Адметнае месца ў творчасці П.Труса займала інтымная лірыка (“Навошта сэрца я параніў…”, “Хацелася не верыць”, “Нашто мне смех…”, “Скажы мне, мілая, скажы…” і інш.). У хуткім часе з’явіліся вершы плакатна-агітацыйнага плана. Паўлюк Трус быў дзіця свайго часу. Ён шчыра верыў у ідэалы Кастрычніка. Адным з першых у беларускай паэзіі спалучыў у лірыцы паэтыку з унутраным перажываннем. Яго захапіла рэвалюцыйная стыхія. Яго паэмы “Юны змаганец” і “Астрожнік” (1925), “Чырвоныя ружы” (1929) прасякнуты рэвалюцыйнай рамантыкай, вызначаюцца лірычным ладам, задушэўнай узрушанасцю.
Пасля здачы экзаменацыйнай сесіі за першы курс летам 1929 года паехаў у вандроўку па Магілёўшчыне, дзе захварэў на брушны тыф. Выратаваць юнака ўрачам не ўдалося. Паэта не стала 30 жніўня 1929 г. Паўлюку Трусу было наканавана кароткае жыццё, на літаратурную дзейнасць адпушчана толькі сем гадоў. Аднак ён паспеў пакінуць адметны след у беларускай літаратуры. Дакументальная спадчына П.Труса захоўваецца ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва. Імем паэта названы бібліятэка на яго радзіме, вуліца ў Гомелі.
Бібліяграфія:
Чацвёртыя Узвышаўскія чытанні, прысвечаныя 100-годдзю з дня нараджэння Паўлюка Труса // Пра час “Узвышша” : матэрыялы Узвышаўскіх чытанняў (Мінск, 2003-2004) / Беларус. дзярж. архіў-музей літ і мастацтва ; [уклад. : Г.В. Запартыка, Т.В. Кекелева, Я.М. Кісялёва ; навук. рэд. М. І. Мушынскі]. – Мінск, 2005. – Вып. 2. – С. 97-157.
Рублевская, Л.И. Бриллианты-росы десятого фундамента : Павлюк Трус (1904-1929) / Людмила Рублевская // Рифма ценою в жизнь : эссе по истории белорусской литературы. – Минск, 2013. – С. 206-212.
6 мая — 110 гадоў з дня нараджэння П.Труса (1904—1929), паэта // Новыя кнiгi (дадатак). — 2014. — №2. — C.8—9.
Iофэ, Э. Яго назвалі беларускім Ясеніным : да 110-годдзя Паўлюка Труса/ Эмануіл Іофэ // Роднае слова. — 2014. — №4. — C. 3—7.
  Форум: Новости · Просмотр сообщения: #165952 · Ответов: 110 · Просмотров: 669197

Admin
Отправлено: 2.5.2024, 7:36


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3651
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3


Барышев, А. Н. Эмоциональный шторм: что делать, когда тебя накрывает. Успокойся. Прямо сейчас / Артем Барышев. - Санкт-Петербург [и др.] : Питер, 2024. - 268, [3] с. - (Серия "Сам себе психолог").
У каждого из нас можно найти гораздо больше странностей, чем кажется на первый взгляд. Кто-то пересчитывает ступеньки на лестнице, по нескольку раз возвращается домой проверить утюг или плиту на кухне, беспричинно ненавидит окружающих, переживает из-за каждого пустяка или впадает в апатию. А есть те, кто периодически ловит волну чрезмерного эмоционального "подъёма" или слышит "голоса", которые отдают ему приказы. Где находится та грань между нормой и патологией? Как вообще определить, "нормальный" ли я человек или же со мной что-то не так?
Разберемся, почему так происходит, и что с этим делать. Узнаем, почему мы чувствуем то, что чувствуем, разберемся с тремя "китами" психических проблем, поймём связь эмоций и тела, ознакомимся с техниками экстренной психологической помощи.

