Акцыя "Чытаем беларускую кнігу" 2012, Літаратурныя юбілеі |
Здравствуйте, гость ( Вход | Регистрация )
Акцыя "Чытаем беларускую кнігу" 2012, Літаратурныя юбілеі |
16.1.2012, 11:06
Сообщение
#1
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3651 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
”Лоцман фантастыкі” 3 студзеня спаўняецца 65 год з дня нараджэння Васіля Гігевіча, пісьменніка. Празаік Васіль Сямёнавіч Гігевіч нарадзіўся 03.01.1947 г. у вёсцы Жыцькава Барысаўскага раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям'і. У 1969 г. скончыў фізічны факультэт Харкаўскага дзяржаўнага універсітэта і паралельна факультэт грамадскіх прафесій па спецыяльнасці журналістыка. Працаваў выкладчыкам фізікі ў Новааляксандраўскай сярэдняй школе Сахноўшчынскага раёна Харкаўскай вобласці. З 1970 г. - карэспандэнт-радыёарганізатар ашмянскай раённай газеты «Красное знамя». У 1970-1977 гг. - інжынер Барысаўскага шклозавода. Скончыў Вышэйшыя літаратурныя курсы ў Маскве (1979). З 1979 па 1981 г. быў намеснікам галоўнага рэдактара аб’яднання ”Летапіс” кінастудыі ”Беларусьфільм”, з 1981 г. -літаратурным супрацоўнікам і загадчыкам аддзела прозы часопіса ”Маладосць”, загадчыкам аддзела публіцыстыкі часопіса ”Полымя”. Сябра СП СССР з 1977 г. Першае апавяданне надрукаваў у 1972 г. у часопісе «Полымя». Аўтар зборнікаў прозы «Спелыя яблыкі» (апавяданні, 1976), «Калі ласка, скажы» (аповесць і апавяданні, 1978), «Жыціва» (аповесці, 1980), «Астравы на далёкіх азёрах» (аповесці, апавяданні, 1984), «Доказ ад процілеглага» (раман, 1985), «Мелодыі забытых песень» (аповесці, раман, апавяданні, 1988), «Карабель» (аповесці, раман, 1989), «Марсіянскае падарожжа» (аповесць, раман, 1990). Разам з А.Чарновым напісаў навукова-дакументальную кнігу пра Чарнобыль ”Сталі воды горкімі” (1991). Лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1982) за аповесць «Жыціва». Літаратура: 1.Андраюк, С. Клопаты і здабыткі маладой прозы: [В.Гігевіч ”Гісторыя адной душы”] / Серафім Андраюк // А жыццё вышэй за ўсё /Серафім Андраюк.- Мн., 1992.-С.166-169. 2.Гніламёдаў, У. Пісьменнік і навізна жыцця / Уладзімір Гніламёдаў // Як само жыццё / Уладзімір Гніламёдаў.-Мн., 1980.- С.43-68. 3.Локун, В. На шляху да сінтэзу: [пра раман В.Гігевіча ”Доказ ад процілеглага”] / Валянціна Локун // На шляху да сінтэзу.-Мн., 1991.- С.218-223. 4.Верціхоўская, М. Сучасная фантастычнай проза: (на матэрыяле твораў В.Гігевіча і Я.Сіпакова) / М.І. Верцяхоўская // Беларуская мова і літаратура.- 2011.-№6.-С.21-30. 5.Тычко, Г.Ліха павінна быць пераможана ў нас саміх...: аповесць ”Пабакі” Васіля Гігевіча / Галіна Тычко // Роднае слова.-2007.-№1.-С.12-13. 6.Свечнікава, А. Вяртанне да чалавека: антыутопія ”Карабель” Васіля Гігевіча / Алена Свечнікава // Роднае слова.-2005.- №3.- С.22-24. 7.Тычко, Г. У ценю крыжа адзіноты: штрыхі творчасці В.Гігевіча / Галіна Тычко // Роднае слова.-1997.- №1.-С.28-34. |
|
|
5.12.2012, 7:41
Сообщение
#2
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3651 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
