Версия для печати темы

Нажмите сюда для просмотра этой темы в обычном формате

Форум ГУ культуры "Лидская районная библиотека имени Янки Купалы" _ Новости _ Акцыя "Чытаем беларускую кнігу" 2012

Автор: Admin 16.1.2012, 11:06

”Лоцман фантастыкі”
3 студзеня спаўняецца 65 год з дня нараджэння Васіля Гігевіча, пісьменніка.

http://www.radikal.ru
Празаік Васіль Сямёнавіч Гігевіч нарадзіўся 03.01.1947 г. у вёсцы Жыцькава Барысаўскага раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям'і.
У 1969 г. скончыў фізічны факультэт Харкаўскага дзяржаўнага універсітэта і паралельна факультэт грамадскіх прафесій па спецыяльнасці журналістыка. Працаваў выкладчыкам фізікі ў Новааляксандраўскай сярэдняй школе Сахноўшчынскага раёна Харкаўскай вобласці. З 1970 г. - карэспандэнт-радыёарганізатар ашмянскай раённай газеты «Красное знамя». У 1970-1977 гг. - інжынер Барысаўскага шклозавода. Скончыў Вышэйшыя літаратурныя курсы ў Маскве (1979). З 1979 па 1981 г. быў намеснікам галоўнага рэдактара аб’яднання ”Летапіс” кінастудыі ”Беларусьфільм”, з 1981 г. -літаратурным супрацоўнікам і загадчыкам аддзела прозы часопіса ”Маладосць”, загадчыкам аддзела публіцыстыкі часопіса ”Полымя”. Сябра СП СССР з 1977 г.
Першае апавяданне надрукаваў у 1972 г. у часопісе «Полымя». Аўтар зборнікаў прозы «Спелыя яблыкі» (апавяданні, 1976), «Калі ласка, скажы» (аповесць і апавяданні, 1978), «Жыціва» (аповесці, 1980), «Астравы на далёкіх азёрах» (аповесці, апавяданні, 1984), «Доказ ад процілеглага» (раман, 1985), «Мелодыі забытых песень» (аповесці, раман, апавяданні, 1988), «Карабель» (аповесці, раман, 1989), «Марсіянскае падарожжа» (аповесць, раман, 1990). Разам з А.Чарновым напісаў навукова-дакументальную кнігу пра Чарнобыль ”Сталі воды горкімі” (1991).
Лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1982) за аповесць «Жыціва».
Літаратура:
1.Андраюк, С. Клопаты і здабыткі маладой прозы: [В.Гігевіч ”Гісторыя адной душы”] / Серафім Андраюк // А жыццё вышэй за ўсё /Серафім Андраюк.- Мн., 1992.-С.166-169.
2.Гніламёдаў, У. Пісьменнік і навізна жыцця / Уладзімір Гніламёдаў // Як само жыццё / Уладзімір Гніламёдаў.-Мн., 1980.- С.43-68.
3.Локун, В. На шляху да сінтэзу: [пра раман В.Гігевіча ”Доказ ад процілеглага”] / Валянціна Локун // На шляху да сінтэзу.-Мн., 1991.- С.218-223.
4.Верціхоўская, М. Сучасная фантастычнай проза: (на матэрыяле твораў В.Гігевіча і Я.Сіпакова) / М.І. Верцяхоўская // Беларуская мова і літаратура.- 2011.-№6.-С.21-30.
5.Тычко, Г.Ліха павінна быць пераможана ў нас саміх...: аповесць ”Пабакі” Васіля Гігевіча / Галіна Тычко // Роднае слова.-2007.-№1.-С.12-13.
6.Свечнікава, А. Вяртанне да чалавека: антыутопія ”Карабель” Васіля Гігевіча / Алена Свечнікава // Роднае слова.-2005.- №3.- С.22-24.
7.Тычко, Г. У ценю крыжа адзіноты: штрыхі творчасці В.Гігевіча / Галіна Тычко // Роднае слова.-1997.- №1.-С.28-34.

Автор: Admin 16.1.2012, 11:11

”Вам пісьмы пісаць не буду...”
14 студзеня спаўняецца 70 год з дня нараджэння Веры Вярбы, беларускай паэткі.


http://www.radikal.ru
Вам пісьмы пісаць не буду -
Чытайце вершы мае.
На пісьмы не хопіць мужнасці
І часу так не стае.
У пісьмах больш афіцыйнасці,
А значыць, менш пачуцця,
У пісьмах баюся пільнасці,
Старонняга выкрыцця.
Відаць, на вяку адмерана
Каханне маё бядой,
На пісьмы не хопіць вернасці
Ў мяне, такой маладой.
А вершы лёгка складаюцца
У самы кароткі час,
А вершы ў свет дасылаюцца
Нібыта зусім не для вас.
Дык будзьце ж у строгай важнасці
Да шчырасці ласкавей.
Чакайце, чытайце ўважліва,
Як пісьмы, вершы мае.
Вера Вярба... Літаратурны псеўданім Гертруды Пятроўны Сакаловай падкрэслена сціплы, але вельмі беларускі і адмысловы. Ёй, народжанай 14 студзеня 1942 года ў в. Высокі Гарадзец Талачынскага раёна, як і іншым дзецям вайны была патрэбна вера ў сябе , у жыццёвыя і духоўныя сілы, у будучыню.
Бацька, Маркаў Пётр Андрэевіч, загінуў у 1941 пад Смаленскам. Маці, Казлоўская Надзея Васілеўна, працавала інжынерам у Мінску. У 1958 В.Вярба скончыла сярэднюю школу ў Мінску і паступіла на філалагічны факультэт БДУ, які скончыла ў 1964. Працавала пазаштатным карэспандэнтам часопіса «Маладосць» (1964-1969), старшым інспектарам аддзела прапаганды літаратуры Упраўлення кніжнага гандлю Дзяржкамітэта СМ БССР па друку (1969-1971). 3 1972 - літсупрацоўнік, потым загадчык аддзела пісем і інфармацыі рэдакцыі газеты «Літаратура і мастацтва», з 1977 пазаштатны карэспандэнт часопіса «Работніца і сялянка», з 1980 - у часопісе «Беларусь». Член СП СССР з 1964 г., абіралася членам бюро секцыі паэзіі СП БССР. Жыве ў Мінску.
Веры Вярбе было наканавана нарадзіцца і стаць паэткай. Калісьці вядомасць ёй прынесла песня ”Ручнікі” у выкананні ”Пеняроў”. Музыку напісаў Мікалай Пятрэнка.
У суботу Янка ехаў ля ракi,
Пад вярбой Алёна мыла ручнiкi.
"Пакажы, Алёна, броды земляку,
дзе тут пераехаць на канi раку?"
"Адчапiся, хлопец, едзь абы-куды,
не муцi мне толькi чыстае вады!"
У маркоце Янка галавой панiк,
упусцiла дзеўка беленькi ручнiк.
"Янка, мой саколiк, памажы хутчэй!
Бо плыве, знiкае ручнiчок з вачэй!"
"Любая Алёна, я ж вады баюсь!
Пацалуй спачатку — што як утаплюсь!"
Супынiўся гнеды пад вярбой густой.
Цалавала Янку Лена над ракой.
Стала цiха-цiха на усёй зямлi,
па рацэ далёка ручнiкi плылi...
Першыя творы надрукавала ў 1958г. у рэспубліканскіх часопісах («Полымя», «Вясёлка», «Работніца і сялянка»). Ужо ў дваццаць гадоў яна, студэнтка філалагічнага факультэта, зведала радасць трымаць у руках уласную паэтычную кніжку - зборнік паэзіі «Вочы вясны» (1962).
Пасля першай ”кніжнай ластаўкі” з сэрца паэткі да беларускага чытача, нібы давекрлівыя птушкі, паляцелі новыя вершы, якія склалі зборнікі ”Белыя пісьмы” (1967), ”Высококсны год” (1969), ”Сіняя бухта” (1975), ”Альфа” (1978), ”Мая маленькая планета” (1982), ”Яраслаўна” (1986). Выйшла кніжка вершаў для дзяцей ”Пралеска” (1968). У 1976 г. выйшла ”Выбранае”, у 1987 г. — кніжка выбранай паэзіі ”Белыя пісьмы”, у 1995 - ”Апошні верасень”.
Паэзія В. Вярбы - лірычная споведзь пра час і сваё пакаленне. Асноўныя матывы - услаўленне маладосці, кахання, мацярынства, роздум над гісторыяй роднага краю і праблемамі сучаснасці. Творы паэтэсы вызначаюцца летуценнасцю, рамантычнай прыўзнятасцю і разам з тым часам у іх адчуваецца разгубленасць перад бытавымі няўвязкамі, разуменне складанасці жаночага лёсу, нялёгкасці жыццёвых выпрабаванняў. Яна па-свойму пераасэнсоўвае вобразы і матывы вуснай народнай творчасці.
Усё ў жыцці здаецца проста,
На ўсё вы знойдзеце прычыны.
Як гэта цяжка быць дарослай,
Як гэта цяжка быць жанчынай.
Насустрач плёткам і абразам
Пранесці горда твар прыгожы,
Затое быць з каханым разам,
І ў гэтым толькі шчасце, можа.
А потым старасць, потым восень,
Хаваеш першыя маршчыны.
Хоць уваччу ўсё тая ж просінь,
Ды сэрца ные без прычыны.
Дачка сама адрэжа косы,
І рассказаць ёй немагчыма,
Як будзе цяжка жыць дарослай,
І ў колькі раз цяжэй — жанчынай.
Песні на вершы паэтэсы напісалі I. Барсукоў, Л. Свердзель.
Творы В. Вярбы перакладаліся на рускую і інш. мовы. В. Вярба пераклала на беларускую мову «Дзікі сабака Дзінга, альбо Аповесць пра першае каханне» Р. Фраермана (1975).
Літаратура:
1.Бечык, В. Сакавіцкія пісьмы: [пра зб. Веры Вярбы «Выбранае»] / Варлен Бечык // Прад высокаю красою / Варлен Бечыек.- н., 1984.- С.222-223.
2.Юрэвіч, У. Прагнучы вышыні / Уладзімір Юрэвіч // Абрысы / Уладзімір Юрэвіч.- Мн., 1976.-С.301-306.
3.Бельскі, А. ”Дажджлівых раніц пазалота...”: Лірыка Веры Вярбы / Алесь Бельскі // Роднае слова.-2002.-№1.-С.5-9.
4.Баравікова, Р. З пяшчотаю, любоўю, цеплынёю / Раіса Баравікова // Роднае слова.-1992.-№1.-С.63.

Автор: Admin 7.2.2012, 7:32

”Жыццё ў слове...”
14 лютага спаўняецца 75 год з дня нараджэння Міхася Стральцова
(14.02.1937- 23.08.1987), пісьменніка, перакладчыка, крытыка.

http://www.radikal.ru
Міхась (Міхаіл Лявонавіч) Стральцоў, нарадзіўся ў вёсцы Сычын Слаўгарадскага раёна Магілеўскай вобласці ў сям'і настаўніка. На яго дзяцінства выпала Вялікая Айчынная вайна. Затым – пасляваенны голад, нішчымніца, нястачы. На ўсё жыццё запомніўся ”смак ...гнілой, перамерзлай бульбы”. І ў той жа час менавіта тады прыйшло адчуванне і разуменне ”высокай цаны самога жыцця, шчодрасці чалавечага сэрца”. Ён упэўніўся, што ”побыт, самы просты і бедны, не ганьбіць чалавека, а, як ні дзіўна, часта ўзвышае яго, адкрывае ў ім ”душы залатыя россыпы” – мужнасць, самаахвярнасць, прыгажосць учынку, спагадлівасць, дабрыню, адчуванне знітаванасці і еднасці з другімі людзьмі”.
Вучыўся ў Нова-Ельненскай сярэдняй школе. Скончыў аддзяленне журналістыкі філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1959).
Працаваў у газеце «Літаратура і мастацтва» (1959-1961, 1969-1972), часопісах «Полымя» (1961-1962), «Маладосць» (1962-1968), з 1984 г. - загадчыкам аддзела мастацтва, крытыкі і бібліяграфіі часопіса «Неман». Сябра СП СССР з 1962 г.
Першае апавяданне надрукаваў у 1957 г. (часопіс «Маладосць»). Аўтар зборнікаў апавяданняў «Блакітны вецер» (1962), «Сена на асфальце» (1966), аповесці «Адзін лапаць, адзін чунь» (1970), кнігі прозы «Падарожжа за горад» (апавяданні, аповесць, 1986), кніг выбраных твораў «На ўспамін аб радасці» (1974), «Выбранае» (проза, паэзія, эсэ, 1987).
Выйшлі зборнікі вершаў «Ядлоўцавы куст» (1973), «Цень ад вясла» (1979), «Яшчэ і заўтра» (1983), «Мой свеце ясны» (1986).
Мой дзень брыдзе дрымотнай каляінай,
А твой вавёркай скача па сасне,
Цвіце пры лузе белаю калінай,
Затым, каб ноччу доўжыцца у сне.
Свяцілы дня і ночы над табой
Усходзяць шчыра ўвечары і ўранку:
За днём зара ідзе, а ноч вядзе заранку
Свяціць табе спагадай, мне – журбой.
Ды наракаць не стану я на лёс.
Я на цябе дзіўлюся ў захапленні,
Адно хачу, каб сінь тваіх нябёс
Не засмуцілі раптам хмарак цені,
Каб ты была, каб новы дзень прынёс
Табе свае на ўдачу блаславенні.

Выдаў кнігі літаратурна-крытычных артыкулаў і эсэ «Жыццё ў слове» (1965), «Загадка Багдановіча» (1968), «У полі зроку» (1976), «Пячатка майстра» (1986).
Пераклаў на беларускую мову раман Ч.Айтматава «Буранны паўстанак» (1987), асобныя творы расейскіх, украінскіх, італьянскіх, лацінаамерыканскіх паэтаў.
Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Янкі Купалы (пасмяротна, 1986) за кнігу вершаў «Мой свеце ясны».

Літаратура:
1. Стральцоў Міхась // Беларуская энцыклапедыя: у 18 т. – Мн., 2002. - Т.15.- С.197.
2. Стральцоў Міхась // Энцыкл. гісторыі Беларусі: у 6 т.- Мн., 2001.-Т.6. Кн.1.- С.429.
3. Стральцоў Міхась // Беларускія пісьменнікі : біябібліягр.слоўн.: у 6 т. - Мн., 1995. - Т.5.- С.426-431.
4. Мехаў, У. Загадка Міхася Стральцова / Уладзімір Мехаў // Абнавіцца духам : старонкі сучаснай літаратурнай крытыкі.-Мн., 1992.-С.254-277.
5. Бугаёў, Д. Таленавітае і аднастайнае / Дзмітрый Бугаёў // Шматграннасць / Дзмітрый Бугаёў.-Мн., 1970.-С.152-169.
6. Вярцінкі, А. Ці існуе блкітны вецер / Анатроль Вярцінскі // Высокае неба ідэала / Анатоль Вярцінскі.- Мн., 1979.- С.7-16.
7. Сямёнава, А. Шлях да самога сябе / Ала Сямёнава // Гарачы след таленту / Ала Сямёнава.- Мн., 1979.-С.64-87.
8. Тычына, М. Высокі бастыён ісціны / Міхась Тычына // Карані і крона / Міхась Тычына.- Мн., 1991.-С.165-170.
9. Шамякiна, Т. Творчасць Міхася Стральцова ў ХІ класе / Таццяна Шамякіна // Беларуская мова i лiтаратура. - 2009. - №6. - C.14-19.
10. Кузьмiч, Н. Аўтар-апавядальнік: ад самапазнання да самавыяўлення Наталля Кузьміч // Роднае слова. - 2009. - №6. - C.31-33.
11. Сiнькова, Л. Загадка Міхася Стральцова / Л. Сінькова // Лiтаратура i мастацтва. - 2009. - №49. - 24 снежня. - C.7.
12. Гоўзiч, I. "Калі маўчыць душа, гібее розум наш..." / Ірына Гоўзіч // Роднае слова. - 2007. - №2. - C.36-44
13. Бадак, А. Зорка Міхася Стральцова / А.лесь Бадак // Лiтаратура i мастацтва. - 2007. - №7. - C.15.
14. Дамашэвiч, У. Яшчэ адна загадка / Уладзімір Дамашэвіч // Лiтаратура i мастацтва. - 2007. - №7. - C.15.

Автор: Admin 7.2.2012, 7:34

“Малюю мілую Радзіму...”
25 лютага спаўняецца 50 гадоў з дня нараджэння паэта Алеся Пісьмянкова
(25.02.1957 – 23.04. 2004)

http://www.radikal.ru
Алесь (Аляксандр Уладзіміравіч) Пісьмянкоў нарадзіўся ў в. Бялынавічы Касцюковіцкага раёна Магілеўскай вобласці ў рабочай сям'і.
Пасля заканчэння сярэдняй школы (1974) працаваў у касцюковіцкай раённай газеце «Сцяг камунізму». Скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1980). Працаваў у аддзеле крытыкі і бібліяграфіі штотыднёвіка «Літаратура і мастацтва», рэдактарам аддзела навукі і мастацтва часопіса «Полымя». У 1990 г. абраны намеснікам старшыні СП Беларусі. Сябра СП СССР з 1984 г.
Першы верш апублікаваў у 1972 г. Аўтар кніг паэзіі «Белы Камень» (1983), «Чытаю зоры» (1988), “Думаць вершы...(2005 – пасмяротная кніга вершаў, эсэ, успамінаў).
Малюю –
Мілую
Радзіму малую:
Залатую рэчку,
Лясное мястэчка.
Малюю старанна
Сярэбраны ранак,
Сасоннік, алешнік,
Рабіну, канешне ж,
З адвечнай самотай
На сінім сумёце.
Вось дом
Пад бярозай,
Вось дым
На марозе,
Вось след
Каля брамы:
МАМА...
Пісаў пра свае карані, пра гераічнае мінулае сваёй радзімы, пра старажытныя беларускія гарады. Шмат вершаў прысвечана хрысціянскай тэматыцы і каханню.
“З каханым рай і ў шалашы”-
Паэт накрэсліў на паперы.
Паэт у гэта шчыра верыў
І гэтай верай даражыў.
О як чакаў ён ветлы ранак,
Каб прачытаць свой верш каханай!
Яна ўздыхнула: Не грашы...
Мне надакучылі хімеры!..
Я з першай ночы сню кватэру
У гэтым брыдкім шалашы.
Лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1988) за кнігу лірыкі «Чытаю зоры».
Літаратура:
1. Пісьмянкоў Алесь // Беларуская энцыклапедыя: у 18 т. – Мн., 2001. - Т.12.- С.390.
2. Пісьмянкоў Алесь // Беларускія пісьменнікі : біябібліягр.слоўн.: у 6 т. - Мн., 1995. - Т.5.- С.27-28.
3. Алесь Пісьмянкоў // Беларускія піісьменікі (1917-1990): даведнік – Мн., 1994.-С.435-436.
4. Бельскі, А. Паэзія Алеся Пісьмянкова ў колерах і пахах / Алесь Бельскі // Галасы і вобразы / Алесь Бельскі.-Мн., 2008.-
С.144-157.
5. Яскевіч, А. Абранне вечнасці: універсаналізм традыцыі і гістарызм сучаснасці / Алена Яскевіч.-Мн., 1999.- С.210-212.
6. Саковiч, П. Ён не памрэ, пакуль яго любім П. Саковіч // Лiтаратура i мастацтва.- 2007. - №18. - 4 мая.
7. Вiшнеўскi, А. Шуміць лес, цвіце сад / А. Вішнеўскі // Беларуская думка. - 2007. - №2. - C.127-133
8. Заяц, Н. "Нам адпушчана так небагата ..."/Н. Заяц // Роднае слова. - 2007. - №2. - C.3-5
9. Патапенка, В. На зямлі радзімічаў В. Патапенка // Полымя. - 2007. - №2. - C.199-202
10. Мiхалёва, I. Я не памру, пакуль люблю... І. Міхалёва // Бiблiятэка прапануе. - 2006. - №6. - C.10-13
11. Зэкаў, А. Такі ён быў -- Алесь... / Анатоль Зэкаў // Полымя. - 2006. - №10. - C.207-212
12. Алесь Пісьмянкоў // Полымя. - 2006. - №6. - C.183-186
13. Галубовiч, Л. Рыцар паэзіі / Леанід Галубовіч // Полымя. - 2005. - №4. - С.211-216.
14. Марцiновiч, А. Праз уласнае сэрца / Алесь Марціновіч // Роднае слова. - 2005. - №2. - С.3-4
15. Марцiновiч, А. Белы бусел над бесяддзю / Алесь Марціновіч // Полымя. - 2004. - №10. - С.180-190
16. Яскевіч, А. “Трэба капаць крыніцу...” / Алена Яскевіч // Роднае слова.-2000.-№4.-С.13-16.