Борисенко, Н. С. Буйничское поле: "Остаться и умереть..." / Николай Борисенко. - Минск : Звязда, 2024. - 142, [1] с.
В издании на основании новых советских и немецких документов рассказывается о трудных боях в июле 1941 г. за Могилев на его юго-западных окраинах, и прежде всего на героическом Буйничском поле. Отдельная глава посвящена советскому писателю Константину Симонову и его связи с Могилевом.

Вашкевич, Э. В. Под ласковым солнцем воскресенья : рассказы / Эльвира Вашкевич ; [художник Е. В. Шевяков]. - Минск : Народная асвета, 2024. - 62, [1] с. - (Право на память).
В книге известной белорусской писательницы собраны рассказы для детей о судьбах их сверстников в годы Великой Отечественной войны, о жизни в оккупации и послевоенной разрухе, о героизме, человечности и самоотверженности.
  Форум: Новинки · Просмотр сообщения: #165951 · Ответов: 146 · Просмотров: 1304031

Admin
Отправлено: 2.5.2024, 7:30


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3651
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3


Май

30 гадоў з часу стварэння бярозаўскага ўзорнага ансамбля танца “Крышталікі”.
Ансамбль быў створаны ў 1994 годзе ў горадзе Бярозаўка Лідскага раёна пры Палацы культуры шклозавода “Нёман”. З 2008 дзейнічае пры гарадскім Доме культуры. У 2000 годзе яму было прысвоена званне “узорны аматарскі калектыў”. Заснавальніцай і кіраўніком ансамбля з’яўляецца Жанна Віктараўна Лебядзевіч. Асноўныя мэты дзейнасці — эстэтычнае выхаванне ўдзельнікаў ансамбля, творчае развіццё і прапаганда нацыянальных культурных традыцый.
“Узорны аматарскі калектыў” ансамбль танца “Крышталікі” добра вядомы як адзін з лепшых танцавальных калектываў Гродзенскай вобласці. Калектыў — лаўрэат і дыпламант розных фестываляў і конкурсаў.
  Форум: Новости · Просмотр сообщения: #165950 · Ответов: 98 · Просмотров: 418849

Admin
Отправлено: 30.4.2024, 8:01


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3651
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3


Встреча с читателями православной литературы

27 апреля секретарь Лидской епархии протоиерей Максим Цигель встретился с участниками клуба «Воскресные встречи» епархиальной библиотеки при Свято-Михайловском кафедральном соборе г. Лида, филиал «Лидская городская библиотека №4». Встреча с читателями православной литературы была посвящена новомученикам Русской Православной Церкви, а также была приурочена к 80-летию освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков. Началась встреча с заупокойной литии по новопреставленному протоиерею Виталию Антонику, заслуженному профессору, преподавателю Минской духовной семинарии, который также неоднократно бывал в библиотеке Лидской епархии и выступал перед слушателями. Далее протоиерей Максим Цигель рассказал собравшимся об открытии православных храмов и возобновлении духовно-приходской жизни в Беларуси в годы Великой Отечественной войны. Священник рассказал о новомученике преподобном Серафиме (Шахмуте) и иерее Григорие Кударенко, насельниках Свято-Успенской Жировичской обители, о великих заслугах этих священнослужителей в деле открытия православных храмов на белорусских землях. Завершилась встреча обсуждением предстоящей поездки по Лидчине, в которой примут участие постоянные слушатели лекториев протоиерея Максима Цигеля. Планируется, что экскурсанты посетят святыни Лидского церковного округа, а также поклонятся памятникам солдат и жертв Великой Отечественной войны, почтят минутой молчания вождей, воинов и всех погибших в годы военных лихолетий.
  Форум: Новости · Просмотр сообщения: #165949 · Ответов: 2239 · Просмотров: 7059594

Admin
Отправлено: 26.4.2024, 14:59


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3651
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3


Гістарычны хранограф “Чернобыль: трагедия, подвиг, память”

