IPB

Здравствуйте, гость ( Вход | Регистрация )

321 страниц V   1 2 3 > »   
Ответить в данную темуНачать новую тему
Обзор мероприятий., Обзор мероприятий, проведенных Лидской районной библиотекой и филиалам
Admin
сообщение Сегодня, 12:41
Сообщение #1


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3658
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Гутарка “Под семейным зонтиком”

15 мая філіял “Лідская гарадская бібліятэка №2” для навучэнцаў 2Г класа ДУА “Сярэдняя школа №8 імя В.Ф.Казакова” ладзіў гутарку “Под семейным зонтиком”, прысвечаную Міжнароднаму дню сям’і. Дзеці даведаліся пра гісторыю свята і глыбокі сэнс слова “сям’я”. Усе ўдзельнікі выказалі сваё меркаванне аб значнасці сям’і, на чым трымаецца сям’я, аб традыцыях і ўзаемаадносінах у сваіх сем’ях, ўдзельнічалі ў розных конкурсах, разгадвалі загадкі на тэму роднасных адносін, зачытвалі цытаты аб сям’і, аб каханні, аб дабрыні.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение Сегодня, 12:40
Сообщение #2


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3658
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Литературный круиз «Счастья вашему дому!»

В филиале «Лидская городская библиотека №4» прошёл литературный круиз «Счастья вашему дому!» для школьников 2 класса ГУО «Средняя школа №11». Дети участвовали в викторине, разгадывали кроссворд на тему родственных отношений, построили «дом» из кирпичиков-слов: любовь, забота, терпение, уважение, ответственность. К мероприятию была оформлена книжная выставка «Мир начинается с семьи».
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение Сегодня, 12:36
Сообщение #3


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3658
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Сямейная сустрэча “Усё пачынаецца з сям’і…”

У філіяле “Лідская гарадская бібліятэка №6 імя В. Таўлая” была праведзена сямейная сустрэча “Усё пачынаецца з сям’і…”. Удзельнікі мерапрыемства расказалі пра свае сем’і, падзяліліся сакрэтамі шчаслівага сямейнага жыцця.

Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение Сегодня, 12:35
Сообщение #4


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3658
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Інфармацыйны дайджэст “Дзяржаўная сімволікаРэспублікі Беларусь: гісторыя і сучаснасць”

У філіяле “Лідская гарадская бібліятэка №5” прайшоў інфармацыйны дайджэст “Дзяржаўная сімволікаРэспублікі Беларусь: гісторыя і сучаснасць”. Вядучыя далі звесткі з гісторыі аб тым, як з’явіліся герб, сцяг і гімн у жыцці народа, прапанавалі разгледзець герб і сцяг Рэспублікі Беларусь, звярнулі ўвагу прысутных, што ў іх адлюстраваны асаблівасці краіны, адзначылі , што гімн гэта галоўная песня краіны або яе мелодыя, якая выконваецца ў асабліва ўрачыстых выпадках.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение Сегодня, 12:32
Сообщение #5


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3658
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Беседа-знакомство «Три символа белорусского государства»

В филиале «Лидская городская библиотека №4» для людей с инвалидностью из г.Лиды и г.Березовки прошло интересное мероприятие «Три символа белорусского государства». Присутствующие участвовали в интеллектуальной викторине «Как мы знаем символику Республики Беларусь?», складывали пазлы «Государственные символы Республики Беларусь», посмотрели и обсудили видеофильм «Символы моей страны». В завершение мероприятия все вместе исполнили Государственный гимн Республики Беларусь. К мероприятию была оформлена книжная выставка «Галоўныя сімвалы Рэспублікі”.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение Сегодня, 12:31
Сообщение #6


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3658
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Беседа «Мы символами Родины гордимся»

Уважать символы государства – значит уважать свою страну, свой народ, свою историю. Об этом и шла беседа «Мы символами Родины гордимся» филиала «Далекская сельская библиотека-клуб». В беседе с детьми библиотекарь рассмотрела символы белорусского государства, которые являются отличительной чертой Республики Беларусь для всего мира, а также предметом нашей гордости.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение Сегодня, 12:29
Сообщение #7


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3658
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Гэты час ў памяці заўсёды…