Автор: Admin 7.2.2012, 7:35

“Летапісец сваёй эпохі”
26 лютага спаўняецца 100 год з дня нараджэння УлазіміраКарпава
(26.02.1912 - 06.08.1977), пісьменніка

http://www.radikal.ru
Уладзімір Барысавіч Карпаў нарадзіўся ў горадзе Хвалынску Саратаўскай вобласці ў сям'і земскага лекара.
У час голаду на Паволжы (1921) пераехаў разам з маці на Гомельшчыну ў вёску Ёлча Брагінскага раёна. Пасля заканчэння сярэдняй школы (1929) працаваў рабочым на лесапільным заводзе ў Рэчыцы, затым настаўнічаў на Брагіншчыне, у Сіроцінскім раёне. У 1941 г. завочна скончыў Мінскі педагагічны інстытут.
У Вялікую Айчынную вайну ўдзельнічаў у падпольным і партызанскім руху, быў намеснікам камандзіра спецгрупы Менскага абкома КПБ, старшым разведчыкам глыбокага тылу.
Пасля вызвалення Мінска выкладаў мову і літаратуру, загадваў навучальнай часткай сярэдняй школы №42, працаваў у газеце «Советская Белоруссия», у 1945 г. быў адказным сакратаром газеты «Літаратура і мастацтва», у 1947-1960гг. загадваў аддзелам прозы і крытыкі ў часопісе «Полымя». Сябра СП СССР з 1946 г.
З рэцэнзіямі і артыкуламі ў друку пачаў выступаць у 1945 г. Аўтар кніг літаратурна-крытычных артыкулаў «Па шляху сталасці» (1952) і «Крылаты ўзлёт» (1966).
З 1948 г. пачаў выступаць як празаік. Чалавек, які перажыў драматычныя перыпетыі Вялікай Айчыннай, не па чутках, а з уласнага досведу ведаў кошт такіх паняццяў, як маральны абавязак, сумленне, аказнасць, - і да творчасці паставіўся, натуральна, з адпаведнымі патрабаваннямі.
У песьменніцкай манеры Уладзіміра Карпава – не навязваць сваю думку чытачу, не вешаць на герояў пэўных ярлыкоў. Аўтар наўмысна адно дэманструе чалавечыя паводзіны ў шматстайных сітуацыях, у розных іпастасях выяўляе характары сваіх герояў, тым самым імкнучыся менавіта да аб’ектыўнага адлюстравання свету асобы, свету сучаснай яму рэальнаці.
Выйшлі аповесць «Без нейтральнай паласы» (1950), раманы «За годам год» (1957), «Вясеннія ліўні» (1961), «Нямігі крывавыя берагі» (1962), «Сотая маладосць» (1971, усе чатыры раманы склалі цыкл «На перавале стагоддзя»), кніга апавяданняў і ўспамінаў «Прызнанне ў нянавісці і любві» (1976). Укладальнік і адзін з аўтараў кнігі «Мы раскажам пра Мінск» (1964), аўтар тэксту да фотаальбома «Мінск» (1965). Склаў кнігі «Горад і гады» (1967) і «Сквозь огонь и смерть» (1970). У 1983-1985 гг. выйшаў Збор твораў у 5 тамах.
Па сутнасці, уся творчая дзейнасць пісьменніка – летапіс... Змястоўны, мудры, шматзначны, да якога неабходна звяртацца часцей, каб аднаўляць у памяці мінулае, каб аб’ектыўна бачыць сучаснае, каб зараджацца аптымізмам на будучае...
Узнагароджаны ордэнамі Чырвонай Зоркі, Працоўнага Чырвонага Сцяга, медалём за баявыя заслугі і іншымі медалямі.
Літаратура:
1. Карпаў Уладзімір Барысавіч // Беларуская энцыклапедыя: у 18 т. – Мн., 1999. - Т.8.- С.93.
2. Карпов Владимир Борисович // Республика Беларусь : энциклопедия: в 7 т.- Мн., 2006. - Т. 3. - С. 890.
3. Карпаў Уладзімір Барысавіч // Тэатральная Беларусь : энцыклапедыя: у 2 т./ пад агульн. рэд. А.В. Сабалеўскага.- Мн., 2002.- Т.1. - С.503.
4. Карпаў Уладзімір // Беларускія пісьменнікі : біябібліягр.слоўн.: у 6 т. - Мн., 1992. - Т.3.- С.179-183.
5. Карпаў Уладзімір // Пісьменнікі Савецкай Беларусі : кароткі даведнік. – Мн., 1981.- С.165-166.
6. Герцовіч, Я. Тры раманы Уладзіміра Карпава / Я. Герцовіч // Творчае крэда Я.Герцовіч. –Мн., 1970. - С.177-208.
7. Грамовіч, І. Адчуваў пульс жыцця / Іван Грамовіч // У сховах памяці / Іван Грамовіч.- Мн., 1983.-С.97-104.
8. Пашкевіч, Н. Услед за імклівым днём / Н.Пашкевіч // На шырокіх шляхах жыцця. Мінск, 1965. С.350-379.
9. Карпава, Л. Дзякуй за смак чорнага хлеба: да 95-годдзя з дня нараджэння / Людміла Карпава // Маладосць. - 2007. - №2. С.103-109.
10. Алейнік, Л. Летапісец сваёй эпохі: штрыхі да творчага партрэта У.Карпава / Лада Алейнік // Полымя. - 2007.- №2.- С.168-175.

Автор: Admin 13.3.2012, 9:10

11 сакавіка спаўняецца 125 гадоў з дня нараджэння Алеся Гаруна
(11.03.1887-28.07.1920),
паэта, празаіка, публіцыста, дзіцячага пісьменніка, драматурга, грамадскага дзеяча


http://www.radikal.ru
Ідуць сабе гады, ідуць,
Бы карагод, бясконца,
Што ў небе зорачкі вядуць
Ля месяца, ля сонца.
Ідуць сабе гады, ідуць -
І чалавек за імі.
Куды цябе яны вядуць
І сьцежкамі якімі?
"Няведама мне, скуль усё і што я;
Няведама мне сама сьцежка мая,
Няведама мне, і куды я іду.
Пытаньня не маю, ці што там знайду,
Не ведаю жыцьцё, ці шчасьце, ці не, -
Пачалося гэта, браток, не на мне".
Ідуць гады, ідуць гады,
І зь імі ўсё на сьвеце.
Сягоньня ты, а йшлі дзяды,
А заўтра пойдуць дзеці.
Ідуць гады, і ты ідзеш
Ўздагонь за імі, зь імі.
Нашто, скажы мне, ты жывеш
І з думкамі якімі?
"З аднэю я думкай у сьвеце жыву,
Настаўнікам узяўшы і лес і траву,
Крыніцы, і кветкі, і цемру, і сьвет,
І месяц, і зоры, і сонца прывет.
Прысуджаны шлях свой рабі дарагім,
Красуйся на радасьць сябе і другім".
Алесь Гарун — адзін з найвыдатнейшых нашых пісьменнікаў пачатку XX стагоддзя. Па таленту ён не ўступае тым, каго мы па праву называем заснавальнікамі сучаснай беларускай літаратуры — Янку Купалу, Якубу Коласу, Максіму Багдановічу, Максіму Гарэцкаму. Толькі лёс яго склаўся надзвычай трагічна: сам ён на працягу цэлых дзесяці гадоў быў адарваны ад свайго асяроддзя, ад роднай зямлі. Займацца літаратурнай творчасцю мог толькі ў няволі, а пад канец жыцця — ва ўмовах разбуральнай вайны, іншаземных нашэсцяў, пад уладай акупацыйных рэжымаў. Пры жыцці яго праследавала царскае самаўладства, а пасля смерці — бальшавіцкае. 3 канца 20-х гадоў беларускі народ, якому Алесь Гарун прысвяціў усё сваё жыццё, не меў права чытаць яго творы, ведаць пра яго заслугі перад роднай зямлёю.
Алесь Гарун (сапраўднае - Аляксандр Прушынскі) нарадзіўся 11 сакавіка 1887 года ў фальварку Новы Двор ля Мінска (паводле іншых крыніц - у Мінску, на Багадзельнай вуліцы). Яго бацька Уладзімір Прушынскі і маці Соф'я Жывіца былі простымі прадстаўнікамі рабочай каталіцкай грамады Мінска. З дзяцінства палюбіў кніжку і ў пяць гадоў умеў чытаць па-руску і па па-польску. У далейшым скончыў мінскія 3-е гарадское прыхадское (1897) і рамеснае (1902) вучылішчы. Такой адукацыі было дастаткова, каб пачаць самастойнае працоўнае жыццё. Гарун стаў кваліфікаваным столярам і, пачынаючы з 1902 года, працаваў у розных майстэрнях і на мэблевай фабрыцы ў Мінску.
З 1904 далучыўся да партыі эсэраў-максімалістаў. Пачаў публікавацца з 1907 у газеце «Наша ніва». Арыштаваны 4
сакавіка 1907 у падпольнай друкарні на вуліцы Шырокай у Мінску, дзе ў той момант друкавалася адозва «Да ўсіх працоўных». У ліпені 1908 Віленскай судовай палатай асуджаны на ссылку і пажыццёвае пасяленне ў Сібіры. Адбываў ссылку ў Кірэнскім павеце Іркуцкай губерні — спачатку ў сяле Макараўскім над Ленай, затым у вёсцы Крывая Лука. Займаўся там сталярскімі і цяслярскімі работамі. У 1914 годзе пачаў працаваць на Лене вадалівам, а ў наступным перабраўся на прыіскі ў Бадайбо.
У адным з лістоў на волю Алесь Гарун паведамляў: «У гэтым годзе ў Кірэнскі павет Іркуцкай губ. прыйшло 4 партыі,
а ў іх многа "палітыкаў". Калі гэта перастануць пхаць сюды народ? I так тутака людзі галадаюць, бо для ўсіх няма работы, дык і не ўсе ўмеюць што рабіць». Самога Алеся Гаруна ратавала тое, што ён да фізічнай работы ўцягнуўся змалку. А яшчэ ж была ў яго і спецыяльнасць столяра, патрэбная ўсюды. Таму ён меў надзейную магчымасць пракарміць сябе.
У Сібіры Алесь Гарун пазнаёміўся і пасябраваў з Язэпам Лёсікам, будучым выдатным грамадскім і навуковым
дзеячам. Іх абодвух вызваліла з няволі Лютаўская рэвалюцыя. У верасні 1917 года Гарун вярнуўся ў Мінск, дзе адразу ж уключыўся ў ідэйна-палітычную барацьбу. Тут жа шырока разгарнулася яго літаратурная і публіцыстычная творчасць.
У кастрычніку 1917 года на III з'ездзе Беларускай сацыялістычнай грамады (БСГ) — галоўнай палітычнай сілы
беларускага народа — Алесь Гарун выбіраецца адным з дванаццаці членаў Цэнтральнага камітэта партыі. Разам з ім былі выбраны такія дзеячы, як Змітро Жьшуновіч (Цішка Гартны), Браніслаў Тарашкевіч, Язэп Дьша, Аркадзь Смоліч, Сымон Рак-Міхайлоўскі. У снежні таго ж года Алесь Гарун стаў адным з кіраўнікоў I Усебеларускага кангрэса, на які сабраліся прадстаўнікі ўсіх рэгіёнаў Беларусі, розных беларускіх арганізацый, раскіданых па Расіі. Ён увайшоў у склад Выканаўчага камітэта, выбранага з'ездам, і адказваў там за справы працы. Пасля распаду БСГ Алесь Гарун стаў членам Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі.
У перыяд грамадзянскай вайны найбольш выдатныя дзеячы беларускага нацыянальнага адраджэння, у тым ліку і
Алесь Гарун, звязвалі свае надзеі з сацыялізмам. Але па прынцыповых пытаннях іх праграма кардынальна адрознівалася ад праграмы бальшавікоў.
На свабодзе Алесь Гарун ніколі не спыняў актыўнай грамадска-палітычнай дзейнасці. У 1918 годзе, у час нямецкай
акупацыі, ён рэдагаваў газету «Беларускі шлях». У жніўні 1919 года ўзначаліў Часовы беларускі нацыянальны камітэт, які ўключаў радных Рады Беларускай Народнай Рэспублікі, прадстаўнікоў Культурна-асветнага таварыства, Хрысціянска-дэмакратычнай злучнасці, Першага таварыства драмы і камедыі, Вучыцельскага беларускага хаўруса і інш. Гэта бьша спроба згуртавання і кансалідацыі ўсіх патрыятычна настроеных нацыянальных сіл, каб дамагчыся іх эфектыўнай дзейнасці ва ўмовах акупацыйных рэжымаў.
Алесь Гарун асабіста вітаў Юзэфа Пілсудскага ў Мінску ад імя ўсяго беларускага насельніцтва, і не паскупіўся на паэтычныя вобразы ў сваёй вітальнай прамове: ”Ужо шосты тыдзень, як мы жывем спакойным жыцьцём разьвеяўся чырвоны туман, развеялася відмо галоднай сьмерці. Гэты цуд ёсьць дзелам гераічнага польскага войска, якога вы ёсьць начальнікам. Вітаю Вас ад імя нашых беларускіх дэлегацыяў, прадстаўляючых тутака беларускае насяленьне, выслаўляю гарачую падзяку за звальненьне Менску й Меншчыны ад новага цяжкага нападу маскоўскага імпэрыялізму, які на гэты раз прыбраўся ў бальшавіцкую вопратку. Але плачуць яшчэ маткі ў Віцебску, стогнуць людзі ў Магілёве, маўчыць, бо забаронены, хаўтурны голас зьімшэлых званіцаў Смаленску. Мы верым і спадзяемся, што, разам, з вольнымі Менскам, Вільняй і сівой Гародняй, вольнымі і шчасьлівымі будуць у вольнай і незалежнай Беларускай рэспубліцы нашыя адвечныя астрогі на рубяжох Масквы — Віцебск, Магілёў і стары Смаленск. Гэтага мы спадзяемся, у гэта мы верым, а гэтымі верай і надзеяй адараваў нас братні народ, якога слаўнаму прадстаўніку гатовы мы сказаць на Меншчыне ня толькі нашы сягоньняшняе «дзякуй», але й заўсёды: «Здароў будзь, прыходзь да нас, наш госьцю мілы, суседзе дарагі!»
Восенню 1919 года Алесь Гарун стаў членам так званай Беларускай вайсковай камісіі, якая павінна бьша — пры
дапамозе польскіх улад — арганізаваць беларускую нацыянальную армію. Аднак ніякае войска, нягледзячы на шматмесячную — знешне вельмі актыўную — дзейнасць і на шматлікія спрыяльныя абставіны, так і не бьшо створана. Польскія ўлады маглі б дазволіць толькі стварыць узброеныя сілы для барацьбы з бальшавікамі, а не для абароны інтарэсаў беларускага народа. А ў беларускіх дзеячаў былі свае планы і намеры.
3 Сібіры Алесь Гарун вярнуўся хворы на сухоты. Хвароба ўсё больш і больш абяссільвала паэта. У ліпені 1920 года яго на насілках унеслі ў санітарны цягнік, які завёз яго ў Кракаў. У гэтым жа месяцы ён і памёр, пражыўшы ўсяго толькі 33 гады. Пахаваны на вайсковых Ракавіцкіх могілках у Кракаве. I толькі амаль праз 70 гадоў пасля смерці, 24 верасня 1988 года, на яго магіле быў адкрыты помнік стараннямі актывістаў Беларускага грамадска-культурнага таварыства ў Польшчы.
Пісаць вершы Гарун пачаў змалку, спачатку на рускай мове, затым — на беларускай. Раннія яго творы да нас не дайшлі. 1905 г. датуецца паэма «Мае коляды», апублікаваная ў Вільні ў 1920 г. пад псеўданімам А. Сумны. Гэта — гісторыя нечаканага абуджэння нацыянальнай свядомасці ў беларускага вясковага хлопчыка, які прыехаў да свайго школьнага сябра і правёў свята ў асяроддзі паноў.
У друку дэбютаваў вершам "Маці-Беларусі" ў 1907 г. ("Наша ніва"). Выступаў з публікацыямі вершаў і апавяданняў у газетах "Наша ніва", "Беларус", "Вольная Беларусь". У 1918 г. выйшаў зборнік "Матчын дар". У 1920 г. — зборнік п'ес для дзяцей "Жывыя казкі". Псеўданімы: Алесь Гарун, І. Жывіца, А. Новадворскі, Сальвэсь, А. Сумны

Ой, спаліце, перуны,
Майго Янку, бо дурны!
Назаляе толькі мне,
А каб сватацца, дык не!
Я казала, дый не раз:
Прысылай сватоў да нас;
Татка добры, ён аддасць,
У пасаг – цялушку дасць.
А той Янка, той благі,
Ўсё смяецца – «гі-гі-гі!»
Да таго ж часамі кпіць:
«Ну, чаго табе карціць?»
Ой, праліцеся, дажджы,
А ты, Яначка, пажджы:
Учыню табе бяду,
За нікога не пайду!

Алесь Гарун быў змагаром супраць несправядлівасці, супраць прыгнёту як нацыянальнага, так і сацыяльнага,
супраць хлусні, якім бы мэтам яна ні служьша. Таму ён і пасля сваёй смерці заставаўся небяспечны ўсім тым, хто баяўся праўды, як агню. Амаль цэлых шэсць дзесяцігоддзяў яго імя ганебна выкрэслівалася з гісторыі нашай літаратуры, нашага народа.
Ты, мой брат, каго зваць беларусам,
Роднай мовы сваёй не цурайся;
Як не зрокся яе пад прымусам,
Так і вольны цяпер не зракайся.
Ад дзядоў і ад прадзедаў, браце,
Гэта скарб нам адзін захаваўся,
У сялянскай аграбленай хаце
Толькі ён незабраны астаўся.
Ў старыну беларус, не надданы,
Гаспадарыў, быў сам над сабою
I далёка у свеце быў знаны
За літоўскай і ляшскай зямлёю.
Але час прамінуў, і нядоля
На народ, як бы камень, звалілась,
Беларуская слава і воля
Адышла, адцвіла, закацілась.
Не змяняючы шэрай апраткі,
Працаваў ты, як вол, гаратліва,
А у хаце тваёй недастаткі,
А на ніве тваёй неўрадліва.
А чаму? Ты не здольны, ці хворы,
Ці благі гаспадар, ці п'яніца?
Мусіць, не! Бо і іншым у пору
У цябе гаспадарыць наўчыцца.
Светлы розум твой, брат, але дзетак
Ад цябе, як і ўсё, адбіралі
I на бацькаўскі родны палетак
Працаваць-памагаць не пушчалі.
Хто хацеў, той і смеў рабаваці,
Без прыпросу з'язджаліся госці —
Абдзіраць, аб'ядаць, апіваці
І крышыць гаспадарскія косці.
Можа б, ты і памёр і загінуў,
Каб не вешчая мова Баяна.
Хто ж быў добры, яе хоць пакінуў?
Як жа так, што яшчэ не забрана?
Бо што бачылі госцікі-герцы —
І зямлю, і лясы, і кілімы, —
Ўсё забралі. А мову у сэрцы,
Ў сваім сэрцы хавалі-няслі мы.
Дык шануй, беларус, сваю мову —
Гэта скарб нам на вечныя годы;
За пашану радзімаму слову
Ушануюць нас брацця-народы!

