Обзор мероприятий., Обзор мероприятий, проведенных Лидской районной библиотекой и филиалам |
Здравствуйте, гость ( Вход | Регистрация )
Обзор мероприятий., Обзор мероприятий, проведенных Лидской районной библиотекой и филиалам |
16.10.2024, 15:59
Сообщение
#29
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3889 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Літаратурна-музычны калейдаскоп “Я гімны маці пяю” 14 кастрычніка ў Беларусі адзначаецца праваслаўнае свята – Пакроў Прасвятой Багародзіцы. З гэтай нагоды ў рамках бацькоўскай нядзелі бібліятэкары Лідскай раённай бібліятэкі імя Янкі Купалы 15 кастрычніка ладзілі літаратурна-музычны калейдаскоп “Я гімны маці пяю”. На мерапрыемства былі запрошаны студэнты Лідскага дзяржаўнага палітэхнічнага каледжа. Вядучая расказала гісторыю свякавання Дня маці, як святкуюць у розных краінах гэты дзень, і калі ўзнікла гэтая традыцыя. У многіх краінах ёсць памятнікі маці, у Беларусі ў г.Жодзіна таксама ёсць памятнік маці. Затым прысутныя праслухалі вершы знакамітых паэтаў, прысвечаныя маці, урыўкі пра маці з твораў пісьменнікаў. Напрыканцы вядучая нагадала гасцям помніць маму не тады, калі нам цяжка, а часцей званіць маме, цікавіцца яе здароўем. |
|
|
16.10.2024, 15:48
Сообщение
#30
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3889 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Конкурс рисунков «Ты одна такая, любимая и родная!» Невозможно поспорить с тем, что День матери – праздник вечности. Из поколения в поколение для каждого человека мама – самый главный человек в жизни. 15 октября библиотекарь филиала «Интегрированная библиотека агр.Гуды» для ребят 1-2 классов провела конкурс рисунков «Ты одна такая, любимая и родная!». Библиотекарь рассказала присутствующим историю возникновения праздника, какого числа отмечается и что символом праздника является цветок незабудка. В ходе мероприятия ребята нарисовали своих любимых мам. И каждый ребенок, глядя на свой рисунок, старался рассказать о своей необыкновенной маме. В завершении мероприятия библиотекарь прочитала стихотворение «Мамины руки». |
|
|
16.10.2024, 15:44
Сообщение
#31
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3889 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Урок духовности «Выше звезд и облаков Богородицы Покров…» 15 октября в филиале «Березовская городская библиотека» прошёл урок духовности «Выше звезд и облаков Богородицы Покров…». Библиотекарь рассказала об истории праздника, который отмечается в этот день, о многочисленных традициях и обычаях, связанных с этим праздником. Она отметила, что в этот день происходит встреча осени и зимы, поэтому на Покров нужно было завершить все работы в доме и во дворе. На Покров православные люди обращаются к Пресвятой Богородице и просят защиты, здоровья, помощи и содействия в любви и семейной жизни. |
|
|
14.10.2024, 15:35
Сообщение
#32
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3889 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Літаратурна-музычная кампазіцыя “Святое матулі імя” Для ўдзельнікаў клуба “Надзея” у філіяле “Лідская гарадская бібліятэка №6 імя В.Таўлая” да Дня маці і свята Пакроваў Прасвятой Багародзіцы была праведзена літаратурна-музычная кампазіцыя “Святое матулі імя”. Бібліятэкары віншавалі жанчын з прыгожымі святамі. Удзельніцы мерапрыемства чыталі вершы, спявалі песні, прысвечаныя мамам, дзяліліся сакрэтамі выхавання дзяцей і ўнукаў. |
|
|
14.10.2024, 15:33
Сообщение
#33
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3889 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Літаратурная кампазіцыя “Да прибудет в этом мире самым главным слово “Мама”” У філіяле “Лідская гарадская бібліятэка №1” 14 кастрычніка дашкольнікі прынялі ўдзел у літаратурнай кампазіцыі, прымеркаванай да Міжнароднага дня Маці – “Да прибудет в этом мире самым главным слово “Мама””. Разам з вядучай дзеці віртуальна адправіліся ў вельмі добрую, ласкавую, цёплую казачную краіну, якая так і называецца “Матуля”. У гэтай краіне, у суправаджэнні вясёлых мелодый дружна ўдзельнічалі ў конкурсах “Моя мама лучше всех”, “Любимый цветок мамы”, “Что я знаю о маме”, адказвалі на пытанні віктарын “Мамины сказки”, “Я готовлю вместе с мамой”. У гульні “Дополни фразу”, кожны дапаўняў фразу “Моя мама самая…”. Падчас гэтай гульні хлопчыкі і дзяўчынкі з задавальненнем расказвалі пра сваіх матуль. |
|
|
14.10.2024, 15:29
Сообщение
#34
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3889 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Віншавальная гадзіна “Мама, матуля, маці” 13 кастрычніка віншавальную гадзіну “Мама, матуля, маці” да Дня маці правяла бібліятэкар філіяла “Дзітвянская сельская бібліятэка” сумесна з супрацоўнікамі Дзітвянскага Дома культуры. Яна павіншавала прысутных з самым добрым днём, са святам кахання, дабрыні і мудрасці. Распавяла прысутным аб тым, кім з’яўляецца маці для кожнага чалавека. У адрас мам і бабуль прагучалі самыя добрыя, далікатныя словы, гучалі вершы і песні. Нягледзячы на пару года і халоднае надвор’е, кожны, хто наведаў мерапрыемства выносіў у душы часцінку цяпла, а добры настрой наведвальнікаў стаў лепшай падзякай усім, хто падрыхтаваў святочнае мерапрыемства да гэтага душэўнага свята. |
|
|
14.10.2024, 15:24
Сообщение
#35
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3889 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Этнагасцёўня “Гасціннасць і адданасць традыцыям” Дзень маці адзначаецца ў рэлігійнае свята Пакровы. У гэты дзень прасілі Маці Божую, каб яна дапамагла ўсім мамам на свеце зберагчы сваіх дзяцей, каб ахінула сваім покрывам, бо галоўным выхавальнікам дзіцяці ў раннім дзяцінстве заўсёды была мама, выхаванне яна пачынала з калыханкі. Так пачалася этнагасцёўня “Гасціннасць і адданасць традыцыям” у філіяле “Інтэграваная бібліятэка агр.Дворышча”, якая пазнаёміла з творчасцю беларускіх паэтаў, вершы якіх адрасаваны матулям. Гучалі вершы Я.Купалы “Над калыскай”, А.Александровіча і Р.Барадуліна “Калыханка”, Э.Агняцвет “Ціхі вечар” і інш. Дзеці наведалі музейны пакой, каб пазнаёміцца з рэчамі, якія дапамагалі жанчынам выконваць хатнія справы, а хлопчыкі спрабавалі не толькі патрымаць немаўля, але і прапець калыханку. Удзельнікам далі парады, як зрабіць падарунак матулям і не забыць павіншаваць іх са святам. |
|
|
Текстовая версия | Сейчас: 18.11.2024, 21:17 |