IPB

Здравствуйте, гость ( Вход | Регистрация )

Акцыя "Чытаем беларускую кнігу" 2012, Літаратурныя юбілеі
Admin
сообщение 16.1.2012, 11:06
Сообщение #1


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3637
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



”Лоцман фантастыкі”
3 студзеня спаўняецца 65 год з дня нараджэння Васіля Гігевіча, пісьменніка.


Празаік Васіль Сямёнавіч Гігевіч нарадзіўся 03.01.1947 г. у вёсцы Жыцькава Барысаўскага раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям'і.
У 1969 г. скончыў фізічны факультэт Харкаўскага дзяржаўнага універсітэта і паралельна факультэт грамадскіх прафесій па спецыяльнасці журналістыка. Працаваў выкладчыкам фізікі ў Новааляксандраўскай сярэдняй школе Сахноўшчынскага раёна Харкаўскай вобласці. З 1970 г. - карэспандэнт-радыёарганізатар ашмянскай раённай газеты «Красное знамя». У 1970-1977 гг. - інжынер Барысаўскага шклозавода. Скончыў Вышэйшыя літаратурныя курсы ў Маскве (1979). З 1979 па 1981 г. быў намеснікам галоўнага рэдактара аб’яднання ”Летапіс” кінастудыі ”Беларусьфільм”, з 1981 г. -літаратурным супрацоўнікам і загадчыкам аддзела прозы часопіса ”Маладосць”, загадчыкам аддзела публіцыстыкі часопіса ”Полымя”. Сябра СП СССР з 1977 г.
Першае апавяданне надрукаваў у 1972 г. у часопісе «Полымя». Аўтар зборнікаў прозы «Спелыя яблыкі» (апавяданні, 1976), «Калі ласка, скажы» (аповесць і апавяданні, 1978), «Жыціва» (аповесці, 1980), «Астравы на далёкіх азёрах» (аповесці, апавяданні, 1984), «Доказ ад процілеглага» (раман, 1985), «Мелодыі забытых песень» (аповесці, раман, апавяданні, 1988), «Карабель» (аповесці, раман, 1989), «Марсіянскае падарожжа» (аповесць, раман, 1990). Разам з А.Чарновым напісаў навукова-дакументальную кнігу пра Чарнобыль ”Сталі воды горкімі” (1991).
Лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1982) за аповесць «Жыціва».
Літаратура:
1.Андраюк, С. Клопаты і здабыткі маладой прозы: [В.Гігевіч ”Гісторыя адной душы”] / Серафім Андраюк // А жыццё вышэй за ўсё /Серафім Андраюк.- Мн., 1992.-С.166-169.
2.Гніламёдаў, У. Пісьменнік і навізна жыцця / Уладзімір Гніламёдаў // Як само жыццё / Уладзімір Гніламёдаў.-Мн., 1980.- С.43-68.
3.Локун, В. На шляху да сінтэзу: [пра раман В.Гігевіча ”Доказ ад процілеглага”] / Валянціна Локун // На шляху да сінтэзу.-Мн., 1991.- С.218-223.
4.Верціхоўская, М. Сучасная фантастычнай проза: (на матэрыяле твораў В.Гігевіча і Я.Сіпакова) / М.І. Верцяхоўская // Беларуская мова і літаратура.- 2011.-№6.-С.21-30.
5.Тычко, Г.Ліха павінна быць пераможана ў нас саміх...: аповесць ”Пабакі” Васіля Гігевіча / Галіна Тычко // Роднае слова.-2007.-№1.-С.12-13.
6.Свечнікава, А. Вяртанне да чалавека: антыутопія ”Карабель” Васіля Гігевіча / Алена Свечнікава // Роднае слова.-2005.- №3.- С.22-24.
7.Тычко, Г. У ценю крыжа адзіноты: штрыхі творчасці В.Гігевіча / Галіна Тычко // Роднае слова.-1997.- №1.-С.28-34.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
 
Начать новую тему
Ответов
Admin
сообщение 5.12.2012, 7:41
Сообщение #2


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3637
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



"Слова кліча - сэнс адгукаецца..."

5 снежня спаўняецца 65 год з дня нараджэння Алеся Разанава,
беларускага пісьменніка і перакладчыка.