Автор: Admin 3.4.2012, 8:33

1 красавіка спаўняецца 65 гадоў з дня нараджэння Алеся Жука, беларускага пісьменніка, перакладчыка


Алесь Жук (Аляксандр Аляксандравіч) нарадзіўся 1 красавіка 1947г. ў в. Клешаў Слуцкага раёна.
У 1965г. паступіў на філалагічны факультэт БДУ. Пасля яго заканчэння два гады служыў афіцэрам. Працаваў рэдактарам выдавецтва «Мастацкая літаратура», намеснікам галоўнага рэдактара часопіса «Маладосць», інструктарам ЦК КПБ, галоўным рэдактарам газеты «Літаратура і мастацтва» (1980—1986), сакратаром праўлення Саюза беларускіх пісьменнікаў (1986—1989), намеснікам галоўнага рэдактара часопіса «Полымя» (1989—2007), галоўным рэдактарам часопісаў «Нёман» (1997—2003) і «Беларусь» (2003-2005).
Пісаць пачаў у школьныя гады. Як празаік вызначыўся тым, што з пачатку публікацый апавяданняў у “Нёмане” (1965), “Чырвонай змене” (1966), “Маладосці” (1967) адразу ж здолеў дабіцца сярод сталых пісьменнікаў прызнання як апавядальнік.
Апавяданні «Сок манга», «Завулак», «Водсветы зорак», «Белы месяц», «Мужчыны», напісаныя ў студэнцкія гады, увайшлі ў яго першую кнігу «Асеннія халады» (1972). Гэта кніга вывела А. Жука ў перадавыя шэрагі беларускіх празаікаў, пра яго пачала пісаць усесаюзная крытыка. У 1970-1980-х з'явіліся арыгінальныя празаічныя зборнікі «Паляванне на старых азёрах» (1975), «Зоркі над палігонам» (1977, прэмія Ленінскага камсамола Беларусі 1978, зняты мастацкі фільм «Палігон» 1983), «Не забывай мяне» (1978), «Па саннай дарозе» (1979), «Паўстанак вяртання» (1981, Літаратурная прэмія імя І. Мележа 1982). У 1982 пабачыла свет кніга прозы «Паляванне на Апошняга Жураўля», па аднаіменнай аповесці ў тэатры імя Янкі Купалы быў пастаўлены спектакль, а ў 1986 знята мастацкая кінастужка. У аповесці «Чорны павой» (1986) упершыню ў сваёй творчасці Алесь Жук звярнуўся да прыгодніцка-дэтэктыўнага жанру. Да самых значных твораў пісьменніка належыць аповесць «Праклятая любоў», што ўвайшла ў аднайменны зборнік (1991, Дзяржаўная прэмія Беларусі імя Я. Коласа 1992). З новых твораў А. Жука, напісаных у апошнія гады, вылучаюцца апавяданні «Душа над чыстым полем» і «Партызан», а таксама «Сны пра маму».
Алесь Жук адзін з самых цікавых сучасных беларускіх празаікаў, творы якога вызначаюцца тэматычнай разнастайнасцю, грунтуюцца на філасофскай і эстэтычнай аснове і з'яўляюцца роздумамі над жыццём, пісьменніка цікавіць прырода чалавечага шчасця, жыццёвыя праблемы і іх пераадоленне, асэнсаванне чалавекам самога сябе, адносіны да працы, да прыроды.
Пераклаў на беларускю мову кнігу Г.Траяпольскага “Белы Бім Чорнае вуха”, зборнік апавяданняў Ю.Казакова “Арктур – гончы сабака”, аповесці М.Кацюбінскага “Fata morgana” і “Дарагою цаною”, У.Багамолава “Зося”, раманы Н.Сафарава “Дні праклёну і дні надзеі”, Т.Джумагельдыева “Прапашчы чалавек”, аповесці Ю.Трыфанава “Папярэднія вынікі”, М.Булгакава “Сабачае сэрца” інш.
Творы Алеся Жука
•Выбраныя творы: у 2 т. /Алесь Жук; прадм. З. Прыгодзіча. - Мн.: Мастацкая літаратура, 1993-1994.
•Вечаровае сонца: выбранае /Алесь Жук; прадм. У. Гніламёдава. - Мн.: Мастацкая літаратура, 2006. - 431 с.
•Над чыстым полем: аповесці, апавяданні /Алесь Жук. - Мн.: Мастацкая літаратура, 1999. - 479 с. - (Беларуская проза XX стагоддзя).
•Водсветы зорак: выбранае: аповесці, апавяданні: (для ст. шк. узросту) /Алесь Жук. - Мн.: Юнацтва, 1997. - 351 с. : іл.
•Женщина на пляже: повести, рассказы /Алесь Жук.-Мн.: Літаратура і мастацтва, 2011.-336с. – (Лімаўскі фальварак).
•Праклятая любоў: аповесць, апавяданні. - Мн.: Мастацкая літаратура, 1991. - 269 с.
•Праклятая любоў: аповесць /Алесь Жук. Апошнія і першыя: аповесць-рэквіем / Барыс Сачанка; / маст. Ю. А. Яўменаў. - Мн.: Юнацтва, 1996. −334 с. - (Школьная бібліятэка).
Літаратура
•Алесь Жук // Бел. энцыкл. : у 18 т. - Мн., 1998. - Т. 6. - С. 443.
•Алесь Жук // Беларускія пісьменнікі : біябібліягр. слоўн. : у 6 т. / пад рэд. А. В. Мальдзіса. - Мн., 1993. - Т. 2.- С. 444-447.
•Алесь Жук // Беларускія пісьменнікі (1917—1990) : даведнік / склад. А. К. Гардзіцкі.- Мн., 1994.- С. 204-205.
•Гніламёдаў, У. В. Алесь Жук / Гніламёдаў У. В. // Гісторыя беларускай літаратуры XX стагоддзя : у 4 т. / рэдкал.: У. В. Гніламёдаў і інш. ; навук. рэд.: У. В. Гніламёдаў, С. С. Лаўшук. – Мн., 2003. – Т. 4. Кн. 2.- С. 542-565.
•Андраюк, С. Чытаючы маладую прозу. Драматызм – у звычайным / Серафім Андраюк // А жыццё вышэй за ўсё / Серафім Андраюк.-Мн., 1992.-С.144-145, 193-198.
•Бугаёў, Дз. Нічога лішняга: (Алесь Жук) / Дзмітрый Бугаёў // Служэнне Беларусі: праблем. арт., літ. партр., эсэ, успаміны / Дзмітрый Бугаёў. - Мн, 2003.- С. 364-380.
•Бугаёў, Дз. Пра сучасную прозу / Дзмітрый Бугаёў // Чалавечнасць / Дзмітрый Бугаёў.- Мн., 1985.-С.88-118. Са зместу А.Жук С.115-117.
•Грамадчанка, Т. Пад ветрамі сучаснасці / Т.Грамадчанка // Перад праўдай высокай і вечнай /Т.К.Грамадчанка.- Мн., 1991.-С.97-99.
•Канэ, Ю. Самае важнае, што ведае ён...” / Юлія Канэ // Плынь / Юлія Канэ.- Мн., 1983. -С.89-104.
•Шупенька, Г. Абавязак перад талентам / Генадзь Шупенька // Прага мастацкасці.- Мн., 1996.-С.279-290.
•Бельскi, А. Сучасная беларуская проза: (у т.л. А.Жук) / А.Бельскі // Беларуская мова i лiтаратура. - 2009. - №4. - C.20-27
•Жардзецкая, А. Экалагічныя праблемы ў сучаснай беларускай прозе: (у т.л. А.Жук) / А.Жардзецкая //
Роднае слова. - 2008. - №12. - C.28-31
•Далiдовiч, Г. З маладосці сталы - Алесь Жук Г.Далідовіч // Роднае слова. - 2007. - №3. - C.79-81
•Шаўлякова-Барзенка, І. Л. Сучасная беларуская проза: маральна-філасофская праблематыка / І. Л. Шаўлякова-Барзенка // Беларуская мова і літаратура.- 2005. -№ 3. -С. 57-64. Са зместу: Алесь Жук С. 61-64.
•Алесь Жук: (матэрыялы аб жыцці і творчасці) / Г. Тычка і інш. // Крыніца.- 2001. -№ 1. -С. 3-51.
•Грамадчанка, Т. Каб вярнулася песня...: літаратурны партрэт Алеся Жука / Таіса Грамадчанка // Роднае слова.-1997.-№4.-С.4-19.


Автор: Admin 7.5.2012, 11:28

“І ўсе мае дні – Беларусі”
10 мая спаўняецца 70 год з дня нараджэння паэта Сяргея Панізьніка


Сяргей Панізьнік (псеўданім Сяргей Папар) нарадзіўся 10 мая 1942г. у вёсцы Бабышкі Міёрскага раёна Віцебскай вобласці. Скончыў Лявонпальскую сярэднюю школу і фельчарскае аддзяленне Магілёўскага медыцынскага вучылішча. Працаваў у Княжыцкай участковай бальніцы каля Магілёва. Пад час службы ў арміі быў фельчарам дывізіёна ў вайсковай часці Беларускай ваеннай акругі.
Пасля заканчэння ў 1967г. факультэта журналістыкі Львоўскага вышэйшага ваенна-палітычнага вучылішча Савецкай арміі і Ваенна-марскога флоту працаваў ваенным журналістам. Служыў у Чэхаславакіі і ў Беларусі.
З 1977г. зноў працаваў фельчарам траўмабрыгады хуткай дапамогі. Пазней стаў працаваць стыль-рэдактарам газеты “Вячэрні Мінск”, на Дзяржтэлерадыё БССР, у выдавецтве “Юнацтва”. Займаўся даследаваннем буларуска-латышскіх і беларуска-чэшскіх культурных сувязей у Нацыянальным навукова-асветным цэнтры імя Ф.Скарыны. Тры гады (1996-1999) з’яўляўся вучоным сакратаром літаратурнага музея Янкі Купалы.
Рвецца там, дзе вельмі тонка.
Ці ж мяне не любіць жонка.
Не плячысты на жывот.
I яна — не калаўрот.
Будзе жонка беражонкай,
для мяне — дзяўчынай гонкай.
Даражэнечкія братцы,
увесь век хачу кахацца,
бо улюбчывы народ
не старэе ад нягод.
Будзе жонка беражонкай,
для мяне — струною звонкай.
Пушкін жонкай ганарыўся,
лёсу горкаму скарыўся.
Мужыкі! Вас навылёт
жончын прабівае шрот.
Будзе жонка беражонкай,
для мяне — шчаслівай гронкай.
Рвецца там, дзе вельмі тонка.
Пажалей жа мяне, жонка:
не падносак я, не бот
і не з пекла чорны чорт.
Будзе жонка беражонкай,
залатой маёй скарбонкай!
Друкуецца з 1959 г. Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў з 1967г. Аўтар зборнікаў паэзіі «Кастры Купалля» (1967), «Палявая пошта» (1972), «Крона надзеі» (1975), «Чало і чалавек» (1979), «Слова на дабрыдзень» (1982) і інш. Апублікаваў кнігі дакументальнай прозы «Пасля вогненных вёсак...» (1980), «Браніслава» (1985), «Освейская трагедия: Книга народной памяти» (1992). Піша таксама для дзяцей. Узнагароджаны: медалём Ф. Скарыны ў 1991г.; у 2000г. - Літаратурнай прэміяй імя Уладзіміра Калесніка за публіцыстычную творчасць, ідэю стварэння і падрыхтоўкі выдавецкай серыі «Бацькаўшчына»; у 1998г. - . латышскім ордэнам «Трох зорак».
У апошнія гады шмат працуе на ніве роднай культуры. Сяргей Панізьнік – дарадчык і старэйшы сябра маладым літаратарам, актыўны памочнік віцебскім краязнаўцам, збіральнік матэрыяльнай культуры. Па яго словах, “усё ўзвышанае, зберажонае будзе ўзвышаць і нас. Калі будзем помніць пра продкаў, то нашчадкі будуць помніць пра нас”.
Ужо на пачатку творчага шляху галоўнай тэмай вершаў Сяргея Панізьніка стала тэма гісторыі Радзімы.
Разводзілі кастры Купалля продкі
і песні палымлівыя спявалі,
сваю зямлю вякамі ўслаўлялі
і не хадзілі ад яе упрочкі.
Збяру я неастылае вуголле-
і зоймецца наноў
касцёр струмлівы!
Я ведаю: кастру майму
ніколі
не згаснуць на зямлі шчаслівай.
На працягу сваёй творчасці Сяргей Панізьнік неаднаразова звяртаўся да падзей сівой мінуўшчыны і да нядаўняй гісторыі. Асобная старонка паэтычнай творчасці – падзеі Вялікай Айчыннай вайны. Не абыдзены ўвагай паэта і такія драмы і трагедыі, як рэпрэсіі ў гады культу, трывожныя вынікі Чарнобыля, пагроза атамнай вайны.
Людзі ветлыя.
Мы не бедныя:
рэкі — з русламі...
Беларусы мы!
Неба — божае,
Сэрца гожае,
з перагрузкамі...
Беларусы мы!
Між суседзямі
не мядзведзямі
заскарузлымі.
Беларусы мы!
Мы таланныя,
людзі знаныя,
свой Каруза быў...
Беларусы мы!
Слава — позняя.
Ніва — росная,
зерне грузнае.
Беларусы мы!
Літаратура:
1. Панізнік Сяргей Сцяпанавіч // Бел. энцыкл.: у 18 т. - Мінск, 2001. - Т. 12. - С. 46.
2. Панізнік Сяргей // Энцыкл. гісторыі Беларусі.- Мн., 1999.- Т.5.- С.398.
3. Панізнік Сяргей // Беларускія пісьменнікі: бібліягр. слоўн.: у 6 т. / [рэд. кал.: І.Э. Багдановіч і інш.].- Мінск, 1994. -Т. 4. - С. 449-453.
4. Сяргей Панізнік // Беларускія пісьменнікі (1917 - 1990): даведнік / [склад. А.К. Гардзіцкі].- Мінск, 1994. - С. 418.
5. Марціновіч, А. Полымнасць кастроў Купалля / Алесь Марціновіч // Марціновіч, А. Сувязь.-Мн., 1994.-С.231-237.
6. Бельскі, А. “І ўсе мае дні – Беларусі”: літар. партрэт Сяргея Панізніка / Алесь Бельскі // Роднае слова.-2002.-№5.-С.4-10

Автор: Admin 7.5.2012, 11:31

“Мая душа – скарбонка пачуцця...”
11 мая спаўняецца 65 год з дня нараджэння Раісы Баравіковай, паэткі, пісьменніцы, перакладчыцы


Ля крыніцы бруістае вяне
абранёны на шчасце вянок,
тут калісь палявалі славяне
на чужых даўганогіх жанок.
Паўтараецца многае ў свеце,
на палянцы распалім касцёр,
і заблудзіцца месяц у вецці,
як лязо агнявое, васцёр.
У тваім сінявокім абліччы
я славянскія рысы знайду,
стань жа сёння маім паляўнічым:
я сама пад руку пападу.
I ад радасці хмельнае грузны,
абмінаючы дрэвы і пні,
прыпадзі да распаленых вуснаў
і ў высокія травы шпурні.
Закрычы па-дзікунску штосілы,
абрываючы сукню з пляча,
каб сарвалася дрогкае: «Мілы-ы»
і хіснулася неба ў вачах.
Каб на самым абрыве палянкі,
дзе ў калена густая трава,
ўпадабала я лёс паланянкі
і надломы крутога брыва.
“Творчасць Раісы Баравіковай – гэта, безумоўна, жаночая паэзія з усімі яе традыцыйнымі атрыбутамі: перавага эмацыянальнага пачатку, эфлексіі над уласным жыццём, пачуццямі, трывогамі, ваганнямі. Асноўная праблематыка – каханне з яго супярэчнасцямі, здрадамі, рэўнацю, чаканнямі, марамі...
Жаночую паэзію часта абвінавачваюць у гістарычнай безадказнасці, маўляў, колькі можна разводзіць гэтыя “соплі”, калі тут айчына гіне. У Раісы Баравіковай і сапраўды амаль няма патрыятычных вершаў, і, нібы ў адказ на магчымыя папрокі, яна па-філасофску трактуе ўсе праблемы свету ў інтраспектыўным рэчышчы, зводзіць усе канфлікты да зоны сэрца[Шылец А.]:
Усе гаворым
пра высокі доўг...
У мітусні любой –
імя Айчыны.
І як паверыць,
што ўладар Міндоўг
Не з-за яе прапаў,
а з-за жанчыны!
Нарадзілася Раіса Андрэеўна Баравікова 11 мая 1947 года ў вёсцы Пешкі Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці ў сям’і служачага.
Пасля заканчэння Бярозаўскай сярэдняй школы ў 1965г. пачала працаваць у быхаўскай раённай газеце “Маяк Прыдняпроўя” літсупрацоўнікам.
У 1971г. скончыла аддзяленне мастацкага перакладу Літаратурнага інстытута імя М Горкага ў Маскве. Працавала рэдактарам кінастудыі “Беларусьфільм” (1971-1972гг.) З 1972г. па 1977г. працавала карэспандэнтам газеты “Літаратура і мастацтва”, потым у 1983-1988гг. – літкансультант рэдакцыі газеты “Чырвоная змена”. Член СП СССР з 1977г. У 1996г. яна прызначана намеснікам галоўнага рэдактара часопіса “Алеся”, а з 2000г. – яго галоўным рэдактарам. У 2002г. Р. Баравікова стала галоўным рэдактарам часопіса “Маладосць”.
Друкавацца паэтэса пачала яшчэ ў юнацкія гады. Першы верш быў апублікаваны ў бярозаўскай раённай газеце “Маяк камунізму”. 3 таго часу Р. Баравікова не спыняецца ў творчым самаразвіцці, працягвае рэалізоўваць прыроджаны лірычны талент у самых розных мастацкіх формах. 3 невялікім часавым прамежкам выходзілі яе паэтычныя зборнікі: "Рамонкавы бераг" (1974), "Слухаю сэрца" (1978), "Такое кароткае лета" (1981), "Адгукнуся голасам жалейкі" (1984), "Каханне" (1987, Літаратурная прэмія імя А. Куляшова 1988), "Пад небам першага спаткання" (1990), "Люстэрка для самотнай" (1992, Дзяржаўная прэмія Беларусі 1994), “Сад на капялюшыку каханай” (1998), “Дрэва для райскай птушкі” (2007).
Мой N... Далей на буду. Гэта грэх
цікавасцю дражніць людзей пачцівых.
Мне сорамна за мой салодкі смех
і горка за пагляды нешчаслівых.
І ўсё-ткі N... На дыбачках прад ім
кручуся феяй, матыльком вясновым,
І вочы засціць лёгкі мройны дым,
І тлумны свет ва ўсім глядзіцца новым.
Дзесь арганіст садзіцца за арган.
І хтось Нябачны лёсы нашы вершыць.
Мой мілы N.., вам выпала: раман!
Мне ж толькі строфы нечаканых вершаў.
Раіса Баравікова з'яўляецца аўтарам драматычнай паэмы "Барбара Радзівіл" (1992), у якой адлюстраваны эпізоды беларускай гісторыі. У 1994 г. паэма была пастаўлена ў тэатры-студыі беларускай драматургіі "Вольная сцэна". Р. Баравіковай былі напісаны п'есы "Цётка Малання з Асаўца" (1984); "Пятля часу" (1996); поўны сцэнічны варыянт лірычнай драмы "Барбара Радзівіл" (2001).
У апошнія гады Р. Баравікова піша ў жанры прозы. Яна аўтар зборніка апавяданняў "Вячэра манекенаў", напісаных у жанры псіхалагічнай фантастыкі, аповесці "Кватарантка", якая расказвае пра маладое пакаленне, пошукі свайго месца ў жыцці, аповесці "Лён-Лянок, альбо Кампакт-дыск ад зялёнага Дрэйка" і цыкла фантастычных гісторый "3 казак старога астранаўта".
Раіса Баравікова шмат піша для дзяцей: “Галенчыны “Я”, альбо Планета Цікаўных Хлопчыкаў”: аповесць для дашк. і мал. шк. узросту; “Дзве аповесці пра міжпланетнага Пажарніка і казка пра жабяня Квыш-Квыш”: аповесці, казка для мал. і сярэд. шк. узросту; “Казкі астранаўта: касмічныя падарожжы беларусаў; Казкі з гербарыя; Казачныя аповесці пра міжпланетнага Пажарніка і іншых мамурыкаў.
У апошнія гады піша ў жанры прозы. Яна аўтар зборніка апавяданняў “Вячэра манекенаў” напісаных у жанры псіхалагічнай фантастыкі.
Пісьменніца займаецца таксама перакладамі з рускай, украінскай і польскай моў.

