IPB

Здравствуйте, гость ( Вход | Регистрация )

332 страниц V   1 2 3 > »   
Ответить в данную темуНачать новую тему
Обзор мероприятий., Обзор мероприятий, проведенных Лидской районной библиотекой и филиалам
Admin
сообщение Сегодня, 12:16
Сообщение #1


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3739
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Историческое досье «Гордимся мы историей своей»

Знаковой датой отмечен для нашей страны 2024-й год – 80-й годовщиной освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков. 2 июля, накануне Дня независимости Республики Беларусь, в филиале «Лидская городская библиотека №4» состоялось историческое досье «Гордимся мы историей своей» совместно с отделением социальной реабилитации, абилитации инвалидов ГУ «ЛРТЦОН». На мероприятие был приглашен ветеран ВооружённыхСил Республики Беларусь Удовик Николай Анисимович, который поделился своими воспоминаниями о военных годах.Он акцентировал внимание на том, что мир и суверенитет – самая большая ценность народа. Это то, за что наши предки отдали жизнь и то, что мы любой ценой обязаны сохранить и передать новым поколениям. Поэтому день Независимости – праздник, который объединяет всю страну и всех белорусов.Библиотекарь рассказала ребятам о праздновании Дня Независимости Республики Беларусь, напомнила историю происхождения названия нашей страны, познакомила с традициями белорусского народа. Все желающие могли принять участие в блиц-викторине на лучшего знатока истории и культуры Беларуси.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение Сегодня, 12:15
Сообщение #2


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3739
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Гадзіна беларусазнаўства “Квітней пад мірным небам, Беларусь”

Да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь у філіяле “Лідская гарадская бібліятэка №6 імя В. Таўлая” была праведзена гадзіна беларусазнаўства “Квітней пад мірным небам, Беларусь”. На мерапрыемства запрасілі людзей розных пакаленняў. Прадстаўнікі старэйшага пакалення дзяліліся ўспамінамі пра сваё пасляваеннае дзяцінства і юнацтва. Моладзь расказвала аб сваіх марах. Усе расказвалі пра свае любімыя мясціны нашай краіны. Бібліятэкары правялі агляд кніг “Пад мірным небам Беларусі”, на старонках якіх размешчаны цудоўныя краявіды роднай Беларусі.

Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение Сегодня, 12:14
Сообщение #3


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3739
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Пазнавальная гадзіна “О, Беларусь, мая калыска, жыццё маё, прытулак мой!”

У філіяле “Лідская гарадская бібліятэка №1” 2 ліпеня прайшла пазнавальная гадзіна “О, Беларусь, мая калыска, жыццё маё, прытулак мой!”, якая была прымеркавана да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. На мерапрыемстве дзецям расказалі пра нашу краіну Беларусь, а затым усе прысутныя здзейснілі падарожжа па беларускай зямлі. Яны наведалі розныя станцыі такія, як: “Гарады Беларусі”, “Казачная”, “Чым і кім славіцца мой край”, “Дзякуй дзеду за Перамогу”, “Мова маёй бабулі”, “Экалагічная” і “З крыніц спрадвечных”, дзе адказвалі на пытанні віктарын. На апошняй станцыі “З крыніц спрадвечных” дзеці пазнаёміліся з беларускімі паэтамі і прачыталі іх вершы. Да мерапрыемства была падрыхтавана кніжная выстава “Беларусь – мая песня”.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение Сегодня, 12:12
Сообщение #4


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3739
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Урок-падарожжа “Моцная і незалежная мая краіна Беларусь”

У філіяле “Лідская гарадская дзіцячая бібліятэка” прайшоў урок-падарожжа “Моцная і незалежная мая краіна Беларусь”. Выхаванцы прышкольнага лагера ДУА “СШ №15 г.Ліды” адправіліся ў завочнае падарожжа па мясцінам нашай роднай Беларусі. Рабятам нагадалі пра афіцыйныя сімвалы дзяржавы і расказалі, чаму менавіта 3 ліпеня для нас – гэта значная дата. Дзеці напісалі на васільках пажаданні для роднай краіны і прынялі ўдзел ў віктарыне “Мой край”.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 1.7.2024, 15:03
Сообщение #5


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3739
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Пазнавальная гадзіна “Были инебылицы из жизни зверей и птиц”

Далучыць дзяцей да прыроды, да разумення яе каштоўнасці ў жыцці кожнага чалавека, да абароны звяроў і птушак – такая мэта ўсіх экалагічных мерапрыемстваў, якія праводзяцца ў філіяле “Лідская гарадская бібліятэка №1”. А кнігі служаць для таго, каб пашырыць прадстаўленне дзяцей аб прыродзе, усім, што яго акружае. Для юных аматараў прыроды 1 ліпеня бібліятэкары правялі пазнавальную гадзіну па творах В.Біянкі, Б.Жыткова, М.Сладкова “Были инебылицы из жизни зверей и птиц”. Рабяты пазнаёміліся з творчасцю вядомых пісьменнікаў, якія свае творы прысвячалі прыродзе. Падчас мерапрыемства хлопчыкі і дзяўчынкі атрымалі масу незабыўных уражанняў. Дружна адказвалі на пытанні віктарыны аб раслінах і жывёлах, прыпомнілі і яшчэ раз паўтарылі правілы сяброў прыроды.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 1.7.2024, 15:01
Сообщение #6


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3739
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Пасяджэнне ўдзельнікаў клуба “Кветкавод”

У канферэнц-зале Лідскай раённай бібліятэкі імя Янкі Купалы адбылося чарговае пасяджэнне ўдзельнікаў клуба “Кветкавод”. На сустрэчу ўдзельнікі прынеслі з сабой збанкі з хатнімі кветкамі, найбольш імі любімымі. Кожны з прысутных паказаў сваю любімую кветку, распавёў як яна называецца, як за ёй даглядаць, чаму любімая менавіта гэтая кветка, якія прыемныя падзеі звязаны з ёй. Далей пасяджэнне клуба працягнулася пазнавальнай часткай, у якую былі ўключаны прэзентацыя, паведамленне і фільм пра Марыну Цвятаеву. Пасля фільма ўдзельнікі клуба чыталі яе вершы, абмяркоўвалі творчасць і лёс аўтаркі.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 1.7.2024, 14:53
Сообщение #7


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3739
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Літаратурны дыліжанс “Юбілейная мазаіка: кнігі-юбіляры 2024 года”


У Лідскую раённую бібліятэку імя Янкі Купалы прыйшлі на літаратурны дыліжанс “Юбілейная мазаіка: кнігі-юбіляры 2024 года” навучэнцы 7-9 класаў ДУА “Сярэдняя школа №6 імя М.Б.Куканенка” летняга лагера “Патрыёт”. Дзеці здзейснілі падарожжа па станцыях: “Дзіцячая”, “Гераічная”, “Вечная класіка” і “Гістарычная”. На кожнай станцыі госці пазнаёміліся з кнігамі-юбілярамі сёлета, разгадвалі віктарыну “Карагод казак” і літаратурную кінавікарыну па гістарычных раманах, гулялі ў літаратурную гульню “Праўда-Хлусня”. Напрыканцы літаратурнага падарожжа-агляду хлопцы і дзяўчынкі выслухалі парады ад літаратурных герояў і паглядзелі кнігі-юбіляры з выставы.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение

332 страниц V   1 2 3 > » 
Ответить в данную темуНачать новую тему
12 чел. читают эту тему (гостей: 11, скрытых пользователей: 0)
Пользователей: 1 Admin

 



Текстовая версия Сейчас: 4.7.2024, 12:17