Алесь Сцяпанавіч Разанаў нарадзіўся 5 снежня 1947 года ў вёсцы Сялец Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці ў сям'і служачых. Бацька — Сцяпан Раазанаў паходзіць з Тамбоўскай вобласці, прыехаў з геадэзічнай экспедыцыяй да вайны ў Беларусь, дзе і застаўся.
У 1966 годзе Алесь Разанаў паступіў на філалагічны факультэт БДУ. Паралельна з вучобай працаваў ліцейшчыкам на Мінскім заводзе ацяпляльнага абсталявання. Пасля выключэння з БДУ працягнуў вучобу на філалагічным факультэце Брэсцкага педагагічнага інстытута, які закончыў у 1970 годзе.
Працаваў выкладчыкам беларускай мовы і літаратуры ў вёсцы Кругель Камянецкага раёна, з 1972 года ў Мінску — літсупрацоўнікам газеты «Літаратура і мастацтва» часопіса “Родная прырода”, з 1974 года — рэдактарам у выдавецтве «Мастацкая літаратура», з 1994 года - у часопісе «Крыніца».
Пачаў друкавацца ў 1961 годзе. Выдаў зборнікі паэзіі:
«Адраджэньне» (1970) (першапачатковая назва — «Адрачэньне»)
«Назаўжды» (1974)
«Каардынаты быцьця» (1976)
«Шлях — 360» (1981)
«Вастрыё стралы» (1988)
«У горадзе валадарыць Рагвалод» (1992)
«Паляванне ў райскай даліне» (1994)
«Гліна. Камень. Жалеза» (2000)
«Wortdichte» (2003) (па-нямецку)
«Кніга ўзнаўленняў» (2005)
«Лясная дарога: версэты» (2005)
«Каб мелі шчасце ўваскрасаць і лётаць: паэмы» (2006)
«Дождж: возера ў акупунктуры: пункціры» (2007)
«Пчала пачала паломнічаць: вершаказы» (2009)
«Сума немагчымасцяў: зномы» (2009)
«Воплескі даланёю адною: пункціры» (2010)
«З апокрыфа ў канон: гутаркі, выступленні, нататкі» (2010)
«З: Вяліміра Хлебнікава» (2011)
«І потым нанава пачаць: квантэмы, злёсы, вершы» (2011)
Творы Алеся Разанава перакладзены больш чым на 20 моў, асобнымi выданнямi выйшлi кнiгi ў Грузii, Германii, Балгарыi, Польшчы.
Робіць пераклады з літоўскай, латышскай, грузінскай, балгарскай, сербскахарвацкай, чэшскай, англійскай моў. Сярод іх пераклад п’есы Ўільяма Шэкспіра «Сон у летнюю ноч» (аўт. «Сон у Іванаву ноч» у зборніку «Тры камедыі», Пераклаў на беларускую мову раман Ё. Авіжуса «Час, калі пусцеюць сядзібы», хоку Мацуа Басё. Склаў кнігу паэзіі Я. Купалы «Выйду з сэрцам, як з паходняй!..» (1982).
Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Я. Купалы (1990) за кнігу паэзіі «Вастрыё стралы».

Алесь Разанаў – паэт-філосаф і словатворца. Ён наватар у галіне вершаскладання: заснаваў і ўвёў новыя формы – квантэмы, пункціры, версэты, вершаказы, зномы. Алесь Разааў не проста гуляе са словамі, зя яго эксперыментам – пэўная філасофія і метафізічны падтэкст. Самая адметная якасць яго паэзіі – інтэлектуалізм. Мастак слова імкнецца акрэсліць “каардынаты быцця”, месца Чалавека ў Сусвеце, знайсці адказы на самыя важныя філасофскія пытанні.
З усіх дрэў дуб самы дужы, самы векавечны,
самы даўні і самы будучы – ён увасабляе
сабою трыяду часу: даўніну, цяпершчыну
і будучыню і сваім існаваннем сцвярджае:
быў, ёсць, буду.
Аб дубе бытуюць паданні, але сам ён
не дбае аб тым, каб каму-небудзь падабацца:
уся яго турбота – каб і ўлетку,
і ўзімку быць сабою самім – дубам.
Усё, што робіцца з дуба, усё, што з яго будуецца,
мае адменны характар: яно трывалае,
яно добрае – яго не паточыць шашаль
і ў ім не наробіць гёздаў цвіль.

Дуб і падобны да ўсіх іншых дрэў, і адрозніваецца
ад іх менавіта сваёй большай драўлянасцю,
дрэвавасцю: ён дрэва ў дзве кроці, у два разы, у “дубль”.
Дуб – тутэйшае дрэва ведаў: на ім сядзіць
вешчая птушка бусел, пад ім – сівы дзед:
вясковы буда. /Дуб/
Жалеза ляжыць у зямлі, у залежы, у глыжы,
калі ж яго дастаюць на паверхню зямлі,
яго ліжа агонь і хрысціць молат, вылуджваючы
і выштурхоўваючы яго са стану золаку у стан дня.
Жалеза мае мноства характараў, мноства кшталтаў:
яно і лязо, яно і лыжка, яно і плуг, яно і жазло, але які кшталт
яно мусіць займець, у які характар ужыцца, чый бок узяць –
зла ці дабра – залежыць не ад яго.
З кім жалеза варагуе, таго яно джаліць,
з кім прыязніцца, да таго мае жаль.
Джалячы, жалеза цэліцца ў жылу,
лечачы, уздзейнічае на кроў і залозы і
набліжае чалавека да адказнасці за самога сябе
і за ўсіх, і робіць чалавека заложнікам яго ж учынкаў.
Калі жалеза разважае пра сваё месца
ў жыцці, яго залоціць іржа, калі знаходзіць яго
– спаборнічае з бліскавіцай. /Жалеза/