Колькі часу прайшло, а доўгае рэха вайны не змаўкае. Прабіваецца то нечаканым знаходжаннем затоеных снарадаў, то ўспамінамі са слязамі на вачах, то ціхім плачам над зберажонай пахаванкай з сухімі словамі “прапаў без вестак”, то перазвонам медалёў на грудзях сівавалосых ветэранаў.
Для нашай краіны вясновы месяц май – гэта заўсёды перыяд, які напоўнены асаблівым сэнсам.2024 год – не выключэнне, а менавіта таму, што навокал адзначаюць 80-ю гадавіну вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Гэта свяшчэнная памяць аб загінуўшых на палях бітвы, памёрлых ад ранаў у мірны час.
Каб памяць у сэрцы жыла супрацоўнікамі філіяла “Лідская гарадская бібліятэка №2” быў праведзены ўрок “Мы ўнукі твае, Перамога!”, на які прыйшлі выхаванцы ДУА “Дзіцячы сад №29 г.Ліды”. Дзеля таго, каб дашкольнікі зразумелі, што такое вайна і ганарыліся подзвігамі абаронцаў Айчыны, гаворка ішла пра мужнасць партызан і салдат, геройства простых беларусаў, і нават такіх маленькіх дзяцей, як удзельнікі мерапрыемства, бо на іх лёс, нажаль, прыпалі ваеннныя гады. Асноўнай мэтай мерапрыемства было фарміраванне пачуцця патрыятызму і гонару за нашу краіну.
У рамках рэалізацыі праекта “Свет адзін на ўсіх” у філіяле “Лідская гарадская бібліятэка №4” з атрымальнікамі паслуг аддзялення сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў дзяржаўнай установы “ЛРТЦСОН” прайшоў вусны часопіс “Вайна ў сэрцах, у памяці, у кнігах”. Перагортваючы старонкі часопіса, дзеці даведаліся пра бітвы, якія змянілі ход Вялікай Айчыннай вайны, пра мужнасць і гераізм савецкіх людзей на фронце і ў тыле, пра дзяцей, пра міласэрнасць. Старонка часопіса “Лірычная” пазнаёміла з мелодыямі ваенных гадоў. Напрыканцы ўдзельнікі мерапрыемства ўшанавалі хвілінай маўчання памяць загінуўшых абаронцаў Радзімы.
У філіяле “Лідская гарадская бібліятэка №6 імя В. Таўлая” быў праведзены рэпартаж памяці “Мир нужен на земле всегда”. Прысутныя расказвалі аб сваіх родных, якія прайшлі дарогамі вайны. Падчас мерапрыемства спявалі і слухалі ваенныя песні, чыталі вершы. Усе з цікавасцю пазнаёміліся з кнігамі, размешчанымі на выставе “Памяць зямлі, памяць людзей”.
У філіяле “Лідская гарадская дзіцячая бібліятэка” прайшла памятна-гістарычная гадзіна “Іх подзвіг жывы, непаўторны і вечны”. Вучням ДУА“Сярэдняя школа №1 г.Ліды” расказалі, што перамога ў Вялікай Айчыннай вайне дасталася высокай цаной. А цаной была смерць людзей. Дзеці нароўні з дарослымі змагаліся за мірнае неба, таму хлопчыкам і дзяўчынкам распавялі пра некаторыя подзвігі, учыненыя юнымі героямі. Іх смеласць і адвага ўвекавечаны мемарыяламі і кнігі таксама захоўваюць памяць пра герояў вайны. Дзеці пазнаёміліся з кнігамі на ваенную тэматыку і прынялі ўдзел у гульні “юны антыфашыст”.
У філіяле “Лідская гарадская бібліятэка №2” для вучняў 5А класа ДУА “Сярэдняя школа №8 імя В.Ф. Казакова” прайшла гадзіна-напамін “Наш абавязак памятаць”, прымеркаваная да свята Перамогі. Бібліятэкар расказала дзецям пра цяжкія ваенныя выпрабаванні, пра людзей, якія кавалі Перамогу на франтах Вялікай Айчыннай вайны і ў тыле. Прысутныя даведаліся, як захоўваецца памяць аб падзеях вайны, аб яе выдатных удзельніках і іх учынках, аб панесеных стратах, праз знаёмства з творчасцю беларускіх пісьменнікаў-франтавікоў: А.Адамовіча, І.Чыгрынава, І.Шамякіна, М.Лынькова, якія пакінулі нам, унукам і праўнукам, праўду з першых рук.
З кожным годам выдаляюцца ад нас суровыя дні Вялікай Айчыннай вайны. А кнігі – захавальнікі памяці – дапамагаюць нам ацаніць у поўнай меры светлыя імгнення заканчэння вайны.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение

321 страниц V   1 2 3 > » 
Ответить в данную темуНачать новую тему
8 чел. читают эту тему (гостей: 8, скрытых пользователей: 0)
Пользователей: 0

 



Текстовая версия Сейчас: 21.5.2024, 20:45