Кожны год 26 красавіка ўвесь свет успамінае аб адной з самых страшных катастроф ХХ стагоддзя: 38 гадоў назад на чацвёртым энергаблоку Чарнобыльскай АЭС адбыўся выбух, які стаў прычынай буйнейшай на Зямлі атамнай катастрофы. З гэтай нагоды ў філіяле “Лідская гарадская бібліятэка №1” 26 красавіка ладзіўся гістарычны хранограф “Чернобыль: трагедия, подвиг, память”. На сустрэчы дзеці пазнаёміліся з гісторыяй катастрофы ў Чарнобылі, а таксама яе вынікамі. Бібліятэкар падрабязна паведала аб пажарных, якія першымі ўступілі ў барацьбу з атамнай стыхіяй і коштам свайго жыцця выратавалі чалавецтва, аб тым што цяпер адбываецца ў Чарнобыльскай зоне адчужэння. Людзі не павінны забываць герояў-ратавальнікаў, якія выконвалі свой прафесійны доўг у той жудаснай трагедыі.
  Форум: Новости · Просмотр сообщения: #165948 · Ответов: 2239 · Просмотров: 7059594

Admin
Отправлено: 26.4.2024, 14:58


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3651
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3


Экологический видеонабат «Чёрная боль Белой Руси»

26 апреля к Международному дню памяти жертв радиационных аварий и катастроф в филиале «Лидская городская библиотека №4» состоялся экологический видеонабат «Чёрная боль Белой Руси» для учащихся ГУО «Лидская детская музыкальной школа искусств». В ходе мероприятия ребята узнали о том, кто такие ликвидаторы АЭС и почему они герои, каковы причины чернобыльской трагедии. Узнали, что такое «зона отчуждения», рассмотрели последствия катастрофы для Республики Беларусь, сделали выводы, почему чернобыльскую катастрофу считают трагедией XX века.Для читателей библиотеки была подготовлена книжная выставка «Долгое эхо Чернобыля».
  Форум: Новости · Просмотр сообщения: #165947 · Ответов: 2239 · Просмотров: 7059594

Admin
Отправлено: 26.4.2024, 14:55


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3651
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3


Гадзіна памяці “Каторы год чуваць званы Чарнобыля”

У філіяле “Лідская гарадская бібліятэка №3” прайшла гадзіна памяці “Каторы год чуваць званы Чарнобыля”. Бібліятэкар расказала аб прычынах узнікнення аварыі, маштабах трагедыі, розных захворваннях, выкліканых радыяцыяй і як праходзіла эвакуацыя насельніцтва.Напрыканцы мерапрыемства зрабілі выснову: які разбуральны ўплыў аказаў выбухна чалавецтва і прыроду і што трэба памятаць пра гэта ўвесь час.

  Форум: Новости · Просмотр сообщения: #165946 · Ответов: 2239 · Просмотров: 7059594

Admin
Отправлено: 26.4.2024, 14:54


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3651
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3


Час информации «Черная быль»

В филиале «Лидская городская детская библиотека» прошёл час информации «Черная быль». Учащимся 7 «А» класса ГУО «СШ №1 г.Лиды» напомнили о трагической дате 26 апреля 1986 года, рассказали о последствиях страшного взрыва, который произошёл на Чернобыльской АЭС. Ребята, посмотрев небольшой видеофильм про Чернобыль, узнали о трёх героях, которые пожертвовали своими жизнями, чтобы ликвидировать второй взрыв на АЭС. Так же ребятам была предложена викторина «Радиация», в которой узнали об опасных радиоактивных веществах, попавшие в окружающую среду из-за атомного взрыва.

  Форум: Новости · Просмотр сообщения: #165945 · Ответов: 2239 · Просмотров: 7059594

Admin
Отправлено: 26.4.2024, 14:53


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3651
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3


Информационный час «Это горькое слово Чернобыль»

25 апреля в филиале «Березовская городская библиотека» для школьников прошел информационный час «Это горькое слово Чернобыль». Ребята узнали об истории строительства и эксплуатации ЧАЭС, о причинах аварии, о том, как устранялись ее последствия. Очень тронули ребят факты проявленного героизма по устранению пожара на АЭС, а также масштабы экологических последствий этой катастрофы. Учащиеся с интересом посмотрели и изучили информацию о Чернобыльской катастрофе по документальному фильму «Чернобыль. Рассказ детям».
  Форум: Новости · Просмотр сообщения: #165944 · Ответов: 2239 · Просмотров: 7059594