Літаратура:
1. Ярац, В. Беларускі хлеб: [творчасць Алеся Разанава] /В.Ярац // Роднае слова. - 2012. - №4. - C.32-34.
2. Рагатоўская, Н. Тэма бацькаўшчыны ў лірыцы Алеся Разанава / Н.Рагатоўская // Беларуская мова i
лiтаратура. - 2012. - №2. - C.42-46.
3. Штейнер, И. Вольные рассуждения по поводу выхода сборника А.Рязанова "З Вяліміра Хлебнікава" И. Штейнер // Неман. - 2011. - №11. - C.203-211.
4. Мяжэвiч, В. Вывучэнне творчасці Алеся Разанава ў школе / В.Мяжэвіч // Беларуская мова i лiтаратура. - 2011. - №7. - C.28-31.
5. Штейнер, И. Криница, из которой пил святой: философская лирика Алеся Рязанова / И.Штейнер // Неман. - 2010. - №8. - C.209-221.
6. Аляшкевiч, Т. Гук і сэнс у паэтычным космасе Алеся Разанава / Т. Аляшкевіч // Роднае слова. - 2010. - №2. - C.122-129.
7. Чарнякевiч, Ц. Воін хавае меч: [творчасць Алеся Разанава] / Ц.Чарнякевіч // Лiтаратура i мастацтва. - 2010. - №4. - 29 студзеня. - C.12.
8. Поўх, I. Тэма паэта і паэзіі ў цыкле "Зномы" Алеся Разанава / І.Поўх // Роднае слова. - 2009. - №9. - C.25-28.
9. Бельскi, А. Беларуская літаратура на сучасным этапе: [у т.л. пра творчасць А.Разанава] / А.Бельскі // Беларуская мова i лiтаратура. - 2009. - №3. - C.6-19
10. Шчур, М. Некласіфікавальны класік: [паэт Алесь Разанаў] / М.Шчур // Лiтаратура i мастацтва. - 2007. - №47. - 7 снежня. - C.1,14
11. Джундова, I. Жыцьцё – вандроўніцтва: [творчасць Алеся Разанава] /І.Джундова // Дзеяслоў. - 2006. - №6(25). - C.295-299.
12. Цiхановiч, Т. "Сцежкі, якія ўва мне...": [пра творчасць Алеся Разанава]/ Т.Ціхановіч // Лiтаратура i мастацтва. - 2006. - №30. - C.6.
13. Лявонава, Е. "Слова кліча - сэнс адгукаецца...": [пра нямецкую кнігу вершасловаў Алеся Разанава] Е.Лявонава // Лiтаратура i мастацтва. - 2004. - 9 красавіка. - C.6
14. Ламека, Н. Зямлі вяртаючы нябёсы...: творчасць Алеся Разанава ў кантэксце сусветнай культуры / Н.Ламека // Роднае слова. - 2004. - №2. - С.28-31
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение

Сообщений в этой теме
- Admin   Акцыя "Чытаем беларускую кнігу" 2012   16.1.2012, 11:06
- - Admin   ”Вам пісьмы пісаць не буду...” 14 студзеня с...   16.1.2012, 11:11
- - Admin   ”Жыццё ў слове...” 14 лютага спаўняецца 7...   7.2.2012, 7:32
- - Admin   “Малюю мілую Радзіму...” 25 лютага спаўняецца 50 г...   7.2.2012, 7:34
- - Admin   “Летапісец сваёй эпохі” 26 лютага спаўняецца 100...   7.2.2012, 7:35
- - Admin   11 сакавіка спаўняецца 125 гадоў з дня нараджэнн...   13.3.2012, 9:10
- - Admin   1 красавіка спаўняецца 65 гадоў з дня нараджэння...   3.4.2012, 8:33
- - Admin   “І ўсе мае дні – Беларусі” 10 мая спаўняецца 70 го...   7.5.2012, 11:28
- - Admin   “Мая душа – скарбонка пачуцця...” 11 мая спаўняецц...   7.5.2012, 11:31
- - Admin   “Остался с нами навсегда” 7 июня исполняется 80 ле...   12.6.2012, 13:21
- - Admin   “Купала – гэта наша ўсё...” 7 ліпеня спаўняецца 13...   30.6.2012, 8:01
- - Admin   "...Вышэй за ўсё і перш за ўсё -- чалавечнасц...   3.8.2012, 13:20
- - Admin   “Паэзія – маё жыццё” 23 жніўня спаўняецца 95 год з...   6.8.2012, 11:47
- - Admin   ”Я сэрцам пісаў сваю кожную песню” 17 верасня спа...   4.9.2012, 13:41
- - Admin   ”З глыбінь мастацкага слова....” 7 кастрычні...   10.10.2012, 8:15
- - Admin   ”Я – акіяну жытняга Колас” 3 ліс...   6.11.2012, 14:38
- - Admin   "Слова кліча - сэнс адгукаецца..." 5 сне...   5.12.2012, 7:41


Ответить в данную темуНачать новую тему
5 чел. читают эту тему (гостей: 5, скрытых пользователей: 0)
Пользователей: 0

 



Текстовая версия Сейчас: 27.4.2024, 12:17