IPB

Здравствуйте, гость ( Вход | Регистрация )

350 страниц V  < 1 2 3 4 > »   
Ответить в данную темуНачать новую тему
Обзор мероприятий., Обзор мероприятий, проведенных Лидской районной библиотекой и филиалам
Admin
сообщение 1.11.2024, 9:14
Сообщение #8


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3877
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Гістарычнае падарожжа “Хроніка жыцця горада”

У рамках праекта “Мой горад у сэрцы маім” да Сусветнага дня гарадоў у гістарычнае падарожжа “Хроніка жыцця горада” адправіліся выхаванцы прышкольнага лагера ДУА “СШ №8 г.Ліды імя В.Ф.Казакова”. Супрацоўнікі філіяла “Лідская гарадская дзіцячая бібліятэка” рабятам распавялі легенды пра горад Ліду, нагадалі аб значных гістарычных датах у жыцці города, пазнаёмілі з гістарычнымі помнікамі, расказалі пра Лідскі замак. Дзеці завочна пабывалі на старых вуліцах Ліды, паглядеўшы мультымедыйную прэзентацыю “Ліда старажытная”.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 30.10.2024, 13:07
Сообщение #9


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3877
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Публіцыстычны вернісаж “Алеся” – мудрая і маладая”

Да 100-годдзя з дня заснавання часопіса “Алеся” у філіяле “Лідская гарадская бібліятэка №6 імя В.Таўлая” быў праведзены публіцыстычны вернісаж “Алеся” –мудрая і маладая”. Бібліятэкар расказала аб адным са старэйшых часопісаў Беларусі, асноўных тэмах, якія закранаюцца на яго старонках. Часопіс “Алеся” вельмі папулярны сярод наведвальнікаў нашай бібліятэкі. Многія жанчыны чытаюць кожны новы нумар і любяць перачытваць часопіс мінулых гадоў.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 30.10.2024, 11:02
Сообщение #10


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3877
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Дзень адкрытых дзвярэй “Заву ў сваю прафесію”

У Лідскай раённай бібліятэцы імя Янкі Купалы прайшоў дзень адкрытых дзвярэй у рамках прафарыентацыі “Заву ў сваю прафесію” для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Сярэдняя школа №12 г.Ліды”. Дзеці пазнаёміліся з прафесіяй бібліятэкара. Яны даведаліся, што бібліятэкар не толькі добра арыентуецца ў кніжным свеце, але і стварае праекты, вядзе гурты ў сацыяльных сетках, піша сцэнарыі і рэкламныя тэксты, праводзіць інтэрактыўныя мерапрыемствы, рыхтуе навіны для сайта, здымае і манціруе відэаролікі і буктрэйлеры. Усе ўдзельнікі прафарыентацыйнага занятку адказвалі на пытанні віктарыны “Дом, дзе жывуць кнігі”, адгадвалі загадкі пра бібліятэку, кнігі, прафесіі. Вялікую цікавасць у прысутных выклікала гульня-трэнінг “Я – бібліятэкар”, у якой кожны мог паспрабаваць сябе ў ролі бібліятэкара. Усе атрымалі розныя заданні: дапамагчы чытачам знайсці ў слоўніках значэнне слоў, прарэкламаваць новыя часопісы, запоўніць чытацкі фармуляр і іншыя. Падчас трэнінгу юнакі і дзяўчаты ацанілі, што добра ведаць мастацкія творы – недастаткова, трэба разбірацца і ў тэхнічнай, і ў даведачнай, і ў гістарычнай літаратуры, умець карыстацца як традыцыйнымі картачнымі каталогамі і картатэкамі, так і электронным каталогам і паўнатэкставымі базамі даных розных напрамкаў. Таксама бібліятэкар для чытачоў праводзіць тэматычныя мерапрыемствы, прысвечаныя памятным датам, арганізоўвае інтэрактыўныя праграмы, творчыя сустрэчы з цікавымі людзьмі. Усе дзеці пераканаліся ў тым, што бібліятэкар – гэта ўнікальная прафесія, запатрабаваная ў сучасным міры, якая патрабуе ад чалавека рознабаковых навыкаў і творчых здольнасцяў.

Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 30.10.2024, 11:00
Сообщение #11


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3877
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Экалагічная вандроўка “Свет птушак і жывёл чакае падтрымкі ад сяброў”

У філіяле “Інтэграваная бібліятэка агр.Дворышча” прайшла экалагічная вандроўка “Свет птушак і жывёл чакае падтрымкі ад сяброў”, прымеркаваная Сусветнаму дню аховы жывёл. Хто і як гатуецца да зімы цікава было даведацца ў час мерапрыемства, у гэтым дапамагла не толькі кніжная выстава, але і прэзентацыя з загадкамі пра птушак. Свае новыя веды дзеці паказалі ў конкурсе “Самы кемлівы”, як вынік згадзіліся, што каб шмат ведаць, трэба чытаць кнігі.

Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 25.10.2024, 14:33
Сообщение #12


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3877
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Час здоровья «В гостях у Осени»

Час здоровья «В гостях у Осени» прошёл в филиале «Лидская городская детская библиотека» для участников любительское объединения «Родничок» ГУО «Детский сад 18 г.Лиды». Ребятам рассказали про месяцы осени, какими они бывает, что дают и чем радуют людей. Дети красивыми словами давали описание этой золотой поры года, поучаствовали в конкурсах «Осенний букет», «Что растёт на грядке», «Перепрыгни лужу», «Прогулка под дождём». Ребята послушали осенние стихи и посмотрели мульт-видео, как сделать дерево из осенних листьев.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 25.10.2024, 14:30
Сообщение #13


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3877
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Конкурс малюнкаў да Дня таты «Мой тата самый лепшы!”

Свята таты адносна новае для беларусаў, афіцыйна святкуецца толькі з 2022 года. Але ў філіяле “Лідская гарадская бібліятэка №2” з удзельнікамі клуба “Буслік” адбыўся конкурс малюнкаў на тэму “Мой тата самы лепшы!”. Спачатку гаворка ішла пра ролю таты ў жыцці сям’і, а роля гэта такая ж вялікая, як і роля мамы. Прысутныя абмяркоўвалі аўтарытэт таты, размаўлялі аб тым, якія яны любячыя, працавітыя, разумныя. Праводзіліся гульні “Казкі з дзяцінства”, “Хто мацней”. У конкурсе малюнкаў прынялі ўдзел большая частка класа, таму складана было выбраць лепшы малюнак, за якія дзеці затым атрымалі дыпломы.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 25.10.2024, 14:28
Сообщение #14


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3877
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Урок інфармацыйнай культуры ”Рэальныя і віртуальныя рэсурсы бібліятэкі”

У філіяле “Інтэграваная бібліятэка агр.Дворышча” адбыўся ўрок інфармацыйнай культуры “Рэальныя і віртуальныя рэсурсы бібліятэкі”. Наведвальнікі здзейснілі невялікае падарожжа па бібліятэцы, даведаліся, што абанемент азначае месца, дзе выдаюць кнігі на дом, як размешчаны кнігі, што такое чытацкі фармуляр, навошта выконваць правілы карыстання бібліятэкай. У час правядзення гульні “З кнігай сябраваць – век не сумаваць” вызначыліся аматары літаратуры, якія не толькі ведаюць прыказкі, а могуць знайсці ў фондзе адпаведную літаратуру. Наведвальнікі паказалі, як яны карыстаюцца інтэрнэтам, але ўпершыню пачулі пра электронны каталог. Ніводнага пытання не засталося без адказу.

Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение

350 страниц V  < 1 2 3 4 > » 
Ответить в данную темуНачать новую тему
14 чел. читают эту тему (гостей: 14, скрытых пользователей: 0)
Пользователей: 0

 



Текстовая версия Сейчас: 5.11.2024, 21:02