Admin
Отправлено: 26.4.2024, 14:52


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3651
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3


Экалагічны набат “Чарнобыль жывы і заўседы бяспечны”

25 красавіка ў Лідскай раённай бібліятэцы імя Я.Купалы бібліятэкары ладзілі мерапрыемства “Чарнобыль жывы і заўседы бяспечны”. Яно прайшло ў форме экалагічнага набату. Вядучыя пазнаёмілі дзяцей з узнікненнем новай галіны гаспадаркі – ядзернай энергетыкай, расказалі аб будаўніцтве Чарнобыльскай АЭС, аб прычынах страшнай аварыі 26 красавіка 1986 года і чаму неабходна ведаць пра яе. Школьнікі ўбачылі фотаздымкі з месца падзей, пачулі аб рабоце па ліквідацыі радыяцыйных заражэнняў на месцы аварыі, аб подзвігу ліквідатараў. Прысутныя даведаліся пра эканамічны ўрон, нанесены Чарнобыльскай катастрофай, пра наступствы аварыі для здароўя людзей. Аповяд суправаджаўся мультымедыйнай прэзентацыяй з фрагментамі дакументальнага фільма аб аварыі на атамнай станцыі, пазнаёміліся з кніжнай выставай “Гарачы красавік 1986-га”, праслухалі вершы пра Чарнобыль, гімн ліквідатарам.
  Форум: Новости · Просмотр сообщения: #165943 · Ответов: 2239 · Просмотров: 7059594

Admin
Отправлено: 25.4.2024, 15:02


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3651
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3


Гадзіна здароўя “Добрыя парады для вашага здароўя”

24 красавіка ў Лідскай раённай бібліятэцы імя Янкі Купалы ладзілася гадзіна здароўя “Добрыя парады для вашага здароўя”. Былі запрошаны навучэнцы Лідскага дзяржаўнага палітэхнічнага каледжа. Вядучыя напомнілі прысутным пра галоўныя моманты здаровага ладу жыцця: фізкультура, рацыянальнае харчаванне, асабовая гігіена, загартоўванне, адказ ад шкодных звычак, дадатныя эмоцыі. Гэта ўсё разам дзейнічае на прадаўжэнне жыцця. Кожны жыхар планеты мае правы на якаснае жыццё, медыцынскае абслугоўванне. Але і сам павінен спрыяць і выбіраць свой жыццёвы шлях у дадатным напрамку. Напрыканцы госці прынялі ўдзел у відэавіктарыне “Здароўе – гэта здорава!”, стараліся адказваць на пытанні прыкладамі са свайго жыцця.

  Форум: Новости · Просмотр сообщения: #165942 · Ответов: 2239 · Просмотров: 7059594

Admin
Отправлено: 25.4.2024, 15:02


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3651
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3


Літаратурны дыліжанс “Пісьменнікі – юбіляры 2024 года”

23 красавіка ў Лідскай раённай бібліятэцы імя Янкі Купалы прайшоў літаратурны дыліжанс “Пісьменнікі – юбіляры 2024 года”. Госці пазнаёміліся з жыццём і творчасцю пісьменнікаў-юбіляраў 2-га квартала 2024 года: В.Быкава, А.С.Пушкіна, Б.Васільева і У.Шэкспіра, якія пакінулі яркі след у гісторыі айчыннай, рускай і замежнай літаратуры. Вядучыя расказалі пра асноўныя моманты біяграфіі і найважнейшыя перыяды іх дзейнасці. Звяртаючыся да творчасці таго ці іншага юбіляра, прысутныя ўспаміналі любімыя творы, імёны герояў, дзяліліся ўражаннямі ад прачытанага.
  Форум: Новости · Просмотр сообщения: #165941 · Ответов: 2239 · Просмотров: 7059594