Жанчына лётага
ў аблоках,
дыханнем рассякала даль,
і промні лёгкія звысоку
агнём сцякалі на паркаль...
І быў абшар прад ёю гэткі!
Такімі блікамі міргаў,
Што, божа мой, якія сеткі?
Пры чым тут цэны
і чарга?
Якія могуць быць нарады?
Бацькоўскі сход,
вытворчы план?
Па правую руку – Плеяды,
па левую – Альдэбаран.
........................................................
Палёт вымерваўся імгненнем.
О, сілы незямной іспыт,-
Жанчына лётала і ценем
Сплывала ў распракляты быт.

1. Баравікова Раіса Андрэеўна // Бел. энцыкл.: у 18 т. - Мінск, 1996. - Т. 2. - С. 287.
2. Баравікова Раіса // Беларускія пісьменнікі: бібліягр. слоўн.: у 6 т. / [рэд. кал.: І.Э. Багдановіч і інш.].- Мінск, 1992. -Т. 1. - С. 203 – 206.
3. Раіса Баравікова // Беларускія пісьменнікі (1917 - 1990): даведнік / [склад. А.К. Гардзіцкі].- Мінск, 1994. - С. 41-42.
4. Бельскі, А. Музыка ў паэтычным свеце Раісы Баравіковай / Алесь Бельскі // Галасы і вобразы.- Мінск: Літаратура і мастацтва, 2008.- С. 139-144.
5. Шынкарэнка, В.К. Раіса Баравікова / В.К.Шынкарэнка // Гісторыя беларускай літаратуры ХХ стагоддзя: у 4 т. / [рэдкал.: У.В. Гніламёдаў і інш.; навук. рэд.: У.В. Гніламёдаў, С.С. Лаўшук]. - Мінск, 2003. -Т.4. Кн. 2. - С.568-590.
6. Трафiмчык, А. Гісторыя і сучаснасць у беларускай драматургіі канца ХХ -- пачатку ХХІ ст.: [у т.л. творчасць Раісы Баравіковай] / А.Трафімчык // Беларуская мова i лiтаратура. - 2011. - №4. - C.50-55
7. Гетман-Крывецкая, Н. Лірычны герой у паэзіі Таісы Бондар і Раісы Баравіковай / Наталля Гетман-Крывецкая // Народная асвета.-2009.-№11.- С.84-87.
8. Кароткі летапіс рамантычнай дзяўчынкі...: [штрыхі жыцця паэтэсы Раісы Баравіковай] / запіс. Наталля Гетман-Крывецкая // ЛІМ.-2009.- 15 мая.-С.12.
9. Калядка, С. “Ты не ўзвядзеш ліцьвінку на прастол!”: [п’еса Р.Баравіковай “Барбара Радзівіл”] / С.Калядка // Роднае слова.-2008.-№10.-С.12-15.
10. Кузьмiч, Н. У садзе радасці і журбы: [лірыка Р.Баравіковай] / Наталля Кузьміч // Полымя. - 2008. - №1. -C.183-187
11. Макаревич, В. Открытие Атлантиды: [о творчестве Р. Боровиковой] / Василь Макаревич // Нёман.- 2008.- № 1.- С. 139 – 153.
12. Шылец, А. Жанчына трэцяга тысячагоддзя / А.Шылец // ЛІМ. - 2007. - 11 мая. - C.12.
13. Падліпская, З. “Яно і нараканне, і сонца, і пякучай цемры сплаў”: духоўны свет лірыч. гераіні Р. Баравіковай / Зоя Падліпская // Роднае слова.- 2006.- №3.- С. 11-13.
14. Смаль, В. “А на душы і светла, і шчымліва”: паэтычная сцяжына Р. Баравіковай / Вячаслаў Смаль // Полымя.- 2005.- №11.- С.188-194.
15. Брадзіхіна, А. Пераемнасць традыцый: інтым. лірыка Г. Ахматавай і Р. Баравіковай / Ала Брадзіхіна // Полымя.- 2003.- №1.- С.202-214.
16. Юдчыц, Л. "Душою гавару...”: сцэнарый літ.-паэт. Вечарыны па творч. Раісы Баравіковай / Л.Юдчыц // Бiблiятэка прапануе. - 2009. - №4. - C.5-8
17. Хмель, Л. Слухаю сэрца: сцэнарый літ.вечарыны да 60-годзя Раісы Баравіковай / Л.Хмель // Бiблiятэка прапануе. - 2007. - №2. - C.28-31

Автор: Admin 12.6.2012, 13:21

“Остался с нами навсегда”
7 июня исполняется 80 лет со дня рождения Михаила Герчика
(07.06.1932-03.06. 2008)
прозаика, публициста, переводчика


Михаил Наумович (Моисей Беньяминович) Герчик родился 07.06.1932 г. в г. Бобруйске. В первые дни войны его отец ушел добровольцем в армию и погиб в феврале 1942 года под Москвой. Будущий писатель с матерью и младшим братом всю войну пробыли в эвакуации, в Оренбургской области. работали в колхозе. Большая семья матери эвакуироваться не успела и была расстреляна фашистами в Осиповичском гетто.
Осенью 1944 года семья вернулась в Бобоуйск. Мать работала на фабрике «Красный текстильщик». В 1950 году Михаил Герчик окончил семь классов 13-й средней школы, затем Минское педучилище (1953) и отделение журналистики филологического факультета Белгосуниверситета (1958). Во время учебы работал в редакции газеты «Зорька» (1954-1964). В 1964 году – редактор Главной редакции вещания для детей на Белорусском радио. Работал редактором и старшим редактором издательства “Беларусь” (1964) “Мастацкая лiтаратура” (1972). Награждён грамотой Верховного Совета Беларуси. С 1958 года — член Союза писателей СССР.
Первые стихи напечатал в газете «Зорька» в 5 классе. В 1954 году написал свою первую повесть «Лети, Икар!», первую и последнюю повесть в фантастическом жанре.
Имя писателя Михаила Герчика хорошо известно любителям чтения по романам «Отдаешь навсегда», «Обретение надежды», «Возвращение к себе», повестям «Ветер рвет паутину», «Солнечный круг», «А человек играет на трубе», «Время хозяев», «Повесть о золотой рыбке», сборникам рассказов и очерков. Герчик - автор сценария к фильмам «Научись танцевать» и «Наследник». Сценарий к фильму «Наследник» занял на республиканском конкурсе 2-е место.
Роман «Отдаешь навсегда» посвящён судьбе молодого человека, жестоко искалеченного взрывом мины уже после войны. Незаурядное мужество, воля и любовь к жизни, настойчивость и целеустремлённость, помощь и поддержка верных товарищей помогают Александру Левашову выстоять, обрести своё место в жизни.
Последний роман «Погоня за миражом» (2008) (первоначальное название «Оружие для убийцы») - многоплановый социальный роман, посвященный жгучим проблемам современности: зарождению класса предпринимателей, жестокой, иссушающей душу и толкающей на преступление власти денег, превращающей вчерашних друзей во врагов, готовых на убийство, только бы не упустить жирный кусок. Это увлекательный роман, в котором переплелись судьбы и сложные отношения многих героев. В нем есть не только злость и ненависть, но и любовь, и самопожертвование, и готовность отдать жизнь за любимого человека... В сокращенном виде печатался в журналах «Нёман», размещен на сайте «ИнтерЛит» и вызвал большой, неподдельный интерес.
Произведения писателя переводились на польский, болгарский, румынский, латышский, узбекский, украинский, белорусский и другие языки и были необычайно популярны в девяностые годы прошлого века.
Писатель Михаил Герчик скончался 3 июня 2008 года в г.Минске.

Автор: Admin 30.6.2012, 8:01

“Купала – гэта наша ўсё...”
7 ліпеня спаўняецца 130 гадоў з дня нараджэння Янкі Купалы.


Купалу мы ведаем, як паэта і драматурга, аўтара цудоўных п’ес "Паўлінка", "Раскіданае гняздо". Паэт ён лірычна-ўзнёслы і рамантычны, парывісты, эмацыянальны і драматычны па прыродзе свайго таленту.
Песні Купалы – гэта люстэрка, у якім свеціцца сэрца беларуса, яго жыццё, яго родны край; гэта праўдзівы, непадробны голас, што выходзіць з самое глыбіні народнай душы, гэта – "крык, што жыве Беларусь!"
Купала,
Купалле
і купал нябёс,
Куванне зязюлі
ля струн
лозаў ніцых…
Купала –
Шлях Млечны
птушыных бяроз,
Жывыя званы
беларускіх
крынічак. Ул. Карызна. Пакуль ёсць Купала
Купала – гэта наша ўсё… Ён паэт, лірык, пясняр… Але ён жа і містык, і прарок, і філосаф. Ён жа гісторыя нашай краіны, і сучаснасць, і будучыня. Усё адразу.
І псеўданім свой – Янка Купала – выдатны пясняр наш выбраў невыпадкова: падкрэсліў гэтым
прозвішчам сваё імкненне жыццём і песняй дапамагчы народу знайсці папараць-кветку - кветку шчасця.
У ноч на Купалле 25 чэрвеня (7 ліпеня) 1882 г. у фальварку Вязынка нарадзіўся ладны хлопчык, ды яшчэ ў кашульцы. Мясцовы святар пазней успамінаў, што з нагоды Янкавага нараджэння шчаслівы бацька Дамінік падараваў капліцы вялікі абраз Маці Боскай Чэнстахоўскай – такія абразы звычайна дарылі, калі нараджаліся вельмі чаканыя дзеці.
"Вязынка… Тут прыгожа, і міжволі пачынаеш разумець, што толькі на гэтай зямлі мог нарадзіцца чалавек з прыгожай душой", - пісаў Уладзімір Караткевіч.
Вось тут,
у хаце простай, як сляза,
І нарадзіўся некалі Купала.
Ён нарадзіўся, каб пасля сказаць,
Што Беларусь у свеце не прапала. Павел Марціновіч. Вязынка
У высокім небе, дзе зіхацяць зоркі розных велічынь, Янка Купала вылучыў чатыры:
Першая – бацькава зорка яснела,
Маткі – другая глядзела ў свет горка,
Трэцяя мне мільгацела нясмела,
Роднай зямелькі – чацвёртая зорка…
Сваім паходжаннем і па бацькоўскай лініі (Луцэвічы), і па мацярынскай (Валасевічы) ён належыў да шляхетнага роду. Іншая справа, што ўжо дзед Янкі Купалы, Ануфрый Дамінікавіч Луцэвіч, патрапіў пад так званы “разбор шляхты” і мусіў судзіцца з уладамі, даказваючы сваё старажытнае шляхецтва (дарэчы, у Вільні прызналі яго шляхетнае паходжанне, а ў Пецярбургу – не). Дзед Купалы аднавіў свой род да ХУІІ стагоддзя (а наогул карані Луцэвічаў сягаюць ажно ў Х – ХІ стагоддзі, узыходзячы да старажытнага герба “Навіна”), і пра гэта Янка Купала пісаў свайму дарадцу і біёграфу Льву Клейнбарту, маўляў, яго продкі атрымалі зямлю ад Радзівілаў у ХУІІ стагоддзі за нейкія заслугі. А што гэта маглі быць за заслугі? Найперш – ваенныя. Калі нават прыгонны селянін ішоў бараніць сваю зямлю, яму давалі вольную грамату, шляхецкае званне і надзел зямлі: калі загіне, будзе за што зачапіцца яго сям’і, калі выжыве, значыць, ён заваяваў права на гэтую зямлю… Беларускае слова “шляхта” мае нямецкае паходжанне і адсылае найперш да паняцця рыцарства. Інакш кажучы, беларускі шляхціц – гэта рыцар, ваяр, абаронца свайго краю. І менавіта такімі шляхціцамі, відавочна, былі продкі Янкі Купалы.
Калі бацькі пазнаёміліся, Дамініку было 33 гады, Боні (Бянігне, яшчэ адно яе імя – Багуміла) – 22 гады. Іх каханне і жаніцьба, няйначай, апісаны ў камедыі “Паўлінка”. Справа ў тым, што маці Боні была багатай, валявой, рашучай гаспадыняй і забараняла маладым сустракацца. “Аднаго разу палеглі ўсе спаць, а Боня сабрала свае сукенкі, яшчэ нешта сваё і праз акно выскачыла ў сад. Там яе ўжо Луцэвіч чакаў…” / з успамінаў пляменніцы Бянігны Ядвігі Антонаўны Дзяўго/ Але ў рэшце маці змірылася. Маладыя павянчаліся.
Адукацыю будучы паэт атрымаў такую, што сёння можна толькі пазайздросціць. "Вучылі мяне спачатку па-польску, па-руску я навучыўся ад нянькі. Палову адной зімы вучыўся ў народнай школе ў Сенніцы недалёка ад Мінска, а пасля гэтага вучыўся крыху ў Мінску ў прыватнай падрыхтоўчай школе". Пасля былі: народнае вучылішча, чатырохгадовыя курсы Чарняева ў Санкт-Пецярбурзе, прыватны універсітэт Шаняўскага ў Маскве.
Як вядома, Купала пачынаў пісаць па-польску, Колас – па-руску. Але чаму? Чаму той жа Купала напіша свой першы верш па-беларуску толькі ў 1904 годзе (“Мая доля”), а надрукуе толькі ў 1905–м (“Мужык”)? Неяк на адной вечарыне такое пытанне аўдыторыі задаў сын Якуба Коласа Канстанцін Міхайлавіч – нават студэнты не адказалі. Адказ жа навідавоку. Проста трэба ведаць гісторыю: менавіта ў 1904 годзе, калі пачаўся эканамічны крызіс, выйшла пастанова Мікалая ІІ аб тым, што цяпер “все национальные меньшинства Российской империи могут пользоваться своими наречиями”. 5 мая 1905 г. гэтая пастанова набывае сілу закона, а ўжо 15 мая, літаральна праз дзесяць дзён, у мінскай газеце “Северо-Западный край” з’яўляецца першы друкаваны верш Янкі Купалы “Мужык”.
Усе ў школе вучаць на памяць праграмны верш “А хто там ідзе?”, упершыню надрукаваны ў зборніку “Жалейка” (1908 год). Але, напэўна, нямногія ведаюць, колькі ўсяго звязана і з гэтым вершам, і з гэтым зборнікам у лёсе Купалы.
Спачатку зборнік думалі выдаць у Мінску, але нешта перашкодзіла, напэўна, проста не хапіла грошай. І зборнік перадаюць у Пецярбург у выдавецтва “Загляне сонца і ў наша аконца”. Кнізе пашанцавала – яе ўзяў у рукі прафесар Браніслаў Эпімах-Шыпіла. Пры ўсёй павазе да таленту самога Купалы Браніслаў Ігнатавіч настолькі бліскуча адрэдагаваў зборнік, што літаральна праз нейкі час ён прыносіць еўрапейскую вядомасць Купалу. Яго адразу бяруцца перакладаць палякі, украінцы, чэшскі славіст, прафесар Адольф Чэрны, а немец Рудольф Абіхт перакладае творы Купалы і захапляецца так, што вывучае беларускую мову і неўзабаве пачынае выкладаць яе ў Вроцлаўскім універсітэце.
Як вядома, зборнік трапляе і ў рукі Горкага, які за ўсё сваё жыццё пераклаў усяго два вершы. Адзін з іх – “А хто там ідзе?” Купалы. Вярнуў аўтару з прыпіскай, маўляў, прашу прабачэння, што твая суровая песня ў маім перакладзе атрымалася горшай.
Асабліва вялікае ўздзеянне верш "А хто там ідзе?" рабіў на слухачоў пасля таго, як ён стаў песняю. Гэта першы Купалаў твор, які быў пакладзены на музыку ў 1910 годзе польскім кампазітарам Людамірам Рагоўскім. Песні было наканавана ганаровае і доўгае жыццё.
Па колькасці твораў, перакладзеных кампазітарамі на музыку, Купалу належыць першае месца сярод беларускіх паэтаў: на яго словы напісана больш за 200 музычных твораў.
Мастацкі кіраўнік “Песняроў” Уладзімір Мулявін часта гаварыў, што Янка Купала стаў яго любімым паэтам. Разам з ім артыст адкрываў Беларусь. Таму і песень на яго вершы створана ансамблем больш трох дзесяткаў, а яшчэ былі опера-прытча “Песня пра долю” і рок-опера “Гусляр”.
Жадаў ён быць і песенным, і дзейным,
гучаў, як покліч, ранішні гудок,
упэўнены, журботны, веснавейны,
пранізлівы купалаўскі радок.
Як зверху хто паклікаў быццам…
На нейкай маладзечанскай вярсце
ён змог крыніцай да людзей прабіцца,
каб слёзы ўмыць краіне-сіраце.
Лугоў, палеткаў увабраўшы водар,
напоўнены красою і бядой,
ён акрапіў наш беларускі гонар
любоўю слоў, нібы жывой вадой.
Сваёй найбольшаю узнагародай
лічыў паветра роднага глыток.
Бяссрэбнікам быў і ёсць заўсёды,
адкрыты ўсім купалаўскі радок.
Як журавель, ён праплывае плаўна
над нашай мовай, пахкай і густой,
свабодны ад складанасці уяўнай
і вольны ад манернасці пустой. Мар’ян Дукса. Купалаўскі радок
Янка Купала стаў таксама прызнаным нацыянальным драматургам. Яго камедыя "Паўлінка", напісаная ў 1912 г., як твор класічнай беларускай драматургіі не сыходзіць са сцэны да гэтага часу і з’яўляецца візітнай карткай Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага тэатра імя самога класіка. Ён аўтар драмы "Раскіданае гняздо" (1913 г.), сцэнічнага жарту "Прымакі" (1913 г.), трагікамедыі "Тутэйшыя" (1922 г.).
Пісаць аб народзе, па-народнаму і для народа – такі дэвіз Купалы на ўсіх этапах творчасці. Здаецца, і ведаеш творы паэта, а ўсё роўна кожны раз, калі разгортваеш яго кнігу і пачынаеш чытаць, - адкрываеш для сябе штосьці новае, нязведанае.
Купала як і ўсе творчыя людзі, быў крыху ленаваты, любіў асабістую свабоду і, дарэчы, ніколі не імкнуўся лезці ў палітыку. Ён быў чалавекам натхнення, паэтам неба і божага голасу. Але пайшоў у нябыт трагічна і драматычна
Што ж датычыцца яго смерці 28 чэрвеня 1942 года, то тут, як бы ні замоўчвалася яе недарэчнасць і нейкая таямнічасць, многія схіляюцца да думкі, што яна была арганізавана тымі, хто ненавідзеў Купалу ўсё жыццё.
28 чэрвеня на лесвічнай пляцоўцы ці дзевятага, ці то дзесятага паверха гасцініцы "Масква" ў самой Маскве і адбылася непапраўная трагедыя: Купала зваліўся ў пралёт… Ягоная смерць была і застаецца загадкай усяго двадцатага стагоддзя.
“Цяжкім і складаным было яго жыццё. Многа гора ён зазнаў у жыцці! З маладых гадоў ён біўся за кавалак хлеба для сябе і сваёй сям’і. Сам сабою навучыўся чытаць, сваімі сіламі авалодаў навукай у маладосці.
Купала быў чалавекам выключнага аптымізму. Ён цвёрда верыў у лепшую будучыню свайго краю, верыў у вялікую сілу беларускага народа. Гэта быў чалавек вялікай волі, крыштальнага сумлення. Ён ніколі не крывіў душою. У сваім грамадскім жыцці і творчасці ён смела выказваў думкі і пачуцці, якія яму падказвала яго сумленне, яго вялікая пяснярская душа.
Ён ніколі не пакідаў свайго народа, не адыходзіў ад яго. У самыя цяжкія і адказныя дні жыцця беларускага народа ён быў заўсёды з ім. Лёс беларускага народа – гэта яго лёс”. /У.Луцэвіч/
Не веру ідалам паганым.
Што выразаюць разьбяры,
Бажкам не веру маляваным,
Што мажуць фарбай маляры.
Не веру купленым прарокам,
Што з казальніц за грошы лгуць
І сочаць прагавітым вокам,
Скуль больш чырвонцаў ім нясуць.
Не веру ў фокуснікаў цуды
Усіх народаў і вякоў,
Што ў ход пускаюць хітра ўсюды
Туман на цёмных слепакоў.
Не веру ў каменны багоўні,
Ў людской асвечаны крыві,
Дзе толькі вяжуць,
Бы ў прыгоне,
Жывому духу ланцугі.
Ні за якую плату, меру
Не дамся гэтай варажбе…
Ў народ і край свой толькі веру
І веру ў самаго сябе.

