IPB

Здравствуйте, гость ( Вход | Регистрация )

319 страниц V  « < 112 113 114 115 116 > »   
Ответить в данную темуНачать новую тему
Обзор мероприятий., Обзор мероприятий, проведенных Лидской районной библиотекой и филиалам
Admin
сообщение 4.11.2022, 14:52
Сообщение #792


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3637
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Літаратурна-музычныя зазімкі “Радкі пазнаныя з маленства...”

У канферэнц-зале Лідскай раённай бібліятэкі імя Янкі Купалы прайшлі літаратурна-музычныя зазімкі “Радкі пазнаныя з маленства...”, прысвечаныя 140-годдзю з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры, знакамітага песняра беларускага народа, народнага паэта Якуба Коласа.
Колас! Колькі ў гэтым слове чалавечага сэнсу і цяпла! Колас – гэта хлеб, гэта само жыццё. І не выпадкова наш пясняр, чыё сэрца было поўна да краёў гукамі самога жыцця, сваімі творамі ўзнёс беларускую літаратуру на сусветны ўзровень, выявіў незвычайную сілу і творчую моц беларускага слова.
Мерапрыемства было напоўнена чытаннем твораў народнага паэта Беларусі. Па-за ўвагай не засталася творчая біяграфія пісьменніка. Разам з вядучымі госці прайшліся па нялёгкіх шляхах паэта, пазнаёміліся з маляўнічымі куткамі, дзе прайшлі яго дзіцячыя і юнацкія гады, вучыліся разам з ім слухаць, “што гаворыць жытні колас і аб чым шуміць ячмень”.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 4.11.2022, 10:40
Сообщение #793


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3637
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Літаратурная замалёўка “Паэт зямлі беларускай Якуб Колас”

“Няма ў чалавека нічога прыгажэй і даражэй за радзіму. Чалавек без радзімы ‒ бедны чалавек”. Гэтыя словы Якуба Коласа сталі эпіграфам літаратурнай замалёўкі “Паэт зямлі беларускай Якуб Колас”, якая адбылася ў філіяле “Лідская гарадская дзіцячая бібліятэка” і была прымеркавана да 140-годдзя з здня нараджэння Якуба Коласа. Гасцямі мерапрыемства сталі рабяты прышкольнага лагера ДУА “СШ № 8 г. Ліды”. Дзецяй пазнаёмілі з біяграфіяй пісьменніка, расказалі аб тым, як з’явіўся псеўданім Якуб Колас, бо сапраўднае імя паэта – Канстанцін Міцкевіч. Паслухаўшы верш “Мой родны кут, як ты мне мілы”, госці адправіліся ў віртуальнае падарожжа “ Па родных мясцiнах Якуба Коласа”, пабывалі на відэаэкскурсіі ў музеі Якуба Коласа. Далей прайшло знаёмства з творчым шляхам пісьменніка. Рабяты слухалі вершы з кнігі “Другое чытанне для дзяцей беларусаў” і даведаліся, што гэта кніга стала першай коласаўскай кнігай для дзяцей. А пазнаёміўшыся з вершам “У школку”, рабяты паразважалі на тэму адносін да сям’і, працы і вучобы ў школе. Дзецям прыгадалі і пра Янку Купалу, пра якіх разам з Якубам Коласам, гавораць, што яны “два яблыкі на адной галінцы”.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 4.11.2022, 10:40
Сообщение #794


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3637
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



“СПЯШАЙЦЕСЯ З ПАЭТАМ СТРЭЦЦА…”

Да 140-годдзя з дня нараджэння Якуба Коласа ў філіяле “Лідская гарадская бібліятэка № 6 імя В. Таўлая” была праведзена літаратурная старонка “Спяшайцеся з паэтам стрэцца…”. Бібліятэкар расказала пра жыццёвы і творчы шлях народнага паэта Беларусі. Прыхільнікі творчасці народнага паэта Беларусі чыталі вершы і ўрыўкі з яго знакамітых твораў.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 4.11.2022, 10:38
Сообщение #795


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3637
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



“ДАВАЙЦЕ ЧЫТАЦЬ ЯКУБА КОЛАСА”

Шэдэўры літаратурнага свету “Давайце чытаць Якуба Коласа” – такое мерапрыемства прайшло 3 лістапада ў сценах філіяла “Лідская гарадская бібліятэка № 5”. Сустрэча была прысвечана 140-годдзю з дня нараджэння выдатнага пісьменніка, народнага паэта Беларусі. Літаратурная спадчына Коласа велізарна: дзеці знаёміліся з творчасцю паэта, чыталі вершы і ўрыўкі з апавяданняў і казак, якія пісьменнік пісаў на працягу ўсяго жыцця.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 4.11.2022, 10:37
Сообщение #796


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3637
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



“ТВОРЧАЯ СПАДЧЫНА ЯКУБА КОЛАСА”

3 лістапада ў філіяле “Лідская гарадская бібліятэка № 4” адбылася вандроўка па творах “Творчая спадчына Якуба Коласа”. Дзеці пазнаёміліся з жыццём і творчасцю выдатнага беларускага класіка Якуба Коласа, праглядзелі прэзентацыю, выразна чыталі ўрыўкі з паэмы “Новая зямля”. Увазе прысутных была прадстаўлена кніжная выстава “І сёння з намі Колас”.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 4.11.2022, 10:36
Сообщение #797


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3637
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



“МОЙ РОДНЫ КРАЙ, МОЙ ВЫРАЙ І ПРЫТУЛАК”

3 лістапала ў філіяле “Інтэграваная бібліятэка аграгарадка Дворышча” ладзіліся літаратурныя сустрэчы “Мой родны край, мой вырай і прытулак”, прымеркаваныя да 140-гадовага юбілея Якуба Коласа. Дзеці не толькі прымалі ўдзел у выразным чытанні вершаў паэта “Савось-распуснік”, “Дзед і мядзведзь”, “Юрка і кот”, але і паўдзельнічалі ў тэатралізацыі народных казак “Зайкава хатка” і “Два зайцы”.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 4.11.2022, 10:35
Сообщение #798


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3637
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Вольны час па хэштэгу #КАНИКУЛЫВБИБЛИОТЕКЕ

1 лістапада Лідскую раённую бібліятэку імя Янкі Купалы наведалі вучні прышкольных аздараўленчых лагераў “СШ № 5 г. Ліды” і “СШ № 16 г. Ліды”. Бібліятэкар расказала прысутным, з якога часу вядзецца адлік існавання бібліятэк. Раней, 5000 год таму назад у бібліятэках захоўваліся кнігі, напісаныя на папірусе (Егіпет), на світках шолку (Кітай), на гліняных таблічках (Мірэчча), на пальмавых лісцях (Індыя).
Затым вядучая расказала пра работу сучаснай бібліятэкі. Дзеці даведаліся, колькі публічных бібліятэк у горадзе, колькі ёсць структурных падраздзяленняў у Лідскай раённай бібліятэцы імя Янкі Купалы. Напрыканцы экскурсіі бібліятэкар прапанавала вучням паспрабаваць сябе ў пісьме чарнільнай ручкай.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение

319 страниц V  « < 112 113 114 115 116 > » 
Ответить в данную темуНачать новую тему
16 чел. читают эту тему (гостей: 16, скрытых пользователей: 0)
Пользователей: 0

 



Текстовая версия Сейчас: 26.4.2024, 19:52