Admin
Отправлено: 25.4.2024, 15:01


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3651
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3


Кліп-агляд “Шекспир, или истина где-то рядом”

23 красавіка ў філіяле “Лідская гарадская бібліятэка №1” ладзіўся кліп-агляд “Шекспир, или истинагде-то рядом”, прысвечаны 460-годдзю з дня нараджэння У.Шэкспіра. Бібліятэкар расказала прысутным аб асноўных этапах яго жыцця. Асаблівую цікаўнасць у рабят вызваў аповед аб тым перыядзе, калі драматург перасяліўся ў Лондан і звязаў свой лёс з тэатрам “Глобус”, для якога пісаў п’есы і выконваў ролі. Тады Шэкспір пазнаёміўся з арыстакратыяй Лондана і вальмі хутка праславіўся ў літаратурных колах. Яму было ў той час 25 гадоў. Сілы і імкненні да працы – невычэрпны запас, і геній Шэкспіра расцвёў пад яскраввым сонцам Рэнесанса, калі чалавек быў аб’яўлены вянцом усяго жывога. У заканчэнні прысутныя праслухалі бібліяграфічны агляд твораў драматурга, якія ёсць у фондзе бібліятэкі.
  Форум: Новости · Просмотр сообщения: #165940 · Ответов: 2239 · Просмотров: 7059594

Admin
Отправлено: 25.4.2024, 15:01


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3651
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3


Конкурс малюнкаў “Жыву ў Беларусі, тым і ганаруся”

З мэтай грамадзянска-патрыятычнага выхавання філіял “Лідская гарадская бібліятэка №2” для навучэнцаў ДУА “СШ №8 імя В.Ф.Казакова” 1 “В” класа правяла конкурс малюнкаў “Жыву ў Беларусі, тым і ганаруся”. Спачатку ўдзельнікі адказвалі на пытанні “Што для мяне Беларусь?”, “За што я люблю сваю краіну?”, “Чаму яна так называецца?”, складалі пазлы “Сімвалы краіны”.
У сваіх малюнках дзеці адлюстравалі сінявокуя, працавітую, цудоўную, прыязную, шчодрую, талерантную, гераічную краіну – Беларусь.Самыя цікавыя малюнкі былі адзначаны граматамі.
  Форум: Новости · Просмотр сообщения: #165939 · Ответов: 2239 · Просмотров: 7059594

Admin
Отправлено: 19.4.2024, 14:54


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3651
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3


18 красавіка 2024 года ў Лідскай раённай бібліятэцы імя Янкі Купалы прайшла навукова-практычная канферэнцыя “ХI Лідскія чытанні” на тэму“80 мірных гадоў. Лідчына ад вызвалення да сённяшняга дня”.