Автор: Admin 3.8.2012, 13:20

"...Вышэй за ўсё і перш за ўсё -- чалавечнасць"
4 жніўня спаўняецца 95 год з дня нараджэння Янкі Брыля,
народнага пісьменніка Беларусі, перакладчыка, публіцыста.



«Калі б беларуса прымусіць быць беларусам,
які б атрымаўся выдатны беларус!»

Янка (Іван Антонавіч) Брыль нарадзіўся 4 жніўня 1917г. у Адэсе. Яго бацька Антон Данілвіч працаваў тады правадніком класных вагонаў, не блага зарабляў. Самы меншы ў сям’і Янка, мабыць, сатў бы шаляніцаю, пестуном у старэйшых сясцёр, братоў і падстарэлых бацткў, але час не любіў тады песціць наватдзяцей. За кастрычнікам 1917 прыйшлі трывожныя гады грамадзянскай вайны і галодныя гады разрухі.
У 1922г. разам з бацькамі вярнуўся на іх радзіму, у вёску Загора (Польшча, цяпер Карэліцкі раён Гродзенскай вобласці). Бацька марыў пакрысе абжыцца на гаспадарцы, але хутка памёр. У 1931г. Я. Брыль скончыў польскую сямігодку і паступіў у Навагрудскую гімназію, але не змог вучыцца з-за матэрыяльных цяжкасцей. У 1939г. быў прызваны ў Войска Польскае, служыў у марской пяхоце. Пасля пачатку II Cусветнай вайны, у верасні таго ж году трапіў пад Гдыняй ў нямецкі палон, у 1941г. уцёк, вярнуўся на Беларусь і далучыўся да партызанаў. У 1942г. Я. Брыль стаў сувязным партызанскай брыгады імя Жукава Баранавіцкага злучэння, а ў 1944 — разведчыкам партызанскай брыгады «Камсамолец». Рэдагаваў газету «Сцяг свабоды» Мірскага падпольнага райкома партыі і сатырычны лісток «Партызанскае жыга́ла».
Пасля вызвалення Беларусі працаваў рэдактарам раённай газеты ў г.п. Мір, літаратурным супрацоўнікам газеты-плаката «Раздавім фашысцкую гадзіну», загадваў аддзелам рэдакцыі часопіса «Вожык».
У розныя гады Янка Брыль быў намеснікам рэдактара часопісаў «Маладосць» і «Полымя», працаваў рэдактарам Дзяржаўнага выдавецтва Беларусі, быў сакратаром праўлення Саюза пісьменнікаў БССР. Двойчы выбіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР.

“Нялёгка стаць пісьменнікам сялянскаму сыну, якому трэба да сёмага поту працаваць, жывучы ў глухамані. Але ў сапраўднага таленту патрэба тварыць, адкрываць новае і дзяліцца з людзьмі запаветнымі думкамі, імкненнямі – неадольная. Янка Брыль пайшоў за сваім прызваннем. Хоць і давялося яму працаваць звыш сіл, не мог ён паступіць інакш, бо адчуваў сябе адкрывальнікам такіх вялікіх ісцін, без якіх не толькі блізкія яму людзі,але і ўсё чалавецтва не знойдзе дарогі да шчасця” /У.Калеснік/.
Пісаць Янка Брыль пачаў з чатырнаццаці год, але дэбютаваў у друку толькі ў 1938г.. Пачалася творчая дзейнасць пісьменніка з вершаў, якія асаблівага поспеху аўтару не прынеслі, і з апавяданняў, у якіх талент пісьменніка праявіўся вельмі ярка і шматгранна. У 1946г. выйшла з друку першая кніга пад назвай «Апавяданні», куды ўвайшлі некалькі апавяданняў і невялікая аповесць «У сям'і», прысвечаныя жыццю заходнебеларускай вёскі.
Мастацкі летапіс улюблёнага пісьменнікам Наднямоння працягваюць яго другі зборнік «Нёманскія казакі» (1947), а таксама аповесці «Сірочы хлеб», працу над якой ён пачаў яшчэ да вайны, «У Забалоцці днее» (1950, Дзяржаўная прэмія СССР 1952) і «На Быстранцы» (1955). Ужо першыя творы вылучылі Янку Брыля як арыгінальнага майстра лірыка-псіхалагічнай прозы, добрага знаўцу народнай мовы. Шмат разоў перакладалася ў розных краінах свету яго лірычнае апавяданне «Галя» (1953), дзе на тле жыцця заходнебеларускай вёскі раскрыты пачуццёвы свет галоўнай гераіні, яе глыбокая чалавечая драма.
Звяртаўся пісьменнік і да тэмы Вялікай Айчыннай вайны. Класікай беларускай літаратуры стала яго апавяданне «Маці». У пачатку 1960-х з'явіўся ў друку вядомы раман Я. Брыля «Птушкі і гнёзды». Гэты адзін з самых аўтабіяграфічных твораў пісьменніка быў прынцыпова новым словам у жанры рамана, які сам аўтар назваў «кнігай адной маладосці». Унікальнай у сусветнай літаратуры стала і створаная Янкам Брылём разам з Алесем Адамовічам і Уладзімірам Калеснікам дакументальная аповесць «Я з вогненай вёскі…» (1975) — жудасныя ўспаміны ўцалелых жыхароў спаленых вёсак Беларусі, жорсткая, няўмольная, крывавая праўда пра вайну, пра фашызм. Яркай адметнасцю вылучаюцца такія выдатныя аповесці «Ніжнія Байдуны» (1975) і «Золак, убачаны здалёк» (1978, Дзяржаўная прэмія БССР імя Я. Коласа 1982) — творы глыбінна нацыянальныя, у якіх яскрава выяўляецца маральнае здароўе, высакароднасць і прыродная мудрасць беларусаў.
Трывалае месца ў творчасці Я. Брыля займаюць лірычныя мініяцюры, якія ён пачаў друкаваць з сярэдзіны 1960-х і якія склалі кнігі «Жменя сонечных промняў» (1965), «Вітраж» (1972), «Акраец хлеба» (1977), «Сёння і памяць» (1985), «Пішу як жыву» (1994), «Вячэрняе» (1994), «Дзе скарб ваш» (1997), «Сцежкі, дарогі, прастор» (2001), «Блакітны зніч» (2004), «Парастак» (2006). Мініяцюры Я. Брыля грунтуюцца на звычайных канкрэтных фактах, якія пісьменнік не проста ўзнаўляе, а перадае свае ўражанні ад іх, сваё глыбокае, заўсёды непаўторна-асабістае, арыгінальнае іх разуменне. Менавіта ў жанры лірычнай мініяцюры адчуваў сябе пісьменнік найбольш раскаваным. Мініяцюры былі своеасаблівай кнігай яго жыцця, лірычнай споведдзю прызнанага майстра пра сябе і свет, пра самых блізкіх людзей, пра светлыя і сумна трагічныя праявы быцця.
Уся творчасць Я. Брыля прасякнута глыбокім, чыстым пачуццём да сваёй радзімы. Шчырае, сумленнае служэнне роднай зямлі, роднаму народу было галоўнай мэтай і сэнсам яго жыцця. Памёр Янка Брыль 25 ліпеня 2006г. У 2007 г. яго імя атрымала вуліца ў мінскім мікрараёне Міхалова, а ў 2009г. імя Янкі Брыля было нададзена адной з вуліц Гдыні.
Прызнанне заслуг Янкі Брыля:
• Два ордэны Працоўнага Чырвонага Сцяга
• Ордэн Айчыннай вайны II ступені
• Ордэн Дружбы народаў
• Ордэн «Знак Пашаны»
• Савецкія і польскія медалі
• Народны пісьменнік БССР (1981)
Літаратура
1. Брыль Янка // Бел. энцыкл.: у 18 т. - Мн, 1996. - Т. 3. - С. 275-276.
2. Брыль Янка // Энцыкл. гісторыі Беларусі: у 6 т. - Мн, 1994. - Т. 2. - С. 83.
3. Брыль Янка // Беларускі фальклор : энцыклапедыя. - Мн, 2005. - Т. 1. - С. 189-190.
4. Брыль Янка // Беларуская мова : энцыклапедыя / пад рэд. А. Я. Міхневіча. - Мн, 1994. - С. 96-99.
5. Брыль Янка // Беларускія пісьменнікі : біябібліягр. слоўн.: у 6 т. / [рэдкал.: І. Э. Багдановіч і інш.]. - Мн, 1992. - Т. 1. - С. 351-368.
6. Янка Брыль // Беларускія пісьменнікі (1917—1990):даведнік / [склад. А. К. Гардзіцкі]. - Мн, 1994. - С. 65-67.
7. Аляхновіч, Р.В. Янка Брыль ушколе: (дапаможнік для настаўніка) / Р.В.Аляхновіч.- Мн: Народная асвета, 1979.- 120с.
8. Калеснік, У. А. Янка Брыль : нарыс жыцця і творчасці / Уладзімір Калеснік. - Мн: Народная асвета, 1990. - 256 с.: фат. - (Народныя пісьменнікі БССР).
9. Канэ, Ю. М. Як паветра і хлеб: жыццёвы і творчы шлях Я. Брыля / Юлія Канэ. - Мн: Маст.літ., 1988.- 320 с., 1 л. партр.
10. Ляшук, В.Я. Вывучэнне творчасці Янкі Брыля ў школе: дапаможнік для настаўнікаў /В.Я.Ляшук.- Мн.: Аверсэв, 2004.-220с.
11. Майхровіч, С. Янка Брыль: жыццё і творчасць /Сцяпан Майхровіч.-Мн.: Дзярж. выд. БССР, 1961.- 214с.
12. Нікіфарава, В. Б. Янка Брыль / Нікіфарава В. Б. // Гісторыя беларускай літаратуры XX стагоддзя: у 4 т. / [навук. рэд. У. В. Гніламёдаў, В. П. Жураўлёў]. -Мн, 2001. - Т. 3. - С. 479-520.
13. Адамовіч, А. Свет далёкі і блізкі: [творчасць нкі Брыля] / Алесь Адамовіч // Здалёк і зблізку / Алесь Адамовіч.-Мн., 1976.-С.559-597.
14. Андраюк, С. А. Талент шчыры, чалавечны: Я. Брыль. Сучасны… Беларускі… Народны: Я. Брыль / Серафім Андраюк // Пісьменнікі. Кнігі : літ.-крыт. арт. / Серафім Андраюк. - Мн, 1997. - С. 96-115.
15. Бугаёў, Дз. Я. Служэнне Беларусі: (Я. Брыль). Спавядальнае слова майстра: (яшчэ раз пра Я. Брыля) / Дзмітрый Бугаёў // Спавядальнае слова: літ. крытыка, успаміны / Дзмітрый Бугаёў. - Мн, 2001. - С. 28-57.
16. Бугаёў, Дз. Шматгранны паэтычны свет: [“Птушкі і гнёзды” Янкі Брыля] /Дзмітрый Бугаёў // Шматграннасць / Дзмітрый Бугаёў.-Мн., 170.-С.186-220.
17. Калеснік, У. Здымак у жыце: [жыццёвы і творчы шлях Янкі Брыля] /Уладзімір Калеснік // Лёсам пазнанае: выбр.літ. партрэты і нарысы /Уладзімір Калеснк.-Мн., 1982.-С.377-441.
18. Калеснік, У. Усё чалавечае: [жыццёвы і творчы шлях Янкі Брыля] /Уладзімір Калеснік // Усё чалавечае: літ. партрэты, артыкулы, нарысы /Уладзімір Калеснк.-Мн., 1993160-208.-С.377-441.
19. Локун, В.І. Праблема гуманізму і маральны выбар героя: [“Птушкі і гнёзды” Янкі Брыля] / В.І. Локун // Маральна-філасофскія пошукі беларускай ванай і гістарчнай позы 1950-1960-я гады /В.І.Локун.- Мн., 1995.-С.29-35.
20. Каваленка, В. Абавязак перад часам: [творчасць Янкі Брыля / В.Каваленка // На высокай хвалі.-Мн., 1968.-С.87-117.]
21. Людзі і Радзіма: [“Птушкі і гнёзды” Янкі Брыля] // Пра таварышаў па пяру.-Мн., 1976.-С.198-208.
22. Рагуля, А. Куды вядуць дарогі: [у т.л. пра творы Янкі Брыля] / А.Рагуля // Імгненні /А.Рагуля.-Мн., 1990.-С.95-103.
23. Шкраба, Р. Дэталь і характар: [ у т.л. пра творчасць Янкі Брыля] /Рыгор Шкраба // Моваю вобразаў: выбранае / Рыгор Шкраба.-Мн., 1989.-С.278-286.
24. Шупенька, Г. Вечнае не старэе: [аповесць Янкі Брыля “Ніжнія Байдуны”]/Генадзь Шупенька // Галоўнае – талент: літ.-крыт.артыкулы /Генадзь Шупенька.-Мн., 1987.-С.42-63.
25. Шупенька, Г. Паэзія прозы. Вечнае не старэе: [творчасць Янкі Брыля]/Генадзь Шупенька // Прага мастацкасці: выбранае /Генадзь Шупенька.-Мн., 1996.-С.82-124.
26. Юрэвіч, У. Адысея пакут і змагання: [“Птушкі і гнёзды” Янкі Брыля]/ У.Юрэвіч // Абрысы /У. Юрэвіч.-Мн., 1976.-С.95-134.
27. Юрэвіч, У. Адысея пакут і змагання: [“Птушкі і гнёзды” Янкі Брыля]/ У.Юрэвіч // Выбранае /У. Юрэвіч.-Мн., 1987.-С.330-368.
28. Літаратурная спадчына Беларусі, ХІ - сярэдзіна ХХ стст. (з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі) =Литературное наследие Беларуси, ХІ - середина ХХ вв.= The Literary of Belarus, ХІ - middle ХХ century - Мн.: Нац. б-ка Беларусі, 2004. - 1 электрон. апт. дыск (CD-ROM).
29. Лугоўскi, А. "...Вышэй за ўсё і перш за ўсё -- чалавечнасць" /А.Лугоўскі // Роднае слова. - 2012. - №7. - C.59-62.
30. Бажок, I. Запаветная эсэістыка Янкі Брыля / І.Бажок // Полымя. - 2012. - №3. - C.123-127.
31. Лазарчык, Н. Трагедыя і подзвіг у апвяданні Янкі Брыля "Memento mori" / Н.Лазарчык // Беларуская мова i лiтаратура. - 2011. - №2. - C.12-15.
32. Андраюк, С. Творчасць як працяг біяграфіі / С.Андраюк // Полымя. - 2009. - №4.- C.133-144.
33. Шарапа, А. Беларуская навела пра вайну / А Шарапа // Роднае слова. - 2008. - №12. - C.19-21.
34. Бугаёў, Д. Мастак, адкрыты свету /Д. Бугаёў // Полымя. - 2007. - №8. - C.177-180.
35. Андраюк, С. Маці і дзеці С.Андраюк // Роднае слова. - 2007. - №8. - C.3-5.
36. Сянкевiч, М. Абарона дзяцінства ў творчасці Янкі Брыля М. Сянкевіч // Пачатковая школа. - 2007. - №6. - C.15.
37. Кудравец, А. І сонечнае цяпло, і радасьць А. Кудравец // Дзеяслоў. - 2007. - №4(29). - C.242-251.
38. Тычына, М. З даверам да існага / М.Тычына // Наша вера. - 2007. - №3. - C.42-46.
39. Бiчэль, Д. Светлай памяці Янкі Брыля / Д.Бічэль // Наша вера. - 2006. - №3. - C.37.
40. Брыль, Я. Мой радавод / Янка Брыль // Роднае слова. - 2005. - № 6. - С. 85-90.
41. Андраюк, С. Трагічныя старонкі сямейнай сагі / С.Андраюк // Роднае слова. - 2005. - №1. - с.41-43.
42. Андраюк, С. Літаратура на мяжы стагоддзяў. Колькі разважанняў пра творчасць Янкі Брыля і Васіля Быкава / Серафім Андраюк // Роднае слова.-2003.-№3.-С.15-17.
43. Украінка, С. “Быць самім сабою...”: да пытання “асоба аўтара” і “вобраз аўтара” ў мініяцюрах Янкі Брыля / С.Ураінка // Роднае слова.-2002.-№8.-С.3-6.
44. Данільчык, А. Шлях да зямлі запаветнай: героі Янкі Брыля, Кастуся акулы, Прыма Леві у пошуках волі: [“Птушкі і гнёзды”, “Змагарныя дарогі”]/ А. Данільчык // Роднае слова.-1999.-№1.-С.21-27.
45. Бугаёў, Дз. Служэнне Беларусі: развагі пра творчасць Янкі Брыля / Дзмітрый Бугаёў // Роднае слова.-1997.-С.9-24.
46. Скібіцкая, Л. “Чэхаву я абавязаны вельмі многім...”: Янка Брыль пра жыццё і творчасць Антона Чэхава /Л. Скібіцкая // Роднае слова.-1997.-№10.-С.121-128.