"Слова кліча - сэнс адгукаецца..." 5 снежня спаўняецца 65 год з дня нараджэння Алеся Разанава, беларускага пісьменніка і перакладчыка. Алесь Сцяпанавіч Разанаў нарадзіўся 5 снежня 1947 года ў вёсцы Сялец Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці ў сям'і служачых. Бацька — Сцяпан Раазанаў паходзіць з Тамбоўскай вобласці, прыехаў з геадэзічнай экспедыцыяй да вайны ў Беларусь, дзе і застаўся. У 1966 годзе Алесь Разанаў паступіў на філалагічны факультэт БДУ. Паралельна з вучобай працаваў ліцейшчыкам на Мінскім заводзе ацяпляльнага абсталявання. Пасля выключэння з БДУ працягнуў вучобу на філалагічным факультэце Брэсцкага педагагічнага інстытута, які закончыў у 1970 годзе. Працаваў выкладчыкам беларускай мовы і літаратуры ў вёсцы Кругель Камянецкага раёна, з 1972 года ў Мінску — літсупрацоўнікам газеты «Літаратура і мастацтва» часопіса “Родная прырода”, з 1974 года — рэдактарам у выдавецтве «Мастацкая літаратура», з 1994 года - у часопісе «Крыніца». Пачаў друкавацца ў 1961 годзе. Выдаў зборнікі паэзіі: «Адраджэньне» (1970) (першапачатковая назва — «Адрачэньне») «Назаўжды» (1974) «Каардынаты быцьця» (1976) «Шлях — 360» (1981) «Вастрыё стралы» (1988) «У горадзе валадарыць Рагвалод» (1992) «Паляванне ў райскай даліне» (1994) «Гліна. Камень. Жалеза» (2000) «Wortdichte» (2003) (па-нямецку) «Кніга ўзнаўленняў» (2005) «Лясная дарога: версэты» (2005) «Каб мелі шчасце ўваскрасаць і лётаць: паэмы» (2006) «Дождж: возера ў акупунктуры: пункціры» (2007) «Пчала пачала паломнічаць: вершаказы» (2009) «Сума немагчымасцяў: зномы» (2009) «Воплескі даланёю адною: пункціры» (2010) «З апокрыфа ў канон: гутаркі, выступленні, нататкі» (2010) «З: Вяліміра Хлебнікава» (2011) «І потым нанава пачаць: квантэмы, злёсы, вершы» (2011) Творы Алеся Разанава перакладзены больш чым на 20 моў, асобнымi выданнямi выйшлi кнiгi ў Грузii, Германii, Балгарыi, Польшчы. Робіць пераклады з літоўскай, латышскай, грузінскай, балгарскай, сербскахарвацкай, чэшскай, англійскай моў. Сярод іх пераклад п’есы Ўільяма Шэкспіра «Сон у летнюю ноч» (аўт. «Сон у Іванаву ноч» у зборніку «Тры камедыі», Пераклаў на беларускую мову раман Ё. Авіжуса «Час, калі пусцеюць сядзібы», хоку Мацуа Басё. Склаў кнігу паэзіі Я. Купалы «Выйду з сэрцам, як з паходняй!..» (1982). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Я. Купалы (1990) за кнігу паэзіі «Вастрыё стралы». Алесь Разанаў – паэт-філосаф і словатворца. Ён наватар у галіне вершаскладання: заснаваў і ўвёў новыя формы – квантэмы, пункціры, версэты, вершаказы, зномы. Алесь Разааў не проста гуляе са словамі, зя яго эксперыментам – пэўная філасофія і метафізічны падтэкст. Самая адметная якасць яго паэзіі – інтэлектуалізм. Мастак слова імкнецца акрэсліць “каардынаты быцця”, месца Чалавека ў Сусвеце, знайсці адказы на самыя важныя філасофскія пытанні. З усіх дрэў дуб самы дужы, самы векавечны, самы даўні і самы будучы – ён увасабляе сабою трыяду часу: даўніну, цяпершчыну і будучыню і сваім існаваннем сцвярджае: быў, ёсць, буду. Аб дубе бытуюць паданні, але сам ён не дбае аб тым, каб каму-небудзь падабацца: уся яго турбота – каб і ўлетку, і ўзімку быць сабою самім – дубам. Усё, што робіцца з