У кожнага горада, як і ў кожнага чалавека, свой лёс, свая біяграфія, свая гісторыя.
Ліда – горад са шматвяковай гісторыяй. Разам з помнікамі даўніны ў пасляваенны час аднавілася жыццё жыхароў і эканамічны стан горада. Сучаснае аблічча горад набыў у другой палове XX ст., былі пабудаваны новыя заводы: аўтарамонтны (цяпер ААТ “Лідааграпраммаш”), лакафарбавы, аптычны і іншыя прамысловыя прадпрыемствы, новыя жылыя масівы з адміністрацыйнымі, гандлёвымі і жылымі будынкамі, добраўпарадкаваныя вуліцы, скверы, устаноўлены помнікі.
Навукова-практычная канферэнцыя “ХI Лідскія чытанні: 80 мірных гадоў. Лідчына ад вызвалення да сённяшняга дня” прадэманстравала станаўленне розных сфер жыцця жыхароў Ліды і раёна ў пасляваенны перыяд і па сённяшні дзень.Стараннямі многіх пакаленняў Ліда стала прыгожым і самабытным горадам. Яна ўяўляе цікавасць для навукоўцаў, эканамістаў, палітыкаў як гістарычным мінулым, так і багатай сучаснасцю.
З прывітальным словам выступіла Вайцюкевіч Наталля Міхайлаўна, намеснік загадчыка аддзела культуры Лідскага райвыканкама.На канферэнцыю былі запрошаны прадстаўнікі ўстаноў і прадпрыемстваў Лідчыны.
Удзельнікі канферэнцыі – педагогі і навучэнцы дзяржаўных устаноў адукацыі г.Ліды, прадстаўнікі мясцовых прадпрыемстваў, краязнаўцы, навуковыя супрацоўнікі ДУ “Лідскі гісторыка-мастацкі музей” і “Занальны дзяржаўны архіў у г. Лідзе”, супрацоўнікі і чытачы публічных бібліятэк.Дакладчыкі асвятлілі розныя бакі жыццядзейнасці Гродзеншчыны і Лідчыны за апошнія 80 гадоў: Свірко Святлана Генадзьеўна, дырэктар установы “Занальны дзяржаўны архіў у г. Лідзе” прадэманстравала дакументальны фільм “Да 80-годдзя вызвалення г.Гродна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”, які быў падрыхтаваны Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў.
Салаўёў Расціслаў Юр’евіч, благачынны Лідскай акругі Лідскай епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы Маскоўскага Патрыярхата, настаяцель храма Святога Вялікапакутніка Георгія Перамаганосца г.Ліды, кандыдат багаслоўя, протаіерэй падрабязна раскрыў тэму свайго даклада“Праваслаўныя прыходы Лідскага благачыння ў перыяд з 1945-1991 гады”. Па заканчэнні выступу Расціслаў Юр’евіч падараваў Лідскай раённай бібліятэцы імя Я.Купалы выданне “Сия есть победа победившая мир, вера наша: Православие на Лидчине в ХІІІ – начале ХХІ века” са словамі благаславення і шчырымі пажаданнямі.
Аб жыццёвым вопыце, вайсковай службе і сувязі з Лідчынай расказаў Панчанка Іван Сямёнавіч, старшыня камісіі па сацыяльна-бытавых пытаннях і медыцынскім абслугоўванні ветэранаў Лідскага раённага Савета ветэранаў.
Мікалайчык Любоў Яўгенаўна, бібліятэкар в/ч 19764, у сваім дакладзе “Лідскі аэрадром: ад вайны да нашых дзён” расказала прысутным гісторыю станаўлення і развіцця мясцовага аэрадрома за апошнія некалькі дзесяцігоддзяў. Яе калега, Чапля Данута Францаўна, бібліятэкар в\ч 1234, сканцэнтравала свой выступ “На пярэднім рубяжы” на гістарычных асаблівасцях і сучаснасным стане пагранічных войск на Лідчыне.
Якубчык Канстанцін Іосіфавіч, слесар па рамонту рухомых саставаў зборачнага цэха УП “Баранавіцкае аддзяленне Беларускай чыгункі”Лакаматыўнае дэпо Ліда, у сваім дакладзе “Крок у бяссмерце: героі Лідскага падполля” разам з прысутнымі перанёсся ў ваенныя і пасляваенныя часы. Выступ дакладчыка суправаджаўся відэафільмам.