Автор: Admin 6.8.2012, 11:47

“Паэзія – маё жыццё”
23 жніўня спаўняецца 95 год з дня нараджэння Пімена Панчанкі, народнага паэта Беларусі.




Я сябе адчуваю скарбонкаю.
Пацяшайцеся, хто ахвоч,
Я не грошы збіраю, а звонкія
Галасы салаўёў усю ноч.
I дзяцей галасы, і ветру,
Кроплі сонечныя капяжоў.
Глянь на лес: ён зялёна-светлы,
Паглядзі ізноў: ён пажоўк.
Мудрасць кніг і радасць людскую,
Гнеў і гора — усё лічу.
Я збіраю, пішу, святкую,
Сто разоў у бездань лячу.
Ах, як многа імгненне важыць!
Над сталом мяне, праца, гні.
Калі выйдзе, дык гэта і ваша,
А не выйдзе — спалю на агні.
То знаходкі, то непаладкі,
То ярчэй мой дзень, то цямней.
Не разгадваюцца загадкі,
Што жыццё падкідвае мне.
Бо жыццё — акіян, не задачнік,
Дзе падгледзіць можна адказ.
Што там значна і што нязначна
У табе, наш напорысты час?
Я на ідалаў не малюся
I з няпраўдаю не міруся,
Дык, удача, хоць раз мне падзьмі!
Зноў збіраю і зноў дзялюся
Сваім скарбам малым з людзьмі.

Паэт і публіцыст, крытык і перакладчык П. Панчанка шмат зрабіў для беларускай літаратуры, але асноўнае ў яго творчай спадчыне — яго вершы, якія былі выразнікамі дум і спадзяванняў эпохі, вершы, у якіх ніколі не было фальшы, але заўсёды адлюстроўвалася багатая гама чалавечых пачуццяў. Адметная, непаўторная і глыбока нацыянальная яго паэзія назаўсёды ўвайшла ў залаты фонд беларускай літаратуры.
Пімен Емяльянавіч Панчанка 23 жніўня 1917 у горадзе Рэвель (цяпер Таллінн, сталіца Эстонія). Бацькі - бедныя сяляне, у пошуках заробку выехалі ў Прыбалтыку. Ваенныя цяжкасці, адсутнасць у хаце гаспадара, які быў у войску, ускладнілі і без таго нялёгкае жыццё салдаткі Дар'і Факееўны Панчанка. З двума дзецьмі на руках ёй было цяжка ў чужым горадзе, і жанчына ў 1920 г. падалася да сваёй маці на Ашмяншчыну. Тут, у Бягомлі, прайшлі дзіцячыя і раннія юнацкія гады паэта.
У 1933 г. сям'я Панчанкаў пераехала ў Бабруйск, і Пімен пачаў працаваць на мясцовым дрэваапрацоўчым камбінаце рабочым, а затым паступіў на настаўніцкія курсы. Пасля іх заканчэння працаваў у пачатковай, сямігадовай, сярэдняй школах у Бабруйскім і Кіраўскім раёнах (1934—1939). Адначасова вучыўся завочна на філалагічным факультэце Мінскага настаўніцкага інстытута, які скончыў у 1939 годзе.
Пісаць Пімен Панчанка пачаў яшчэ ў юнацтве. Упершыню апублікаваў свае вершы ў 1934 г. у альманаху «Ударнікі». Паэтычную сталасць П. Панчанку прынеслі вершы, напісаныя ім у час вайны. З верасня 1939 г. да студзеня 1946 г. у Савецкай Арміі — спецыяльны карэспандэнт, пісьменнік у армейскіх і франтавых газетах. На франтавых дарогах ён бачыў кроў, смерць, балюча перажываў трагедыю беларускага народа. Яго ваенныя радкі прасякнуты верай у перамогу над ворагам, суперажываннем, спагадай да чужога гора.
У 1944 г. штаб, дзе служыў Пімен Панчанка, перакінулі ў Іран. Яшчэ два доўгія гады паэт быў адарваны ад Радзімы. Думкамі, пачуццямі, клопатамі, аднак, знаходзіўся на Беларусі, якая была ўжо вызвалена ад фашыстаў. У Іране быў створаны Піменам Панчанкам вядомы цыкл вершаў «Іранскі дзённік». Адным з лепшых твораў таго часу не толькі ў беларускай, але і ўсёй савецкай паэзіі стаў верш П. Панчанкі «Сінія касачы». Ваенныя ўражанні паэта склалі зборнікі «Дарога вайны» (1943), «Далёкія станцыі» (1945), «Гарачыя вятры» (1947). Ваенная тэма не пакідала паэта на працягу ўсяго яго творчага лёсу.
У 1946 г. паэт дэмабілізаваўся. Ён вяртаецца ў Мінск і пачынае працаваць у часопісе «Вожык», пазней перайшоў у газету «Літаратура і мастацтва». Пяць гадоў (1953—1958) рэдагаваў альманах «Советская Отчизна» (цяпер «Нёман»).
Адзін за другім выходзяць зборнікі паэта «За шчасце, за мір» (1950), «Шырокі свет» (1955), «Кніга вандраванняў і любові» (1959), «Нью-Йоркскія малюнкі» (1960), «Тысяча небасхілаў» (1962). Напісаная ў гэтыя гады лірыка-публіцыстычная паэма «Патрыятычная песня», у якой паэт выказваў шчырае прызнанне ў любві да Радзімы, да людзей, была ў 1959 г. узнагароджана Літаратурнай прэміяй імя Янкі Купалы.
З 1966 г. паэт пачынае працаваць сакратаром праўлення Саюза пісьменнікаў БССР. Прыкметнай з'явай у літаратурным жыцці Беларусі стала і кніга вершаў Панчанкі «Пры святле маланак» (1966, Дзяржаўная прэмія Беларусі імя Я. Купалы 1968). Пачынаючы з гэтай кнігі, светаразуменне паэта становіцца больш заглыбленым, па-філасофску засяроджаным, разважлівым. Паэтычныя зборнікі П. Панчанкі «Снежань» (1972), «Крык сойкі» (1976), «Вячэрні цягнік» (1977) насычаны непакоем, роздумам над глабальнымі праблемамі сучаснасці, над будучыняй чалавецтва. У іх гучыць гарачая любоў да роднай зямлі, да чалавека працы. З 1972 г. цалкам аддаецца творчай дзейнасці, спалучаючы яе з абавязкамі дэпутата Вярхоўнага Савета БССР. У 1973 г. Пімену Панчанка было нададзена ганаровае званне народнага паэта Беларусі.
У сваіх творах Пімен Панчанка — шчыры патрыёт Беларусі, нястомны змагар за захаванне прыроды, за культываванне ў грамадстве высокіх маральных ідэалаў, выкрывальнік бюракратыі.
Вершы грамадзянскага гучання склалі зборнікі «І вера, і вернасць, і вечнасць» (1986), «Прылучэнне» (1987), «Горкі жолуд» (1988), «Неспакой» (1988), «Высокі бераг» (1993). Вялікі грамадзянскі рэзананс выклікала ў свой час «Паэма сораму і гневу». Пасля смерці паэта (2 красавіка 1995 г.) з друку выйшлі яго кнігі «Зямля ў мяне адна» (1996) і «Жытнёвы звон» (2002), у якіх сабраны творы розных гадоў. П. Панчанку належаць шматлікія публіцыстычныя артыкулы і эсэ, успаміны пра вядомых беларускіх пісьменнікаў і падзеі літаратурнага жыцця.
Перакладаў на беларускую мову творы А. Міцкевіча, М. Нагнібеды, Я. Райніса, Ф. Шылера і інш. У 1981 г. за зборнік «Дзе начуе жаваранак?» Пімену Панчанку была прысуджана Дзяржаўная прэмія СССР.
Імя Пімена Панчанкі носіць вуліца ў Мінску.

Кажуць, мова мая аджывае
Век свой ціхі: ёй знікнуць пара.
Для мяне яна вечна жывая,
Як раса, як сляза, як зара.
Гэта ластавак шчабятанне,
Звон світальны палескіх крыніц,
Сінь чабору, і барвы зарніц,
І буслінае клекатанне.
Калі ж хто загадае: "Не трэба!" —
Адрачэцца ад мовы народ, —
Папрашу я і сонца, і неба:
Мне не трэба ні славы, ні хлеба,
Асудзіце на безліч нягод.
Толькі месяцаў назвы пакіньце,
Назвы родныя роднай зямлі,
Пра якія з маленства ў блакіце
Бор шуміць і пяюць жураўлі:
Студзень — з казкамі снежных аблокаў,
Люты — шчодры на сіні мароз,
Сакавік — з сакатаннем і сокам
Непаўторных вясновых бяроз,
Красавік — час маланак і ліўняў,
Травень — з першым каханнем, сяўбой,
Чэрвень — з ягаднаю зарой,
Ліпень — з мёдам,
З пшаніцаю — жнівень,
Спелы яблычны верасень,
Светлы кастрычнік
У празрыстасці чыстай, крынічнай,
Лістапад — залаты лістапад,
Снежань — першы густы снегапад...
Ці плачу я, ці пяю,
Ці размаўляю з матуляю —
Песню сваю, мову сваю
Я да грудзей прытульваю.


Літаратура:
1. Панчанка Пімен Емяльянавіч // Бел. энцыкл.: у 18 т. - Мн, 1996. - Т. 12. - С. 56.
2. Панчанка Пімен Емяльянавіч // Энцыкл. гісторыі Беларусі: у 6 т. - Мн, 1999. - Т. 5. - С. 401.
3. Панчанка Пімен Емяльянавіч // Беларускі фальклор : энцыклапедыя. - Мн, 2006. - Т. 2. - С. 288-290.
4. Панчанка Пімен Емяльянавіч // Беларуская мова : энцыклапедыя / пад рэд. А. Я. Міхневіча. - Мн, 1994. - С. 406-408.
5. Панчанка Пімен // Беларускія пісьменнікі : біябібліягр. слоўн.: у 6 т. / [рэдкал.: І. Э. Багдановіч і інш.]. - Мн, 1994. - Т. 4. - С. 455-473.
6. Пімен Панчанка // Беларускія пісьменнікі (1917—1990):даведнік / [склад. А. К. Гардзіцкі]. - Мн, 1994. - С. 419--421.
7. Бярозкін, Р. Пімен Панчанка: крытыка-біяграфічны нарыс /Рыгор Бярозкін.-Мн., 1968.-230с.
8. Літаратурная спадчына Беларусі, ХІ - сярэдзіна ХХ стст. (з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі) =Литературное наследие Беларуси, ХІ - середина ХХ вв.= The Literary of Belarus, ХІ - middle ХХ century.- Мн.: Нац. б-ка Беларусі, 2004. - 1 электрон. апт. дыск (CD-ROM)
9. Арочка, М. Маланка на ростанях / М.Арочка // Абнавіцца духам: старонкі сучаснай беларускай літ.крытыкі.-Мн., 1992.-С.243-254.
10. Бечык, В. Хвалявацца за ўсіх і за ўсё / Варлен Бечык // Выбранае /Варлен Бечык.-Мн., 1989.-С.211-238.
11. Бечык, В. Хвалявацца за ўсіх і за ўсё / Варлен Бечык // Прад высокаю красою /Варлен Бечык.-Мн., 1984.-С.39-66.
12. Бечык, В. Ад сэрца ў сэрца / Варлен Бечык // Свет жывы і блізкі /Варлен Бечык.-Мн., 1974.-С.67-73.
13. Бугаёў, Дз. З няпраўдаю бой... / Дз.Бугаёў // Арганічнасць таленту / Дз. Бугаёў.-Мн., 1989.-С.235-255
14. Бугаёў, Дз. Пра чалавечнасць Пімена Панчанкі / Дз.Бугаёў // Служэнне Беларусі / Дз. Бугаёў.-Мн., 2003.-С.181-190.
15. Бугаёў, Дз. Сейбіт праўды і чалавечнасці / Дз.Бугаёў // Таленты і праца / Дз. Бугаёў.-Мн., 1979.-С.109-186.
16. Бур’ян, Б. Каб пачулі і адгукнуліся: [лірыка П.Панчанкі] / Б. Бур’ян // “і толькі надпіс...”/ Б. Бур’ян.- Мн., 1987.-С.11-46
17. Бярозкін, Г. Пімен Панчанка. Паэзія ваенных год / Г.Бярозкін // Кніга пра аэзію / Г.Бярозкін .-Мн., 1971.-С.368-415.
18. Бярозкін, Г. Паэт сучаснасці. Лірыка, пафас, іронія... / Г.Бярозкін // Паэзія – маё жыццё / Г.Бярозкін .-Мн., 1989.-С.64- 77, 85-92.
19. Вярцінскі, А. Як ты чытаеш, чытач? [“Пры святле маланак” П.Панчанкі] /А.Вярцінскі // Высокае неба ідэала / А.Вярцінскі.-М., 1979.-С.85-90.
20. Гілевіч, Н. У імя чалавечнасці / Н.Гілевіч // У гэта веру /Н.Гілевіч.-Мн., 1978.-С.42-54.
21. Гілевіч, Н. Душа і сэрца майстра / Н.Гілевіч // дзячнасць і абавязак /Н.Гілевіч.-Мн., 1982.-С.141-148.
22. Глебка, П. Пімен Панчанка – “Далёкія станцыі!. Зборнік вершаў Пімена Панчанкі / П.Глебка // Паэзія барацьбы і перамогі / П.Глебка.-Мн., 1973.-С.122-129.
23. Гніламёдаў, У. Дыялог з жыццём і часам / У.Гніламёдаў // Класікі і сучаснікі / У.Гніламёдаў .- Мн., 1987.-С.116-129.
24. Лазарук, М. Часу непадуладнае / М.Лазарук // Часу непадуладнае/ М.Лазарук.-Мн., 1981.-С.20-26.
25. Мішчанчук, М.І. “Праўда веку! Зрабі нас дужымі!..” /М.І.Мішчанчук // Беларуская літаратура на сучасным этапе / М.І. Мішчанчук.-Мн., 1983.-С.140-150.
26. Мяснікоў, А. Пімен Панчанка (1917-1995) / Мяснiкоў, А. // Сто асоб беларускай гiсторыi: гiстарычныя партрэты / А.Мяснікоў. - Мн., 2008. - C.279-282.
27. Бугаёў, Д. Шлях паэта / Д.Бугаёў // На высокай хвалі.- Мн., 1973.-С.26-76.
28. Іменем чалавечнасці // Пра таварышаў па пяру.-Мн., 1976.-С.142-155.
29. Рагуля, А. Жыцця ўладаром стань на планеце / А.Рагуля // Імгненні /А.Рагуля.-Мн., 1990.-С.75-89.
30. Садоўская, Л. Аб жыцці, аб людзях, аб сабе / Л.Садоўская // Бiблiятэка прапануе. - 2012. - №3. - C.6-8.
31. Садоўская, Л. Каб кожны Панчанку пачуў / Л.Садоўская // Бiблiятэка прапануе. - 2012. - №2. - C.2-5.
32. Мiшчанчук, М. "Людзей ратуе толькі чалавецнасць..." М.Мішчанчук // Полымя. - 2009. - №12. - C.127-135.
33. Стасюк, Т. Экалагічная тэма ў паэзіі Пімена Панчанкі /Т.Стасюк // Беларуская мова i лiтаратура. - 2009. - №12. - C.20-21.
34. Алейнiк, Л "Пакуль сонца не згасне, пакуль свецяцца зоры..." Л.Алейнік // Полымя. - 2007. - №8. - C.172-176.
35. Галубовiч, Л. "Пры святле маланак" / Л.Галубовіч // Лiтаратура i мастацтва. - 2007. - №34. - 24 жніўня. - C.15.
36. Скiбарка, Г. Памяці Пімена Панчанкі, народнага паэта Беларусі (1917-1995) Г.Скібарка // Бiблiятэка прапануе. - 2007. - №3. - C.13-14.
37. Ляшук, В. Вывучэнне творчасці Пімена Панчанкі /В.Ляшук // Роднае слова. - 2007. - №1. - C.46-53.
38. Куляшова, В. Адчуць сябе плыўцом... : сустрэчы з Піменам Панчанка / В.Куляшова // Роднае слова. - 2005. - №1. - С.89-90.
39. Дарняк, Ю. "Не дай нам божа стаць ілжывымі...":матывы паэзіі Пімена Панчанкі / Ю.Дарняк // Роднае слова. - 2003. - №12. - с.18-20.
40. Гарэлік, Л. Кантрасты і парадоксы жыцця: духоўныя арыенціры ў паэзіі Пімена Панчанкі / Л.Грэлік // Роднае слова.-2002.-№7.-С.22-26.
41. Бельскі, А. “Каб... навек засталіся людзьмі: творчасць Пімена Панчанкі / А. Бельскі // Роднае слова.- 2000.-№10.-С.44-48.
42. Бураўкін, Г. З жаўранкам у душы: лірычныя ўспаміны [пра Пімена Панчанку] / Генадзь Бураўкін // Роднае слова.-1997.-№8.-С.177-185.
43. Шавыркін, М. Тапаліны звон: [пра супрацоўніцтва кампазітара В.Іванова з паэтам П.Панчанкам] / М.авыркін // Роднае слова.-1997.-№8.-С.112-117.

Автор: Admin 4.9.2012, 13:41

”Я сэрцам пісаў сваю кожную песню”
17 верасня спаўняецца 100 год з дня нараджэння Максіма Танка, народнага паэта Беларусі, грамадскага дзеяча, акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі

Я не прашу сабе спагады,
Ні ўзнагароды і ні ўлады.
Дай толькі ты маёй краіне
Мір і спакой пад небам сінім,
На бацькоўскай страсе – буслянку,
Шыпшынавы куст – каля ганку,
Калоссе шчодрае – на ніве,
Напеваў родных пералівы,
А ў засені дубровы недзе,
Дзе спяць мае бацькі, суседзі, -
Хоць непрыкметную мясціну
Свайму тулягу, адпачынак.
За што, гатоў я свой аўтограф
Паставіць пад любы цырограф.