дуба, усё, што з яго будуецца, мае адменны характар: яно трывалае, яно добрае – яго не паточыць шашаль і ў ім не наробіць гёздаў цвіль. Дуб і падобны да ўсіх іншых дрэў, і адрозніваецца ад іх менавіта сваёй большай драўлянасцю, дрэвавасцю: ён дрэва ў дзве кроці, у два разы, у “дубль”. Дуб – тутэйшае дрэва ведаў: на ім сядзіць вешчая птушка бусел, пад ім – сівы дзед: вясковы буда. /Дуб/ Жалеза ляжыць у зямлі, у залежы, у глыжы, калі ж яго дастаюць на паверхню зямлі, яго ліжа агонь і хрысціць молат, вылуджваючы і выштурхоўваючы яго са стану золаку у стан дня. Жалеза мае мноства характараў, мноства кшталтаў: яно і лязо, яно і лыжка, яно і плуг, яно і жазло, але які кшталт яно мусіць займець, у які характар ужыцца, чый бок узяць – зла ці дабра – залежыць не ад яго. З кім жалеза варагуе, таго яно джаліць, з кім прыязніцца, да таго мае жаль. Джалячы, жалеза цэліцца ў жылу, лечачы, уздзейнічае на кроў і залозы і набліжае чалавека да адказнасці за самога сябе і за ўсіх, і робіць чалавека заложнікам яго ж учынкаў. Калі жалеза разважае пра сваё месца ў жыцці, яго залоціць іржа, калі знаходзіць яго – спаборнічае з бліскавіцай. /Жалеза/ Літаратура: 1. Ярац, В. Беларускі хлеб: [творчасць Алеся Разанава] /В.Ярац // Роднае слова. - 2012. - №4. - C.32-34. 2. Рагатоўская, Н. Тэма бацькаўшчыны ў лірыцы Алеся Разанава / Н.Рагатоўская // Беларуская мова i лiтаратура. - 2012. - №2. - C.42-46. 3. Штейнер, И. Вольные рассуждения по поводу выхода сборника А.Рязанова "З Вяліміра Хлебнікава" И. Штейнер // Неман. - 2011. - №11. - C.203-211. 4. Мяжэвiч, В. Вывучэнне творчасці Алеся Разанава ў школе / В.Мяжэвіч // Беларуская мова i лiтаратура. - 2011. - №7. - C.28-31. 5. Штейнер, И. Криница, из которой пил святой: философская лирика Алеся Рязанова / И.Штейнер // Неман. - 2010. - №8. - C.209-221. 6. Аляшкевiч, Т. Гук і сэнс у паэтычным космасе Алеся Разанава / Т. Аляшкевіч // Роднае слова. - 2010. - №2. - C.122-129. 7. Чарнякевiч, Ц. Воін хавае меч: [творчасць Алеся Разанава] / Ц.Чарнякевіч // Лiтаратура i мастацтва. - 2010. - №4. - 29 студзеня. - C.12. 8. Поўх, I. Тэма паэта і паэзіі ў цыкле "Зномы" Алеся Разанава / І.Поўх // Роднае слова. - 2009. - №9. - C.25-28. 9. Бельскi, А. Беларуская літаратура на сучасным этапе: [у т.л. пра творчасць А.Разанава] / А.Бельскі // Беларуская мова i лiтаратура. - 2009. - №3. - C.6-19 10. Шчур, М. Некласіфікавальны класік: [паэт Алесь Разанаў] / М.Шчур // Лiтаратура i мастацтва. - 2007. - №47. - 7 снежня. - C.1,14 11. Джундова, I. Жыцьцё – вандроўніцтва: [творчасць Алеся Разанава] /І.Джундова // Дзеяслоў. - 2006. - №6(25). - C.295-299. 12. Цiхановiч, Т. "Сцежкі, якія ўва мне...": [пра творчасць Алеся Разанава]/ Т.Ціхановіч // Лiтаратура i мастацтва. - 2006. - №30. - C.6. 13. Лявонава, Е. "Слова кліча - сэнс адгукаецца...": [пра нямецкую кнігу вершасловаў Алеся Разанава] Е.Лявонава // Лiтаратура i мастацтва. - 2004. - 9 красавіка. - C.6 14. Ламека, Н. Зямлі вяртаючы нябёсы...: творчасць Алеся Разанава ў кантэксце сусветнай культуры / Н.Ламека // Роднае слова. - 2004. - №2. - С.28-31 |
|
|
Текстовая версия | Сейчас: 13.5.2024, 10:37 |