Для гасцей навукова-практычнай канферэнцыі было прадэманстравана відэа “Я з вогненай вёскі Леснікі” Някрасава Віктара Аляксандравіча, вадзіцеля пагрузчыка УП “Баранавіцкае аддзяленне Беларускай чыгункі” Лакаматыўнага дэпо Ліда. Віктар Аляксандравіч удзельнічаў са сваім прэзентацыйным фільмам у конкурсе відэаролікаў “Я з вогненай вёскі…”, прысвечаным 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, які быў арганізаваны па ініцыятыве Брэсцкай транспартнай пракуратуры, дзе па выніках анлайн-галасавання ўвайшоў у тройку лідэраў і нават перамог у адной з намінацый.
ХI Лідскія чытанні сабралі ў сцянах Лідскай раённай бібліятэкі прадстаўнікоў рознах сфер дзейнасці. За “эканамічную” складавую навукова-практычнай канферэнцыі адказвалі супрацоўнікі вядучых прадпрыемстваў г.Ліды.
Пекар Аляксандр Іванавіч, спецыяліст аддзела маркетынга ААТ “Лідскія харчовыя канцэнтраты”, яскрава і эмацыйна выступіў з дакладам “Гісторыя ЛІДКОН – гісторыя поспеху”, дзе не толькі рассказаў пра гісторыю і сучасны стан прадпрыемства, а і прадэманстраваў рарытэтную прадукцыю, выпуск якой ладзіўся ў пасляваенныя гады.
““Лідскае піва”: з гісторыі развіцця прадпрыемства ў пасляваенны перыяд” – пад такой назвай прагучаў выступ Чарняк Веранікі Яўгенаўны(экскурсаводААТ “Лідскае піва”). Даклад суправаджаўся цікавымі гістарычнымі звесткамі, фотаздымкамі, фактамі. Новым стала для аўдыторыі гісторыя аб тым, што ў ваенны час будынак завода быў адзіным, які не крануў вораг, у той час, калі навокал увесь горад быў у руінах.
Не менш цікавымі і пазнавальнымі сталі даклад “Лідскаму музею – 65 гадоў” намесніка дырэктара па навукова-даследчай дзейнасці ДУ “Лідскі гісторыка-мастацкі музей”Хацяновіч Наталлі Аляксандраўныі выступ “Лідскі каледж: ад вытокаў – да сучаснасці” Казлоўскай Юліі Ігараўны, студэнткі Лідскага каледжаГродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, у якім ішла гаворка пра гісторыю навучальнай установы і яе выпускнікоў, якія праславілі Лідчыну ў розных галінах.
Суднік Станіслаў Вацлававіч (рэдактар часопіса “Лідскі Летапісец”, краязнаўца)таксама звярнуўся да гісторыі Лідскага краю ў сваім выступленні “Адміністрацыйнае дзяленне Лідчыны пасля 1944 года”, аАнашкевіч Наталля Мікалаеўна (выкладчык беларускай мовы і літаратуры ДУА “Сярэдняя школа №11 г.Ліды”, кіраўнік метадычнага аб’яднання па духоўна-маральнаму выхаванню) прысвяціла свой даклад краязнаўцу, грамадскаму дзячу Лідчыны Віктару Іванавічу Кудла.
Супрацоўнікі ДУК “Лідская раённая бібліятэка імя Я.Купалы” (бібліятэкар Чайко Тэрэса Валяр’янаўнаі галоўны бібліёграфКурбыка Галіна Раманаўна) сканцэнтравалі ўвагу ўдзельнікаў навукова-практычнай канферэнцыі на гісторыі бібліятэк і правялі агляд лепшых выданняў пра г.Ліду другой паловы ХХ-пач.ХХІ стст.
Да ўвагі ўдзельнікаў і гасцей навукова-практычнай канферэнцыі была падрыхтавана кніжная выстава “Лідчына ўчора, сёння і заўтра”. Па выніках канферэнцыі супрацоўнікамі Лідскай раённай бібліятэкі імя Янкі Купалы будзе выдадзены друкаваны зборнік дакладаў “ХІ Лідскія чытанні. 80 мірных гадоў. Лідчына ад вызвалення да сённяшняга дня”. Папаўненне краязнаўчай скарбонкі стане здабыткам спецыялістаў-гісторыкаў і шматлікіх чытачоўрозных пакаленняў.
  Форум: Новости · Просмотр сообщения: #165938 · Ответов: 2239 · Просмотров: 7059594

142 страниц V   1 2 3 > » 

Новые сообщения  Открытая тема (есть новые ответы)
Нет новых сообщений  Открытая тема (нет новых ответов)
Популярная тема  Горячая тема (есть новые ответы)
Нет новых  Горячая тема (нет новых ответов)
Опрос  Опрос (есть новые голоса)
Нет новых голосов  Опрос (нет новых голосов)
Закрыта  Закрытая тема
Перемещена  Тема перемещена
 

Текстовая версия Сейчас: 7.5.2024, 15:15