Яго паэзія – не толькі наша гісторыя. Яна актыўна прысутнічае і будзе прысутнічаць у нацыянальным літаратурным працэсе. ”І кожнае наступнае пакаленне будзе знаходзіць, будзе браць з Яе нешта новае, адкрываць сваю старонку любові да Яе. Гэта ўжо як дотык вечнасці…”/Р.Баравікова/.
Сын Яна і Дамінікі з Хвалькоў Яўгеній Скурко – такое сапраўднае прозвішча Максіма Танка – нарадзіўся 17 верасня 1912 года ў вёсцы Пількаўшчына, на Мядзельшчыне, - у цудоўным азёрным Нарачанскім краі.
Першая сусветная вайна прымусіла пакінуць ”родны кут”. Калі фронт прыйшоў на Мядзельшчыну маці падалася ў бежанства. У Маскве ”служыла прыбіральшчыцай у сям’і нейкага палкоўніка, пазней – у ”папа”, а затым пайшла працаваць на ваенны завод. Тут працаваў і бацька паэта, якога перавялі ў Маскву як ”майстравога”.
Жыць прыйшлося недзе ”у Ціхвінскім завулку, у нейкім падвале, з вакна якога, - гаворыць Максім Танк, - я мог бачыць толькі ногі прахожых. Помню, аднойчы разбудзіў мяне грукат грузавікоў. Я выбег на вуліцу і ўпершыню пачуў слова: ”рэвалюцыя”.
У школу хлапчука аддалі на год раней тэрміну, каб ён ”не перашкаджаў суседзям і дома”. Тут будучы паэт пазнаёміўся з творамі выдатных рускіх пісьменнікаў. ”Першая кніга, якая зрабіла на мяне незабыўнае уражанне, - прыгадвае ён, - была кніга М. Гогаля ”Вечары на хутары ля Дзіканькі” і яго аповесць ”Тарас Бульба”. Потым - Пушкін, Лермантаў, Някрасаў.
На радзіму бацькі паэта вярнуліся ў 1922 годзе, калі Беларусь ужо была падзелена на Усходнюю і Заходнюю. Першую зіму хлопец сядзеў дома, вучыў польскую грамату, каб потым паступіць у школу.
Скончыўшы польскую пачатковую школу, Яўгеній Скурко з 1926 года працягваў вучобу ў рускай гімназіі у Вілейцы, затым - у Радашковіцкай беларускай гімназіі. З апошняй яго выключылі за ўдзел у школьнай забастоўцы, накіраванай супраць ліквідацыі беларускіх школ польскім урадам.
Адказваючы на пытанне, чаму выбраў такі незвычайны псеўданім, паэт месцамі не без жартоўнай усмешкі гаварыў: ”Ну, Максім – гэта ад Горкага, пад уплывам якога мы ўсе тады знаходзіліся. А Танк… Як многім пачынаючым паэтам, мне здавалася, што літаратурны поспех залежыць і ад гучнага псеўданіма. Свет ”раслінных” псеўданімаў быў ужо, што называецца, разабраны: Колас, Чарот, Пушча, Васілёк… Мне нічога не заставалася, як пашукаць што-небудзь ”жалезнае”, вось я і спыніўся на Танку”.
Найбольш раннія з вядомых нам твораў Макіма Танка адносяцца да 1931-1933 гадоў. У 1936 годзе выйшла у літаратурны свет першая кніга Максіма Танка пад назвай ”На этапах”. Яе шчырым, захопленым словам вітаў выдатны знаўца, збіральнік і ахоўнік роднай песні Рыгор Раманавіч Шырма: ”… гэтая маладая паэзія такая блізкая і зразумелая нам … ад яе вее свежым пахам чорных скібаў паднятай зямлі, сталёвымі адгалоскамі звонкай касы, свежым подыхам ветру з Нарачы, які спрадвеку ”палошчыць кашулю-дзяругу” нашай этапнай Беларусі”.
Вялікая Айчынная вайна застала пісьменніка ў Беластоку. Апошнім цягніком яму з сям’ёй удалося выехаць на Усход, у Саратаўскую вобласць. Адсюль паэт пайшоў на працу ў франтавую газету ”За Савецкую Беларусь”, якая прызначалася для беларускага насельніцтва і закідвалася ў нямецкі тыл на самалётах. У зборніках ”Вастрыце зброю” і ”Праз вогненны небасхіл” галоўнае месца займаюць ваенныя матывы, вобразы паланёнай роднай зямлі і Беларусі-змагаркі.
/
Клубамі чорнымі дым віўся,
Угрызаўся ў вочы і ў раллю.
Мы адступалі, падпаліўшы
Свае сядзібы і зямлю.
Каб там, дзе завітае вораг
Або праскача яго конь,-
Бурлілі рэкі і азёры
І помсты палымнеў агонь.
Каб на шляхах, палях, ў акопах
Пакою вораг не зазнаў,
Каб жвір сыры, гарачы попел
Яго магілы засыпаў.
Настане дзень, баёў апошніх!
Мы адступілі, каб было
Дзе легчы ворагу на пожнях,
Парослых сіняй гавылой.
А мы шляхі вярнуцца знойдзем,
Як вырай іх знаходзіць век,
Па сонцу, што над намі ўзойдзе,
Па звону беларускіх рэк.

У першае пасляваеннае дзесяцігоддзе пабачылі свет зборнікі Максіма Танка ”Каб ведалі”, ”На камні, жалезе і золаце”, ”У дарозе”. Трэба адзначыць, што ў пасляваенныя гады і наступныя дзесяцігоддзі паэт аддаў даніну камуністычнай ідэалогіі, ідэйна-палітычнай тэматыцы. Пад яго пяром, на жаль, часам нараджаліся вершы-аднадзёнкі на патрэбу дня.
Тэматычна-вобразны дыяпазон паэзіі Максіма Танка надзвычай шматгранны. Яго хвалюе ўсё, што звязана з лёсам чалавека, роднай зямлі, мінулым нашага народа, балючымі праблемамі грамадства і чалавецтва. Пра што б ні пісаў Максім Танк, ён застаецца паэтам філасофскага погляду на свет...
Зямля трымаецца на трох сланах,
Сланы – на велізарнай чарапасе,
Чарапаха – на голубе,
Голуб – на хлебным коласе,
Колас – на калысцы,
А калыска – на песні матчынай…
І пакуль песня будзе гучаць,
Калыска будзе калыхацца,
Зерне прарастаць,
Голуб – віць гняздо пад страхой,
Чарапаха – ісці Млечным Шляхам,
Сланы пераступаць з нагі на нагу, -
Зямля будзе век
Зелянець, зелянець, зелянець…
Калі закончыў Бог
Сваю работу
Збіраўся ўжо на адпачынак,
Да яго прыйшоў Адам са скаргай,
Што сонца зусім не грэе,
Вада - не ўталяе смагі,
Хлеб - горкі,
Птушкі - безгалосыя ,
Травы - чэрствыя,
Кветкі – недухмяныя,
Дні – сумныя,
Ночы – бяссонныя.
І Бог
Стварыў жанчыну.
І толькі дзякуючы ёй
Стала можна жыць
На зямлі.

Асаблівае месца ў лірыцы Максіма Танка займае тэма кахання. Вершы пра каханне, напісаныя цягам усяго жыцця, сталі каштоўным набыткам беларускай паэзіі.
Нашто ты косы заплятаеш,
У танцы кружыш агнявым,
Нашто каралі прымяраеш
Перад люстэркам нежывым?
Яно маўчыць, яно не можа
І сотай долі перадаць,
Як выгляаеш ты прыгожа,
Як вочы зорамі гараць.
Ты лепш пакліч мяне, красуня,
Хоць на хвіліну да сябе,
І мне не будзе гэтак сумна,
І я дапамагу табе
Прымерыць стужкі, завушнічкі,
І плечы хусткай ахінуць,
І лакавыя чаравічкі
Перад ”Лявоніхай” абуць.
Ты ўсё мне дараваць не можаш,
Што, першы раз як памагаў,
Караляў шнур неасцярожна
Рукой няўмелаю парваў.

Паэт дакладна перадае душэўна-псіхалагічны стан закаханых, нярэдка піша пра іх паводзіны з цёплым гумарам:
Ты не ўгаворвай лепш мяне!
Няма сягоння часу мне
Глядзець, як лёд рака ўзрывае,
А то вось раззлуюся я.
Яшчэ не жонка я твая,-
Шмат вёсен у запасе маю!
Ды невядома, што і як
Лепш апрануць у гэткі вечар.
А мне не трэба твой пінжак,
Сабе яго накінь на плечы!
А гразь якая! І няма
Дзе абысці разоры, лужы.
Пусці! Я перайду сама,
Не клапаціся, мілы дружа!
І не нясі, і не мілуй,
А то з дарогі лёгка збіцца.
І асцярожна! Не цалуй!..
Ну, як з табою не сварыцца!

Максім Танк пражыў вялікае жыццё, прымусіўшы за дзесяцігоддзі сумленнай і плённай працы паважаць сябе і старых і маладых, і левых і правых. Яго нельга не паважаць, ім не магчыма не захапляцца. Чалавечы і творчы дар яго ад Бога, ён усеабдымны, чысты і светлы, дасканалы.
Калі ў хлебе
Больш сілы, як хлеба,
Калі ў віне
Больш хмелю, як віна,
Калі ў агні
Больш цяпла, як агню,
А ў застоллі
Больш сяброў, як застолля, -
Пара пачынаць песню.
Калі ў хлебе
Больш хлеба, як сілы,
Калі ў віне
Больш віна, як хмелю,
Калі ў агні
Больш агню, як цяпла,
А ў застоллі
Больш застолля, як сяброў,-
Пара канчаць песню.

Автор: Admin 10.10.2012, 8:15

”З глыбінь мастацкага слова....”

7 кастрычніка спаўняецца 80 год з дня нараджэння Івана Пташнікава, беларускага пісьменніка.


Нарадзіўся 7 кастрычніка 1032 года ў в. Задроздзе Плешчаніцкага р-на (цяпер у Лагойскім р-не) у сялянскай сям'і. Да вайны скончыў 3 класы Задроздзенскай пачатковай школы. Пасля вайны — Крайскую сямігодку (1948), Плешчаніцкую беларускую сярэднюю школу (1951). Працаваў у рэдакцыі плешчаніцкай раённай газеты «Ленінец», настаўнікам Лонваўскай пачатковай школы. Скончыў аддзяленне журналістыкі філалагічнага факультэта БДУ (1957). Рэдактар мастацкай літаратуры ў Дзяржаўным выдавецтве БССР (1957—1958), рэдактар аддзела прозы часопіса «Маладосць» (1958—1962), з 1962 — рэдактар аддзела прозы часопіса «Полымя». Член СП БССР (з 1959).

Дэбютаваў з вершам «На полі родным» у 1952. Першы празаічны твор — аповесць «Чачык» апублікаваў у 1957 (часопіс «Полымя»).
Аўтар зборнікаў аповесцей і апавяданняў «Зерне падае не на камень» (1959) і «Сцяпан Жыхар са Сцешыц» (1966), аповесцей «Лонва» (1965, 1982), «Тартак» (1968, паводле сцэнарыя аўтара пастаўлены ў 1973 г. аднайменны тэлефільм), «Найдорф» (1976), раманаў «Чакай у далёкіх Грынях» (1962), «Мсціжы» (1972), «Алімпіяда» (1985, пастаўлены аднайменны тэлеспектакль, 1989). У 1980 выйшлі Выбраныя творы ў 2 тамах, у 1990—1992 - Збор твораў у 4 тамах. Многія творы пісьменніка перакладзены на замежныя мовы. Па аповесці «Тартак» на беларускім тэлебачанні ў 1974 пастаўлены аднайменны тэлефільм (сцэнарый аўтара), а ў 1989 па раману «Алімпіяда» — аднайменны тэлеспектакль.

Творчая прыхільнасць Івана Пташнікава-празаіка — вясковая тэматыка, веданне паўсядзённага побыту, звычаяў, псіхалогіі вяскоўцаў, здольнасць аўтара грунтоўна і ўсебакова паказаць дыялектыку характараў, праўду рэальных абставін.
У яго апавяданнях («Алёшка», «Алені», «Бежанка»), аповесці «Лонва» упершыню пачала праяўляцца асаблівая ўвага да ўнутранага стану чалавека, загучаў матыў вайны ў лёсах людзей. Тэма вайны займае ў творчасці пісьменніка значнае месца. Трагедыі спаленых разам з людзьмі вёсак, такіх, як Дальва (аповесць «Тартак», 1968), барацьба партызан і жыхароў акупіраванай Беларусі супраць акупантаў (аповесць «Найдорф», 1976), антываенны пафас многіх апавяданняў сведчаць пра тое, што вайна ў І. Пташнікава свая, перажытая ў дзяцінстве. Яна пакінула ў душы пісьменніка балючы незагоены след.

Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны» і медалём. Заслужаны работнік культуры Беларускай ССР (1984). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа (1978) за аповесць «Найдорф».

Літаратура:
1. Андраюк, С. Чалавек на зямлі: нарыс творчасці Івана Пташнікава / С. Андраюк // А жыццё – вышэй за ўсё/ Серафім Андраюк.- Мн., 1992.- С.267-489.
2. Андраюк, С. Чалавек абжывае зямлю: [творчасць І.Пташнікава] /С.Андраюк // Вывяраючы жыццём / Серафім Андраюк.-Мн., 1976.-С.66-107.
3. Андраюк, С. Чалавек абжывае зямлю: [творчасць І.Пташнікава] /С.Андраюк // Пісьменнікі. Кнігі / Серафім Андраюк.-Мн., 1997.-С.154-177.
4. Бярозкін, Р. Выпрабаванне на еднасць з зямлёй: [творчасць І.Пташнікава] / Р.Бярокін // Паэзія – маё жыццё /Рыгор Бярозкін.-Мн., 1989.-С.389-397.
5. Иващенко, В.. Большой мир Мстижей: [роман И.Пташникова] / В. Иващенко // Круги надежды и добра / В. Иващенко.-Мн., 1983.-С.4-32.
6. Марціновіч, А. З Мсціжаў бачны свет: [творчасць І.Пташнікава] / А.Марціновіч // Шляхам праўды / А.Марціновіч.- Мн., 1994.-С.229-251.
7. Мішчанчук, М. Чалавек і прырода: [творчасць І.Пташнікава]/ М,Мішчанчук // Беларуская літаратура на сучасным этапе / Мікола Мішчанчук.-Мн., 1983.-С.42-55.
8. Нуждзіна, Т. Дарога ў сталасць: [творчасць І.Пташнікава] / Т.Нуждзіна // На высокай хвалі.-Мн., 1980.-С.105-135.
9. Шамякіна, Т. Пафас жыццесцвярджэння: [творчасць І.Пташнікава] / Т.Шамякіна // На лініі перасячэння / Т.Шамякіна.- Мн., 1981.-С.33-92.
10. Шупенька, Г. Голасам народа: [творчасць І.Пташнікава] /Г. Шупенька // Галоўнае - талент /Генадзь Шупенька.-Мн., 1987.-С.64-79.
11. Шупенька, Г. Голасам народа: [творчасць І.Пташнікава] /Г. Шупенька // Прага мастацкасці /Генадзь Шупенька.-Мн., 1996.-С.146-158.
12. Андраюк, С. Его судьба и время: [творчество И.Пташникова] С.Андраюк // Неман. - 2009. - №4. - C.162- 173.
13. Бельскi, А. Сучасная беларуская проза: [у т.л. творчасць І.Пташнікава] | А.Бельскі // Беларуская мова i
лiтаратура. - 2009. - №4. - C.20-27
14. Жардзецкая, А. Экалагічныя праблемы ў сучаснай беларускай прозе: [на прыкладзе твораў І.Пташнікава,
В.Казько і В. Карамазава] / А.Жардзецкая // Роднае слова. - 2008. - №12. - C.28-31
15. Дубоўскi, М. Прастора і шырыня думкі: [творчасць І.Пташнікава] / М.Дубоўскі // Лiтаратура i мастацтва. -
2008. - №18. - 2 мая. - C.12.
16. Андраюк, С. Біяграфія ў трагічным гістарычным кантэксце: [творчасць І.Пташнікава] / С.Андраюк //
Полымя. - 2007. - №10. - C.142-154.
17. Прохар, М. Черный круг Чернобыля: [в белорусской литературе, в т.ч. ”Львы” И.Пташникова] / М.Прохар //
Неман. - 2007. - №11. - C.164-168.
18. Карпава, Л. Канцэпцыя асобы і часу ў ваеннай прозе Івана Пташнікава: [аповесці ”Тартак” і ”Найдорф”] /
Л.Карпава // Роднае слова. - 2007. - №10. - C.4-6.
19. Дудзiнская, Д. Жывая стыхія творчасці / Д.Дудзінская: [творчасць І.Пташнікава] / Д.Дудзінская // Лiтаратура
i мастацтва. - 2007. - №41. - C.13.
20. Прохар, М. Экалогія прыроды і экалогія душы: Чарнобыль у творчасці Віктара Казько, Івана Пташнікава і
Віктара Карамазава / М. Прохар // Полымя. - 2007. - №4. - C.194-216.
21. Прохар, М. З глыбінь мастацкага слова: [асаблівасці паэтыкі Івана Пташнікава] / М.Прохар // Полымя. -
2006. - №1. - C.223-230.
22. Прохар, М. Мастацтва пейзажу ў творах Івана Пташнікава / М. Прохар // Роднае слова. - 2004. - №4. -
С.22-24.
23. Воюш, І. Зварот да гераіні (воблакі васьмідзесятых): Жаночыя вобразы ў творах Васіля Быкава і Івана
Пташнікава / І. Воюш // Роднае слова.-2002.-№10.-С.10-11.
24. Грамадчанка, Т. След мудрай чалавечнасці: Вялікая эпічная форма ў творчасці Івана Пташнікава / Т.
Грамадчанка // Роднае слова.- 2002.- №10.- С.4-9.
25. Грамадчанка, Т. З любові выспелае слова: Штрыхі да партрэта Івана Пташнікава /Т. Грамадчанка // Роднае
слова.-2002.-№9.-С.15-18.

Автор: Admin 6.11.2012, 14:38

”Я – акіяну жытняга Колас”

3 лістапада спаўняецца 130 гадоў з дня нараджэння

народнага паэта Беларусі Якуба Коласа



Ад роднае зямлі, ад гоману бароў,
Ад казак вечароў,
Ад песень дудароў,
Ад светлых воблікаў закінутых дзяцей,
Ад шолаху начэй,
Ад тысячы ніцей,
3 якіх аснована і выткана жыццё
I злучана быццё і небыццё,—
Збіраўся скарб, струменіўся няспынна,
Вясёлкавым ірдзеннем мне спяваў,
I выхаду шукаў
Адбітак родных з’яў
У словах-вобразах, у песнях вольнаплынных.
I гэты скарб, пазычаны, адбіты,
У сэрцы перажыты
I росамі абмыты
Дзянніц маіх, дзянніц маіх мінулых,
Для вас, душою чулых,
Як доўг, як дар,
Дае пясняр. Сымон-музыка

Сябра і паплечнік Янкі Купалы – Якуб Колас – паэт, празаік, драматург, крытык, дзіцячы пісьменнік, вучоны, публіцыст – няма, здаецца, у беларускай літаратуры такога жанру, дзе не заззяла б якая-небудзь грань яго шчодрага таленту. Ён больш эпічны, больш зямны, чым Купала. Ён выдатны майстар апавядання, аўтар празрыстых па мове і стылю аповесцей. Якуб Колас заклаў асновы беларускага рамана. Кнігі Якуба Коласа – удумлівы летапіс настрояў і імкненняў людзей, гістарычных падзей.
Жыццё ж так казачна-імкліва,
Паспець за ім так цяжка мне,
Каб на шырокім палатне
Нарысаваць яго завівы,
Адбіць і хвалі пералівы
На самай страшнай вышыне.

Жыццё Якуба Коласа – гэта адна з найцікавейшых старонак у жыцці ўсяго народа, бо лёс песняра неад’емная частка лёсу роднай зямлі.
"Нарадзіўся я ў 1882 годзе 22 кастрычніка (старога стылю) ва ўрочышчы Акінчыцы. Бацькі мае былі малазямельныя сяляне. У Акінчыцах бацька служыў лесніком у князя Радзівіла. Часта прыходзілася бацьку перабірацца з месца на месца – такая была панская воля ляснічага", - пісаў Якуб Колас у Аўтабіяграфіі.
Многія мясціны на Стаўбцоўшчыне служаць добрым правадніком да біяграфіі Якуба Коласа і яго твораў. З даўніх часоў гэты край славіўся маляўнічымі краявідамі, квяцістымі духмянымі лугамі.
Чулая душа хлапчука прагна ўбірала жывыя галасы зямлі, пераплаўляючы шолахі і гукі ў радкі першых вучнёўскіх вершаў.
Свой першы верш ”Вясна” Кастусь Міцкевіч напісаў калі яму было 12 гадоў. "Бацька паслухаў мяне ўважліва, - успамінаў Якуб Колас, - потым запытаў, ці праўда, што напісаў я, і даў рубель гасцінцу…"
Альбуць – гэта не толькі свет дзяцінства і юнацтва. Гэта і творчая калыска паэта. Альбуцкія ўражанні мы знаходзім найперш у паэме "Новая зямля" – шэдэўры Коласавай творчасці. З трыццаці раздзелаў паэмы 24 напоўнены, насычаны альбуцкай сядзібай, яе наваколлем, людзьмі, падзеямі.
Жыццёвыя шляхі-дарогі, сцежкі-пуцявіны прывялі будучага народнага паэта ў Нясвіжскую настаўніцкую семінарыю. А пасля яе заканчэння мужным змаганне была педагагічная праца ў глухіх палескіх школах, барацьба за навучанне на роднай мове. Пераадольваючы цяжкасці, ён кідаў зярняты народнай праўды ў чулыя душы сялянскіх дзяцей, абуджаў у іх чалавечую годнасць, прадказваў ім вялікую будучыню.
Паэзія Коласа з першых радкоў ішла ад народнага жыцця, ад родных былінак у полі, ад хуткаплыннага Нёмана, ад нізкіх сялянскіх хат, ад нястачы: гора сялянскага. Таму ў радках яго вершаў шапталіся былінкі, грозна ракатаў Нёман. Лес радаваў, цешыў паэта і ў маленстве, і ў сталыя гады…

О, край родны, край прыгожы!
Мілы кут маіх дзядоў!
Што мілей ў свеце божым
Гэтых светлых берагоў,
Дзе бруяцца срэбрам рэчкі,
Дзе бары-лясы гудуць,
Дзе мядамі пахнуць грэчкі,
Нівы гутаркі вядуць…

Ва ўрочышчы Смольня ў пачатку жніўня 1912 года адбылася першая сустрэча Якуба Коласа і Янкі Купалы. Гэта быў пачатак іх вялікага творчага і чалавечага сяброўства.
Нягледзячы на рознае сацыяльнае паходжанне і веравызнанне, іх галасы зліліся ў адну песню-гімн свайму народу, узвышаліся над рэчаіснасцю, як промні святла, прабіваючыся праз цемру і нягоды.
Яны разам адпачывалі, гулялі ў шахматы, радаваліся і хваляваліся. Скарыстоўвалі любую магчымасць, каб падзяліцца ўражаннямі ад перажытага, ад прачытаных твораў, каб дапамагчы добрай парадай. Яны нават прысвячалі адзін аднаму вершы.
У лірычнай спадчыне Якуба Коласа значнае месца займае тэма кахання, хоць твораў на гэтую тэму аўтар напісаў не вельмі багата. Але перш чым перайсці да іх, трэба паказаць, як сам Якуб Колас ацэньваў сваю любоўную лірыку - у прыватнасці вершы пра каханне.
«У 1912 годзе я пазнаёміўся з маладою настаўніцай Пінскай чыгуначнай школы. Прозвішча яе было Каменская. Так у маё жыццё ўвайшла Марыя Дзмітраўна. Добра было б зірнуць на ўсё, што пісаў у той час ёй і пра яе. Я саромеўся тых вершаў. Завёў нават на іх запісную кніжку і навідавоку не пакідаў, насіў у пільчаку. У друк, вядома, нічога не падаваў, няёмка адбіраць месца ў газеце і час у людзей на сваё, што толькі мне належала. Я дзівіўся, не дабіраў ладу, як гэта можна адважыцца друкаваць вершы пра каханне? Калі ты яго выдумляеш, дык не варта публікаваць няпраўду. А калі пішаш аб тым, што ёсць ці было, - як тады, вывернуўшы наверх усё вядомае аднаму табе і твайму дарагому чалавеку, паглядзець яму ў вочы? Табе давераны сакрэт, ты ўвайшоў як быццам з кімсьці ў змову і раптам распляскаў патайнае ды яшчэ і падпісаўся. Адным словам, нават Марусі трапілі на вока мае вершы значна пазней, калі мы ўжо жылі разам”.

Ці помніш ты, Ганна,
Шчаслівы мамэнт,
Як граў раз на дудцы
Нябожчык Вінцэнт?
А Нёман спакойна,
Спакойна дрыжаў,
I месячык ясны
На нас пазіраў.
На жэрдзе мы селі
У мроку маўчком,
I я прытуліўся
К табе плечуком.
Язык мне адняўся,
Я сліну глытаў,
А потым нясмела
Цябе запытаў:
Скажы мне, Ганулька,
Ці любіш мяне?
— Люблю,— ты сказала,
— Аж сэрца мне схне!
I лапці з-за спіны
Мае ты зняла,
Анучы у Нёман
Ты мыць панясла.
Каханне. 1907

Помню, помню тую ночку!
Не забуду я той час.
Пеў салоўка у садочку,
Зор цягнуўся ў небе пас.
Выплыў месяц круглы, поўны,
Падрумянены, як блін.
Церушыўся мрок бязмоўны,
I п'яніў мяне язмін.
I прыйшла ты нечакана,
Сама, строгая, прыйшла!
I са мною аж да рана
Тую ночку правяла.
Загадала першым дзелам
«Рукі ўгору» мне падняць
Ды кішэні аглядзела,
Нават кіцель мусіў зняць.
Распарола мой сяннік ты,
Развярнула мой бярлог,
I лісты мае ад Вікты
Паляцелі за парог.
Праз увесь час з твайго твару
Не знікала строгасць, злосць,
I, сказаўшы мне слоў пару,
Запытала: «Пашпарт ёсць?»
Ты набрала маіх кніжак
Два партфелі і прыпол.
А каб быць знаёмай бліжай,
Напісала пратакол.
Першае спатканне. 1909

Я пайду да яе, да каханай маёй,
Каб ізноў яе голас пачуць.
Няхай думкі мае пабягуць чарадой,
Як чародкамі хмаркі плывуць.
I я волю ім дам, дзе ім люба ляцець,
Як ляталі, бывала, даўней.
Палячу з імі сам, буду песні там пець,
Каб адчуць сваё шчасце паўней.
Не скажу толькі я, што мне люба яна
I як добра мне з ёю пабыць,
Бо каханка мая, мая радасць—сасна,
Што пры лесе, як панна, стаіць.
Маёй каханцы. 1922

У гады Вялікай Айчыннай вайны Якуб Колас быў адарваны ад Беларусі. Ён жыў і працаваў у Ташкенце. Але горача і прызыўна гучала яго слова:
Паўстань, народ, злучы ўсе сілы
Супроць тэўтонскае арды…
А, калі паэт пісаў пра родную Беларусь, акупіраваную ворагам, то голас змагара змяняўся на шчымліва балючы. Яму так хацелася абараніць, абняць, сцішыць боль роднай зямлі:
… О, каб меў такія рукі
Зямля, абняў бы я цябе,
Каб сцішыць гора тваё, мукі
І сілу даць у барацьбе…
Вайна адабрала ў Якуба Коласа сына Юрку, які загінуў на фронце. Па сутнасці, яна адабрала і адзіную жанчыну, якая ўсё жыццё была ягонай зоркай, натхненнем, спадзяваннем і шчасцем, жонку Марыю Дзмітрыеўну. Яна балюча перажывала страту сына, цяжка захварэла і амаль праз два тыдні пасля заканчэння вайны памерла.
Але для народнага паэта яна засталася самай дарагой, любімай і незабыўнай. Дзе б ні быў пясняр, яна заўсёды была ў яго памяці.
Ты без мяне, а я далёка.
Над стэпам звіс нябёсаў тын,
А снег стэповы слепіць вока,
І сумна мне, бо я адзін.
За час наш доўгі я нямала
Быў у разлуцы і журбе.
Рука мая не ўсё спісала
З таго, што думаў аб табе.
Я знаю – шмат ты мела гора
І горыч дум піла да дна.
І шмат было тваіх дакораў,
Хоць ты ў душы маёй адна.
- Даруй жа мне! – скажу я толькі,
Схіліўшы нізка галаву.-
Забудзь пакуты, гора, болькі –
Табой я жыў, табой жыву.
І блізка ты, і ты далёка.
Над стэпам звіс нябёсаў тын.
Змярцвелы стэп не цешыць вока,
І сумна мне, бо я адзін.

У пасляваенны час Колас заняты плённай творчай працай, выконвае абавязкі віцэ-прэзідэнта Акадэміі навук БССР, шмат увагі ўдзяляе дзецям, моладзі, маладым літаратарам.
Многія беларускія паэты лічылі і лічаць сябе вучнямі Янкі Купалы і Якуба Коласа, выказваюць удзячнасць за песні, што натхнілі іх, за дапамогу.

Мы выляталі з-пад твайго крыла,
Як птушаняты, у палёт свой першы.
І праз гады нас вабіла, вяла
Пявучая і поўная святла
Паэзія і праўда тваіх вершаў.
Няхай нам тых не дасягнуць высот,
Дзе ты лунаў, нібы арол свабодны,
Ты навучыў нас, як любіць народ,
Як з ім ісці плячо ў плячо ўпярод
І як адданым быць краіне роднай! Э. Валасевіч ”Якубу Коласу”

Памёр Якуб Колас 13 жніўня 1956 г. Было жніво… Смерць зрэзала гэты найдаражэйшы Колас роднае зямлі.

Ён з імем нівы нашай паўстае –
Нястомны сейбіт, ад каго пачуты,
І боль, і гнеў, і радасці яе
На свеце ўсюды.
Яго заўжды край родны будзе сніць –
У подзвігу яго натхнёнай музы
Ёсць вера наша горда гаворыць:
- Мы - беларусы!... А. Русецкі

Імкліва бягуць гады. Але колькі б часу ні прайшло, заўсёды будуць жыць у памяці людзей Купала і Колас – выдатныя народныя паэты, без якіх немагчыма ўявіць сабе беларускую літаратуру. Праз іх творы беларускі народ расказаў свету пра сваё жыццё, звычаі, гісторыю, прыроднае багацце, раскрыў свой светапогляд і норавы, прад’явіў неабвержанае мастацка-паэтычнае сведчанне аб сваім існаванні на зямлі.
Янка Купала і Якуб Колас вечна будуць жыць у сэрцы нарадзіўшага іх народа. Жыве і будзе жыць сонечная песня Купалы і Коласа.

Автор: Admin 5.12.2012, 7:41

"Слова кліча - сэнс адгукаецца..."

5 снежня спаўняецца 65 год з дня нараджэння Алеся Разанава,
беларускага пісьменніка і перакладчыка.


Алесь Сцяпанавіч Разанаў нарадзіўся 5 снежня 1947 года ў вёсцы Сялец Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці ў сям'і служачых. Бацька — Сцяпан Раазанаў паходзіць з Тамбоўскай вобласці, прыехаў з геадэзічнай экспедыцыяй да вайны ў Беларусь, дзе і застаўся.
У 1966 годзе Алесь Разанаў паступіў на філалагічны факультэт БДУ. Паралельна з вучобай працаваў ліцейшчыкам на Мінскім заводзе ацяпляльнага абсталявання. Пасля выключэння з БДУ працягнуў вучобу на філалагічным факультэце Брэсцкага педагагічнага інстытута, які закончыў у 1970 годзе.
Працаваў выкладчыкам беларускай мовы і літаратуры ў вёсцы Кругель Камянецкага раёна, з 1972 года ў Мінску — літсупрацоўнікам газеты «Літаратура і мастацтва» часопіса “Родная прырода”, з 1974 года — рэдактарам у выдавецтве «Мастацкая літаратура», з 1994 года - у часопісе «Крыніца».
Пачаў друкавацца ў 1961 годзе. Выдаў зборнікі паэзіі:
«Адраджэньне» (1970) (першапачатковая назва — «Адрачэньне»)
«Назаўжды» (1974)
«Каардынаты быцьця» (1976)
«Шлях — 360» (1981)
«Вастрыё стралы» (1988)
«У горадзе валадарыць Рагвалод» (1992)
«Паляванне ў райскай даліне» (1994)
«Гліна. Камень. Жалеза» (2000)
«Wortdichte» (2003) (па-нямецку)
«Кніга ўзнаўленняў» (2005)
«Лясная дарога: версэты» (2005)
«Каб мелі шчасце ўваскрасаць і лётаць: паэмы» (2006)
«Дождж: возера ў акупунктуры: пункціры» (2007)
«Пчала пачала паломнічаць: вершаказы» (2009)
«Сума немагчымасцяў: зномы» (2009)
«Воплескі даланёю адною: пункціры» (2010)
«З апокрыфа ў канон: гутаркі, выступленні, нататкі» (2010)
«З: Вяліміра Хлебнікава» (2011)
«І потым нанава пачаць: квантэмы, злёсы, вершы» (2011)
Творы Алеся Разанава перакладзены больш чым на 20 моў, асобнымi выданнямi выйшлi кнiгi ў Грузii, Германii, Балгарыi, Польшчы.
Робіць пераклады з літоўскай, латышскай, грузінскай, балгарскай, сербскахарвацкай, чэшскай, англійскай моў. Сярод іх пераклад п’есы Ўільяма Шэкспіра «Сон у летнюю ноч» (аўт. «Сон у Іванаву ноч» у зборніку «Тры камедыі», Пераклаў на беларускую мову раман Ё. Авіжуса «Час, калі пусцеюць сядзібы», хоку Мацуа Басё. Склаў кнігу паэзіі Я. Купалы «Выйду з сэрцам, як з паходняй!..» (1982).
Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Я. Купалы (1990) за кнігу паэзіі «Вастрыё стралы».

Алесь Разанаў – паэт-філосаф і словатворца. Ён наватар у галіне вершаскладання: заснаваў і ўвёў новыя формы – квантэмы, пункціры, версэты, вершаказы, зномы. Алесь Разааў не проста гуляе са словамі, зя яго эксперыментам – пэўная філасофія і метафізічны падтэкст. Самая адметная якасць яго паэзіі – інтэлектуалізм. Мастак слова імкнецца акрэсліць “каардынаты быцця”, месца Чалавека ў Сусвеце, знайсці адказы на самыя важныя філасофскія пытанні.
З усіх дрэў дуб самы дужы, самы векавечны,
самы даўні і самы будучы – ён увасабляе
сабою трыяду часу: даўніну, цяпершчыну
і будучыню і сваім існаваннем сцвярджае:
быў, ёсць, буду.
Аб дубе бытуюць паданні, але сам ён
не дбае аб тым, каб каму-небудзь падабацца:
уся яго турбота – каб і ўлетку,
і ўзімку быць сабою самім – дубам.
Усё, што робіцца з дуба, усё, што з яго будуецца,
мае адменны характар: яно трывалае,
яно добрае – яго не паточыць шашаль
і ў ім не наробіць гёздаў цвіль.

Дуб і падобны да ўсіх іншых дрэў, і адрозніваецца
ад іх менавіта сваёй большай драўлянасцю,
дрэвавасцю: ён дрэва ў дзве кроці, у два разы, у “дубль”.
Дуб – тутэйшае дрэва ведаў: на ім сядзіць
вешчая птушка бусел, пад ім – сівы дзед:
вясковы буда. /Дуб/
Жалеза ляжыць у зямлі, у залежы, у глыжы,
калі ж яго дастаюць на паверхню зямлі,
яго ліжа агонь і хрысціць молат, вылуджваючы
і выштурхоўваючы яго са стану золаку у стан дня.
Жалеза мае мноства характараў, мноства кшталтаў:
яно і лязо, яно і лыжка, яно і плуг, яно і жазло, але які кшталт
яно мусіць займець, у які характар ужыцца, чый бок узяць –
зла ці дабра – залежыць не ад яго.
З кім жалеза варагуе, таго яно джаліць,
з кім прыязніцца, да таго мае жаль.
Джалячы, жалеза цэліцца ў жылу,
лечачы, уздзейнічае на кроў і залозы і
набліжае чалавека да адказнасці за самога сябе
і за ўсіх, і робіць чалавека заложнікам яго ж учынкаў.
Калі жалеза разважае пра сваё месца
ў жыцці, яго залоціць іржа, калі знаходзіць яго
– спаборнічае з бліскавіцай. /Жалеза/

Літаратура:
1. Ярац, В. Беларускі хлеб: [творчасць Алеся Разанава] /В.Ярац // Роднае слова. - 2012. - №4. - C.32-34.
2. Рагатоўская, Н. Тэма бацькаўшчыны ў лірыцы Алеся Разанава / Н.Рагатоўская // Беларуская мова i
лiтаратура. - 2012. - №2. - C.42-46.
3. Штейнер, И. Вольные рассуждения по поводу выхода сборника А.Рязанова "З Вяліміра Хлебнікава" И. Штейнер // Неман. - 2011. - №11. - C.203-211.
4. Мяжэвiч, В. Вывучэнне творчасці Алеся Разанава ў школе / В.Мяжэвіч // Беларуская мова i лiтаратура. - 2011. - №7. - C.28-31.
5. Штейнер, И. Криница, из которой пил святой: философская лирика Алеся Рязанова / И.Штейнер // Неман. - 2010. - №8. - C.209-221.
6. Аляшкевiч, Т. Гук і сэнс у паэтычным космасе Алеся Разанава / Т. Аляшкевіч // Роднае слова. - 2010. - №2. - C.122-129.
7. Чарнякевiч, Ц. Воін хавае меч: [творчасць Алеся Разанава] / Ц.Чарнякевіч // Лiтаратура i мастацтва. - 2010. - №4. - 29 студзеня. - C.12.
8. Поўх, I. Тэма паэта і паэзіі ў цыкле "Зномы" Алеся Разанава / І.Поўх // Роднае слова. - 2009. - №9. - C.25-28.
9. Бельскi, А. Беларуская літаратура на сучасным этапе: [у т.л. пра творчасць А.Разанава] / А.Бельскі // Беларуская мова i лiтаратура. - 2009. - №3. - C.6-19
10. Шчур, М. Некласіфікавальны класік: [паэт Алесь Разанаў] / М.Шчур // Лiтаратура i мастацтва. - 2007. - №47. - 7 снежня. - C.1,14
11. Джундова, I. Жыцьцё – вандроўніцтва: [творчасць Алеся Разанава] /І.Джундова // Дзеяслоў. - 2006. - №6(25). - C.295-299.
12. Цiхановiч, Т. "Сцежкі, якія ўва мне...": [пра творчасць Алеся Разанава]/ Т.Ціхановіч // Лiтаратура i мастацтва. - 2006. - №30. - C.6.
13. Лявонава, Е. "Слова кліча - сэнс адгукаецца...": [пра нямецкую кнігу вершасловаў Алеся Разанава] Е.Лявонава // Лiтаратура i мастацтва. - 2004. - 9 красавіка. - C.6
14. Ламека, Н. Зямлі вяртаючы нябёсы...: творчасць Алеся Разанава ў кантэксце сусветнай культуры / Н.Ламека // Роднае слова. - 2004. - №2. - С.28-31

Форум Invision Power Board (http://nulled.ws)
© Invision Power Services (http://nulled.ws)